nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Украінская шызафрэнізацыя “рускай” “нацыянальнай” сьвядомасьці

31 студзеня, 2014 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Рас.шыза 1Адзін зь кірункаў нашай дзейнасьці – сачэньне за разьвіцьцём сьветагляду тых, хто аб’яўляе сябе “рускімі нацыяналістамі”. Мы даўно ўжо адкрылі істотны факт, што гэтыя людзі ў сваёй абсалютнай большасьці на справе ніякімі нацыяналістамі не зьяўляюцца, а зьяўляюцца тыповымі расейскімі імперыялістамі. Другі факт, які харакратызуе грамадска-палітычны сьветагляд гэтых людзей – гэта расшчапленьне (шызафрэнізацыя) іх сьвядомасьці разнастайнымі выклікамі аб’ектыўнай рэчаіснасьці. Здавалася б, адзіная супольнасьць “рускіх нацыналістаў”, але яна адразу распадаецца на варагуючыя паміж сабой групы, як толькі гаворка заходзіць пра правільнае (на іх погляд) уладкаваньне Расеі, палітыку Пуціна, будучыню Паўночнага Каўказу, стаўленьне да Беларусі ды Украіны, да іх народаў, і да т.п. Натуральна, мы зьбіраем матэрыялы па гэтых пытаньнях. Але сёньняшнія падзеі ў геаграфічным цэнтры Еўропы прымушаюць нас выставіць хаця б тую частку зь іх, якая паказвае стаўленьне г.зв. “рускіх нацыяналістаў” да цяперашніх падзей ва Ўкраіне.

 

Рас.шыза 2Для дэманстрацыі названай грамадскай зьявы мы наўмысна абмежаваліся толькі адным сайтам “рускіх нацыяналістаў” “Мідгард-ІНФА” (гл. зьлева яго лагатып). У апошнія некалькі дзён на ім былі выстаўлены, сярод іншых, некалькі матэрыялаў, якія мы падаем ніжэй. Хай яны выканаюць на нашым сайце ролю калекцыі хрэстаматыйных ілюстрацый да гісторыі змаганьня за зьмястоўную дэмакратыю ў геаграфічным цэнтры Еўропы. Стыль аўтараў артыкулаў рэдакцыя вырашыла пакінуць… на сумленьні саміх аўтараў.

 

Заява карэннага жыхара зямлі, якая цяпер завецца Україна

Ларыса Шчоткіна, карэнная жыхарка Херсона (е-адрас: http://via-midgard.info/news/copyright/zayavlenie-korennogo-zhitelya-zemli-kotoraya.htm)

Рас.шыза 3 

“Я нарадзілася на гэтай зямлі, якая цяпер завецца Украіна.

Мой бацька, які нарадзіўся ў сялянскай сям’і адной зь вёсак Херсонскай вобласьці, у сваіх анкетах пісаў, што ён “рускі”.

Мая маці, якая нарадзілася ў Херсоне ў сям’і рабочага, у сваёй анкеце пісала, што яна «ўкраінка».

Па праву зямля, на якой цяпер разьмешчана дзяржава пад назвай «Украіна», належыць яе карэнным жыхарам, ва ўсякім выпадку, тым, што ўвесь час пражывае на яе тэрыторыі з 1991 года, калі ворагі народу зьдзейсьнілі пераварот і захапілі ўладу на нашай зямлі.

Акупанты ўсталявалі свой парадак кіраваньня, адабраўшы ў народу ўсе рэсурсы – прыродныя, матэрыяльныя, фінансавыя, усталяваўшы на нашай зямлі свае акупацыйныя законы, якія супярэчаць спрадвечнаму праву роду самому гаспадарыць на сваёй зямлі.

У цяперашні час купка чужынцаў, якіх падбухторваюць унутраныя экстрэмісты і падтрымлівае замежны капітал, насуперак волі народу спрабуе скінуць створаную імі ж уладу – прэзідэнта, урад, і ўсталяваць новы акупацыйны парадак.

Я нікому не давала права ад майго імя крычаць на майдане ў Кіеве, што яны – прадстаўнікі майго роду.

Я не дасылала сваіх дзяцей ваяваць супраць іншых дзяцей, якім ваша ўлада даручыла ахоўваць парадак у нашых гарадах.

Я не выбірала вашу ўладу, за якую вы з такім натхненьнем агітавалі на выбарах.

Я паўтарала адно і тое ж, што ўлада нелегітымная, паколькі:

– у выбарах прымаюць удзел менш за палову выбаршчыкаў;

– нельга выбіраць партыі, паколькі яны не нясуць ніякай адказнасьці перад выбаршчыкамі й народам;

– я прапаноўвала «прасунутым» сябрам грамадскіх арганізацыяў распрацаваць і ўкараніць спрадвечную сістэму кіраваньня краінай, заснаваную на Копным праве, на адказнасьці абраных перад сваімі выбаршчыкамі, аб дэлегаваньні функцый і паўнамоцтваў абраным намі асобам.

Вы падпарадкаваліся людаедскім законам і абралі Вярхоўную Раду Ўкраіны, якой далі правы пісаць законы, абіраць урад, суды, прызначаць пракурораў і г.д.

Чаму цяпер вы пасылаеце нашых дзяцей ваяваць аднаго з адным ?

Гэта вы прымусілі іх выбраць гэтую ўладу, прыняць прысягу на вернасьць айчыне, а цяпер зьнішчаеце іх і пагражаеце іх сем’ям!

Чаму вашы дзеці, якія акупавалі й зьнішчаюць цэнтр сталіцы, ваююць супраць міліцыі й войскаў на майдане, не ахоўваюць парадак у сябе дома? Чаму вы падтрымліваеце гэтую грамадзянскую вайну?

Зыходзячы з усяго вышэй сказанага, я патрабую :

1. Усім, хто ня мае працы і сталага месца жыхарства ў сталіцы, пакінуць цэнтар Кіева і вярнуцца да месца свайго сталага жыцьця.

2 . Прэзідэнту, ураду, Вярхоўнай Радзе Украіны прыняць усе неабходныя меры па навядзеньні парадку ў сталіцы.

3 . Праваахоўным органам выявіць і пакараць завадатараў беспарадкаў. Спагнаць зь іх кампенсацыю за матэрыяльныя і маральныя страты, прычыненыя народу Украіны.

4 . Адміністрацыям, органам мясцовага самакіраваньня стварыць рабочыя групы падрыхтоўкі нарматыўна-прававых дакументаў па стварэньні новай сістэмы кіраваньня, заснаванай на копным праве: Парадак прыняцьця рашэньня лакальнай грамадой, Функцыянальныя абавязкі чыноўніка, Прафесійныя патрабаваньні да прэтэндэнта на пасаду ў структуры ўлады, Дамова-абавязальніцтва (даручэньне) на выкананьне працы і г.д.

5 . Адміністрацыям, органам мясцовага самакіраваньня сумесна з аб’яднаньнямі грамадзян па месцы жыхарства скласьці пералік уласнікаў жыльля на кожным выбарчым участку для падрыхтоўкі да правядзеньня агульных сходаў і прыняцьця рашэньняў”.

 

Ці магчымая Руская рэспубліка ў Крыме?!

(http://via-midgard.info/news/vozmozhna-li-russkaya-respublika-v-krymu-opros.htm)

Рас.шыза 4 

“Зварот да Рускіх Крыма:

Рускія Крыма! Браты і сёстры!

Сёньня, 25 студзеня, у вас скралі шанец стаць свабоднай незалежнай Рускай дзяржавай.

З паведамленьняў СМІ: “Улада і апазіцыя дамовіліся аб вызваленьні Кіева ад пратэстуючых і процідзейных ім праваахоўнікаў… Прэзідэнт прапанаваў пасаду прэм’ера Арсенію Яцэнюку, а Віталю Клічко – пасаду віцэ-прэм’ера па гуманітарных пытаньнях. Таксама В.Януковіч запрасіў апошняга на публічныя дэбаты. Сёньня была таксама дасягнута дамоўленасьць і пра тое, што склад ЦВК будзе фармавацца на прапарцыйнай аснове”.

Разумееце, што гэта значыць? Тое, што Янык і Партыя Рэгіёнаў зноў вас выкарысталі й выкінулі. Усё хутчэй за ўсё будзе – зладзейскія кланы дамовяцца паміж сабой за ваш кошт. Урадам будуць кіраваць Яцанюк з Клічко, а Януковіч дасядзіць свой ​​тэрмін і потым будзе балдзець на скрадзеныя мільярды.

Вы мелі адзіны шанец стаць вольнай рускай дзяржавай (улічваючы, што вас большасьць у Крыме) толькі ў адным выпадку. Калі маніфестанты, незадаволеныя ўрадам у Кіеве, сілай захопяць уладу, а Януковіч або зьбяжыць, або загіне. У такім выпадку Крым меў усе магчымасьці тут жа аб’явіць аб нелегітымнасьці кіеўскай улады, падпарадкаваць сабе ўсе ўзброеныя фармаваньні на тэрыторыі аўтаноміі, аб’явіць мабілізацыю добраахвотнікаў, і абвясьціць незалежную Рускую рэспубліку.

І калі рускія на іншых тэрыторыях Украіны – меншасьць, то ў вас быў шанец на большае, шанец на сваю дзяржаву. Магчыма, адзіную рускую дзяржаву ў сьвеце, улічваючы што антыруская РФ такой не зьяўляецца.

Але такі шанец у вас, мяркуючы па ўсім, скралі.

Хто? Старая зладзюжая Совецкая брыда, усе гэтыя тоўстыя мурлы і махляры – Партыя Рэгіёнаў і Януковіч. Дамовіўшыся са сваімі апанентамі.

Таму, калі вы сустрэнеце членаў гэтай партыі – вы ведаеце, што зь імі рабіць. Пакуль яны сядзяць на вашай шыі – усе гэтыя злодзеі, бандыты, “рускамоўныя” і камуністы-інтэрнацыяналісты – вы заўсёды будзеце ў ролі тых, каго выкарыстоўваюць і прыгнятаюць. Вось-вось замаячыў шанец, але зноў вас падманулі і здрадзілі. Гэта вельмі сумна.

Напэўна вы думалі, што ваш самы страшны вораг – гэта які-небудзь Цягнібок і Партыя “Свабода”, а аказалася, што гэта злодзеі-здраднікі з Партыі Рэгіёнаў з прымкнулымі антыфашыстамі-камуністамі, якія складаюць большасьць у вашым рэспубліканскім парламенце.

Наперадзе вас зноў чакае – цяпер ужо напэўна назаўжды – Украінская дзяржаўнасьць. Не забудзьцеся сказаць “дзякуй” усім, хто ў вас агітаваў на карысьць Партыі Рэгіёнаў і зьвязаных зь ёй камуністаў. І яшчэ, узгадайце мае словы, калі вас будзе, як звычайна, біць гэтак каханы шматлікімі рускімі “Беркут”, падначалены ўкраінскаму ўраду Януковіча-Яцанюка, калі будзеце занадта гучна патрабаваць сабе нацыянальнай незалежнасьці.

Адзіная надзея, якая застаецца на вечар 25 студзеня, што, можа быць, украінская апазіцыя адхіліць прапановы Януковіча, і тады яшчэ не ўсё для вас страчана”.

 

Майдан і Алімпіяда

(http://via-midgard.info/news/analitika/majdan-i-olimpiada.htm)

Рас.шыза 5 

“Ёсьць адна праблема. Падтрымліваць або не падтрымліваць Рускаму руху Майдан? З Алімпіядай, думаю, усё зразумела. Алімпіяда ёсьць толькі спосаб кансалідацыі “савецкай” кансерватыўнай хвалі, з другога боку, спосаб зарабіць “крыху грошыкаў”. Алімпіяда пройдзе. Давядзецца Пуціну прыдуляць што-небудзь новенькае. Але жыцьцё не стаіць на месцы. На фоне гістэрыкі з запускам алімпійскай паходні ў космас паўстаў Майдан. Майдан, зразумелая справа, ня проста чыньнік ​​міжнародных адносін. Майдан – сімвал рэакцыі самага блізкага славянскага народу на еўразійскую палітыку Пуціна і сімвал яе краху.

Як рускім нацыяналістам ставіцца да гэтай з’явы? На Майдане бунтуюць укранацыяналісты. І бунтуюць яны супраць Пуціна. Януковіч толькі пешка ў гэтай вялікай гульні, хоць пешка са сваімі прусамі ў галаве. Рускамоўны Паўднёва-Усход Майдан не падтрымлівае і ўпадае ў пасіўны ступар. Рускія на Ўкраіне таксама. Аднак, ёсьць праблема. Паўднёва-Усход, калі й марыць пра ўзьяднаньне з Расіяй, то хутчэй у фармаце Савецкага Саюзу, а ня Рускай дзяржавы. Гэтае ідэалагічнае адставаньне ў ментальнасьці ад рускіх нацыяналістаў стварае пэўныя праблемы. Рускія нацыяналісты трапілі ў становішча Чэрчыля часоў Другой Сусьветнай вайны, які ня ведаў, на каго рабіць стаўку: ці то на Гітлера, ці то на Сталіна. І да таго часу, пакуль Гітлер не пачаў бамбіць Англію, вагаўся. Як напісаў адзін мой сябар, у словазлучэньні “рускі нацыяналіст ” многія зрабілі стаўку на другое слова.

Вось маё меркаваньне. Майдан – гэта наступства спробы аднавіць азіяцкую дэспатыю ў форме нью-СССР.

Укранацыяналісты – русафобы. Далучэньне Заходняй Украіны ў выніку пакта Молатава-Рыбентропа зьмяніла статус-кво. Укранацыяналізм пачаў дамінаваць над савецкім інтэрнацыяналізмам квазі-імперыі ў межах украінскай яе часткі яшчэ ў савецкія часы. Менавіта таму СССР і разваліўся. Вось вам, сталіністы. Атрымайце і расьпішыцеся. Ваша імкненьне да бясконцага пашырэньня вашай імперыі пацягнула ў выніку яе распад. Прычым, распад балючы, па жывым. Нельга спалучыць неспалучальнае.

Як рускім нацыяналістам ставіцца да Януковіча? Януковіч слабы і баязьлівы. Януковіч то прымае драконаўскія законы, то запрашае сваіх ворагаў ва ўрад. Менавіта Януковіч вінаваты ў гэтай хвалі. І таму ён вораг. І таму Пуцін, які падтрымаў Януковіча, вораг ўдвая. Менавіта гэтыя дзеячы вінаватыя ў росьце русафобіі ды іх аб’яднаньні.

Януковіч прайгра́е. Гэта толькі пытаньне часу. Гэта трэба разумець. І што рабіць? А рабіць можна толькі адно – укараняць у галовы ўкраінскіх і расейскіх саўкоў ідэю Рускай дзяржавы. Іншага шляху няма. Інакш жыцьцё пад уладай чужынцаў ды іншаверцаў. Іншага шляху няма. І падзеі на Украіне – лішні таму доказ.

Выбар для саўка-інтэрнацыяналіста вельмі балючы. Але адзіна правільны. І жыцьцёва неабходны. А Майдан – толькі падстава да рускай кансалідацыі. Апошні званочак. А рускім на Украіне не патрэбны Януковіч. Рускім на Украіне патрэбны рускі нацыяналізм. І тады ніхто ня будзе ім небясьпечны.

Майдан – гэта рэальнасьць, а Алімпіяда – гэта толькі гульня.

Прыйшоў час выбіраць.

Слава Русі”.

 

Самае важнае ва ўкраінскім пратэсьце: «Правы сектар»

(http://via-midgard.info/news/samoe-vazhnoe-v-ukrainskom-proteste-pravyj-sektor.htm)

Рас.шыза 6 

“Самае цікавае ў падзеях, якія адбываюцца цяпер у Кіеве, вядома, ня мірны негвалтоўны Майдан (адрозны ад абрыдлай Балотнай толькі колькасьцю, ды вялікім нацыяналістычным акцэнтам), а т.зв. «Правы сектар» – бязьлідарная канфедэрацыя мноства правых і ультраправых ўкраінскіх арганізацый (УНА-УНСО, Трызуб, Патрыёт Украіны, Белы Молат ды іншыя), якія каардынуюць свае дзеяньні праз старонкі ў фэйсбуку і “Укантакце”. Адзінай ідэалогіі ў «Правага сектару» няма, ёсьць толькі агульная прыхільнасьць прынцыпам украінскага нацыяналізму і агульная мэта ў выглядзе зьвяржэньня дзеючай дзяржаўнай улады. Пры гэтым да «лідэраў Майдана» і прыхільнікаў еўраінтэграцыі ўкраінскія ўльтраправыя ставяцца, як мінімум, з падазрэньнем – ня варта блытаць іх з траваедным сярэднім класам, які выйшаў на Майдан за права бязьвізавага ўезду ў ЕЗ.

Па сутнасьці, адрозненьне Еўрамайдана ад ганебнай Балотнай менавіта ў «Правам сектары» – варта яго прыбраць, і мы ўбачым усё тых жа бязвольных «раззлаваных гараджан», якія паслухмяна слухаюць сумніўных лідэраў пра тое, што «мы прыйдзем яшчэ» і «варта праседзець на дупе месяц, як Януковічу стане сорамна і ён аддасьць уладу». «Правы сектар» сьвядома абраў шлях на абвастрэньне і канфрантацыю, менавіта яго байцы першымі атакавалі ланцугі «Беркута» на Грушэўскага – «сотня самаабароны Майдана» зь ветэранаў- афганцаў разам з баксёрам Клічко нават спрабавала абараніць беркутаўцаў ад гневу ультраправых. Аднак афганцаў раскідалі, Клічко выдалі паджопнікаў разам са струменем з агнетушыльніка ў рожу, і мірны негвалтоўны зьліў пратэсту перарос у, па сутнасьці, грамадзянскую вайну, якая працягваецца вось ужо трэці дзень.

Рас.шыза 7Калі пачатковыя сутыкненьні яшчэ можна было сьпісаць на «парубкі гуляюць», то пасьля таго, як пачалося перакідваньне кактэйлямі Молатава, стала зразумела, што ідыётнічаньне скончылася, пачалася кроў.

У адказ на кактэйлі Молатава “Беркут” зьбівае людзей наўпрост пад тэлекамерамі. Некалькі чалавек злавілі й распранулі (на вуліцы -8), пасьля чаго, расстраляўшы гумовымі кулямі, адправілі назад як папярэджаньне астатнім пратэстоўцам.

Байцы сьпецпадразьдзяленьняў канчаткова перасталі рабіць выгляд, што яны вартавыя парадку, стаўшы на адзін узровень з прысутнымі, ператварыўшыся з Улады ў проста яшчэ адзін бок канфлікту.

Махавік гвалту раскручваецца, у супрацьстаяньне ўцягваюцца ўсё новыя групы – з аднаго боку, Януковіч напоўніў горад спартовага выгляду правакатарамі, якія ловяць і бьюць усіх, падобных на актывістаў Майдана, з другога боку, у Кіеў едуць футбольныя ультрас з усёй краіны, загартаваныя ў сутычках зь «Беркутам».

А вось дынамаўскія ультрас вырашылі арганізавана выступіць на баку пратэстуючых.

Гвалт разрастаецца і бог ведае што здарыцца, калі камусьці зь «Беркуту» ад адчаю прыйдзе думка пачаць страляць па натоўпе не гумовымі, а звычайнымі кулямі. З абодвух бакоў лік сур’ёзна пацярпелых (да шпіталізацыі) ідзе на сотні, і калі сёньня ноччу зьявяцца першыя забітыя, наўрад ці хтосьці зьдзівіцца.

Ці варты быў гэты супраціў дыктатуры ўжо пралітай крыві? На мой погляд – так.

Відавочна, што асноўнае адрозьненьне паміж Расеяй і Ўкраінай менавіта ў «Правым сектары» – без яго ўкраінскія нямцовы так бы і трымалі народ на Еўрамайдане да таго часу, пакуль на трэці месяц сядзеньня нават да самых упёртых не дайшла б думка пра бессэнсоўнасьць пратэсту ў выглядзе пакорлівага сядзеньня на дупе. Больш за тое, «лідары Майдана» спрабавалі затаптаць агрэсіўны пратэст, абвяшчаючы ўсіх ультраправых актывістаў дасланымі ўладамі правакатарамі й, у выпадку Клічко, наўпрост абараняючы «Беркут». Па сутнасьці, мы можам казаць аб трох баках канфлікту: аб Януковічы, аб хохланемцовых, якія спрабавалі зьліць ўвесь рух у «Мы прыйдзем яшчэ», і аб ультраправых радыкалах, якія не пабаяліся надаваць Клічко жыватворных паджопнікаў і перавесьці пратэст у агрэсіўнае рэчышча, нягледзячы на ўсё кудахтаньне памяркоўнай попазіцыі.

У Расеі таксама быў момант разрыву правых і «мыпридёмещё» – але тады калона нацыяналістаў, якую ўзначальваў Дзёмушкін, проста абурана пайшла з агульнага мітынгу.

Як паказала ўкраінская гісторыя, правільнымі дзеяньнямі быў бы захоп сцэны з выдачай жыватворных *** лей ліберальным блазнам і наступны курс на канфрантацыю, у выніку чаго дзясяткі правых і ультраправых былі б параненыя, забітыя або селі на вялікія тэрміны, але ў нас было б прынцыпова іншае грамадства з прынцыпова іншай дынамікай, без «шалёнага прынтару» (а гэта па сутнасьці – Януковіч, які не атрымаў адпору).

За свабоду плацяць крывёю. А вы як хацелі ?

Памылка рускіх ультраправых у тым, што яны, паставіўшы сябе вышэй агульнаграмадзянскай палітычнай актыўнасьці, сталі чакаць нейкага іншага, новага пратэсту, які б узначаліў асабіста паўсталы Адольф Гітлер – і тады дзясяткі тысяч айчынных нацыстаў не пагрэбавалі б устаць у строй. Украінцы ж уваскрашэньня Гітлера чакаць ня сталі (хоць 14/88 на шчытах сьведчыць аб адназначных сімпатыях), а замест гэтага проста падмялі пратэст пад сябе грубай сілай, як гэта б зрабіў, уласна, сапраўдны Гітлер. І вось ужо Клічко, які да гэтага кудахтаў аб негвалтоўнасьці, заяўляе аб выхадзе зь перамоўнага працэсу з уладамі, усё больш і больш радыкалізуючыся пад уплывам гвалту, які заліў вуліцы.

Украінскія фашысты, украінскія нацысты, украінскія нацыяналісты ў рашучую гадзіну павялі сябе як сапраўдныя гітлераўцы, ня стаўшы жэманіцца («Ах, не тое кажуць са сцэны! Ах, усюды габрэі-ліберасты! Ох, адыдзем ад вас, агідлівых!”), проста адлупцавалі нагамі здраднікаў і згоднікаў, у літаральным сэнсе слова павярнуўшы курс украінскай гісторыі. Рускія ж фашысты, нацысты і нацыяналісты апынуліся гітлераўцамі тэарэтычнымі. Каб там паспрачацца пра расавую тэорыю – гэта так, а каб сьцягнуць Нямцова са сцэны і самому яе заняць – не. У духу пануючага ў нашай айчыне постмадэрнізму, афіцыйныя палітычныя радыкалы напраўду аказаліся абсалютна нерадыкальнымі.

Ці магчымы Рускі Правы Сектар? Нашая краіна поўная мноствам правых і ультраправых арганізацый – з адных толькі футбольных фанатаў можна сфармаваць асобную штурмавую дывізію. Плюс шматлікія «Рускія прабежкі», плюс напаўлегальныя групы па барацьбе зь мігрантамі і наркагандлярамі, плюс дзеці Цесака, плюс рэшткі РНЕ і ДПНІ, плюс казачыя і праваслаўныя арганізацыі (асабліва з падначаленьнем РПЦЗ), плюс радыкальныя нэаязычніцкія групы, разнастайныя Саюзы афіцэраў (якія пасьля Квачкова глядзяць на ўладу вядома як) і незьлічонае мноства спартовых гурткоў, клубаў і турніраў з правым і ультраправым ухілам.

Тут ня тое што Правы Сектар – цэлы Правы Фронт сфармаваць можна, прычым, пасьля Манежкі ў рускіх правых ёсьць досьвед нефармальнай каардынацыі й арганізацыі мітынгаў, сходаў і непублічных боек сьценка на сьценку. Усё ёсьць. Патэнцыйныя мабілізацыйныя магчымасьці правых толькі ў Маскве – некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. А ўжо калі адначасова падняць і рэгіёны, то ніякага АМАПу на ўсю краіну ня хопіць…

Ёсьць усё, акрамя жаданьня не чакаць літасьцяў ад Бога, які пашле правільны пратэст з правільнымі лідарамі – і ўжо тады дык мы ўсім пакажам, ух – а дзейнічаць тут і цяпер, зь няправільным пратэстам, зь няправільнымі лідарамі, зь няправільнымі мэтамі, па ходзе справы фарматуючы рэальнасьць пад сябе. Мы як Мюнхгаўзен, які, патрапіўшы ў балота, быў вымушаны сам сябе выцягваць за касу.

Украінцы самі сябе выцягваюць, а мы сядзім, чакаем чагосьці”.

 

Дзеля чаго Майдан

(http://via-midgard.info/mneniya/radi-chego-majdan.htm)

Рас.шыза 8 

“Вось кажуць, маўляў, Майдан расколвае Ўкраіну…

А як па мне, расколваюць яе куды больш менавіта людзі, якія зь пенай у рота гарланяць «Кіеў – рускі горад!». Ці тыя, хто сьпекулюе на тэме дзядоў, якія сумесна ваявалі [зь нямецкім нацызмам]. Ці тыя, хто заклікае да сумленьня, прыпамінаючы здраду Мазэпы або іншыя рэчы ў тым жа духу.

У мяне кожны раз пасьля чарговага паблажлівага шавіністычнага высер* адчуваньне ўнутранага разрыву, як калі б стары сябар раптам сказаў «ідзі ты на***», а табе даводзіцца жыць далей і ўгаворваць сябе ў тым, што ён на самай справе добры. Проста ўскіпеў.

Мне здаецца, што Сяргей Лук’яненка, выдатны ж аўтар, сваім вось гэтым «Адпускаю. Хай ідуць. Але любоў таксама хай забіраюць. Здраднікаў – ня любяць» або Ахлабысьцін зь некаторымі выказваньнямі, дый мноства іншых – яны куды больш, чым «хто-ня-скача-той-маскаль», разрываюць трывалую сувязь паміж краінамі. Яны як бы кажуць нам ва ўльтыматыўным тоне – калі ты на Майдане або побач, значыць, ты супраць Расеі.

А я ня супраць Расеі! Я супраць крамлёўскага шчупала, і мне здаецца, што вельмі многія рускія таксама супраць яго. Я не супраць маіх родных, маіх сяброў зь Піцера, Масквы, Барнаула, Цюмені, Новасібірска, Уладзівастока, Чэлябінска і адкуль заўгодна яшчэ. Як я магу быць супраць іх? Як супраць іх можа быць які-небудзь дзед са Львова? Любы рускі, хто ў Львове быў, хай раскажа, які гэта «русафобскі» горад! Асабліва схадзіўшы ў «Криївку» і тузануўшы там партызанскай настойкі.

Гэтыя гнюсныя выказваньні пра здраду вымарожваюць куды больш за мінус дваццаць. Мне ўчора адзін напісаў: «не для таго нашы дзяды паганых сабак фашысцкіх і іх ублюдкаў бандэраўскіх у зямлю ўбілі, каб Расея нашу Украіну, Радзіму нашу, каму ні попадзя здала». Апусьцім яго «поподзя», але гэта ж, блін, стаўленьне, якое досыць часта сустракаецца, і што жудасна – ня толькі ад “путенских ботов”, а ад нармальных, здавалася б, людзей.

Я вельмі люблю Расею, я думаю па-руску і пішу 99% вершаў па-руску, і мая сувязь з Расеяй ня зьнікне нават, калі тры Тягныбокі прыйдуць да ўлады і міністрам культуры (барані, Божа!) стане Фарыён. Але мая сувязь з Расіяй трашчыць па швах, калі нам усюды тыкаюць радкі Бродскага «Будзеце вы хрыпець, драпаючы край матраца, радкі з Аляксандра, а не брахню Тараса».

Як можна папракаць людзей іх любоўю да сваёй мовы, да сваёй культуры, іх спробай адстаяць хаця б ШАНЕЦ быць гаспадарамі ў сваёй краіне?!

Чаму здраднікамі называюць бандэраўцаў? Каго яны здрадзілі? СССР, які для іх цалкам такі ж захопнік, як і нацысцкая Германія? А, між тым, бандэраўцы – гэта таксама частка Украіны, ня меншая, чым прарускія хлопцы з Усходу. І з гэтым нічога не зрабіць, можна толькі «зразумець і прыняць» – ці ж вечна ірваць адзін аднаму глоткі, сварачыся з-за канфлікту 70- гадовай даўніны. Для мяне Вялікая Айчынная – Сьвяшчэнная вайна. Але. Але, як і любая іншая вайна, яна мае кучу спрэчных момантаў і вострых кутоў, аб якія разьбівалася ўсё. Чаму ў Расеі не ненавідзяць Фінляндыю, якая [таксама] стаіць побач і якая ваявала на баку Нямеччыны да 1944-га, удзельнічала ў блакадзе Ленінграда? Чаму ўвесь час тыкаюць у нос супрацоўніцтвам УПА з фашыстамі, хоць з 1943-га года УПА ваявала з Нямеччынай?

Мне здаецца, што гэтыя людзі, якія пішуць пра вакханалію нацыяналістаў тут, не разумеюць, што Майдан – не вясёлы оўпэн-эйр фэст. Гэта пякельнае выпрабаваньне холадам і жахам, таму што ўсе там выдатна разумеюць, як іх за паўгадзіны могуць раскачаць па лёдзе тры БТРы. Што кожны хлопец, які бяжыць з молатавым, ведае, як хутка ён можа схапіць кулю, а кожны актывіст, каардынуючы начныя патрулі, можа стаць аб’ектам помсты беркута і апынуцца зьмесьцівам чорнага мяшка.

Проста задумайцеся на хвіліну, няўжо ўсе гэтыя людзі стаяць там для таго, каб «адхрысьціцца ад Расеі?» Ці, магчыма, іх аб’ядноўвае нешта іншае – нежаданьне падпарадкоўвацца карумпаванай уладзе, жаданьне жыць у краіне, дзе ў міліцыю можна паскардзіцца на бандытаў, а не наадварот! Жаданьне ганарыцца тым, што ты ўкраінец, а не выслухоўваць у соты раз пафасныя прамовы пра тое, што ўкраінская мова – штучная, што «хахлы – тупыя салаеды – крадуць газ» ды шматлікае іншае. Калі вы рускі чалавек і хочаце, каб Украіна “не адхрышчвалася ад Расеі» – можа, хаця б не спрыяйце жаданьню зьбегчы ад вас хоць у Еўропу, хоць да чорта на рогi?

 

Пост, натуральна, ні ў якім разе не накіраваны на тое, каб пакрыўдзіць каго-небудзь з расейцаў. Усе мае сябры ведаюць маё стаўленьне да Расеі, але атрымліваць у дзень літрамі ін’екцыі ўкраінафобіі й шавінізму – гэта вельмі балюча і крыўдна!

І маўчаць пра гэта я не магу”.

 

«Душыць і расстрэльваць!», альбом пра расейскую вялікадзяржаўную гістэрыку на ўкраінскі бунт

Алег Наскоў (http://via-midgard.info/mneniya/davit-i-rasstrelivat-ob-ukrainskom-bunte-i.htm)

 

“1. Чаму оркі так ўзбудзіліся ад кіеўскіх падзей?

Чытаю я водгукі «дарагіх расейцаў» на апошнія ўкраінскія падзеі. Рэфрэнам праходзіць адзін і той самы крык: «Ціснуць і душыць іх, гадаў! Расстрэльваць і расстрэльваць! Чаго там улада марудзіць? Ды ў любой краіне гэтую мразь за такое ўжо б па сьценцы размазалі!». І далей у тым жа духу.

Хто так ускліквае? Расеянскія дэмшызоіды, што ненавідзяць агрэсіўных нацыяналістаў? Ці прадстаўнікі габрэйскай абшчыны, якія вечна баяцца разгулу антысемітызму? Не, жаданьне раздушыць і расстраляць вывяргаюць слаўныя патрыёты Вялікай Дзяржавы, ненавісьнікі Захаду і ўсякай там «дерьмократыі». Гэта менавіта тыя, хто ўжо другое дзесяцігоддзе хорам праклінае «банду Ельцына», ліберальныя рэформы, «ліхія» 1990-я і ўсё-ўсё тое, што так ці інакш з гэтым зьвязана.

Цікавы разварот ў сьвядомасьці, ці ня так? Дык пра што гэта я? А я пра тое, што менавіта гэтыя крыважэрныя «патрыёты» нярэдка ўсхваляюць нашых, айчынных змагароў са «злачынным» рэжымам Ельцына. Давайце, напрыклад, зьвернем увагу на тое, у якіх выразах ў нашым дзяржаўна-патрыятычным асяроддзі прынята ўспамінаць падзеі кастрычніка 1993 года. А ўласна, якая была нагода да тых выступаў? Дык, у прынцыпе, тое ж самае. Ельцын «растаптаў» Канстытуцыю, асьмеліўся плюнуць на народных абраньнікаў, замахнуўся на аўтарытарызм. Народ абурыўся. Хто быў у шэрагах паўстанцаў? Актывісты РНЕ. Зь якімі лозунгамі яны выступалі? «Слава Расеі!». А што крычаць паўсталыя ў Кіеве? «Слава Украіне!». А матывы? Дый практычна тыя ж самыя: не падабаецца людзям ўлада «злодзеяў», не падабаюцца аўтарытарныя замашкі прэзідэнта.

Рас.шыза 9

 

 

 

Кіеў, Студзень 2014. Вось гэтых хлопцаў расейскія “патрыёты” заклікаюць расстрэльваць і душыць (фота 1).

 

 

 

 

Масква, кастрычнік 1993 г. Гэтых таксама трэба было душыць? І душылі ж… (фота 2).

 

 

 

 

Вядома, ёсьць тут адно прынцыпова важнае адрозьненьне – для расейскага дзяржаўнага патрыёта, вядома ж. Бо народ Украіны вырашыў рушыць у бок Захаду. А для нашай дзяржаўна-патрыятычнай публікі гэта, як мы ведаем, цяжкі грэх, амаль святатацтва. Дый лозунг «Слава Ўкраіне» ў гэтых колах не прызнаюць. «Якая яшчэ, на фіг, «Украіна»? Няма такой дзяржавы. Непаразуменьне гэта ўсё. Ёсьць Вялікая Расейская Дзяржава, і Ўкраіна – частка яе» – вось крэда нашых узбуджаных «вялікаросаў». Іх ідэйныя матывы, так бы мовіць. І яны тут – дамінуюць.

Таму ня трэба хітраваць. «Ціснуць і расстрэльваць!» – гэта заклік ня супраць «вулічнай шпаны і падонкаў», гэта не абурэньне супрацьпраўнымі дзеяньнямі натоўпу (як нявінна спрабуюць гэта патлумачыць нашы дзяржаўнікі). Гэта – прыкрасьць з-за паміраючай мары аб Імперыі. Бо няма нічога мілей сэрцу дзяржаўнага патрыёта, як мільёны «братоў», якія ляжаць пад дзяржаўным ботам Вялікага Начальніка Ўсяе Русі. Салдафонская, рэкруцкая сьвядомасьць выцятых на галаву халопаў ніяк ня можа прызнаць чужой самастойнасьці, а ўжо росквіту – тым больш [што гэта – тыповыя праявы імперскай сьвядомасьці, аўтар вымавіць ня можа… – Рэд.]. Наш патрыёт аддасьць перавагу бачыць Украіну вельмі беднай і змардаванай, чым самастойнай і пасьпяховай. Таму ён зь нябачаным юрам [рус., сладастраснасьць] насылае на яе разнастайныя кары, пацірае рукі ў прадчуваньні гора і няшчасьцяў для сваіх субратоў [усё гэта тыповыя праявы таго, што ў рускіх “патрыётаў-нацыяналістаў” імперскасьць перавагае над нацыянальным. – Рэд.].

Ну, і што можна сказаць аб гэтых недасканалых істотах? Тут, у прынцыпе, усё і так зразумела. І вы яшчэ пытаецеся, чаму ў Расеі такое дрэнная жыцьцё? З-за чаго народ такі няшчасны? Вы думаеце, вось гэтыя оркі вартыя шчасьця? Як раз для орка гэта і ёсьць нармальны стан – быць вечна галодным і злым.

Рас.шыза 10

 

2. Цяжкая дылема для рускага нацыяналіста, ці чаму нас вучыць ўкраінскі Майдан.

Сёньня, калі на вуліцах Кіева выбухаюць «кактэйлі Молатава», становіцца ўсё больш і больш відавочнай адна прынцыповая дэталь, якая высьлізгвае ад позірку тых з нас, хто яшчэ звыкла зубаскаліць нешта з нагоды пратэстуючых братоў-славян. А менавіта: гэта – пратэст ўнутры НАЦЫЯНАЛЬНАЙ дзяржавы, якая зараджаецца. Цяпер можна колькі заўгодна ўдавацца ў гісторыю Украіны, адмаўляць яе права на палітычны суверэнітэт, адмаўляць само існаванне ўкраінскай нацыі. Але ўсё гэта бессэнсоўна. Чаму? Таму што “нацыя” – гэта ня тое, што мы выводзім зь кніжак. Нацыя – гэта жывая супольнасьць, якая ўсьведамляе сябе такой, якая валодае ўласнай ідэнтычнасьцю, якая мае свае ўласныя сімвалы. Калі хочаце, нацыя – гэта аб’ектыўная рэальнасьць, якая адбылася ў пэўных умовах. І ня важна, менавіта ў якіх. Нават ва ўмовах барацьбы са злачынным рэжымам. І той факт, што ва Ўкраіне (буду сьвядома гаварыць «ва Ўкране», падкрэсліваючы не тэрыторыю, а дзяржаву) радыкальны пратэст, ініцыяваны менавіта нацыяналістамі, кажа пра многае. Падабаецца камусьці ці не, але калі мэты паўстаньня будуць зрэалізаваныя (не хачу тут выступаць Касандрай, таму што ня ведаю ўсіх абставін справы), то ўсялякія размовы пра тое, што Украінская дзяржава – гэта штучнае ўтварэньне, а самі ўкраінцы – чыясьці дурная выдумка – вось гэтыя самыя размовы можаце адразу выкінуць у сьметнік.

Сьпецыяльна зьвяртаю ўвагу: супраць «Беркута» выступілі не левакі, не анархісты (як звычайна адбываецца цяпер у краінах Заходняй Еўропы), а менавіта нацыяналісты, правыя. Якраз яны, калі казаць па-сучаснаму, сталі «драйверамі» палітычнага працэсу.

Вядома, ва ўсіх рэвалюцыйных справах радыкалы вылазяць на першы план. Так было заўсёды. Але радыкал радыкалу – розьніца. Так, у лютым 1917 г. на Расеі на першы план вылезьлі бальшавікі, анархісты і левыя эсэры. Што стала потым – вядома: краіна імкліва спаўзла у сацыялістычную рэвалюцыю. На Блізкім Усходзе цяпер, дзе адбываюцца масавыя выступы, тон задаюць адмарозкі яшчэ большыя за бальшавікоў і анархістаў. Вынік, у прынцыпе, і тут зразумелы: хутка там будзем назіраць перамогу рэлігійнага цемрашальства.

Але што мы бачым ва Ўкраіне? Людзі, якія актыўна выступаюць супраць дзеючай улады, стаяць на барыкадах, аказваюць фізічны супраціў сілам міліцыі, скандуюць «Слава Украіне!» І падымаюць нацыянальныя сьцягі. Вы можаце ўявіць, каб бальшавікі ў 1917-м крычалі «Слава Расеі!»? Вось дык і яно… Называйце актывістаў Майдана як заўгодна – хоць «бандэраўцамі», хоць «фашыстамі» – сутнасьць пратэсту не мяняецца. Ідзе адкрытая барацьба за нацыянальную дзяржаву, дзяржаву для ўкраінцаў. І ў такіх умовах ужо няма ніякага сэнсу ўдавацца ў тэарэтычныя выкладкі што да тэрмінаў, даваць ацэнкі матывам мітынгоўцаў, разважаць пра тое, наколькі правільна называць жыхароў гэтай дзяржавы «ўкраінцамі», наколькі наогул справядліва тое, што туды ўваходзяць некаторыя «рускія» тэрыторыі. Усё гэта, падкрэсьліваю, толькі тэорыя. А практыка заключаецца ў тым, што дзясяткі тысяч людзей у гэтай «штучнай» дзяржаве адваёўваюць сёньня сваё права на тое, каб быць гаспадарамі на сваёй зямлі.

Рас.шыза 11Я разумею незадаволенае бурчаньне асобных рускіх нацыянал-патрыётаў, нязгодных з тым, што ў межах гэтай дзяржавы знаходзіцца частка земляў, гістарычна замацаваных за рускімі. Крым да гэтага часу шмат каму з нас не дае спакою. Адсюль падымаецца пытаньне наконт «аднаўленьня справядлівасьці». Маўляў, давайце, хлопцы, «разрулім тэму». Ёсць такая прэтэнзія з нашага боку.

Таму зараз пераходзім да нашага боку.

У мяне адразу пытаньне: а што зрабілі мы, рускія патрыёты і нацыяналісты, каб стаць гаспадарамі на сваёй зямлі? Давайце ня будзем падхарошваць рэчаіснасьць, кажучы пра «нашу зямлю». Для пачатку варта было б вызначыцца, у якім сэнсе гэтая зямля – ​​наша? І што наогул належыць рускаму народу хаця б у межах РФ? Дый як ён сам, рускі народ, прадстаўлены ў дзяржаве, якую ён (хай чыста фармальна) лічыць сваёй?

Тут хітраваць бессэнсоўна. Тое, што рускі народ ні юрыдычна, ні палітычна ў РФ ніяк не прадстаўлены, самая балючая тэма менавіта для рускіх нацыяналістаў. Аб стварэньні рускай нацыянальнай дзяржавы ў нас загаварылі зусім нядаўна, і пакуль далей за словы справа ня зрушылася. Дый самі гэтыя размовы яшчэ не выйшлі за рамкі пэўных нефармальных «тусовак». Пакуль што руская нацыянальная дзяржава – толькі невыразная мара для нямногіх інтэлектуалаў і палітычных актывістаў. Невыразная таму, што прадметна тут пакуль ніхто нічога не акрэсьліў [няпраўда, Шырапаеў ужо даўно акрэсьліў Залесьсе (як паняцьце і як канкрэтную тэрыторыю), уключыўшы туды, будзем лічыць што з-за няведаньня, беларускую Смаленшчыну і Браншчыну… – Рэд.]. І дакладна гэтак жа ніхто ня ведае, калі нашы грамадзяне ў масавым парадку кінуцца ажыцьцяўляць гэтыя сьмелыя задумы, выкрыкваючы «Слава Расеі!», маючы пры гэтым на ўвазе Расею для рускіх. Тады як у «Незалежнай» простыя грамадзяне ўжо на ўсю моц робяць гісторыю – гісторыю сваёй дзяржавы. І на гэтым фоне ўсе нашы вялікадзяржаўныя тэрытарыяльныя прэтэнзіі застаюцца адцягненымі кабінетнымі размовамі інтэлігентаў-летуценьнікаў. Ня больш за тое.

Гэта трэба разумець выразна. Бо прэтэнзіі маюць сэнс толькі тады, калі пачынаецца практыка. Практыка рэальнага гістарычнага дзеяньня. А нам пакуль што да гэтай практыкі – як да Кіева пешшу.

 

3. Маразм мацнее, гістэрыка руліць: або пра душэўны стан праціўнікаў Майдана.

Пакуль у гарадах Украіны пратэстоўцы ладзяць бітвы на барыкадах, іх заўзятыя недабразычліўцы разгарнулі актыўныя баі ў інтэрнэт-прасторы. Цэлы легіён крэмлеботаў, запуцінскіх троляў і далбанутых імперастаў давялі Сетку да белага накалу. Ніколі яшчэ я не назіраў такой плыні нярвовага ляманту, шызоідных фантазій і сада-мазахісцкіх адкрыцьцяў. Я яшчэ, вядома, магу зрабіць зьніжку на звычайных сеткавых адмарозкаў і хамаватае быдла, дапушчанае да зносін на шматлікіх форумах. Але справа дык у тым, што ўся гэтая сьмярдзючая шалупонь выступае ў ролі радавых байцоў у гэтай самай тупой за ўсю нашу гісторыю інфармацыйнай вайне. Аднак «афіцэры» і «генералы», як высьвятляецца, па ўзроўні адэкватнасьці тут таксама далёка ня ў першых шэрагах. Але менавіта яны, скажам так, усталёўваюць планку. І планка гэтая чамусьці ніжэй за плінтус [так па адной простай прычыне: ва ўсіх праімперскіх троляў няма ніводнага сур’ёзнага аргумента! Гэта – стратэгічны дэфект любога імперскага сьветагляду. – Рэд.].

Я зараз кажу пра інтэлектуальны ўзровень запуцінскіх прапагандыстаў. Дакладней, аб узроўні таго, што яны зь сябе вывяргаюць. Бачыць прыкметы здаровага розуму тут не выпадае, і ўзьнікае адчуваньне, што ўсе гэтыя выхлапы ідуць, так бы мовіць, «ад сэрца».

Ну вось, напрыклад, на партале KM.RU знайшоў такое «адкрыцьцё»:

«Пуцін павінен будзе ўмяшацца і публічна пазначыць сваю пазіцыю. Так, Украіна – незалежная дзяржава, але гэта ня проста «буферная краіна», а адна з частак Расеі. І Расейская Федэрацыя акажа любую дапамогу законна абранаму кіраўніцтву Украіны ў здушэньні й зьнішчэньні фашысцкага мецяжу».

Гэта піша ня нейкі смаркаты падлетак у сябе ў блогу. Гэта піша пладавіты аўтар на папулярным «патрыятычным» сайце. Аўтар, які выдае сябе за аналітыка. Я разумею, што маразматыкаў у нас у краіне хапае, але так, каб адна прапанова ўтрымлівала ў сабе настолькі адкрытую клініку, сярод раскручаных аўтараў я пакуль не сустракаў. Вы толькі ўдумайцеся: Украіна, значыць, «незалежная дзяржава» і пры гэтым – «адна з частак Расеі». Падобна, што запуцінцы вяшчаюць з Залюстаркоўя.

А як вам такое:

«На Ўкраіне адбываецца дзяржаўны пераварот, задуманы з мэтай канчатковага адрыву гэтай краіны ад Расеі ды ўсталяваньня ў ёй агрэсіўнага фашысцкага рэжыму, арыентаванага на вайну з Расеяй».

Трэба разумець: Украіну «адрываюць» як «адну з частак Расеі». Інакш як разумець слова «адрываюць»? Што, абсякуць газаправоды? Пра «фашыстойскі рэжым» і «вайну з Расеяй» я ўжо маўчу. Тут, як гаворыцца, без каментароў…

Вось яшчэ адзін вядомы расейскі патрыёт дзеліцца сваімі сардэчнымі перажываньнямі:

«У мяне пытаньне – а куды падзеліся дзяржаўныя служачыя Украіны, абавязаныя забясьпечыць грамадзянам бясьпечнае жыцьцё згодна зь дзеючым законам? Мы ж бачым толькі самых ніжэйшых зь іх – шэраговых кіеўскага МУС ды іх афіцэраў, якія стойка стаяць пад агнём ашалелых ад беспакаранасьці арганізаваных груповак злачынцаў. А куды, скажам, падзеўся такі дзяржаўны служачы, як генеральны пракурор Украіны? Чаму ён не выконвае свае абавязкі па забесьпячэньні бясьпекі грамадзян Украіны – па выяўленьні асоб, якiя ажыцьцяўляюць злачынствы, і па абвінавачваньні іх у судзе? Чаму ён ня робіць нават самага мінімальнага – чаму не выступіць перад народам Украіны і не патлумачыць грамадзянам (падаткаплатнікам), што менавіта адбываецца і што з таго, што адбываецца, вынікае?».

У мяне падазрэньні, што ўсе гэтыя «чаму» сказаны не дзеля чырвонага слоўца. Чалавек, мяркуючы па ўсім, шчыра зьдзіўляецца з нагоды таго, што адбываецца. А зьдзіўляецца таму, што практыка тут не зрастаецца з тэорыяй, паколькі ў тэорыі «нікчэмную жменьку асоб» (так ён называе актывістаў Майдана) ужо даўно павінны былі разагнаць або павязаць. І ўсё было б шыта-крыта, і мы б назіралі цяпер чарговую «дыпламатычную перамогу» Пуціна. Але замест «дыпламатычнай перамогі» ва Ўкраіне пачалася сапраўдная рэвалюцыя, у чым запуцінскія прапагандысты ня могуць прызнацца нават самім сабе. Бо тут бурыцца ледзь ня сэнс жыцьця. Хлопцы ўжо спадзяваліся на другое выданьне СССР, выбудавалі пад гэта тэарэтычныя выкладкі, і галоўнае – самі ў гэта паверылі. І раптам нейкая «жалосная жменька» груба пах*рыла сьветлую мару. Час кінуцца на пошук новых тлумачэньняў. Але мазгі, як мы бачым, саступілі месца эмоцыям.

Тое ж самае калісьці адбылося пасьля развалу Саюзу. Да гэтага часу яшчэ не сьціхаюць тыя ж пытаньні ад масьцітых публіцыстаў-патрыётаў: “Чаму, чаму…?». Ім да апошняй гадзіны ня верылася, што такое можа адбыцца, што «жалосная кучка» лібералаў здольная ўзяць верх над бравымі генераламі. Памятаю, як яшчэ ў чэрвені 1991 года цяперашні падпявала «Пятай імперыі» Праханаў аб’яўляў савецкіх генералаў галоўнай апорай захаваньня СССР. Ды яшчэ вынікі рэферэндуму паказвалі, што большасьць грамадзян краіны выказалася за Саюз. Здавалася б, у савецкіх патрыётаў былі ўсе козыры на руках. Толькі потым у жніўні частка генералаў хуценька перабегла на бок Ельцына, а адзін з «путчыстаў» – маршал Язаў – пасьля публічна прасіў у яго прабачэньня, зьневажальна называючы сябе «старым дурнем».

ВЫСНОВА са сказанага простая: цяперашніх крэмлеботаў ды іхных ідэйных настаўнікаў яшчэ чакаюць наперадзе цяжкія расчараваньні. Але справа нават ня ў іх. Яны – толькі бачны адбітак таго, што цяпер робіцца ў мазгах расейскага кіруючага класу. Там, без сумневу, – той жа набор трызьняціны. У сэнсе, што Украіна – гэта “частка Расеі», і што Саюзная дзяржава – гэта гістарычная непазьбежнасьць, і што перашкаджае ўсяму гэтаму «жалосная кучка адмарозкаў», якіх не перашкаджала б здушыць танкамі. І паколькі з танкамі на практыцы [пакуль. – Рэд.] не атрымліваецца, даводзіцца шукаць іншыя, абыходныя шляхі ўзьдзеяньня на сітуацыю. Толку ад гэтага, вядома ж, ня будзе ніякага. І, быўшы ня ў сілах што-небудзь зьмяніць ТАМ, нашы ахоўнікі «духоўных скрэпаў» пачнуць сьпешна мацаваць абарону ТУТ.

У прынцыпе, яны ўжо яе мацуюць. Напярэдадні зрабілі больш жорсткім закон аб пакараньні за «экстрэмізм», начальнік Генштабу выказаўся аб пераходзе на ваеннае становішча,  спаслаўшыся (у тым ліку) і на ўкраінскія падзеі. Гэта, вядома, далёка ня першая ластаўка, але любому з нас зразумела, што знаходзячыся ў стане моцнага нярвовага ўзбуджэньня, нашы гасударавы мужы яшчэ шмат чаго напракудзяць.

Не, ніякае адраджэньне «сталінізму» не адбудзецца. Але чапляцца за ўладу нашы дзержыморды будуць куды з большым адчаем, чым гэта робяць іх украінскія калегі.

Па гэтым пункце рускім апазіцыянерам цешыць сябе ілюзіямі ня варта…”.

– 

 

Бандэра і рускія

 “Ацкий Сотона” (http://via-midgard.info/mneniya/bandera-i-russkie.htm)

Рас.шыза 12 

“Бандэрлогі”, “фашыстоўскія падонкі” і мноства іншых падобных эпітэтаў падчас наймаштабнай прапагандысцкай вайны было выліта расеянскім агітпрапам на галовы сёньняшніх прыхільнікаў ідэі Сьцяпана Андрэевіча. Давайце паспрабуем разабрацца, кім ён быў для нас – рускіх.

Па-першае, стваральнік і кіраўнік арганізацыі АУН-УПА, якая змагалася за нацыянальныя інтарэсы ўкраінскага народу. Ну, нам з гэтага ня горача і ня холадна, хоць па-чалавечы пахвальна.

Па-другое, ідэйны натхняльнік і арганізатар т.зв. “Валынскай разні”. У цэлым гэта таксама нас павінна мала чапаць. Калі б Ярмак Цімафеевіч не зрабіў у свой час “Сібірскую” разьню, рускія ў Сібіры не жылі б. Калі б адмірал Лазараў ня выселіў 3 млн. чаркесаў у Турцыю, а 500 тысяч тых, якія не жадалі выязджаць, ня выразаў бы, Наваросію рускія б не засялілі, краснадарскі хлебушак мы б цяпер ня елі й цяперашнюю алімпіяду праводзіць было няма дзе (хоць апошняе – невялікая страта). [рэдкаснае па сваёй адкрытай крывавай нахабнасьці прызнаньне расейска-рускага імперыяліста! – Рэд.]

Зазірнем глыбей. Па даных польскіх гісторыкаў, падчас “Валынскай разьні” было зьнішчана “ад 30 да 100 тысяч этнічных палякаў”. Па даных габрэйскіх арганізацый – “да 200 тысяч габрэяў”. Па-людску, людзей, вядома, шкада, але нешта я ня чуў, каб, успамінаючы Халакост, габрэі адразу б згадвалі й ня менш за 14 млн. рускіх. Пра іх ёсьць каму смуткаваць. Так што давайце кожны будзе адпяваць сваіх памерлых. Але вось што дзіўна. Рускіх у Валынскай губерні да рэвалюцыі (мяркуючы па перапісах насельніцтва) жыло амаль столькі ж, колькі й палякаў. Рускія складалі буйную і сур’ёзную дыяспару на Валыншчыне.

 [Але] няма ніводнага факта масавага зьнішчэньня рускіх вёсак атрадамі АУН-УПА.

Напэўна, на побытавым узроўні былі й канфлікты, і забойствы як у адзін бок, так і ў другі. Але мы гаворым аб арганізаваным масавым генацыдзе, аб адказнасьці гістарычных фігур перад рускім народам. І нічога дзіўнага ў такім генацыдзе я б не ўбачыў. Вядома, пасьля гэтага Бандэра і яго прыхільнікі для мяне, Божай воляй рускага, сталі б ворагамі, якім стаў Дудаеў, які змагаўся, у прынцыпе, за ўласны народ, але які мае дачыненьне да генацыду 300 тысяч рускіх [гэтая пазіцыя ў большасьці – прапагандысцкі міф. – Рэд.]. Але такіх фактаў проста не было!!! І гэта для мяне дзіўны, проста неверагодны акт гуманізму ў дачыненні да рускіх.

А рускія павінны памятаць усё – і генацыд 1920- х, калі швондэры расстрэльвалі рускіх мільёнамі, і рэпрэсіі гарбаносага тырана 1930-х. Але тым больш мы не павінны забываць тыя сьветлыя старонкі ў дачыненьнях з суседнімі народамі, якія ў нас былі ў нашай крывавай гісторыі. А гэта, улічваючы абставіны, сапраўды быў акт праявы павагі да рускага народу, які для мяне да гэтага часу амаль цуд.

Рускіх па паходжаньні масава зьнішчалі супрацоўнікі НКВД. Гэта страшная боль майго народу. Але варта раз і назаўжды прызнаць, што СССР ня быў рускай дзяржавай ні юрыдычна, ні па факце. Толькі ў 1970-я ў канстытуцыі РСФСР зьявілася згадка пра рускі народ і нейкія нясьмелыя эвалюцыйныя крокі, але яны былі зьмятыя з прыходам у 1990-я пласта, які па мярзотнасьці пераўзышоў камуністаў.

УПА зьнішчалі байцоў НКВД? АУН супрацоўнічала зь немцамі? А хіба генерал Красноў не пайшоў тым жа шляхам? А хіба стваральнік Лакоцьскай рэспублікі Васкабойнік не рабіў тое ж самае і загінуў, дарэчы, ад куль НКВДшных дыверсантаў. А хіба Прыморскія партызаны, якіх цяпер судзяць, не пайшлі на бой з пасьлядоўнікамі Яжова і Берыі? [чамусьці аўтар забыў пра Ўласава?! – Рэд.]

Рускі народ цяпер праходзіць празь вельмі цяжкі этап – праз этап ўсьведамленьня сябе. Праз аддзяленьне сваіх нацыянальных інтарэсаў ад інтарэсаў імперыі, якая стагоддзямі смактала сокі ды жыла жыцьцямі нашых дзядоў [выдатна! – Рэд.]. Так, да пэўнага перыяду гэтае “супрацоўніцтва” было нам на карысьць [а далей папёрла… – Рэд.]мы незвычайна пашырылі сваю жыцьцёвую прастору, мы колькасна прымножыліся, пералік народаў, на чыіх тэрыторыях мы жывем і хто адышоў у нябыт гісторыі, вылічваецца дзясяткамі. Але аднойчы гэты Малох дзяржавы вырашыў, што мы не супрацоўнікі. Мы – яго рабы. І настаў час яго ў гэтым пераканаць у адваротным. Складана сказаць, калі гэта адбылося. Але тое, што СССР быў нярускай дзяржавай, павінна быць відавочна любому разумнаму рускаму.

Перастаць быць рабом цяжка, для некаторых немагчыма. Гэта не разавы акт і, калі верыць класіку, зрабіць гэта можна толькі выціскаючы раба зь сябе па кроплях. Можа, першай кропляй будзе зірнуць на асобу Сьцяпана Андрэевіча не праз крывой экран агітпрапа, а праз уласныя, рускія нацыянальныя інтарэсы.

І тады многае ўстане на свае месцы.

 

P.S.

Нягледзячы на “разгул прыхільнікаў фашызму падонкаў у цэнтры Кіева“, пакуль ні аднаго рускага ня зьбілі за яго рускамоўнасьць. Гэта неяк моцна не падобна на рускія пагромы ў Ошы, якіх агітпроп так старанна не заўважаў. Мне ГЭТЫЯ “фашыстоўскія падонкі” ўжо падабаюцца. Пагромы супраць стотысячнай рускай дыяспары ў Львове таксама чагосьці пакуль затрымліваюцца…

Карацей, той, хто мае вочы, хай убачыць…

 

Рас.шыза 13Хто жадае ня толькі пазнаёміцца з думкамі “рускіх нацыяналістаў” па ўкраінскім пытаньні, чытаючы пісьмовы тэкст, а і пачуць іх голас, можа вось па гэтай адрэсе – http://via-midgard.info/news/audio/prichina-ukrainskix-sobytij-glazami-rusicha.htm – паслухаць дыялог паміж “русічам-раднаверам Дабрыняй і радыёвядучым Віктарам Мар’ясіным”. Тут будзе гаворка [на справе – спрэчка. – Рэд.] пра сітуацыю ва Украіне і пра іх (“рускіх нацыяналістаў”) погляд на жыцьцё.

 

=

 

Ад рэдакцыі:

Мы думаем, што вы – нашы чытачы – пагадзіцеся, што сёньняшнія ўкраінскія падзеі сапраўды прывялі да “выдачы на гара” глыбінных, стратэгічна важных уяўленьняў “рускіх нацыяналістаў” аб рэчаіснасьці. Высьветлілася, што дыяпазон гэтых ўяўленьняў вагаецца ад заклікаў лічыць украінцаў, якія паўсталі супраць жаданьня групы Януковіча перадаць Украіну ў лапы расейскай імперыякратыі,  “ворагамі народу”, “купкай чужынцаў”, “экстрэмістамі”, “акупантамі”, ад таемных мараў падлавіць такі момант у гісторыі Ўкраіны, калі б ад яе можна было адарваць хаця б Крым, да заклікаў ліцыць Сьцяпана Бандэру ледзь не героем “рускіх нацыяналістаў” (а ня толькі “западэнцаў”).

Пры гэтым варта зьвярнуць увагу, што падобныя думкі існуюць не ў асяроддзі “рускіх нацыяналістаў” і адначасна прыхільнікаў СССР, ці адначасна праваслаўных, ці адначасна прыхільнікаў царскай Расеі, а ў даволі абмежаванай іх групе (сайт, зь якога ўзяты ўсе прыклады, належыць г.зв. “рускім нацыяналістам” раднаверам). 

Зь іншага боку, мусім прызнаць, што падобная колькасьць даволі цьвярозых ацэнак, блізкіх да тых, якія павінны даваць сапраўдныя нацыяналісты, раней ніколі не сустракалася (вышэй пададзена пара-тройка цалкам прыстойных такіх артыкулаў). Яўна бачна, што да групы Шырапаева далучаюцца новыя сябры…

Нам відавочна, што апошняе абумолена найперш тым, што так на рускіх паўплывалі сапраўдныя ўкраінскія героі – майданаўцы

Слава Ўкраіне!

– Героям слава!    

 

 

3 каментарыя

  1. Litvarus кажа:

    Прабачце праверка

  2. Litvarus кажа:

    Прабачце, зноў праверка інтернета

  3. Litvarus кажа:

    Рэдакцыя то маўчыць некалькі тыдняў запар, то вывальвае массу (ніяк не магу зразумець чаму трэба пісаць словы масс, касса з адным “с”; мы што не можам выгаварыць два “с”?) цікавейшага матэрыялу. Нават не ведаешь з якогу боку пачаць каментаваць. Падзеі ў Украіне знішчаюць паняцце “славянства” і “рускасці”. Гэта нам на руку, таму што рускіе менавіта гэтым будуць нас забіваць. Што рабіць з праваслаўьем? Ў Украіне праваслаўные амаль усе за незалежнасць, у нас амаль усе за Расею. Рух за автакефалію у нас існуе, але здаецца вельмі слабы. Тое, што украінскіе патрыёты (нацыяналісты) не спаўзаюць ў русафобію, гэта вельмі, вельмі станоўча. А ведзь і Януковіч і Азараў (у якога отчество “янавіч”) адназначна не украінцы. Падзеі ў Украіне яшчэ больш перконваюць асабіста меня, што з назвай маларосы, у іх не адбылося нац. адраджэння. Калі трэба удыхнуць мужнасць ў асобу ці натоўп, кіраўнікі запытваюцца “мы што не украінцы? І хаця гісторыя украінскага народа не вельмі адрозніваецца ад нашай (пераізбытак здраднікаў і дурасці) гэтае запытанне робіць станоўчы эфект. Запытвацца у нашых (пры амаль поўнай русіфікацыі) “вы што не белые рускіе?” безсынсоўна, таму што робіць зусім адваротны эфект.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы