nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Усё да аскоміны знаёмае, бессэнсоўнае, бесперсьпектыўнае. Між тым, літаральна адно пытаньне магло б зьмяніць усё…

Жнівень 31, 2015 | Каментары (8)

Рэдакцыя.

Кіслае 1

 

 

 

Некалькі дзён таму мы зрабілі прагноз што да зьместу абяцанай Статкевічам сустрэчы зь некаторымі вядомымі “беларускімі” апазіцыянерамі (http://nashaziamlia.org/2015/08/26/7849/). Сустрэча і прэсканферэнцыя адбыліся. Час праверыць прадказанае… На пачатак – журналісцкі рэпартаж, які мы ўзялі адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=155412 – і нязначна адрэдагавалі.

 

1.

“АПАЗІЦЫЯ АБ’ЯДНАЛАСЯ, ПАТРАБУЕ ВЫБАРАЎ З УДЗЕЛАМ СТАТКЕВІЧА

Кіслае 1а28 жніўня ў Менску ў прэсавай канферэнцыі ўдзельнічалі Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч разам са старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і сустаршынём аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўлам Севярынецам (на фота зьлева: Мікалай Статкевіч – галоўны ўдзельнік першай пасьля выхаду з турмы прэс-канферэнцыі; усе іншыя ўдзельнікі на фота вышэй і ніжэй).

Вядомы паэт і апазіцыйны палітык Уладзімір Някляеў заявіў: «Я прыйшоў падтрымаць Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты. Ён — кандыдат яшчэ з 2010 года. Вызваліўшы яго як палітвязьня, цяперашні беларускі рэжым [які ж ён беларускі? – Рэд.] сам прызнаў яго палітвязьнем, што б ні было напісана ў паперах аб вызваленьні. А значыць, сам рэжым прызнаў, што Статкевіч пазбаўлены права абірацца незаконна», — сьцьвердзіў Някляеў і далей падкрэсьліў: «І пакуль яму ня будзе вернута гэтае права, ніякія выбары ня могуць лічыць законнымі. І тым больш — прызнанымі міжнароднай супольнасьцю. І ніхто з прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасьці ня можа ўдзельнічаць у гэтых выбарах, калі толькі ён ня здраднік і ня стаў на бок рэжыму».

Па словах палітыка, які сам быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года, ён вырашыў падтрымаць Статкевіча, які спрабуе аб’яднаць апазіцыйныя сілы.

 Кіслае 2

Мікалай Статкевіч падзякаваў Уладзіміру Някляеву за яго словы, а таксама выказаў удзячнасьць журналістам. Паводле яго слоў, калі б не падтрымка СМІ, ён бы ня выйшаў на волю.

«Нас аб’яднала супольная ацэнка выбараў і супольная пазіцыя ў дачыненьні да таго, што адбываецца. Перш за ўсё мы ацэньваем тое, што адбываецца, як сфальсіфікаваныя выбары. Яны былі сфальсіфікаваныя не на этапе пратаколаў, а на этапе фарміраваньня бюлетэняў», — адзначыў нядаўні палітвязень.

Ён таксама прызнаўся, што ня верыць Лукашэнку, які [нібы та] выступае за незалежнасьць: «Абараняць краіну з аўтаматам у руках ён [Лукашэнка] ня будзе … Калі Беларусь здасьць Расеі легітымны з пункту гледжаньня міжнароднай супольнасьці прэзідэнт, мы ня зможам гэтаму супрацьстаяць», — лічыць Статкевіч.

«Наша галоўная пазіцыя — ігнараваць выбарчае шоў. Гаворка не ідзе пра байкот, менавіта пра ігнараваньне шоў пад назвай «выбары». Мы будзем патрабаваць спыніць гэтую кампанію, і правесьці нармальныя дэмакратычныя выбары. Магчыма, гэтая кампанія расьцягнецца для нас на гады, але мы сваёй мэты дасягнем», — падкрэсьліў Мікалай Статкевіч.

Журналісты пацікавіліся ў палітыкаў, ці будзе апазіцыя выступаць адзіным фронтам і ці ёсьць у іх праграма дзеяньняў.

На гэтае пытаньне адказаў Анатоль Лябедзька: «Два галоўныя пункты: Беларусь, яе суверэнітэт і незалежнасьць. І мы заяўляем, што Лукашэнка не зьяўляецца гарантам незалежнасьці. Мы шчыльна працуем зь міжнароднай супольнасьцю — калі цяпер не правесьці працу па дэлегітымізацыі вынікаў выбараў, то Лукашэнка ўпершыню стане легітымным прэзідэнтам пасьля 1996 года», — і дадаў, што справа не абмяжоўваецца толькі гэтай выбарчай кампаніяй.

У сваю чаргу Мікалай Статкевіч заўважыў: «Я б хацеў, каб кандыдат Лукашэнка патлумачыў, куды ён нас вядзе. Нас не пускаюць на сустрэчы выбаршчыкаў з Лукашэнкам, але мы хочам ведаць. Я нават гатовы сам арганізаваць гэтую сустрэчу, і гатовы гарантаваць яго бясьпеку на гэтай сустрэчы. Буду адпраўляць запрашэньне — калі замест сябе ён дашле хлопцаў з дубінкамі, мы атрымаем адказ на пытаньне, што нас чакае далей».

А Анатоль Лябедзька спрагназаваў: «Лукашэнкаўска-ярмошынская стратэгія адчувае крызіс, таму яе трэба ігнараваць. Калі ўчасткі будуць паўпустымі — гэта будзе і наш вынік. Упэўнены, што людзей будуць гнаць палкай на выбары, бо грошай на пенсіі й заробкі няма».

Кіслае 3 

«Рэжым зьняў абмежаваньні на продаж алкаголю. Беларусы, вас зьбіраюцца спаіць! Трэба з цьвярозай галавой аб’ядноўвацца і бараніць незалежнасьць і свабоду», — адзначыў Павел Севярынец.

 (канец цытаваньня матэрыялу)

 

2.

Ад рэдакцыі:

Давайце трохі паўспамінаем.

У 1994 г. былі Пазьняк, ценевы Ўрад, была Праграма БНФ “Адраджэньне”.

У 1999-м былі Ганчар, Захаранка, Карпенка ўжо без Ўраду і зь ліберальнай праграмай…

У 2001-м была група былых беларускіх чыноўнікаў, у якой аб’ектыўна лепшым (!) аказаўся Домаш, але высілкамі вячорак ды лябедзек на чале кампаніі ад апазіцыі быў пастаўлены абсалютна бесперсьпектыўны Ганчарык (дарэчы, пад абяцаньне Хадыкі зьесьці шляпу, калі ён ня выіграе). Пра Праграму ды ценевы Ўрад няма чаго казаць. Іх практычна не было…

У 2006-м быў Мілінкевіч, які быў абраны адзіным ад Кангрэсу дэмакратыных сіл. Пра Праграму…

У 2010-м была вялікая пярэстая група аб’яднанцаў – Някляеў, Саньнікаў, Кастусёў, Раманчук, Міхалевіч, Рымашэўскі, Ус і г.д. Усё…

Так прайшлі больш за два дзесяцігоддзі часу пасьля “абраньня” Лу-кі прэзідэнтам. Аднак, калі зьвярнуць увагу на маштаб галоўных дзеючых асоб ад апазіцыі, а таксама ідэалагічна-праграмную ды кадравую падрыхтаванасьць іх камандаў, атрымаецца: кожная чарговая група, якая шла ад апазіцыі з прэтэнзіяй на прэзідэнцкую пасаду ў Беларусі (пасьля БНФ і яго ценевага Ўраду!) выглядала ўсё менш прафесійнай, усё менш беларускай і адначасна ўсё больш… карыкатурнай. Такая вось заканамернасьць.

Паўстаюць пытаньні: Што ж гэта робіцца?! Прамаскоўскі беларусафобскі дыктатарскі рэжым з кожным годам усё больш закручвае гайкі, усё глыбей зацягвае наш народ у багну грамадска-палітычнага, культурнага дэгенерацтва і эканамічнай, каланіяльнай залежнасьці ад Расеі — стан, зь якога ох як цяжка будзе выбірацца, а тым часам усё больш нейкіх незразумелых людзей на нашай беларуска-літвінскай зямлі гуляюць у палітыку, выкідаючы на вецер гістарычныя шанцы беларускай нацыі цэлымі пяцігодкамі, і пры гэтым не нясуць ніякай адказнасьці?!  Што за нейкі сатанінскі серыял? Няўжо гэта нармальна? Няўжо так мусіць быць? Няўжо мы ня маем права на тое, каб у якасьці альтэрнатывы мець кагосьці больш прыстойнага, нешта больш сэнсоўнае?

Вядома, так быць ня мусіць. Павінен наступіць край. Таму многія ў Беларусі ўскладалі вялікія спадзевы на чарговыя выбары.

І вось мы жывем  ў 2015-м годзе. Аднак сёньня зноў бачна, што амаль ужо вылучаная апазіцыяй Караткевіч малапрыдатная для вырашэньня агульнанацыянальных праблем. Чарговы шанц агульнымі высілкамі “беларускай” “аб’яднанай” “дэмакратычнай” “апазіцыі” можна лічыць страчаным.  

(з гэтым можа не пагадзіцца бадай што толькі вядомы фемініст Алег Трусаў, які нядаўна назаяўляў, што беларускія мужчыны “аказаліся ня здатнымі да лідарства” і што затое “ня менш за 10 сучасных беларусак могуць годна кіраваць краінай” – гл.  http://www.bsdp.org/naviny/gramadstva/09-08-2014/aleg-trusau-paspeu-zrabic-boley-chym-maryu ; http://www.bsdp.org/naviny/palityka/23-09-2014/aleg-trusau-u-belarusi-zyavilasya-trecyaya-sila ; http://lit-bel.org/by/news/5162.html).

Таму, як толькі выйшаў зь вязьніцы Статкевіч, увага многіх, у т.л. і нас (http://nashaziamlia.org/2015/08/26/7849/#more-7849), зьвярнулася на яго. Аднак, прэсканферэнцыя Статкевіча, Някляева, Лябедзькі, Севярныца аказалася… такой самай, як і дзясяткі аналагічных тусовачных імпрэзаў, якія мы бачылі за два апошнія дзесяцігоддзі. Ні баявога духу, ні веры ў перамогу, ні ідэй, ні персьпектывы… Усё гэта праступала ў т.л. ў тварах, якія зафіксаваў бесстаронны фотаапарат (гл. фота вышэй). У цэлым уражаньне такое, што выйшла на публіку група стомленых, псіхічна надломленых людзей і пачала прымушаць сябе выціскаць з галавы нейкія “думкі”, у якія сама ня верыла…

Сапраўды, што новае, персьпектыўнае нясе нам аб’яднаньне вакол Статкевіча ў параўнаньні хаця б з тым, што сабралося ў 2010-м вакол Някляева?

Судзіце самі:

1. Ідэалогіі ды праграмы, на грунце якіх утвараецца новае аб’яднаньне, няма! Адзін абвешчаны пункт: “незалежнасьць Беларусі” – гэта не ідэалогія і не праграма (дарэчы, гэты мы прадказалі – гл. http://nashaziamlia.org/2015/08/26/7849/#more-7849).

2. Аналізу ўласных памылак й іх прычын — няма!

3. Крытыкі здраднікаў (Раманчук, Міхалевіч) – няма!

4. Тым больш няма крытыкі тых, хто быў паплечнікамі ўдзельнікаў прэсканферэнцыі, а цяпер аказаўся невядома кім (Ус, які цяпер за “рускі мір” —  http://nn.by/?c=ar&i=152845 ; http://www.svaboda.org/content/article/27214621.html — быў разам са Статкевічам; Дзьмітрыеў быў кіраўніком кампаніі Някляева)!  А гэта рэч вельмі прынцыповая!

5. Аналізу значэньня “Захаду” ў правалах апазіцыі ў апошнія 20 гадоў тым больш няма!

А што ёсьць:

1. Публічная лісьлівасьць Някляева ў бок Статкевіча, якая выявілася ў т.л. ў недарэчным патрабаваньні, адрэсаваным цяперцам, уключыць Статкевіча ў выбарчую кампанію, якая ідзе (так яны і ўключаць).

2. І ў той жа час мы чуем мянушку “здраднікі” ў дачыненьні да ўсіх, хто сёньня ўдзельнічае ў гэтай кампаніі (Някляеў).

3. Абяцаньне Статкевіча, што гэтая выбарчая кампанія “расьцягнецца на гады”.

4. Марны спадзеў Лябедзькі на крызіс улады цяперцаў з-за “паўпустых выбарчых участкаў”.

5. Спадзеў Севярынца радыкальна зьмяніць сітуацыю ў Беларусі крытыкай Лу-кі за спойваньне народа.

6. Патрабаваньне Някляева, скіраванае ў бок Караткевіч, зьняцца з выбараў (так Дзьмітрыеў і паслухае… — http://nn.by/?c=ar&i=155427; затое побач зь Някляевым сядзеў Лябедзька, які зьбіраў подпісы за ўдзел у выбарах, але ня здолеў сабраць…)

7. Заява Някляева, што ён нічога ня мог зрабіць зь Дзьмітрыевым (якога сам раскруціў!.. — http://nn.by/?c=ar&i=155428).

Карацей, усё гэта нейкі абсурд, нейкі цырк дзівакоў…

А што можна было б зрабіць? – запытаюцца некаторыя.

Адказваем. Тыя, хто рэгулярна чытае матэрыялы на нашым сайце, ведаюць, што мы ўжо шмат гадоў заклікаем стварыць сіламі нацыянальна-дэмакратычнай часткі нашай апазіцыі ПРАГРАМНЫ ВОБРАЗ БУДУЧАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ. Гэтая праграма мусіць быць заснавана на Навукова-Рэалістычным сьветаглядзе, ідэалогіі Сістэмнага гуманізму і Зьмястоўнай дэмакратыі ў якасьці стратэгічнага бачаньня дзяржаўнай будучыні нашага народу. Але мы разумеем, што ўсё адзначанае выглядае малапад’ёмным для ўдзельнікаў прэсканферэнцыі (асабліва, калі ўсё гэта ігнараваць…).  

Затое, зь іншага боку, мы мелі поўнае права спадзяцца на адну рэч, якая магла б рэзка зьмяніць успрыняцьце падзеі й якая была цалкам па сілах удзельнікам адбылай прэсканферэнцыі.

Гэта нават ня рэч, а адказ на кароткае пытаньне, якое гучыць так:

адкуль у Дзьмітрыева грошы?

 

Каментары (8)

  1. Павел Біч:

    У свой час калі мы раскідвалі па паштовых скрынях газету аб тым што Лукашенка можа быць прычастным к знікненню апазіцыйных палітыкаў і што ён хворы, я думаў што гэта будзе забойным каб народ за яго не галасаваў на Выбарах. Рэакцыі было нуль. Культурна-сваім усё даруецца нават забойства. Таму калі высветліцца адкуль грошы у Дмітрыева гэта таксама дасці вельмі малы эфект. Апазіцыйные палітыкі паўсюль і заўжды беруць грошы у ворагаў улады. І жаданне Рэдакцыі пачаць барацьбу за уладу абапіраючыся толькі на сродкі дабытыя Дома, есць наіўнасць. Я згодзен З Рэдакцыяй што мы сталіся разменнай манетай у вялікай гульне. Але талент палітыкаў і у тым і заключаецца каб ўзяць грошы але і пусціць іх на карысць сваёй краіне. Тое што кожная Сіла пад карысцью разумее свае таксама не навіна. Я як нацыяналіст лічу толькі адно беспамылкоўна — гэта падвышаць Нацыянальнае ў нашым народзе. Без яе апазіцыя будзе разгромленая і згніе, што зараз і назіраецца, і аб чым шчыра піша Рэдакцыя. Калі Рэдакцыя частку свайго імпэта (цяпер ён занадта выкрывальніцкі) перакіне на выхаванне нацыяналізма ў народзе. мяркую яна пачне рабіць правільна.

    • Рэдакцыя:

      1.
      Веды пра грошы Дзьмітрыева, Саньнікава, Раманчука, МІхалевіча, Лябедзькі, Рымашэшскага і да т.п. — гэта адказы на пытаньні:
      — чаму “барацьба” “беларускай” “дэмакратычнай” “апазіцыі” ў Беларусі не дае ніякіх вынікаў;
      — ЧЫЙ ІНТАРЭС за ўсім гэтым стаіць (мы, дык ведаем, што гэта інтарэс ня толькі “Масквы”, а і “Захаду”…).

      21 год + 5 гадоў + Х гадоў прамаскоўскай этнацыднай дыктатуры ў Беларусі даюць сапраўднай нацыянальнай эліце ня толькі права, а і АБАВЯЗАК ставіць гэтае пытаньне.

      Рэдакцыя прапануе пачаць кампанію з патрабаваньнем да “беларускіх апазіцыянераў” даць адказ на гэтае пытаньне!

      2. Ужо хто-хто, але вы, Павал Біч, павінны разумець, што ВЕДЫ для нацыянальнай эліты і для масы маюць прынцыпова рознае значэньне. Больш за тое, па стаўленьні да сапраўдных ВЕДАЎ чалавека і можна аднесьці да той ці іншай катэгорыі. Верагодна нават, што гэта — вызначальны крытэр.

  2. Павел Біч:

    Ну Шаноўная Рэдакцыя, Правы ні кім не даюцца. яны толькі заваеўваюцца. Ніхто вам такіх правоў не дасці. Таксама і Абавязкі. Можаце браць іх колькі хочаце. Без падтрымкі народа нічога не будзе. А народ (рабацягі) нічога не могуць зразумець акрамя толькі голога нацыяналізма. У іх ён толькі адзіны спосаб не адчуваць сябе на дне жызненнай ямы. Належаць на вялікай нацыі.Таму рускій народ так кінуўся да яго. Чаму так да яго кінулісь і немецкіе рабочые ў часы Гітлера. Пазбаўляйцеся релігійнага, метафізічнага мышлення.
    Што да пункта 2, то я нічога не зразумеў. Калі можна, па-падрабязней.

  3. siarhiej:

    Каб рыхтаваць кадры патрэбны грошы. Лiдэры узнiкаюць з фiнансавай базы…

    • Рэдакцыя:

      1. Каб рыхтаваць кадры патрэбны ВЕДЫ, якія павінны быць перададзены здольным людзям, каб зь іх і паўсталі кадры!
      2. Грошы ды іх колькасьць маюць тут яўна непрынцыповае значэньне. Больш за тое, пры наяўнасьці Ведаў у скрайніх варунках можна абысьціся і без дадатковых грошай…

  4. Павел Біч:

    Але спачатку лідеры узнікаюць з новай ідэі. Потым знаходзяць грошы. У каго, Сяргей, з цяперашніх лідераў ёсць новые ідэі? Ты пойдзешь гаварыць тое ж што гаварыў ў 1990 і з кім? Старая апазіцыя умерла не прызнаўшы паразу і не прааналізаваўшы ў чым прычына паразы.

  5. Валянцін:

    Праблема Статкевіча як Героя ў тым, што ім якраз паспяшылі “скарыстацца” якраз даўнішнія негероі, а то і прахадзімцы ( Лябедзька, як па мне), а як хоча спправядліва адпомсціць, то хай Статкевіч не спяшае і выкарыстае час для фармавання палітычнага аналага БЗВ… і выкарыстае іншых, а не “палітычных нябожчыкаў”…

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы