nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Беларусь на фоне пераломных падзей у цэнтры Еўропы

5 жніўня, 2015 | 5 каментарыяў

Алесь Астроўскі

Беларусь на фоне 1

 

 

Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, уяўляе сабой тэкст дакладу нашага рэдактара на канферэнцыі, арганізаванай і праведзенай Кангрэсам украінскіх нацыяналістаў (КУН) і Аргкамітэтам Беларускай Партыі Свабоды (АК БПС). Канферэнцыя адбылася ў Кіеве ў лістападзе 2014 г. (9 месяцаў таму!). Яе вынікам стала ўтварэньне Альянсу Вольных Нацый (АВН), які быў пазьней перайменаваны ў Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН). На выступ  выдзелілі 10 хвілін. Выстаўлены ілюстрацыі, якія яго суправаджалі.  

Рэдакцыя.

 

 

 “Паважаны старшыня, паважаныя прысутныя.

Як агульнавядома, пасьля Другой сусьветнай вайны пачалася Халодная вайна, якая ў любы момант магла перайсьці ў гарачую тэрмаядзерную

 Беларусь на фоне 2

 

Найвялікшым дасягненьнем 1991 году было тое, што мы адышлі ад краю ядзернай бездані. СавСаюз распаўся, куратарства над яго пераемніцай – цяперашняй Расеяй – узяў Захад.

Беларусь на фоне 3 

Наступнік Ельцына – Пуцін – быў прыняты ва ўсе найпрыстыжныя палітычныя клубы Захаду – G8, G20, адносна Расеі Захад аб’явіў “перазагрузку”. Ёй быў дадзены карт-бланш на любыя дзеяньні на сваёй тэрыторыі [уключаючы генацыд чачэнскага народу. – Рэд.].

Беларусь на фоне 4 

І тут раптам у гэтым годзе Пуцін становіцца парыем, ворагам Захаду №1.

Беларусь на фоне 5 

Што здарылася? А здарылася тое, што Расея на чале з Пуціным вярнула людскую цывілізацыю ў сітуацыю 60-80-х гадоў мінулага стагоддзя. Масква зноў гатовая паказаць усяму сьвету “кузькіну маць”!  Чвэрць стагоддзя (!), якія гісторыя падаравала Захаду на забесьпячэньне стабільнага міру на Зямлі, былі страчаны. Гэта – СТРАТЭГІЧНЫ ПРАВАЛ ЗАХАДУ, ЯГО СТРАТЭГІЧНАЯ ПАРАЗА!!! Выглядае парадаксальна, але факт: паколькі гэтая параза мае гіганцкае значэньне для лёсу людскай цывілізацыі, пастолькі пра яе цяпер мы чуем, ну, проста аглушальнае… маўчаньне! 

А таму давайце пяройдзем з глабальнага ўзроўню на ўзровень геаграфічнага цэнтру Еўропы.  

Беларусь на фоне 6 

Вось мапа (гл. вышэй) зь гісторыяй пашырэньня расейскай імперыі. Этнічныя тэрыторыі нашых народаў былі захоплены ў асноўным Кацярынай ІІ на мяжы 18-19-га стагоддзяў. Але гэта не перашкаджае маскоўцам лічаць іх “ісконна рускімі землямі”. І паколькі ім мала сваіх 17 мільёнаў кв. км, у іх бліжэйшыя планы ўваходзіць паўторны захоп нашых дзяржаў.  Сёньня гэта афармляецца як “абарона этнічна рускіх, культурна рускіх і рускамоўных” – прадстаўнікоў “шырокага рускага сьвету”.

Пра тое, што маскоўцы ў дачыненьні да Ўкраіны і Беларусі ў 1994 г. падпісвалі нейкія “гарантыі бясьпекі”, цалкам забыта…

Беларусь на фоне 7 

А вось мапа (гл. вышэй), прысутная ў Інтэрнэце ўжо год. Зь яе бачна, што расейскія імперыялісты плануюць паўторна захапіць ня толькі поўнач і ўсход Казахстану, а і т.зв. “Наваросію” – паўднёвую палову этнічнай украінскай тэрыторыі, усю Беларусь, частку Эстоніі, некаторыя населеныя пункты Летувы і Латвіі.

А вось яшчэ адна аналагічная мапа, якая прысутнічае ў сеціве больш за 2 гады. Зь яе бачна, што ў дадатак да пералічанага маскоўцы запланавалі захапіць яшчэ і частку Латвіі, а таксама чарговы падзел Польшчы

Беларусь на фоне 8 

З гэтых планаў (ад якіх з-за нападу Расеі на Ўкраіну ўжо не адмахнуцца) вынікае, што ў нашым рэгіёне Беларусь запланавана маскоўцамі  важнейшым аб’ектам імперскай агрэсі!

А цяпер уявім найгоршае: “Маскоўцы зноў захапілі Беларусь – як яны кажуць “беларускі балкон” – і тут зноў знаходзяцца іх войскі зь ядзернымі ракетамі. Ці будзе адчуваць сябе спакойна пад такім “балконам” украінскі народ? А як будуць адчуваць сябе на такім “балконе” летувісы ды латышы? А палякі – каля яго?!

Але і гэта яшчэ ня ўсё. З-за абавязковага пераносу ракет на паўтысячы км на захад рэзка павялічваецца верагоднасьць, што ў выпадку нават лакальнага канфлікту паміж Расеяй і НАТА нейкая расейская ядзерная ракета пераадолее антыракетны НАТАўскі шчыт і даляціць да Варшавы, Берліна, Прагі, ці да нейкага бруселя-парыжа? Што тады будуць казаць заходнія палітыкі пра іх шматгадовае ІГНАРАВАНЬНЕ беларускай праблемы? А, між тым, беларускія нацыянал-дэмакраты пра значэньне Беларусі для Еўропы, і пра тое, што тут на справе робіцца, кажуць не гады. Ужо ДЗЕСЯЦІГОДДЗІ! На жаль, нас мала хто чуе…

Такім чынам, пра Беларусь.

Беларусь на фоне 9 

Усе ведаюць, што ў Беларусі існуе таталітарная персаналісцкая дыктатура Лукашэнкі (гл. уверсе). Але далёка ня ўсе ўсьведамляюць, што гэтая дыктатура існуе ўжо 20 гадоў! З жыцьця старажытнага 10-мільённага народу, які тысячагоддзямі жыве ў геаграфічным цэнтры Еўропы, забрана 20 гадоў гісторыі!

Беларусь на фоне 10 

Але гэта – яшчэ фармальны бок справы. Найбольш істотнае заключаецца ў тым, што сістэма ўлады, усталяваная ў Беларусі, зьяўляецца ня проста дыктатарскай. Яна зьяўляецца па сваёй накіраванасьці  беларусафобскай, этнацыднай, каланіяльнай. Дыктатура – гэта форма. АНТЫБЕЛАРУСКАСЬЦЬ, ЭТНАЦЫДНАСЬЦЬ – зьмест!

Беларусь на фоне 11 

Думаю, сёньня усе ўсьведамляюць: Майдан перамог таму, што на ім былі нацыянальна сьвядомыя, патрыятычныя ўкраінцы! Як і тое, што Крым з Данеччынай сталі праблемнымі ўкраінскімі тэрыторыямі таму, што тут сьвядомых украінцаў было недастаткова!

Беларусь на фоне 12 

Вось яно значэньне нацыяльнага чыньніка ў глабальнай палітыцы!  

Дык вось, у Беларусі цяперскія ўлады ўпарта зьнішчаюць беларускую нацыянальную сьвядомасьць, ператвараюць беларускі народ у натоўп, охлас. Гэта трэба ім ды іхным маскоўскім гаспадарам

Беларусь на фоне 13

 

 

 

Беларусь на фоне 14 

У дачыненьні да Ўкраіны Лу-ка таксама: асудзіў Майдан і яго герояў;  паставіў свае войскі напагатове ўздоўж мяжы з Украінай; фактычна падтрымаў анэксію Крыма; у крытычны момант у ААН падтрымаў не Ўкраіну, а Расею (гл. вышэй); неаднаразова заяўляў, што ў сітуацыі выбару пры ўсіх абставінах будзе з Расеяй; нядаўна запрапанаваў увесьці свае войскі не на мяжу паміж Расеяй і Украінай, а на мяжу з тэрыторыяй, якую захапілі прамаскоўскія тэрарысты.

Беларусь на фоне 15

Паколькі ў інфармацыйнай прасторы Беларусі, дзякуючы цяперскаму рэжыму Лу-ку, дзейнічае толькі прапагандысцкая машына расейскай імперыі (украінскія каналы былі адключаны), абсалютная большасьць жыхароў Беларусі (ня менш за 70%) публічна заяўляе, што яны на баку Расеі, супраць “фашыстаў-бандэраўцаў”. І гэта таксама трэба Маскве

Такім чынам, пры захаваньні ў Беларусі той сітуацыі, якая ёсьць сёньня, ня варта разьлічваць на пазітыўныя зьмены ні ад цяперашняга кіраўніцтва РБ, ні ад яе насельніцтва…  Тады, можа, апазіцыя на нешта здольная?

Парламенцкай апазіцыі ў Беларусі няма, ёсьць толькі пазасістэмная апазіцыя. Але і яе адразу варта падзяліць на афіцыйна-фармальную і народную.

Народная частка апазіцыі – гэта сапраўдныя нацыянальныя дэмакраты. Іх ня так шмат й існуюць яны ў асноўным за кошт мізэрных рэсурсаў, якія бяруцца зь бюджэту ўласных сем’яў. Захад гэтую частку апазіцыі ігнаруе

Беларусь на фоне 16 

Афіцыйная апазіцыя наадварот шматлікая, гарластая (гл. уверсе фота многіх яе прадстаўнікоў). Усе 20 гадоў атрымлівае фінансавую падтрымку ад Захаду – нават апазіцыйныя сайты паведамляюць (гл. ніжэй), што на “дэмакратызацыю Беларусі” Захад перадаў СОТНІ МІЛЬЁНАЎ ДАЛЯРАЎ… Аднак, нягледзячы на ўсе гэтыя рэсурсы, сёньня ў Беларусі НЕ ІСНУЕ апазіцыйнай сілы, якая б здолела супрацьстаяць агрэсіўным планам Крамля на нашай зямлі!… 

 Беларусь на фоне 17

 

Чаму не існуе?

А таму, што афіцыйная апазіцыя так і ня стала ў вачах большай часткі жыхароў Беларусі АЛЬТЭРНАТЫВАЙ РЭЖЫМУ!..

Чаму ня стала? 

А таму, што афіцыйная апазіцыя НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕ КАРЭННЫХ ІНТАРЭСАЎ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ! Замест гэтага яна старанна рэтрансьлюе ў Беларусі ліберальныя “каштоўнасьці”, якія ў вачах масы ня здольны канкураваць са стабільнасьцю” рэжыму Лу-кі.

Хто ж стварыў гэтую частку апазіцыю такой?

Натуральна, цяперашні Захад! Толькі ён меў і магчымасьці для гэтага, і ставіў адпаведныя мэты.

Так выглядае тэхналогія стварэньня Захадам сёньняшняй афіцыйнай апазіцыі ў Беларусі, і так выглядаюць прычыны яе палітычнай бездапаможнасьці.

Але зь іншага боку і так дзейнічае АДЗІН З КЛЮЧАВЫХ МЕХАНІЗМАЎ КАНСЕРВАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ ПРАМАСКОЎСКАГА ДЫКТАТАРСКАГА РЭЖЫМУ!

У рамкам асьвятляемага пытаньня мушу асобна апавесьці пра палітыку такога прадстаўніка Захаду, як Польшча.

У ХХ стагоддзі палякі разам з расейцамі ўжо двойчы дзялілі Беларусь.

Беларусь на фоне 18 

Па ўсім відаць, і сёньня пэўныя польскія колы рыхтуюцца выкарыстаць сітуацыю этнацыду ў Беларусі ў сваіх эгаістычных інтарэсах:

– не спыняецца прапаганда выразу “Крэсы всходне”;

– у касьцёлах на тэрыторыі заходняй Беларусі па-ранейшаму актыўна ідзе намаўленьне хлусьлівай прапагандэмы: “ты  каталік, значыць, ты – паляк!”;

– насаджаецца “Карта паляка”, дзякуючы якой многія беларусы перапісваюцца “на палякаў”.

Беларусь на фоне 19 

Адбываюцца й іншыя працэсы ў гэтым жа кірунку. Такім чынам, з усходу на Беларусь насоўваецца “рускі мір”, з захаду – “карта паляка”, а ў самой Беларусі рукамі лукашыстаў ужо 20 гадоў зьдзяйсьняецца этнацыд беларускага народу…

І вось на гэтым фоне ўсе чакаюць, калі ж у геаграфічным цэнтры Еўропы будзе мір, стабільнасьць ды прагрэс?! 

Ну-ну, дачакаюцца…

 

Высновы:

–  небясьпечная грамадска-палітычная сітуацыя, якая складаеца сёньня ў геаграфічным цэнтры Еўропы, абумоўлена ня толькі ростам рэваншысцкіх, імперскіх настрояў у прадстаўнікоў расейскай палітычнай верхавіны, а і неадэкватнай палітыкай Захаду, праводзімай у апошнюю чвэрць стагоддзя ў дачыненьні да Беларусі ды іншых краін гэтага рэгіёну;

– у дачыненьні да Беларусі гэтая неадэкватнасьць праяўляла сябе найперш у тым, што 20 апошніх гадоў падтрымка аказвалася толькі сілам ліберальнага кірунку, якія ня здольныя ні быць альтэрнатывай рэжыму Лу-кі, ні арганізаваць супраціў расейскай агрэсіі. Адзінай сілай, здольнай аздаравіць сітуацыю, былі й застаюцца нацыянальна-патрыятычныя сілы. Але яны дэманстратыўна ігнаруюцца Захадам;

–  абсалютна нягоднымі зьяўляюцца сёньня паводзіны часткі польскай палітычнай эліты, якая імкнецца эгаістычна выкарыстаць этнацыдную сітуацыю ў Беларусі, марыць пра чарговы падзел краін гаграфічнага цэнтру Еўропы паміж сабой і Расеяй.

Дзякую за ўвагу”.

(канец выступу)

=

 

Ад рэдакцыі:

9 месяцаў – час, за які жанчына пасьпявае вынасіць і нарадзіць дзіця. То бок, час дастатковы, каб ацаніць тое, што адбылося пасьля стварэньня АВН-АБЧН.

Таму паспрабуем і мы адзначыць тое прынцыповае, што адбылося пасьля канферэнцыі.

Сярод найважнейшага, на наш погляд, адбылося наступнае:

– усе назіралі факты ядзернага шантажу Захаду з боку расейскай імперыякратыі (былі прадказаны ў вытупе);

– да ўсіх на Захадзе нарэшце дайшло, што небясьпека з боку “Расеі” пагражае акрамя Ўкраіны, яшчэ і Беларусі, а таксама краінам Балтыі й Польшчы (на Захадзе пачалася падрыхтоўка да адпору);

– найбольш дальнабачныя і сумленныя палякі пачалі выбачацца за папярэднюю палітыку з боку “Польшчы” ў дачыненьні да Беларусі (https://nashaziamlia.org/2015/07/07/7671/#more-7671);

– “беларуская” “апазіцыя” пачала апраўдвацца за бессэнсоўнае растрачваньне (чытай, прысабечваньне) гіганцкіх грошай, якія “Захад” на працягу 20 гадоў накіроўваў “на змаганьне за дэмакратыю ў Беларусі” (http://www.svaboda.org/content/article/26773654.html).

Такім чынам, нейкія зрухі ўжо ёсьць.

Можа, і далей нешта палепшае?

 

 

5 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    А вам тав. з Рэдакцыі ніколі не прыхадзіла ў галаву думка, што калі ў Расеі і ў Украіне усталюецца дэмакратыя, то нас імгненна падзеляць паміж Расеяй, Украінай і Польшчай. Мы ж маем сэнс толькі як барьер між Захадам і Усходам, Поўднем і Поўначчю. Толькі так нас цэняць і церпяць. Калі не прыходзіла, то вы не Нацыяналісты, вы тыя ж нашые дерьмакраты якіх крытыкуеце. Людзі без Нацыянальнага гэта гатовые сволачы, халопы і рабы.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан, Біч.
      Колькі Вы яшчэ будзеце нас бэсціць.
      Лепей бы самі далучыліся да нацыяналістаў і разам з імі змагаліся за правы тытульнай нацыі.
      А то ў Вас толькі адна мантра – “белыя рускія”, “белыя рускія”.

    • Рэдакцыя кажа:

      Тое, што вы, пан Біч, напісалі цяжка класіфікаваць інакш, як нейкае недарэчнае, перверсійнае трызьненьне.
      Паспрабуйце уцямна патлумачыць яшчэ раз, што вы – чалавек, які ўвесь час заклікаў да безагляднага хаўрусу з “Захадам”, а тым больш зь імперскай Польшчай – хочаце сказаць. Толькі спакойна, па пунктах.

  2. siarhiej кажа:

    Шкада, што за 9 месяцау толькi такiя невялiкiя зрухi.

  3. Павел Біч кажа:

    Як раз цытата для тав. Мурашкі і іншых белых рашак. Афіцер НКВД наведаўшы беларускі музей Луцкевіча ў Вільні на развітанні сказаў: “Спасибо. что сохранили тут русскую культуру”. Тав. Астроўзскі. мае погляды я падаю ў сваіх артыкулах. Пачытайце на сайтах “Мы-нацыя” і “ARCHE”. Дарэчы я гэтые артыкулы вам таксама накіроўваў для друкую.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы