nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Усё скончыцца, як заўсёды – вялікім гвалтам і крывёй” (частка 3, каментары чытачоў)

15 чэрвеня, 2015 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Кульнёў, абмеркаваньнеДля нас, як сайта ідэалагічнага, пачуцьці й думкі Івана Кульнёва ўяўляюць не такую ўжо значную цікавасьць. Нашмат больш цікавай зьяўляецца рэакцыя на іх прадстаўнікоў розных грамадскіх груп, так ці інакш зьвязаных з расейскай імперыяй ці з Украінай, зь іх далейшымі лёсамі. Як гэтыя людзі рэагуюць на нашумелы ў сеціве артыкул? Якія аргументы прыводзяць, на што зьвяртаюць увагу, што дадаюць ці адпрэчваюць? Вось што больш цікава. Бо, нібы сімптомы хваробы, па якіх лекар ставіць дыягназ, чытацкія рэакцыі дазваляюць вызначыць тыпалогію сьветаглядаў названых грамадскіх груп, ацаніць узровень іх аргументацыі. Таму мы і ўзяліся за працу фіксацыі ўсёй разнастайнасьці меркаваньняў чытачоў на артыкул Кульнёва. Каментары былі ўзяты з расейскага ліберальнага сайта http://ehorussia.com/new/node/10937 і ўкраінскага сайта http://www.theinsider.ua/politics/552b8a0c49c50/. З-за вялікага аб’ёму матэрыяла мы вымушаны былі яго істотна скарачаць, найперш за кошт меркаваньняў, якія паўтараліся, а таксама за кошт выказваньняў падазроных у тралізьме “чытычоў”. Хаця многія “меркаваньні” яўных троляў мы таксама пакінулі – каб матэрыял адпавядаў духу часу. Спадзяемся, што нашы чытачы самі выявяць, хто ёсьць хто.    

 

 

1.

Каментары на “ЭХА РАСЕІ” (http://ehorussia.com/new/node/10937).

Заўвага: уведзена нумерацыя; яна спатрэбіцца для далейшага аналізу. 

1) водгук былога жыхара Варонежа (ilana)

“Доўгі час не магла сабе выразна патлумачыць, чаму пасьля 17 гадоў ня цягне адведаць родны горад і чаму так цяжка мець зносіны з былымі аднакласьнікамі й роднымі. Бо калі замест Варонеж паставіць Пенза або любы іншы расейскі горад, атрымаецца тое, што так ясна апісаў Іван. Мучыць адно пытаньне: а калі б мы засталіся – таксама сталі б такімі?

2) За колькі ты прадаўся, вырадак (lesnoy)

“Ну, чаму ж абавязкова такімі? Я ўсё жыцьцё пражыў у Расеі і ня стаў, як хочацца думаць. Вядома, не адбярэш расейскага – гэта ў крыві, але думкамі я цалкам згодны зь Іванам. Мяне таксама абурае існуючая бездухоўнасьць ўлады, тое што яна робіць з краінай. Я думаю, што гэта злачынства і прыйдзецца камусьці [!!! – Рэд.] адказаць за гэта. Іншае пытанне, чаму так атрымалася? Гаварыць тут можна шмат, але некаторая заканамернасьць у тым, што здарылася, ёсьць. Мы ўсе ў нейкай ступені вінаватыя ў гэтым. Гады савецкай улады не прайшлі дарэмна. Спадзяюся, што мы станем на правільны шлях у недалёкай будучыні, але хутка павярнуць такую ​​буйную краіну не атрымаецца (калі яна яшчэ захаваецца буйной). Жывем надзеяй і робім, што ў нашых сілах”.

3) За колькі ты прадаўся (Павел.с)

“Шэрасьць і ўбогасьць людзей, апісаная аўтарам, вядома, мае свае прычыны. Галоўная, на мой погляд, не прапаганда (яе хапае ўсюды), а адсутнасьць каштоўнасьцяў. Зусім ня важна, чые інтарэсы ты падтрымліваеш, каму верыш і зь якімі ідэямі салідарны. Важна як ты гэтыя ідэі нясеш па жыцьці [?! – Рэд.].  Можна быць дэмакратам або кансерватарам, камуністам ці нашыстам, але разам з тым добрым ці дрэнным чалавекам … Цяпер не прынята пра гэта казаць, але праўда не ў ідэях, не ў Пуціне ці Парашэнку, а ў сабе, у тваіх асабістых каштоўнасьцях. Пакуль мы будзем шукаць вінаватых, украінцы будуць ненавідзець рускіх, рускія – украінцаў, а потым браць у рукі зброю і забіваць сваіх жа. Мне не зразумела, як можна ў 21 стагоддзі забіваць за іншыя погляды?! Як можна за погляды ненавідзець ?! Будзь ты кім заўгодна, але не прымушай мяне быць такім жа. Так што, я лічу – мы ў асноўным быдла, не таму, што нам кажуць па тэлевізары дрэнна ці няпраўду, а таму што мы не разумеем, што такое добра і што такое зло [?! – Рэд.], не зразумеем таму, што з жыцьцёвых каштоўнасьцяў у нас засталася толькі адна – зарабіць і выдаткаваць!”

4) Эміграцыя – адзін з варыянтаў (lesnoy)

“[Эміграцыя] ня ўсім даступна, камусьці непрыймальная. Можна жыць і тут захоўваючы духоўную раўнавагу, але адчуваньне таго лайна, куды цябе акунулі, прысутнічае. Хай сабе шэраговыя грамадзяне атручаны псеўдапатрыятычнай прапагандай, але гэтыя, што на версе! Ні сораму, ні сумленьня, ні адказнасьці за краіну. Дарваліся да ўлады і не адырвеш. Абураюць яшчэ гэтыя прыкормленыя гламурныя падпявалы рэжыму. Вас дык хто за язык цягне? Вось такая сёньня Расея”.

5) У тым і справа (Ігар Кандрaшoў)

“У тым і справа. Можна, вядома, захавацца, але цяжка. Гэта атрымліваецца ў адзінак”.

6) Вельмі даўно не трапляўся такі… (Валянцін)

“Даўно не трапляўся такі добры рэпартаж. Таленавіта і сумленна апісаў аўтар сёньняшнюю рэчаіснасьць. Як прыкра, што такіх таленавітых “сыноў Расеі” сучасныя яе жыхары сустракаюць як ворагаў. Наш народ у большасьці сваёй у апошнія гады страшна здэградаваў і ўжо ня здольны да адраджэньня.  Надзея толькі на новыя пакаленьні. А ўсё, што старэйшае за 18 гадоў, так і здохне ідыётамі. 15-20% ад усяго насельніцтва нармальных грамадзян вымушаны жыць у гэтым балоце сярод падонкаў ды ідыётаў і штодзённа пакутаваць…” 

7) Кранутая да глыбіні душы шчырасьцю рэпартажа (Petoliza)

“Усе, хто бывае ў Расеі, але не жыве тут, адчуваюць горыч і прыкрасьць. Пуцінізм прыжыўся, расквітнеў і дае плады. Моладзь, дзеці – будучыня Расеі – ганарацца і па-ваяўнічаму настроены на ўсё, што не ўпісваецца ў іх уяўленьні пра ўладкаваньне сьвету. Бацькі гэтых дзяцей, натуральна, маюць той жа сьветагляд. Многія сябры і сваякі (хаця ня ўсе – ёсьць надзея!), самі таго ня ведаючы, сталі салдатамі пуцінскай прапагандысцкай машыны. Як сказаў Іван – “сьвятая вера”. У гэтым адрозьненьне духу свабоды – гуманізм і разуменьне дэмакратычных каштоўнасьцяў. Няма нават асноў, ёсьць толькі акіян шавінізму, дэзынфармацыі ды нянавісьці да ўсяго “іншага”, “чужога”… Амаль ўсе, зь кім я размаўляю пра канфлікт з Украінай, кажуць адно і тое ж: “хунта, фашызм, крымнаш”. Тыя ж аргументы, што і ў прэсе. Пры гэтым кожны лічыць сябе “начытаным і адукаваным”! Апрацавалі ўсіх. І ўсё для таго, каб народ не перашкаджаў Крамлю красьці, рабіць бабло”.    

8) У мяне першае жаданне было (Тацьцяна)

“Калі ў мінулым годзе Матвіенка дазволіла ўводзіць войскі, у мяне першае жаданьне было тэрмінова ўсё прадаць і зьехаць. Не паехала, праца тут нядрэнная, думаю, папрацую яшчэ трохі. За гэты год упаў рубель, кватэру ўжо прадаць добра не атрымаецца, на працы ўсё на мяжы катастрофы. Былыя сябры ды сяброўкі як толькі гаворка заходзіць пра Ўкраіну, мяняюць тон – голас становіцца жалезным. Засталося літаральна пару чалавек адэкватных. Вось за тое, што людзям у галаву нянавісьць убілі, больш за ўсё іх ненавіджу. Галава, вядома, павінна цяміць сама, але яны прывыклі верыць СМІ. Адчуваю сябе ў пастцы. Дзе можна схавацца ад гэтага?”

9) Разумею Вас (IgorS)

“Выдатна разумею Вас, Тацьцяна. Я сам зьехаў з Расеі досыць даўно і для мяне агрэсія супраць Украіны ня стала громам сярод яснага неба (гэта пасьля ўварваньня ў Аўганістан, Чэхаславакію, Венгрыю, а раней у Прыбалтыку, Фінляндыю і г.д.) [каментатар забыў пра Чачню і Грузію. – Рэд.]. Нечаканым, на мой погляд, зьяўляецца іншае – гэта алавяныя вочы людзей у Расеі тады, калі гаворка заходзіць пра Крым, Данбас. Справа нават не ў векавым расейскім страху перад начальствам, якому могуць данесьці, а ў шчырасьці эмоцый людзей, якія яшчэ ўчора былі цалкам адэкватныя”.

10) Мне вельмі спадабаўся аповяд (Назіральнік)

“Мне вельмі спадабаўся аповяд чалавека, у якім адчуваецца шчыры боль за тыя месцы, дзе ён нарадзіўся і вырас. На жаль, цяпер падобнае ж адбываецца з усёй прасторай былога СССР, акрамя тых краін, якія сышлі ці хочуць адысьці ад саўковага мінулага (Балтыя, Грузія, Украіна, Малдова). У Расеі рэцыдыў імперска-фашысцкага духу, у краінах Сярэдняй Азіі – цалкам склаліся сярэднявечныя рэжымы, на Каўказе – сваё Сярэднявечча, закрашанае нафтавай дарэмшчынай, у Беларусі – напаўфашысцкі рэжым “бацькі” Лукі [так у аўтара каментара. – Рэд.]. Але больш за ўсё, вядома, дзівіць дэградацыя людзей у РФ. Куды падзелася іх “самая лепшая ў сьвеце адукацыя”? Іх нібы падмянілі на тупое і абмежаванае быдла, гатовае жэрці любыя прапагандысцкія ваніты. Рускі фашызм…”

11) У Расіі рэцыдыў (skol1949)

“Калі і дзе ў СССР вадзіліся дысідэнты? У якім сацыяльным асяроддзі яны расьлі ды выяўляліся? Гэта былі ўкрапваньні чалавечых груп, якія выпадкова захаваліся ў акіяне таталітарнай дзяржавы. Фашызм – натуральная стадыя эвалюцыі таталітарнай сістэмы. Успомніце працы Мілавана Джыласа, Жэлю Жэлева, Ані Харэндт, Умберта Эка. Пра дэградацыю савецкага чалавека вы заяўляеце? Чалавек савецкі вырошчваецца ва ўмовах татальнага сацыяльнага замбаваньня “інжынерамі цемрашальскіх душ”. Мільёны загінулых, мільёны рэпрэсаваных пры актыўным удзеле і садзеяньні рабоце гэтага чалавеканенавісьніцкага таталітарнага левіяфана з боку велізарнай масы тых, хто верыў у міраж бязглузда-казачнай будучыні савецкіх манкуртаў. Гэтыя людзі ня могуць зьмяніцца адразу. Сацыяльная дэградацыя Расеі паглыбляецца. І так будзе да распаду кіруючай сацыяльнай страты. Шэраговы грамадзянін у масе сваёй пакуль ня здольны засвоіць крытычнае мысьленьне. Што будзе з краінай зь “нявызначаным” мінулым вядома: “Яна зьнікне”. Ці дажывем мы з вамі да гэтага распаду? Мяркую, што не!”

12) Добры артыкул, напісаны ад душы (solris)

“Добры артыкул, напісаны ад душы чалавекам, які думае незалежна ад СМІ. Расейская прапаганда зьдзейсніла жахлівы гвалт над розумам людзей, пасеяўшы нянавісьць да Ўкраіны. Уліваюцца ў вушы расейцаў тоны неверагоднай хлусьні, і ў яе ахвотна вераць! Звычайныя рускія людзі заўсёды пагардліва ставіліся і да ўкраінцаў, і да грузінаў, і да іншых нацый. Ім цяпер вельмі прыемна, што яны самыя-самыя, на гэтым стаіць уся ідэалогія сёньняшніх СМІ. Ну добра, людзі цёмныя… А вось былы дысідэнт, якога я добра ведаю, цяпер стаў гарачым прыхільнікам рэжыму. Ён нават чуць не жадае, што адбываецца тут ва Ўкраіне на самай справе”.

13) У Данецку (Юры 68)

“Самае страшнае ў тым, што людзі тут у Данецку [захопленым прарасейскімі тэрарыстамі. – Рэд.], не жадаюць верыць уласным вачам і ўласнай логіцы, а сьвята вераць таму, што паказваюць па “скрыні”. Многія езьдзяць на “падкантрольную” тэрыторыю за заробкамі, пенсіямі, сацыялкамі, назад прыязджаюць з поўнымі торбамі ежы і бытавой хіміі, “бо там таньней”. Ні разу, не чуў ад іх, каб іх там нехта пакрыўдзіў. Затое ад іх толькі і чуеш заезджаныя фразы – “нацыки”, “фашысты” і г.д. Калі чутныя залпы непадалёк [з боку сепараў. – Рэд.], якія перавышаюць 100 мм, усе маўчаць, а потым усё роўна апавядаюць “як Узброеныя сілы Ўкраіны парушаюць Менскія дамоўленасьці”. Нарадзіўся і пражыў тут усе свае 46 гадоў. Сказаў бы яшчэ ў 2013 годзе, што “Данецк – не Ўкраіна”, – параілі б зьвярнуцца да лекара”.

14) гэта проста нейкая (Аля)

“Юрый, гэта проста нейкая хвароба. Я з Луганска. Усё сумна … Калі былі абстрэлы, многія бачылі, адкуль ляцелі міны, стралялі чачэнцы [кадыраўскія. – Рэд.] зь мінамётаў па мірных дамах для правакацый, стралялі расейцы, чые танкі стаялі ў гародах суседзяў. Яны шэпчуцца пра гэта адзін з адным, але вынік – “хунта, фашысты…”. Я зрабіла выснову – гэта хворыя людзі”.

15) Таленавіта напісаныя шляхавыя (Уладзімір Баландзін)

“Што да пуцінскай Расеі, то цалкам зразумела, што яна асуджана на крах – крах тым больш страшны і ганебны, чым больш моцная маральная дэградацыя адбудзецца ў расейскім грамадстве. Парадавалі і каментары да данай публікацыі, адзінадушная падтрымка пазіцыі аўтара. Хачу парэкамендаваць усім паглядзець яшчэ раз, а хто ня бачыў, то паглядзець упершыню, дыялог пісьменьніка і франтавіка Віктара Астафьева і артыста Георгія Жжонава пра вайну і рускі народ, які быў запісаны, здаецца, на НТВ у 1996 годзе. Высновы Віктара Астафьева пра персьпектывы Расеі гэтак жа сумныя … Не атрымаецца ў нас нічога, раз народ наш звальвае сваю віну на іншых. Будучы сам безадказным разьгільдзяем, стварыў сам з сабой такія жахі пры бальшавіках і ня жадае гэтага ўсьведамляць… Набіраем у пашукавіку Ютуб: “Георгій Жжонаў і Віктар Астафьеў: размова аб вайне і рускім народзе” і глядзім гэта неверагоднае відэа”.

16) Артыкул навеяў на развагі (Жэня)

“Прывітаньне зь Беларусі. Ня думаў, што напішу тут, але прачытаўшы гэты артыкул, падумаў, усё-ткі трэба напісаць… Расея мае велізарны патэнцыял ва ўсіх сьферах. І мяне засмучае той факт, што гэтая краіна каціцца ў бездань. Але больш мяне хвалюе, што ў маёй краіне, Беларусі, такое можа паўтарыцца… Дрэнна, што ў нас у прамым сэнсе слова пануюць расейскія СМІ, якія робяць зь беларусаў зомбі расейскай прапаганды”.

17) Я з Луганска (Аля)

“Я з Луганска … І ўдвая страшна пасьля чытаньня гэтага артыкула. Таму што надзея зьнікае з кожным днём. Мне здавалася: вось яшчэ трохі… і расіяне зразумеюць, нарэшце, што мы, жыхары Украіны – не фашысты. Мне пішуць людзі з Масквы, Піцера і ня вераць мне, карэннай луганчанцы… Ім па тэлевізары лепш бачна… Ідзе вайна Расеі з Украінай. І калі ты думаеш, што ў тваім горадзе ціха, а значыць у тваім сьвеце вайны няма, ты памыляешся. Калі ты думаеш, што ты сядзіш у позе дзэн і вайны ў тваёй краіне няма – то ты памыляешся сьвядома. Калі ты сядзіш у касьцюме хіпі-пацыфіста і праблемы цябе не хвалююць – то гэта да першага забітага сябра, да першай жалобы па знаёмым, да першай позвы, першага выбуху на прыпынку твайго горада. Калі ты спрабуеш угаворваць сябе, што ўсё абыдзецца – не хлусі сабе, не абыдзецца… Хвароба расейцаў зайшла занадта далёка”.

18) Аля, не рабіце круглых вачэй (Георгі Мацьвеевіч)

“Аля, не рабіце круглых вачэй. Аўтар апісаў толькі фрагмент рэчаіснасьці і гэта, на жаль, мае месца быць. Але ня ўсё так павальна. І мяне зьдзіўляе, што вы гэтага не разумееце. Вы ж (цяперашнія ўкраінцы) таксама ня з Марса прыляцелі. Яшчэ зусім нядаўна, якіхсьці тры гады таму, уся Украіна дружна прагаласавала за Януковіча. Мы тады ў Расеі былі агаломшаны вашым выбарам. І гэта было пасьля вашай аранжавай рэвалюцыі… Аўтар мае рацыю ў тым, што апісаў, але гэта ня значыць павальнае вар’яцтва насельніцтва краіны. Зараз палезла брудная пена, якая абвяшчае сябе Расеяй. Але гэта ня так. Нармальныя разважныя людзі проста сышлі ў цень, зрабілі паўзу ад стомы. Бо кожнаму чалавеку акрамя ўдзелу на цёмным альбо сьветлым баку барацьбы, трэба яшчэ проста банальна жыць і вырашаць свае бягучыя праблемы, якія ўлада пагоршыла”.

19) Дарагі чалавек (Аля)

“Дарагі Георгі Мацьвеевіч, я не раблю круглых вачэй. Я жыву ў Луганскай вобласьці недалёка ад трасы і мяжой з РФ… Міма мяне амаль кожную ноч ідуць эшалоны з тэхнікай – танкі, грады, ураганы… Уралы з жывой сілай. І гэты жах, здаецца, ніколі ня спыніцца… У нашым горадзе раскватараваныя расейскія вайскоўцы, менавіта РАСЕЙСКІЯ! Менавіта кадравыя вайскоўцы! Якія нават не хаваюць сваіх званьняў пры размове! УСЕ мае сваякі і сябры лічаць, што ўкраінцы – фашысты. Калі я паехала ў Кіеў, дружна мне тэлефанавалі і жахаліся: “як я жыву цяпер там, сярод фашыстаў, мяне там забьюць-згвалцяць правасекі або амерыканцы”… Мой тата выгнаў мяне з хаты, калі я спрабавала распавесьці яму пра тыя зьверствы і рабаваньні “вызваліцеляў”, якія рабіліся ў нашым горадзе. Калі я спрабавала яму даказаць, што Данбас нельга адлучаць… Я аб’ездзіла ўсю Заходнюю Ўкраіну на аўта з Луганскімі нумарамі. Маю машыну не абкідалі камянямі, ДАІшнікі былі ўдвая ветлівыя і ня спынялі дарэмна, я размаўляла з усімі на рускай мове… І ні разу не пачула грубасьці ў свой бок, а наадварот: бачачы мае нумары, мясцовыя падыходзілі, спачувалі, пыталіся, ці не патрэбна мне якая дапамога… Але калі гэта я распавядала сваім бацькам, сябрам з Расеі – УСЕ як адзін заявілі: “Значыць ты не там была!”, “ня ў тых месцах!” А я была на радзіме Бандэры і бачыла дагледжаныя помнікі салдатам Вялікай Айчыннай вайны. Рабіла фота, высылала ім – ня вераць. Мне вельмі страшна за нашу будучыню… І яшчэ страшней тое, што некалькі пакаленьняў нашых унукаў будуць жыць яшчэ ў гэтай нянавісьці: рускіх і ўкраінцаў… Мне здаецца, што вы яшчэ не разумееце ўсіх маштабаў катастрофы, якую людзі набліжаюць самі, “знаходзячыся ў паўзе стомленасьці “ці забіваючы ўкраінцаў”.

20) Цікавы абмен думкамі Алі і Георгія Мацьвеевіча (Уладзімір Баландзін)

“Далучаюся да зьдзіўленьня Алі – я таксама не ведаў, што справа з маральным падзеньнем расейскага народу зайшла ўжо гэтак далёка! Ніводнага разважнага, ды што там разважнага, проста прыстойнага чалавека ў правінцыі! Гэта ж пра нешта кажа! Усё, гэта канец, прыплылі. Мы жывем пры паўнацэнным дыктатарскім рэжыме фашыстоўскага тыпу, дзе пакуль яшчэ не забіваюць людзей на вуліцах і няма масавых начных арыштаў. Але ўжо ніхто ня дасьць гарантыі, што гэтая фашысцкая практыка рэпрэсіяў не пачнецца ў Расеі заўтра. Ідэалагічная глеба для масавых арыштаў ўжо падрыхтавана. Жыву ў Маскве, назіраю гэтую вар’яцкую псеўдапатрыятызацыю, якая адбываецца быццам на выгляд з нармальнымі людзьмі. Даўно асьцерагаюся казаць за сталом у гасьцях пра палітыку. Прыкра бачыць кожны раз скандалы, калі зь гістэрыкай, пырскаючы слінай і вылупіўшы вочы шматлікія пуцінцы накідваюцца на аднаго прыстойнага чалавека, які ціхім голасам назваў пуціна агрэсарам, злодзеем, забойцам. Але ў правінцыі ўсё яшчэ горш – бібліятэкар прашыпела лаянку “прадажная сссука”, а дзяўчына маладзейшая пабегла стукаць – выклікаць паліцыю. Гэта край, гэта мяжа. Ня бачу з гэтай сітуацыі зусім ніякага пазітыўнага выйсьця. Відавочна, што Расея асуджана паўтарыць шлях гітлераўскай Нямеччыны – ўсеагульнае шаленства, мілітарысцкую калектыўную гістэрыку, разьвязваньне вялікай вайны, паражэньне ў гэтай вайне, поўны разгром, распад, падзел, акупацыю Расіі. І толькі тады прыход у сябе, поўнае зьнікненьне месіянскіх, імперскіх амбіцый, нарэшце спакойнае, мірнае жыцьцё ў рамках Разанскай, Маскоўскай і гэтак далей дзяржаў”.

21) Аля, дзякуй вам на добрым слове (Уладзімір Баландзін)

“Пуцінскія прастытуткі, якія пішуць агідствы пра Ўкраіну і ўкраінцаў – жывыя мерцьвякі. Як і жывой мярцьвяк, хадзячы труп – сам Пуцін. А загінулыя за Ўкраіну хлопцы і цяпер жывыя, яны з намі, мы іх будзем памятаць заўсёды. Героі не паміраюць!”

22) Вас мала (Greg)

“Вас мала, вар’яцкая большасьць вас проста зьнішчыць. Шкада разумных думаючых людзей. Будзьце асьцярожныя”.

23) Greg, вельмі падобная сітуацыя (Уладзімір Баландзін)

“Greg, вельмі падобная сітуацыя была і ў СССР, мабыць яшчэ і горай. Тая ж антызаходняя прапаганда, тое ж узьвялічваньне ўласных посьпехаў. Захад “загніваў”, а СССР “квітнеў і пасьпяхова разьвіваўся”… Але ў выніку цалкам згніў і расклаўся савок. Захад жа толькі яшчэ больш ўмацаваўся. Усё гэта толькі яшчэ ў больш карыкатурным і ўтрыраваным выглядзе паўтараецца і цяпер. Пуцін па сваёй тупасьці проста ня можа прапанаваць нічога новага. Зноў у нас Захад – крыніца ўсіх бедаў, а Расея – сьветач і надзея сьвету… Зноў пад прыкрыцьцём гэтай тупой прапагандысцкай траскатні ў краіне ціха, непрыкметна для вачэй, ідуць страшныя разбуральныя працэсы. І зноў гэтая жудасная брахня дабром для Расеі ня скончыцца. Нельга пабудаваць будучыню на хлусьні й злачынстве”.

24) Ня ўсё так (vik)

“Па-першае, Пуцін – ніхто, і зваць яго ніяк, каб ён вызначаў жыцьцё і сьмерць краіны. Па-другое, калі лёс Расеі загінуць, то чаго шкадаваць? Колькі стагоддзяў у ёй народ жыве і толькі пакутуе. Па-трэцяе, Пуцін таксама ня з Марса ж прыляцеў. Гэта маленькі гавёны фрагмент-элемент таго самага народу. Нехта ж яго сапраўды ўхваляе і нават любіць. Гітлера таксама любілі. Важна тое, што дзярмо ў краіне цыркулюе па крузе. Мы чакаем, што з новым пакаленьнем многае зьменіцца, а не мяняецца. Працягваецца ранейшая цыркуляцыя – “мы ўсіх лепш і разумней, вакол адныя мудакі”. Так што, калі разваліцца – шкадаваць няма пра што. Ясны пень, што будзе дрэнна. Грымнецца – значыць так ёй на родзе і напісана. Мудач’ё і там выплыве, будзе старацца на плаву трымацца ў новых умовах. Стануць заўзятымі еўрапейцамі ўсе тыя, хто цяпер супраць Гейропы. Разваліцца Расея, ня буду шкадаваць, таму што ў мяне і так краіны не было…”

25) Аля вы да іх не дастукаецеся (Greg)

“Аля, вы да іх не дастукаецеся. Вата-нявата проста ня хочуць вас зразумець. Імперская веліч у іх усіх у галовах. Для ўсіх расейцаў Украіна – гэта іх зямля, іх халопы. Для таго ж Навальнага, для Хадаркоўскага і да апошняга дворніка. Для расейскага пацыфіста недзе ў глыбіні душы Ўкраіна – гэта ж Расея. Іх не зьмяніць, іх можна толькі выбіваць з нашай зямлі. Але яны будуць лезьці й лезьці. Яны разумеюць толькі сілу. Дзікуны, блін, у галовах”.

26) Як жа вы ўжо дасталі (vik)

“Так, на тэрыторыі Ўкраіны ідзе вайна. Так, гэтая вайна не грамадзянская, а ваенная агрэсія Расеі. Расія выкарыстоўвае ў гэтай вайне ўкраінскіх калабарантаў і прапаганду. Украінскіх калабарантаў аказалася столькі, што зь іх фармуюць арміі. Украінскія афіцыйныя асобы кажуць пра дзясяткі тысяч такіх калабарантаў з усходніх рэгіёнаў Украіны. Яшчэ мільёна паўтара калабарантаў знаходзяцца ў Крыме. Можа не паўтара, можа “дзве траціны”, як кажа Аля. Я зусім не спрабую гэтым сказаць, што людзі ў гэтых рэгіёнах запар здраднікі ці вата, я спрабую акрэсьліць межы праблемы, што яны досыць шырокія. І пра гэта трэба задумацца … Але і ў Расеі ня мірнае жыцьцё. У Расеі, як раз, адбываецца грамадзянская вайна, толькі ў неактыўнай фазе. Гэта не на Украіне быў Беслан, выбухі дамоў. Гэта было ў Расеі. Гэта ў Расеі ўдзельнікаў Балотнай, як зьвяроў у клетках, некалькі гадоў судзілі для нагляднасьці, каб насельніцтва бачыла і палохалася. Гэткая карная аперацыя. Чаму так улада робіць у Расеі? А таму, што выдатна разумее, што сядзіць на катле з кіпенем”.

27) Цалкам згодны (Марк)

“У Расеі цяпер вельмі хрэнова, зьмярканьне. Наш час яшчэ не прыйшоў. Тыя, хто ўсмоктвае тэлевізар, тыя гэты сайт не чытаюць. Так зь кім вы спрачаецеся і каго абвінавачваеце ў імперстве? У вас пры Януковічы была ня меншая цемра. А колькі ў вас было цітушак! А колькі цяпер саўкоў! Дзіўна назіраць ваш ідыятызм. Быццам і прайшлі такія ж стадыі ды ні храна не зразумелі”

28) Што вы ўсюды ўтыкаеце свой (Greg)

“Што вы ўсюды ўтыкаеце свой савок. Ды хапае ў нас саўка на ўсходзе – вашага саўка. Так, былі цітушкі – пара сотняў. Потым на ўсход большасьць ірванула. Цяпер іх адстрэльваем, як шалёных сабак. І Януковіч пратрымаўся ў нас пару гадоў прэзідэнтам – ну, ня можа ў нас такі фрукт больш пратрымацца, і расейскі фюрарок нічога ня мог зрабіць. А можа справа ўся ў мазгах? І зразумелі мы ўсё дзесяцігоддзе таму – у 2004-м? У вас такі фрукт як Пуцін можа ва ўладзе пратрымацца пару дзесяцігоддзяў. Розьніцу адчуваеце? Вам гэта ні пра што ня кажа?”

29) Слухайце ўважліва (Greg)

“У мяне ніякіх крыўдаў на хворых апрыёры быць ня можа. Расейскае грамадства хворае, здаровых мала. Злосьць ёсьць. Наш БТР прывезьлі на рамонт і мы кроў счышчалі. Сусед-пацан вярнуўся ў труне, сын – год адваяваў. Тут таксама вата сустракаецца і ёй заўсёды буду адказваць, як хачу. А так, як я думаю і пішу, так зараз думаюць ва Ўкраіне мільёны. Трэба проста тут жыць, каб гэта ведаць. А ў даны момант пуцінская Расея наш вораг. І мне шчыра шкада нармальных людзей, якія жывуць у гэтым дурдоме. Прывітаньне са Львова”.

30) І калі цяпер заклікаць гэта (Уладзімір Баландзін)

“І калі цяпер заклі́каць большасьць [расейцаў] пісаць даносы на праціўнікаў пуцінскай палітыкі, дапамагаць роднаму, любімаму “Ўладзіміру Ўладзіміравічу” выяўляць ворагаў, пятую калону, а потым па гэтых даносах арыштоўваць людзей і караць сьмерцю іх у падвалах, то можна цалкам не сумнявацца, што большасьць расейскага народу зноў стануць сьвядомымі паўлікамі марозавамі й з пачуцьцём выкананага абавязку перад радзімай будуць пасылаць людзей на сьмерць. А ўсе астатнія будуць цярпець і баяцца. Асабіста я ў гэтым ніколькі не сумняваюся! Народ наш ізноў здольны паўтарыць усё жахі масавых рэпрэсій”.

31) Усё дарэмна (Trozhe)

“У Расеі заўсёды шанаваўся прыярытэт інтарэсаў гіпатэтычнай “дзяржавы” па-над інтарэсамі асобы, усхваляліся ахвяры ва ўгоду Молаху. Так што раскаяньне, як пачатковая кропка лячэньня, немагчымае. Падстаў для надзей няма. Бяда нават ня ў тым, што ўсё скончыцца вялікім гвалтам і крывёю, а ў тым, што гэта ні да

32) Сапраўды сайт не першы (administrator)

“Сапраўды сайт ня першы год блакуецца на большасьці тэрыторыі Расеі. Але патрапіць на яго можна, выкарыстоўваючы для гэтага адмысловыя навыкі. Як пераадолець блакаваньне апісана тут: http://ehorussia.com/new/node/9574”.

33) У Штатах таксама назіраецца (shtymp)

“У Штатах таксама назіраецца падобная карціна з рускамоўным піплам. Да прыкладу, на Брайтан Біч у Брукліне амерыканскія карэспандэнты праводзілі апытаньне сярод рускамоўных эмігрантаў, якія ў большасьці сваёй падтрымалі анэксію Крыма. Тлумачэньне гэтаму ляжыць у нежаданьні вывучаць англійскую і “прыхільнасьці” да расейскага тэлебачаньня з-за няведаньня мовы. Такія “грамадзяне” жывуць у Штатах дзясяткамі гадоў своеасаблівымі “калоніямі”, атрымліваюць сацыяльныя выплаты, поўную медыцынскую страхоўку. Паняцьце дэмакратыі ў іх абмяжоўваецца рускай прапагандай і межамі асяроддзя пражываньня. Такім чынам, амерыканскія падаткаплацельшчыкі выкормліваюць сабе пятую калону, якая ў іх на поўным утрыманьні. Весела, ці ня праўда?”

34) Хацелася б спадзявацца, што (AS_SPb)

“Хацелася б спадзявацца, што аўтар ўсё ж моцна згушчае фарбы. Ва ўсялякім выпадку ў нас у Пецярбурзе зусім іншыя настроі людзей ды іншае стаўленьне да вайны супраць Украіны і да пуцінскага рэжыму (на 9 траўня каларадскіх стужак моцна паменшылася). Маршы і мітынгі супраць вайны з Украінай і супраць палітыкі Масквы зьбіраюць тысячы людзей, а тых, хто спачувае, яшчэ больш – проста многія вельмі моцна запалоханы. За фашызм пуцінскага разьліву выступае альбо малаграматнае паразітарнае быдла, якое нічога ня ўмее рабіць, альбо зусім ужо дурныя цёткі з саўковай кашай у галаве”.

35) А чым, уласна кажучы, вам (Bykovnya)

“А чым, уласна кажучы, вам Георгіеўская стужка не дагадзіла? Што ж такога ганебнага ў ёй?”

36) Справа не ў самой стужачцы (vik)

“Справа не ў самой стужачцы. Чым вам, напрыклад, свастыка не дагадзіла? Даведайцеся яе гісторыю. Чым вам не дагадзіла масонская кельня, якая мала адрозьніваецца ад сярпа і молата?”

37) Краіна перакулілася за 2 гады (Dimitry)

“Тры гады таму я і ня мог падумаць, што ўсё, што я ўбачыў у культавым карпентараўскім фільме “They Live” (1988), апынецца наяве. Вакол ходзяць агрэсіўныя зомбі, якія не прымаюць іншадумства. Яны ня вераць фактам, а адзіным іх аргументам застаецца – “па тэлевізары ж так казалі”! Убачыўшы Балотную плошчу і зразумеўшы яе наступствы, царок пачаў закручваць гайкі, вынаходзіць “духоўныя скрэпы”. Мяне ўразіла напампоўка па тэлевізары перад распіліядай. Нейкі штучны, ненатуральны, абсурдны, дакучлівы патрыятызм біў з усіх шчылін. Я тады думаў, распіліяду перажывем і ўсё. Супакояцца і заткнуццца. Затым быў Крым і ўварваньне ва Ўкраіну, якія суправаджаліся плыньню бруднай хлусьні. Уладная машына раскачагарылася на поўную катушку. Хлусіць яны ня ўмеюць і справы свае карава пракручваюць. На жаль, пад найбольшы ўплыў трапіла катэгорыя ад 40 і старэй. То бок, нашы бацькі й старэйшыя сваякі, якія прысмакталася да тэлевізара. Яшчэ горш, што пуцінская прапаганда прамывае мазгі нявінным дзецям, якія не стаялі ў савецкіх чэргах. Савецкая прапаганда была сумная. Пуцінская агрэсіўная, вельмі амаральная і агідная да бясконцасьці. Тэлевізар наогул глядзець немагчыма. І ніхто ня хоча думаць пра тое, што плывем на Тытаніку…”

38) Не падманвайце сябе (Surveyor)

“Прачытаў артыкул. Ня ўбачыў у ім ніякіх адкрыцьцяў. Усё гэта даўным-даўно відавочна… Мы бачым цяпер вынік працяглай камуноіднай адмоўнай сялекцыі: цалкам атамізаваны маргінальны статак замест рускага народу. І гэты статак абавязаны панесьці пакараньне, паколькі да пакаяньня ён ужо проста ня здольны (па беднасьці розуму і з-за выраджэньня). Быдла павінна атрымаць па заслугах – і па поўнай праграме. Бяз гэтага толку ў краіне іх продкаў ніколі ня будзе”.

(канец цытаваньня каментароў зь першай крыніцы).

2.

Каментары на ўкраінскім сайце “ІНСАЙДЭР” (http://www.theinsider.ua/politics/552b8a0c49c50/).

39) Prohor_Ouenen,

“Геніяльна!”

40) Олекс,

“Рашызм – ён такі…”

41) Марат Сеўгідаў,

“Смутна”

42) Serg Kharchenkа,

“Выдатна! Дзякуй”

43) Олег Мартыненка,

“Страшна становіцца”.

44) Rаman Makhortаw,

“Навошта займацца хлусьнёй? Ну няма такога, што ён апісаў. Вельмі многія расейцы разумеюць сапраўдны стан рэчаў. Разумеюць хлусьню тэлевізійную. І ў бібліятэках цётачкі думаючыя і бязь скрайнасьцяў. Прыехаў, пагутарыў з прыдуркамі – і гоніць на ўвесь сумленны люд! Хлопцы, ша, аксьціцеся! Вы там чо, майданннай сажы аб’еліся? Час бачыць добрае. Цьфу, б*!”

45) Alexander Rier,

“Страшна! Самае жудаснае, што напісана таленавіта і ўсё, на жаль, праўда!”

46) Тарас Меранкоў,

“Аўтар многае разжоўвае, часта аперуе імёнамі, але ў цэлым маштаб трагедыі перададзены выразна. Нібы сам там пабываў”.

47) Inna P. Ko,

“Даўно і горача мару забыць рускую мову. ДАПАМАЖЫЦЕ!”

48) Віталь Топчы,

“Вельмі па-людску напісана, адчуваецца боль па згубленых магчымасьцях дэградаванай краіны з азлобленым народам. Хутчэй бы адгарадзілі Ўкраіну ад гэтай катастрофы трохметровы плотам!

49) Natasha Nаsachenkа,

“Дзякуй аўтару за выдатны рэпартаж. Нібы сама там пабывала”.

50) Дзьмітры Валянцінавіч Коршунаў,

“Горкая праўда жыцьця ад “носьбітаў культуры” да п’янчугі з адной убітай тэмай: “фашысты, жыдабандэраўцы, Украіна”. Перафразуючы булгакаўскага Воланда: “Так, чалавек жорсткі, але гэта паўбяды. Дрэнна тое, што ён раптоўна жорсткі!” Гэта да таго, што ў пачатку 2013 года ніхто з расейцаў нават і ня думаў лічыць Украіну фашыстоўскай краінай, думкі такой не было! Курс узмоцненай зомбі-прапаганды дасягнуў незвычайных вынікаў! Страшна ўявіць як будзе каяцца Расея ва ўсім, што наробяць яе правадыры і “бібліятэкары”. Ці хопіць сілы духу перамагчы вялікарускую прасякнутую шавінізмам ганарыстасьць?”

51) Сьвятлана Кузіна,

“Што будзе з Расеяй, калі ўсё будзе працягвацца як сёньня. Раю пачытаць кнігу пра недалёкую будучыню РФ. Ватоўнікі гэтую кнігу ой як ня любяць – flibusta.net/b/400534 Арыстарх Дэй. “Халодная Сьцяна…”

52) Iv Popov,

“Моцна. Прачытаў і каментары. Ёсьць тут адзін ад Рамана. Не, паважаны, мы не аб’еліся сажы. Напэўна ў Расеі ёсьць тыя, хто, маючы галаву, выстаяў перад абалваньваньнем масаў. АЛЕ, гэтых Людзей ня бачна сярод вісклівай і брахлівай зграі жывёл. Іх хутчэй за ўсё мала і яны занадта інтелігентныя, каб спрачацца з натоўпам звар’яцелым ад нянавісьці. Самае страшнае, як я лічу, што вырасла пакаленьне, якое ва ўсё гэта верыць. А гэта ўжо трагедыя, для ўсіх нас – рускіх і нярускіх”.

54) Мікалай Фаменка,

“Без прыкрас паказаны сапраўдны “рускі сьвет”. Народ Нямеччыны з болем і раскаяньнем прызнаў адурманьвальную сілу прапаганды фашызму. Расея, саромеючыся зробленага, працягвае хлусіць і вінаваціць усіх у тых грахах, якія ўласьцівыя толькі ёй. Падзеі на ўсходзе Ўкраіны толькі пацьвярджаюць факт таго страху, які, адчувае Масква перад няўхільным прасоўваньнем дэмакратыі да яе межаў”.

55) Уладзімір Улад,

“Толькі з прыходам вайны пачынаеш разумець ўсё, што адбываецца, разумець для чаго некалькі гадоў запар ашалела насіліся з каларадскімі стужкамі, гістэрыя ў гарсавеце з нагоды сьцяга перамогі (мэр наш рэгіянальны на ўсіх плакатах крычаў “Мы вярнулі сьцяг перамогі!” Як быццам нехта ў нас яго адбіраў …). Гэта банальная тэхналогія аказваецца…

56) Юры Гаеў,

“Пуцінская Расія, ты праклятая Небам!!!”

57) Няватны Беларус,

“Аўтару – дзякуй. У Беларусі асабіста назіраю амаль тое ж самае…”

58) Натальля Рыжова,

“Гідкі й злосны артыкул. І аўтар бачыць толькі чорнае. Гідкі тып”.

59) Ludmila Myliko,

“Напісана шчыра, праўдзіва, на адным дыханьні. Сама адчула, маючы зносіны з простымі людзьмі з глыбінкі, увесь жах таго, што адбываецца. Яны не дурныя, але вялікая вера ў свайго прэзідэнта ды непахісная!”

60) Людміла Ўкраінка,

“Дзе тая вялікая Расея, якую хочацца любіць і паважаць? Няма яе … Ідэалогія самаразбурэньня”.

61) Алъшвериш Пащърнаков,

“Дэбільна!”

62) Jewgenia Komarova,

“У мяне такое жаданьне, як у аўтара – забыць маю родную, маю любімую і боскую рускую мову! Забыцца, каб не разумець ўсёй той злосьці, нянавісьці, хлусьні, таго чалавеканенавісьніцкага трызьненьня, якія прарываюцца цяпер на гэтай мове…”

63) Gene Smirnoff,

“Хацеў бы ўбачыць аўтара, паціснуць яму руку і выказаць словы падзякі за праўдзівую ацэнку сёньняшняй расеі. Маю зносіны з людзьмі адтуль, усё сапраўды так і ёсьць”.

64) Дзьмітры Гаўрылаў,

“Аўтар, спачуваю. Да нас ступень навакольнага людаедства паступова даходзіла, дый год таму ўжо – даўно ўжо адбалела, і мы пахавалі сваю сьветлую наіўнасьць. Ужо пасварыліся са сваякамі і нават пасьпелі зьмірыцца зь іх вар’яцтвам. Ужо падзялілі сяброў на разумных ды шалёных і падзялілі, зь кім і пра што можна размаўляць. Ужо адгрымелі лютыя спрэчкі ў працоўных калектывах. Ужо ўсе махнулі на ўсіх рукой – адныя рыхтуюцца да ад’езду, іншыя як заўсёды жывуць адным днём. А вам давялося прайсьці экспрэс курс нашай рэчаіснасьці”.

65) Alex,

“Прачытаў тэкст і хочацца сказаць: Дзякуй расейцам за тое, што ня кінулі братэрскі народ і дапамагаюць стрымліваць каток дэградаваных нацыяналістаў! Хоць аўтар і спрабаваў напісаць з апломбам, але падтрымку дэструктыўнага ўкраінскага нацыяналізму нічога апраўдаць ня можа. Гэта ніякая не Еўропа і не асьвечанасьць, а адна суцэльная дэградацыя чалавечай маралі. Расею можна шмат за што крытыкаваць і хваліць, у прынцыпе як і любую іншую краіну сьвету, але падтрымліваць ўкраінскую палітыку можа толькі душэўна хворы чалавек”.

66) Тарас Пушкін,

“Без гэтага глупства пад назвай “украіна” будзе ня поўнай. Нядаўна даведаўся шмат новага пра Ўкраіну і ўкраінскую мову. Хочацца падзяліцца. «У нас ёсьць усе падставы лічыць, што Авідый пісаў вершы на старажытнай ўкраінскай мове» (З.Гнаткевіч, «Ад Герадота да Фоція». «Вячэрні Кіеў»). «Украінская мова – дапатопная мова Ноя, самая старажытная мова ў сьвеце, ад якой адбыліся каўказскага-яфетычныя, прахаміцкія і прасеміцкія групы моў» (Б.Чепурка «Украінцы», «Аснова» №23, Кіеў). «У аснове санскрыту ляжыць нейкая загадкавая мова «сансар», занесеная на нашу планету зь Вянеры. Ці не пра ўкраінскую мову ідзе гаворка? »(А.Братко-Кутыньскі «Феномен Украіны», «Вячэрні Кіеў»). «Арыі – найстаражытная назва ўкраінцаў. Першыя аратыя сьвету. Прыручылі каня, вынайшлі кола і плуг» (С.Плачында «Слоўнік старажытнаўкраінскай міфалогіі», Кіеў). Во як!!! За ўсю гісторыю чалавецтва яшчэ ніхто не адважваўся прысвоіць сабе гонар вынаходніцтва кола, плуга, прыручэньня хатніх жывёл! Але гэта яшчэ ня ўсё. Цытую дзіўныя радкі з публікацыі кандыдата гістарычных навук Ю.Джэджулы «Тысяча гадоў украінскай дыяспары»: «… Людзі зьяўляюцца ўрадлівай галіной украінскага нацыянальнага дрэва»”.

67) Тацьцяна Шульман,

“Тарас Пушкін, а ведаеце чаму ў вашых “цытат” няма года выпуску? Ну падумайце, напружце мозг! Гэтае трызненьне рэгулярна ходзіць па сетцы з 1998 года і было ўпершыню згадана ў артыкуле пра двухмоўе апублікаваным пад нікам “ИванИванов” на Народ.ру. Тады яшчэ ўказваліся даты тыпу крыніц 1992-93 гадоў, але знайсьці іх было немагчыма. Цяпер па метадычках Сколкава выгадна выдаваць гэта за сучаснае трызьненьне, даты прыбралі. Потым яшчэ да кучы аказалася, што цытаты ў першакрыніцах знайсьці наогул не атрымоўваецца, акрамя пары тройкі ЎФОлагаў, якіх у пачатку дзевяностых распладзілася як прусакоў. І на што разьлік? Што ўкраінцы павінны абараняцца ад неіснуючага трызненьня ЎФО-суайчыньнікаў (а можа і несуайчыньнікаў! [найверагодней, што несуайчыньнікаў! – Рэд.]). Таму, што камусьці захацелася падаць іх асабістае трызьненьне як нацыянальную ідэю? Добра, праехалі. Ваша праца – ваш асабісты выбар. Аўтару артыкула вялікі дзякуй за найцікавы стыль і падыход. Закранулі за жывое. Пішыце больш”.

68) Eugene Lyubimaw,

“У рускай Вікіпедыі (у адрозьненьне ад беларускай і ўкраінскай) ужо ня “Кіеўская Русь”, а “Паўднёва-Заходняя Русь” і “Паўночна-Усходняя Русь”… Тут не да казак узроўню “вялікіх украў”, “забітых на ежу сьнегіроў” і “расьпятых хлопчыкаў”.

69) Anatoly Onischak,

“- Так, зараз мы цябе праверым, хто ты на самай справе. Скажы, ХТО гэта? – На малюнку намаляваны ў дзіўнай позе прэзідэнт Парашэнка. – Па-мойму, прыстойны чалавек, – шчыра адказваю я”- ???!!! Мабыць адзіны пракол

70) Алена Пуртагон,

“Жыву ў Пецярбурзе. Бачу і чую тое ж самае, хоць і ня гэтак густа замяшанае. За слова “Украіна” ў станоўчым ключы могуць парваць. Некаторыя, ня ўсё”.

71) Viktoria Achkanаva,

“Жыла да 18 гадоў на Ўрале. Напісанае вярнула ў дзяцінства, геніяльна апісаны ўсе адчуваньні. Цяпер жыву ва Ўкраіне. Шчасьлівая, што вырвалася з гэтай вялікай дружнай секты, зь якой вырвацца могуць адзінкі. Вельмі спачуваю і суперажываю, але права выбару за чалавекам. Мой выбар – Україна, і я тут шчасьлівая”.

72) Maxim Pakhomaw,

“Не было параду ў Маскве ў траўні 1945 года – быў 24 чэрвеня. А ў астатнім – дакладны фотаздымак страшнай рэчаіснасьці…”

73) Serge Nedashkovski,

“Аўтар піша бліскуча. Успомнілася лічба, што 85% падтрымліваюць ВВХ-ло. І здаецца я пачынаю разумець, што там адбываецца. Думаю недзе ў канцы гэтага году яны пачнуць патроху станавіцца відушчымі, калі золата-валютная заначка ў краіны скончыцца, і наступіць цяжкае 100-мільённае пахмельле”.

74) Сяргей Чырко,

“Думаю, кожны каментатар пазнаў у артыкуле сябе, з кожнага з бакоў. Асабіста я бачу сярод каментатараў і бабак, якія крычаць – “за колькі прадаўся, сука”, і тых, хто спрабуе разабрацца, і тых, хто падобны на аўтара. У РФ час змрочнай эйфарыі. Калі гэты час падыдзе да канца – пахмельле будзе вельмі жорсткім. Алкаголікі ведаюць…”

75) Eugraf Beobachter,

“Усё так, я ў гэтым зомбі-пекле выжываю з апошніх сіл – ужо літаральна задыхаюся. Скончыцца тут ня проста гвалтам і крывёю, а вельмі вялікім гвалтам і морам крыві, распадам і поўнай дэградацыяй”.

76) Анатоль,

“Нацыянальная форма француза, то бок парыжаніна, пачала складацца ў вытанчаную форму, калі мы яшчэ былі мядзьведзямі. Рэвалюцыя спадкавала дваранства. Цяпер самы пошлы французішка можа мець манеры, прыёмы, выказваньні й нават думкі цалкам вытанчанай формы, але ня ўдзельнічае ў гэтай форме ні сваёю ініцыятывай, ні душой, ні сэрцам. Усё гэта дасталася яму ў спадчыну. Самі сабой яны могуць быць найпустымі і найподлымі”.

77) Аляксандр Уласенка,

“У чарговы раз: шкада і балюча ад таго ўзроўню інфармацыйнага згвалтаваньня, у якім знаходзіцца большасьць расейцаў. Шкада за іх асьляпленьне і гісторыю,  абумоўленую гатовасьцю быць марыянеткамі. Яго вялікасьць “савок” свайго ня выпусьціў. Такі ён: вялікі крамлёўскі эксьперымент над “розумамі масаў” у дзеяньні… Можна ўявіць, якім балючым будзе потым прасьвятленьне: і хочацца верыць, што яно ўрэшце будзе…”

78) Toktar Samykenaw,

“Пахвальна, што малады чалавек 1980х гадоў нараджэньня не паддаўся на прапагандысцкае прамываньне мазгоў. Мабыць, адбіваецца яго пражываньне па-за СНД. А то звычайна за рэстаўрацыю СССР і савецкага ладу мысьленьня як раз выступаюць маладыя людзі яго пакаленьня… А я вось не магу дараваць пустыя паліцы крамаў, [паўсюдныя чэргі], тоўстых цётак са складоў прадснабу, бясконцыя школьныя дзяўбёжкі пра партыю… Да гэтага часу памятаю гэты выродскі пантэон камуністычных бажкоў… Зімяцін, Капітонаў, Катушаў… Хто яны такія наогул? Навошта яны аселі ў маёй памяці, навошта нас прымушалі маліцца на іх на піянерскіх лінейках? А цяпер краіне, якая спадкавала фашызм ад 3-га Рэйху, пачынаецца рэстаўрацыя ўсяго выродлівага, атруціўшага жыцьцё не аднаму пакаленьню. І стаўка як раз робіцца на моладзь. Але, наогул, дык як заўсёды”.

79) Тацьцяна Лычагіна,

“Аўтар гуманіст, чалавек еўрапейскай культуры! Зафіксаваў для артыкула факт  пра сабаку, які памірае, з нагоды ўспомніў пра тое, “як там у іх, у Нямеччыне”, зрабіў выснову пра “нелюдзяў” варонежскіх і… паехаў далей збіраць матэрыял для нататак пра “нямытую Расею”. Чаго ж не зрабіў нічога – ня выйшаў з машыны, не дапамог? Далей паехаў, наўпрост у Нямеччыну. Там сытней і спакайней, а любіць Расею ў непагадзь будуць іншыя – тыя, хто там жыве. А аўтар будзе прыязджаць і вучыць – яму дык з-за мяжы лепш відаць! Цынічна гэта…”

80) Doktаr Morа,        

“Самае цікавае, што аўтар-вырадак прадаўся не за грошы, а проста купіў цаной свайго душэўнага здароўя амерыканскую прапаганду, якую лілі ў яго неакрэплы мозг дзядзькі з умоўнага “радыё Свабода”. Вось і заканамерны вынік. Чалавек ужо ня можа жыць без нянавісьці. Гэта як наркотык. Трэба кагосьці ненавідзець, шукаць у сабе нянавісьць, песьціць яе, разаграваць. Чалавек ужо сам сябе пакараў… Можна яшчэ дзянёк сустрэчы з рэальным жыцьцём перажыць. Вось праўда, няма да вас нянавісьці, хоць трэба было б разьвіць таксама хоць кропельку. Вы ж радуецеся, калі дзяцей на Данбасе забіваюць, або ўваходзіце ў транс, каб чорнае стала белым. Але не, адна гідлівасьць…”

81) Denys Denysevych,

“З моманту пачатку падзей ва/на Ўкраіне па абавязку службы даводзілася бываць у Расеі. Мяркую, Мурманская і Пермская вобласьці гэта нейкая іншая Расея, кардынальна адрозная ад той, што ў ваколіцах Варонежа, бо нічога падобнага чуць/бачыць не даводзілася і блізка. Не, размоваў пра палітыку было адназначна больш, чым у папярэднія гады, але каб замест традыцыйнага “Добры дзень!” размова пачыналася з “Ты чыіх будзеш? Можа шпіён? і г.д.”… Пытаньні, калі і былі (з прычыны майго ўкраінскага грамадзянства і больш чым 13-летняга “данецкага” мінулага), то не пра бандэраўска-жыдоўскую банду, а пра тое, ці ўсё ў парадку ў маіх сяброў і родных, што засталіся ў новасьпечанай апоры еўрапейскай дэмакратыі. Зыходзячы з чаго можна зрабіць выснову, што аўтар альбо проста клінічны дурань-гуманітарый зь вельмі неўтаймаванай фантазіяй, альбо адзін з тых самых прапагандыстаў, толькі такіх, што акапаліся па іншы бок плота”.

82) Вадзім Лявонаў,

“Сьвіньня бруд ўсюды знойдзе. Артыкул напісана па замове Штаба Інфармацыйных войскаў Украіны. Каментатары замбаваныя дарэшты”.

83) Vlad Rykaw,

“… Марадэрскім разрабаваньнем безабароннай Польшчы”. Госпадзі, ну вярніце ўжо нарэшце гэты подла акупаваны Львоў назад у Польшчу, і перастаньце мусоліць гэтую тэму”.

84) Андрэй Пятроў,

“Увогуле дакладна. Хоць вось мне асабліва-упёртых пуціністаў не сустракалася… На заявы, што Пуцін – злодзей, усе са мной згаджаюцца… І “Крым наш” ужо асабліва ня любяць – даводзіцца кожнаму за яго плаціць. І пра трупы зь бліжэйшых воінскіх частак ужо многія чулі. І таксама здзіўляюцца – якога чорта ваякі паперліся ва Ўкраіну ваяваць без загаду і за грошы… А ўкраінцам я яшчэ ў час Крыма прапаноўваў страляць вырадкаў і не пытацца, якія яны і што думаюць… Украінскі ўрад абмішурыўся… Ня даў рабіць па Статуце… Так, што Ўкраіна замест міру малой крывёй атрымала і Вайну, і вялікую кроў… Спадзяюся, такіх памылак больш ня будзе! Слава Украіне! Ад мяне – карэннага рускага патрыёта”.

85) Сонцаслаў,

“Прысутнічае пісьменьніцкі талент. Гэта што да формы, а па сутнасьці мне хацелася б пашкадаваць Расею, рускіх, але гэта калі б усё было толькі ў розумах і на словах, а так як Расея ў чарговы раз па локаць ва ўкраінскай крыві, ніякага жалю няма – толькі пагарда ды нянавісьць”.

86) Marat Minnullin,

“Прызнацца, не люблю доўгія артыкулы, асабліва ў літаратурным стылі, але гэты артыкул ўсё ж дачытаў. Жыву ў Расеі, пра сваю пазіцыю даводзіцца маўчаць. Бо не разумеюць. Нават сваякі ўжо не пытаюцца, чаму я такога меркаваньня пра ўсё гэта, а проста моўчкі глядзяць як на будучага ворага. І ўжо не спрачаюцца, бо ведаюць, што я аргументамі адразу пакладу іх на лапаткі. Гляджу “Дождж”, слухаю “Рэха”, чытаю Навальнага. І шчыра зьдзіўляюся, калі чую, што ўсе яны існуюць на грошы захаду. І калі я ў чарговы раз чую ад знаёмага: “Дождж продался захаду, а Навальны – іх агент”, то мімалётна заўважаю, што ў мяне зьяўляецца нянавісьць да таго, зь кім размаўляю. Самая сапраўдная нянавісьць. Я вельмі не хачу ненавідзець свой народ. Але з кожным разам гэта атрымліваецца ўсё складаней”.

87) Валеры Хамітаў,

“Вось як ня вычварайцеся, і адукаванасьцю, і пісьменьніцкім талентам, а галоўнае аўтар не ўлавіў… Я ганаруся за краіну і народ, які нутром адчувае цяперашняе зло і тое месца, адкуль яно зыходзіць. Так, мільёнамі палі на палях бітваў, але не дазволілі ператварыць сябе ў быдла і рабоў, і не дазволім ні пры царах, ні пры Сталіне, ні пры Пуціне, ні пры кім небудзь іншым… Стаялі насьмерць і стаяць будзем. Ніхто, акрамя нас… А вы працягвайце ганіць Радзіму, шукайце ў ёй нязручныя моманты, плюйце на памяць людзей, але нічога ў вас не атрымацца! Тут рускі дух, тут Русьсю пахне, а хто да нас зь мячом прыйдзе, ад мяча і загіне”.

88) Maksym Poltavtsev,

“Рускую мову, якую я люблю за яе багацьце і меладычнасьць … хочацца ў гэты момант перастаць разумець толькі за тое, што на ёй з часоў таго самага Леніна вымаўляюцца жахлівыя гадасьці й з дапамогай яе замбуюцца мільёны”.

89) Darya Cher,

“Нават тут, у водгуках, ужо некалькі разоў усіх жыхароў маёй краіны разам абазвалі “жывёламі”, “зомбі”, яшчэ неяк. Ну, і чым жа такія каментатары адрозьніваюцца ад тых маіх суайчыннікаў, якія лічаць, што ўкраінцы – усё, як адзін, “фашысты”? Ды ні чым. Тая ж разьдзьмутая гістэрыка, толькі зь іншай ідэалагічнай падаплёкай. І вельмі шкада, што не дурныя ўвогуле людзі, а так лёгка купляюцца на чарговую чарнуху. І ня хочуць убачыць іншую Расею, іншых яе жыхароў, зусім не падобных да тых, пра каго апавядае аўтар. Але, мабыць, гэта ўласьцівасьць чалавечай псіхікі – дзяліць людзей на умоўных “белых” і “чырвоных”, “добрых” і “дрэнных”. Так значна лягчэй”.

90) Віктар Ягораў,

“Зь цікавасьцю прачытаў артыкул аўтара. Паўсталі сумневы, што аўтар дзе-нідзе перабольшвае. Але прачытаўшы самыя розныя каментары, зразумеў, што сітуацыя ў РФ сапраўды такая, як апісвае яе аўтар. Інтэрвю з Аляксандрам Невзоровым, пацьвярджаюць гэтыя думкі. І скончыцца ўсё гэта, як заўсёды, ВЯЛІКАЙ КРЫВЁЙ!”

91) Ilya Ivanov,

“Наконт нямецкіх расейцаў, то эммигранты часьцяком народ няўдзячны. Або яны нічога не дамагаюцца за мяжой, вяртаюцца і жывуць у галечы або дамагаюцца, то гатовыя паліваць брудам сваю радзіму. Асабліва, якія эмігравалі ў 1990-я, у гады “дэмакратыі”, калі сярэдні клас быў зьнішчаны, а персьпектыўным сьпецыялістам працаваць было няма дзе. Тое самае робіцца на Ўкраіне, і тое што артыкул праплачаны ў мяне няма ніякага сумневу. Тым больш гэты славіст зыходзіць з той жа каманды, што і акадэмікі постсавецкіх рэспублік. Большасьць такіх навукоўцаў чамусьці габрэйскага паходжання або мяшанцы. Дый у славісты на Захадзе бяруць дэгенератаў, якія ненавідзяць усё рускае”.

92) Васіль Исар,

“Геніяльны зрэз рашысцкага грамадства, якое складаецца з рэальных зомбі, якіх штодня стварае вялікі стырнік Пуцін разам са сваімі дармаедамі”.

93) Сяргей Гадзюкін,

“Сыну трэба скончыць ВНУ, а жонка пакуль не адчувае ніякай пагрозы. Сапраўды сябры і знаёмыя падзяліліся на сяброў і больш несяброў. АЛЕ! Шмат людзей падзяляюць мой пункт гледжаньня, хоць іх значна менш, чым маршыруюць пад барабаны у нікуды … Сяргей, 43 гады. Уладзівасток”.

94) Віктараў Аляксей,

“Праблема ўся ў тым, што апісаныя хлопцам выпадкі й абстаноўка мае месца быць і ва Ўкраіне. На жаль гэта наша агульная бяда, што мала хто падчас задумваецца пра такія простыя рэчы, як правільнае выхаваньне дзяцей, іх адукацыя, культурнае і фізічнае разьвіцьцё, духоўнае нарэшце. А з гэтага ўсё пачынаецца, паколькі гэта і ёсьць наша грамадства!!! Калі людзі не атрымліваюць належнага разьвіцьця, ім у жыцьці прыходзіцца цяжэй ад таго і кідаюцца яны ва ўсе цяжкія, а такіх прасьцей за ўсё надзімаць і “кіраваць” імі. трэба адзначыць што пры неабходнасьці можна знайсьці свае плюсы ды мінусы і ў Расеі, і ва Ўкраіне, і ў Еўропе і г.д. Трэба імкнуцца да іншага – не асуджаць тое, што адбываецца, а быць яго непасрэдным удзельнікам, старацца зрабіць жыцьцё лепшым, больш правільным і сьветлым. Ня трэба нікога дзяліць па “тэрытарыяльнай прыкмеце”, трэба глядзець за сабой, што ты зрабіў САМ для таго, каб жыцьцё і грамадства стала лепш. Мы ўсе браты, трэба аб’ядноўвацца ва ўсім, а не ірваць адносіны, ламаць гісторыю, забываць традыцыі й г.д.”

95) Maksim Zibrak,

“Херня нейкая. Гэта Салжаніцын – разумнае, добрае, вечнае? Аўтар, двойка табе па гісторыі. Вяртайся ў Дойчланд, ты ня рускі, ты – лайно і брахун”.

96) Anastasia Rayska-Ptashka,

“Сумна ня тое, што цяпер у Росеі, а што такім, як аўтар артыкула, назад дадому дарогі няма. Я таксама не жыву ва Ўкраіне, але ўсё часьцей думаю пра тое, каб вярнуцца. Я ведаю, што я змагу там жыць, якія б палітычныя погляды ў мяне не былі. А яму вяртаньня няма, а значыць і выбару няма. А няма выбару – няма свабоды”.

97) Elena Litvinаva,

“Страшна. “Што ж будзе з Радзімай і з намі”. Беларусь. Гомель”.

98) Міхаіл Колесаў,

“Напісана моцна і шчыра. Нейкія моманты здаюцца перабольшанымі, але па сутнасьці ўсё правільна. Не перастаеш зьдзіўляцца, як можна так зазамбаваць цэлую краіну, але ўспамінаюцца трыццатыя гады ў нацысцкай Нямеччыне, штампы саўковай прапаганды, непрыманьне іншадумства, паляваньне на вядзьмарак, тупасьць, жорсткасьць і г.д. Крах імперыі гістарычна няўхільны, але якой крывёю і няшчасьцямі гэта будзе суправаджацца? Хто можа, той зразумее, як балюча і крыўдна рускаму чалавеку назіраць за гэтым масавым вар’яцтвам і пасьлядоўнымі крокамі да самазьнішчэньня, якое толькі пытаньне часу”.

99) Irina Godunko,

“Як балюча ўсё гэта! Проста фізічна адчуваю боль! Бо гэтая краіна зь фільмаў-жахаў! Краіна, якая зьнішчыла абодвух маіх дзядоў, майго бацьку, зьдзекавалася над маёй маці, цёткай і бабуляй! Я не разумею, як можна не бачыць і не разумець, што адбываецца на гэтай богам забытай зямлі! Дзякуй за дзіўную аповесьць пра дні цяперашнія ў паРашы”.

100) Pasha Pliskin,

“Ну і мярзота тут напісана. Хоць, што можна яшчэ чакаць ад чарговага бясталентнага эскапата, якому даводзіцца пісаць падобную лухту, адпрацоўваючы ўніверсітэцкія гранты. Пасьля цытаты Навадворскай далей пайшла аберацыя сьвядомасьці. Радзіма ўсё ж такі не даруе тым, хто яе прадае. І на Захадзе ён ніхто, і ў Расеі яму месца няма. Так і тырчыць, як гліст у ж* ”.

101) Evgeny Koshevatsky,

“Адно пытаньне: што далей?”

102) Васіль Мельнік,

“Што б ні пісалі рашысты пра артыкул, ён у сапраўнасьці адлюстроўвае расейскую замбаваную сутнасьць – гэтыя 85% падтрымкі замбаванага народу Росеі. Я гэта ведаю не па чутках. Родны брат бацькі з Масквы – натуральны замбаваны рашыст. Кажа і думае фразамі з зомба-скрыні. Ніякіх довадаў і аргументаў чуць не жадае”.

103) Вольга Гречишкина,

“Каментары выразна дзеляцца на два тыпы – поўныя болю за краіну, за жах навокал, й іншыя – поўныя неапраўданай нянавісьці да аўтара і яго аднадумцаў… Што характэрна – другі тып часьцяком з мацюкамі… Балюча чытаць аўтара і яшчэ больш балюча чытаць гнеўныя каментары. Няўжо ўсе гэтыя людзі й напраўду шчасьлівыя ў такой краіне ў 21 стагоддзі? З-за чаго гэта?”

104) Antony,

“Я – з Данецка. Выехалі, ратуючыся самі й ратуючы дзяцей. Яшчэ ў пачатку гэтай арганізаванай заварухі частка людзей у Данецку ці ад беднасьці розуму, ці ад жаданьня “заехаць у рай на чужым гарбу”, проста абыдліліся. Якую толькі гадасьць можна было пачуць зь іх вуснаў… І нават у адрас любога простага ўкраінца, які жыве ў той жа пры-Данецкай вёсцы і які корміць сваімі рукамі й працай гэтых “гегемонаў”, якія заклікалі Пуціна і чачэнцаў… Цяпер, маючы зносіны зь некаторымі данчанамі ды луганчанамі, можна пачуць тыя-ж самыя словы, што і аўтар артыкула чуў пра сябе ў Варонежы і Волі”.

105) Агнія Іванова,

“Аўтару бы паглядзець як скачуць на Ўкраіне. Вось дзе сапраўдная нянавісьць і злосьць!”

106) Vyacheslav Kisilenkа,

“У маёй душы, шчырае спачуваньне да расейцаў – адно суцэльнае спачуваньне даўжынёй у дзясяткі, сотні гадоў. Быў там і жыў там, у краіне кругласутачнай пакуты і паўсюднага садамазахізму. Але Расея – гэта яшчэ краіна бязьмежнага гонару за той жах і тыя ўмовы, у якіх існуе большасьць людзей. І гэта ўсё зь відавочным адценьнем пагарды да іншых народаў і народнасьцяў, зь відавочнай дэманстрацыяй сваёй выключнасьці, правільнасьці свайго расейскага меркаваньня-павучаньня. Усім запраўляе ўяўны гонар за выключнасьць быцьця і праваслаўнай веры, пераходзячая ў браваду сваёй Гісторыяй, напісанай і памытай у крыві ад першай старонкі да будучай. Ваша выкладчыца вельмі дакладна адказала, што як заўсёды ўсё скончыцца гвалтам і вялікай крывёй”.

107) Makhnovec,

“Бываў у Расеі яшчэ пры СССР. Дык у мяне яшчэ тады такое склалася ўражаньне пра яе: журба-туга нейкая…

108) Валянцін Чэрнікаў,

“Скачуць ці не ва ЎКРАІНЕ і правільна скачуць ці не, ім вырашаць – г.зн. украінцам!!! Што вы – с*кі чорнаротыя – заўсёды і ўсюды піхаеце сваё хайло з павучаньнямі!!! СЯБЕ СТВАРЭНЬНІ ВУЧЫЦЕ!”

109) Данііл Казначэеў,

“Камуністы, саўкі, пуціноіды і апрычнікі. Ну, і мяшчане – нэпманы, якія маўчаць ды пакутуюць (казаць баяцца, відаць). І ніхто аўтару не падабаецца. Ну, наогул ніхто. А падабаецца “прыстойны чалавек” Парашэнка. Ну, і Еўропа, без праблем зусім, акрамя кошкі, якая згубілася. Для каго ён гэта піша?

110) Натальля Петрапаўлаўская,

“Выдатны артыкул. Глыбокі й маляўнічы партрэт сёньняшняга стану расейскага плебсу. Бо народам гэта неяк не магчыма назваць”.

11) Svetlana Kаvalenko,

“Вельмі спадабалася публікацыя. Усё знаёма да болю. У гэтай краіне нават пры ўнутрысямейным дабрабыце немагчыма быць шчасьлівым. Горка, сорамна і страшна за дзяцей…”.

112) Александр Чорны,
“Нават ня думаў, што ТАМ так усё дрэнна. Цяпер я разумею гэтых ашалелых тэрарыстаў. І нават неяк трохі шкада іх зьнішчаць, але мы іх сюды ня клікалі”.

113) Stas Razbegin,

“Самае прыкольнае, што каментары ваты адзін-у-адзін супадаюць з фразачкамі з нарэзкі. Ну, копія! Гэта дакладна ВЕРА!

114) Галіна,

“Меркаваньні падзяліліся. А як вы думаеце, чаму? Ды па той жа самай прычыне, па якой аўтар ня можа зразумець ні сваіх бацькоў, ні землякоў. І справа тут зусім не ў замбаваньні ТБ, ні ў адукацыі або культурнасьці. Справа ў… сістэме каштоўнасьцяў. А гэта тая прызма, празь якую мы бачым сьвет. Таму адныя бачаць зоркі праз турэмныя краты, а іншыя (прыхільнікі лібералізму-дэмакратызму-гуманізму ў дзьвюкосьсях) – дз*мо. Таму той заходні ўбогі, спажывецкі, маленькі сьвет, у якім яны жывуць, які здаецца ім раем і зьяўляецца прадметам іх пажадлівасьці, і будзе бачыцца ім самым справядлівым, гуманным, самым дэмакратычным … Што б не казаў ім тэлевізар. Іх ўспрыняцьце сьвету ўжо сапсавана заходнімі ідэаламі, заходнім рацыяналізмам, заходняй культурай, якая спакон веку, а ня толькі цяпер, укаранялася заходнікамі ў Расеі. Таму Гросман ім мілей Дастаеўскага. Але чамусьці іх мамы і таты не падзяляюць іх куміраў. Ці не таму, што гэтыя “замбаваныя продкі” нашмат мудрэй, таму як ёсьць душа ў чалавека, інтуіцыя, ёсьць рускі код разьвіцьця… І ніякім лібералам-гуманістам у двукосьсях гэты код не зьмяніць. Як бы яны не працавалі над нашай моладдзю з моманту нараджэньня. На жаль, праблема нашмат складаней, чым проста прапаганда. Яна родам зь гісторыі, ад Пятра, а, можа, і зь вялікіх яе глыбінь. Ён – гэты код – у генах сядзіць. І ў аўтару гэтага опуса таксама. Хоць ён гэтага яшчэ не ўсьвядоміў. Тады ўзьнікае лагічнае пытаньне: хто на самой справе дэгенерат? Ці ня той, які свой генетычны код праз калена пераламаць хоча? Пажывем-пабачым. Найноўшая гісторыя нас рассудзіць”.

115) Уладзіслаў Перавязка,

“Чытаеш артыкулы людзей, якія ўсё сваё жыцьцё за межы “Імперыі” не выязджаюць, і хочацца даць параду: хлопцы, перажывайце і спачувайце сваёй краіне, нам спачуваць ня трэба і павучаць ня трэба таксама. Хочаце дапамагчы – моўчкі дапамагайце. Дарэчы, можаце перадаць усім, каб ніхто там ілюзій не ствараў: за кожнага грамадзяніна Ўкраіны – вы “браты нашыя” будзеце вінны 10 сваіх”.

116) Іна Кобельнік,

“Дзякуй аўтару, напісана вельмі цікава, але становіцца страшна за незваротнасьць гэтых працэсаў”.

117) Вольга Пласьцініна,

“Артыкул заказны – выдумка на пустым месцы. Зь Берліна на цягніку ў плацкартным вагоне? Сьмех … Яшчэ так, Ваня, для інфармацыі: забытыя ў цягніку прадукты зьнішчаюцца адразу ж па акце, так што ня трэба, студэнт, казкі апавядаць”.

118) Нік Шчалок,

“Ігар Талькоў калісьці сьпяваў: “Радзіма мая, ты звар’яцела…”. Аўтар артыкула гэта добра паказаў”.

119) Аляксандр Папоў,

“Выдатная руская мова, дакладныя назіраньні. Яшчэ раз паглядзеў цьвяроза на свой народ. Нянавісьць – гэта як тая стрэльба ў тэатры, у апошнім акце яна выстрэльвае. Сумнявацца, чым гэта скончыцца, не даводзіцца”.

120) Olha Olhadesy,

“Соплі ды сьліна з нагоды айчыны, якая страціла духоўнасьць! Баязьлівыя ўцёкі адусюль, бо “спаляць на вогнішчы наўпрост перад клубам пад ўхвальныя воплескі разбэшчанага народу!”. Калі Вы любіце сваю краіну – рабіце ж хоць што-небудзь! Змагайцеся за душы сваіх сваякоў і проста суайчыньнікаў, хто яшчэ здольны думаць! Вада камень точыць!”

121) Уладзімір Яхін,

“Аўтар на 10 старонках запэўнівае, што ў Расеі ўсюды толькі дэбілізм, нянавісьць і тупая вера насельніцтва ва ўладу, але сам Аўтар не прыводзіць ніякіх аб’ектыўных доказаў слушнасьці свайго меркаваньня што да падзей ва Ўкраіне, ён папросту вылівае сваё ныцьцё і нянавісьць, але ўжо на Расею. А даказваць яму няма чым, бо ён ня быў ні ў Луганску, ні ў Данецку… Ён проста верыць, што ва Ўкраіне Расійская Армія зьнішчае гарады”.

122) Альберт Сямёнаў,

“Каментарыі часта паказваюць праўда ці хлусьня напісана аўтарам. Цяпер выразна бачна, што чалавек выклаў самую сутнасьць праблемы. Тут нават пытаньне ня ставіцца пра тое, што артыкул заказны, а ў “замбаваных” каментары аднатыпныя – ён “здраднік”, “дэпрэсіўны псіхоз”, “колькі атрымаў” і г.д. Мне вельмі сумна бачыць столькі жыхароў Расеі, якія зусім развучыліся думаць пра тое, што будзе з цяперашнім пакаленьнем? Вось што самае страшнае…”.

123) Натальля Гізбрэхт,

“Так, не ідзе ні ў якое параўнаньне разьмеранае жыцьцё ў Расеі з бурлівым жыцьцём у краіне зігуючых нацыкаў – Украіне… Ня веру, “расейскі сьвет” ня круціцца вакол Украіны. Мяне, як ня дзіўна, ніхто не сустракае пытаньнем: “Як там справы на Ўкраіне?”, калі самой не справакаваць размову на гэтую тэму. Усе тут жывуць сваім жыцьцём і тэма Ўкраіны цікавіць усіх зрэдку, пастолькі-паколькі. [Украіна] выклікае зьдзіўленьне як краіна-непаразуменьне, якая рэзка зьляцела са  шпулек і якой хочацца задаць усяго адно пытаньне: “Ці пасьпее супакоіцца хворая, пакуль сябе канчаткова не даб’е?”. А аўтару – двойка: можа ўкраінцам гэта і пройдзе, але расейцам адразу прыкметна, што артыкул напісаны выключна зь меркаваньняў: “Хто шукае бруд, той яго заўсёды знойдзе”. Можа быць ужо хопіць нагнятаць хлусьню? Вам бы ўжо спыніцца, дамовіцца ў сваёй краіне і прымусіць сваю ўладу заняцца эканомікай, пакуль Вы зусім свой народ і эканоміку вайной не забілі”.

124) Галіна Часьнікова,

“Разанула вось што: наша краіна “закідала Еўропу мільёнамі трупаў”. Цяпер зразумела адкуль ногі растуць у апаганшчыкаў помнікаў воінам-вызваліцелям – адтуль жа, адкуль і ў аўтара артыкула. Аўтар, гэта мой дзед і мільёны іншых нашых салдат, якія аддалі свае жыцьці, каб мы зьявіліся на сьвет, гэта яны – трупы?”

125) Раман Чэрашнёў,

“Шчыра скажу, артыкул не спадабаўся. Ад яго вее пафасам і крывадушнасьцю… Так, толькі ў Еўропе і Амерыцы “сумленныя” навіны і няма прапаганды…

126) Elena Shyshkina,

“Ня ведаю, што за людзі акружылі аўтара. У нас на Ўрале … большасьць не развучыліся адрозьніваць дабро ад зла. Большасьць, што-б яна не думала пра прычыны і матывы таго, што адбываецца, дакладна ведае, што вайна – гэта дрэнна, што нацкоўваць брацкія народы – гэта дрэнна, што апаганьваць помнікі – дрэнна, забіваць – дрэнна … Я думаю, што і на Ўкраіне людзі ведаюць, што добра і што дрэнна. А ўсё астатняе – прапаганда…”

127) Andrii Bezuglyi,

“Русскій мір = мір нянавісьці”.

128) Арэст Квас,

“Чалавек, які вучыцца, працуе, жыве ў Нямеччыне, якая на парадак вышэй Расеі ва ўсіх асьпектах, прывык казаць мовай фактаў і аргументаў. Але “фанатыкі” робяць сваё. Як бы там ні было, яму была вядомая праўда пра падзеі на Данбасе – Расея ваюе з Украінай, гэта бачаць усе, акрамя саміх рускіх… Вайна будзе датуль, пакуль Украіна ня верне тэрыторыі. Аўтар – малайчына!”

129) Andrey Unterzeger,

“Аўтар мае рацыю, я баюся тут жыць”.

130) TV,

“Надзіва шчыры тэкст, усё праўда! Аўтар прачуў “на ўласнай шкуры”, у якім лайне (прабачце) апынулася наша краіна за апошнія два гады праўленьня былога палкоўніка НКВД. І здолеў на добрай рускай мове падзяліцца сваімі пачуцьцямі. Не засталося ў нас народа – народ замешчаны на насельніцтва, электарат. Бязмозглы і агрэсіўны, паслухмяны як быдла, паглынае ўсё, што яму скрмліваюць. Нават вайна з Украінай ужо не здаецца гарачкавым трызьненьнем зажэрлага “фюрэра”. Улада, як самамэта, улада дзеля ўлады, дзеля росту электаральнага рэйтынгу. Любымі шляхамі, самымі подлымі й цынічнымі”.

131) Уладзімір Папоў,

“Вось чытаю каментары і зьбіўся з рахунку – колькі расейцаў атрымала 30 срэбранікаў за свае каментары”.

132) Bаrys,

“На вялікі жаль, тое што бачу і чую вакол – і чарней і страшней, чым у гэтым апавяданьні…”

133) Дысідэнт,

“Здавалася б, гратэскнае апавяданьне з уласьцівым яму моцным перабольшаньнем … Калі б не было праўдай, у якой жывеш. Я – жыхар горада Качканар, і падобнае можна сустрэць на кожным кроку. Крама, рэгістратура ў паліклініцы, нават школа. Я вучуся ў 11 класе, і калі я на ўроку гісторыі выдаў фразу аб карупцыі ў Расеі і яе росьце, мне толькі адказалі: “Ты чытаеш ня тое“. Нармальна? Калі ў дзяржаве ёсьць пытаньні, якія нельга задаваць, гэта – тыранія. Дзякуй аўтару. Спадзяюся, хоць бы гэты сайт у рэестр забароненых не ўнясуць. Хоць пра што гэта я? Хутка ў Расеі нельга будзе даведацца што-небудзь пра тое, як жывецца “звонку”, ці як жывецца ў Расеі вачамі тых, хто “звонку”. Расея ператвараецца ў вялізную таталітарную секту”.

134) Sіаrgei Balandin,

“Па дыскусіі. Уладзімір Мілахін напісаў: «Я заўсёды і ўсюды, у тым ліку і ў грамадскіх месцах, выказваю свой пункт гледжаньня па Ўкраіне – і ніхто мяне не абзывае і не перасьледуе». – Ну вядома ж, «ніхто», ну хіба што, некаторыя і толькі часам. Ну хіба што, кожны другі, усюды і пастаянна. Ну, можа, і пабольш, чым кожны другі. Вось прыклад: «Ванька з Варонежа», «няўдачнік”, “закамплексаваны юнак”, “дробныя, зласьлівыя, хлусьлівыя, якія захраслі ў пубертатным узросьце”, «вылюдкі сапраўдныя, брыдкія, подлыя і прадажныя», «убогія духам», «глыбока пагарджаныя манкурты», «графаманы недаробленыя”, “нярускія, лайно і брахуны», «клінічныя дурылкі-гуманітарыі», «агідлівыя тыпы». Усе гэтыя несумненна «пахвальныя кампліменты» я не прыдумаў, а ўзяў выключна з каментаў данага абмеркаваньня … Ну, а ўвогуле, «абзываньні» – гэта, вядома, хлусьня і паклёп на высокадухоўных, добры, усіх, хто любіць НАРОД, які, як усім вядома , ніколі не абзываецца!

135) Siargei Balandin,

“Кожны аўтар, як і ўсе людзі, можа памыляцца, бо думкі чалавека заўсёды афарбаваныя эмоцыямі. Нехта бачыць вакол сябе больш пазітыву, бо знаходзіцца ў ілюзіях, нехта наадварот, бачыць усё ў чорным сьвятле, бо быў чымсьці пакрыўджаны, абражаны. Гэта нармальна. Многія тут, асабліва жанчыны, любяць ўсіх да любові заклікаць, т.б. да падхарошвальных ілюзій. Але без каханьня, антыпатыі й нават нянавісьці чалавек жыць ня можа – так ужо арганізаваны яго мозг. Нічога з гэтым ня зробіш … Вазьміце Дастаеўскага. Магчыма, ня ўсе яго героі былі чыстай «праўдай», магчыма, яны нават і не адлюстроўвалі сапраўдную карціну расейскай рэчаіснасьці тых часоў, і вядома ж, пісьменьнік згушчаў фарбы, але мы на яго вобразах вучыліся спачуваць дабру і ненавідзець зло, а гэта – САМАЕ ГАЛОЎНАЕ. Я думаю, што і нарыс Кульнева чытачоў не пакінуў абыякавымі, нават тых, хто выліў тут на яго цэбары бруду. І гэта таксама добра: думкі Кульнёва так ці інакш зайшлі ў сьвядомасьць усіх і працэсы ў мазгах пайшлі. А калі хочаце даведацца аб’ектыўную праўду, то пачытайце каментары. Ці ўдзельнікаў абмеркаваньня й іх пасты таксама Кульнёў выдумаў? Або заказ які на іх быў? Не, гэта ўжо жывая рэчаіснасьць, нерэтушаваны фотаздымак расейскага менталітэту, і, калі хочаце, жывая ілюстрацыя да нарысу Кульнёва. Тут таксама ёсьць пра што задумацца”…

(гэта апошні каментар, на наш погляд – адзін зь лепшых; таму ён найлепшым чынам падыходзіць для завяршэньня…)

 

 

3 каментарыя

  1. Павел Біч кажа:

    Калі не напіша каментар Біч, то каментароў наогул не будзе. Вось да чаго давело захапленне Рэдакцыі “тэорыяй змоў2 і русафільствам.

  2. Павел Біч кажа:

    Чаго- чаго, а ў маёй канцэпцыі невежества няма. А наогул навучыцеся ясна фармуляваць свае пытанні, тов. Владлв.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы