nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Як зьбіраюцца ваяваць расейскія імперасты ва Ўкраіне

15 сакавіка, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

ІмперастыСёньня расейскую імперыю зноў трасе прыступ ваеннай гарачкі. У які ўжо раз за яе крывавую гісторыю… І колькі разумныя людзі нават у Расеі ні крычаць: “Спыніцеся расеяне! Адумайцеся!” (гл., напрыклад, папярэдні матэрыял), –  ваенную ліхаманку ўтаймаваць хутчэй за ўсё не атрымаецца. Момант пачатку гарачай фазы вайны набліжаецца з кожнай гадзінай… На гэтым фоне найбольш дальнабачныя людзі задаюцца ключавым пытаньнем:   “ХТО хоча нацкаваць два славянскія народы ў братазабойчай вайне?! ХТО стаіць за сьпіной у Пуціна і яго асяроддзя, прымушаючы рабіць усё так, каб пасіянарныя рускія і ўкраінцы пазабівалі адзін аднаго?!…”   Гучыць таксама й іншае пытаньне: “А як зьбіраюцца ваяваць ашалелыя расейскія імперасты ва Ўкраіне?”. На яго дасьведчаныя гісторыкі адказваюць: “Як-як, як заўсёды. З дапамогай “жывога шчыта” зь мірных жыхароў-закладнікаў. Так расейскія “бравыя салдаты” заўсёды рабілі, у т.л. нядаўна ў Чачні”… На ютубе зьявілася кароткае відэа (тут: http://www.youtube.com/watch?v=qba0qLDDy5M; дубль тут: http://www.kavkaz.org.uk/russ/content/2014/03/13/103530.shtml), дзе ёсьць пацьвярджальныя кады з нядаўняй прэс-канферэнцыі Пуціна, а таксама дакумент-радыёперахват перамовай паміж расейскімі вайскоўцамі ў Чачні. Вышэй мы выставілі кадры з гэтага кіно, а ніжэй – тэкст, які яго суправаджае.

 

 

Пуцін на прэс-канферэнцыі:

“Паслухайце мяне. Вось, паслухайце ўважліва.

Я хачу, каб вы адназначна мяне разумелі. Калі мы прымем такое рашэньне [пачаць вайну, дык] толькі для абароны ўкраінскіх грамадзян[вядома, імперцы заўсёды нападаюць “толькі для абароны”.. – Рэд.] І хай паспрабуе хоць нехта зь ліку ваеннаслужачых страляць у сваіх людзей, за якімі мы будзем стаяць ззаду. Не наперадзе, а ззаду… Хай яны паспрабуюць страляць у жанчын і дзяцей… Я пагляджу на тых, хто аддасьць такі загад…

 

Аўдыя-стужка радыё-перахвата перамоваў паміж расейскімі вайскоўцамі ў Чачні.

“… Забірай усіх…

– …“Стужачку” падбілі. Ня трэба выязджаць. А падкарэктуй агонь, мінамётны. Як зразумеў мяне. Прыём.

–  “Стужачку” падбілі… Вы не зразумелі. Цяпер пад прыкрыцьцём цемры захапіце пару чачэнскіх сем’яў. Аб’явіце, што вы ўзялі закладнікаў. … Пад іх прыкрыцьцём трэба знаходзіцца ў доме … Вось такі варыянт прапануецца. Як зразумелі. Прыём.

– Зразумеў вас. Зразумеў!”

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы