nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

З Масквы – імперскі брэх, зь Менску – падбрэхваньне

15 чэрвеня, 2014 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Яраш - ДугінУ сувязі з абраньнем украінскім народам новага прэзідэнта і нарастаньнем ціску ўкраінскіх патрыятычных сіл на расейскіх агрэсараў ды іх памагатых на ўсходзе Ўкраіны расейска-украінская вайна пераходзіць у ключавую фазу. Пытаньне становіцца рубам: альбо расейскія ды прарасейскія тэрарысты-сепаратысты будуць цалкам здушаныя, альбо Пуціну трэба ўводзіць рэгулярныя войскі на тэрыторыю сувярэннай Украны. У апошнім варыянце Пуціну давядзецца канчаткова скінуць маску “я тут ні пры чым, гэта ўсё сілы самаабароны” і ператварыць сучасную гібрыдную вайну, у якой дадаткова да класічных ваенных дзеяньняў ключавую ролю адыгрываюць новыя формы прапаганды, у тыповую імперска-захопніцкую вайну. У іншым выпадку ўкраінскі народ канчаткова выйграе даную партыю гістарычных шахмат з усімі вынікаючымі для расейскай імперыі наступствамі. Натуральна, у такіх абставінах цяперашняе кіраўніцтва Расеі й персанальна Пуцін атрымліваюць рознанакіраваныя парады па пытаньні, што ж рабіць у данай кропцы біфуркацыі. Можна лёгка прадказаць, што пры гэтым адныя раяць яму ні за што далей ня лезьці ва “ўкраінскую пастку”, а іншыя зь ястрабінай безагляднасьцю заклікаюць як мага хутчэй… нападаць (дарэчы, пра ястрабіную безагляднасьць; вось тут: http://www.youtube.com/watch?v=oOB24oweSC8 – можна пабачыць, як аднаногі ястраб-перапёлачнік напаў на каўку, і чым усё закончылася; вельмі сімбалічныя кадры…).

     

 

У гэтых абставінах нас больш зацікавілі прыхільнікі агрэсіі – асабліва тыя, хто ў першых шэрагах сярод іх.  Знаходкі аказаліся цікавымі…

Яраш - Дугін 2Так, першы гістэрычны енк мы пачулі ад вядомага ідэолага старога расейскага імперыялізму ў яго новай версіі – “еўразійства” – пана Аляксандра Дугіна (гл. фота зьлева). Сярод іншага ён на днях напісаў (узята адсюль – http://nn.by/?c=ar&i=129967): «Альбо Пуцін ўводзіць войскі [ва Украіну], альбо гэта будзе яго персанальным самагубствам … Наша імя — Стралкоў. Наша сталіца — Славянск. Пуцін, уводзь войскі. Час выйшаў. Гісторыя па́дае табе на галаву гранітнай плітой» (канец цытаты).

Акрамя нотак адчаю і гістэрыкі, акрамя імкненьня падштурхнуць Пуціна да “рашучых дзеяньняў” у гэтых словах Дугіна немагчыма не заўважыць яшчэ і выразных прыкмет шантажу

Яраш - Дугін 3Практычна ў тыя ж дні адзін з раднікаў прэзідэнта Расеі Сяргей Глазьеў (гл. фота) заявіў на адным з “круглых сталоў”, які праходзіў у Маскве, наступнае (узята адсюль – http://nn.by/?c=ar&i=129952): «Хачу нагадаць словы Чэрчыля: «Той, хто паміж ганьбай і вайной выбірае ганьбу, атрымлівае і вайну, і ганьбу адначасна» … [Мы павінны] спыніць генацыд насельніцтва … Для гэтага дастаткова закрыць неба і выкарыстоўваць той жа механізм здушэньня ваеннай тэхнікі, які ўжылі амерыканцы ў Лівіі, якія спачатку закрылі неба, затым з паветра расстралялі бранятэхніку, артылерыю, авіяцыю і такім чынам зрабілі той рэжым, зь якім яны ваявалі, небаяздольным … У нас яшчэ ёсьць магчымасьць гэта зрабіць. Праз паўгады такой магчымасьці ўжо ня будзе», — сказаў Глазьеў і далей патлумачыў: «Паглядзіце дынаміку — калі ў сьнежні нацыстаў было 2 тыс. чалавек у Кіеве, у лютым — 20 тыс., у траўні іх ужо 50 тыс. разам з вайскоўцамі … да канца года яны паставяць пад ружжо 500 тыс. чалавек … Ва Украіне праводзіцца раскансервацыя вайсковай тэхнікі … Мы атрымліваем магутную ваенную машыну, арыентаваную супраць нас, нашпігаваную нацыстамі, ідэалагічна зараджанымі супраць РасеіКанчатковай мэтай гэтага ўсяго дзеяньня зьяўляецца вайна з Расеяй. Мы ня зможам, страціўшы Данбас, захаваць мір, бо наступная мэта, якая дэкларуецца — Крым», — заявіў Глазьеў, нахабна скідваючы віну за вайну паміж брацкімі народамі з расейскай імперыі на ўкраінскі бок.

Такім чынам, у даным выпадку кожны можа сам пераканацца, якія парады атрымлівае Пуцін ад аднаго са сваіх раднікаў. Той прапануе яму… бамбіць Украіну, абгрунтоўваючы гэта так, як рабілі й робяць усе агрэсары-захопнікі – неабходнасьцю “абароны мірнага насельніцтва”; хуткім нарастаньнем ваеннай моцы суперніка; тым, што супернік – гэта “нацысты”; нарастаньнем погрозы ў бок “мірнай Расеі”; прыкладамі паводзін у аналагічных сітуацыях іншых агрэсараў…  

Яраш - Дугін 4Адзначаныя вышэй ды аналагічныя заклікі не зьяўляюцца пустым гукам. Пра гэта сьведчаць падзеі ва Ўкраіне ў апошнія дні, іх яўная эскалацыя  – у “сепаратыстаў”, як высьвятляецца, ужо ёсьць ня толькі ручная зброя, а і сістэмы залпавага агню ды ракетна-зенітныя комплексы, здольныя зьбіваць вайсковыя самалёты. Ім на дапамогу праз расейскую мяжу пад цяперашнімі расейскімі сьцягамі ўвайшла нават група танкаў Т-64 (http://nn.by/?c=ar&i=130102; гл. фота, стрэлкі нашы; яны паказваюць на расейскі сьцяг і расейскі танк).

Тое, што заклікі пачаць поўнамаштабную вайну супраць Украіны могуць быць пачутыя цяперашнім кіраўніцтвам расейскай імперыі, лічым ня толькі мы, а і больш паінфармаваныя ў такіх пытаньнях украінцы.

Так, нядаўна сам Дзьмітры Яраш (гл. фота ўверсе) заявіў, што ў “Расеі” існуюць планы акупаваць Украіну да Збруча (то бок, да межаў 1939-га года; Збруч працякае на мяжы Цярнопальскай і Хмяльніцкай абласьцей).

«Крэмль не адмовіўся ад планаў па захопе Украіны … Ці пойдзе Расія далей? Магчыма, я гэтага не выключаю. Даю адсоткаў 60, што такі варыянт магчымы», — цытуе словы Яраша адно зь беларускіх выданьня (http://nn.by/?c=ar&i=129996). «Я не ўяўляю Ўкраіну без Данбаса і Крыма. Лічу, калі аддаць Данбас, Расея пойдзе далей. Яна ня спыніцца на анэксіі Крыма і дзьвюх абласьцей … Ім патрэбна імперыя, а імперыя без Кіева ў іх міфалагемы ня ўпісваецца», — дадаў лідар «Правага сектара».

Што ж, будзем спадзявацца на лепшае, але і рыхтавацца – прынамсі псіхічна – да горшага…

А канкрэтныя прозьвішчы, паданыя вышэй, давайце запомнім…

Калі мы ў Беларусі з-за гістарычных падзей апошніх месяцаў у многім ужо зьяўляемся падрыхтаванымі да імперскіх заяваў з боку Расеі, нам да апошняга часу цяжка было ўявіць, што аналагічныя заявы могуць прагучаць зь “беларускага боку”, а тым больш з асяроддзя прадстаўнікоў афіцыйнай апазіцыі. Але, відаць, няма нічога немагчымага ў наш час…

Яраш - Дугін 5Былы кіраўнік выбарчага штабу былога кандыдата ў прэзідэнты РБ Аляксея Міхалевіча, а сёньня “твар” кампаніі «Гавары праўду» (кіраўнік Някляеў)  Ігар Драко (гл. фота) выдаў вельмі дзіўны тэкст у сваім блогу на сайце «Беларускага партызана». На пачатак падаем ніжэй гэты тэкст (узята адсюль – http://nn.by/?c=ar&i=130010):

“Эксьпертная, апазіцыйная і праўладная публіка «сінявокай» занадта «напружваецца» адносна цэласьці Украіны. Дзіўна. Як быццам не заўважаюць персьпектыў, якія адкрываюцца перад намі, калі будзе не адна Ўкраіна, а іх будзе, скажам, тры: уласна Ўкраіна, Наваросія і Галічына.

Па-першае, адбудзецца паслабленьне гаспадарчых дачыненьняў на тэрыторыі ранейшай Украіны, і Беларусь зможа заняць адкрытыя на новых рынках нішы.

Па-другое, праеўрапейскі або праамерыканскі ўрад замацуецца, хутчэй за ўсё, толькі ў «кіеўскай» Украіне. Наваросія і Галічына абыдуцца без балбатні аб дэмакратыі й правах чалавека. Значыць, Захад будзе вымушаны шукаць магчымасьці для наладжваньня партнёрскіх адносін зь Беларусьсю.

Па-трэцяе, калі Украіна ўжо не самая вялікая па плошчы дзяржава Еўропы (Расея ня ў лік) і там жыве не 45 млн чалавек, а ўсяго толькі 15 млн (я проста падзяліў на тры, хоць у Галіччыне людзей будзе значна менш), то Беларусь становіцца важным рэгіянальным гульцом.

Пры такім раскладзе фантазіі аб трэцім шляху (Балта-Чарнаморскі саюз, адраджэнне ВКЛ і г.д) могуць стаць рэальнасьцю. Хай Наваросія будзе прарасейская, але «кіеўская» Ўкраіна ўсё-ткі захавае за сабой выхад да Чорнага мора (Галічына, зразумела, у «пралёце», яна так і застанецца сухапутнай і аграрнай).

Гэта аснова для пачатку доўгіх перамоў па выбудоўваньні новага міждзяржаўнага аб’яднаньня.

Вядома, Літва як сябра Еўразьвязу будзе замінаць працы, але – нішто ня вечна пад месяцам. Літва – эканамічны і палітычны карлік, таму нікуды не падзенецца і далучыцца да будаўніцтва ўмоўнага ВКЛ на правах «малодшага партнёра». Цэнтр новага ўтварэньня, зразумела, павінен быць у Менску, бо Кіеў, як паказвае гісторыя 23 гадоў незалежнасьці Ўкраіны, ня здольны быць цэнтрам. Там спрэс атаманы і гетманы, а не дзяржаўныя мужы.

Магчыма, нашы выгады будуць іншага характару. Спрачацца ня стану. Я толькі падымаю тэму, а не прапаноўваю дакладныя сьхемы рэалізацыі будучай палітыкі беларускай дзяржавы, якая, як і ўсякая іншая дзяржава, павінна мацаваць сваю магутнасьць за кошт паслабленьня суседзяў.

Мяркую, што плюсы ад падзелу Ўкраіны для Беларусі ўжо апісаны ў агульных рысах адмыслоўцамі з адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Іншая справа, што ні яны, ні сам Лукашэнка ня могуць у цяперашніх умовах публічна казаць пра такія рэчы: трэба ж падабацца Захаду і кіеўскай уладзе як яго правадніку. Ну, а як толькі Ўкраіна пасыплецца, тут планы беларускіх стратэгаў выйдуць у публічную прастору.

Што тычыцца апазіцыйнага «За адзіную Украіну!», то на яго можна забыцца.

Вось апынуцца цяперашнія апазіцыянеры ва ўладзе, а Украінаў да таго часу будзе тры. Яны што, будуць займацца яе аб’яднаньнем? Не, яны будуць умацоўваць Беларусь, «карыстаючыся» і Наваросіяй, і Галічыной, і Ўкраінай”.

(канец цытаваньня тэкста Драко).

З нагоды выступу пана Драко мусім заявіць:

1. Ніводны прыстойны беларус і блізка не падзяляе падобных меркаваньняў (гл. фота ніжэй; гэта фанаты БАТЭ). На наш погляд, украінцы маюць поўнае права і павінныя жыць у сваёй адзінай украінскай дзяржаве, якая сёньня, як нам вядома, амаль 100%-ва адпавядае этнічнай тэрыторыі расьсяленьня ўкраінскага народу. Пытаньні тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны не знаходзяцца ў кампетэнцыі нікога, акрамя саміх украінцаў. Закранаць іх чужынцам, як мінімум, некарэктна.

Яраш - Дугін 7

2. Супадзеньне мэтаў маскоўскіх ідэолагаў і праваднікоў расейскага імперыялізму (з аднаго боку) і пана Драко (з другога) ў пытаньні стаўленьня да Ўкраіны, найверагодней, выдае ў ім… агента расейскага імперыялізму. Першым вельмі патрэбная хоць якая вонкавая падтрымка. Вось яны і паспрабавалі праз Драко ўкінуць у беларускае апазіцыйнае асяроддзе “костку разладу”. Будзем лічыць гэтую версію галоўнай прычынай адбылага інцыдэнту.

Яраш - Дугін 63. Мы зьдзіўлены, што прайшло ўжо некалькі дзён, але ніводны лідар афіцыйнай апазіцыі не выступіў з асуджэньнем поглядаў, выказаных Драко. Асаблівыя прэтэнзіі ў гэтым плане да спадара Някляева, які зьяўляецца і лідарам кампаніі «Гавары праўду» (а г.зн. шэфам Драко), і ў свой час выступаў на кіеўскім Майдане (http://nn.by/?c=ar&i=119051&lang=ru; гл. фота), дзе заяўляў, што “тут, на Майдане, вырашаецца і лёс Беларусі.      

Няўжо выказваньні пана Драко – гэта таемныя думкі самаго спадара Някляева?…

Час пакажа. Таму чакаем працягу падзей.

 

2 каментарыя

  1. Licvin кажа:

    У Расеі адбыўся на працягу 23 год рэзкі падзел на меншасьць(алігархат) і большасьць(збяднелы народ). Каб аб’яднаць нейкім чынам расейскі электарат, прымірыць яго з багатымі патрэбна ідэя. Гэтай ідэяй стала ”Руская нацыянальная ідэя”, ”рускі пануючы нацыяналізм”, якому заўсёды патрэбны вобраз ворага. Але фішка ў тым, ”рускі нацыяналізм” смяротны для расейскай дзяржавы, бо разбурае шматнацыянальную Расею. Не дарэмна Сталін растраляў Вазнесенскага, Кузняцова і Папкова пасля вайны за спробу стварыць рускую компартыю, фактычна за рускі сепаратызм у межах СССР.
    Пакольку ўлада ў Расеі знаходзіцца ў багатых і бельмі багатых, то ”расейскі пануючы нацыяналізм” будзе набіраць моцу і можа стаць ”рашызмам” — гэта значыць разнавіднасцю фашызма. Не дарэмна шаноўны Прымакоў падчас выступу пры ўзнагародзе прамовіў перад расейскай элітай у Крамлі ”Эта наша страна! Мы её нікому не отдадім…”
    Таму рашызм будзе мацнець, набіраць сілу, рабіцца дыктатурай і нам прыдзецца зачыніць сваю гаворку і падпарадкавацца сіле. Аб гэтым сведчыць і тое, што братні нам украінскі народ, рашызм гатоў мачыць і ставіць ракам.
    Па вялікаму рахуну — вайна Расеі з братняй Украінай — гэта палітычны крах Расеі, сведчанне таго, што Расея ўсе апошнія дзясяцігодзі, пачынаючы з Перабудовы крочыць гібельным шляхам.

    • Убийци Беларуси; Михаил Вашкевич-Беларус. Человеческая мудрость и практика жизни подтверждает это: что посеем, придет время это же и пожнем в еще большем количестве. Шайка поручителя убийств „президента” Лукашенки, эскадроны смерти под его руководством, репресивные структуры МВД и КГБ Беларуси сеют ненависть в душах собственных ГРАЖДАН-придет время за жатву и ответственность. Не разкритые убийства, изчезнувшие граждане, насильственно разделенные семьи через вынужденную эмиграцию, садизм и издивательства над политическими опонентами-вот источник ненависти к убийцам лукашенкам, шейманам, зайцавым. Так не может продолжатся долго, время жатвы приближается.
      История борьбы за жизнь. Михаил Вашкевич-Беларус; ссылка http://fdb-b1.narod.ru/gb/11 120. Апостола на свободата (05.01.2005 23:09) democratic.belarus@mail.bg Приканвам всички български демократи да се явят на 28 януари – петък в 9,30 часа в Софийския Градски Съд по дело №748/2004г.,ІІІ-Г адм.отделение и окажат подкрепа на белоруският политически емигрант и десидент журналиста, интелектуалеца и писателя г-н Михаил Йосифович Вашкевич – учредител, председател и понастоящем от 5 години съпредседател по причина че е в политическа емиграция на ХДС / Християн Демократически съюз / на Белорусия ,

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы