nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

НАТА: “Расея гатовая да буйной ваеннай аперацыі ва Ўкраіне”

16 красавіка, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Фота НАТА 1

 

Яшчэ ў пачатку красавіка галоўнакамандуючы Аб’яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў (гл. фота ніжэй) заявіў, што расейскім войскам спатрэбіцца менш за 12 гадзін, каб пачаць напад на Украіну, калі будзе адданы адпаведны загад. Паводле яго слоў, Расея мае ўсе вайсковыя рэсурсы, неабходныя для ўварваньня ва Ўкраіну, а “дасягнуць сваіх мэтаў яна можа за 3-5 дзён”(http://www.bbc.co.uk/russian/international/2014/04/140402_nato_ukraine_russia_threat.shtml).

 

Тады ж, у пачатку красавіка, канцлер ФРГ Ангела Меркель паведаміла, што прэзідэнт Расеі Ўладзімір Пуцін запэўніў яе, што аддаў распараджэньне адвесьці войскі ад усходняй мяжы Ўкраіны.

Фота НАТА 2Аднак генерал Брыдлаў адзначыў, што ў НАТА няма сьведчаньняў таго, што войскі імперыі вяртаюцца ў казармы, у сувязі з чым сітуацыя на ўсходняй мяжы Ўкраіны па-ранейшаму выклікае сур’ёзныя засьцярогі.

“Расейскія войскі гатовыя да ўварваньня. Яны маюць неабходную падтрымку ў выглядзе самалётаў і верталётаў, а таксама палявых шпіталяў і тылавога забесьпячэньня. Гэта поўны камплект, неабходны для пасьпяховага ўварваньня, калі такое рашэньне будзе прынятае”, – заявіў генерал Філіп Брыдлаў . На яго думку, Расея можа ўварвацца на тэрыторыю Ўкраіны для арганізацыі “калідора” ў Крым. Акрамя таго, выклікае занепакоенасьць лёс Прыднястроўя, куды таксама можа дайсьці расейская армія.

Пазьней было прынята рашэньне апублікаваць серыю з больш чым двух дзясяткаў фотаздымкаў пазіцый расейскіх войскаў на мяжы з Украінай, якія засьнялі спадарожнікі НАТА  (гл. тут: http://www.bbc.co.uk/russian/russia/2014/04/140411_russian_army_map.shtml). На іх бачныя 6 розных месцаў недалёка ад мяжы з Украінай.

Аналітыкі альянсу ацэньваюць колькасьць расейскіх войскаў, што знаходзяцца паблізу ад мяжы з Украінай, у 35-40 тысяч чалавек.

Вось тут –  http://poiskpravdy.com/vojna-s-ukrainoj-nachalas/ – мы знайшлі агульную мапу разьмяшчэньня расейскіх войскаў каля межаў Украіны (гл. ніжэй).

 Фота НАТА 3

 

Зь вялікай непрыемнасьцю на ёй мы ўбачылі вайсковую групоўку, разьмешчаную на тэрыторыі Беларусі ды яшчэ нацэленую… на Кіеў.  

Нашы ўкраінскія браты. Вы павінны ведаць: беларускі народ ня мае да магчымага найцяжкага злачынства, якое ў гэтыя дні рыхтуецца Пуціным і яго сатрапам, ніякага дачыненьня.  

Фота НАТА 4І нарэшце яшчэ адна мапа (гл. зьлева). Яна, як заяўляецца,  была знойдзена ў цэнтральным офісе Камуністычнай партыі Ўкраіны… (інфармацыя пра гэта таксама ўзятая адсюль: http://poiskpravdy.com/vojna-s-ukrainoj-nachalas/).

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы