nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

КАЛІ ВОРАГ ЛЯ БРАМЫ (+дадатак)

Ліпень 24, 2014 | Каментары (23)

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, дырэктар Беларуска-Украінскага Цэнтру супрацоўніцтва “Пагоня”

Высоцкі 2

 

 

Знакі надыходзячага ліха відавочныя… Расейская імпербюракратыя, атрымаўшы па зубах ва Ўкраіне, проста так спыніцца ня можа, бо ў такім выпадку будзе зьмеценая паўстаньнем уласнага хама — спрадвечным маскоўскім тыпам раба да ка́та ў адной асобе. Пуцін і ягоная хеўра абудзілі самыя цёмныя інстынкты расеянаў, давялі да кіпеньня хворыя ды абражаныя комплексы імперскай сьвядомасьці. Рыхтуецца анэксія Беларусі

 

1. У Беларусі рэзка актывізавалася расейская агентура ва ўладзе. Многія яе прадстаўнікі адначасна “пашуць” на двух гаспадароў…

2. Лукашэнка ўчэпіста ізаляваны “людзьмі Расеі” ў ягоным жа асяроддзі…

3. Адбылося некалькі зьездаў імперскіх аб’яднаньняў у Беларусі з удзелам расейскіх эмісараў, дзе прынятыя вельмі сур’ёзныя рашэньні. Расейскія куратары паабяцалі  мясцовым імперцам бязьмежнае фінансаваньне. Усё ідзе пад СЦЭНАР ПРАКТЫЧНАЙ АНЭКСІІ НАШАЙ КРАІНЫ

4. З-за здачы рэжымам інфармацыйнай прасторы Беларусі – ці ня большасьць абываталяў сёньня на баку Расеі…

5. Адноўлены прарасейскія імперскія арганізацыі: РНЕ, Румол. Амаль ва ўсіх вобласьцях краіны, пад легальнай шыльдай “патрыятычнага выхаваньня” існуюць базы “Казачых аб’яднаньняў”, дзе ёсьць спартовыя залы, баявікі, зброя, а таксама “дах” з боку сілавых структур…

6. На глебе гэтых арганізацый ідзе вярбоўка недавумкаў ваяваць супраць Украіны на Данбасе.

7. Ёсьць інфа, што ўжо завезена зброя для прарасейскіх баявікоў. Існуюць і прыхаваныя каналы паставак з вайсковых частак…

8. Ідзе сістэмная зачыстка ад патрыятычных выкладчыкаў беларускіх ВНУ (толькі ў Гародні за апошія гады звольнілі 8 чалавек).

9. Сістэматычна робяцца масіраваныя інфармацыйныя ўкіданьні “в поддержку русских братьев на Донбасе”…

Хто ж можа спыніць падступны націск імперскай Расеі?

Рэжым? Той самы рэжым, які размяшчае на тэрыторыі Беларусі расейскія вайсковыя базы, які здаў вайскова-палітычную тэму Маскве? Рэжым, які сістэмна праводзіць палітыку этнацыду і накідае гвалтоўную русіфікацыю? Які так зацята ваюе з уласным народам ужо 20 гадоў?

Вядома, не.Гэты рэжым відавочна каланіяльны, узалежнены ад Масквы настолькі, што нават вякнуць нешта СУПРАЦЬ РАСЕІ  засьцерагаецца…

Афіцыйная апазіцыя?

Апазіцыя з тых, хто раскрадаў мільёны, жыруючы на бядзе народа? Хто плёў пра “супольны з Расеяй шлях у Еўропу” (як прыснапамятная АГП)? Хто пад лозунгамі лібералізму быў задзейнічаны ў камбінацыях КДБ па вынішчэньні нацыянальна-дэмакратычнай і патрыятычнай сілы беларускай нацыі?

Сьмеху варта…

Тым, хто мае кароткую памяць, прапаную ўспомніць выказваньні гэтых шэльмаў хаця б у час апошняй прэзідэнцкай кампаніі пра “сапраўдную інтэграцыю з Расеяй”, “пра патрэбу разьвярнуцца да рускага народу”, “пра небясьпеку нацыяналізму”… Прычым, усё гэта казалі тыя самыя людзі, якія яшчэ крыху часу да таго выступалі “за НАТА ды Еўразьвяз”. Проста на тую кампанію Масква дала больш грошаў, чым Захад. А разуменьне лібералізму ў лібералаў мясцовага разьліву – гэта прадавацца ўсім…

Стала відавочным, што афіцыйная апазіцыя не зьўляецца ні альтэрнатывай рэжыму, ні сілай, здатнай узьняць беларусаў супраць надыходзячай анэксіі.

Аналіз расейскіх службістаў паказвае, што ім трэба сьпяшацца — каб анэксаваць Беларусь трэба апярэдзіць тут тыя працэсы, якія адбыліся ва Ўкраіне. Таму Масква ды ейная агентура дзейнічае на апярэджаньне – імкнецца любым чынам не дапусьціць  узьнікненьня ў нас беларускага “Правага сектару” ды беларускай “Самаабароны”. Прыкінуўшы, хто патэнцыйна можа стаць беларускім Ярашам, гэбуха склала свой чорны сьпіс

Таму амаль на пустым месцы, як падаецца некаторым, пачалі “мачыць” найбольш персьпектыўных патрыятычных лідэраў. Маю на ўвазе ня толькі сваю сьціплую персону, але і шэраг іншых рэальных фігур. Тут жа і адказ, для чаго была патрэбная гэтая кампанія з атрадам “Пагоня”, выкіданьне з працы беларускіх выкладчыкаў у Гародні, Берасьці, Менску…

Але гэта толькі пачатак. Па інфармацыі нашых балтыйскіх сяброў, якія часам перадаюць надзвычай важную інфармацыю, у выпадку, калі кампанія дыскрэдытацыі ды стварэньня чарговых клонаў-паразітаў на псеўданацыянальнай глебе не спрацуе, ФСБ будзе пашыраць ў Беларусі тэракты супраць найбольш моцных лідэраў і нават  прабеларускіх чыноўнікаў!

Ведаючы, што беларускія патрыёты шчыра спачуваюць барацьбе ўкраінцаў за сваю незалежнасьць, што ў батальёне “Данбас” ваюе беларускі атрад, што ёсьць асобныя групы беларусаў і ў іншых структурах Нацыянальнай гвардыі – расейская сьпецуха распрацавала аперацыю па перацягваньні ўвагі на свае групы. Для гэтага і спатрэбіўся Гузь, які вядомы сваёй правакацыйнай антыбеларускай дзейнасьцю (распальваў нянавісьць між братнімі народамі на Берасьцейшчыне, браў непасрэдны ўдзел у расколе КУНу, МНК)…

Я ганаруся, што нанёс удар па вельмі сур’ёзнай і небясьпечнай правакацыі сьпецслужбаў, за што атрымоўваю цяпер шалёныя нападкі ды нават пагрозы жыцьцю з боку разгубленай свалоты…

Калі пачнецца актыўная фаза па выбіваньні персьпектыўных нацыянальных лідэраў, хутчэй за ўсё сьпецушнікі будуць гэта рабіць не ад імя РНЕ ці Румолу. Не! Яны назавуцца якім-небудзь атрадам “Пагоня”, альбо “Цытадэльлю”, альбо “Рокашам” ці “Правай Беларусьсю”… Дарэчы, атрад “Цытадэль” ужо дзейнічае і не хавае сваё расейскае фінансаваньне.

Хіба ня так дзейнічала гэбуха, калі рукамі абалваненых з арганізацыі “Край” арганізоўвала напады на лідэраў БПСу ды Маладога Фронту? Калі ад імя прарасейскіх фанатаў нападалі на абаронцаў Курапатаў? Потым лідэры “Краю” — афіцэры КДБ Жэрнасек і Ўгляніца — распавялі ў Нарвегіі пра свае “подзьвігі” (“Народная Воля”, радыё “Свабода”, 2001 г.).

Аднак цяпер беларусы папярэджаныя, цяпер многія будуць гатовыя даць адпор!

Гэбуха кіпіць злобай. Зламаны адзін зь іхных персьпектыўных пректаў…

Я іранічна рэагую на выпадкі ў сеціве розных лузераў, а таксама платнай агентуры, але часам яны па дурасьці сваёй прагаворваюцца, выкладаючы сапраўдныя планы.

Адзін з апошніх гучных праколаў — гэта калі яны самі вызналі, што Гузь вядзе працу супраць Беларусі, агітуючы за аддзяленьне ад Беларусі законных, беларускіх этнічных земляў. У гэтай бруднай справе Гузь супрацоўнічае з расейскімі арганізацыямі… Таксама яны сказалі [гл. дыскусію вакол папярэдняга матэрыяла на нашым сайце. — Рэд.], што можа “праліцца кроў беларусаў, [якія пайшлі да Гузя]”… То бок, для піяру, для раскруткі, ім патрэбна страшная  правакацыя, ім патрэбная кроў!.. Яны хочуць сьмяротна падставіць гэтых наіўных хлапчукоў, якія падаліся да Гузя, ня ведаючы ўсёй сьхемы. Вось і адказ, для чаго ім была патрэбна “Пагоня” — для піяру на крыві падманутых…

Мая сёньняшняя заява зьберажэ жыцьці дзясяткам, а, магчыма, і сотням беларускіх патрыётаў, якіх правакатары хацелі б выбіць напярэдадані вялікай бітвы за Беларусь!.. Таксама  цяпер кожны беларус можа запытаць сябе: “хто такі гэты Гузь, каб рабіць свае захады? Кім ён упаўнаважаны “фармаваць беларускія атрады”? Чаму беларуская нацыянальная эліта паклала сваё маральнае вета на яго?”

Я цалкам падтрымоўваю аналіз Ул.Роўды, З.Пазьняка, А.Астроўскага, латвійскіх сьпецоў, што бліжэйшым часам з боку Расеі пачнецца аперацыя “Крым-2” у дачыненьні да Беларусі. Нашу краіну яны пастараюцца праглынуць нават без “зялёных чалавечкаў”, найверагодней падчас прэзідэнцкіх выбараў, якія хутка пачнуцца. Цяпер іх задача зрабіць Беларусь “аўтаноміяй у складзе Расейскай Федэрацыі”.

Ясна, што цяперашняя Расея – гэта не Расейская імперыя 19-га стагодзьдзя. Сілы ўжо ня тыя. Аднак зьвяртаю ўвагу недаверлівых: анэксія Крыму адбылася, вайна на Паўднёвым Усходзе Ўкраіны доўжыцца, малайзійскі Боінг зьбіты… І ў гэты ж час у Беларусі паўсюль разьвешваюцца… расейскія сьцяжкі.

Многія параўноўваюць палітыку Пуціна па “абароне рускіх” з аперацыямі Гітлера 1938-39 гг. у дачыненьні  Аўстрыі і Чэхіі на падставе “неабходнасьці абароны тамтэйшых немцаў”. Сёньня мы маем уласны аналаг — ужо не нямецкі, а расейскі — “судэцкага сцэнару”… Сапраўды, праект аднаўленьня “Саюзу”, цяпер ужо “Еўразійскага”, адбываецца на ўздыме хвалі новага рускага фашызму. Але ня толькі ідэалогія, але і практыка палітычнай барацьбы надзвычай нагадвае сумна вядомыя прыклады зь нямецкай гісторыі першай паловы 20-га стагодзьдзя… Так званыя “апалчэнцы” мала чым адрозьніваюцца ад бандыцкіх фармаваньняў SA у Нямеччыне… Сталае выкарыстаньне правакатараў, актаў гвалту, часам абсалютна незразумелага, нічым не справакаванага – толькі каб запужаць, дэмаралізаваць праціўніка —  павялічваюць хаос. Бо ў мутнай вадзе лягчэй рабіць любыя закалоты…

На жаль, актуальны дыягназ беларускай сітуацыі жахлівы – у нас  рэалізуецца ўжо другая стадыя анэксіі… Ёсьць адкрытыя правакатары і ворагі, але яшчэ больш прыхаваных – ад сеціўных троляў да кратоў у сілавых структурах, сьпецслужбах, СМІ (у тым ліку ў апазіцыйных)…

Іхная мэта — усё бэсьціць, гадзіць, блытаць, любым макарам ня даць кансалідавацца нацыі для вызвольнай барацьбы на чале з моцнымі патрыятычнымі лідэрамі!

Яны прыкідваюць так: тая ж БПС разьбіла нас на Курапатах, размалаціла ў свой час РНЕ. А ці ня зробяць яны гэта зноў?!  Між тым, стаўкі сёньня на парадкі больш высокія!..

Калі розныя тролі абіраюць беларускіх патрыётаў ледзь не галоўнымі сваімі ворагамі, у Беларусі пад Вілейкай зь 1-га жніўня будзе праходзіць чарговы форум прарасейскіх імперцаў пад шыльдай “Казачы Спас” (“Вывучэньне традыцый рускіх адзінаборстваў”). Прыедуць інструктары з Расеі і спакойна, павольна, пад дахам рэгіянальных уладаў будуць у чарговы раз абалваньваць мясцовых небаракаў. Вось вам адкуль і атрад “Пагоня”!..

Нашыя звароты да лідэраў беларускіх апазіцыйных партый падтрымаць наш супраціў акупантам прывялі толькі да таго, што “лідэры” ўвогуле пачалі ад нас хавацца… Ужо з боку прарасейскіх фашыкаў пайшлі прамыя пагрозы да некаторых рэгіянальных апазіцыянераў, але апазіцыйныя правадыры па-ранейшаму хаваюцца — ім не патрэбна нацыянальная кансалідацыя, ім бы зьберагчы свае капітальчыкі. Ну, што ж, прыйдзе час, і расейскія быкі будуць шчаміць па пад’ездах гэтых гора-апазіцыянераў (такое ўжо адбывалася). Вось толькі тады хто будзе іх бараніць?

Ды ўся гэтая шушара, якая ілье бруд на форумах, таксама на гэтую тэму маўчыць. Відаць рабяты стратэгічна з аднаго зь імперцамі лагеру. Проста форма розная, а робяць яны адну злачынную справу — намагаюцца нішчыць патэнцыял Беларускай Сілы.  

Трэба рыхтавацца… Трэба пачаць АЧЫШЧЭНЬНЕ Ў АПАЗІЦЫІ — адсунуць збанкрутавалых лідэраў ды арганізацыі, правесьці аўдыт выкарыстаньня ўсіх сродкаў апазіцыі (каля 40 млн.даляраў штогод (!) “на дэмакратыю ў Беларусі” давалі толькі ЗША), пачаць адкрытую і жорсткую размову пра засільле прарасейскай агентуры ў апазіцыі (некаторыя нават прызналіся ў супрацы з КДБ, але як і раней застаюцца на першых ролях (!) – той жа Дзьмітрыеў, Міхалевіч, Раманчук, некаторыя прадстаўнікі “Хартыі”).

Термінова трэба пачаць кансалідацыю НА НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАЙ ГЛЕБЕ вакол АК БПС, Народна-Патрыятычных Сіл, Беларускага Дэмакратычнага Руху, БАПЦ, Нацыянальнай Самаабароны (НС), Патрыятычных аб’яднаньняў беларусаў сьвету (напрыклад, Нямеччыны)!  Гэта парадак тэрміновай працы ўжо для сёньняшняга дню…

Але ўсё гэта разумеюць і ворагі. Таму і наносяцца апераджальныя ўдары якраз па названых патрыятычных сілах, каб не дапусьціць адзначанага!.. І бьюць, як добра відаць, не па хваробе, не па паразітах, а па лекарах ды абаронцах нацыі (у прамым і пераносным сэнсе)!..

Відаць, што ЖОРСТКАЯ БІТВА ЗА БУДУЧЫНЮ НАШАЙ БАЦЬКАШЧЫНЫ РАСПАЧАЛАСЯ! Калі ва Ўкраіне падгнілі толькі “канечнасьці”, то ў Беларусі можа пачацца сэпсіс усяго арганізму!.. Выклік зроблены. І не асабіста ў бок Высоцкага ці Астроўскага, не Каліноўскаму і Філістовічу, а кожнаму беларусу!

Ці зможам мы даць адпор ворагам, выстаяць як нацыя і дзяржава, абараніць незалежнасьць, вярнуць свабоду?!

 

=

 

Дадатак ад рэдакцыі:

ЕлаваяНягледзячы на тое, што наш папярэдні матэрыял не маглі не заўважыць ні журналісты “Нашай Нівы”, ні “хартыйцы” (гл. артыкул Сяргея Высоцкага “Без свабоднай Беларусі ня будзе вольнай Украіны”; ён прастаяў на першай пазіцыі сайта два тыдні й быў прачытаны сотнямі кампутараў), некалькі дзён таму на сайце “Нашай Нівы” было выстаўлена інтэрвю кіраўнічкі “Бунт” і адначасна былой паплечніцы “Хартыі” Тацьцяны Елавой (гл. фота; http://nn.by/?c=ar&i=132156) з чарговай порцыяй пазітыўнага піяру на карысьць… атрада “Пагоня”, які зьбірае ва Ўкраіне вядомы Гузь.

Паколькі гаворка ідзе пра свабоду, здароўе і жыцьці, магчыма, сотняў маладых беларусаў-патрыётаў, якія разумеюць злачынную да пачварнасьці сутнасьць расейскага імперыялізму і гатовыя ахвяраваць сабой дзеля спыненьня яго агрэсіі на землі ўкраінскага і беларускага народаў, мы максімальна падымаем стаўкі.

Такім чынам, з аднаго боку “Хартыя” (гл. http://www.charter97.org/ru/news/2014/7/23/108155/),  “Бунт” разам з “Нашай Нівай”, якія агітуюць за тое, каб беларускія патрыёты далучаліся да Гузя і яго атрада “Пагоня”, а з другога боку БПС Сяргея Высоцкага, рэдакцыя “Нашай зямлі”, украінскія патрыёты, якія заклікаюць ні ў якім разе гэтага не рабіць, а па-магчымасьці дапамагаць украінскаму народу захаваць свабоду іншым чынам (напрыклад, у свой час было шмат інфармацыі пра батальён “Данбас” на чале зь “Сямёнам Сяменчанкам”).  

УСЁ, АЎТАРЫТЭТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ ГЭТЫХ ДЗЬВЮХ ГРУП ПАСТАЎЛЕНЫ НА КОН!

Мы зрабілі ўсё магчымае, каб папярэдзіць нашых маладых людзей!  

Цяпер час пакажа (і верагодна дастаткова хутка), ХТО ЁСЬЦЬ ХТО, калі гаворка ідзе пра сур’ёзныя справы…

 

 

Каментары (23)

  1. Litvarus:

    Я часта падыходжу на прыпынках транспарту да вайскоўцаў і пытаюся -“ці будзеце вы забіваць маскалёў, калі яны палезуць да нас?” Шмат хто адказвае -“Так”. Афіцеры гавараць што у іх -“50 на 50”. Так што не так усё безнадзейна. Як гаварылася ў “Чапаеве” “нужен смелый, ідейный афіцер”. Мяркую, што негледзячы на назоў “белый рускі” такі у нас усё ж такі знойдзецца.

  2. Янаў дзень:

    Высоцкі, ну хто б казаў пра лузераў і інш. Агенцік КДБэшны вы наш))) Нават у КХП-БНФ аб вас усё вядома.

    Цяпер па фаце — вы робіце тое, што ёсць разаз у планах КДБ: імітацыя нацыянальнага ўздыму, антырасейскі візг. Давайце, правакатары, працуйце.

    О! Высоцкі, а што гэта за каторка, ваш Цэнтр?

  3. Siarhiej:

    Высоцкі зрабіў слушны аналіз і папярэджаньне. Імаверна, што ў 2015 г. Луку заменяць на “ісконно руского” губернатара, а апазіцыю, нават лаяльную Луке ці Крамлю, “размажуць па сценке”.

  4. Янаў дзень:

    Ага, Высоцкі зрабіў тое, што яму сказалі ва ўправе КДБ. Ідзе напал сітуацыі, трэба гістэрыка і хаос. Давай Высоцкі, працуй)))

  5. Litvarus:

    А чым гістэрыя адрозніваецца ад прапаганды, а прапаганды ад адукацыі мас? А чым хаос адрозніваецца ад даўно чаканых пераменаў і рэвалюцыі? Ты, Янаў дзень, ці правакатар. ці проста дурань. А хутчэй за усё і тое і іншае адначасова.

  6. Янаў дзень:

    Сектант, ты нуль, каб задаваць мне пытанні поўнай абрэдацэды, бачна, чаму вас так лёгка замбаваць і падманваць. Сектант, а чаму праект КДБ “БПС” і “Высоцкі” патрэбен сістэме? Пакажы, свой розум, малпа БЧБоўская.

  7. moonshine:

    Мадэратар, калі ласка, убярыце з сайта неадэкватнага Иванова дня.

  8. Янаў дзень (выдалены рэдакцыяй):

    Тут быў вядомы сваёй неадэкватнасьцю троль “Янаў дзень”.
    Зьвярніце ўвагу, ні на воднае пытаньне ён ня здольны адказаць, а, вось, брызгаць сваёй атрутнай сьлінай за юдавы срэбранікі, гэта — колькі заўгодна…
    — — —
    Рэдакцыя

  9. Litvarus:

    Напісаў каментар, але не змог яго выставіць. Можа гэта і да лепшага. Паўторна, буду вельмі краткім. Паведаміць аб небеспеке — чым займаецца З.Пазьняк, Я.Мурашка, А.Астроўскі і С. Высоцкі — гэта толькі палова справы. Другая палова — як падняць нашых людзей з каленяў, вывесці іх з халопскага стану. Нават прычытання аб захаванні Незалежнасці тут не спрацоўвае. За яе і Лукашенка, і Гайдукевіч і усе , усе . усе. Яны усе за Беларусь!!! Так што ідэалогічна, інтэлектуальна вы слепые кацяняты. Толькі шум паднятый літвінствам можа на час адсеяць сапраўдных патрыётам ад маскойскіх халуёў, якіе выконваюць загад Кацярыны аб перайменаванні нас з літвінаў ў беларусаў. Літвін ужо дакладна ведае што ён не рускі. А беларус не можа вызначыцца ці ён рускі, ці ён не рускі. Наш народ знаходзіцца ў гэтым падвешаным стане, і названные асобы нічога не робяць дзеля таго каб атарваць нашых людзей аб маскойскага ТВ і іх працы па нашаму знішчэнню.

  10. Мандарын (папраўлена рэдакцыяй):

    Тут быў е-троль “Мандарын” з усялякай трызьняцінай.
    — — —
    Рэдакцыя

  11. Litvarus:

    быў такі каментатар пад нікам “Сімпсан”, пісаў аба мне прыкладна тое ж што піша цяпер “Мандарін”. Атіраўся звычайна на сайце Архэ. Сімпсан заткнуйся (а можа змяніў нік?) Так і ты праз пару гадоў заткнёшся. Каб выглядзець патрыётам, ты абліваешь брудам Расеі, спрабуешь нешта сказаць разумнае аб Украіне. Мэта гэтага адзіная — схаваць ад чытача істіну, што Сіла гэта толькі Нацыяналізм. І ён у нас нарастае, таму рыхтуйся да змены ніка. Гавараць, ты Самусевіч, балтаўся сярод апазіцыі і цябе атаўсюду гналі метлою. Где ты цяпер атабарыўся? Можа ў КГБ? А можа нават ў ФСБ”, там плоцяць болей. З тваей звярынай ненавісцью да Нацыяналізма там твае сапраўднае стойла.

  12. Янаў дзень:

    Астроўскі, ты рэальна сектант, калі ўжо мае словы пераадрасоўваеш мне. Ты лол. Хутка цябе ляціць цэгла.

  13. Рокаш:

    Колькі можна сварыцца? Трэба аб’ядноўвацца!

    ПРЫ ЧЫМ ТУТ ХАРТЫЯ ПАТЛУМАЧЦЕ! ЯНЫ Ж ЗУСІМ ПРА ІНШАЕ

  14. Litvarus:

    Не разумеючы, што адбываецца з нашім народам нашы дурні ад апазіцыі уцапіліся за термін “аб’ядноўвацца” як за выратавальнае кола, маўляў, вось галінкі метлы лёгка паламаць па адтельнасці,а калі яны ў метле разам, то іх не паламаешь. І ідыёты на Захадзе ім падпеваюць. Слабасць апазіцыйнага руха ў слабай падтрымкі яго народам. Як толькі кола прыхільнікаў перамен і еўрапейскага выбара вырасце да 60—70%, не трэба будзе ані з кім аб’ядноўвацца. Справа зрушыцца з мёртвай кропкі. С. Высоцкі плача што прадажная апазіцыя забірае усе грошы што дае Захад, а дай яму грошы ужо было б усё па-іншаму. Я думаю ён перабольшвае сілу фінансаў. Можа памыляюся. Рэдакцыя лічыць што справа з батальёнам “Пагоня” выведзе на чыстую ваду правакатараў. Я ў гэта не веру. Пакуль народ не ўстане з каленяў у нас нічога станоўчага не будзе.

  15. Володимир К. "Донбас":

    Ось тут: http://news.tut.by/politics/408898.html білоруський опозиційні журналіст Змитер Лукашук дуже добре тлумачить, що “Погоня” — це фейк. Особливо слухати: 19:33 Статус отряда “Погоня” та 41:43 Вернутся ли на родину белорусы, которые участвуют в украинском конфликте?

    • Рэдакцыя:

      Вялікі дзякуй за падказку.
      Канчаткова адпадуць сумневы ў тых, у каго яны яшчэ заставаліся…
      А мы зробім выснову: фэйк падчас вайны — гэта вельмі небясьпечная правакацыя.

  16. Рэдакцыя:

    1) Між тым, “Наша Ніва” працягвае падтрымоўваць правакацыю і адначасна піярыць Гузя ды Елавую (гл. ніжэй тэкст з “НН”)
    —-

    Беларускі атрад «Пагоня» рыхтуецца да адпраўкі на фронт

    15:50, 28.07.2014
    Абноўлена ў 20:57, 28.07.2014 | Share on twitter Share on odnoklassniki_ru More Sharing Services 6

    Група байцоў атраду «Пагоня» праходзіць падрыхтоўку перад адпраўкай на фронт. На старонцы атрада ў Фэйсбуку з’явіліся фоты байцоў атрада ў экіпіроўцы, якую яны атрымалі.
    Нагадаем, што атрадам «Пагоня» назвала сябе група беларусаў-добраахвотнікаў, якія вырашылі далучыцца да фарміраванняў Міністэрства ўнутраных спраў Украіны і ваяваць за незалежнасць Украіны ў Данбасе.
    «На выходных да хлопцаў была адвезеная перадача з неабходнымі на вайне рэчамі: бронекамізэлькамі, тактычнымі акулярамі, пальчаткамі, накаленнікамі, налакотнікамі, разгрузкамі ды іншымі рэчамі. Частку з іх атрымалася здабыць бясплатна, частка была набытая за сабраныя праз [беларуску] Таццяну Елавую сродкі», — пішуць байцы.

    Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=132440


    2) На колькі нам вядома Елавая — не беларуска…

  17. Володимир К. "Донбас":

    Дякую!
    Я подивився цей репортаж. І ось мої думки.
    Ці хлопці тримають у руках не боєві автомат і кулемет, а страйкболівську “зброю”. Саме до цієї військової гульні придатна форма і засоби захисту, які там викладені. Ці броники — це 1-2 клас, вони навіть удару осколків гранати не тримають. Шоломи і окуляри — теж не для війни.
    Крім того, щоб потрапити в зону АТО потрібно бути в складі легальних військових формувань. Хто їх там очікує? Без підготовки, без нормального статусу в Україні. Тут наша спільна думка, що дехто вирішив на патріотизмі цих юнаків заробити собі гроші і піар. Прикро, що білоруси на це повелися.

  18. С.Высоцкі:

    Найперш хачу выказаць сваё захапленьне героямі батальёна “Данбас”, “Азоў”, “Днепр”, фармаваньнямі Нацыянальнай гвардыі!..
    ГЭТЫЯ ГЕРОІ СЁНЬНЯ ЗМАГАЮЦЦА НЯ ТОЛЬКІ ЗА НЕЗАЛЕЖНУЮ ЎКРАІНУ, АЛЕ І ЗА БЕЛАРУСЬ, І ЗА ЛІТОЎСКУЮ РЭСПУБЛІКУ, І ЗА ЛАТВІЮ,І ЗА ЭСТОНІЮ!
    У часе апошняга абмену думкамі з балтыйскімі калегамі — з гэтай пазіцыяй ПАГАДЗІЛІСЯ ЎСЕ НАШЫЯ САЮЗЬНІКІ!..

    Захапляюся беларускімі змагарамі ў батальёне “Данбас” ды іншых украінскіх фармаваньнях, якія РОБЯЦЬ СЬВЯТУЮ СПРАВУ — ДАПАМАГАЮЦЬ БРАТНЯМУ НАРОДУ Ў ЧАСЕ БЯДЫ… Мажліва для цынічнага ліберальнага бачаньня гэтыя людзі падаюцца “дзівакамі”, але МЫ — БЕЛАРУСКІЯ ПАТРЫЁТЫ, І МЫ ВЕДАЕМ, ЗА ШТО ЯНЫ ВАЮЮЦЬ!
    АСОБНА ХАЧУ ПАЎДЗЯЧЫЦЬ ПАНА ВОЛОДЗІМІРА К.”ДОНБАС”, ШТО ВЫКАЗАЎ СВАЁ ПРАФЕСІЙНАЕ БАЧАНЬНЕ…
    САРВАНАЯ ГРАНДЫЁЗНАЯ ПРАВАКАЦЫЯ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСКАГА РУХУ З ГЭТЫМ “АТРАДАМ ПАГОНЯ”, ЯКАЯ ПА ЗАДУМЕ ЕЙНЫХ АРГАНІЗАТАРАЎ МУСІЛА ІМ ПРЫНЕСЬЦІ ШАЛЁНЫЯ ГРОШЫ… ГРОШЫ НА БРУДНАЙ ГУЛЬНІ…
    ЯШЧЭ БОЛЬШ ВАЖНА, ШТО ГЭТУЮ ПРАВАКАЦЫЮ МЫ РАСКАЛОЛІ РАЗАМ — БЕЛАРУСКІЯ ДЫ ЎКРАІНСКІЯ ПАТРЫЁТЫ!..

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы