nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

АК БПС-САМААБАРОНА Ў МАРЫЎПАЛІ (частка 2)

Верасень 23, 2015 | Каментары (22)

Высоцкі, Захарэвіч 6ГОРАД ПАД БОМБАМІ

Прыфрантавы горад пазнаецца адразу па масах вайскоўцаў, іхных разнастайных машынах (дарэчы, забясьпечаных толькі  валанцёрамі), пастаянных блок-пастах на выездах. Па перыметры гораду збудавана некалькі лініяў абароны, сістэма равоў, процітанкавых палёў ды мінных перашкодаў, доты. У народзе гэтая лінія абароны займела назоў “лінія Парашэнкі”… І хоць будаўніцтва атрымала шмат крытыкі — не абышлося бяз праславутай украінскай карупцыі й тут — лінія збудаваная. Падаецца, яна досыць сур’ёзная. Гэта адна зь лепшых справаў палітычнага кіраўніцтва краіны па марыўпальскай тэме. Ва ўсялякім выпадку, са слоў байцоў, “каб узяць Марыўпаль, маскалі тут заплацяць такой крывёй, якой гэтая вайна яшчэ ня бачыла…”. Горад быццам ашчэрыўся перад нападам ворага.

Не сьціхаюць выбухі — бліжэй, далей. Перыядычна сепары абстрэльваюць блок-пасты, ускраіны гораду. Калі трапляюць, калі не. Пра ўдар па горадзе ўвесну ведае ўвесь сьвет (калі загінулі дзясяткі мірных жыхароў). Потым такіх больш дробных абстрэлаў было дзясяткі, і гэта ўжо нікога не зьдзіўляе.

Цяпер розныя  артылерыйскія  сістэмы, ракеты, мінамёты бьюць зь вялізнай дыстацыі – 10 км, 15 км, ёсьць нават больш за 20 км!.. Таму ты нідзе ня можаш быць да канца пэўным у сваёй бясьпецы. Ніхто ня дасьць стоадсоткавых гарантыяў, што сёньня не падарвуць ваш дом, вашую школу, не забьюць вашае дзіця…

Расейскія найміты эксьперыментуюць, на ўкраінцах выпрабоўваюцца новыя агнявыя сістэмы, пра некаторыя зь іх людзі распавядаюць жахі… Іх так шмат… Расея ня здатная, і ніколі не была здатная зрабіць прыстойны аўтамабіль  для людзей, кшталту “Volkswagen” ці  “Volvo”, а  вось сістэмы забойстваў – заўжды рабіла выдатныя…

“Грады” і “Ўраганы” ўжо сталіся звыклай справай, але сепары атрымоўваюць усё новыя і новыя сістэмы: “Смерч”, рэактыўная ўстаноўка “Зьмей Гарыныч”, УР-77, пастаянна выкарыстоўваюць “Піёны” – САУ (Самаходныя Артылерыйскія Ўстаноўкі)… Тыя ж “Піёны” бьюць здалёк, зона паражэньня з дыстанцыі да 47 км (!)… Гэтая сістэма здушвае тылы праціўніка, эфектыўна зьнішчае жывую сілу, разбурае абарончыя збудаваньні… Цяпер супраць Узброеных сіл Ўкраіны (УСУ) выкарыстоўваюцца сьпецыяльныя снарады, якія прабіваюць амаль любыя збудаваньні на глыбіню больш за 2 м, і толькі пасьля гэтага выбухаюць, зьнішчаючы ўсё жывое…

Але асобна стаіць  расейская цяжкая агнявая сістэма (ЦАС) альбо “Бураціна”. Бье гэтая гадасьць з дыстацыі да 8 км, але зона паражэньня да 40.000 квадратных метраў. Чалавек альбо згарае, альбо гіне ад страшнага перападу ціску. Гэта ўжо новае пакаленьне зброі. На тэрыторыі, дзе бье “Бураціна”, немагчыма выжыць ні чалавеку, ні пацуку, нават калі знаходзішся глыбока ў падвалах. У свой час раздаваліся галасы пра забарону гэтай сістэмы, як “зброі масавага паражэньня”, але яна выкарыстоўваецца Расеяй супраць “братоў-украінцаў”…

Часта ўкраінскія вайскоўцы нават ня могуць правільна ідэнтыфікаваць чарговую расейскую зброю. Ва Ўкраіне такіх сістэмаў няма, і ніколі не было. Калі мы былі ў вайсковай частцы, у гэты  час пад Шырокіна прарасейскія тэрарысты ўжылі нейкую вельмі моцную сістэму. Некаторыя з вайскоўцаў казалі, што гэта і была тая жудасная “Бураціна”. Тады, са слоў аднаго з вядомых камандзіраў, загінуў 31 чалавек. Афіцыйныя СМІ спачатку агучылі пра сьмерць трох. Я паведаміў афіцыйную лічбу  валанцёрам, яны мне злосна запярэчылі: “у мяне сястра працуе ў шпіталі…”. Потым паведамлялася пра 7 загінулых, потым 12… Праўдзівая лічба так і не была названая. Затое той высокапастаўлены афіцэр, зь якім мы размаўлялі, адказваў пра перадачу целаў загінулых салдат крэўным… З гэтага ды іншых такіх фактаў можна  зрабіць выснову, што  ўкраінскія  ўлады  адмыслова  заніжаюць колькасьць стратаў у разы тры(!). І гэта прыняць немажліва!..

Частка жыхароў на баку Расеі. У асноўным гэта людзі, атручаныя расейскай прапагандай, страціўшыя веру ў перамогу над усеўладдзем алігархаў ды карупцыянераў.

Артылерыйскія ўдары карэктуюць з Марыўпаля людзі, завербаваныя расейскімі структурамі. Да такіх тут агульная пагарда, і літасьці ня будзе…

Да ўсяго дадаецца актыўная дзейнасьць дыверсантаў. Напрыклад, цяпер заехаць у горад можна толькі па старой лініі, бо чыгуначны мост, які раней зьвязваў горад з Украінай, быў падарваны. Калі мы паглядзелі на падарваны мост, то жахнуліся – там было выбіта амаль усё. Гэта якой сілы мусіў быць выбух!..

Аднак жыцьцё працягваецца. На ўсім пляжы ў Марыўпалі загараюць парачкі, нехта смажыць шашлыкі, адна кампанія размесьцілася ў цяні вялікага дрэва — дзеці валтузяцца, імправізаваны стол накрыты. Цікавую сцэну бачыў на адным блок-посьце УСУ ля берага мора (адтуль таксама могуць прыплыць уркі-сепары), салдат адной рукой трымаў аўтамат, а другой – каленку мясцовай красуні…

 

“АКОПНІКІ” ДЫ “НАСТУПОЎЦЫ”

Кожны народ па-свойму пераносіць зацяжную, акопную вайну.

Прачытаў у Адама Глобуса пра вобраз “беларуса-акопніка”. Хлопцы з “Правага сектару” зьлёгку кпяць над беларусамі, як ідэальнымі акопнікамі [пра тое, што беларусы ідэальныя абаронцы, пісаў яшчэ Васіль Быкаў. – Рэд.]. Распавядаюць байку, што ў часе Сусьветнай вайны нейкі генерал даў загад падразьдзяленьню з беларусаў акапацца недзе на балотнай мясцовасьці. Потым рэзка зьмянілася сітуацыя і асноўныя сілы рушылі далей, а тую частку ці забылі, ці не пасьпелі папярэдзіць. Тыя ж, верныя прысязе ды загаду, далей пілнавалі свой участак. Прайшоў час, а загаду не прыходзіла. Салдаты паціху абжыліся, нешта вырошчвалі. А знайшлі іх пасьля вайны… У гэтым вясёлым апавяданьні часткова знайшоў і свой вобраз – “акопніка”. СТАЯЦЬ НА СВАІМ І НЕ ЗДАВАЦЦА…

А вось украінцы-акопнікі  – гэта сапраўды тэма гумарная. Украінцы вельмі дынамічная нацыя. Для іх сядзець на адным месцы – бяда. Казакі заўжды былі добрымі ваякамі-наступоўцамі. Стэпавая стыхія, гуляй-поле, атаманы, чумакі й г.д. Украінцы ўшчэнт пазбаўленыя такой грунтоўнасьці, як немцы, прыбалты ці беларусы. Гэта ў нечым добра, а ў нечым не. Для вайны абарончай – ня вельмі. Украінскі афіцэр ніколі ня будзе да зьнясіленьня муштраваць салдата. Вольналюбныя да немажлівасьці, але і кіраваць такім народам вельмі цяжка. Хіба таму ўсе таталітарныя рэжымы так ненавідзелі гэты народ… Атака, імправізацыя, нечаканы наскок – вось стыхія казацкая.     

Высоцкі, Захарэвіч 7У нашых паездках па вайсковых частках  найбольшая  адказнасьць выпадала на Зьміцера Захарэвіча. Зьміцер пэўна адзін з самых таленавітых беларускіх паэтаў, у яго свой стыль, і свая харызма. У чалавека дар ад Бога, але яшчэ і вернасьць прысязе, вернасьць дадзенаму слову. У нашых апазіцыйных колах (ужо не кажучы пра ўбогасьць  БРСМу) так шмат распладзілася хітруноў, кар’ерыстаў, кручаных маладзёнаў, жорстка заточаных на спажываньне заходніх рэсурсаў, а тут зусім іншая, шляхецкая пастава! Паэт-ваяр… У Беларусі адзін з крытыкаў назваў Зьміцера “беларускім Ясеніным”. Хіба нешта ў гэтым ёсьць, украінцаў найбольш захапляла лірыка нашага паэта.

Мы размаўлялі з воінамі пра гэтую вайну, пра магчымае развіцьцё падзей, а Зьміцер даваў канцэрты, чытаў вершы і сьпяваў. Гэта было надзвычай важка для ўкраінскіх салдатаў…

Па тэме “акопнікаў”: неўзабаве спаткаліся з такімі неўздалёк ад Марыўпаля. “Падзабыты” блок-пост. Там салдацікі ўжо даўно абжыліся на сваім доце, ловяць рыбу на вадасховішчы, смажаць ды сушаць яе ля свайго бліндажа. Развешаная бялізна, якая сушыцца на рэйках. Сустрэлі нас зусім маладыя хлапчукі, фактычна яшчэ дзеці. Хлопцы вельмі радыя кожнаму чалавеку, а тут госьці з Беларусі прыехалі — палітык ды паэт…

Гэта была ўжо трэцяя лінія абароны Марыўпаля. Падумалася, калі што, то маскалям тут будзе цяжка. Аднак вельмі спадзяюся, што гэтым хлапцам не давядзецца гінуць тут, на гэтым доце, стрымліваючы наступ расейскіх ордаў…

 

У НАШАЙ ЧАСТЦЫ

У  частцы, дзе нас разьмясьцілі, мы ўжо на другі дзень абжыліся ды былі сваімі. Завялі новых  знаёмцаў, нечакана напаткаў многіх старых сяброў па Майдану са славутага УНСО.

Аднак першы ж вечар пад кананаду абстрэлаў ды назіраньне выбухаў за 15-20 км адразу пазбавіліся ад рамантызму. Відовішча не з прыемных. Сепары шмаляць і шмаляць, дэмантратыўна плюючы на дамовы, на місію АБСЕ. Каб зразумець, як прарасейскія бандыты выконваюць дамову, нам ня трэба было распавядаць -адказы прыляталі самі ў выглядзе мінаў ды снарадаў з пазіцый сепаратыстаў… Заснуць пад гэтае грукаценьне трэба было сябе прымушаць. Але хлопцы жартавалі: “во, пачалася прачыстка трубаў…”. Аднак вынікі гэтых “прачыстак” заўжды жахлівыя. Сьмерць, калецтва, гора…

Ці адказвалі ўкраінцы на гэтыя ўдары баявікоў? Ня бачыў. З боку Ўкраіны пры любых раскладах – рэгулярнае войска, ёсьць дысцыпліна і падпарадкаваньне, а з таго боку – стракатая антысацыяльная публіка, палявыя камандзіры ды найміты розных народаў імперыі. Мяркую, калісьці ўкраінцы не вытрымліваюць ды наносяць удары ў адказ… Але місія АБСЕ такая ўважлівая да парушэньняў з ўкраінскага боку, а вось фіксуючы парушэньні сепараў, дзейсна нічым паўплываць на агрэсараў ня можа.

Часам гэта нагадвае аднабаковы расстрэл. Украінцы не адказваюць, ці то каб заручыцца падтрымкай АБСЕ, ці то каб паказаць Пуціну сваю вернасьць дамовам… І гэта абурае армію!..

У часе перамоваў Кантактнай групы ад украінцаў вымагаецца ўсё больш, еўрапейскія палітыкі ня могуць цьвёрда процістаяць агрэсару.

Высоцкі, Захарэвіч 8

А калі паўстала пытаньне “дэмілітарызацыі” Марыўпаля — то бок вываду ўкраінскіх войскаў – Марыўпаль ізноў закіпеў! Пасярод гораду на будынку згарэлай мэрыі – вялізны надпіс: “Не — дэмілітарызацыі!”

На гэтую тэму неяк сама сабой завязалася размова з афіцэрам – выведнікам, калі перад сном той выйшаў пасмаліць. Ён спакойна сказаў: “Нешта за гэты тыдзень было шмат 200-х (забітых), такіх стратаў не было даўно. Я на фронце практычна з першых дзён (ён кульгае, быў паранены), набрыдла гэта ўсё, але куды дзенешся…”

Начштабу кажа, што хлопцаў нядрэнна вышкальваюць, але праблема ў псіхічнай стабільнасьці, часта бываюць псіхічныя зрывы. Натуральна, бо  байцы – яшчэ зусім маладыя людзі, адарваныя вайной ад свайго ўніверу, у многіх яшчэ і каханьня не было.

Пабачыў вельмі цікавых і адукаваных людзей, грузін Каха – сябра партыі Саакашвілі, баец “Вікінг”, адзін з лідэраў Майдану… Разумныя, глыбокія і валявыя хлопцы ўзялі ў рукі зброю, каб спыніць монстра, які не пашкадуе нікога.

Гарнізон кіруецца сваім парадкам, сваёй іерархіяй і побытам. Блізкасьць да лініі разьмежаваньня накладае свой адбітак. Як казаў Таполя (адзін з камандзіраў), уначы прыходзяць і “госьці” (дыверсійныя групы). Натрапіць на такую – хіба найбольшае няшчасьце. Таму нават па пасёлку хлопцам не рэкамендуецца хадзіць без аўтаматаў. Нават у бліжэйшую краму за цыгарэтамі байцы ходзяць з калашамі й, як правіла, не па адным. Мясцовыя рэагуюць на вайскоўцаў спакойна, без эмоцый. Пастаўленыя вайной у цяжкае становішча, вяскоўцы наўпрост выжываюць. Жыцьцё іхнае проста жахлівае…

Калі знаходзішся сярод розных вайскоўцаў, неяк адразу адрозьніваеш іх па роду дзейнасьці. Так я распазнаў і снайпераў, яны трымаюцца трохі асобна, адразу і ўважліва цябе аглядаюць. Гэта асобная катэгорыя людзей. Іх ніхто нам не прадстаўляў, але я чамусьці адразу зразумеў, хто гэта… Снайперы – гэта адзіночкі, людзі-ваўкі.

 

ЦЯЖКА БЫЦЬ ГЕРОЕМ

Цяжка ўявіць усю здраду, усю пачварнасьць генералітэту, якую пабачыла ды перацярпела ўкраінскае войска…

Два камандуючых украінскай Арміяй, як цяпер выявілася, увогуле былі агентамі Масквы. У той час, калі героі Майдану без належнай падрыхтоўкі, ня маючы амуніцыі, некаторыя ў сланцах, ня маючыя лекаў, бронекамізэлек, зь іржавымі аўтаматамі паміралі за Ўкраіну, генералы ў тыле выкручвалі сабе мільёны, сьпекулюючы на пастаўках з Захаду…

Некаторыя вышэйшыя афіцэры прадавалі сакрэтную інфармацыю ворагу, здавалі пазіцыі сваіх падначаленых. Ёсьць шмат выпадкаў, калі пасьля ад’езду з перадавых частак генералаў па тых падразьдзяленьнях адразу наносіўся ўдар расейскай артылерыі…

Бяздарнасьць, прафесійная некампетэнтнасьць, сьвядомыя акты здрады генералаў – усё гэта набіла аскоміну ва ўкраінскім грамадстве.

Немагчыма слухаць апавяданьні ўкраінскіх вайскоўцаў пра свалачызм кіраўніцтва. Размаўляючы з афіцэрамі УСУ, я ўсё ня мог зразумець, як яны вытрымалі ўсё гэтае паскудства, не апусьцілі зброю, не ўзьнялі паўстаньне…

Цяпер некаторыя з тых генералаў звольненыя, некаторыя сымбалічна пакараныя, некаторыя арыштаваныя. Ня так даўно прагучала гісторыя пра генерала з Міністэрства абароны, які скраў некалькі  мільёнаў даляраў, ды атрымаў… 5 гадоў умоўна. І гэта ў час фактычнай вайны!

За здраду генералітэту адказвае палітычнае кіраўніцтва краіны…

І Армія не даравала кіраўніцтву ні Ілавайск, ні Дэбальцава, ні Луганск – узятыя УСУ, а потым па загадзе – пакінутыя…

З такім кіраўніцтвам і бяздарным забесьпячэньнем украінскае войска ваявала, наступала. Ёсьць дзясяткі выпадкаў, калі аточаныя ўкраінскія воіны падрывалі сябе разам з прарасейскімі баевікамі.

Вось так, гераізмам лепшых хлопцаў і былі спыненыя расейскія бандыты на цяперашняй мяжы размежаваньня…

Але ня хопіць крыві ўсіх украінскіх герояў, каб задаволіць апетыты алігархаў ды прадажных генералаў…

А думкі вяртаюцца дадому.

У якім баявым духу наша войска? Які адсотак беларускіх генералаў “пашуць” на Маскву? Мажліва, ужо цяпер нацыянальным сілам варта браць на кантроль беларускі генералітэт?!..

 

САШКО

Мой сябра Сашко ваяваў усяго месяц у дабравольчым батальёне, быў паранены. Пасьля раненьня вырашыў на фронт больш ня ехаць.

Зь ягоных слоў, стаміўся адказваць на закіды грамадзянаў, рэтрансьлюючых парадыгму Авакава ды ўкраінскіх алігархаў: “Вы нацыяналісты – дык чаму Вы не на фронце?..

Алігархічная ўлада адвяла патрыётам незайздросную ролю – паміраць на фронце – пакінуўшы за сабой палітычную ды эканамічную ўладу…

Чуў ад шэрагу паважных людзей, што задача перабіць байцоў Майдану – актуальная для алігархаў, каб не было каму іх потым пакараць…

Сашко намагаецца тут, у Кіеве, зьмяніць сістэму, пасунуць карупцыянераў, прабіць шлях маладой нацыянальнай эліце, якой засталося паўкроку да перамогі… Займаецца дробным бізнэсам ды стала нешта дасылае вайскоўцам. Працуе над канцэпцыямі эфектыўных рэформаў.

Да ўлады Сашко ў ягоныя 35 засталося вельмі мала, але гэтыя паўкроку вельмі цяжкія, ня зьбіцца са шляху, ня стаць марыянеткай барыгаў, не згуляць на руку ФСБ ды Пуціну. Улада блізка, але да яе яшчэ патрэбна дастаць…

 

Высоцкі, Захарэвіч 10АБЕД ПАД АБСТРЭЛАМ

Нашая паездка на перадавую, на самы край адбылася ў апошні дзень нашага знаходжаньня, па закону жанру.

Нам прапанавалі паехаць туды, куды ня едзе ніхто, нават валанцёры… Адмовіцца было нельга. Калі саджаліся ў джып выведчыкаў украінскі журналіст заўважыў, што не пашкодзіў бы аўтамат. Таполя, які быў нашым  апекуном, адказаў, што лепш было б прыхапіць гранату. Не пасьпеў ён завершыць сваю думку, як ускочыў кіроўца, паклаў збоку аўтамат, сам перавязаны гранатамі – штук 8-10… “Будзе пара месцаў небясьпечных, але праскочым…”.

Мы паімчаліся ўздоўж размежавальнай лініі — за ракой ужо сепары. Павольна ехаць нельга, бо пры хуткасьці ніжэй 110 км баявікі фіксуюць аб’ект ды наносяць прыцэльны ўдар.

Бераг уздоўж ракі выгарэўшы, са сьпецыфічным пахам гары ды яшчэ нечага. Неўзабаве дабраліся да перадавога блок-пасту выведчыкаў, замаскіраванага ў былым дачным пасёлку.

Вось мы і пабачылі людзей, якія штодня глядяць сьмерці ў вочы. Штодня абстрэлы, снайперы з таго боку — пекла. На мае словы пра герояў камандзір блок-пасту адказаў: “Якія мы героі, вось тыя, хто ідзе ў рэйд на чужую тэрыторыю, ня ведаючы, ці вернецца – вось гэта героі…”.

Мы разглядалі той бераг, пазіцыі сепараў, і бачылі нейкае сяло. Там пасьвіліся каровы. Жывуць такія ж людзі, што і ў сяле з гэтага боку, напэўна, сваякі, а цяпер тая тэрыторыя за ракой – ужо тэрыторыя д’ябла…

Высоцкі, Захарэвіч 9

Хлопцы распавялі, што пару дзён таму ім удалося заўважыць з таго боку снайпера ў кустах, які ўладкаваў сабе дыспазіцыю. Быў нанесены дакладны ўдар. Снайпер там ляжыць і цяпер…

Выведчыкі прынялі нас цёпла, шмат жартавалі, слухалі баявыя вершы ды песьні Зьміцера, самі музіцыравалі. А потым запрасілі нас на шыкоўны абед, з цудоўнымі чабурэкамі ўласнага гатаваньня… Нават выпілі па чарцы чырвога віна, падрыхтаванага па такі выпадак.

Але абед быў абарваны нечакана. Прыляцела міна, гакнула так гучна. І адразу ўзьнікла напруга… Не магу сказаць дакладна, на якой дыстанцыі – 600 ці 300 метраў – але гук ад выбуху і грыб пасьля яго пакінулі цяжкае ўражаньне…

Пабачыў, як зьбялеў наш журналіст, ды і самому было ня надта. А вось Зьміцер не адрэагаваў ніяк. Ня ведаю, ці сказалася вайсковая вытрымка ці ён зусім не спужаўся… Камандзір пажартаваў, што хавацца ня мае сэнсу, “калі тут ухне — будзе лягчэй нас зьбіраць…”

Адзваніўся Таполя ды паведаміў, што зламаўся аўтобус…

Але тут нам пашанцавала, зьявіўся беспілотнік АБСЕ. У такіх выпадках сепары на нейкі час прыпыняюць абстрэл. Праз гадзіну зьявіўся і аўтобус, і мы пакінулі сектар “М”. Апошняя карціна, якая застался ў памяці, гэта сталая жанчына, якая абірала абрыкосы ля дарогі, такая ў сьветлай сукенцы, у капялюшыку. А ў метрах 800 трываў бой. І стаяў агонь ля самай ракі…

Пераглянуліся нават байцы, якія нас везьлі…

Перад самым ад’ездам падышоў нейкі баец, такі сьціплы, трымаўся неяк на дыстацыі, змрочна паведаміў, што загінуў беларус, зь якім ён сябраваў. Выказаў спачуваньне. Як потым я даведаўся, загінулы і быў Алесь Чаркашын

 

НАТАТКІ ПАРТЫЗАНА

Шмат гадоў знаходзячыся ў беларускім нацыянальным руху, прадстаўляючы незарэгістраваную патрыятычную Арганізацыю, мусіш задумвацца пра сэнс свайго жыцьця, дзейнасьці…

Перамахнула саракавушнік, падводзіш нейкія высновы, можа, прамежкавыя…

Простыя грамадзяне жывуць сваім маленькім шчасьцем: завесьці сям’ю, набыць смартфон, машыну, зьезьдзіць адпачыць у Грэцыю, набыць шмацьця ў Мілане…

Беларускае грамадства сёньня досыць здэградаванае, ёсьць такі клас забясьпечаных менскіх абыватэляў. Хлопцы, якія круцяць нейкі напаўзаконны бізнэс. Жанчыны, якія апошнім часам цэляць у іншаземцаў любой экзатычнай нацыі і племені… Патрапіў нядаўна на менскую тусоўку такіх пантавікоў. Як моташна, мог сканаць за адзін вечар… Пускаюць адзін перад адным панты. Дамачка сваёй квазісяброўцы: “Ты да мяне зь беларускім шампанскім не прыходзь…”. Не заўжды можаш стрымацца, гледзячы на гэтую забясьпечаную шэрасьць… 

Між іншым, у размове гэтая прадзьвінутая барышня не дасьць рот адкрыць, і ўсё яна ведае, і сімпатызуе апазіцыі, і сьмяецца над правіцелем, а дзіцяці дазволіла ўступіць у БРСМ, ну, так проста, “каб галаву не дурылі…”. Вось адразу накрыўся і Мілан, і крутая тачка ад мужа, і адпачынак на Тэнерыфе, а дзіця адправіла ў нэакамуністычную ды тупую арганізацыю — “спадкаемку Камсамола”.

Гэта вельмі страшна для краіны – дамінаваньне абыватэльшчыны, культу жратвы, адсутнасьці элементарных Гонару і Годнасьці… Такі жывёльны ўзровень каштоўнасьцяў.

Паратунак нацыі – гэта нацыянальная эліта, гэта героі, якія ставяць высокія мэты, вышэйшыя за нікчэмнае і жалоснае існаваньне…

Абыватэль не заўважае, часам баіцца такіх людзей, бо ад іх для яго маленькага існаваньня можа быць толькі дыскамфорт. Але прыходзіць час, як цяпер, калі маленькі ды звычайны сьвет абыватэля пачынае развальвацца на вачах… І гэта толькі пачатак. Чалавецтва перайшло праз фазу адносна спакойнага існаваньня, ізноў вяртаецца фаза катаклізмаў, вайны.

Ізноў паўстала вялікае зло ў Еўропе, ізноў монстр ля нашых межаў — новы рускі фашызм (“рашызм”), новая рэдакцыя маскоўскага імперыялізму. Ён не зьнікне сам па сабе, не супакоіцца, разбуджаны самыя падлючыя ды агрэсіўныя інстынкты расейцаў. Няма аніводнага шанцу для Беларусі ацалець  перад такім монстрам без супраціву, бяз волі тысячаў абараніць ды адстаяць незалежнасьць…

Навакольнаму сьвету ўсё больш напляваць на твае міралюбныя планы, на жаданьне ціхенька пражыць, зарабляючы добрыя грошы… Становіцца запатрабаванай Сіла, Сіла Нацыі, Сіла адстаяць сваю праўду, сваё права, Свой народ на зямлі…

І вось адна надзея на  тых самыя “дзівакоў”, якія не зараблялі бабкі, а “змагаліся з ветракамі”, “адстойвалі права нацыі-гаспадара на сваёй зямлі…” Аказалася, што гэта і ёсьць самае рэчаіснае, і самае важнае, ад чаго залежыць існаваньне ў т.л. і гаротных абыватэляў… 

Сапраўдны бой нацыі толькі распачынаецца, і, каб перамагчы, нацыі спатрэбяцца кагорты байцоў, моцных і нескароных!..

Афіцыйная беларуская апазіцыя пацярпела паразу ў асноўным дзякуючы нізкаму ўзроўню ейных ачольнікаў, выпадковых і сваекарысьлівых, дробных людзей-людзішак. Апазіцыйныя лідары не адпавядаюць паняцьцю нацыянальнай эліты. Гэта сумная рэчаіснасьць доўгага жыцьця ў няволі, нацыянальная эліта была вынішчаная амаль пад корань. Каб узгадаваць новую, патрэбна шмат чаго. Бракуе нацыянальных універсітэтаў, школы, нацыянальнай улады, паўнавартаснай нацыянальнай дзяржавы!

Дзялю беларускую апазіцыю на тры ўмоўныя часткі — бізнэсмэны ад апазіцыі, дысідэнты ды партызаны. Большасьць апазіцыйных кіраўнікоў – гэта бізнэсмэны. Маю да іх пагарду. Не магу паважаць людзей, якія зрабілі капітал на каланіяльным стане сваёй Бацькаўшчыны.

Другая – гэта дысідэнты, сярод якіх ёсьць сапраўды  моцныя людзі, як Севярынец ці Статкевіч. Я сьхіляюся перад іхнай мужнасьцю…

Але тут ёсьць сваё разьмежаваньне. Пазіцыя дысідэнтаў – мяне саджаюць, і я сяджу.

Пазіцыя партызана іншая: жадаеце пасадзіць, дык спачатку злавіце…

У свой час, у 2004 г., калі адначасова прыйшлі позвы на допыт мне, Севярынцу і Статкевічу, я  выбраў не турму, а забытую вёску на Палесьсі. Уцёк зь Менску, выскачыўшы з 2-га паверху ўласнай кватэры, пакуль званілі ў дзьверы… Абышлося, нічога не зламаў. Потым Украіна. Праз паўгады, калі да мяне перасталі прыходзіць міліцыянты, вярнуўся. А за той час адбудаваў базу ва Ўкраіне, змог падрыхтаваць шмат нашых хлопцаў, арганізаваў штаб у Кіеве.

Галоўнае – гэта вынік, не загінуць героем, а здабыць перамогу. Не сядзець на нарах, а супраціўляцца. Такая мая пазіцыя. Ня браў у рукі зброю, ды не люблю гвалт, але давялося біцца і з РНЕ, і з прарасейскімі скінамі. Не таму, што ўхваляю такія метады, а таму што выбару не было. Трэба было спыніць вулічны тэрор маскалёў, і мы перамаглі!

Ня веру ў барацьбу праз падстаўленьне другой шчакі. Гандзізм. У нас гэта не працуе, калі, барані Божа, ізноў прыйдзе вораг. 

Калі акупант зноў пачне паліць ці гвалціць – сёньняшняе пакаленьне беларусаў, як і нашы продкі, павінны страляць з кулямётаў па ворагу! Украінцы ваююць не таму, што ім хочацца, а таму, што выбару няма! Нацыя, якая не змагаецца за сваю свабоду, вырачаная на пагібель!

Вайна ва Ўкраіне значыць для беларусаў напэўна больш, чым для каго яшчэ ў Еўропе. Кожны бой, кожная, нават лакальная, параза расейскіх планаў ва Ўкраіне выйграе час для нас, дае нейкую фору, каб беларусы пасьпелі падрыхтавацца да наступу Расеі, арганізавацца да Супраціву…

Гераізм украінцаў, цалкам нечаканы для імперыі, мужнасьць байцоў ды валанцёраў фармуюць новае аблічча вялікай еўрапейскай нацыі, ужо загартаванай, здатнай адстаяць сваю волю… Нацыянальная Ўкраіна пужае многіх ня толькі на Ўсходзе…

У нас ёсьць шанец. Але трэба дзейнічаць, адкінуць цяперашнюю мішуру афіцыйнай апазіцыі, адбудаваць ўласную палітычную Сілу на нацыянальна-вызвольным грунце. Патрэбна адкінуць лявацкую ды ліберальную лухту, каб змагацца. Народу патрэбная зброя — найперш зброя духу. Украінцы паказалі, што нацыя, якая верыць у сябе, верная запаветам дзядоў ды нацыянальнай эліты – можа дамагчыся ўсяго!

БЕЛАРУСЬ ПЕРАД УСІМ!

 

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС-Самаабароны, прадстаўнік Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН)   

 

 

Каментары (22)

  1. Інфо:

    Інфо-факты, якія ніколі не пісалі і ніколі не напішуць такія высоцкія, захарэвічы і тп. “юдэн-токінг”

    “ …несдержанный на язык Иосиф Байден уведомил всех, что является сионистом, кроме этого самый опальный еврейский лоббист проговорился: «85% всех изменений, происшедших за последнее время в Голливуде и в общественных средствах массовой информации, стали возможными только потому, что эти отрасли возглавляют евреи… влияние которых огромно… поистине огромно…».

    Один из кураторов Майдана Байден, является едва ли не самой важной персоной на Украине, приезд которого величают в Верховной раде Нового Израиля не иначе как “Завтра приедет хозяин”, а в сенате США его шутливо уже успели прозвать коллеги сионисты “пастухом Украинского правительства.” Непосредственный руководитель Вальцмана и Бакая является наряду с Маккейном одним из главных инициаторов поставки оружия на Украину. Именно через Байдена руководство Нового Израиля получает подробные распоряжения на дальнейшие действия по внутренней и внешней политике, и именно от воли Байдена зависит сколько гоев будет корбанизировано в котлах Донбасса.”
    /”Еврейская мудрость”
    “Сионист Иосиф “Джо” Байден поблагодарил евреев за легализацию однополых браков в США”. /

    • Рэдакцыя:

      Нам не зразумела, якое дачыненьне ваша інфа мае да выстаўленага матэрыялу, а таксама да таго факту, што Пуцін па загадзе Кісінджара (які ёсьць асабістым сакратаром Ракфелера) накіраваў сваіх оркаў забіваць лепшых сыноў самага брацкага славянскага, праваслаўнага народу.

  2. Інфо:

    якое дачыненне? матэрыял Высоцкага — пра Украіну… Так, “Пуцін па загадзе Кісінджара (які ёсьць асабістым сакратаром Ракфелера) накіраваў сваіх оркаў забіваць лепшых сыноў самага брацкага славянскага, праваслаўнага народу.” А Вальцманам і Новым Ісраілем (былой Украінай) камандуюць тыя ж, што і Пуцяй: “Именно через Байдена руководство Нового Израиля получает подробные распоряжения на дальнейшие действия…”. ХТО забівае украінцаў і рускіх— пра што, паўтараю, Высоцкі ітп “апазіцыя” не казала і ня скажа. супраць гаспадароў ня брэшуць.

    • Рэдакцыя:

      Сп. Інфо, вы раптам не забылі хто на каго напаў?
      Калі забылі, нагадаем: гэта расейская імперыя напала на Ўкраіну, а не наадварот!
      Таму, каб выблытацца з гэтай сітуацыі, у якой нейкія сілы зьверху кіруюць канфліктам, НАЙПЕРШ Расея павінна зрабіць наступнае:
      1. Сысьці з захопленых тэрыторый.
      2. Прынесьці прабачэньні ўкраінскаму народу (у выглядзе адпаведных сказаў, выказаных кіраўніцтвам Расеі).
      3. Зь ліхвой кампенсаваць нанесеныя ўкраінскаму народу страты.
      4. Дачакацца ад ўкраінскага народу сігналаў (хай сабе праз 100 гадоў), што прабачэньні й кампенсацыя прынятыя.
      Толькі так усе гэтыя байданы-кісінджары могуць пайсьці лесам…
      Таму перадайце “Расеі”, хай пачынае дзейнічаць па азначанай праграме… А мы будзем сачыць.

    • Зьміцер:

      Інфо, дзейнічаць, ХАВАЮЧЫ СВАЁ АБЛІЧЧА, як раз — УЛАСЬЦІВАСЬЦЬ “МИРОВОЙ ЗАКУЛИСЫ”.
      Таму ідзіце лесам (сядзіце на сваёй канапе), ПАКРЫЎДЖАНЫ НЯЎВАГАЙ ПРАРОК!!!
      А тое я вам таксама магу фактамі давесьці, што ваш Гітлер — “карающий меч сионизма”.

  3. Павел Біч:

    А я думаў. што матэрыял выстаўлены Інфо Рэдакцыі спадабаецца!. Ужа калі ў ім сцвярджаецца што Пуцін ёсць паслугачом Ракфелера, то гэта ужо ёсць самая самая тэорыя Змоў, любімы канек Рэдакцыі. Рэдакцыя хадзіла вакол гэтага доўгія гады толькі намекала і дразніла чытачоў, а тут нейкі чытач ўзяў да ляпнуў ў адкрытую. Так сказаць разбурыў вежу якую Рэдакцыя будавала некалькі дзесяцігодзяў. пазбавіла Рэдакцыю сэнса існавання. А так па задуме усё было цудоўна — і Захад пакрыху паліваўся брудам. і “малявалася вялікае палотно” без якога не могуць жыць метафізікі, і тут паблізу і геі на якіх можна дэманстраваць сваю высокую маральнасць, а там глядзішь за абаронай белай расы праглядваецца і абарона нашых белых рускіх.. Не хапала толькі вашкаў РПЦ.

    • Рэдакцыя:

      Спадар Біч, дзіўны вы чалавек.
      Вы, што, забылі, як усяго некалькі дзён таму самі сталі (мусілі стаць, бо вам давялі) прыхільнікам так недаспадобнай вам “тэорыі змовы”. Калі жадаеце, мы вам дзень і нават гадзіну назавем, калі гэта абдылося. Прычым адбылося публічна… Таму кожны можна праверыць, пераканацца.
      А цяпер вы зноў за старое: постмадэрнізм. “Ніякіх сілаў, інтарэсаў, ніякай таемнай злачыннай дзейнасьці” (дарэчы, самай выніковай з пункту гледжаньня злачынцаў), “ніякіх заканамернасьцяў”. “З хаасу вынікае хаас і, галоўнае, я тут ні пры чым”.
      Так усё жыцьцё і пражывеце “ні пры чым”, не зразумеўшы, што і ня жылі па-сапраўднаму, і ХТО Ў ВАС ВАШАЕ САПРАЎДНАЕ ЖЫЦЬЦЁ і ЯК (па якой тэхналогіі) СКРАЎ…

  4. Зьміцер:

    Інфо, дзейнічаць, ХАВАЮЧЫ СВАЁ АБЛІЧЧА, як раз — УЛАСЬЦІВАСЬЦЬ “МИРОВОЙ ЗАКУЛИСЫ”.
    Таму ідзіце лесам (сядзіце на сваёй канапе), ПАКРЫЎДЖАНЫ НЯЎВАГАЙ ПРАРОК!!!
    А тое я вам таксама магу фактамі давесьці, што ваш Гітлер — “карающий меч сионизма”.

  5. Павел Біч:

    Відаць на гэтым сайце пасуюцца вяликие арыгеналы. Вось што хацеў сказаць Зміцер фразай “Ваш Гітлер — караюшчый меч сіянізма? Мяркую нават сп. Астроўскі нічога не зразумеў.
    В четыре утра весь легерь был выстроен на пляцу и готов до эвакуации. В лагере оставались только тяжело больные и евреи, которые прятались по углам. Мы им кричали: “что вы сгорите здесь как клопы”. Они нам отвечали: “еще неизвестно кто раньше”.Большинство арестантав сделали себе санки на которые взграмоздили свой барахло. У меня было два мешка и одеяло. Знакомый эсэсовец посмотрел. покачал головой:” Ich sehe schwarz”, мол печальная участь ждёт твое барахло, лучше брось его сразу под забор”. В пять подали состав и мы погрузились на открытые платформы. Поезд тронулся. Было очень холодно, но мы радовались — Прощай Штутгоф, прощайте вонючие бараки, мы куда-то едем. Открылись широкие просторы, все дороги были забиты немецкими беженцами которые убегали от наступающей Красной армией. Они везли свои вещи на подводах, тележках. тащили в чемоданах. мешках и узлах. Мы им кричали :”Хайль Гитлер”, вы высшая расса тащитесь пешком и мы унтерменшы едем. Не доезжая моста через Вислу, поезд резко затормозил и нам приказали выгружаться. Я спрыгнул с плотформы и провалился по пояс в снежном сугробе. Рядом со мною оказался черный. крепкий как мул абхазец Илья. У наго уже в поезде обчистили чемодан. “Послушай душа любезный” — обратился он ко мне — “давай я буду носить один твой мешок. а ты будешь за это кормить меня”. Я согласился отдал ему мешок и с одним мешком и одеялом запрыгал по сугробам как олень. Болис Сруога “Лес богов”

    • Рэдакцыя:

      Ну, а цяпер вашая чарга, сп. Біч, патлумачыць, што вы хацелі гэтым сказаць…
      І якое гэта мае дачыненьне да таго, што расейскія імперыялісты — маскалі — напалі на Ўкраіну і забіваюць лепшых украінцаў?

  6. Павел Біч:

    Тлумачу сп. Астроўскі. Внешнюю охрану лагеря несли украинцы. Они стояли сплошной цепью. Летом и в дневное время суток расстояние между охранниками увеличивалось. а зимой и ночью сокращалось. Но всегда в любое время года и суток, над цепью висела стена отборного мата. Однажды з лагеря на одного такого охранника вышла женщина. “Куда ты стерва прешься” остановил её охранник и смачно выругался. “На Украину миленький, на Украину” ответила женщина. Охранник ещё раз смачно выругался и довольный собой отвернулся. Повернулся назад, а её и след простыл. Перепуганный охранник побежал доложить начальству. Подняли тревогу, пустили собак. Но её и след простыл. Так и не поймали. Чаще всего из лагеря пытались бежать русские. Один из них прихватил з собой деревянную ложку — что он Вислу хотел ею вычерпать? Другой целые сутки просидел в канализационной трубе. Поляки бежали реже. но готовились тщательней. Но всегда беглецов ловили и возвращали в лагерь избитыми и искусанными собаками. А потом торжественно вешали. Ну ткеперь , я думаю, даже дурань павинен понять куда я клоню.

    • Рэдакцыя:

      Мы згодныя сябе лічыць нават “дурнямі”, але паспрабуйце ўсё ж па-людску патлумачыць, што вы хочаце сказаць. І найперш пацьвердзьце альбо адкіньце нашу гіпотэзу, што вы на груньце прыведзеных вамі пісаньняў нейкага ўкраінафоба хочаце сказаць, што лічыце правільным, што расейская імперыякратыя напала на ўкраінскі народ.
      Мы верна вас зразумелі?

  7. Siarhiej:

    Высоцкі зрабіў вельмі цікавы рэпартаж з фронту!
    А на дзябільных тролей тыпу “Інфо” не звяртайце ўвагу і спадзяюся, што Рэдакцыя гэтае “Інфо” прапусціла толькі для “расфарбоўкі”.

  8. Siarhiej:

    Чуў такі анекдот: У ЦРУ абвесцілі конкурс на распрацоўку плана “як разваліць Расею”. Перамог праект пад назвай “не перашкаджайце Пуціну”.

  9. Павел Біч:

    Шаноўная Рэдакцыя. няўжо факт удзелу часткі украінцаў ў барацьбе з бальшэвікамі на баку нацыстаў. вы лічыце сведчаннем украінафобствам? Мае цітаты выконваюць вельмі сціплыю ролю — паказаць што Свет пабудаваны складней чым вы лічыце. І усё. Лічыце гэта таксама маім спецефічным арыгенальніцтвам.

    • Рэдакцыя:

      Будзем лічыць, сп.Біч, што мы — вашыя вучні, а вы — настаўнік, і што мы да вас ня ведалі, што сьвет пабудаваны складана, “спецЕфічна-арыгЕнальна”, а цяпер дзякуючы вам даведаліся.
      Спадар настаўнік Павал Біч, а цяпер апавядзіце нам, калі ласка, ЯК пабудаваны Сьвет? І не забудзьце ўсё ж патлумачыць, для чаго вы прыводзілі прыклад, што “частка украінцаў ў барацьбе з бальшэвікамі была на баку нацыстаў”.

  10. Павел Біч:

    Праглядзеў інтернет. Абсалютная пустэча. Нават Знаўца і Падгола чытаць стала нецікава.
    В пасхальную ночь 1943 года ровно в 12 часов к нам зашел Вацек Козловский и поздравил нас с праздником. Он был совершенно пьян. В помещении душно и Вацек приказал открыть окна. хаця без разрешения начальства открывать окна было строжайше запрещено. Пока проветривалось помещение Вацек стоя в проходе пел осипшим пропитым голосом польские патриотические песни.- “Воздуху вам мало. открыл вам окна. Ночи не сплю всё думаю про вас. Цените ли вы свиные рыла маю заботу” жаловался Вацек. “Ценим ценим кричали с нар, давай валяй дальше”. Вацек прошел в дальний угол барака. стащил с лежанки молодого красивого украинца со Львова. Подвел его в одной рубашке к проходу. Обнял. “Такая крошка и попал в такой ад”. пропадешь. Нет я спасу тебя. я возьму над тобой шефство. На вот булка. пирог. конфеты, — ешь”- говорил Вацек. Украинец уплетал за обе щеки, а мы лежали завидовали,- надо же повезло молакососу. В это время один арестант мучимый голодом решил пройти мимо них — может и ему что-нибудь дадут. “Что он здесь шляется заметил Вацек- дай ему в морду”. Украинец сделал вид что не слышить. “Ты што падаль оглох, я сказал дай ему в морду” за что я буду бить его. он мне ничего плохого не сделал” выкручивался украинец.- “Ах вот как, жрёшь мою булку. мой пирог. мои конфеты. да ещё ерепенишься, вот твоя благодарность?” Вацек начинал волноваться и так разошелся что стал избивать украинца. разбил в кровь ему нос и губы и тот всхлипывая и рыдая поплелся в свой угол. Да, нервы у Вацека были определенно не в порядке. Поляки которые сидели в лагере обещали после войны скормить Вацека свиньям.

  11. Павел Біч:

    Пакуль будуць сілы. буду вас адукаваць, сп. Алесь

    • Рэдакцыя:

      Нашае цярпеньне (ня толькі Алеся Александравіча, а й іншых сябраў рэдакцыі ды чытачоў), каб даваць вам магчымасьць нас “адукоўваць”, вялікае, але не бязьмежнае…
      Вашыя “адукацыйныя” метады выклікаюць у нас шмат заўваг:
      — вы не адказваеце на нашы пытаньні;
      — рэгулярна выстаўляеце нейкую недарэчную лухту, ніяк не зьвязаную са зьместам матэрыяла, і лічыце гэта “арыгінальным”;
      — пераходзіце на абразы (некаторыя мы вымушаны нават выдаляць);
      — усё больш карыстаецеся расейшчынай;
      — а калі спрабуеце па-беларуску, у вас у кожным сказе па некалькі памылак…
      Зьвярніце ўвагу, усё гэта адбываецца публічна. Перад усім сьветам…
      Калі вы ня спынеце сябе так паводзіць, тады мы спынім вашую магчымасьць зьдзяйсьняць сваё жаданьне нас “адукоўваць”. На паўгады-год.
      Дарэчы, вы ўжо ведаеце пра выхаваўчыя метады, якія мы, бывае, выкарыстоўваем у дачыненьні да такіх нягеглых “адукатараў”…

  12. Перачытайце падручнікі па макраэканомікі. Светнай гаспадаркай кіруюць транснацыянальныя кампаніі, разам з найбуйнейшымі банкамі пераліваючы за сэкунды велізарнейшыя фінансы ў любую кропку свету. Фінансы — кроў сусьветнай эканомікі. А там дзе мільярды даляраў ці эўра, там і ўпрыў на палітыкаў і палітыку. Таму аддзяленьне сусьветнай палітыкі ад ТНК і банкаўскай сфэры — злабадзённая задача. Патрэбна адпаведнае міжнароднае заканадаўства. Каб ніводзін алігарх-злачынец ня мог купіць ня толькі ніводен парлямант ці ўрад, але ніводнага парлямантара ці міністра. Таксама патрэбна міжнароднае заканадаўства па барацьбе зь міжнароднай карупцыяй. Інакш нічога ня зрушыцца зь мейсца.
    А хто яго прыме? Дзе сусьветны парлямант? Ахто будзе яго выконваць? Дзе сусьветны ўрад?
    Можа пад эгідай ААН. Хто спыніць сусьветныя сацыяльна-паразітычныя сілы?
    Сьвет каляровы і сьвет недасканалы.

  13. Licvin:

    Сёння ТНК і фінансавы капітал знаходзіцца ў фазе росквіту. І таму ніхто і нішто на данны гістарычны момант не можа ім перашкодзіць. Пройдуць гады, дзесяцігодзі, магчыма стагодзі калі транскампаніі і фінасавая алігархія з’есьць усю фаўну і флору, панішчыць дзяржавы і грамадствы, створыць сусветны хаас, і нарэшце людзі ўсвядомяць што папяровыя і металёвыя і нават залатыя грошы нічога не значаць у параўнанні з сінім небам, зялёнай травоў, смажанай на патэльні скваркай, чароўнымі вачымі каханай,.. Вось тады і пачнуцца тыя здзяйсьненні аб якіх гаворыць Вітаўт Куплевіч .

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы