nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Рэзкае абвастрэньне сітуацыі ва Ўкраіне

Ліпень 17, 2015 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Яраш - ПарашПасьля падзей на захадзе Ўкраіны, пра якія мы паінфармавалі нашых чытачоў у папярэднім матэрыяле, сітуацыя там з таго часу ня толькі не супакоілася, а абвастрылася да скрайнасьці. Шасьцёра байцоў Правага сектара, якія ўдзельнічалі ў перастрэлцы, па-ранейшаму хаваюцца ў горна-лясістай мясцовасьці пад Мукачава (http://www.segodnya.ua/regions/lvov/yarosh-posovetoval-silovikam-ne-shturmovat-pravyy-sektor-na-zakarpate-my-budem-zashchishchatsya-632747.html). Тым часам Служба бясьпекі Ўкраіны (якая, як вядома, і сёньня насычана агентамі расейскага ФСБ) прыняла рашэньне аб правядзеньні антытэрарыстычнай аперацыі ў Закарпацкай вобласьці. З заявай пра гэта выступіў начальнік штаба антытэрарыстычнага цэнтра СБУ Генадзь Кузняцоў.

 

«Рашэньне аб правядзеньні антытэрарыстычнай аперацыі падрыхтаванае, усе планы ўзгоднены, неабходныя сродкі й сілы знаходзяцца ў раёне», — заявіў Кузняцоў пад час пасяджэньня камісіі Вярхоўнай рады па пытаньнях рассьледаваньня адзначаных падзей у Закарпацьці (http://www.ridus.ru/news/191374).

Сюды варта дадаць, што пракуратура Закарпацьця палічыла падзеі ў Мукачава тэрактам [? – Рэд.].

Відаць, такія рашэньні пракуратуры і “антытэрарыстаў” СБУ не ў апошнюю чаргу абумоўлены тым, што прэзідэнт Украіны Парашэнка аб’явіў байцоў Правага сектара ў Закарпацьці “тэрарыстамі ды бандытамі” (http://ej.by/news/world/2015/07/15/poroshenko-nazval-terroristami-boevikov-pravogo-sektora-ustroivshih.html) і заявіў аб сваім абавязку “калёным жалезам выпаліць такую зьяву, як незаконныя ўзброеныя фармаваньні” (http://censor.net.ua/news/344031/poroshenko_o_sobytiyah_v_mukachevo_etot_stsenariyi_kremlya_yavlyaetsya_ochevidnym).

Яраш - Параш 2Хто жадае, вось тут — http://112.ua/politika/prezident-poroshenko-provodit-soveshhanie-s-silovikami-v-mukachevo-onlayn-translyaciya-245243.html — можа паслухаць яго выступ на нарадзе прадстаўнікоў праваахоўных органаў у Закарпацьці.  

У сваю чаргу ў адказ на такое разьвіцьцё падзей кіраўнік Правага сектара (ПС) Дзьмітро Яраш (дарэчы, ужо двойчы паранены на ўсходзе Ўкраіны)  даў прэс-канферэнцыю, на якой пракаментаваў сітуацыю на захадзе краіны і ва Ўкраіне ў цэлым. Там, сярод іншага, ён у жорсткай форме раскрытыкаваў названае вышэй рашэньне СБУ і заявіў, што ня раіў бы праваахоўным органам ісьці на штурм пазіцыі байцоў Правага сектара.

“Я бы ім ня раіў. Там хлопцы вельмі добра сказалі, што “ў нас ёсьць права на апошні бой”, – сказаў Яраш і дадаў. – “Мы ж не бараны, якіх вядуць на ўбой. Зразумела, калі будуць такія дзеяньні, то нам давядзецца бараніць сваіх байцоў.  Я ж разумею, што ліквідацыя будзе ня толькі там – яны пачнуць атачаць нашы базы, спрабаваць раззбройваць. Вядома, мы будзем супраціўляцца. Гэта безумоўна.” (http://www.newsru.com/world/17jul2015/mukachevo.html ; http://gordonua.com/news/localnews/YArosh-YA-by-ne-sovetoval-silovikam-idti-na-shturm-boycov-Pravogo-sektora-v-Mukachevo-Nam-pridetsya-ih-zashchishchat-90102.html).

Ён таксама запрапанаваў адправіць у адстаўку ўсё кіраўніцтва краіны, уключна з прэзідэнтам Парашэнкам, урадам краіны і Вярхоўнай радай.  

“Я бачу, што прэзідэнт Украіны не на сваім месцы – ні як вярхоўны галоўнакамандуючы, ні як чалавек, які эфектыўна кіруе дзяржавай. На мой погляд – і я буду агучваць гэта на зьездзе Правага сектара – трэба ўжо казаць пра адстаўку прэзідэнта, роспуск Вярхоўнай рады і, адпаведна, адстаўку ўрада”, – заявіў Яраш.

Ён таксама ўдакладніў, што адстаўка міністра МУС Арсена Авакава, якую яшчэ нядаўна патрабаваў ПС, ужо “ня вырашыць пытаньня” (http://www.newsru.com/world/17jul2015/mukachevo.html).

Нарэшце Дзьмітры Яраш паабяцаў правесьці ў цэнтры ўкраінскай сталіцы ўсеагульны зьезд сваёй арганізацыі: “Тыя акцыі, якія праходзяць цяпер, будуць працягвацца ў іншай форме. Мы ініцыюем правядзеньне надзвычайнага зьезда Правага сектара на наступным тыдні, тут, у Кіеве, дзе будуць прынятыя рашэньні пра далейшую нашу дзейнасьць”.  

Веча ПС павінна прайсьці на Майдане, аднак дакладны час пакуль невядомы (http://www.newsru.com/world/17jul2015/mukachevo.html).

P.S.

На жаль, у нас не атрымалася знайсьці відэа-версію выступу Яраша па гэтай тэме (http://112.ua/obshchestvo/yarosh-v-sluchae-shturma-my-budem-zashhishhatsya-245816.html).

 

 

 

Каментары (1)

  1. Павел Біч:

    Усё паўтараецца — Украіна захлынаецца ў грамадзянскай вайне і яе дзеляць. У нас пагатоў магчыма такое. А чаму такое немагчыма ў Балтыі?

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы