nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Першыя стрэлы будучай грамадзянскай вайны ў Расеі прагучалі ў маскоўскім метро

23 лістапада, 2013 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Расстрэл 117 лістапада на “шэрай” лініі маскоўскай падземкі ў адным з вагонаў цягніка адбылася непрыемная і адначасна знамянальная падзея, задакументаваная бесстароннай відэакамерай (гл. тут : http://www.youtube.com/watch?v=seR4w6WhMmo ці тут: http://via-midgard.info/index.php?newsid=33312). На кадрах бачна, як у вагоне спачатку спакойна едуць два русавалосых хлопца (верагодна, браты), але потым увагу аднаго зь іх прыцягвае чалавек, які сядзіць насупраць (прысутнасьць таго чалавека бачная пазьней). У нейкі момант старэйшы з двух пасьля кароткай слоўнае перапалкі ўстае, дастае пісталет, страляе апаненту, які ўжо падскочыў да яго, у жывот, дае пендаля, затым страляе яшчэ раз у левую шчаку, а малодшы прыкрывае выхад абодвух з вагона. На сёньня злачынцы не затрыманы. Пацярпелы шпіталізаваны, яму зроблена шэраг аперацый.

 

Гэтая непрыемная падзея важная з-за шэрагу абставін:

– злачынцы бачылі відэакамеры, але не хаваліся (іх, што, настолькі перапаўняла нянавісьць?);

– канфлікт адбыўся найвідавочней у т.л. і на міжнацыянальнай глебе (пра гэта сьведчаць дадатковыя зьвесткі пра нацыянальнасьць пацярпелага);

– апошнія гады́ колькасьць зьвестак пра міжнацыянальныя канфлікты ў Расеі (паміж мясцовымі жыхарамі, пераважна рускімі па нацыянальнасьці, і прыезжымі з поўдня нярускімі) увесь час расьце (сьпіс пачаўся некалькі гадоў таму з Кандопагі ў Карэліі й пакуль заканчваецца на маскоўскім Бірулёва);

– можна заўважыць таксама зьмену тону каментаваньня, датычную такіх падзей, на рускіх нацыяналістычна-імперскіх сайтах.

У сувязі з апошнім падаем трохі скарочаны тэкст аднаго з такіх каментароў (узяты адсюль: http://via-midgard.info/index.php?newsid=33316).

“У маскоўскім метро двое невядомых расстралялі дагестанцаў у літаральным сэнсе слова за касы́ позірк. Звычайна паўднёвыя людзі любяць перабольшваць ступень сваёй невінаватасьці, але ў даным выпадку ёсьць відэа з камеры назіраньня, дзе выразна бачна, што дагестанец не пасьпеў як сьлед пачаць выпендрывацца, як атрымаў адну кулю ў жывот, і тут жа другую – у галаву.

Як сказаў класік: «Чачэнцы – народ раўнамерна злы, а рускія – народ імпульсіўна ВЕЛЬМІ злы», і апошні выпадак гэта пацьвярджае. З аднаго боку, спакойныя, напоўненыя халоднай нянавісьцю славянскія твары, адсутнасьць выразнай падставы для канфлікту, хуткія і дакладныя дзеяньні людзей, якія ўсё пралічылі яшчэ да таго, як каўказец устаў са свайго месца (мяркуючы па наяўнасьці зброі ў абодвух рускіх і дакладных дзеяньнях, гэта людзі, якія прафесійна займаюцца гвалтам). З другога боку дагестанец, які падышоў у надзеі яшчэ хвілін пяць паапавядаць, як ён чыюсьці маму меў, завесьціся, разьятрыцца, каб твар пачырванеў, і быў відавочна зьдзіўлены, што яго з парога пачалі мачыць (па словах пацярпелага, адзінае, што яму сказалі: «Што глядзіш?”).

Прыкладна гэта мы маем на ўвазе, калі пішам, што рускія – народ злы і жорсткі, які доўга разгойдваецца, але потым едзе так, што ня спыніш.

Дагестанцы, мігранты, шматнацыянальныя пуцінцы і лібералы яшчэ не зразумелі, што ня будзе ніякага «фофызма» з субкультурнымі зігамі, а будуць такія вось мужчыны сярэдняга ўзросту з вострымі тварамі, якія будуць моўчкі і без найменшых прыкмет жалю выплёскваць назапашаную “шматнацыянальнасьць” і “сяброўства народаў” на прадстаўнікоў этнічных груп, перайшоўшы ў рэжым масавай раздачы “падарункаў”.

Расстрэл 2

Ніякіх сьцягоў са свастыкамі. Ніякіх крыкаў «Расія для рускіх». Ніякіх боек. «Што глядзіш?» і адразу куля ў жывот.

Гэта вельмі дрэнна, таму што любая камунікацыя перастае працаваць. І калі дурням-немцам трэба было папярэдне хадзіць маршамі са сьцягамі пад прамовы фюрэра аб ўласнай перавазе, то ў Расеі нічога гэтага ня будзе, рускім ня трэба маршаў [Рускі марш толькі што адбыўся. – Рэд.], сьцягоў, фюрэраў і нават перавагі. Досыць «Што глядзіш?». Таму што ледзяная нянавісьць ўжо перапаўняе душу майго добрага народу. Ня ўсіх – адсоткаў так 10, але нацменшасьцям хопіць і гэтага.

Адзіны выхад – тэрміновыя рэформы і тэрміновае будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы, каб рускіх хоць трохі адпусьціла…

Але ніякіх рэформаў, само сабой, ня будзе, а будзе паступовае ператварэньне Расеі ў адзін вялікі вагон маскоўскага метро, у якім да часткі пасажыраў нарэшце дойдзе думка: «Слухайце, праўда, а чаго яны глядзяць?»

Тупая, безідэйная, жорсткая масавая этнічная канфрантацыя заўсёды выгадная тым, каго больш. Да яе краіну вядуць савецка-пуцінскія ідыёты пры пасільнай дапамозе шматнацыянальных лібералаў – маўляў, рускім ня трэба нічога, акрамя далейшага разьвіцьця талерантнасьці. Рускія – ідыёты, якіх можна купіць сьвяткаваньнем Вялікай Перамогі пад балалайку, чарку і аповяд пра загніваючы Захад.

У Расеі 80% рускіх. І любыя сур’ёзныя «міжнацыянальныя канфлікты» тут скончацца «Што глядзіш?» з наступным масавым “атаварваньнем” ад спакойных засяроджаных мужчын сярэдняга ўзросту.

Будуць у Расеі і сумленныя выбары, і дэмакратыя, і правы чалавека, і сапраўдны лібералізм, і працуючая палітычная сістэма.

Але спачатку будзе ўсерасейскае «Што глядзіш?…»”

(канец тэкста)

Ад рэдакцыі.

Мы ў данай сітуацыі – бок нейтральны, а таму можам аналізаваць падзею і тое, што яна сімбалізуе, досыць спакойна.

Першае, што мы хочам адзначыць, што русыя хлопцы на самы першы погляд выглядалі нейкімі кілерамі. Настолькі дакладна, спакойна, натрэніравана яны дзейнічалі й узаемадзейнічалі. Але сапраўдныя прафесійныя кілеры не паказваюць свае твары. Сапраўдныя прафесійныя кілеры не страляюць абы каго. Сапраўдныя прафесійныя кілеры забіваюць стрэламі ў сэрца і мозг, а ня проста траўмуюць чалавека.

Значыць, перад намі альбо аматары, якія гуляюць у кілераў, альбо людзі, якія палююць на “чорных”, імітуючы кілераў (і, магчыма, ужо ня раз забівалі), альбо людзі, якія кімсьці накіраваныя адмыслова для таго, каб перад відэакамерамі прадэманстраваць расправу зь мігрантамі, якія запаланілі Маскву, дый усю Расею. Магчыма, што галоўнае запланаванае кімсьці значэньне падзеі якраз у тым і заключаецца, каб быць узорам, прыкладам паводзін для іншых русых хлопцаў.  

Паколькі твары ды іншыя параметры гэтых людзей выдатна бачныя, у сучасных умовах ня ёсьць вялікай праблемай апазнаць іх, а затым знайсьці й затрымаць. Таму дастаткова хутка мы можам даведацца дадатковыя ньюансы, датычныя падзеі (прычым, што істотна, незалежна ад таго, злапаюць гэтых злачынцаў ці не)…    

Другое. Публічныя стрэлы ў маскоўскім метро (прычым, на ўсю Расею і нават сьвет) – гэта сімбал якасна больш высокага ўзроўню накалу жарсьцяў, канфліктнасьці й нават канфрантацыі, якія сёньня напаўняюць Расею з нагоды штучна стымулюемай цяперашнімі расейскімі ўладамі ксенаэтнічнай міграцыі.

Рост напружаньня, нярвовасьці, незадаволенасьці з боку карэнных жыхароў у сувязі з гэтым пераходзіць на нашых вачах на якасна больш высокі ўзровень. Пра гэта сьведчыць, сярод іншага, як зьяўленьне падзей, аналагічных аналізумай, так і яўная зьмена танальнасьці (у горшы, больш правакатыўны, падзужвальны бок) пры іх каментаваньні на расейскіх нацыяналістычна-імперскіх сайтах.

Трэцяе.

Аналізуючы перадпапярэдні матэрыял, у якім апавядалася пра новую “моду” чорнаскурых маладзёнаў у ЗША і Брытаніі “вырубаць белых”, мы ўжо зьвярталі ўвагу нашых чытачоў, што такія падзеі хутчэй за ўсё не зараджаюцца, а тым больш не разрастаюцца самі па сабе (гл. тут: nashaziamlia.org/2013/11/20/6090/). Мы ж не наіўныя людзі й ведаем, што ўсё гэта кімсьці дадаткова плануецца, арганізуецца, фінансуецца, кіруецца, прапагандуецца.

У гэтым выпадку мы таксама практычна не сумняемся, што падзея ў маскомскім метро, пра якую гаворка, а таксама ўсё, што робіцца вакол яе ў розных СМІ,  мае прыкметы вонкавага таемнага кіраваньня. Няўжо нехта і сапраўды вырашыў пачаць весьці справу да грамадзянскай вайны ў Расеі? А, можа, ня толькі ў Расеі (зьвярніце ўвагу, тыя падзеі на Захадзе й гэтыя ў Расеі неяк дзіўна супалі ў часе?).

Вось на гэтых людзей – сапраўдных правакатараў-падпальшчыкаў – і трэба зьвярнуць нашу ўвагу!

Каб іх выявіць, дастаткова ведаць, што гэта будуць тыя самыя асобы, якія арганізуюць і выступаць за мультыкультуралізм, ксенаэтнічную міграцыю, талерантнасьць. Гэтыя нехта дакладна ведаюць, што такая “палітыка” прывядзе да сітуацыі грамадзянскай вайны, бо ксенаэтнасы не зьліваюцца (гэта пярэчыць натуральнай прыродзе рэчаў), а, будучы штучна аб’яднанымі разам – канфрантуюць. Але ж гэтым невядомым проста карціць разбурыць, зьнішчыць нацыі…

Таму перад усімі неграмі з кулакамі ды русымі хлопцамі з пісталетамі менавіта гэтыя людзі павінны першымі зьявіцца на лаве падсудных у новых Нюрнбергскіх судах…         

 

=

P.S.

Расстрэл 3Прайшлі літаральна суткі пасьля выстаўленьня намі гэтага матэрыяла, а ў сеціве ўжо зьявіліся першыя элементы прапагандысцкай манументалізацыі вобраза бравых маскоўскіх стралкоў (гл. зьлева) – яшчэ адзін сімптом якаснай зьмены сітуацыі ў Расеі…

 

 

2 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Калісьці Сайт сабраў інфармацыю пра катастрофу польскага ўрадавага летака пад Смаленскам. Тут цікавая інфармацыя пра асобу, якая ўзначалівала камісію па катастрофе: http://www.compromat.ru/page_33987.htm

  2. Літварус кажа:

    З самога нараджэння рускай дзержавы І дзякуючы таму што гэтая дзяржава стварылася ў дзікім кутку Свету, у ёй пышна расквітнела хлусня. Пачалася яна з самага верху, а потым дасцігла звычайных абывацелей. “Прастота хуже воровства”, вось па якому крытэрыю людзі ў Расеі прарываюцца на верхі грамадства. Сяргей, але звярні увагу, праўда пра катастрофу польскага самалёта не папала ў Свядомасць рускіх людзей. І так амаль пра усе безчынства расейскіх улад.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы