nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, перадзёргіваньні, нахабства, хлусьня, прапаганда… (факт 5; Васерман)

6 мая, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Васер 1Сёньня акрамя тэлебачаньня ёсьць яшчэ адзін вялікі канал інфармацыйнага ўзьдзеяньня на грамадства – Інтэрнэт. Натуральна, расейскія імперыякраты не маглі не ўлічыць яго магчымасьці ў сваіх планах імперскай агрэсіі на Ўкраіну. Тым больш, што ў Сеціва свая сьпецыфічная аўдыторыя, больш схільная самастойна шукаць праўду ў параўнаньні са звычайнымі спажыўцамі тэлевізінай дэзынфармацыйнай жуйкі. Патрэбныя тут і свае адмысловыя прапагандысты, якім у свой час быў накінуты флёр “інтэлектуалаў”. Шукаючы, хто сёньня ў расейскім фрагменце Сеціва найбольш актыўна абгрунтоўвае расейскі імперыялізм у яго актыўнай фазе – агрэсіўным нападзе на Ўкраіну, мы трапілі на старога знаёмага. Як жа, пан Васерман, сваёй персонай асабіста… (гл. фота). Мы ўжо сустракаліся з гэтым тыпам па іншых прычынах – у свой час ён выступаў супраць беларускай мовы і нашага народу. Цяпер вось выступае ў якасьці актыўнага агітатара за “рускія інтарэсы на Ўкраіне” ды яшчэ ў такой арыгінальнай ці то каўбойскай, ці то сьпецназаўскай іпастасі… (карацей, цырк! раім паглядзець). Тэкст, які падаецца ніжэй, узяты з вось гэтага сайта: http://www.youtube.com/watch?v=XcWVYxO0hmE.

 

 

Васерман: “Тут Васерман. Навіны тыдня за 10 хвілін. Што значаць гэтыя падзеі для нас і да чаго яны прявядуць? Мы раскажам адкрытым тэкстам!

Украіны больш няма! Тое, пра што самаабвешчаную хунту папярэджвалі яшчэ ў лютым [2014 г.], здарылася. Рускі ўсход і поўдзень – палова тэрыторыі рэспублікі й больш за палову насельніцтва – адмовіліся падпарадкоўвацца новай кіеўскай уладзе.

Супраць сваіх жа грамадзян кінутыя танкі й прафесійныя найміты. Каля межаў Расеі пачынаецца сапраўдная грамадзянская вайна”.

Васер 2(далей ідзе відэаўстаўка, у час дэманстрацыі якой голас за кадрам кажа: “6 і 7 красавіка амаль адначасна ў Луганску, Данецку, Харкаве і Мікалаеве гараджанамі захопленыя будынкі абласных дзяржадміністрацый (АДА), а ў Луганску таксама будынак абласнога ўпраўленьня Cлужбы бясьпекі (СБУ). Былі адчыненыя сховішчы зброі. Іх зьмесьціва разабралі людзі, гатовыя да абароны. Вакол будынкаў створана некалькі кольцаў загароджы, уключна з гатовымі да падпалу аўтапакрышкамі”).

Васэрман: “Знаёмая карцінка – пакрышкі на барыкадах, вырваныя ў міліцыі шчыты, захопленыя арсеналы і людзі, гатовыя змагацца за свае ідэалы. Усё гэта мы бачылі ня так даўно ў самім Кіеве. Тады гэта звалася: “Перамога дэмакратыі”…

Цяпер еўрапейскім палітыкам даводзіцца тлумачыць: чаму кіеўскіе пакрышкі гарэлі дэмакратычней за луганскія? Чаму нежаданьне падпарадкоўвацца Турчынаву горш за непадпарадкаваньне Януковічу? [таму што Януковіч – бандыт- клептаман. – Рэд.] Чаму майдан у Луганску супрацьзаконны, а ў Кіеве вельмі нават патрэбны? Чаму нацысту з “Правага сектара” можна хадзіць з аўтаматам, а данецкаму абаронцу – не?

Ну, каб доўга ня думаць, выкарысталі самую простую версію: [маўляў] гэта ўсё прыдумала Расея».

(голас дыктара за кадрамі відэа: «Турчынаў, які аб’явіў сябе прэзідэнтам, заявіў, што РФ пачала другую хвалю захопу ўкраінскай тэрыторыі. Таму па яго меркаваньні [пры чым тут меркаваньне Тучынава? Гэта ўсім вядормы факт – Рэд.] распачатая антытэрарыстычная аперацыя з удзелам падразьдзяленьняў службаў бясьпекі й рэгулярнай арміі» …).

Васэрман: “У свой час Януковіч не рашыўся кінуць узброены сьпеназ супраць пратэстоўцаў. Але гэтыя пойдуць на штурм зь лёгкасьцю. Турчынавы, яцэнюкі, цягнібокі шлі да ўлады па крывавым бруку, залітым крывёй іх жа падзельнікаў. І не затрымаюцца ні перад чым. Таму і сачыняюць страшных агентаў ФСБ, якія захапілі будынкі на Ўсходзе. Так зручней. Здаецца, і не па сваіх страляеш, а па агрэсары… Вось толькі незадача – расейскіх вайскоўцаў у гэтых будынках няма! [значыць яны побач. – Рэд.]

Праўда нашмат больш страшная для кіеўскіх узурпатараў – усход Украіны сапраўды не жадае жыць з Турчынавым у адной краіне і патрабуе аддзяленьня”.  

Васер 3(голас дыктара: у Данецку абвешчаная Незалежная данецкая рэспубліка. Народны зьезд прызначыў рэферэндум што да статусу рэспублікі на 11 траўня і зьвярнуўся да Расейскай Федэрацыі з просьбай аб абароне ад магчымых сілавых дзеяньняў саўдзельнікаў кіеўскага перавароту. Сілы самаабароны ў Луганску і Данецку заявілі, што будуць  стаяць да канца). 

Васэрман: “І што ж, Кіеў прызнаў права людзей на самавызначэньне? Успомніў пра дэмакратыю, пра якую енчыў, як рэзанае парася, апошнія паўгады са сцэны Майдана? Вядома, не!

Калі правалілася хлусьня пра расейскі сьпеназ, які захапіў зьнянацку бедненькіх, безабаронных СБУшнікаў, нарадзілася чарговая хлусьня аб праплачаных алігархамі баевіках, якія захапілі сотні закладнікаў, якіх, як вы разумееце, трэба тэрмінова вызваляць [усім вядома, што на Данеччыне захопліваліся ў закладнікі нават афіцыйныя прадстаўнікі АБСЕ; а некаторыя мясцовыя дэпутаты ня толькі захопліваліся, а і падвяргаліся катаваньням, пасьля якіх іх забівалі… – Рэд.].

Прызнаць, што звычайныя данецкія і луганскія мужчыны проста не жадаюць мірыцца з такой уладай і гатовыя змагацца з нацыстамі, як іх дзеды ў 41-м [і чаму ўсе гэтыя васерманы-кургіняны так блытаюць 1943-44 гг. з 1941-м? У 41-м савецкія так драпалі ад немцаў, што тыя не пасьпявалі наступаць… – Рэд.],  афіцыйны Кіеў ня можа. Страшнавата…

Васер 4(Далей у кадры ўзброены барадаты мужчына ў камуфляжцы, відаць, расейскі казак, кажа: не зроблена ніводнага стрэлу, якрамя як у паветра, ад радасьці.

Іншы сепаратыст кажа: вунь народу колькі стаіць, хай паглядзяць праўду, а ня тое, што яны апавядаюць там на сваіх каналах; хай пагавораць зь людзьмі).

Васэрман: “Вось ён – голас Украіны. Не вайны патрабуюць гэтыя людзі, а міру. І каб голас іх быў пачуты, і правы выкананыя. Іх мэта – праўда! Таму яны не хаваюць твараў, у адрозьненьне ад байцоў “Правага сектара”.

Тыя не здымаюць масак дасёньня. Таму што так рабаваць лягчэй. І ня трэба ніякіх слоў. Дастаткова толькі паглядзець, як рэагуюць прадстаўнікі правых ва ўкраінскім парламенце на ўказаньні, хто сапраўды вінаваты ў расколе краіны”.   

Васер 5(далей ідуць кадры, на якіх бачна, як правакатыўна, скідваючы віну з хворай галавы на здаровую, выступае галоўны ўкранскі камуняка – зьвярніце ўвагу, фактычна ўжо пачалася вайна расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу, ужо сотні людзей забітыя альбо параненыя… – і як яго з трыбуны сілай зганяюць іншыя дэпутаты-патрыёты; гэты акт элементарнай адплаты не спадабаўся Васерману)

Васэрман: “Вось яна – новая ўкраінская дэмакратыя ў дзеяньні. Хто ня з намі, таму кулаком у рыла

Са сцэны ў Кіеве пра Ўсход Украіны, які не пажадаў далучыцца да крывававга шабаша Еўрамайдана, казалі як пра слабавольны такі рэгіёнчык без палітычнай годнасьці. Яны так доўга казалі пра адсутнасьць волі ў гэтых рускамоўных людзей другога гатунку, што самі ў гэта паверылі. І вельмі былі зьдзіўленыя, калі Ўсход прачнуўся.

Панам Турчынаву і Яцэнюку скажу адкрытым тэкстам: тое, што вы лічылі слабавольлем, у нас завецца цярпеньнем… Яно ў рускага мужыка [тады, пры чум тут “мы”? – Рэд.] велізарнае, але не бясконцае. Калі яго прыніжаюць са сцэны ці экрана – ён пацерпіць. Але калі прыйдуць да яго ў дом са зброяй [хто, дзе , калі?… – Рэд.], як у Мікалаеве на гэтым тыдні, цярпець ня будзе. І адкажа так, што мала не падасца[тут Васерман заклікае на братазабойчую бойню; наўпрост і адкрыта; стараецца… – Рэд.]

(дыктар за кадрам: у ноч на 8 красавіка каля 200 байцоў “Правага сектара” ды іншых арганізацый, якія падтрымліваюць дзяржаўны пераварот у Кіеве, разграмілі палаткавы гарадок каля помніка дзесантнікам, якія ўдзельнічалі ў вызваленьні Мікалаева ад нямецкіх захопнікаў. Актывісты Майдана выкарыстоўвалі ня толькі петарды, дручкі, але і заточкі, траўматычныя пісталеты. Амаль усе 50 чалавек, якія знаходзіліся ў палатках, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці).  

Васэрман:Нацысцкіх пагромшчыкаў напярэдадні завезьлі ў горад на аўтобусах пад міліцэйскай аховай, узброілі на месцы і далі каманду: Фас!

Мікалаеўскія дэманстранты выйшлі на мірны пратэст, таму што да канца не разумелі, што новая ўкраінская ўлада ня мае дачыненьня ні да міру, ні да дэмакратыі, і ня мае намераў слухаць тых, хто не крычыць: “Гэроям слава!” [па ўсіх паводзінах Васермана бачна, што ўкраінскія нацыянальныя героі асабіста яму вельмі не падабаюцца… – Рэд.]. А любое іншадумства будзе вырубаць з крывёй. 

Як здарылася і ў Харкаве”.

(голас за кадрам: 6 красавіка харкаўчане занялі будынак Абласной дзяржадміністрацыі. 7-га – узамен дэпутатаў, якія разьбегліся, створаная абласная Грама́да. Яна абвясьціла Харкаўскую народную Рэспубліку і зьвярнулася да прэзідэнта Віктара Федаравіча Януковіча з просьбай зацьвердзіць прынятыя горадам рашэньні. На наступны дзень сьпецназ выбіў гараджанаў з будынку, больш за 60 чалавек затрыманыя, сярод іх няма ніводнага расейскага грамадзяніна.)

Васер 6Васэрман: “Думаеце, пасьля ТАКОГА Данецк і Луганск складуць зброю і адмовяцца ад свайго права самім вырашаць свой лёс? Зараз Турчынаў і Авакаў крычаць пра ЗАКОН, але гэта яны выпусьцілі духа бацькі Махно, адмовіўшыся выконваць дамоўленасьці з прэзідэнтам Януковічам. Гэта яны сказалі: “Хто зь вінтоўкай – той і правы”. Гэта яны сёньня пачынаюць грамадзянскую вайну! І не сваімі рукамі, а пры дапамозе амерыканскіх наймітаў”.

(голас за кадрам: МЗС РФ выявіла занепакоенасьць, што на усход Украіны сьцягваюцца дадатковыя сілы ўкраінскай арміі з замежнымі ўкрапленьнямі. Па зьвестках міністэрства, вайскоўцы пакліканыя здушыць пратэсты жыхароў Паўдневага Ўсходу краіны супраць палітыкі кіеўскіх уладаў. “Асаблівую трывогу выклікае тое, што да гэтай аперацыі далучаныя каля 150 амерыканскіх сьпецыялістаў прыватнай ваеннай арганізацыі “ГрэйСтоўн”, пераапранутых у форму байцоў падраздзяленьня “Сокал”, – паведамілі ў міністэрстве.)

Васэрман: “Страшны сон наяве: амерыканцы, пераапранутыя ў форму афіцыйнага падраздзяленьня ўкраінскай арміі – акупанты, і не прыдуманыя ўкраінскім тэлебачаньнем, а самыя сапраўдныя. І ня проста найміты, а прадстаўнікі вельмі ўплывовай вайсковай  арганізацыі Злучаных Дзяржаваў Амерыкі – яе называюць “ГрэйСтоўн”, яна набраная з адстаўных вайскоўцаў і фінансуецца дзяржавай. Вельмі зручна мець такія “прыватныя арміі” – афіцыйная ўлада быццам ні пры чым, а задачы ваконваюцца”.

(голас за кадрам: прыватныя вайсковыя карпарацыі працуюць у рэгіёнах, дзе інтарэсы дзяржаваў, дзе яны базуюцца, трэба абараняць адкрытай сілай. Напрыклад, перад пачаткам вайны ў Паўднёвай Асеціі вайскоўцаў грузінскай арміі навучалі інструктары прыватных вайсковых кампаній “Кьюбік”, “МРRI” і “АмерыканСістэмс”. Па некаторых зьвестках, яны ж прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяньнях).

Васер 7Васэрман: “Тыя, хто крычаў аб праве ўкраінскага народу на самавызначэньне і падтрымліваў Майдан, наўрад ці чакалі, што ня пройдзе і двух месяцаў пасьля “пэрэмогі”, як берца амерыканскага салдата ступіць на “незалэжную” зямлю. Не чакалі, што свае інтарэсы ў рэгіёне Амерыка будзе абараняць, ужо не хаваючыся, са зброяй у руках? Думалі, што абараняеце дэмакратыю? Падманулі вас – узрушаных дурачкоў! Прычым, тройчы падманулі.

Спачатку – калі замест мірнага пратэсту з кветачкамі зьявіліся баявыя сотні з западэншчыны, добра навучаныя і ўзброеныя. Потым – вось сюрпрыз – калі да ўлады замест анёлаў, якія нясуць еўрапейскае сьвятло, прыйшлі знаёмыя “рылы” і тыя ж алігархі, што ўжо два дзесяцігоддзі раcкрадаюць краіну. І вось цяпер – калі на Ўкраіне грамадзянскую вайну пачынаюць амерыканскія вайскоўцы. Таму што так трэба Амерыцы.

Глядзіце, як памірае Ўкраїна! Глядзіце, як яе забіваюць самі ўкраінцы!..”

(голас за кадрам: выконваючы ролю міністра ўнутраных справаў Украіны Арсэн Барысавіч Авакаў высунуў ультыматум актывістам, якія ўтрымліваюць будынак адміністрацыі Луганскай і Днецкай абласьцей. Ім запрапанавана на працягу 48 гадзінаў уступіць у перамовы з Кіевам. У адваротным выпадку ўкраінскія ўлады прыбегнуць да сілавых дзеяньняў для вызваленьня будынкаў).

Васэрман: “Што гэта азначае? Вайна, у якую спрабуюць уцягнуць і нас [вы – нашы чытачы – яшчэ не забылі, хто на каго на самай справе напаў? – Рэд.]. Бо калі ў Луганску і Данецку пачнецца бойня, калі амерыканскія найміты і авакаўскі сьпецназ будуць забіваць тых, хто просіць у астатняй Расеі абароны – няўжо мы кінем сваіх!

Вайны мы ня хочам, як не хочам і расколу Украіны. Пра гэта вас, украінцы, адкрытам тэкстам папярэджвалі яшчэ зімой. І каб гэта не адбылося, нават грошай давалі – мільярды. Разыдзіся Майдан у сьнежні ці студзені – ужо ў лютым 2015-га года выбрала б Україна сабе новага прэзідэнта – а  хоць таго ж Парашэнку. І жыла б як раней – з Крымам, Данбасам, рускім газам са скідкамі, ціха б жыла – без крыві [толькі вось Украіны як самастойнай дзяржавы ўжо на той час не было б. – Рэд.].

Вось гэта баяцца прызнаць тыя, хто падтрымліваў Майдан, а зараз пенай зыходзяць ад антырасейскай гістэрыі.

Васер 8Прызнаць, што вас проста падманулі, што забітыя на Майдане палі не за Ўкраіну, як вы лічыце, а за чужыя інтарэсы – амаль немагчыма.

Але так трэба гэта зрабіць! Менавіта зараз, пакуль вялікая кроў яшчэ не пралілася, пакуль яшчэ можна спыніць самае страшнае.

Хаця шанцаў, што Україна адумаецца – амаль няма.

На гэтам усё. Будзе наступны тыдзень – будуць наступныя навіны”.

(канец тэкста на відэа).

 

=

Ад рэдакцыі:

Калі мы пачалі высьвятляць, хто ўсё ж такі гэты Васерман, адкуль ён узяўся? – мы натрапілі на наступную цытату: Украіна – неад’емная частка Расеі”, – заявіў у інтэрвю кіеўскай газеце «Новая» Анатоль Васерман, вядомы гулец клуба «Што? Дзе? Калі?» і «Брэйн-рынга», ураджэнец Адэсы”  (гл. http://newsland.com/news/detail/id/454935/).

Ах вось яно што! Сапраўды ж так: Васерман – гэта выкармыш з савінага гнязда пана Варашылава (сапраўднае прозьвішча – Калмановіч; гл. фота ніжэй)

Васер 9 

А калі ўжо на тое пайшло, дык ня толькі Васерман, але і Бурда, Казлоў, вечна сонны Друзь (гл. фота ўверсе) ды многія іншыя тыпы зьяўляюцца выкармышамі таго самага савінага “гнязда”. Дый вонкава яны падобныя на пана Варашылава – нібы яго ўласныя дзеці. Сёньня ўсе гэтыя васерманы-друзі рэгулярна “сьвецяцца” на расейскіх тэлеканалах ці то ў ролі вядоўцаў розных праграм, ці то іх удзельнікаў…

Гэтыя людзі ў сваёй большасьці на справе ніякія ні супер-пупер інтэлектуалы. Пра гэта сьведчаць неаднаразовыя выпадкі, калі іх спакойна абыгрывалі звычайныя аматары (гл., напрыклад, тут: http://academ.info/news/12637). Гэта – яскравае сьведчаньне таго, што Калмановіч-Варашылаў проста тэхнічна – праз падказкі сваім – выводзіў усіх гэтых людзей на савецка-расейскую інфармацыйную прастору, каб яны потым пад выглядам “інтэлектуальных аўтарытэтаў” маглі працягваць рабіць яго і такіх, як ён, справу…

І сёньня гэтыя васерманы, якія нават вонкава зусім не падобныя на рускіх людзей, бессаромна вучаць жыхароў Расеі, як трэба правільна думаць пра ўкраінцаў – напрыклад, што “ўкраінцы – фашысты-нацысты…”, што “ўкраінская і беларуская мовы – дыялекты рускай мовы“, што “Ўкраіна – неад’емная частка Расеі” (прадказваем: хутка мы пачуем тое самае і пра нашу Беларусь!) і да т.п. імперска-фашыстоўскія агідствы.

Такія, вось, справы, сябры.

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Для гэтых васэрманаў “грошы не смярдзяць”. Але чаму столькі лохаў вераць хлусне?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы