nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Гіркін-Стралкоў: “… таму што я змагаюся за адзіную вялікую Расею” (частка 2, наш аналіз)

11 лістапада, 2014 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Лугандонцы 1Калі б нашай адзінай мэтай было імкненьне толькі прадэманстраваць, што ў маскалёў прарэзваецца жаданьне асэнсаваць свае злачынныя дзеяньні, накіраваныя супраць брацкага ім украінскага народу, першай часткі данага матэрыяла было б дастаткова (хаця зьява рэфлексаваньня маскалёў цікавая і суперважная сама па сабе  – вось бы ім хаця б паўгады таму запытацца ў іншых, як яны са сваім імкненьнем захапіць Украіну выглядаюць у вачах прыстойных незаангажаваных людзей. Колькі жыцьцяў можна было б захаваць. Але што зробіш, на такое яны ня здатныя. Комплекс імперскай непаўнавартасьці не дазваляе…). Але гэта вялікае інтэрвю вартае яшчэ і таго, каб быць дакладна прааналізаваным – трэба ацаніць эмацыйны стан і сьветагляд расейскіх імперцаў. Давайце гэтым і зоймемся.

 

Эмацыйна абодва ўдзельнікі інтэрвю выглядалі даволі няўпэўнена. У Дарэнкі няўпэўнены стан праступае праз пытаньні, вобразы, словы. У другога  распіяранага расейскімі СМІ “героя” Лугандона Гіркіна няўпэўненасьць праступае ў выглядзе частага дзіцячага апраўдальнага лапатаньня замест канкрэтных адказаў на пытаньні радыёслухачоў, якія былі яўна непастановачнымі: “ня буду нічога казаць, раіць”, “хачу ўхіліцца ад пытаньня”, “у мяне не было часу”, “пытаньне не да мяне”, “я не ўпаўнаважаны даваць такія прагнозы”, “не магу вам адказаць аргументамі”, “ня ўсё маю права казаць”, “на вашае пытаньне я ўвогуле ня маю права адказваць”…

Паколькі з эмацыйным станам расейскіх імперцаў сітуацыя больш-менш прасьвятлілася, зьвернем увагу на іх сьветагляд. 

Са сьветаглядам Стралкова-Гіркіна цяпер усё таксама канчаткова ясна: гэта тыповы расейскі імперыяліст, які на вяршыні свайго бачаньня Сьвету мае “адзіную вялікую Расею” (чытай “рускую імперыю” – словы  Дарэнкі), памерам з увесь “рускі сьвет” (новая тэрміналогія Пуціна, патрыярха Кірыла, Дарэнкі ды іншых расейскіх імперастаў). Таму, калі ў Гіркіна заканчваюцца ўсе іншыя аргументы, датычныя яго злачыннай дзейнастьці, ці яму задаецца пытаньне зь істотным маральным кантэкстам (як зрабіў адзін з радыёслухачоў),  Гіркін выкладае зьверху на стол спрэчкі, як яму здаецца, “казырнага туза” – “Вялікую Расею”! Бо гэты “аргумент”, на яго меркаваньне, апраўдвае і неабходнасьць “вяртаньня Расеі на традыцыйны для яе гістарычны шлях” (чытай, злачынную імперскую агрэсію на тэрыторыі суседніх народаў), і стварэньне “язвы, якая разьядае Расею і Ўкраіну, працягвае нацкоўваць рускі ды ўкраінскі народы адзін на аднаго”, і “страшную трагедыю, якая адбываецца на тэрыторыі Данеччыны”, і выкарыстаньне хоць бандаў баньдзюкоў, хоць зялёных чалавечкаў для “ўзьяднаньня Ўкраіны з Расеяй”  (усё словы самаго Гіркіна). 

Больш за тое, “вялікая Расея”, на меркаваньне гэтага расейскага тэрарыста-КГБшніка, настолькі буйная каштоўнасьць, што змаганьне за яе магчымае нават па тэхналогіі, складзенай зь серыі злачынстваў, якія ідуць адно з адным. Пры гэтым ранейшыя злачынствы будуць пакрывацца наступнымі злачынствамі, якія неабходна будзе зрабіць “на традыцыйным для Расеі гістарычным шляху”. Таму Гіркін (дарэчы, ведаючы, што НАТА ва Ўкраіну ўваходзіць не зьбіраецца – сам пра гэта кажа) заклікае да найтэрміновага ўвядзеньня расейскай арміі на тэрыторыю ўсёй Ўкраіны (і шкадуе, што такое ўвядзеньне ўсё адкладаецца). А пытаньне пра людскія ахвяры для яго “значэньня ня мае” (зноў словы Гіркіна).

Карацей, перад намі, як мы ўжо сказалі вышэй, кончаная імперская пачвара. Гэта калі глядзець на зьмест, сутнасьць – т.б. грамадска-палітычны сьветагляд чалавека. Калі ж глядзець на тэмперамент, то перад намі тыповы флегматык-меланхолік, які ціхім галаском, нясьпешна – здаецца, што нават няўпэўнена – закідае ў галовы мільёнаў расейцаў названыя вышэй “нявінныя ідэйкі”.

Паколькі мы ня першы год аналізуем грамадска-палітычныя працэсы, як у нашай роднай Беларусі, так і за яе межамі, можам адразу сказаць: PRшчыкі, якія стаяць за сьпіной Гіркіна, добра прадумалі, якому канкрэтна чалавеку даручыць папулярызацыю ідэалогіі рускага фашызму – т.б. новую форму старой расейскай імперскай ідэалогіі, зьяўленьне якой, дарэчы, мы спрагназавалі шмат гадоў таму (гл. https://nashaziamlia.org/2006/04/16/50/). Гэтую справу, як мы бачым, даручана пачаць вось такому флегме…

Іншы ўдзельнік інтэрвю – расейскі імперыяліст  Дарэнка – выглядае чалавекам з зусім іншым характарам і тэмпераментам. Рашучы, бескапрамісны, радыкальны,  челавек, які ня ведае абмежаваньняў у сваёй гатовасьці паставіць на разгляд і абмеркаваць любыя пытаньні… Дый ня толькі па характары-тэмпераменце Дарэнка падаецца супрацьлегласьцю Гіркіна. Ён, аказваецца, выступае толькі за “вяртаньне Крыма на радзіму” (ну, можа быць яшчэ “ўсёй Наваросіі”), а агрэсія на ўкраінскую Данеччыну – гэта, на меркаваньне Дарэнкі, маўляў, толькі для таго, каб быў аргумент на перамовах з украінцамі па канчатковым замацаваньні новага статуса Крыма ў складзе “вялікай Расеі”. Атрымліваецца, Дарэнка – гэта такая белая ідэалагічная авечка на фоне мацёрага пса вайны Гіркіна… 

Вось, аказваецца, як выглядае ў адкрытым выглядзе план рэжысёраў, схаваных за сьпінамі двух галоўных удзельнікаў гэтага інтэрвю: Гіркін – ціхі, флегматычна-меланхалічны чалавек, але са скрайне агрэсіўнымі імперска-фашыстоўскімі поглядамі, а Дарэнка наадварот – рашучы чалавек, з моцным характарам, рэзкім тэмпераментам, але які ідэалагічна на фоне Гіркіна выглядае амаль што голубам міру (ён, маўляў, толькі за “вяртаньне Крыму на радзіму” і “заўсёды прапагандаваў гэтую думку”).

Хлусіць гад. Бо з фактычнага боку справа выглядае зусім інакш.

Вось, што нёс Дарэнка яшчэ ў сярэдзіне жніўня г.г. – гл тут: http://www.youtube.com/watch?v=nkVHK-LPk-A ці тут: http://nn.by/?c=ar&i=133483 . Дый сама назва гэтага відэа –  “Нам патрэбны не Луганск, а Кіеў”  кажа сама за сябе  (для лепшага ўяўленьня, хто такі Дарэнка, пажадана паглядзець хаця б яшчэ адно відэа: http://www.youtube.com/watch?v=bbuQV6wzhn4 ; ну, як вам “Україна баіцца вялікага пеніса Пуціна”?; можна пачытаць і наш матэрыял пра Дарэнку: https://nashaziamlia.org/2009/08/31/2686/). І гэтае імперскае хамло, гэтая мярзота ў інтэрвю выстапала пад выглядам ідэалагічнага ягняці?  Маска…

Тое, што Дарэнка ўсяго толькі мімікруе пад вобраз журналіста, які абсалютна бескампрамісна шукае праўду, бачна і па тым, якія пытаньні ў вялікім інтэрвю так і не былі заданыя.

Сярод апошніх не прагучалі, напрыклад, такія:

– а што, Луганшчына і Данеччына – гэта ўжо не тэрыторыя ўкраінскай дзяржавы?! (бо правільны адказ: не, Луганшчына і Данеччына – гэта законныя, міжнародна прызнаныя часткі ўкраінкай дзяржавы);

– а што, Луганшчына і Данеччына – гэта не этнічныя тэрыторыі ўкраінскага народу?! (правільны адказ: не, Луганшчына і Данеччына – гэта навукова абгрунтаваныя часткі этнічнай тэрыторыі расьсяленьня ўкраінскага народу);

– што, ёсьць такі народ “наварасіяне”, які, напрыклад, як курды, хоча жыць у сваёй дзяржаве? (правільны адказ: народ курды – ёсьць, народу “новарасеяне” – няма; гэта тыповая прапагандэма);

– дый увогуле, што такое “Наваросія”? (адказ: “Наваросія” – гэта ўсяго толькі штучны міт, які зьявіўся ў цяжка пашкоджаным мозгу расейскіх імперцаў);

– а што, калі чалавек, напрыклад, з Саратава прыехаў на Данбас працаваць на шахце, яго асабістыя, індывідуальна-персанальныя інтарэсы зьяўляюцца больш важкімі, чым інтарэсы ўсяго ўкраінскага народу, які жыве ў сваёй дзяржаве, да якой належыць у т.л. і Данбас? (адказ: не, інтарэсы ўкраінскага народу нашмат вышэй і важней);

– а што будзем рабіць з подпісам Расеі, пад міжнародным дакументам ад 1994 году – “Гарантыямі бясьпекі Ўкраіне” ў сувязі з вывадам адтуль ядзернай зброі? (?!…);

– а якая адзнака, датычная грамадзянства, стаіць у пашпартах тых, хто на тэрыторыях Данецкай ды Луганскай вобласьцяў забівае ўкраінцаў? (адказ: “грамадзянін Расеі”, “грамадзянін Украіны”);

– як расейцы будуць называць тых грамадзян Расеі, якія на тэрыторыі Расеі будуць забіваць расейцаў, імкнучыся адарваць частку яе тэрыторыі, каб дылучыць да іншай дзяржавы? (адказ: здраднікамі, злачынцамі);

– як расейцы будуць называць неграмадзян Расеі, якія на тэрыторыі Расеі будуць забіваць расейцаў й імкнуцца адарваць частку яе тэрыторыі, каб дылучыць да сваёй дзяржавы? (адказ: інтэрвентамі-тэрарыстамі);

– калі “рускаму чалавеку” не падабаецца жыць ва Ўкраіне, чаму ён ня можа, замест таго, каб забіваць украінцаў, прадаць сваю кватэру (дом) і пераехаць у такую “харошую”  для яго Расею. Яму, што, нехта перашкаджае? Украінцы не выпускаюць? Расеяне не ўпускаюць? (адказ: не, ніхто не перашкаджае);

– чаму ня быў выкарыстаны такі відавочны ды просты механізм для вырашэньня адзначанай праблемы няшчасных расейцаў? (?!…).  Лугандонцы 2

Немагчыма таксама не заўважыць, што калі адзін са слухачоў кінуў Гіркіну кола ратунку са сваім пытаньнем пра алігархаў (намякаючы на нешта такое, што паказана зьлева), той ня толькі ня стаў выкарыстоўваць гэты шанец, а наадварот пачаў адвадзіць увагу ўбок ад алігархаў і нешта лапатаць пра “падзел зьнешняй і ўнутранай ды эканамічнай палітыкі ў Расеі”.

Паколькі мы, у рэдакцыі, у адрозьненьне ад Гіркіна сапраўды (а не на словах) высока цэнім сацыяльную справядлівасьць, як адну з найвялікшых каштоўнасьцяў людскай цывілізацыі, мы алігархаў (у адрозьненьне ад Гіркіна) бараніць не зьбіраемся. А таму працягнем называць незаданыя яму пытаньні:

Лугандонцы 3

– а што, на Расеі вы – Гіркін з Дарэнкам – ужо усіх алігархаў перамаглі? (вядома, не – алігархі на Расеі квітнеюць);

– а калі не перамаглі, то чаму яны гавораць пра ўкраінскіх алігархаў; што, іхныя расейскія алігархі ў нечым лепшыя за ўкраінкіх? (вядома ня лепшыя);

– а калі ня лепшыя, то распальваньне варажнечы паміж брацкімі славянскімі народамі  прывядзе да зрынаньня ўлады алігархаў?! (відавочныя і больш поўныя адказы: у Расеі алігархаў ня менш, чым ва Ўкраіне, і ніхто іх там не перамог, ня зрынуў; уплыў расейскіх алігархаў на палітыку і стан грамадства таксама ня меншы, чым ва Ўкраіне; распальваньне варажнечы паміж украінскім і расейскім народамі толькі паспрыяе ўмацаваньню ўлады алігархіі й там, і там!).

І, нарэшце, самае галоўнае.

Гіркін з Дарэнкам заяўляюць, што на Данеччыне “працягваецца крывавая вайна, якая выгадная ў першую чаргу Злучаным Штатам”, што гэта “язва, якая разьядае Расею і Ўкраіну, працягвае нацкоўваць рускі ды ўкраінскі народы”. Адначасна яны ня могуць ня ведаць, ХТО вядзе на Данеччыне гэтую вайну, бо яны САМІ АКТЫЎНА ЯЕ РАСПАЛЬВАЛІ (адзін праз СМІ, другі – непасрэдна са зброяй ў руках). Але пры гэтым Гіркін не саромеецца паўтараць АБСАЛЮТНА АБСУРДНУЮ на гэтым фоне прапагандэму, што гэта Расеі “абвешчана вайна”,  што гэта “ЗША маюць намер разьнесьці ў хлам Украіну”.

Ну, поўны цырк абсурду.  Але, няма куды падзецца – законы прапаганды, абвешчаныя нібыта яшчэ Гебельсам, такое ад гіркіных-дарэнак патрабуюць рабіць. Яны і робяць… 

Цяпер Стралкоў-Гіркін яшчэ і хоча заняцца “гуманітарнай дапамогай” на той тэрыторыі, якую ён сам ператвараў у зону “страшнай трагедыі”. Ну-ну, так мы і паверылі.

Хто ж такі на самай справе гэты Гіркін? Некаторыя ўжо лічаць яго ня рускім ваяром-волатам, а… “праектам МАСАДу” (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=Dl36HjWe-ZE). Мо, і так. Мы гэтага ні пацьвердзіць, ні абвергнуць ня можам. Але мы гатовыя сказаць менш радыкальна і больш агульна: на наша меркаваньне, Гіркін (дый Дарэнка) – гэта прадстаўнікі тых закулісных сіл, якія сапраўды распальваюць варажнечу паміж брацкімі славянскімі народамі – украінцамі ды расейцамі!  Такая ў іх мэта. У раскладзе гэтых сіл расейскія імперыялісты калі й не зьяўляюцца іх чыстымі агентамі, дык прынамсі тымі, хто імкнецца пад шумок першымі выхапіць каштаны з агню (маўляў, потым, можа, усё забудзецца і так застанецца…). А на ўсё іншае ім пляваць…

А, можа, час нагадаць гіркіным-дарэнкам вядомую сярод славян показку: колькі б вяровачка ні вілася, усё роўна канец будзе…

 

 

3 каментарыя

  1. Vitaut Kuplievic кажа:

    Апэтыты расейцаў-эўразійцаў будуць залежыць ад супрацьдзеяньня ім цывілізацый Эўропы й Паўн. Амэрыкі.
    Крым і і абшар частак Данеччыны й Луганшчыны імі ўжо кантралююцца дэ-факта. Пасьля магчымага наступу могуць авалодаць усёй Данеччынай і Луганшчынай, затым — усёй “Наваросіяй” (паловай Украіны) і прабіць сухапутныя калідоры да Крыма й Прыднястроўя. Іншая справа, калі Захад паставіць найсучаснейшую зброю ўкраінцам, украінцы будуць рашучымі ў барацьбе за тэрытарыяльную цэласнасьць сваёй Бацькаўшчыны (як эліты так і шэрагоўцы) й г. д. Калі санкцыі Захаду будуць эфэктыўнымі, г. зн. прывядуць да рэзкага падзеньня ўзроўню жыцьця шэраговых грамадзян Расеі, калі Расея будзе эфэктыўна ізалявана па ўсяму пэрымэтру: кітайцамі і мусульманамі й г. д. Тады эўразійцы адмовяцца ня толькі ад “Наваросіі”, але й ад Крыму. Калі Захад быў адзіны ў супрацьстаяньні з Расеяй, дык расейцам прыходзілася разьвівацца ва ўласных палітычных межах, а каі Захад быў расколаты на блёкі (як падчас Першай і Другой сусьветных войн), тады расейцы-эўразійцы авалодвалі ня толькі абшарамі ўсходнеэўрапейцаў (СССР у міжваенны час), але й эфэктыўна кантралявалі амаль палову цывілізацыі Эўропы (з 1945 па 1989-91 гг.). Чыньнікаў — соткі, варыянтаў — процьма. Прагнозы — справа няўдзячная.
    Нажаль — сутыкненьне цывілізацый, а не іх дыялог і супраца. Шкада, але…

  2. Vitaut Kuplievic кажа:

    Выказваньні Гіркіна і яго сьветагляд мне хутчэй нагадвае сьветагляд хана туранскай цывілізацыі (традыцыйна й побытава — мангола-татараў. Як бы ня было ў Расеі ізантыйшчыны, рушчыны і лаціншчыны. Зрэшты, вядома, што расейцы ваююць як туранцы.

  3. Vitaut Kuplievic кажа:

    Будучыня нашай Бацькаўшчыны немагчымая без карэктаваньня нашага нацыёніму, г. зн. зьмены зь Беларусь на Літварусь, вяртаньня бел-чырвона-белага сьцягу й гербу “Пагоня” а таксама гімну “Ваярскі марш”. Гэта мне даўно зразумела.
    Патрэбна будзе прыняць новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, замяніўшы сёньняшні каляніяльны на падзел на пяць геаграфічна-гістарычных земляў, або ваяводзтваў: Палесьсе, Паазер’е, Панямоньне, Падняпроўе і Цэнтральная ЛітваРусь.
    Цэнтр Палесься — Тураў, Паазер’я — Полацак у складзе Полацку й Новага Полацку, Падняпроўя — Магілёў, Панямоньня — Навагарадак, Цэнтр. ЛР — Менск. Адзінкі першага парадку складаюцц з адзінак другога парадку. Адзінак другога парадку, а адзінак трэцяга парадку — 40. І поўная аптымалізацыя кіраваньня. Колькасьць Соймаў і Соймікаў павінна адпавядаць колькасьці адзінак.
    Праблема з адзіным алфавітам-альфабэтам, спосабам напісаньня, граматыкай і правапісам таксама павінна будзе вырашыцца. Я распрацаваў абсалютна арыгінальны спосаб напісаньня не падобны на іншыя: ангельска-французскі, раманскі, германскі, польскі, чэскі, румынскі, вугорскі. Спосаб фанэтычны, а не марфалягічны, толькі літар не за сорак, а ад 26-27, да 32-33. Тлумачу, што кожны гук нашай мовы абазначаецца асобнай літарай, або літарай з апострафам пасьля яе. Гэта рацыяналізуе напісаньне.
    Pisac’ pa-litvarusku buye prosta, zusim ne skladana, tolki patrebna buye zapamatac’ akia kambinacyi yvuh litar abaznatauc’ akia kambinacyi dvuh hukau.
    Камбінацыі фанэмаў у нашай мове настолькі пасуюць нам пісаць лацінскім альфабэтам кірылічным спосабам напісаньня — як невядома што. Калі дадаць літары е, ё, ю, я аналягічныя кірылічным тоькі на аснове лацінскіх e, o, u, a з дыякрытычнымі значкамі над літарамі — будзе выбітна. Гук — дзь абазначым літарай у і ‘, а ў канцы слоў будзе — spoveу’ (споведзь). Гук дж абазначым літарай і, напрыклад — Іоn (Джон). Заінтэграваў. Адной і той жа літарай Y – у можна абазначаць розныя гукі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы