nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ

16 сакавіка, 2014 | Каментары (1)

Мы, прадстаўнікі беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, асуджаем чарговую імперскую агрэсію Расеі ды разьвязаную з боку Масквы вайну з Украінай.

Выказваем пратэст супраць умяшаньня ва ўнутраныя справы незалежнай еўрапейскай дзяржавы, а таксама вызнаем тэрытарыяльную цэласьць Украіны.

Гэтаксама мы асуджаем ганебныя ды небясьпечныя дзеяньні пануючага ў Беларусі рэжыму. Разьмяшчэньне на нашай зямлі дадатковых расейскіх войскаў ды актывізацыя расейскіх імперскіх структур у чарговы раз дэманструюць каланіяльную залежнасьць мясцовага рэжыму ад маскоўскіх бонзаў. З-за падобнай палітыкі цяперашніх уладаў Беларусь уцягваецца ў імперскую авантуру Крамля з непрадказальнымі наступствамі для самаго беларускага народу…

Мы зьдзіўлены слабой рэакцыяй на гэтыя падзеі кіраўнікоў афіцыйных апазіцыйных партый ды рухаў у Беларусі, якія вызнаюць сябе дэмакратычнымі. Тое, што прадстаўнікі  легальных апазіцыйных структур дасёньня не выказалі арганізаванага і адназначнага асуджэньня імперскай агрэсіі Масквы, а абмежаваліся ў асноўным агульна-пацыфісцкімі заклікамі, дыскрэдытуе іх ў вачах нашага і ўкраінскага народаў.

Зьвяртаемся да беларускага народу аказваць усямерную падтрымку справядлівай нацыянальна-вызвольнай барацьбе ўкраінскага народу.

Жыве Беларусь!

Слава Ўкраіне!


Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК Беларускай Партыі Свабоды.

Алесь Астроўскі – ініцыятар стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху.

Леанід Акаловіч – сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Яўген Мурашка – старшыня Зьвязу беларусаў Нямеччыны.

16.03.2014 г.

 

Каментары (1)

  1. Валянцін Лучко кажа:

    Падтрымліваю Зварот!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы