nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Лукашэнка быў у Кіеве 7 чэрвеня на інаўгурацыі Парашэнкі

8 чэрвеня, 2014 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Лу-ка на інагурац.Параша

 

Лічым неабходным зафіксаваць і на нашым сайце некаторыя асьпекты ўчорашняй важнай падзеі – прысутнасьці Лу-кі на інаўгурацыі новага прэзідэнта Ўкраіны, якім пасьля славутых падзей на Майдане канца мінулага году і пачатку гэтага стаў Пётар Парашэнка. Цяпер мы яшчэ ня ведаем, ці паехаў Лу-ка ў Кіеў па ўласным рашэньні, ці па “просьбе” Пуціна. Калі гэта канчаткова высьветліцца, толькі тады сэнс яго зьяўленьня і заяваў у Кіеве можна будзе адэкватна інтэрпрэтаваць. Таму пакуль толькі факты (усе паданыя ніжэй факты ўзятыя з сайта “Нашай нівы”: http://nn.by/?c=ar&i=129775; http://nn.by/?c=ar&i=129778; http://nn.by/?c=ar&i=129782).

 

 

У час інаўгурацыі Пятра Парашэнкі (гл. фота ніжэй) у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны непасрэдна каля Лу-кі справа сядзеў прэзідэнт Грузіі Маргвелашвілі, зьлева — прэзідэнт Малдовы Цімафці, а яшчэ лявей сядзелі прэзідэнт Летувы Грыбаўскайтэ і віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн (гл. фота ўнізе справа; зьвярніце ўвагу на твары Краўчука ды Кучмы і на паводзіны Юшчанкі ў час прэзентацыі Лу-кі).

Лу-ка на інагурац 2 

Пасьля інаўгурацыі Пятра Парашэнкі Лу-ка зрабіў некалькі істотных заяваў для журналістаў:

– сказаў: «Украінцы працавітыя і разумныя [людзі], і я ўпэўнены, што яны справяцца са сваімі праблемамі. Нават калі ім не дапамогуць, то яны зробяць гэта самастойна»;

– падкрэсьліў, што ня лічыць катастрафічнай сітуацыю ў дзяржаве, што вакол сітуацыі ва Ўкраіне занадта шмат славесных нагнятаньняў;

– ён заклікаў ўкраінцаў супакоіцца і выказаў упэўненасьць, што Парашэнка стрымае сваё слова па стабілізацыі сітуацыі ў дзяржаве і захаваньні яе адзінства;

– сказаў: «Украіна павінна быць адзінай і цэласнай дзяржавай. І будзе такой»;

– некалькі разоў не адказаў на пытаньне, ці лічыць ён Крым украінскай тэрыторыяй, адзначыўшы, што казаў пра гэта раней: «Але паколькі юрыдычнага рашэньня не было, то раю ўладзе працягваць весьці перамовы»;

Лу-ка на інагурац 3– адказваючы на пытаньне, ці прасіў у яго прытулку Віктар Януковіч, адказаў адмоўна. «Ён мяне не прасіў. У Беларусі ёсьць вёска, дзе нарадзіліся яго бацькі, і калі ён захоча туды прыехаць, ніхто ня можа яму забараніць. Але я вам раю — забярыце свайго прэзідэнта ва Ўкраіну. Няхай ён будзе ў вас. Калі ад мяне будзе залежаць, я дапамагу», – сказаў Лу-ка;

– на пытаньне, што рабіць з «тэрарыстамі на Усходзе» Ўкраіны, Лу-ка адказаў, што тых тэрарыстаў, якія зьнішчаюць [людзей], трэба зьнішчаць. «Але спачатку разьбярыцеся, хто тэрарыст. А то пазабіваеце сваіх», — сказаў ён;

– сказаў, што ня хоча быць міратворцам і нагадаў: «Вы размаўляеце цяпер з галоўным дыктатарам Еўропы»;

– адзначыў, што на мяжы Беларусі й Украіны “няма ніякіх войскаў, і разьмяшчацца яны ня будуць”. «Нам з украінцамі дзяліць няма чаго. Мы – браты», — скончыў сваю сустрэчу Лу-ка. 

 

=

Ад рэдакцыі:

1. Калі лічыць, што Лу-ка прыехаў у Кіеў самастойна, тады варта прызнаць, што як сам гэты факт, так і тое-сёе з таго, што ён там нагаварыў, выглядае дастаткова сьмела і апазіцыйна ў дачыненьні да Пуціна і ўсёй расейскай імперыякратыі.

2. Але, зь іншага боку, асабліва даверлівым беларусам і ўкраінцам хочам нагадаць некаторыя іншыя факты:

–  Лу-ка – галоўны этнацыдчык у Беларусі, які з дапамогай уплыву на інфармацыйнае асяроддзе і сьферу адукацыі амаль цалкам зьнішчыў беларускую мову (ды яшчэ, бывае, вымаўляе ў адмоўным кантэксьце беларускія словы ў сваіх расейскамоўных прамовах), хавае ад народу славутую беларускую гісторыю, забараніў нацыянальныя сімвалы, здушвае розныя іншыя праявы беларускай нацыянальнай культуры;

у час галасаваньня ў ААН па рэзалюцыі, датычнай анэксіі Крыму расейскай імперыяй, “Беларусь” галасавала за Расею;

– двойчы вельмі голасна заявіў, што пры ўсіх абставінах у крытычныя моманты “заўсёды будзе з Расеяй”;

– у час украінскай рэвалюцыі Лу-ка трымаў свае войскі на мяжы з Украінай (можа, і цяпер трымае);

– тады ж, напрыклад, у Гродне быў адключаны адзіны ўкраінскі кабельны тэлеканал “Інтар” (магчыма, гэта адбылося па ўсёй Беларусі), а ўсе расейскія каналы засталіся. У выніку беларускае насельніцтва падпала і працягвае знаходзіцца пад такім жа ўплывам расейскай прапаганды вайны супраць украінскага народу, як і расейскае грамадства. З-за гэтага сьведчым: у працоўных калектывах, студэнцкіх аўдыторыях ды ў іншых месцах (нават у сем’ях) часта ўзьнікалі вострыя спрэчкі (асабліва месяц-два таму), у час якіх большая частка насельніцтва Беларусі выступала на баку… імперскай Расеі!  

Мы прывыклі больш давяраць фактам, чым словам.

Іншым прапануем рабіць тое самае…

 

 

2 каментарыя

  1. з...лы беларус кажа:

    Про своє бачення подій, роль Росії в дестабілізації ситуації в Криму та на Сході, про боягузливих російських найманців та неквапливих українських поплічників Гіркін пишномовно розмірковує на форумі Аntikvariat.ru. під ніком Котич.

  2. Licvin кажа:

    А што ён яшчэ мог сказаць? Трэба было падтрымаць украінцаў, і не разлаваць ”рускіх братоў”, ён гэта і зрабіў. Дарэчы Захад дэ-факта змірыўся з тым, што Крым стаў расейскай тэрыторыяй.
    Фактычна ён — таленавітая марыянетка, і ”расейскія браты” ужо падрыхтавалі глебу для аншлюса Беларусі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы