nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Памёр Юрка Станкевіч

7 жніўня, 2014 | 7 каментарыяў

Станкевіч 1 

 

 

 

Сёньня з Прагі прыйшла сумная навіна (гл. http://www.svaboda.org/content/article/26518558.html; http://nn.by/?c=ar&i=133010). На 87-м годзе жыцьця памёр вядомы дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч. Спадар Ю.Станкевіч нарадзіўся ў 1928 годзе ў Вільні ў сям’і выбітнага беларускага дзеяча Янкі Станкевіча і чэшкі Марыі Новакавай. Вучыўся ў ЗША на інжынера, дзе пазьней атрымаў грамадзянства і працаваў. На пенсію пераехаў у Прагу.

 

Быў сябрам Рады БНР, заснавальнікам суполкі «Пагоня». Сузаснавальнік і галоўны рэдактар адзінага ў сьвеце часопіса пра Беларусь па-ангельску “Belarusian Review”. Выдаваў таксама электронны часопіс “Крывія”.

Запачаткаваў дзейнасьць у Празе беларускай клубоўні, якую падтрымліваў фінансава. Напісаў падручнік па гісторыі Беларусі для беларускіх школ за мяжой, уклаў беларускую чытанку. Арганізатар беларускай нядзельнай школы ў Празе.

Станкевіч 2 

 

 

Беларуская нядзельная школа ў Нью-Ёрку, канец 1950-х гадоў. У першым радзе настаўнікі: Аляксандар Орса, Юрка Станкевіч, япіскап Васіль (Тамашчык), Міхась Тулейка, Янка Станкевіч

 

 

 

 

Станкевіч 3 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У Празе.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Блізкі сябра Юркі Станкевіча Віталь Цімошчанка – бізнэсовец, актывіст беларускай дыяспары ў Чэхіі, сябра суполкі «Пагоня» – згадвае пра Станкевіча:

“Спадар Юрка быў сэрцам беларускай Прагі. Вакол яго гуртаваліся беларусы ўжо шмат гадоў. Гэта быў чалавек, які ахвяраваў усё сваё жыцьцё беларушчыне і беларускай справе: ён выдаваў падручнікі, слоўнікі, займаўся адукацыйнай справай, сам за свае сродкі вучыў дзяцей. Мы згубілі зараз аднаго з самых выбітных беларусаў, якія жылі ў Празе”.

Дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША, дырэктар Беларускага Інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель наступным чынам адгукнуўся на адыход свайго сябра:

“Юрка Станкевіч — гэта частка майго пакаленьня. Пакаленьня людзей, якія перажылі Другую сусьветную вайну і апынуліся на Захадзе. Нашым заданьнем было – нечым служыць беларускаму грамадству і нешта зрабіць для Беларусі. Ён служыў беларускаму грамадству перш за ўсё арганізоўваючы школы і розныя калектывы грамадскага профілю. І гэта быў ягоны ўнёсак у справу адраджэньня Беларусі. Вечная памяць”.

 

Рэдакцыя “Нашайзямлі.org” выказвае спачуваньні родным і блізкім спадара Юркі.

 

 

7 каментарыяў

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Памяці Пана Юркі Станкевіча, слыннага сына беларускай нацыі.
    Ён не быў лідарам, ён быў нашым сумленьнем.
    Па ім мы звяралі свае думкі і учынкі.
    Зямля яму пухам.
    Ад імя ЗБН
    Я.Мурашка

  2. Шаноўнае спадарства! Пройдуць гады й дзесяцігодзьдзі і я ўпэўнены, што сайт “Наша зямля” увойдзе ў залаты фонд беларусістыкі пачатку ХХІ стагодзьдзя. Зможа параўнацца з клясычнаю “Нашай нівай” пачатку ХХ стагодзьдзя.
    Пачатак ХХІ ст. увойдзе ў гісторыю як час панаваньня на нашай Бацькаўшчыне таталітарнага і каляніяльнага рэжыму. Расейская імпэрская шавіністычная ідэя нажаль дзякуючы пуцінскай прапагандзе пануе ў галовах ліцьвіначак-беларусачак і ліцьвіначкаў-беларусікаў.
    Яшчэ ў канцы 90-ых гадоў выбітны ліцьвінска-беларускі паэта Юры Карэйва зь Ліды мне даказаў, што мы імкліва адыходзім ад беларускае народнае (нацыянальнае) ідэі ў бок незразумеласьці-лібэральнасьці. Прайшлі гады. Я сустрэўся і зьблізіўся з выбітным дысыдэнтам праф. Алесем Астроўскім. Ён мне прапанаваў сыстэмныя навуковыя веды з нацыянальнае ідэі да якіх ён прыходзіў дзесяцігодзьдзямі ўласнай навуковай працы. Ува мне й раней на падсьвядомасьці гэта было, але тут з вуснаў праф Алеся. Асторўскага прагучала столькі пераканаўчых навуковых доказаў. Падобную думку пачуў, калі ехаў на электрычцы з Горадні ў Беласток ад гарадзенскага гісторыка Яна Лялевіча.
    Прафэсар Алесь Аляксандравіч Асторўскі аказаўся ня толькі выбітным навукоўцам, але й выбітным чалавекам. Чалавечыя якасьці Алеся Аляксандравіча — прыклад для нас усіх!
    Нажаль сп. прафэсар страціў працу ў Гарадзенскім мэдыцынскім унівэрсытэце. Малю Бога, каб усемагутны божа дапамог сьветламу беларусісту ва ўладкаваньні яго далейшага лёсу.
    Я з 23 гадоў адчуў на сябе, што значаць перасьледы рэжыму. Мяне не прыймалі працаваць у школы, выгналі са школы не працягнуўшы кантракт. Сьмерць майго татаы вядомая мне… Некалькі год выкінутыя з жыцьця, але. Але я звычайны настаўнік, беларусіст, краязнаўца, дысыдэнт — хлопец сьціплы й не крычу пра сябе ў СМІ, многія зь якіх ня служаць беларускай народнай (нацыянальнай) ідэі.
    Адзін выкладчык Гарадзенскага ўнівэрсытэту так адрэагаваў на непрацяг кантракту з праф. А. Астроўскім: “Яны ня спыняцца не перад чым…”
    Я лічу, што маю права напісаць, бо мне ўжо больш 40 год, а ў беларускім руху я з 18 год. Шаноўныя чытачы сайту “Наша зямля”! Праявіце салідарнасьць з выбітнейшым прафэсарам нашага часу — Алесем Аляксандравічам Астроўскім. Хто добрым словам салідарнасьці, а найлепш — канкрэтнай дапамогай. У сп. праф. вялікая сям’я, якая складаецца з жонкі і трох дзетак.
    З пашанай да вас і вашых сем’яў — Вітаўт Куплевіч.

    • А. Астроўскі кажа:

      Шаноўны спадар Вітаўт Куплевіч!
      Вялікі дзякуй за падтрымку. Але пакуль сітуацыя выглядае ня так трагічна.
      Спадзяюся, што працу знайду, і ў Беларусі…
      Трымайцеся самі. Шчыра жадаю Вам усяго самага лепшага!

  3. Pavel кажа:

    Прабачьце змяніў Нік з “Літваруса” на “Паўла”. Пасля падзей ва Украіне термін “русь” набыў злавешчы сэнс. Хачу запытать у сп. Куплевіча – чаму расейская шавіністычныя ідэя пануе толькі ў галовах беларусаў, і не пануе ў галовах іншых народаў былых Савецкіх Рэспублік? Мяркую, адказ на гэтае пытанне ёсць ключ да разумення што у нас ў краіне адбываецца. Спадару А. Астроўскаму вельмі шчыра спачуваю. Жадаю яму паспяховай працы па выкрыццю ворагаў нашай нацыі.

  4. Вячэсл кажа:

    Абсалютна здаровы лад жыцьця для кожнага беларуса – АБАВЯЗКОВЫ! Каб жыць доўга й здорава. Нараджаць дзяцей – 4-5 мінімум. Сьпіртаўжываньне , дымасмактаньне – здрада Радзіме. І абавязкова – помста.

  5. Pavel кажа:

    Сп. Куплевіч на мае запытанне не адказвае. Для чаго тады яго тэорыя?. Чаму ён тады навучыўся ў Польшчы? Самае простае нахваліваць адзін аднаго і рабіць выгляд што пытанне не вартае адказу. Чым і займаецца уся беларуская апазіцыя. Да сустрэчы ў РФ.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы