nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чалавек са зброяй у руках

22 ліпеня, 2015 | Няма каментараў

Віталь Хромаў

Людзі са зброяй 1За апошнія некалькі гадоў у беларускай інфармацыйнай прасторы істотна павялічылася колькасьць сітуацый, калі мы бачым чалавека ці групу людзей са зброяй у руках. Нават, калі гэта паляўнічыя, мае пачуцьці да іх нельга назваць нейтральнымі. Мала таго, што чалавек загнаў усе іншыя зямныя істоты ў самыя непрыдатныя для жыцьця месцы, ён яшчэ прыходзіць туды, каб і там іх забіваць. Прычым, у абсалютнай большасьці выпадкаў не дзеля таго, каб пазбавіцца ад голаду (для гэтага сёньня ёсьць крамы, заваленыя мясам выгадаваных чалавекам хатніх жывёл), а дзеля задавальненьня ўласнай прыхамаці – пабачыць, як дзікая жывая істота курчыцца ад болю і памірае. На тваіх вачах і па тваёй волі… Такія дзеяньні людзей – гэта ўжо цяжкае злачынства, злачынства супраць жыцьця. Але яшчэ больш насьцярожанае стаўленьне ў мяне да людзей, у руках якіх не паляўнічая, а ваенная зброя. Удумайцеся, чалавек узброіўся прыладамі для забойства… іншых людзей! Калі бачу такіх, не магу пазбавіцца ад пакутлівага пытаньня: чалавеча, а ты дакладна ведаеш, ЗА ШТО ЗЬБІРАЕШСЯ ЗАБІВАЦЬ ІНШЫХ ЛЮДЗЕЙ?! Сапраўды ўяўляеш, сапраўды ведаеш? І дакладна?..

Калі ты, чалавек, яшчэ не падумаў пра гэта, нагадаю: вайсковая зброя ў тваіх руках адразу аб’ектыўна адносіць цябе да адной з дзьвюх грамадскіх катэгорый: альбо да патэнцыйных злачынцаў (прычым, на парадак большых, чым паляўнічыя), альбо да патэнцыйных абаронцаў-вызваліцеляў.  Трэцяга ня дадзена! Белае ці чорнае, Бог ці сатана…

Гэта, у сваю чаргу азначае, што пазьней пасьля падзей, зьвязаных з выкарыстаньнем зброі, нават, калі персанальна для цябе ўсё закончацца “ўдала”, ты будзеш адчуваць сябе альбо тым, каму, каб неяк жыць далей, давядзецца вытручваць з уласнай памяці (хаця б той жа водкай) пакуты сумленьня, альбо будзеш адчуваць сябе тым, душа каго напоўнена пачуцьцём гонару і годнасьці.

Гэта тое, што датычыць цябе індывідуальна. А на грамадскім узроўні ты пазьней можаш трапіць у стан, калі іншыя людзі альбо будуць імкнуцца ўсяляк табе нашкодзіць ці нават забіць (ці, як мінімум, будуць ціха ненавідзець), альбо будуць усяляк захапляцца табой, дэманстраваць павагу… 

А што вызначае тое, у якую з названых альтэрнатыўных катэгорый трапляе чалавек са зброяй у руках? Ці ёсьць тут аб’ектыўныя крытэры?

Натуральна, ёсьць. Калі чалавек бароніць свой народ, зямлю, на якой спрадвечна жыве яго народ, калі ён бароніць створанае яго народам – ва ўсіх такіх выпадках ён выступае ў ролі абаронцы-вызваліцеля! (калі прадстаўнік іншага народу будзе дапамагаць рабіць тое ж, ён будзе яшчэ большым абаронцам-вызваліцелям!) Калі ж нейкі зброеносец зьявіцца на чужой зямлі, каб захапіць яе, прыўлашчыць сабе чужое, каб рабаваць людзей, выкарыстоўваць іх, ён – злачынца! Ва ўсіх выпадках. І ня мае значэньня, носіць злачынца нейкую форму ці не, атрымаў паўнамоцтвы ад нейкіх уладаў ці не, адзін ён ці такіх шмат. Ня мае значэньне і тое, хваляць яго СМІ ці ганаць, падтрымоўвае яго вялікая імперыя ці зусім малая краіна… Усё гэта не істотна. Істотна толькі тое, на дасягненьне чаго зь пералічанага накіравана яго зброя. Тут сутнасьць, тут мараль.

Названы крытэр настолькі ж аб’ектыўны, наколькі й універсальны. Возьмем сёньняшні “ўкраінскі” прыклад. Усе ўзброеныя сепары-тэрарысты на ўкраінскай Данеччыне – злачынцы. І ня мае значэньне, што многія зь іх ужо панацягвалі на сябе нейкую форму, што расейскія ўлады і расейскія СМІ іх выдаюць за герояў. Яны ад гэтага не перастаюць быць злачынцамі, прычым, ня толькі для ўкраінцаў – для ўсяго сьвету!

Людзі са зброяй 2 

А тыя, хто бароніць украінскую зямлю – гэта героі. Прычым, таксама для ўсяго сьвету.

Яшчэ прыклад зь сёньняшняй Украіны. На днях пачалося вострае супрацьстаяньне паміж прадстаўнікамі Правага сектару і цяперашнімі пост’януковічаўскімі ўладамі. І ў такой ступені, у якой прадстаўнікі Правага сектару пад Мукачава сапраўды змагаюцца супраць злачынцаў-кантрабандыстаў, якія рабуюць украінскі народ, у такой ступені яны героі-абаронцы, а прадажныя мянты, пракуроры і нават Парашэнка з Авакавым – патэнцыйныя злачынцы. Як бачым, сутнасьць тая ж. Злачынцы застаюцца злачынцамі, а абаронцы інтарэсаў уласнага народу на яго зямлі – героямі-абаронцамі, героямі-вызваліцелямі!    

Людзі са зброяй 3 

Ня буду хаваць: жаданьне нагадаць адзначанае паўстала ў мяне ня толькі ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне, а і ў сувязі са зьяўленьнем некалькі дзён таму сьпіса дзясяткаў прарасейскіх арганізацый, дзеючых на тэрыторыі Беларусі, прадстаўнікі якіх гатовыя, як вынікае зь сёньняшняга гістарычнага кантэксту, пераўтварыцца ў “сепараў” ды “зялёных чалавечкаў”, але ўжо на нашай беларускай зямлі. 

Я не такі наіўны, каб разьлічваць, што ўсе гэтыя “казакі”, удзельнікі “рускіх клубаў” і т.п. прарасейскіх арганізацый, якія сёньня атабарыліся на нашай беларускай зямлі, мяне пачуюць, зразумеюць і, паглядзеўшы на сябе вачыма прыстойных людзей, пераасэнсуюць свае злачынныя планы, адкінуць іх і сыдуць. Вядома, не. Я ўсьведамляю, што магу паўзьдзейнічаць толькі на некаторых. Дый убачыць мой зварот змогуць напэўна адзінкі. Але гэта з аднаго боку. З другога – гэты тэкст ужо існуе. Ён перад вамі, а значыць і патэнцыйная магчымасьць паўплываць хоць на кагосьці ёсьць. Ужо ёсьць.

Таму, працягнем.

Многія ўдзельнікі 100 прарасейскіх арганізацый, якія рыхтуюцца “пастраляць па людзішках” на нашай зямлі, могуць не ўсьведамляць яшчэ адно, што вельмі варта ведаць – а менавіта, што іх такое “рамантычнае жаданьне” выкарыстоўваюць уцёмную сапраўды буйныя злачынцы – арганізатары магчымых трагічных падзей ў Беларусі, іх ініцыятары-заказчыкі. Апошнія даўно запланавалі ня толькі выкарыстаць ваенны рамантызм дарослых дзяцішак, жадаючых “пагуляць у вайнушку”, а і пасьля таго, як удзельнікі прарасейскіх арганізацый на першым этапе ваеннай агрэсіі возьмуць на душу найцяжкі грэх забойства прадстаўнікоў яшчэ аднаго “брацкага славянскага народу” – на другім этапе яны будуць адсунуты ў цень, заменены на іншых, а то і зьнішчаны пры таямнічых абставінах…

“Маўр выканаў сваю справу, маўр можы сысьці…”

Адкуль я гэта ведаю? Дый прыгледзьцеся паўважлівей да ўкраінскіх падзей. Заказчыкі-арганізатары ваенных злачынстваў ва Ўкраіне і ў Беларусі адны і тыя ж. Гэта, думаю, зразумела! Сцэнар, што рыхтуецца для Беларусі, па сваёй сутнасьці будзе падобным да ўкраінскага. Так? Так. Тады давайце паглядзім на лёсы “рамантыкаў вайны” на захопленай тэрыторыі ўкраінскага Данбасу (ці, хто жадае, г.зв. “Наваросіі”), каб прадказаць лёс аналагічных асоб у Беларусі.

Так, на Расеі сёньня прыняты закон, якія забараняе апавядаць пра загінулых у ваенных канфліктах – іх колькасьць, імёны – у мірны час (раней да дзяржаўнай таямніцы належылі толькі зьвесткі, датычныя стратаў асабовага складу ў ваенны час –  http://www.msn.com/ru-ru/news/featured/%D0%BE-%D0%B2%D0%BE%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D1%85-%D0%BF%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%80%D1%8F%D1%85-%D0%B2-%D0%BC%D0%B8%D1%80%D0%BD%D0%BE%D0%B5-%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D1%8F-%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D1%82%D1%8C-%D0%B1%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%B5-%D0%BD%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%B7%D1%8F/ar-BBkkmof?ocid=SK2MDHP). Гэта азначае, што тыя, хто сёньня ваюе на Данбасе за “рускі мір” ці зьбіраецца паваяваць дзе-небудзь яшчэ, будуць гінуць у таямніцы й невядомасьці…

Так зь героямі не адбываецца! Так робяць толькі з “расходным матэрыялам”, які не шкада…

Паступілі зьвесткі, што на тэрыторыі Данбаса, захопленай сепаратыстамі, зьявіліся крэматорыі на колах, прызначаныя для спальваньня трупаў загінулых (http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/05/27/109135/kreml-szhigaet-chlenov-svoikh-regulyarnykh-voennykh-band-v-ukraine-v-mobilnykh-krematoriyakh.shtml). Гэта азначае, што калі раней ад загінулага заставаўся хаця б невялічкі холмік на зямлі й нейкія лічбачкі, накрэмзаныя на картонцы, то цяпер і гэтага ня будзе…  

Людзі са зброяй 5

“Так теперь положено” ў імя “Вялікай Россіі”… А людзі – расходны матэрыял…

Адносна нядаўна на гэтым сайце была інфармацыя пра расейскіх вайскоўцаў, захопленых у час баявых дзеяньняў на тэрыторыі Ўкраіны (https://nashaziamlia.org/2015/05/19/7535/). Дык вось, “Расея” ад іх адраклася (http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/05/29/109170/russkij-mir–kreml-otreksya-ot-svoikh-plennykh-spetsnazovtsev.shtml). Калі ва ўсім сьвеце падобныя дзеяньні лічацца скрайне ганебнымі й робіцца ўсё, каб вызваліць сваіх, у “Вялікай Россіі” гэта – звычайная практыка… У імя яе “так положено”…

Прыхільнікам “руского міру”, якія знаходзяцца ў Беларусі, варта таксама ведаць, што на тэрыторыі т.зв. “Наваросіі” сёньня – усяго пасьля году акупацыі – расьце незадаволенасьць рэжымам, які там усталяваўся, як з боку простых людзей (http://nn.by/?c=ar&i=151297), так і тых, хто ўзяў у рукі зброю. Апошніх ужо даводзіцца гнаць у бой з дапамогай заградатрадаў (http://nn.by/?c=ar&i=143633)… Расейская гісторыя – царская, сталінская – паўтараецца. У імя “Вялікай Россіі”, натуральна…

Тым, хто не давярае ўкраінскай інфармацыі ці таму, што падаюць беларускія апазіцыйныя СМІ, раю паслухаць даведзеных да адчаю “наварасійскіх казакоў” – рэальных людзей, якія адкрыта апавядаюць пра тое, як іх зачышчаюць расейскія сьпецслужбы (https://www.youtube.com/watch?v=jeGlnThG6XA), а таксама пра рэальную грамадскую сітуацыю ў т.зв. “Луганскай народнай рэспубліцы” (https://www.youtube.com/watch?v=T-eu-YPrLXA).  

Людзі са зброяй 6 

Аўтарытэтныя крыніцы, ці ня так?. Ці для вас усе казакі таксама расходны матэрыял? У імя “Вялікай Россіі”…

Асабліва прыхільнікам “русского міру”, якія знаходзяцца ў Беларусі, раю зьвярнуць увагу на лёс некаторых лідараў цяперашняй “Наваросіі”. Напрыклад на тое, як з агнямётаў быў спалены Аляксандр Бядноў (пазыўны “Бэтман”) і яго паплечнікі (https://vk.com/gbr_bat_lnr ; http://rusvesna.su/news/1420125547). Асаблівую ўвагу раю зьвярнуць на тое, хто гэта зрабіў. У імя “Вялікай Россіі”, вядома ж…

Людзі са зброяй 7Яшчэ большае значэньне мае забойства камандзіра батальёна “Прывід” Аляксея Мазгавога, бо ён па папулярнасьці быў другім чалавекам у “Наваросіі” пасьля Стралкова-Гіркіна (http://www.msn.com/ru-ru/news/featured/%D0%BF%D1%80%D0%B8%D0%B7%D1%80%D0%B0%D0%BA-%D0%BE%D0%B1%D0%B5%D0%B7%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BB%D0%B5%D0%BD/ar-BBkaGNw?ocid=SK2MDHP). Мазгавы быў падарваны, а затым расстраляны разам яшчэ зь некалькімі сепаратыстамі на трасе Перавальск-Луганск.

У СМІ зьявілася інфармацыя, што акцыю зьдзейсьнілі ўкраінскія дыверсанты (http://nn.by/?c=ar&i=150118). Аднак ёсьць шэраг сьведчаньняў, што гэты камандзір сепаратыстаў, які меў рэпутацыю чалавека зьнізу, незалежнага, шчырага і не замяшанага ў палітычных інтрыгах, быў ліквідаваны менавіта таму, што ён быў непадкантрольны Крамлю (http://www.msn.com/ru-ru/news/featured/%D0%BF%D1%80%D0%B8%D0%B7%D1%80%D0%B0%D0%BA-%D0%BE%D0%B1%D0%B5%D0%B7%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BB%D0%B5%D0%BD/ar-BBkaGNw?ocid=SK2MDHP). 

Маё асабістае знаёмства зь некаторымі поглядамі Мазгавога, якія ён публічна агучваў, зрабіла і мяне прыхільнікам апошняй версіі. Хаця кожны самастойна можа пазнаёміцца з гэтымі поглядамі, а я дык і вельмі раю… (гл., напрыклад, https://www.youtube.com/watch?v=E759szrzwY4 ; https://www.youtube.com/watch?v=xma_kCgEwTs ; https://www.youtube.com/watch?v=SmGVVUpwvpM ;  https://www.youtube.com/watch?v=GnITsl2ToxI  і асабліва https://www.youtube.com/watch?v=cr4QTGCFHSk).   

Думаю, што пасьля ўсёй гэтай інфармацыі сьвежыя заявы прадстаўнікоў украінскага штабу АТА пра тое, што сьпецслужбы Расеі працягваюць зьнішчаць непадкантрольныя “казацкія” ды іншыя фармаваньні баевікоў на захопленай імі частцы Данеччыны (http://glavpost.com/post/9jul2015/Conflicts/51900-specsluzhby-rossii-prodolzhayut-unichtozhat-boevikov-lnr-shtab-ato.html?utm_source=glavpost&utm_medium=internal_linking&utm_campaign=best_posts_under_post), нават для самых зацятых прыхільнікаў “руского міра” ў Беларусі ня будуць выглядаць такой ужо няпраўдай…

У канцы майго звароту хачу зрабіць акцэнт яшчэ на двух, на мой погляд, самых істотных момантах.

Першы. У рэдакцыі Нашайзямлі ўжо год як спрагназавана, што галоўнай мэтай вайны, якая адбываецца сёньня на паўднёвым усходзе Ўкраіны, зьяўляецца распальваньне варажнечы паміж брацкімі славянскімі праваслаўнымі народамі. Так рыхтуецца сітуацыя для будучага падпарадкаваньня Расеі глабальнай фінансавай мафіі. У гэтым стратэгія такога падпарадкаваньня. Такім чынам, кожны, хто зьбіраецца са зброяй у руках паўдзельнічаць у расейскай агрэсіі супраць Украіны ці Беларусі аб’ектыўна і незалежна ад яго індывідуальнага жаданьня будзе ўдзельнічаць у дасягненьні гэтых д’ябальскіх мэт.

Другое. У гэтай рэдакцыі таксама даўно заяўлена, што дадатковай мэтай вайны зьяўляецца тое, каб як мага большая колькасьць пасіянарыяў з украінскага і рускага бакоў (а ў персьпектыве і беларускага!) пазабівалі адзін аднаго…  

Людзі са зброяй 8Дык вось, зусім нядаўна вядомы крамлёўскі правакатар (гл. фота зьлева) з дуру прагаварыўся на ўвесь сьвет пра… тое ж (гл. тут: ; https://www.youtube.com/watch?v=m_tvYaA7arQ ; http://nn.by/?c=ar&i=152017). Ён так і сказаў: «Вашынгтону, Бруселю, Кіеву і Маскве пажадана, каб вайна працягвалася, каб экстрэмісты забілі адзін аднаго».

Таму задаю апошняе пытаньне: табе – прадстаўніку адной са 100 прарасейскіх арганізацый у Беларусі – усё гэта таксама патрэбна?! Ці ўсё ж такі ня гэта, а нешта іншае?…

Заклікаю моцна падумаць яшчэ раз перад тым, як канчаткова ўзяцца за зброю.

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы