nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пра пырсканьне «патрыятычнай» слінай расейскімі зомбі

17 сакавіка, 2014 | 4 каментарыя

Барышаў 1 

Пасьля любога кантактаваньня з такімі асобамі, як Жырыноўскі (гл. папярэдні матэрыял), хочацца вымыць рукі ці прыняць душ… Але мы зробім інакш – кампенсуем непрыемныя адчуваньні ў нашых чытачоў парай чарговых артыкулаў, напісаных значна больш прыстойнымі людзьмі. Падаем ніжэй думкі чарговага рускага чалавека Ігара Барышава (гл. фота). Матэрыял узяты адсюль: http://sokrytoe.net/14150-bryzzhuschie-patrioticheskoy-slyunoy-russkih-zombi.html. Аўтар выкрыў тое, што мы  завем “комплексам расейскай імперскай непаўнавартасьці”.

Рэдакцыя.

 

“[Кажуць, што расейская саўковая маса] падтрымала Пуціна дзеля свайго спакою, стабільнасьці й бязьбеднага нахлебніцтва.

Ня веру я ў гэта. Тут, як па мне, іншае – горай, пагнілей. Бо толькі зусім хворы чалавек ня ў стане адрозьніваць, што такое дабро, а што такое зло. Расейцы – не выключэньне.

Дык вось, галоўнымі прычынамі падтрымкі Пуціна тымі, каго мы, апраўдваючы, называем «зомбі», трэба лічыць не «крамлёўскую прапаганду», а вось што:

1) прагу псіхакампенсацыі за тое, што яны лічаць «пакорай перад Захадам”. Памятаеце размовы пра тое, што “пераможцы цяпер жывуць горш за пераможаных” у дачыненьні да вынікаў Другой сусьветнай вайны? У сьвядомасьці цяперашніх «пераможцаў» – тых, у якіх “дзядываевалі”, іх цяперашняе становішча зьневажальнае. А тут яшчэ і Ўкраіна замест саўковага лайна абрала гэты «пракляты» Захад… Вось і помсьцяць “праваслаўныя”, якія ніводнага разу не чыталі Нагорнай пропаведзі Хрыста, затое сьхіляюцца перад такім «сьвятым», як ханскі халуй Аляксандр Неўскі, і яшчэ перад дзесяткам-другім кананізаваных «рускай праваслаўнай царквой» сумніўных гістарычных персанажаў (банальная зайздрасьць, прасьцей кажучы [!!! – Рэд.]);

2) надзею на тое, што ім асабіста, або тым, ад каго яны залежныя, у выніку «ўкраінскай кампаніі» перападзе нешта істотнае – заводзік, рэстаранчык, яшчэ нейкі бізьнесок, дамок, зямелькі кавалачак… Згушчаю фарбы? Зусім не. На самай справе, Украіна гэта ўжо праходзіла ў 1930-я 20-га стагоддзя, калі [тагачасным саўкам] такі перападала: і хаты, і агароды пры хатах… У памяці затрымаўся ўбачаны дакументальны эпізод, калі недзе на Слабажаншчыне такім вось «шчасьліўцам» разам з хатай дастаўся… труп дзіцяці ад ранейшых гаспадароў.

3) магчымасьць самарэалізавацца , як бы брыдка і цынічна гэта ні выглядала.

Прыкладаў – вагон. Усе гэтыя «героі Расссеі» за войны накшталт чачэнскай або грузінскай. А прычэпам да іх – пасады, ільготы, дармовыя кватэры ды іншыя маленькія жыцьцёвыя радасьці.

Дарэчы, агрэсіўныя і ня вельмі “русопатрыёты” з ​​украінскімі пашпартамі, хутчэй за ўсё, у найбольшай ступені кіруцца апошнімі двума матывамі. Такая вось «барацьба за месца пад сонцам»…

Барышаў 2

І яшчэ асобнае назіраньне: сярод тых, хто крычыць, што трэба забіваць – неяк кідаецца ў вочы ня ў меру вялікая доля жанчын ва ўзросце за 45. Аднак, гэты феномен, думаю, лягчэй тлумачыць лекарам: тут відавочна нешта сьпецыфічна гарманальнае.

А прапаганда – гэта, вядома, рэч шумная, якая цісьне, але, паўтаруся, наўрад ці вызначальная [усё так – для таго, каб прапаганда дзейнічала, трэба, каб зыходна ў масавай сьвядомасьці былі пэўныя псіхічныя рысы, выкарыстоўвачы якія прапагандысты здольныя маніпуляваць масай… – Рэд.].

Гледзячы на гэтую агідную карціну, ня варта забываць, што яна зусім не статычная: менавіта тыя зомбі, хто сёньня пырскае «патрыятычнай» слінай, па меры зьнікненьня таго міражу, на які яны так спадзяюцца цяпер, цалкам могуць стаць палымянымі супернікамі гэтак сёньня любімага імі фюрэра. Крушэньне сваіх надзей, настолькі ж нізьменных, колькі й гарачых, яны наўрад ці даруюць. Хоць тут важней іншае: самі яны ад гэтага, на жаль, ня зьменяцца [!!! – Рэд.].

Дарагія сябры, не марнуйце сілы і час на павучаньне расейцаў! Тыя зь іх, хто пры сваім розуме – у гэтым проста ня маюць патрэбу, а тых, хто знаходзіцца ў стане масавага псіхозу – угаворваць бессэнсоўна.

Незалежна ад таго , што будзе адбывацца ў бліжэйшы час і чым усё гэта скончыцца для іх і для нас, ацьвярозаньне ў іх абавязкова наступіць. І пахмельле іх будзе цяжкім. Аднак, і тады ўгаворваць іх ня будзе сэнсу, паколькі гэта ўжо будзе непатрэбна і позна.

Тое, што адбываецца зь іх боку – ня наш выбар, а іх, жадалі яны гэтага ці не. Яны падтрымлівалі Пуціна, як яны думалі, дзеля свайго спакою, стабільнасьці й бязьбеднага нахлебніцтва. Яны рабілі безадказны выбар, ня думаючы, што любы выбар адказны. Іх выбар у выніку апынуўся злачынным выбарам тэрору, забойстваў і вайны. І непазьбежных пакут… для іх жа саміх.

Яны самі ўсё зразумеюць – хто раней, хто пазьней. Не марнуйце сілы і час на іх павучаньне. Зараз і без гэтага ёсьць на што марнаваць свае сілы і час”.

 

4 каментарыя

  1. з...лы беларус кажа:

    Супер! Дзякуй рэдакцыі за разумную інфармацыю! Дзякуй сапраўдным рускім Братам! Павага інтэлекту і мужнасці сп.Ігара Барышава !

  2. Siarhiej кажа:

    Помню кадры растрэла талібамі з гармат старажытнай статуі Буды гадоў 20 таму. Тады падумаў, “нейкі ідыятызм!”. Сёння крамлёўскія праваслаўныя талібы радуюцца захопу чужой тэрыторыі, а з ймі амаль увесь праваслаўны, не хрысціянскі, здурнелы ад прапаганды і самападману народ. Радуюцца вайне! Як і тады не разумею ідыётаў. “Псіхакампенсацыя” – дакладнае вызначэньне! Раней была Чачня, напад на Грузію … Хранічная хвароба і напэўна заразная …

  3. Licvin кажа:

    ”Яны самі ўсё зразумеюць — хто раней, хто пазьней.”
    Зразумеюць, калі стануць ахвярамі, стануць дарослымі. А таталітарныя дыктатарскія рэжымы заўсёды накіроўваюць сваю інфармацыйную энергію на маладых. Таму галоўнае гэтым рэжымам пратрымацца кожных новых 20-25 год, а потым яны мяняюць сваю ідыялогію і прапаганду. Хто зараз помніць як Гарбачоў у 1985 – 87 гадах трындзеў аб ”Перестройке”, абяцаў рай у краіне. Ніхто ні помніць. Кучка людзей стала алігархамі, частка халуямі алігархаў, прыкормленай алігархічная ўладай, і цяпер спатрэбіліся новыя ідэі для расейскага народа, каб ён не скінуў расейскіх алігархаў, як адбылося на Украіне. Таму знайшлі ворагаў, што не даюць рускім размаўляць па рускаму.
    Пасіанарным маргіналам заўсёды патрэбны ”ведушчій”, цар, які зробіць адмашку–дазвол на права ісьці рабаваць, біць, ламаць, нішчыць… З стана ”бандыт” маргіналы пераходзяць у стан ”воин”, ”патрыёт” …
    Захаду і ЗША дарэчы выгадна, па вялікаму рахунку — калі два галоўных постсавецкіх народа паваююць у лакальнай вайне. Калі ім спатрэбіцца, то Захад і ЗША у патрэбны момант абваляць кошт нафты і газа і зразу ўвядуць Расію ў эканамічны колапс. Пасля чаго можна праводзіць парад рэферэндумаў аб суверынітэце ўсіх малых народаў ад Владзівастока да Калінінграда.

  4. Licvin кажа:

    Дарэчы пад шумок, Захад і Сірыю сагне. Магчыма зараз як раз ідзе торг між Захадам і Расеяй.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы