nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ТЫЯ, ХТО РОБІЦЬ ГЕШЭФТ НА ЛЮДСКАЙ КРЫВІ…

6 кастрычніка, 2014 | 2 каментарыя

П 1 

Учора рэдакцыя атрымала вельмі важны матэрыял у працяг тэмы, якую мы ўзьнялі ў папярэднім (https://nashaziamlia.org/2014/09/30/7408/) і некаторых ранейшых нашых матэрыялах. На жаль, аўтар артыкула, які мы выстаўляем ніжэй, цытуе ня ўсе СМІ, якія прынялі ўдзел у раскрутцы “праекта П”, а таксама не ўзгадвае першасную ініцыятыву нашай рэдакцыі ў яго выкрыцьці. Але гэта – дробязі на фоне прынцыповай важнасьці таго, што яшчэ нехта, хто глыбока знаёмы з праблемай, далучаецца да выкрыцьця крывавых гешэфтмахераў.

Рэдакцыя.

 

 

 

Праект “П”: чаму і як гэта было…

Андрэй Паўловіч

Праект “апазыцыянэркі” Тацьцяны Елавой “Пагоня” ужо даўно зрабіўся сумнавядомым хітом практычна ўсіх “незалежных” СМІ. Таму хочацца падзяліцца сваімі назіраньнямі і некаторымі вынікамі.

На пачатку мы зьвернемся да невялікай гісторыі паведамленьняў аб удзеле беларусаў у вайне ва Ўкраіне.

Так, ужо ў сакавіку 2014 года ва Ўкраіне пачалося стварэньне добраахвотных фармаваньняў для абароны сваёй Бацькаўшчыны ад нападу маскоўскага агрэсара. Сярод людзей, якія выказалі ахвоту ваяваць у складзе гэтых фармацыяў, было багата беларусаў, у тым ліку – грамадзян Рэспублікі Беларусь. Таму ня дзіўна, што раней або пазьней нейкая інфармацыя мусіла зьявіцца ў СМІ.

Першым інфармацыйным паведамленьнем, якое выйшла ў эфір 13 сакавіка, зрабілася інтэрвю карэспандэнта “Эўрапейскага радыё для Беларусі” Зьміцера Лукашука зь беларусам Уладзіславам Ахроменкам, добраахвотнікам “Праваслаўнага Апалчэньня” (ГО “Подільська січ”) [1]. У гэтым інтэрвю сп. Ахроменка адзначыў, што “Наколькі я ведаю, у “Падольскай сечы” ужо каля 70 беларусаў. Хутчэй за усё, у апалчэньні будуць сфармаваныя нейкія адзінкі паводле нацыянальнага прынцыпу”. Але, як паведаміў нам сам п. Уладзіслаў, ужо на стадыі фармаваньня давялося адмовіцца ад “нацыянальных адзінак” праз пэўныя асаблівасьці заканадаўства Ўкраіны ды патрабаваньняў адпаведных сілавых структур.

“Праваслаўнае апалчэньне” ўжо ад 31 сакавіка пачало выконваць дапаможныя функцыі пры “Дзяржаўнае Памежнае службе Ўкраіны” ды вырушыла на мяжу. Сярод першых добраахвотнікаў быў і сп. Уладзіслаў Ахроменка [2]. У далейшым добраахвотнікі “Праваслаўнага апалчэньня” далучыліся і да баявых аперацый [3]. Аб удзеле беларусаў у апалчэньні распавядаў “Эўрарадыё” і мітрапаліт Украінскае Праваслаўнае Царквы Кіеўскага Патрыярхату Антоні (Махота) [4].

Натуральна, што беларусы былі ня толькі ў складзе “Праваслаўнага апалчэньня”. Багата беларусаў ваявала і ваюе ў батальёнах добраахвотнікаў: “Данбас”, “Азоў” ды “Айдар”. Таму ўжо 4 чэрвеня 2014 года на тым жа “Эўрарадыё” зьяўляецца інтэрвю зь беларусам, які ваюе ў батальёне “Данбас” [5].

На фоне ўсіх гэтых паведамленьняў аб рэальным удзеле беларусаў у вызваленчае вайне ва Ўкраіне ды патрэбах украінскага войска, пачынаецца збор дапамогі для Ўкраіны ў беларускае дыяспары, найперш – у ЗША ды Канадзе. Да гэтае акцыі далучаюцца сьвядомыя беларусы ва усім сьвеце… Дапамогу, што была сабрана беларусамі на працягу красавіка-ліпеня, перадаў украінскім вайсковым кіраўнік БАПЦ, архіяпіскап Сьвятаслаў [6].

П 2

І вось тут пачынаецца апэрацыя “П”, якая аб’яднала сумнавядомую “беларускую апазыцыянэрку” Тацьцяну Елавую ды дэпутата Валынскае абласное рады Ігара Гузя. На нашу думку, першай было цікава найперш фінансавае пытаньне, другому – уласны піяр на беларусах перад выбарамі, аб якіх тады ўжо казалі ва Ўкраіне.

Падзеі разьвіваліся наступным чынам:

7 ліпеня 2014 года адбываецца інфармацыйны “выкід” у “незалежных” СМІ аб фармаваньні “атрада Пагоня”. Пры гэтым інфармацыя ідзе менавіта аб асобным атрадзе: “Пакуль вырашылі, што гэта будзе атрад з чалавек 10 беларусаў, назвалі яго “Пагоня”. Сышліся на тым, што тут яны пройдуць ваеннае навучаньне, каб пасьля далучыцца да аднаго з украінскіх батальёнаў добраахвотнікаў, якія цяпер ваююць на ўсходзе — ці “Азоў”, ці “Данбас”, альбо “Айдар”” [7]. Адначасна Елавая пачынае кампанію па зборы сродкаў для “дапамогі атраду Пагоня”. Адчыняецца валютны рахунак у Літве ды Чэхіі, ідзе актыўная агітацыйная кампанія па зборы сродкаў.

Магчыма, што сьхема чарговага збору сродкаў ды піяру “апазыцыянэркі” спрацавала б. Але тут у махінатараў адбываецца нечаканы “аблом”… 10 ліпеня 2014 года, на “Эўрарадыё”, зьяўляецца інтэрвю з Антонам Гэрашчанкам, дарадцам міністра ўнутраных спраў Украіны, у якім ён даводзіць афіцыйную пазіцыю аб немагчымасьці грамадзянам РБ ваяваць у афіцыйных фармацыях Украіны, а тым больш ствараць нейкія узброеныя адзінкі [8].

Склалася парадаксальнае становішча, калі заступнік галавы Валынскай абласной рады, якім на той час зьяўляўся І. Гузь, стварае на тэрыторыі Ўкраіны незаконнае ўзброенае фармаваньне з грамадзян замежнае дзяржавы. Фактычна гэта падводзіла Гузя пад адпаведны артыкул крымінальнага кодэксу Ўкраіны ды пагражала вялікімі непрыемнасьцямі. Таму ён адразу пачаў дэзавуяваць свой удзел у фармаваньні “Пагоні” ды адмаўляць сам факт стварэньня асобнага беларускага атраду ва Ўкраіне, маўляў, той “не існуе ў выглядзе асобнага падразьдзяленьня”.

Але ў Літве ня вельмі разумелі Ўкраінскія рэаліі, а “пах грошай” прытупляў адчуваньне рэальнасьці. Таму 23 ліпеня 2014 года Тацьцяна Елавая зноў выступае з заклікам да збору сродкаў на старонках “Нашай Нівы” [9]. А паколькі прайшоў ужо месяц ды патрэбна было неяк апраўдаць збор сродкаў, 28 ліпеня на старонцы праекта “П” у ФБ зьяўляецца інфармацыя, што “Група байцоў атраду «Пагоня» праходзіць падрыхтоўку перад адпраўкай на фронт”. Пры гэтым роля Тацьцяны Елавой у забесьпячэньні атрада адмыслова падкрэсьліваецца: “На выходных да хлопцаў была адвезеная перадача з неабходнымі на вайне рэчамі: бронекамізэлькамі, тактычнымі акулярамі, пальчаткамі, накаленьнікамі, налакотнікамі, разгрузкамі ды іншымі рэчамі. Частку зь іх атрымалася здабыць бясплатна, частка была набытая за сабраныя праз [“беларуску”] Тацьцяну Елавую сродкі” [10].

На нашу думку, галоўнай мэтай матэрыялу ад 28 ліпеня, які практычна адразу перадрукавала “незалежная газэта “Наша Ніва”, было яшчэ больш падштурхнуць даверлівых людзей да ахвяраваньня коштаў на рахункі Тацьцяны Елавой. Бо кожнаму, хто хоць крыху быў знаёмы са становішчам спраў ва Ўкраіне, вядома – добраахвотнікі праходзяць падрыхтоўку выключна на базах “сваіх” батальёнаў і толькі пасьля гэтага могуць быць адпраўлены на фронт. Таму, калі ўлічваць словы Гузя аб “разьмяркоўваньні беларусаў (сяброў “Пагоні”) па розных батальёнах”, падзеі мусілі разьвівацца наступным чынам:

а) Прыехаўшыя ў “Пагоню” [беларукія хлопцы] разьмяркоўваюцца па розных батальёнах, дзе іх згодныя прыняць.

б) Кожны зь іх едзе ў “свой” батальён на базу падрыхтоўкі. Пры гэтым у кожнага батальёна свая база падрыхтоўкі, якія часам знаходзяцца на адлегласьці 500 і болей кіламэтраў адна ад адной (напрыклад, база “Данбасу” пад Кіевам, а “Азова” – у Данецкае вобласьці). Нават калі дапусьціць, што некаторыя палігоны выкарыстоўваюцца супольна – у кожнага батальёна свой графік і час трэніровак.

Таму ўдзельнікі праекту “П”, калі б іх сапраўды разьмеркавалі па батальёнах, аніяк не маглі жыць і трэніравацца разам.

Але, відавочна, што ні “апазыцыянэрка” Елавая, ні звычайныя беларусы гэтых акалічнасьцяў ня ведалі ды працягвалі шчыра верыць у існаваньне “беларускага атрада” “Пагоня”.

І тут, абсалютна нечакана, 29 ліпеня на tyt.by зьяўляецца вялікае інтэрвю Зьміцера Лукашука, у якім ён вельмі падрабязна апісвае ўдзел беларусаў у вайне ва Украіне ды пераканаўча даводзіць – атрад “Пагоня” рэальна не існуе [11].

[На жаль, дасёньня ніхто, у т.л. і аўтар гэтага матэрыяла, не ўзгадваюць, што першымі, хто выступіў (яшчэ 8 ліпеня, а затым 24 ліпеня г.г!) супраць тых, хто крывадушна зарабляе грошы ды піярыцца на вайце, былі Сяргей Высоцкі й наша рэдакцыя (гл. https://nashaziamlia.org/2014/07/08/7277/; https://nashaziamlia.org/2014/07/24/7292/#more-7292). – Рэд.]

Гэтае інтэрвію сп. Зьміцера было настолькі зьмястоўным і грунтоўным, што ўжо 1 жніўня 2014 года Тацьцяна Елавая заяўляе: “Толькі што я атрымала ліст ад прадстаўніка Paypal, у якім паведамляецца, што мой рахунак замарожаны. У тым ліку, на 180 дзён замарожаная ўся сума, якая знаходзіцца на ім. Гэта каля 1300 даляраў” [12]. Заява аб “замарожаным” рахунку больш чым дзіўная, бо па ўсім сьвеце тысячы людзей адчыняюць рахункі для дапамогі Ўкраіне, у тым ліку і прадстаўнікі беларускае дыяспары, але ніхто гэтыя рахункі не “замарожвае”. Чаму такая ўвага да рахунка менавіта Елавой і менавіта пасьля інтэрвію Зьміцера Лукашука – можна здагадвацца…

Доўгі час аб удзельніках праекту “П” нічога не было чутна. Але трагічныя падзеі на Ўкраінска–Расейскім фронце ў канцы жніўня – пачатку верасьня 2014 года далі І.Гузю выдатную магчымасьць “зачыніць” кампрамэтуючы яго праект “П”. Таму 19 верасьня зьяўляецца ягонае інтэрвію на “Радыё Свабода”, у якім Гузь фактычна “хавае” праект “П” [13]. Бо, калі кіравацца тым, што ў “Пагоні” толькі 5 удзельнікаў [14], тады словы Гузя: “Некалькі чалавек — у шпіталях зь лёгкімі раненьнямі, некаторым патрэбная псіхалагічная рэабілітацыя пасьля ўдзелу ў цяжкіх баях, у тым ліку пад Ілавайскам. Яшчэ некалькі беларусаў зьехалі за мяжу, дзе стала пражываюць” ды і наогул атрад “не існаваў у выглядзе асобнага падразьдзяленьня”, – можна лічыць “эпітафіяю” “атраду Пагоні”.

Што праўда, “пахаваньне” праекта “П” не ўваходзіла ў планы Тацьцяны Елавой. Таму яна адразу аспрэчыла заяву Гузя на тым жа “Радыё Свабода” [15]. У гэтым выступе “апазыцыянэркі” вельмі цікавыя два моманты:

1. “Елавая «ад імя атраду» просіць журналістаў не шукаць кантактаў байцоў дзеля публічных інтэрвію”. Але згадаем, што беларусы зь іншых батальёнаў без праблем ня толькі даюць інтэрвю ўжо ад красавіка–траўня, а нават пачалі адкрываць свае твары. Вынікае справядлівае падазрэньне, што гэтых “байцоў” не існуе ў прыродзе. Бо ж сама Елавая вызнае: ““Укантакце” людзі абмяркоўваюць адзін з фотаздымкаў “Пагоні”, абураючыся: маўляў, людзі ў масках на фота — гэта ніякая не “Пагоня”, а таварышы па службе зь іх баявой сотні”.

2. Мы ўсьведамлялі, што так можа адбыцца, таму розныя групы “Пагоні” паміж сабой не перасякаюцца, кожны баец валодае абмежаванай інфармацыяй пра іншых. Такое адчуваньне, што праз “Пагоню” прайшло, як мінімум, некалькі сотняў людзей. Але, магчыма, “апазыцыянэрка” ня ў курсе, што добраахвотных батальёнаў, у якіх могуць і ваююць грамадзяне іншых краін, рэальна некалькі – “Данбас”, “Айдар”, “Азоў” і батальён “Правага сектару”. І ўжо неаднаразова гучалі заявы камандзіраў аб колькасьці беларусаў (менавіта грамадзян РБ) у іх падразьдзяленьнях. Напрыклад, у батальёне “Данбас” іх было 15 чалавек [16], а на сярэдзіну верасьня засталося 3-4 чалавекі [17]. Прыкладна такое ж становішча і ў іншых добраахвотных украінскіх батальёнах. Па інфармацыі ўкраінскіх сяброў можна меркаваць, што на жнівень–верасень ва ўкраінскіх вайсковых фармацыях ваявала і ваюе максімум каля 50 грамадзян РБ. Ці магчыма ў такой “вялікай” колькасьці землякоў ды “сяброў па атрадзе” згубіцца ды ня выкрыць сябе? Тым больш, што “байцы Пагоні” адразу зрабілі сабе адмысловыя шэўроны ды значкі (якія былі нашытыя на іх форму).

Больш за тое, калі стваральнікі праекту “П” гавораць аб “некалькі дзясятках” удзельнікаў атрада, то яны складаюць на сёньня ня менш траціны (калі не палову) ўсіх грамадзян РБ у добраахвотніцкіх украінскіх батальёнах! Пры такой колькасьці прыхоўваць свае дачыненьні да “Пагоні” проста няма сэнсу.

Аналізуючы ўсю даступную інфармацыю, прыходзім да прыроднае думцы, што ўся “Пагоня” – гэта анансаваныя яшчэ ў ліпені 5 асоб у Луцку, плюс іх куратары – Тацьцяна Елавая ды Ігар Гузь, якія ўжо пасьпелі “пасварыцца” ў поглядах на далейшы лёс свайго праекту.

Усё выкладзенае вышэй нечакана знайшло сваё пацьверджаньне 1 кастрычніка 2014 года, калі на партале tut.by зьявілася інтэрвю нейкага “ўдзельніка атраду Пагоня”, які назваў сябе “Лісам”. Па словах “Ліса”, ён праходзіў службу ў батальёне “Азоў” [18]. Паспрабуем прааналізаваць гэты “шэдэўр мэмуарыстыкі”.

1. “Лис не знает обо всех участниках отряда, но в ребятах из своей группы, а это еще четверо белорусов”.

Як бачым, зноў усплывае тая ж лічба ўдзельнікаў, якая была ад пачатку ў інфармацыі, і на фота – 5 чалавек.

2. “На войне пробыл две недели летом, а перед этим проходил почти месячную подготовку неподалеку от Киева.

У данай цытаце знаходзім аж дзьве супярэчнасьці: а) У інфармацыі, якую давала сама “Пагоня”, бачым, што яшчэ 28-29 ліпеня ўсе “байцы атрада” знаходзіліся ў Луцку або пад Луцкам. Калі дапусьціць, што гэты “баец” праходзіў “почти месячную подготовку неподалеку от Киева”, то на фронт ён мог патрапіць толькі ў канцы жніўня (не раней 20 – 25). Ну, ніяк не атрымліваецца “две недели летом”. б) “Баец” заяўляе, што ён праходзіў службу ў батальёне “Азоў”. Але трэніровачная база гэтага батальёна знаходзіцца ў горадзе Урзуф Данецкай вобласьці [19] або на сёньня, як нам паведамілі ў прэс-службе батальёну, некаторыя байцы праходзяць падрыхтоўку на базе ў самім Марыўпалі.

3. “Сначала мы принимали участие в защите аэропорта Мариуполя”.

Зноў “баец” пераблытаў даты. Бо абарона аэрапорту ў Марыюпалі адбывалася ў чэрвені, а не ў жніўні, аб чым пісалі і расейскія выданьні [20]. Наогул, пагроза Марыюпалю вынікла толькі ў канцы жніўня, пасьля трагедыі пад Ілавайскам, але і тады аэрапорт знаходзіўся яўна далёка ад лініі фронту [21]. Нават у трывожныя дні пачатку верасьня, у цалкам спакойнае абстаноўцы, адбываліся канцэрты [22]. Больш таго, аэрапорт ахоўваюць вайсковыя Міністэрства Абароны, а не батальён “Азоў”.

4. “Там около недели мы ждали российские танки: копали окопы, тренировались, ели, спали”.

Зноў даты не адпавядаюць раней заяўленаму. Бо, паўтарымся, пагроза Марыюпалю ўзьнікла 28-30 жніўня [23], а да гэтага часу найбольш блізкай кропкай баёў быў Ілавайск – гэта каля 150 – 160 км. ад Марыюпаля. Таксама варта нагадаць, што да трагедыі пад Ілавайскам украінцы перамагалі тэрарыстаў і “российские танки” ў Марыюпалі ніхто не чакаў. Таму, калі “баец” быў на фронце “два тыдні”, то гэта не магло быць менавіта летам. Гэта яшчэ раз паказвае, што “байцы Пагоні” аніяк не маглі патрапіць на фронт у канцы ліпеня, як падавала Елавая.

5. “Больше всего Лис боялся попасть под артобстрел; на счастье, такая возможность ему и не представилась”.

Але ж сам “Азоў” ужо ад пачатку абароны Марыюпаля кажа аб абстрэле ягоных пазіцый, нават пасьля дамовы аб “прыпыненьні агню” [24]. Якім чынам можна быць у акопах “Азова” і не патрапіць пад абстрэлы? Зноў нестыкоўка з ходам падзей ва Украіне.

Пасьля аналізу інтэрвію “байца Пагоні” робіцца зразумелым, чаму Тацьцяна Елавая і Ігар Гузь так старана абараняюць “байцоў” ад размовы з журналістамі. Яны выдатна разумеюць, што “байцы”, якія ніколі не былі на фронце і бралі інфармацыю выключна з СМІ ды сацыяльных сетак, вельмі лёгка заблытаюцца ў месцах, датах і г.д. Тут бачны не клопат аб “бясьпецы ўдзельнікаў “Пагоні”, а звычайны страх афэрыстаў – страх быць выкрытымі.

П 3Падсумоўваючы ўсё вышэй выкладзенае, можна зрабіць высновак: Праект “П” – гэта брудная і нягодная спроба некалькіх чалавек зарабіць грошы ды піяр на патрыятычных пачуцьцях беларусаў ды крыві сапраўдных герояў!

 

 

 

 

 

Крыцы інфармацыі:

 

1. http://euroradio.fm/u-narodnae-apalchenne-ukrainy-zapisalasya-kalya-70-belarusau

2. http://podolskisich.org/?p=112

3. http://podolskisich.org/?p=318

4. http://euroradio.fm/mitrapalit-antoniy-mne-davodzilasya-stralyac-u-chalaveka-drennae-urazhanne

5. http://euroradio.fm/belarus-z-batalyona-danbas-za-radzimu-treba-ne-ginuc-peramagac, http://www.belaruspartisan.org/politic/270436/

6. http://www.belapc.org/naviny—galounaa/dapamogabratnamunaroduukrainy

7. http://euroradio.fm/kali-belarusy-buduc-na-fronce-shmat-dlya-kago-geta-budze-signalam

8. http://euroradio.fm/mus-ukrainy-paslya-atrymannya-gramadzyanstva-belarus-mozha-vayavac-za-ukrainu

9. http://nn.by/?c=ar&i=132156

10. http://nn.by/?c=ar&i=132440

11. http://news.tut.by/politics/408898.html

12. http://nn.by/?c=ar&i=132696

13. http://www.svaboda.org/content/article/26593735.html

14. http://www.svaboda.org/content/vituska/25448640.html

15. http://www.svaboda.org/content/article/26595735.html

 16. http://euroradio.fm/kamandzir-batalyona-danbas-u-nashym-batalyone-syonnya-15-belarusau

17. http://nn.by/?c=ar&i=134989&lang=ru

18. http://news.tut.by/society/417623.html#co

19. http://www.trust.ua/news/98517-trenirovochnaya-baza-batalona-azov-byvshaya-dacha-yanukovicha-foto.html

20. http://infoborona.org/2014/06/09/v-mariupole-gorit-aeroport-i-voinskaya-chast.html

21. http://maps.yandex.ua/org/1009507636/

22. http://www.mariupolnews.com.ua/descr/48864

23. http://marsovet.org.ua/news/show/id/6851

24. http://news.bigmir.net/ukraine/843384-Batalon-Azov-Pod-Mariypolem-vedetsya-obstrel-sil-ATO

 

2 каментарыя

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Каму вайна а каму маці родная.
    Але сквапнасьць згубіла.
    Я.Мурашка

  2. Pavel кажа:

    Што да меня, то я наогул не разумею для чаго беларусам змагацца за Свабоду ў іншай краіне. Што няма для іх працы дома? А дзеля чаго людзі збіраюцца ў арганізацыі? Дзеля таго, каб пазбегнуць правакацый з боку ворага. Адна справа калі гроршы для дапамогі украінцам збірае арганізацыя где працуюць люзі праверанные шмат гадоў, і зусім іншая калі грошы збіраюць неведома адкуль узнікшые невядомыя, кшталту Елавой і Гузя. Где гарантыя што гэта не прахадімцы, якія хочуць абагаціцца, або не супрацоўнікі КДБ якія праводзяць аперацыю па выяўленню актывістаў беларускага Супраціву. Я нават сумневаюся што калісьці украінцы адплоцяць нам дапамогай калі нам спатрэбіцца вайсковая дапамога (калі такое здарыцца). К таму часу, калі нам такая дапамога спатрэбіцца асабістые кантакты (напрыклад сп. С. Высоцкага) згубяцца, можа адбыцца перамена настрояў ў украінскім грамадстве, напрыклад, Беларусь і Укаріна сцепяцца за Брест ці Палессе ці за яшчэ нешта. Нацыі адрозніваюцца адна ад іншай тым, што ніколі паміж імі не бывае абсалютна поўнага узаемаразумення. Шмат лі у нас паразумення з палякамі, а уж колькі мы змагаліся за іх справу. Чытач скажа – у нас адна справа з усім астанімі паневоленнымі народамі Свету. Але ж умовы вельмі розные! Напрыклад, ў украінскіх падзеях не фігуруе рэлігійнае пытанне, а у нас яно адразу паўстане. Ці, напрыклад, украінцы рвуцца ў Еўропу, а у нас можа адбыцца так, што ужо і рвацца няма будзе куды (акрамя можа толькі ў бок балтыйскага мора да нашых жамойтаў). Вось мае меркаванні наконт удзелу нашых хлопцаў ў падзеях Украіны. Калі яны не спадабаюцца, хай Рэдакцыя адкрые палеміку, ці адкажа мне асабіста. Наогул ў зацыкленнасці нашых незалежных СМІ падзеямі на Украіне (без перамогі украінцаў не будзе нашай перамога, так тлумачаць гэта), я бачу поўнае неразуменне таго што робіцца у нас, што трэба рабіць апазіцыі тут ў нашым доме.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы