nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пакуль мясцовыя клоўны…

26 ліпеня, 2015 | 32 каментарыя

Яўген Мурашка

Велес 1Сёньня будучыня беларускага і ўкраінскага народаў залежыць ад вынікаў вайны ва Ўкраіне. А, можа, і ня толькі гэтых народаў, а ўсяго Балта-Чарнаморскага рэгіёну.

Таму, усё для Ўкраіны, усё для перамогі!!!

Пакуль мясцовыя клоўны ў Беларусі ў чарговы раз рыхтуюць драўляныя шабелькі для бутафорскага “змаганьня за уладу”, Дабрачынны Фонд “Велес” (дарэктар Віталь Арцёменка), утвораны Зьвязам беларусаў Нямеччыны, па меры сваіх магчымасьцяў дапамагае тым, хто не шкадуе свайго жыцьця у вайне супраць расейскіх акупантаў ва Ўкраіне.

 

Падаем ніжэй фотаздымкі, якія ілюструюць дзейнасьць Фонду “Велес”:

 Велес 2

 

 

 

Украінцы і беларусы Нямеччыны 12 ліпеня адпраўляюць украінскім ваярам дзьве машыны хуткай дапамогі зь Мюнхену. Гэтыя машыны дапамогуць выратоўваць жыцьці ўкраінскім ваярам, якія паўсталі на абарону сваёй Бацькаўшчыны.

 

 Велес 3 

 

 

 

 

 

 

Сьвятары ўкраінскай царквы праводзяць абрад асьвячэньня гуманітарнай дапамогі.

 

 

Велес 4 

 

 

 

 

 

 

 

Актывіст Тарас перадае “Падзяку” ад ваяроў з фронту.

 

Велес 5

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падзяка ад ваяроў 2-га аэрамабільна-дэсантнага батальёну 95-й ОАЕМБр беларусу – кіраўніку гуманітарнага фонду “Велес” Віталію Арцёменка, за подпісам капітана П.Роздача.

 

 

Велес 6

 

 

 

 

 

 

 

 

Кіраўнік гуманітарнага фонду “Велес” Віталь Арцёменка размаўляе з украінскай актывісткай.

 

 

Усяго Фонд за кароткі час свайго існаваньня адправіў у раён баявых дзеяньняў 7 (сем) аўтамашын і шмат усяго іншага, што неабходна для падтрыманьня жыцьця вайскоўцаў у палявых умовах.

З нагоды, лічу неабходным паінфармаваць грамадства пра тое, што лісты ад  створанага беларусамі Нямеччыны  Фонду “Велес” з просьбай дапамагчы з пошукамі крыніц фінансавай падтрымкі сярод беларускай супольнасьці ў сьвеце былі дасланыя ў больш як 100 адрасоў.

Сярод іх:

–  на імя Старшыні Рады БНР пані І.Сурвілы (двойчы),

– Старшыні Беларуска- Амерыканскага Задзіночаньня (БАЗа) пану В. Станкевічу (двойчы),

– рэдактару часопіса “Беларус” (ЗША) пані Г.Сурмач (двойчы),

– намесьніку старшыні Рады БНР пану С.Навумчыку,

– рэдактару радыё “Свабода” пану А. Лукашуку,

– рэдактарам незалежных СМІ (Народная воля, Наша ніва, Хартыя-97, АГП, Бацькаўшчына),

– і шмат іншых. 

Мы таксама зьвярталіся ў незалежныя СМІ з просьбай даць хаця б інфармацыю аб стварэньні Фонду і мэтах яго дзейнасьці.

Але… ніхто зь пералічаных вышэй (за адным выключэньнем) нават не адгукнуўся… [!!! – Рэд.]

Няма таксама адказу ні ад аднаго зь лідараў “беларускай” “дэмакратычнай” “апазыцыі”[!!! – Рэд.]

Чаму я пра ўсё гэта паведамляю? А таму, што для Фонду прынцыповым зьяўляецца, каб крыніцы фінансаваньня былі яшчэ і беларускія. Бо сярод задач Фонду ня толькі дапамога ўкраінскай нацыі ў вайне з расейскай агрэсіяй. Мы планавалі дапамагчы матэрыяльна, па меры магчымасьці, і нашым беларускім навукоўцам ды выкладчыкам, якіх звольнілі з працы за беларускую патрыятычную і беларускую нацыянальна-дэмакратычную пазіцыю.

Але як бачым па факце, нікаго з узгаданых вышэй адрасатаў і гэтыя праблемы не турбуюць

Затое сёньня розныя “беларускія” “апазіцыйныя” СМІ навязьліва паведамляюць нам пра праблемы геяў, пра дзейнасьць клоўнаў у сёньняшнім выбарчым цырку, а таксама пра візіты розных дзепардзье. Рада БНР колькі часу таму надрукавала справаздачу аб сваёй “дзейнасьці” за перыяд 2012-14 гг. у стылі… ЦК КПСС.

Ведаеце, з такімі “нацыянальнымі лідарамі” беларуская нацыя яшчэ доўга не адродзіцца.  Беларусь можа нават зноў страціць незалежнасьць. І ня столькі з-за палітыкі Расеі, колькі з-за ўсіх гэтых манкуртаў, калабарантаў, здраднікаў

 

32 каментарыя

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Гэта апошні (трэцьці) зварот
    Паважанныя пані І.Сурвіла, пані Г.Сурмач, пан В.Станкевіч, пан А. Лукашук, пан С.Навумчык.
    Лідарам беларускіх партый і рухаў,
    Незалежным СМІ і партыйным сайтам.
    З нагоды, лічу неабходным паінфармаваць Вас і грамадства пра тое, што лісты ад створанага беларусамі Нямеччыны Фонду “Велес” з просьбай дапамагчы з пошукамі крыніц фінансавай падтрымкі сярод беларускай супольнасьці ў сьвеце былі дасланыя ў больш як 100 адрасоў, у тым ліку і Вам.
    Прайшоў час, але мы не атрымалі ніводнага адказу на наш зварот і не пабачылі ніводнай публікацыі ў незалежных СМІ. Безумоўна, мы не настолькі прастадушныя, каб чакаць плыні водгукаў, тым больш нейкіх ахвяраваньняў. Але мы дастаткова дасьведчанныя, каб заявіць аб наступным:
    Сёньня ў Беларусі і ў замежжы няма (скончыліся) шчырыя беларусы, якім баліць за сваю Бацькаўшчыну. Ёсьць толькі амерыканцы, канадцы, аўстралійцы, эўрапейцы, якія забыліся адкуль яны родам. Ёсьць тэарэтыкі, стратэгі ў ЗША, ёсьць прамоўцы ў Канадзе, ёсьць дасьледчыкі 90-х у Чэхіі.
    У Беларусі ёсьць цыркавыя артысты (клоўны), манкурты і калябаранты. Але бракуе тых, хто сваім жыцьцём, асабістым прыкладам імкнецца хоць чым-небудзь быць карысным сваёй Радзіме, хто верны памяці сваіх продкаў і ўсьведамляе асабістую адказнасьць за будучыню тых, каму даў жыцьцё.
    Ну а вам, я раю застрэліцца ці моўчкі сыйсьці у нябыт. Бо большай шкоды, чым тую, якую вы ўжо прынесьлі (сваёй бязьдзейнасьцю, прафанацыяй, праджнасьцю, здрадай) няма.
    Я.Мурашка
    26.07.2015г

  2. Яўген Мурашка кажа:

    Рэзюмэ:
    Пачытайце перад тым, як класьціся спаць, можа з раніцы пацягне на споведзь

  3. Павел Біч кажа:

    Шаноўны спадар Яўген, а давайце паспрабуем абменяцца думкамі. Вы пачытаеце мой апошні артыкул на сайце ARCHE і дадіце яму аценку, а я ў тым жа аб’ёме выкажу думку пра вашые погляды. Можа і дакапаемся да ісціны. Чакаю.

  4. – А я думаў, маўляў, дзе дзеўся сп. Мурашка?, чаму не чуваць доўга ад
    яго?..

    ДЗЯКУЙ ВАМ, ШАНОЎНЫЯ, ЗА ГЭТУ ВІДАВОЧНА ПЛЁННУЮ ДЗЕЙНАСЬЦЬ НА ГАЛОЎНЫМ НАКІРУНКУ ЦЯКУЧАГА МОМАНТУ:

    ВАЙНЫ З РАСЕЯЙ.

    …Гэта, безумоўна, і наша, беларуская вайна з застарэлым ворагам-маскалём, з-за якога мы маем такую маральнасную ЭРОЗІЮ нацыі (ад гордай ЛІТВЫ да прыніжнай “белоруссіі”).

    1) Што робіць сп-ня Сурвіла і яе законны дэпартамент афіцыйнай незалежнасьці Беларусі?
    – ПРАКТЫЧНА НЕВЯДОМА.
    …а маглі б аб’яднаць усю Дэмакратычную аПазыцыю супраць дыктатуры на Бацькаўшчыне. Але такія кадры як сп. Пазьняк і Ко., што там дамінуюць ды цешацца з сябе, –
    па сваёй натуры не здольныя да дыялогу, кампрамісу і кіраўніцтва Маральнай большасьцю народа.

    2) Радыё “Свабода”? – радыё сэкс-меншасьці, таксама, па-прыродзе сваёй прамоцыі амаральнасьці, не можа нічога дадаць да высокамаральнага нацыянальнага паходу, дзе толькі і магчыма пераможная кансалідацыя народа супраць дыктатуры. (Даўно пара чысьціць актыў гэтага дзяржаўнага інстытуту, які перастаў быць эфектыўным).
    Сп. Лукашук і Ко – НА ПЕНЬСІЮ! Хопіць зьдзеквацца з публікі!

    3) Унутраная нацыянальная апазыцыя пакутуе ад жудаснага прэсінгу ўладаў Лукашэнкі і вонкавага падкопу ад не-дэмакратычных “нацы-апосталаў”-пазьнякоўцаў. Там, амаль няма шансу ладзіць агульнанацыянальную кампанію, альбо Фронт.

    4) Тут у Эўропе ўсе разьбегліся па сваіх новых кватэрах і расчараваліся ў нацыянальным дэмакратычным руху, …асабліва з часу “разьдзіраньня ранаў да крыві” пад кляймом “псеўда-апазыцыі”.

    Дзякуй, яшчэ раз, шаноўны Яўген Мурашка, што Вы ёсьць і, нават, паказваеце прыклад у гэтай харызматычнай барацьбе са злом вакол нас …і ўнутры нас, у СУМЛЕНЬНІ. Няхай жа сапраўды-сумленьныя людцы адгукнуцца, няхай нацыя схамянецца ў Пазітыве, які Вы паказваеце гэтай акцыяй дапамогі братам-украінцам.

    Жыве Беларусь!
    Жыве Літва!

    • Яўген Мурашка кажа:

      Хацеў бы запярэчыць Пану Шпакоўскаму.
      У справе дапамогі украінскаму народу, няма маёй выключнай ролі.
      Уся нагрузка лягла на плечы кіраўніка Фонду “Велес”, Віталя Арцёменкі.
      Гэту падзяку адношу на яго рахунак.

  5. Рэдакцыя кажа:

    Шаноўны спадар Яўген, Вы напісалі артыкул, які будзе мець для многіх вялікае ацьвераджальнае значэньне, аднаўляючы гістарычную Праўду (асабліва на фоне ўсёй той чарговай брыдоты, што робіцца цяпер унутры і вакол Беларусі).
    Ці не маглі б вы з нагоды ўдакладніць яшчэ два моманты:
    1. А чаму Вы нічога не напісалі пра самага вядомага беларускага апазіцыянера – “лідара нацыі”, як ён сам сябе называе?
    2. Вы напісалі, што са 100 чалавек нехта Вам адказаў. Хто гэта? Можа “лідар”?

    • Яўген Мурашка кажа:

      Рэдакцыі
      1.”Лідар” нацыі пан З.Пазьняк, лічыць ніжэй свайго гонару мець з намі справу. Відаць рыхтуе наступны опус, у якім, як заўсёды, ён галоўны герой.
      2. Як ні парадаксальна, адгукнуўся сябра маіх юнацкіх гадоў (цяпер жыве у Ізраілі) Уладзімер Сагайдакоўскі і гатоў перавесьці 200 шэкелей. Але тут узьніклі некія складаннасьці з пераводам. Высьветлілася, што у Ізраіле няма іншаземных банкаў. Але вялікі яму дзякуй за імкненьне дапамагчы, у адрозьненьне ад беларусаў.

  6. С.Высоцкі кажа:

    Справа спадароў Я.Мурашкі ды В.Арцёменка – гэта ня проста практычная, рэальная дапамога ўкраінскім байцам, гэта Чын Нацыянальных Беларускіх Сілаў, гэта выклік бяздарнасьці, хібнасьці ды тупіковасьці такой апазіцыі!

    Без усялякіх грантаў, сваімі рукамі, сваёй энэргіяй аб’ядналі беларусаў ды ўкраінцаў – і падтрымоўваюць змагарную Ўкраіну!
    На жаль, беларуская эміграцыя згубіла ідэалы і мэты, за якія змагаліся людзі, што стваралі гэтую самую дыяспару – К.Акула, Б.Кіт, І.Касяк ды сотні іншых легендарных людзей…
    Эміграцыя замнкнулася,стала як секта, згубіла час ды повязь з беларускімі патрыётамі, пайшлі лёгкім шляхам афіцыёзу і раздутых,як бурбалкі, аўтарытэтаў…
    Цяпер упершыню за столькі гадоў узьнікае надзея на адраджэньне беларускай дыяспары на нацыянальным ды дзейным грунце.
    Гэта штуршок беларускім патрыётам у Беларусі – час ужо скінуць брудны і чужы па сутнасьці кажушок афіцыйнай апазіцыі, ды будаваць Нацыянальны Супраціў, далучацца да шэрагаў патрыётаў!..

  7. Яўген Мурашка кажа:

    Галоўнаму рэдактару газеты “Народная воля”
    І.П.Сярэдзічу

    Паважаны Іосіф Паўлавіч,

    Лічу сваім абавязкам звярнуць увагу рэдакцыі на плённую, дальнабачную і высакародную дзейнасць людзей, сапраўдных патрыётаў Айчыны, беларусаў у Нямеччыне, на іх выклік апатыі і раўнадушшу, спаўзанню да глухаты і нематы, дэградацыі і абыдлення, што назіраецца цяпер асабліва ў той часткі нашых землякоў, што колісь узнесліся наверх на палітычнай плыні і боўтаюцца цяпер нікому і ні да чаго не патрэбныя.

    Размову вяду пра шчасную і дасціпную беларускую сям’ю Яўгена Мурашкі і Галіны Арцёменка. Я з імі маю гонар быць знаёмым даўно і ўжо не здзіўляюся іх актыўнасці, паслядоўнасці, адданасці справе. Аднак далей размова пойдзе выключна пра плён іх працы і зварот Мурашкі да сваіх суайчыннікаў, прадстаўнікоў гэтак званых палітычных сіл.

    Прапануючы надрукаваць гэты невялікі па месцы ў газеце зварот цалкам, зазначу, аднак, што словы звароту нязвычна горкія, запальчывыя, у нечым нават адчайныя. Але, мусібыць, Я. Мурашка ўжо мае на іх права.
    Разам з тым прапаную як рэфрэн на зварот надрукаваць і водгук у сеціве Алеся Шпакоўскага, нашага земляка з Бельгіі.

    З павагай пісьменнік Васіль Якавенка

    27.07.2015 г.

  8. Яўген Мурашка кажа:

    Гэта перапіска з беларусамі Іркуцка
    З панам А.Рудаковым, у прыватнасьці
    Re[5]: зварот
    28 июня, 11:53
    pagonya_bartash ,

    Воскресенье, 28 июня 2015, 12:43 +03:00 от Yauhen Murashka :

    Дзякуй за адказ. ЗБС, наувоголе не адказвае на лісты.
    Ну а як наконт нейкіх асабістых кантактаў?
    З павагай.
    Яўген

    Воскресенье, 28 июня 2015, 12:35 +03:00 от Oleg Rudakov :

    Спадар Яўген. У мяне няма адрасоў беларусаў у Сьвеце. Але яны ёсьць у ЗБС “Бацькаўшчына”. Іх адрас такі: zbsb Backauszczyna

    Воскресенье, 28 июня 2015, 12:31 +03:00 от Yauhen Murashka :

    Пан, Алег. Чакаю адказ на свой апошні ліст. Мне неабходны адрэсы беларусаў у сьвеце. Мяркую, што магчыма у Вас яны ёсьць
    З павагай.
    Яўген

    Понедельник, 18 мая 2015, 16:40 +03:00 от Oleg Rudakov :

    Вітаю, Вас спадар Яўген.

    Я пазнаёміўся з Вашым Зваротам, у якім Вы просіце пералічыць грошы на рахунак на карысьць ваяроў Украіны.

    Я падзяляю Ваш клопат, у сувязі з вайной, якая сама па сабе з’яўляецца бязглуздным дзеяньнем, асабліва ў цэнтры Еўропы, асабліва ў 21 стагодзьдзі, асабліва паміж рускім і украінскім народамі.

    Але на жаль, маё асабістае эканамічнае становішча вельмі складанае. Мяне, рознымі інтрыгамі (пачынаючы з сумнавядомага абвінавачваньня ў “экстрымізме”) адхілілі ад кіраўніцтва Рэгіянальным грамацкім аб’яднаньнем “Іркуцкае таварыства Беларускай культуры”. я быў вымушаны ўвогале выйсьці з Таварыства, якое сам стварыў, і якое ўзначальваў 17 год….Зараз я шараговы жыхар горада Іркуцка….

    Так, мы (з маімі вернымі паплечнікамі) спрабуем разьвіць іншае грамацкае аб’яднаньне – Маладзёвы клуб “Крывічы”. Але грошы ні з гораду, ні тым больш з вобласьці нам не даюць… Тыя спонсары якія былі таксама адышлі ( тут яшчэ і крызіз моцны ў Расіі сказаўся)… Таму раблю ўсё за свой асабісты кошт….

    Таму я прашу ў Вас прабачэньня, але фінансава я пакуль не ў стане зрабіць якую дапамогу…

    Пра мае асабістыя варункі таксама не хацеў бы шырогкага розгаласу, бо гэтая сітуацыя і так ставіць мяне як небараку,

    Выбачайце….

    Алег, але не пан…… 🙁

    Воскресенье, 17 мая 2015, 23:51 +03:00 от Yauhen Murashka :

    Пан, Алег.
    Дасылаю, у другі раз, наш Зварот, менавіта да беларусаў.
    Хацеў бы заасяродзіць увагу на тым, што дапамагчы нашай Бацькаўшчыне гэта наш сьвяты абавязак.
    Вы цудоўна ведаеце, што ніхто нам не дапаможа і разлічваць мы можам толькі на сябе..
    Хацеў бы пачуць адказ на наш Зварот.
    З павагай.
    Я.Мурашка

  9. Павел Біч кажа:

    Існуе небяспека пераключыцца з беларускай тэматыкі на светавую, як гэта зрабіла напрыклад п. Алексеевіч. У свой час З.Пазьняк крычаў, што без незалежнасці Беларусі не будзе незалежнасці краін Балтыі. І нечым там абгрунтоўваў гэты крык. Цяпер вы пачалі крычаць тое ж толькі датычна Украіны. З чаго вы ўзялі што без свабоды Украіны не можа быць свабоды Беларусі? Цалкам можа. У палітыцы пануюць кампрамісы і можа так стацца што Расея адпусціць Захаду Украіну пры умове што Захад навечна атдасць нас Расеі. Тады вы што пачнеце крычаць што без свабоды Расеі не можа быць свабоды Беларусі? І такое можа быць.У артыкуле “Варыянты нашай будучыні” (якой вы схавалі ад чытача) я пішу і аб такім варыянте. Усё залежыць ад нашага народа.Для меня асабіста ясна. што тое што вы кінуліся дапамагаць Украіне сведчыць аб тым што вы не ведаеце што рабіць з нашым народам, як яго прывесці ў стан сярэдній паміх украінцамі і балтамі сярод якіх мы жывём. А ваша крытыка замежных і мясцовых апазіцыянераў сведчыць не аб тым што там адны нягоднікі, як вы намекаеце. а аб тым што нацыі у нас як не было так і няма. Апазіцыянеры апынуліся ў пустэчы. Без народа пры вялікіх амбіцыях і нараджаюцца дзівакі самых розных гатункаў..

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан, Біч!
      Па-першае. Ва Украіне ідзе вайна паміж украінскім народам і расейскім драпежнікам- забойцам і гэтым усё сказана. Кропка.
      Па другое.
      Я не “намяківаю”, а сьцьвярджаю наступнае:
      Апазыцыі у Беларусі няма. Ёсьць кадлячок ліберастаў і інш. прадажных прыстасаванцаў, якія хварэюць на сваю выключнасьць. Магу Вам усіх пералічыць, калі жадаеце. згодна альфабэту
      Але і ёсьць беларуская нацыя, адраджэньне якой, гэта справа часу
      А з “апазыцыяй” народ жыве у адным доме, але на розных паверхах. І уваход у дом у кожнага розны, таму яны амаль што не перасякаюцца.
      З павагай.

  10. Павел Біч кажа:

    Сп. Яўген, пералічваць мне падлюг з апазіцыі не варта, таму што я і іншые чытачы запатрабуюць ад вас доказаў, якіх у вас, хутчэй за усё, няма. Як вы адрозніце тых хто не друкуе вашых разважанняў з-за таго што яны варожые падлюгам з апазіцыі, або з-за таго, што улады закроюць той сайт які вашые разважанні апублікаваў. Калі той жа любімы вамі сайт не друкуе мае артыкулы. я таксама пачынаю думаць- ці не ворагі яны нацыяналізма на якіх пазіцыях я стаю. І так з усімі сайтамі, ў тым ліку і газетай “Народная Воля”. Пытанне складанае. Як вылічваюць агентаў па сапраўднаму? Праслухоўваюць іх телефонные размовы, перахватваюць лісты, лічаць ці “па средствам” яны жывуць і г.д. Рэдакцыя сп. Астроўскага маюць такія магчымасці каб аднойчы выкрыць паловы нашай апазіцыі? Мяркую Не. Яны глядзяць – Біч не абураецца геямі, піша што гэта тэма перпендыкулярная вектару Нацыяналізма (не перашкаджае яму), значыць ён лібераст і г.д.(змешваюць маральнасць з палітыкай). Ваша вера што беларуская нацыя адрадзіцца і гэта справа часу не адпавядае рэчаіснасці. Яна мае чыста релігійны характар. Кожная хваля пад’ема нацыяналізма слабейшая за папереднюю. Пачніце з Касцюшкі і даведзіце аналіз да 90-х і да нашых часоў. Регресс відавочны. Але што самае цікавае пыха нашай апазіцыі такая вялікая што ніхто з яе не пагаджаецца з тым што мы за апошнія 100 гадоў атрымалі две паразы ў нацыянальным будаўніцтве. Асабліва тут вылучаюцца Пазьняк, Навумчык. Шушкевіч. Калі аднойчы на форуме нейкій маладзен сказаў што незалежнасць нам дасталася лёгка, Шушкевіч накінуйся на яго амаль што з кулакамі, і усе трусліва замоўклі. Шляхэцкая пыха ў яе новым варыянце.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан, Біч.
      Аб якіх доказах можа ісьці размова. Я ж не пішу аб прыватным жыцьці гэтых прайдзісьветаў.
      А аб тым, што яны не заслугоўваюць павагі, сьведчаць іх справы. З многімі з іх я (за 25 гадоў) перасякаўся не аднойчы.
      Таму я ведаю аб чым кажу.
      З павагай.
      Яўген

  11. Яўген Мурашка кажа:

    • Гэтым дакумэнтам сьведчу, насколькі заявы Рады БНР, разыходзяцца з справай


    • 84. Рада БНР: ( Гадавік за 2012, 2013 і 2014 гг. 84-я старонка з 89-і)

    • Прыгадваючы Заяву Рады БНР “З нагоды небясьпекі збройнага канфлікту на тэрыторыі Ўкраіны” ад 3 сакавіка 2014 г., – памятаючы 75-годзьдзе пачатку Другое Сусьветнае вайны і стагоддзе пачатку Першае Сусьветнае вайны ў гэтым годзе: (A) рашуча асуджае збройную агрэсію Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны; (B) канстатуе, што цяперашнія дзеяньні Расейскай Фэдэрацыі, як і папярэдняя анэксія Крыма, носяць супрацьзаконны характар і супярэчаць базавым прынцыпам міжнароднага права і прынцыпам міжнароднай бясьпекі, распрацаваным пасьля Другой Сусьветнай Вайны, а таксама ўласным міжнароднам забавязаньням Расейскай Фэдэрацыі паводле Статуту ААН і іншых дзьвухбаковых і шматбаковых міжнародных актаў; (C) заклікае міжнародную супольнасьць аказаць усю магчымую падтрымку абароне Ўкраіны ад вонкавай агрэсіі, разглядаючы цяперашнюю сытуацыю як найбольш сур’ёзнае выпрабаваньне для мэханізмаў бясьпекі на эўрапейскім кантынэнце, для ўсяе сучаснае сыстэмы бясьпекі ў міжнародных дачыненьнях, а таксама для мэханізмаў забесьпячэньня жыцьця народаў Эўропы ў міры і згодзе, з часоў Другой Сусьветнай вайны; (D) заклікае бакі канфлікту ва ўсходняй Украіне да канчатковага пераводу процістаяньня з ваеннага рэчышча ў палітычнае, а міжнародную супольнасьць – да спрыяньня гэткаму пераводу, перадусім праз уплыў на кіраўніцтва Расейскае Фэдэрацыі; (E) папярэджвае афіцыйных асобаў Рэспублікі Беларусь аб адказнасьці за магчымае ўцягваньне Беларусі ў вайну і падтрымку збройнай агрэсіі. Удзел Беларусі ў агрэсіўных зьнешніх авантурах кіраўніцтва Расеі або прамое ці ўскоснае спрыяньне ім зьяўляюцца цалкам недапушчальнымі, зважаючы асабліва на цяжкія страты, якія Беларусь пацярпела ў выніку войнаў напрацягу апошніх стагодзьдзяў. У прыватнасьці, недапушчальным зьяўляецца выкарыстаньне для любых формаў уцягваньня Беларусі ў вайну абавязкаў, прынятых ад імя Беларусі дзяржаўным кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі ў рамках Арганізацыі Дамовы Калектыўнай Бясьпекі, а таксама любых іншых угодаў, заключаных названым дзяржаўным кіраўніцтвам ад імя Беларусі з Расейскай Фэдэрацыяй;

    • Яўген Мурашка кажа:

      85. Рада БНР: (Гадавік за 2012, 2013 і 2014 гг.) заклікае міжнародную супольнасьць, зважаючы на спробы рэжыма Аляксандра Лукашэнкі здабыць зь цяперашняй міжнароднай сытуацыі выгоды накарысьць палітычнага і эканамічнага становішча сваёй улады над Беларусьсю, прытрымлівацца пасьлядоўнай і цьвёрдай пазыцыі адносна гэтага недэмакратычнага і рэпрэсіўнага рэжыма. Рада БНР падкрэсьлівае, што комплексная нармалізацыя стасункаў паміж сучаснымі ўладамі Рэспублікі Беларусь і міжнароднай супольнасьцю дапушчальная толькі пасьля вызваленьня і рэгабілітацыі беларускіх палітычных вязьняў, правядзеньня дэмакратычных выбараў у Беларусі і пры ўмове забесьпячэньня грамадзянам Рэспублікі Беларусі базавых дэмакратычных свабодаў; (G) выказвае сваю салідарнасьць і падтрымку народу, дзяржаўнаму і ваеннаму кіраўніцтву Ўкраіны, якая перажывае адзін з найбольш драматычных і адказных момантаў у сваёй найноўшай гісторыі. Ад таго, ці вытрымае Ўкраіна цяперашнія выпрабаваньні, будзе залежыць і будучыня Беларусі і рэгіёна; (H) вітае і разглядае любую падтрымку, якую беларусы ў Беларусі і ўсім сьвеце будуць аказваць украінскаму народу і дзяржаве ў справе абароны сувэрэнітэта Украіны ад вонкавай агрэсіі, а таксама такую падтрымку трэцім бакам, якія бы дзейнічалі ў названых мэтах, як адпаведную доўгатэрміновым інтарэсам Беларусі

      Гэты дакумэнт, выпрацаваны Сакратарыятам Справаў Абароны Рады БНР, дзе Сакратаром па Справах Абароны ( у2012г.) прызначаны пан С.Навумчык
      Удакладненьне Я.Мурашкі

  12. Павел Біч кажа:

    На жаль сп. Мурашка, я не знайшоў нічога неправільнага ў пададзеных вамі тэкстах. Можа вам варта было б пераняць практыку сп. Астроўскага, які чужые тэксты так густа абстаўляе сваімі заувагамі што іх цяжка бывае чытаць.Я крытыкую апазіцыянераў за іх жахлівае самахвальства, што ёсць прыкметай іх глупства, ну яшчэ за тое што яны сваімі пісулькамі-скаргамі і кніжачкамі унушаюць і усяму Свету і нашаму чытачу,- называючы наш народ беларусамі і а краіну Беларуссю- што мы з рускага Света. Як што пачнецца сапраўдная вайна паміж намі і Расеяй гэта “вылезе нам боком” – надасць нагласці маскалям і паралізуе наш супраціў. Вы можаце уявіць украінца які крычыць “Слава Малой Расеі”? А ведзь нашы ідыёты дагэтуль крычаць “Жыве Белая Расея”. Пачніце ў паперах якіе пішаце упамінаць нас толькі як Вялікалітву-Беларусь і т.п. Даведзіце да немцаў што мы не з рускага Свету З павагай..

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан, Біч.
      Што тычыцца немцаў, я бы сказаў так. На нашым лецішчы, для іх мы спачатку былі “рускімі”. Затым яны пагадзіліся на “украінацаў”. І каб спыніць гэтага непаразуменьне, на флагштоку (які дарэчы самы высокі) я вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг.
      Цяпер усё стала на сваі месцы.
      З павагай

  13. Яўген Мурашка кажа:

    Сегодня, 10:25

    Ліст да Сакратара Сакратарыята Абароны Рады БНР, пана С.Навумчыка

    Пан, Навумчык, гэта вытрымка з Заявы Сакратарыята Абароны Рады БНР (Гадавік 2012-14гг.) цытую:

    «…Ад таго, ці вытрымае Ўкраіна цяперашнія выпрабаваньні, будзе залежыць і будучыня Беларусі і рэгіёна; (H) вітае і разглядае любую падтрымку, якую беларусы ў Беларусі і ўсім сьвеце будуць аказваць украінскаму народу і дзяржаве ў справе абароны сувэрэнітэта Украіны ад вонкавай агрэсіі, а таксама такую падтрымку трэцім бакам, якія бы дзейнічалі ў названых мэтах, як адпаведную доўгатэрміновым інтарэсам Беларусі…”

    У чарговы раз зьвяртаюся да Вас, ужо не заклікам аб дапамозе, (бо дарэмна) а з канстатацыяй фактаў. Вы упарта ігнаруеце нашы звароты, тым самым падкрэсьлівая сваё негатыўнае стаўленьне да нас, незалежна ад матывацыі. Ня буду казаць дыпляматычным тонам, скажу проста. Вы някепска прыстасаваліся на утульным і хлебным месцы (радыё Свабода), папісваеце мемуары, дзе галоўным героямі з’яўляецеся толькі Вы і Ваш паплечнік пан З.Пазьняк. Вам няма ніякіх спраў да таго, што адбываецца у Беларусі і вакол яе. Нам бы было б неістотна Ваша асабістае стаўленьне да ініцыятыў якія сыходзяць ад неабыякавых людзей. Але Вы атабарыліся у Радзе і на радыё і блякуеце гэтыя ініцыятывы. Вы страшней Лукашэнкі, бо ён непрыхаваны вораг беларускай нацыі, а Вы такі ж недобразычлівец, толькі пад маскай патрыёта. Складваецца уражаньне, што Вы увогуле не беларус. Дзякучы такім як Вы, беларускай нацыі яшчэ доўга жыць пад гнётам рэжыма і акупацыі Расеі.

    Я.Мурашка.

    29.07.15

    • Яшчэ раз дзякуй, сп. Мурашка!
      – цяпер за дакладныя фармулёўкі ў дачыненьні да сп . Навумчыка, як да чальца партыі “Правага пляча”, што ўраўнаважвае і стабілізуе “левага” сп. Лукашэнку і яго Сям’ю ля ўлады. У агульным, разам гэта плечы таго “чорнага цела” двух скрайнасьцей, экстрэмумаў, – што утрымлівае нашу нацыю ад Сумленнага Дзеяньня на карысьць сябе і краіны.

  14. Яўген Мурашка кажа:

    Да вобліку “чулага” чалавека, беларускага “патрыёта” пана С.Навумчыка
    У 2000-м, калі мая сям’я (пані Г.Арцёменка, нявестка з унукам і двое прыёмных дзяцей) знаходзіліся у чэскім лягеры для бежанцаў пад горадам Застаўка у Брно, у нас былі праблемы з злучэньнем сям’і. Я і сярэдні сын Віталь, у той час, ужо атрымалі палітычны прытулак у Нямеччынеу той час. Аднойчы, мы з Пані Галінай, ведаючы што на радыё Свабода, працуе вядомы беларускі дзеяч пан С.Навумчык, вырашылі зьвярнуцца да яго за дапамогай. Прышоўшы ў офіс радыё мы дамагліся, каб да нас выйшаў (бо нас унутр ахова не пускала) пан С.Навумчык. Калі ён выйшаў, мы пачалі прасіць яго, каб ён разглядзеў адзін з нашых дакумэнтаў. Ён узяў яго, бачна было што неахвотна, мелькам у яго зазірнуў і тут жа вярнуў назад. Маўляў, што ў яго бракуе часу. Мы зноў настойліва пачалі яму растлумачваць, што нам больш няма куды зьвярнуцца. Тут ён заверашчаў і зноў, спасылаючыся на недахоп часу, павярнуўся і шпарка сышоў. Перад гэтым параіў нам зьвярнуцца да Пані Ганны Сурмач, што мы і зрабілі.
    Хачу выказаць словы ўдзячнасьці пані Г.Сурмач і пану Юрке Станкевічу (цяпер нябожчык, зямля яму пухам) за дапамогу, так неабходную нам у той час.
    А пан Навумчык, няхай і далей жыве, такія людзі доўга жывуць…
    Я.Мурашка

  15. Прага кажа:

    Я. Мурашка: “…ёсьць дасьледчыкі 90-х у Чэхіі.”

    Дайце прозьвішча гэтых даследчыкаў.

    • Нарцысная “прага” чарговы раз насьмяшыла сваім пыхлівым “аўта-аўтарытэтам.”

      Практычна, нашмат больш, на парадкі, ёсьць Адукаваным той чалавек, які
      прадказальна, празрыста ды публічна-зразумела жыве,
      плённа, па-наватарску працуе на карысьць Бацькаўшчыны і, разам,
      кажа і піша болей відавочна-праўдзіва, –
      чым тая, нібыта адукаваная, але сумна-вядомая “абшчак-прага”, – ад імя прысвоеных чэшскіх навукоўцаў ды яшчэ й ананімна.

      • Дадамо, што за часамі СССР застацца без афіцыйнай адукацыі такому працавітаму, сьціпламу чалавеку, і пры тым – сапраўднаму інтэлектуалу, ды яшчэ і патрыёту, як сп Мурашка,
        – азначала болей верагодна зьберагчы сябе, застацца здольным, менавіта, для такой начаканай
        творчай патрыятычнай дзейнасьці, якую вядзе цяпер сп. Мурашка.

        Зь іншага боку, за-фармалізаваныя і прамытыя на савецкі манер мазгі, што маюць сёньня “кандыдаты мастацтвазнаўства і многіх іншых навук..,” самаўдушаюць нацыю абсалютна “па-камунісьцічаскі”. Не іх шчодрая пісаніна ды самахвальства, а рэальныя ВЫНІКІ гавораць самі за сябе цякучым нацыянальным крызісам Вялікай Літвы.

        Усё згаданае пацьверджвае і дадзены факт дапамогі Украіне ад ЗБН і поўную няздольнасьць афіцыйнай (ды ж – афіцыёзнай!) “дэма-апазыцыі” падтрымаць безумоўна важную ініцыятыву агульна-нацыянальнага значаньня.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Празе.
      Даследчык, 90х гэта “патрыёт усёй Беларусі” пан. С.Навумчык.
      Я.Мурашка

  16. Ніна Аксёнчык кажа:

    На тэму нашай “бел. апазіцыі”. Хто яшчэ не чытаў— чытайце маю старонку “Ніна Аксёнчык” на Фэйсбуку. Акрамя прэзентацыі сваіх новых кніг вершаў і новых карцін, малюнкаў, паліткоміксаў, напісала многа эсэ і працягваю пісаць свае эсэ-меркаванні і каменты пра тое, што дзеецца ў РБ, сьвеце, ва Украіне; якая ў нас “бел. апазіцыя” — прыводжу факты яе чыннасьці. Толькі фактамі—разьбіваю ІХ ў пух і прах, а ніколі не пішу плёткі ці абразы, Што атрымліваю ў адказ ад “бел. адраджэнцаў” (дурная, у дурку і тп. эпітэты) –іх рэакцыя на прыведзеныя факты і мае каменты да іх. Ітак, кораткае рэзюмэ.
    За 25 гадоў бел. этнічная патрыятычная Эліта (палітыка, культура, СМІ, выдавецтвы і гд) хітра ЗЬНІШЧАНА і заменена на навумчыкаў, вячорак, севярынцаў, зісераў, сярэдзічаў, радзіных, пятровічаў, бяляцкіх, акудовічаў, бахарэвічаў, лукашукоў, харэвічаў, астаповічаў, карачаў, марціновічаў, халезіных, шагала (нават мёртвага), будзьма беларусамі і гд і тп. вядомую ТЫСЯЧУ. Вось У ЧЫМ палягае прычына паразы Бел. руху ў канцы 20-пачатку 21 ст-яў. Бел. рух заменены на ІХ рух, на іх інтарэсы. ЯКУЮ Нац. ідэю НАСАМРЭЧ насаджаюць і рэалізуюць 25 гадоў гэтыя “лукашукі, навумчыкі, данчыкі, севярынцы, бяляцкія, карачы, бахарэвічы…
    ( у масках бел. патрыётаў) —бачыце САМІ: садамію, мультыкультуру, глабалізацыю , амераканізацыю (г.званая грамадзянская супольнасьць), капішчы цмокаў (чарцей), фанетыку іўрыт ( г.зв. тарашкевіца); “Беларусь—гэта Ісраіль” (Севярынец); “наша Нац. ідэя—ЯЎРЭІ”(В. Марціновіч); “яўрэі – унікальная нацыя” (Пазьняк); “нашы працоўныя рукі плюс яўрэйскія мазгі” (рабы і гаспадары) — лозунг гэтай “апазіцыі”…Пражыдоўскасьць і праамерыканскасьць— на паверхні, адкрыта, не ў падтэксце. Такое ІХ насамарэч “адраджэнне”. Таму параза сапраўднага Бел. руху ва ўсіх накірунках працы – гэта ВЫНІК таго, што творыцца.
    Я выкрывала і працягваю выкрываць гэты ракавы спрут. Разьбіла Вячоркі і К., РС “тарашкевіцу”, іх зварот “спадар, спадарства”, што значыць спадаць, занікаць, ня мець посьпеху, шчасьця. Людзі ўжо не паўжываюць яго, а, як бачыце, карыстаюцца нашым шляхетным, характэрным для ўсіх славянаў зваротам “пан”, “пані, панства”; выкрыла і шмат іншыя такія антыБел. праекты гэтых “адраджэнцаў”. Пан Я. Мурашка падвёў рысу: “Застрэльцеся!”. Каб ня ладзіць НацТрыбунал.

  17. Ніна Аксёнчык кажа:

    Н. Аксёнчык. эсэ 2. “ Мазырскія штрыхі да партрэта С. Навумчыка”. У лістападзе 1990 у час пікета КДБ Мазыра нашай гарадзкой суполкай БНФ майго мужа Уладзіміра Малашчанку і мяне (цяжарную) зьбіў КДБ. Фота факта е на ФБ, УК. На пікеце , на якім былі прадстаўлены факты расстрэлу людзей у 30-я ў Мазыры і ў Мазырскай Рудні ( а ня толькі ў Курапатах), нас дваіх –як арганізатараў гэтай акцыі– салдаты зацягнулі за вароты КДБ і зьбілі нагамі. Уладзіміра кінулі ў лужу. Зьбіваў яго асабіста начальнік КДБ горада У. Нічыпарэнка. Мы зьнялі пабоі. Быў суд у Мазыры, але судзілі ня КДБ, а нас. Прысудзілі вялікі штраф, які мы заплацілі з грошай, якія нам падарылі на вяселле—пайшлі амаль ўсе “каравайныя” …рамантыка сапраўднай барацьбы! Бо на нашу просьбу да В.Вячоркі: дапамагчы з выплатай штрафа, “вялікі адраджэнец” адказаў: “Вы там самі спраўляйцеся са СВАІМІ праблемамі”…быццам мы змагаліся за лепшы ўчастак пад дачу ці тп. “свае” праблемы.
    Гэты страшны ІНЦЫДЭНТ – зьбіццё людзей КДБ — адбыўся ПАСЬЛЯ прыняцця Дэкларацыі пра Незалежнасьць РБ у 1990-м. Апошняе інфо да таго, ЯК фанабэрыста-хваравіта тандэм Пазьняк -Навумчык ужо 25 гадоў піша дзесяткі тамоў мемуараў , што яны далі незалежнасьць… А ня гістарычныя абставіны—развал Амерыкай СССР. /а то Масква так бы лёгка адпусьціла Беларусь і Украіну…/. Крэмль выканаў Загад Вашыгтона—адпусьціць УСЕ рэспублікі, каб факт канца СССР меў юрыдычную сілу… А НЕ навумчыкава-напалеонаўскае :”бываюць сЫтуацыі, пры якіх менавіта фізЫчнае, «прамое» дзеяньне зусім невялікай групы людзей мяняе калі не хаду гісторыі, дык лёс нацыі дакладна. На нашым вяку давялося бачыць мінімум два такіх выпадкі. Першы — калі 25 жніўня 1991 году ў Авальнай залі дэпутаты БНФ сагналі з трыбуны першага сакратара ЦК КПБ, гэта псЫхалЯгічна зламала камуністаў, і сЭсія пайшла зусім па іншым сцэнары і скончылася абвяшчэньнем Незалежнасьці”….
    (Псіхіятр: “А як яшчэ ўцякалі ад вас камунякі?”…///) /з коміксу/

    Як бачыце, на практыцы НІЧОГА не зьмянілася. Сістэма і ў 90-м была тая ж, як у 70-я ці ў 2015. Рускія ваенчасьці ў 90-м стаялі ў Брэсьце. Дык якая незалежнасьць ? пра што новыя тамы Троцкага-Леніна? Рус. КДБ і ў 90-м гаспадарыў ботамі – як у 30-я. Толькі цяпер не стралялі— зьнішчалі і зьнішчаюць ўсімі спосабамі.
    Мы паехалі ў Мінск да апазіцыі БНФ ў ВС, каб апазіцыя ўзьняла гэта пытанне на ЎВЕСЬ сьвет: людзей у РБ зьбівае рус. КДБ і ПАСЬЛЯ прыняцця Дэкларацыі Незалежнасьці, былая Сістэма тэрору ня зьнішчана і будзе зьнішчаць далей…Сьмерці Захаранкі і іншых вельмі хутка пацьвердзілі нашу перасьцярогу. Што бачым і цяпер—бел. патрыёты ў турмах. Мы прывязьлі медсьведчанні пра пабоі, пастановы суда. Нас прыняў сябра парламенцкай Камісіі ў пытаннях СМІ і правоў чалавека С. Навумчык вельмі нехвотна, як кажуць, дзеля адчапнога,–г.зн. глядзеў на беларусаў-патрыётаў як на г…о. Пасьля ў “ЛіМе” даў маленькую заметку-адпіску пра пра сустрэчу з намі і інцыдэнт у Мазыры. І ўсё.

    У 2014г. на старонцы “Любоў Лунёва” (ФБ) Навумчык напіша Таццяне Рэвяцы (“Вясна”А. Бяляцкага) адказ на яе пост “Таццяна Рэвяка : “Siarhiej Navumchyk, вам знаёмая Ніна Аксёнчык? Яе выказванні падпадаюць пад крымінальную адказнасць за распальванне нацыянальнай варожасці..” / ІХ адвечная “саламонава песьня”/ і факт—Каго зьнішчае, а Каго абараняе “Вясна” А. Бяляцкага

    Я НІКОЛІ не пісала і не пішу абразы на жыдоў ці інш.нацыі. пішу толькі ФАКТЫ. Як бачна, менавіта факты даводзяць ІХ да шаленства. У адказ маю—жыдоўскія абразы і пагрозы.

    Siarhiej Navumchyk: У Менску гэтае імя мне нічога не казала, у замежжы, наколькі мне вядома, гэтая асоба ні ў якія беларускія арганізацыі не ўваходзіць…” НАГЛЯДНЫ прыклад— ЯК ненавідзяць, выкідваюць імёны, абражаюць, прыніжаюць—так зьнішчаюць. І пры гэтым – УСЕ яны ў масках Бел.дзеячаў і пішуць бел. кнігі. Нахабства – для Кнігі Гінэса. А Якія “бел” арг-цыі ў Празе, вядома: ІХ РС, “Бел. цэнтр”—старшыня Яндзюк, “Бел дом” – Маковік, “Белнацменшасьці ў ЧР”— А.Калюта (раней працаваў у жыд.бібліятэцы ў Празе– да сваіх кніг жыды абы-каго не дапускаюць); “За мадэрнізацыю”- Міхалевіч, Францкевіч, праводзяць грантавыя “бел”. акцыі; Пагоня, дзе вучаць жыд. танцы, а Кірыла Касьцян шукае антысемітаў; “Наш дом” – Карач і тп.” бел.апазіцыя”. У ТАКІЯ “бел.” арг-цыі мы, беларусы, не ўваходзім прынцыпова. Мы – частка, прадстаўнікі Бел. больш чым 4-тысячнай дыяспары ў ЧР. Ганарымся, што Горда і Годна прадстаўляем тут Беларусь. Высокія водгукі пра нас— у пражскіх і нават Міжнародных крыніцах. Абражаюць, як бачна, толькі небеларусы.
    Навумчык зайшоў у свой антыАксёнчык- антураж так далёка, што ўжо ПУБЛІЧНА піша пра мяне ЛЭЖ.
    Siarhiej Navumchyk: у Вікіпэдыі…вось гэты сказ у мяне выклікае, мякка кажучы, вялізнае сумненьне – “Ніна Аксёнчык разам з іншымі дэмакратычнымі партыямі арганізавала «Чарнобыльскі шлях» у Маскву, дзе ў Крамлі, разам з Алесем Адамовічам і іншымі, выступіла з рэзкай крытыкай тагачаснага кіраўніцтва Беларусі за ўтойванне фактаў чарнобыльскай катастрофы. Вынікам гэтай і іншых акцый грамадскасці стала тое, што Крэмль выслаў у Беларусь ўрадавую камісію, а пасля было і новае адсяленне людзей з чарнобыльскай зоны.” Яшчэ раз: я такую дзеячку ў Менску ня ведаў, у Празе зь ёй не сутыкаюся” 12 ноября 2014 г. в 14:33 “

    ВЯДОМЫ ФАКТ—наш чарнобыльскі “ Марш за выжыванне”– нейкі Навумчык, які выступае ад імя беларусаў, як бачна, абылгаў, спаганіў, прынізіў. Імя маё пасьля гэтага хутка было выкінута і зь Бел. Вікіпедыі, што сьведчыць: пад ІХ кантролем і Вікіпедыя, УСЯ бел. справа. за гэты Марш, пікеты КДБ і тп акцыі мне пры родах у 1991г. умярцьвялі дзіця. Сьведка – доктар К. Новік.

    С. Навумчык «Сем гадоў Адраджэння, альбо фрагменты найноўшай беларускай гісторыі (1988—1995)». Такі самаПіяр. І ТАКІЯ (факты вышэй) – яго сапраўдныя адносіны да беларускіх лёсавызначальных праблемаў, да бел. патрыётаў.
    А мы тады не здаліся — давяршылі справу: дабіліся ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на сьцяне Міхайлаўскага сабору ў Мазыры ў памяць пра расстраляных у 30-я гады. Сабор быў абласной турмой НКВД. Расстрэлы гэтыя, у 1937-38гг. вяліся па асабістаму Загаду Барыса Бермана. Усяго па яго загаду было расстраляна тады ў БССР больш 200 000 лепшых БЕЛАРУСАЎ. Займацца такімі пытаннямі (жыдоўскім халакостам беларусаў) Навумчыку, “Вясьне “Бяляцкага, вядома, непрыемна.

    Як сказалі нам тады ў 90-м ў Мінску знаёмыя з БНФ: Навумчыку не да вас і не да новага тэрору КДБ— займаецца ў ВС праблемамі жыдоўскага (не беларускага) халакосту. Вось калі б ў Мазыры КДБ зьбіў так 2 жыдоў — УСЕ гэтыя “апазіцыйныя” СМІ крычалі б дзень і ноч гадамі. Навумчык напісаў бы ў Вашынгтон пост. Пацярпелыя атрымалі б палітазыль ў ЗША ці Германіі, бясплатныя кватэры, самыя розныя прэміі.

    А той ФАКТ, што С. Навумчык усунуў ў Раду БНР “сваіх” /мірона/ і свайго родзіча У. Яндзюка—факт карупцыі і недаверу да такой сямейнай небеларускай Рады. Яндзюк ад 1998 г.— старшыня Бел. цэнтру ў Празе… Вось У ЧЫІХ руках Бел. справа і ў РБ і па ўсяму сьвету. як пісала Н. Маковік (яшчэ адзін ІХ кадр), менавіта Яндзюк забясьпечыў ёй пераезд з РБ у Прагу, вучобу і тп рэчы. Севярынец і Сіўчык рэкамендавалі яе старшынёй (уласьнікам) БелДома ў Празе….жах! Такія карупцыйныя схемы—для НацТрыбунала. Вось ТАК яны ( у масках беларусаў-патрыётаў) ўладкоўваюць СВАІХ, робяць Свае справы. Праца—для міжнар. Пракуратуры і новага Зошчанкі.
    Гэты Яндзюк у 1998г. жыў з намі па суседзтву ў доме для палітбежанцаў у Яромнежы. У яго пакоі (жыў адзін) вісеў сьцяг Ісраіля, а ня б-ч-б сьцяг. Апошні—для грант-акцый і маскіроўка пад патрыёта.

    Разам з Судлянкавай яны ў Яромнежы сьмяяліся з нас, што гаворым па-беларуску. Калі тая прахадзімка пачала зьдзеквацца з маёй 7-гадовай дачкі: “ Радка, скажі по-белорусскі: картопля”—гы-гы” і давяла дзіцятка да плачу і нервовага стрэсу —то ТАК атрымала ад мяне, што вішчала на ўвесь Яромнеж, аж Прага пачула— зьляцелася ў Яромнеж амаль уся гэта “бел”. рэдакцыя РС. Але ў хату да нас салодкія хлопчыкі заходзіць пабаяліся, гледзячы на перапалоханы твар Наташі і яе налітыя жахам вочы на коміне дома../// толькі Г. Сурмач супакойвала сяброўку Нату: ня бойся, мы з табою…

    Такія рэалістычныя мазкі да партрэтаў “вялікіх адражэнцаў”, Так што х-ка ІХ панам Мурашкам—праўдзівая. Вядома, “сытай Германіі” некарэктна прасіць грошай у нашых сібіракоў, якія – ў марозе, на чужыне і самі пратрабуюць дапамогі. А вось патрасьці розныя “бел. цэнтры” варта. Неабходна Абнародаванне архіваў фінансавай справаздачы “Вясны”, Яндзюка і тп—за гэтыя 20 гадоў: Каму дапамагалі і дапамагаюць гэтыя РС і тп. “бел” арг-цыі ў РБ і па ўсяму сьвету. І грошы—знойдуцца.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пані, Ніна.
      Калі падсумаваць, усё сказаннае (а гэта на мой погляд, толькі вяршыня айсберга) прыходзіш да сумнай высновы.
      Лёс беларускай нацыі знаходзіцца у руках такіх “патрыётаў” і прайдзісьветаў.
      Нацыянальна арыентаванным грамадзянам не даюць і галаву падняць. Перакрываюць “кісларод”, каб і дыхаць не маглі.
      Але, лічу, што мы павінны пераступіць праз іх (як бярвеньні) і ісьці далей да акрэсленных мэтаў.
      Ім жа застаецца корпацца у павуціньні былых сваіх “гераічных зьдзяйсьненьняў”, бо на нешта новае яны не здольны.
      З павагай.
      Я.Мурашка

  18. Толькі цуд Сумленнага абуджэньня можа зьмяніць сітуацыю ў агульнанацыянальным маштабе. …Але цуды здараюцца не часта.

  19. канст кажа:

    Шмат у чым пагаджаюся з аутарами камэнтау, тым больш сутыкнувшыся з бюракратычными незразумеласцями радыё “Свабода” . Але наша справа не ” як разъяднацца”, а “як абъяднацца” ! …

  20. Siarhiej кажа:

    Вельмі ўдзячны сям’і Мурашка-Арцёменка за канкрэтную справу на якую яны выдаткавалі шмат асабістых грошай. І вельмі збянтэжаны раз’яднанасьцю беларусаў. Шкада што Рада БНР не стала цэнтрам аб’яднання, хаця 100-тысячны мітынг на 100-годдзе БНР паказаў чаго чакаюць беларусы.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы