nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Апошнія падзеі на захадзе Ўкраіны. Меркаваньні тых, каго варта паслухаць

Ліпень 14, 2015 | Каментары (5)

Рэдакцыя.  

Мукачава 1

 

Сёньня напэўна ўжо многія ведаюць, што на захадзе Ўкраіны ў Мукачаве адбыліся трагічныя і адначасна сімптаматычныя падзеі — у перастрэлцы паміж прадстаўнікамі Правага сектара і ўкраінскай міліцыяй з абодвух бакоў загінула некалькі чалавек, больш 10 былі паранены. Але інфармацыя зь месца падзей паступае фрагментарная і супярэчлівая. Таму мы вырашылі знайсьці й выставіць меркаваньні тых, каму можна давяраць. І гэта, вядома, сапраўдныя абаронцы незалежнасьці Ўкраіны.

 

1.

Але спачатку пададзім версію МУС Украіны. Паводле яе ў канфлікце ў Мукачаве першымі зброю на паразу ўжылі байцы Правага сектара (http://nn.by/?c=ar&i=152806). «Міліцыянты ў поўнай адпаведнасьці з законам былі вымушаныя ўступіць ва ўзброенае супрацьстаяньне з нападнікамі, якія пагражалі бясьпецы грамадзян» — пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў дырэктар дэпартамента камунікацыі МУС Украіны Андрэй Шаўчэнка.

Падрабязьней зь версіяй міліцыі ды мясцовых уладаў можна пазнаёміцца, напрыклад, тут: http://nn.by/?c=ar&i=152777.

Прэзідэнт Украіны Пётар Парашэнка заявіў, што “сутнасьць канфлікту ў Мукачаве – пераразьмеркаваньне плыняў кантрабанды”. Так гаворыцца ў паведамленьні адміністрацыі галавы дзяржавы (http://ria.ru/world/20150713/1126473880.html).

Магчыма Парашэнку, як чалавеку, які да пасады прэзідэнта ўжо быў алігархам, і лепш вядома пра адцісканьне бізнэсу, пра перахоп грашовых плыняў ці пра “пераразьмеркаваньне плыняў кантрабанды”. Але адказаў на пытаньні: Чаму ўкраінская міліцыя не заўважае кантрабанды? Чаму яна не змагаецца з крымінальнікамі, а наадварот “крышуе” іх? Чаму ўкраінскія міліцыянты дазваляюць сабе нават страляць у абаранцаў іх жа Бацькаўшчыны? – у яго заяве няма. Таму гэтыя пытаньні застаюцца адкрытымі…  

2.

У сваю чаргу камандзір 1-га запаснога батальёна ДУК «Правы сектар» распавёў пад відэазапіс, што было на самай справе (гл. тут: http://pravyysektor.info/news/news/228/pravda-pro-mukachevski-podiyi-z-miscya-podij.html ці тут:  http://www.pravda.com.ua/news/2015/07/12/7074198/).

Мукачава 2Па словах камандзіра,  іх – 12 чалавек – выклікаў на “стрэлку” на тэрыторыю спартовай базы мясцовы крымінальны аўтарытэт Блюк (зьвязаны з дэпутатамі Вярхоўнай рады Ўкраіны Мядзьведчуком) у сувязі з тым, што яны перашкаджалі кантрабандзе празь мяжу (бізнэс Блюка). На спартовай базе іх чакала каля сотні цітушак з вогнестрэльнай зброяй. Там жа Блюк заявіў пра свой бізнэс (кантрабанда), якому ён не дазволіць нікому перашкаджаць, і пачаў пагражаць. Але камандзір запаснога батальёна Правага сектара сказаў пра сваю нязгоду і вырашыў адтуль адыходзіць. На месцы здарэньня зьявіўся нейкі невядомы сьпецназ на двух джыпах з кулямётамі, але без апазнавальных знакаў. “[Мае] хлопцы кінулі дымавую шашку, каб можна было адтуль зьехаць, і тады пачалася страляніна. У нас зьявіўся адзін паранены. Мы пачалі адтуль зьязджаць” – кажа камадзір. “Пад’язджаючы да Мукачава, убачылі блок-пост. Затрымаліся за 300 метраў да яго. Нас спынілі аўтаматныя чэргі. [Нейкі] Шараныч запатрабаваў, каб байцы леглі тварам на асфальт…”. На гэтых словах запіс скончыўся.

У сувязі зь інцыдэнтам у Мукачаве ўдзельнікі й прыхільнікі Правага сектара, сіламі якіх была зьдзейсьнена Рэвалюцыя годнасьці  2013-14 гг., а сёньня працягваецца абарона Ўкраіны ад расейскай імперскай агрэсіі, зладзілі акцыі пратэсту ў шэрагу гарадоў Украіны — Палтаве, Херсоне, Цярнопалі, Днепрапятроўску, Харкаве, Львове. Акцыя пратэсту пачалася і каля адміністрацыі прэзідэнта ў Кіеве — прыхільнікі Правага сектара абвясьцілі яе бестэрміновай. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава.

3.

А цяпер давайце пазнаёмімся з тым, што кажуць прадстаўнікі сапраўдных абаронцаў незалежнасьці Ўкраіны.

Мукачава 5ЗАЯВА БАТАЛЬЁНА “ДАНБАС” АБ СІТУАЦЫІ Ў МУКАЧАВА (https://www.facebook.com/dostali.hvatit/posts/982418185126289)

Падзеі ў Мукачава нельга разглядаць у адрыве ад палітычнай і ваеннай сітуацыі, якая склалася ва Ўкраіне:

— імітацыя працэсу рэформ,

— імітацыя барацьбы з карупцыяй,

— умацаваньне сістэмы кругавой парукі й беспакаранасьці,

— параліч праваахоўнай і судовай сістэмы,

— блакаваньне працэсу рассьледаваньня ваенных злачынстваў,

— блакаваньне працэсу рассьледаваньня злачынстваў супраць Майдана,

— працэс замірэньня агрэсара, які працягваецца,

— неэфектыўная праца ўкраінскай дыпламатыі па арганізацыі міжнароднай дапамогі Ўкраіне,

кампанія дыскрэдытацыі дабравольніцкага руху, якая вядзецца ўнутры Ўкраіны.

У апошні час да гэтага сьпісу можна дадаць аддачу злачынных загадаў па вывадзе ўкраінскіх войскаў з Шырокіна пад выглядам “дэмілітарызацыі”.

Калі дзяржава [улады. – Рэд.] не выконвала сваю функцыю па абароне грамадзян – грамадства стварыла Дабравольчы рух.

Калі дзяржава не выконвала сваіх функцый па забесьпячэньні арміі — грамадства стварыла валанцёрскі рух.

Цяпер дзяржава не выконвае сваіх функцый па барацьбе з карупцыяй і забеспячэньні абароны і правасуддзя для кожнага. І ў гэтым мы бачым асноўную прычыну падзей у Мукачава — у вобласьці, дзе кантрабанда і зьнішчэньне лясоў сталі бедствам нацыянальнага маштабу і крыніцай узбагачэньня крымінальных груповак, якая падсілкоўвае сістэму татальнай карупцыі ва Ўкраіне. Калі дзяржава неадкладна не пяройдзе да выкананьня сваіх абавязкаў, грамадства даручыць выконваць гэтую функцыю тым, каму яно давярае.

Батальён “Данбас” заклікае да неадкладнага спыненьня ўсіх спробаў вырашыць сітуацыю ў Мукачове сілавым шляхам. Патрабуем даць магчымасьць адмысловым прадстаўнікам са складу грамадскіх актывістаў і народных дэпутатаў Украіны, прыбыўшы на месца, забясьпечыць адкрытае рассьледаваньне таго, што адбылося зь неадкладным інфармаваньнем грамадства. Адкрыцьцё агню на паражэньне мы будзем лічыць правакацыяй памагатых Крамля, спробай замесьці сьляды і злачынствам супраць Народа Ўкраіны.

Гатовыя дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў зь ліку ветэранаў і дэпутатаў ВР ад батальёна Данбас.

Зьвяртаемся да патрыётаў Украіны ў асяроддзі дабравольніцкага і валанцёрскага руху. Менавіта НАМ даверылі краіну, калі дзяржава была ня здольнае абараніць сваіх грамадзян. Народ падтрымлівае нашыя намаганьні па абароне і выратаваньні Ўкраіны. Народ Украіны дабраславіў НАС на дзеяньні па вызваленьні нашай Айчыны ад ворагаў, якія б яны не былі, і дзе б яны не знаходзіліся. Мы заклікаем аб’яднаць намаганьні ня толькі на фронце зьнешнім, але і на фронце ўнутраным — барацьбе з карупцыяй, сумеснай інфармацыйнай палітыцы, сумесным супрацьдзеяньні спробам рэстаўрацыі сістэмы Януковіча і здрадзе ідэй Майдана.

Заклікаем стварыць дэмакратычную народную кааліцыю патрыятычных сіл і аб’яднаць намаганьні ў барацьбе з контррэвалюцыяй, карупцыяй і здрадай.

На нас глядзіць уся Ўкраіна. Толькі разам мы зможам перамагчы.

Слава Ўкраіне!

Мукачава 6ЗАЯВА ПАЛКУ АСАБЛІВАГА ПРЫЗНАЧЭНЬНЯ «АЗОЎ» ШТО ДА СІТУАЦЫІ Ў МУКАЧАВА (http://vk.com/batalion.azov?w=wall-72444174_8099)

Збройная канфрантацыя ў Закарпацьці, якая прывяла да крыві й гібелі некалькіх чалавек, была справакавана супрацьстаяньнем крымінальных груповак, узначаленых народнымі дэпутатамі Ўкраіны Міхайлам Ланьё і Віктарам Балогам. Вельмі шкада, што ў канфлікт за права “крышаваць” кантрабанду ў рэгіёне былі ўцягнутыя ўкраінскія патрыёты.

Мы разумеем незадаволенасьць украінскага грамадства і патрыётаў негатыўнымі тэндэнцыямі ў дзяржаве. У той жа час заяўляем пра недапушчэньне ўнутранага супрацьстаяньня ў краіне, якая вядзе цяжкую вайну з магутным праціўнікам. Украінскае грамадства павінна быць мабілізаваным ды кансалідаваным і процідзеяць усімі сіламі адкрыцьцю дадатковых франтоў унутры краіны. За гэта адказнасьць ляжыць як на ўладах, так і на патрыятычнай грамадскасьці. Месца патрыётаў са зброяй на Ўсходзе.

Са склалай сітуацыі краіна [людзі, украінцы — Рэд.] павінна зрабіць належныя высновы. Заклікаем грамадскіх актывістаў узяць пад уласны кантроль рассьледаваньне гэтых падзей, каб пакаранымі былі сапраўдныя віноўнікі, а ня купка патрыётаў.

«Азоў», са свайго боку, гатовы ўзяць усебаковы ўдзел ва ўрэгуляваньні канфлікту.

З мэтай забесьпячэньня бесстароньняга і аб’ектыўнага рассьледаваньня з боку Вярхоўнай Рады Ўкраіны прапануем неадкладна зьняць дэпутацкую недатыкальнасьць з народных дэпутатаў Ланьё і Балогі як галоўных віноўнікаў канфлікту. А таксама — узяць пад поўны кантроль дзеяньні праваахоўных структур, удзел якіх у вырашэньні гэтага канфлікту выклікае сумневы што да іх незаангажаванасьці.

Мукачава 7ЗАЯВА КІРАЎНІЦТВА ВАЙСКОВА-ПАЛІТЫЧНАГА РУХУ «ПРАВЫ СЕКТАР» (https://www.facebook.com/dyastrub/posts/857616530981899)

Усьведамляючы ўсю небясьпеку для існаваньня дзяржавы ды магчымыя наступствы сітуацыі ў г. Мукачава на Закарпацьці, не жадаючы зьнішчэньня Ўкраіны як дзяржаўнага ўтварэньня, што спрабуюць зрабіць як зьнешнія, так і ўнутраныя ворагі,

кіраўніцтва ВПР Правы Сектар вырашыла:

— для недапушчэньня кровапраліцьця, тэрмінова да месца падзей выехаць кіраўніку ПС Дзьмітру Ярашу, камандзіру ДУК ПС Андрэю Стэмпіцкаму і кіраўніку Партыі Андрэю Тарасенку для спрыяньня правядзеньню аб’ектыўнага і непрадузятага рассьледаваньня падзей, якія адбыліся ў г. Мукачава 11.07.2015 году, паколькі мы перакананыя, што нашы субраты дзейнічалі ў рамках неабходнай абароны.

Разам з тым, заклікаем працягнуць бестэрміновыя палітычныя акцыі да арышту вінаватых, на думку Правага сектара, у трагедыі Ланьё, Мядзьведчука і адпраўкі ў адстаўку ўсяго кіраўніцтва сілавых структур Закарпацкай вобласьці ды міністра ўнутраных спраў А. Авакава.

(канец цытаваньня заяваў украінскіх патрыётаў)

=

Ад рэдакцыі:

Калі каму цікава, мы, натуральна, сьхіляемся да інтэрпрэтацыі падзей з боку ўкраінскіх патрыётаў. У іх версіі адчуваецца ня толькі шчырасьць, а і ўнутраная несупярэчлівасьць, жыцьцёвая лагічнасьць, дакументальнасьць. З трох заяваў нам найбольш спадабалася заява кіраўніцтва батальёна “Данбас”, паколькі ў ёй праблемы ў сёньняшняй Украіне пералічваюцца найбольш комплексна, а таксама запрапанавана стратэгія іх вырашэньня.  

 

Каментары (5)

  1. Яўген Мурашка:

    У гэтых падзеях, няма нічога дзівоснага і нечаканага.
    Калі не у Мукачова, дык дзе-небудзь у іншым рэгіёне гэта б усё роўна адбылося.
    Бо крымінал нікуды не зьнік, таму сутыкненьні непазьбежны. Яшчэ пачуем і пра Адэсу.
    Іншая справа, што улада будзе выкарыстоўваць гэтыя нагоды, каб знівеліраваць нацыянальна-патрыятычны рух.
    Раззброіць іх і паціху задавіць. І, на мой погляд, Майдану3, быць
    Я.МУрашка

  2. Павел Біч:

    Вось тыповае награмаджэнне і накручванне выдумак на выдумкі. Улады Кіева нацыянал-патрыятычные. Так для чаго ім рубіць сук на якім яны сядзяць. Гэта я пра каментар сп. Мурашкі. Праўда, тут неясна што азначае слова “знівеліраваць”

    • Яўген Мурашка:

      Пан, Біч,
      Вы мяне здзіўляеце. Але пэўна Вы не адсочваеце падзеі ва Украіне.
      Ну і дзе Вы бачылі нацыянал-патрыётаў ва уладзе?
      “Зьнівеліраваць” Гэта азначае, што ужо добраахвотныя батальёны, якія, менавіта і складаюцца з нацыянал-патрыётаў, якія першымі прынялі галоўны удар бандытаў, разьмяркавалі па розных вайсковых частках.
      Застаўся толькі адзінай вайсковай адзінкай, гэта добраахвотніцкі корпус Правага сэктара.
      З павагай
      Я.Мурашка

  3. Павел Біч:

    Шчыра прызнаюся, што хаця і гляджу на падзеіў Украіне і па украінскаму ТВ, разумею іх усе меней і меней. Я хутчэй культаролаг чым палітык. Я наогул як палітык прафан кшталту Шушкевіча.

  4. Siarhiej:

    Я давяраю людзям з Правага сектару. Яны шчырыя патрыеты.

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы