nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Атрад “Пагоня” і тактычная група “Беларусь”

26 верасня, 2015 | 17 каментарыяў

Рэдакцыя.

Атрад П 1Усьлед за цікавым ды важным матэрыялам Сяргея Высоцкага неабходна асьвятліць яшчэ некаторыя пытаньні. Так, апазіцыйныя СМІ ў гэтым месяцы пачалі паведамляць, што ва Ўкраіне на баку ўкраінцаў ваююць ня проста беларусы, а, як мінімум, дзьве групы беларусаў – адныя кансалідуюцца вакол атрада “Пагоня”, а іншыя вакол тактычнай групы “Беларусь”. Гэтая сітуацыя прымушае паспрабаваць высьветліць:  што гэта за групы, чаму іх дзьве, якое адрозьненьне паміж імі, чые інтарэсы яны прадстаўляюць (бо апазіцыйныя СМІ гэтыя пытаньні ўжо чамусьці не асьвятляюць…). Мы, натуральна, дакладна ня ведаем усіх тонкасьцяў, зьвязаных з гэтымі пытаньнямі, але і замоўчваць іх далей немагчыма. Таму давайце дамовімся: мы пададзім ніжэй усё, што нам на сёньня вядома, паразважаем над гэтым, а калі ў нас не атрымаецца раскрыць нешта дастаткова дакладна, то прапануем тым, хто ведае лепш, скарэктаваць нас (калі дадатак не зьяўляецца ваеннай таямніцай). Заклікаем пісаць у каментарах толькі тое, што дакладна вам вядома. Усё ў адпаведнасьці са знакамітым прынцыпам беларуска-літвінскай шляхты: “Кажы, што ведаеш; рабі, што трэба; і хай будзе, што будзе!

Вывучыўшы тэму, у нас атрымаўся нібы серыял.

 

Серыя 1: Крывавы гешэфт і гешэфтмахеры.

Нашае зыходнае стаўленьне да ўзгаданага вышэй атраду “Пагоня” мы адлюстравалі больш за год таму ў наступным матэрыяле: https://nashaziamlia.org/2014/07/08/7267/.

У ім сярод іншага тады было сказана наступнае: 

Атрад П 2“Для барацьбы з прарасейскім рухам ва Ўкраіне фармуецца беларускі атрад”, – пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў намесьнік кіраўніка Валынскай абласной рады маладзёвай арганізацыі «Нацыянальны альянс» Ігар Гузь (гл. фота; на ім спадар Гузь справа). “Гэта мой пабрацім, беларускі нацыяналіст, сябра Вітушка” (на фота зьлева). – кажа Гузь – “Ужо сёньня ён і яго сябры ва Ўкраіне праходзяць сьпецпадрыхтоўку для ўдзелу ва ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнах супраць маскоўскіх акупантаў на ўсходзе Ўкраіны! У бліжэйшы час будзе сфармаваны беларускі атрад супраціву “Пагоня”.  Запрашаем беларускіх патрыётаў далучыцца да абароны ўкраінскай зямлі. БЕЗ СВАБОДНАЙ УКРАІНЫ НЯ БУДЗЕ СВАБОДНАЙ БЕЛАРУСІ! Прашу ўсіх неабыякавых беларусаў і ўкраінцаў дапамагчы хлопцам з набыцьцём амуніцыі! У першую чаргу патрэбныя бронекамізэлькі й каскі!” – напісаў Гузь. 

(канец цытаты)

Калі мы выстаўлялі гэты матэрыял, узяты з сайта “Наша Нівы” (http://nn.by/?c=ar&i=131322), мы зыходзілі з прынцыпу між-нацыянальнай салідарнасьці, які імкнемся ўсяляк падтрымліваць.

Але тут жа высьветлілася, што ня ўсё ў гэтай справе чыста… Мы пра гэта хутка даведаліся і таму літаральна на наступны дзень на нашым сайце быў выстаўлены матэрыял Сяргея Высоцкага, у якім сярод іншага было адзначана (https://nashaziamlia.org/2014/07/08/7277/), што “сёньня некаторым дастаткова адправіць на лясную прабежку пару маладзёнаў у масках, каб ужо сьпекуляваць, што “Малады Фронт” ці яшчэ хто “фармуюць батальёны…”.  Пры бліжэйшым разглядзе выходзіць звычайная дэзынфармацыйная качка. Нехта ваюе, а нехта на вайне зарабляе ды піярыцца … Гэтым людзям глыбока пляваць на праблемы беларусаў ды ўкраінцаў. Іхныя ўласныя скурныя інтарэсы — вось “нацыянальныя інтарэсы” ў іхным халопскім разуменьні”, – заключыў спадар Сяргей.

(канец цытаты)

Праз два з паловай месяцы мы вымушаны былі вярнуцца да тэмы і выставіць артыкул “Раздрай вакол праекта “атрад П”” (https://nashaziamlia.org/2014/09/30/7408/). У ім паінфармавалі, што сітуацыя з атрадам “П” (так мы назвалі гэты сеціўны прывід, створаны ліберастамі-гешэфтмахерамі) стала на той час ня толькі больш заблытанай, а і вычварна-скандальнай.

Так, у артыкуле інфармавася, што Ігар Гузь – ініцыятар стварэньня “атрада П” – пачаў ужо заяўляць (http://www.svaboda.org/content/article/26593735.html), што “беларускія сьпецслужбы” ідэнтыфікавалі некаторых байцоў добраахвотніцкага атраду «Пагоня» … адбыліся кібератакі на акаўнты ў сацыяльных сетках, электронную пошту ўзламалі, а рахунак атраду на PayPal заблакавалі, з-за чаго хлопцы ўжо ня вернуцца ў Беларусь”.  На наша меркаваньне, гэта азначала, што ў такой форме Гузь вырашыў выйсьці з гульні ў “атрад П”.  

Атрад П 3У той жа час іншая ўдзельніца праекта Тацяна Елавая (гл. фота) з пакуль бясьпечнай Вільні вырашыла наадварот усё зноў адкруціць назад. Яна заявіла (http://www.svaboda.org/content/article/26595735.html), што ёй дакладна вядома, што… “ніхто з байцоў на даны момант ня вылічаны КДБ”, што “ў КДБ ёсьць толькі ўскосныя пацьверджаньні датычнасьці тых ці іншых людзей да справы”, што «асобы, якія пісалі на пошту [Е-пошту атрада] могуць не хвалявацца».

Гэта ўжо быў цырк! Прычым, нейкі сатанінскі – на небесьпецы арышту ды ахвярнай сьмерці. Карацей, цырк на крыві!

У сувязі з адзначаным адзін з нашых чытачоў па прозьвішчы Андрэй Паўловіч (гэта можа быць і нік) ня вытрымаў і даслаў на адрас рэдакцыі артыкул “Праект “П”: чаму і як гэта было…”, у якім прадэманстраваў глыбокае веданьне тэмы. Мы яго, натуральна, надрукавалі (https://nashaziamlia.org/2014/10/06/7412/).

Атрад П 4У гэтым артыкуле сярод іншага аўтар паінфармаваў, што:

– добраахвотных батальёнаў, у якіх ваююць грамадзяне іншых краін ва Ўкраіне, рэальна некалькі — “Данбас”, “Айдар”, “Азоў” і батальён “Правага сектару”;

– а ўся “Пагоня” – гэта анансаваныя яшчэ ў ліпені 2014 г. 5 асоб у Луцку (гл. фота), плюс іх куратары – Тацьцяна Елавая ды Ігар Гузь (што цалкам супала з нашай больш сьпелай інфармацыяй).

У канцы спадар Паўловіч падсумоўвае: “Праект “П” – гэта брудная і нягодная спроба некалькіх чалавек зарабіць грошы ды піяр на патрыятычных пачуцьцях беларусаў ды крыві сапраўдных герояў!

Так спроба гнюсна-цынічнага махлярства была канчаткова выкрыта, а гешэфтмахеры выяўлены. І маральна асуджаны (пакуль маральна…).

Пасьля ўсяго адзначанага ўзгадваньне пра атрад “П” у “апазіцыйных СМІ” спынілася. Нават, калі зону АТА наведвалі карэспандэнты СМІ, якія да таго актыўна рэкламавалі “атрад П”, яны цяпер ні словам яго ня ўзгадвалі (http://www.svaboda.org/content/article/26660844.html ; http://nn.by/?c=ar&i=139995 ; http://nn.by/?c=ar&i=140469 ; http://nn.by/?c=ar&i=144968 ; http://nn.by/?c=ar&i=145138) Нават тут – http://nn.by/?c=ar&i=151400 – ні-ні…

Апякліся…

 

Серыя 2: “Апазіцыйныя СМІ” ўваскрашаюць міф.

Аднак прайшоў час і раптам вясной г.г. “атрад П” зноўку пачаў ўваскрасаць….

Вось, напрыклад,  тут – http://by24.org/2015/04/25/reailsed_documentary_about_the_belarusian_volunteers_in_ukrainian_army/  – быў прарэкламаваны дакументальны фільм беларускага рэжысёра Антона Цялежнікава пад назвай “Дабраахвотнікі”. Яго прэм’ера адбылася ў красавіку 2015 г. на тэлеканале “Белсат”. Мы таксама фільм праглядзелі, у ім будзёна-дакументальна (з рэальнымі матамі) паказана, як прадстаўнікі  ДУК “Правы сектар” супрацьстаяць расейскай агрэсіі. У фільме добраахвотнікі-беларусы выразна не паказаны, тым больш у ім няма ні слова, ні кадра пра атрад “П”.

Аднак, чытаем адзін з абзацаў на названым сайце: “Пачыналася ўсё досыць сьціпла: дзякуючы беларускім грамадскім структурам за мяжой і садзейнічаньню кіраўніцтва Валынскай вобласці Ўкраіны ў ліпені 2014 г. быў створаны адмысловы добраахвотніцкі атрад “Пагоня”, які займаўся перапраўкай у трэніровачныя лагеры і баявой падрыхтоўкай беларусаў, якія жадаюць дапамагчы ўкраінскай арміі. Пасьля ваеннага навучаньня ўсе яны разьмяркоўваліся па розных украінскіх Добраахвотніцкіх батальёнах, якія бяруць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) у Данецкай і Луганскай абласьцях”.

(канец цытаты)

Такім чынам, праз паўгады пасьля скандалу, які суправаджаўся сьпецыфічным серным пахам, “атрад П” нехта зноў пачаў “уваскрашаць”… Ці не ўваскрашаць? Бо ёсьць ён ці няма, зноў незразумела.

Спачатку падумалася: можа, журналісты выданьня трохі ня ў курсе. Але штучнасьць, зь якой быў уведзены гэты абзац у зусім іншы па зьмесьце кантэкст, зьвязаны з апавяданьнем пра дакументальны фільм, хутчэй сьведчыла пра заказ…

А яшчэ праз пару месяцаў такія ж недарэчныя выказваньні пра “атрад П” пачалі зьяўляцца і ў іншых апазіцыйных СМІ.

Вось  тут – http://focus.ua/society/331942/ (чэрвень 2015 г.) – рэкламуецца паданае на сайце інтэрвю і заяўляецца, што гэта інтэрвю беларускага салдата з украінскага палку «Азоў» – байца атраду «Пагоня» з пазыўным «Кім».

І гэты “Кім” (запомніце яго) нібы гаворыць: “Спрабаваў уступіць у батальён “Данбас”, але не атрымалася – не датэлефанаваўся па ўказаных у сацыяльнай сетцы тэлефонах. Потым даведаўся, што беларускі атрад “Пагоня” набірае добраахвотнікаў для ўдзелу ў баявых дзеяньнях у АТА. Напісаў ім [Елавая дазволіла, сказала, што КГБ ня вылічыць; а яе слова – крамень!… – Рэд.]. Празь нейкі час мяне запрасілі на сумоўе [дакладна так: у “атрад П”, як на працу ў фірму… – Рэд.].  У мяне не было ваеннай адукацыі й досьведу ўдзелу ў баявых дзеяньнях. Я журналіст … “Пагоня” – не самастойная баявая адзінка. Гэта хутчэй народная арганізацыя, аб’яднаньне ваюючых беларусаў. Пасьля таго, як добраахвотнікі праходзяць адбор [у гэтай “народнай арганізацыі” – Рэд.], іх адпраўляюць ва ўкраінскія добраахвотніцкай батальёны”.

Зноў нейкая недарэчнасьць – ці ёсьць атрад “П”, ці яго няма?; што гэта за “народная арганізацыя” такая з правам “набіраць” добраахвотнікаў-беларусаў, “адбіраць” іх і “накіроўваць” на… вайну?; а, можа, гэта, гледзячы па заяўленай дзейнасьці, не “атрад П”, а “ваенкамат П” ці “трэніровачны лагер П”? а можа, проста нейкая PR-акцыя такая? Незразумела.

Затое выразна бачна, як нейкі “Кім” паўтарае невыразнае мармытаньне Гузя перад завязкай, пра тое, што любы варыянт “П” – гэта не самастойная адзінка (http://www.svaboda.org/content/article/26593735.html).  

А можа быць так, што проста нейкаму хлопцу далі бабла, каб ён нешта сказаў? (з аповеду Сяргея Высоцкага – https://nashaziamlia.org/2015/09/13/7988/#more-7988 – вынікае, што такое магчыма). А можа, і не было ніякага хлопца?!…  Ва ўмовах аб’ектыўна неабходнага ў час вайны рэжыму таямнічасьці такое “інтэрвю” зрабіць элементарна… (знайдзіце ў сеціве і пачытайце, напрыклад, праўду пра ўсяму стрэйшаму пакаленьню вядомых “28 панфілаўцаў, якія пад Масквой падбілі 50 нямецкіх танкаў” і пра тое, хто, як і навошта гэтую савецкую прапагандовую хлусьню вырабіў…)

Атрад П 5Але яшчэ праз колькі месяцаў ва ўваскрэшаньне “атраду П” пачалі ўключацца і значна больш масьцітыя “беларускія апазіцыйныя СМІ” (гл. http://nn.by/?c=ar&i=156593 ; http://www.svaboda.org/content/article/27255566.html ; гэта ўжо цяперашні верасень).

У названых крыніцах было заяўлена, што гэта “эксклюзіўнае інтэрвю “Свабодзе” беларускага салдата з украінскага палку «Азоў», байца атраду «Пагоня» з пазыўным «Кім» (відаць разьлічвалі, што гэтую “эксклюзіўнасьць” 3-месячнай даўніны ніхто з чытачоў ня выкрые…).

“Кіму” было зададзена пытаньне: Ці цяжка трапіць у (!!!) атрад «Пагоня»?

“Кім” з ахвотай адказаў: На дадзены момант для пачатку трэба прайсьці шэраг праверак унутры атраду. Калі да чалавека пасьля праверак пытаньняў няма, ён адпраўляецца ў той ці іншы батальён або полк, дзе, у сваю чаргу, ён павінен выканаць патрабаваньні пры ўступленьні ў структуру, у першую чаргу фізічныя. Атрад «Пагоня» — не асобнае вайсковае падразьдзяленьне і ніколі такім ня быў. Нашы байцы былі ў розных украінскіх батальёнах” (?!…).

Карацей, таварыш Кім зноў паўтарыў вядомую гузеўскую мантру, пакінуўшы нас у поўнай расьцярушанасьці сьвядомасьці:  “атрад П” ці нешта такое ёсьць, хаця яго няма, і ніколі не было, а калі трэба, каб было, то было і нават можа быць, а калі наадварот, то і наадварот…

І тут у нас зарадзіліся цьмяныя сумневы – проста камусьці вельмі хочацца, каб “атрад П” быў, нават, калі яго няма. А калі вельмі хочацца, то… Тым больш, што пасьля леташняга скандалу, зьвязанага зь неіснуючым “атрадам П”, прайшоў ужо цэлы год. Можна пачынаць рабіць другую спробу…

 

Серыя 3: Абяцаньне матэрыялізаваць здань.

Праўда, цікавасьць грамадства да нечага туманна-неакрэсьленага, што створана толькі ў прасторы, падуладнай “апазіцыйным” СМІ, доўга трымацца ня можа. Народу хутка надакучвае штучна-накінутая загадкавасьць, ды яшчэ ўнутрана супярэчлівая. Ён можа запатрабаваць чагосьці больш рэальнага, чым інтэрнэт-суполка «Атрад Пагоня» (гл. https://www.facebook.com/belpahonia/photos і фоты ніжэй, узятыя адтуль; яны адлюстроўваюць нясьпелы ліберастычна-паказушны сьветагляд сябраў гэтай інтэрнэт-суполкі, які абсалютна неадэкватны сур’ёзнасьці праблемы дый проста ўсёй рэчаіснасьці; нам асабліва спадабалася фота, што “ўжо цяпер студэнты з Таледа ведаюць, дзе Беларусь!”; Ах, калі так, аж з Таледа, то тады мы, беларусы, з-за гэтага ўжо ў сваю чаргу дык цяпер…;  цырк!).

Атрад П 6б 

Верагодна, па гэтай прычыне ў пачатку верасьня пачаўся наступны этап дзейнасьці сучасных графаў-каліостраў – матэрыялізацыя ідэі “атраду П”.

Вось тут – http://nn.by/?c=ar&i=155708 – мы чытаем: “У палку патрульнай міліцыі сьпецыяльнага прызначэньня «Дняпро-1» МУС Украіны будзе створана беларускае падразьдзяленьне на базе беларускага атрада «Пагоня»”. “Такая дамоўленасьць была дасягнута падчас перамоваў прадстаўнікоў атрада з народным дэпутатам Украіны, камбатам палку (патрульнай міліцыі) і дэпутатам Вярхоўнай Рады Юрыем Бярозам (гл. фота і подпіс  пад ім). Фармаванне падраздзяленьня пачнецца ў найбліжэйшы час”.

(канец цытаты)

Атрад П 7Што такое? “Атрад П” жыў-быў у палку “Азоў” – натуральна, віртуальна (гл. фота ў пачатку артыкула, на якім бачны банер, вывешаны аж на ўкраінскім футбольным стадыёне; чытайце інтэрвю “байца Кіма” з палку “Азоў”), а цяпер будзе ня проста на фронце ў іншым дабравольчым палку і нават не ва Ўзброеных Сілах Украіны, а ў сістэме МУС (т.б. унутры Ўкраіны). Пад крылышкам у… Авакава!

Вось дык навіна!…   

Дзякуючы ёй канчаткова высьветлілася наступнае:

– у сапраўднасьці аднавіла сваю дзейнасьць (пакуль без Гузя ды Елавой) нейкая “інтэрнэт-суполка”, якая, называючы сябе “атрад П” і карыстаючыся віртуальнымі магчымасьцямі сеціва ды сувязямі з “апазіцыйнымі” СМІ, імкнецца так падаць справу, што нібы яна падбірае беларусаў-добраахвотнікаў, забясьпечвае ды трэніруе іх, а затым перапраўляе ва Ўкраіну, дзе яны разьмяркоўваюцца па дабравольчых батальёнах для ўдзелу Ў РЭАЛЬНЫХ БАЯВЫХ ДЗЕЯНЬНЯХ супраць расейскіх сепараў;

– на справе людзі, зьвязаныя з гэтай інтэрнэт-суполкай, імкнуцца выявіць і зафіксаваць усіх маладых беларускіх хлапцоў – сапраўдных беларускіх патрыётаў-інтэрнацыяналістаў, якія шчыра жадаюць дапамагчы ўкраінскаму народу, а затым, калі пазьней спатрэбіцца, гэтыя людзі змогуць падаваць усю справу так, што нібы ахвярнасьць і гераізм беларускіх хлапцоў – гэта ўсё “атрад П”, дзякуючы “атраду П” і тым, хто за ім стаіць;

– усю гэтую абсалютна цынічную сатанінскую афёру актыўна падтрымлівала-піярыла большасьць “незалежных” “апазіцыйных” “беларускіх” СМІ;  

– сілай на ўкраінскім баку, якая нібы мае планы забясьпечыць матэрыялізацыю “атрада П” (т.б. стварэньне нейкага рэальнага атраду, які можна было б прад’явіць людзям), стала Міністэрства ўнутраных спраў Украіны на чале зь вядомым Арсенам Авакавым (вось аказваецца хто з украінскага боку ўвесь час крышуе брудную PR-акцыю ліберастаў пад назвай “атрад П”; стары знаёмы – Авакаў…)    

Мы, спадары чытачы, паўтарем яшчэ раз, што мы ня ведаем усё дакладна, але пакуль у нас атрымалася так …   

 

Серыя 4. Рэчаіснасьць, якая абуджае ад ліберастычнага сну розуму.

Калі за справу запудрываньня мазгоў людзей бяруцца ліберастычныя цынікі, бывае ня так лёгка выблытацца з таго туману-хаасу, які ад гэтага паўстае ў галаве. Як адрозьніць віртуальную туфту, гнюсна-цынічны фэйк  ад таго, што ёсьць на самай справе? Дый у цэлым, як даведацца, як выглядае рэчаіснасьць у тым пытаньні, якое мы закранулі?

Адказ вядомы ўжо тысячагоддзі: трэба глядзець на Факты.

Прывядзем іх.

Атрад П 81. Усім вядома, што  летась загінуў Міхал Жызьнеўскі, а ў гэтым жніўні Алесь Чаркашын – сапраўдныя байцы, сапраўдныя героі.

Дзе яны былі? У “атрадзе П”?

Не, адзін быў ва УНА-УНСО (https://nashaziamlia.org/2014/01/23/6290/), другі – у ДУК “Правы сектар” (https://nashaziamlia.org/2015/08/29/7877/).

2. Па зьвестках С.Высоцкага (https://nashaziamlia.org/2015/09/13/7988/), на сёньня ва Ўкраіне ў дабравольчых батальёнах ужо загінула ня менш за 30 беларусаў! Зь іх хоць хто-небудзь быў з “атрада П”?

Атрад П 93. Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=m-Q9qK5E2P0 – кожны можа паслухаць развагі рэальнага байца-беларуса ва Ўкраіне. Дзе ён ваюе?

У “Правым сектары”.

4. Калі журналісты робяць рэпартажы пра рэальнае жыцьцё ды змаганьне вайскоўцаў-добраахвотнікаў (украінцаў, беларусаў), якія бароняць Украіну ад расейскага агрэсара, адкуль яны вядуць свае рэпартажы?

Найчасьцей зь месцаў дыслакацыі ДУК “Правы сектар”, батальёнаў “Данбас”, “Азоў” і ні разу з “атрада П” (гл. http://nn.by/?c=ar&i=144968 ; http://www.belaruspartisan.org/politic/296211/ ; http://nn.by/?c=ar&i=147742 ; http://nn.by/?c=ar&i=148184 ; http://inforesist.org/popytki-razoruzheniya-pravogo-sektora-bojcami-vsu/  ;  http://nn.by/?c=ar&i=151282 ; http://nn.by/?c=ar&i=151400).

Атрад П 115. Дзе ваюе былы палітвязень Васіль Парфянкоў? Ва ўкраінскім батальёне АУН (http://nn.by/?c=ar&i=145138).

6. А можа, вы ўбачыце хоць каго з “атраду П” ў дакументальнай стужцы Антона Цялежнікава. Не, няма ніводнага…

І г.д.

Што гэтыя факты азначаюць? 

Адкажам: як часта ўжо бывала ў гісторыі,  і ў гэты раз робіцца вялікая несправядлівасьць. Адныя ваююць, ахвяруючы сабой, пакутуюць, калечацца, гінуць, а іншыя – піярацца. Ну, патрэбна ліберастам і тым, хто за імі стаіць, хоць трохі славы сапраўдных герояў. За любыя грошы, хоць з гулькін нос… А тады яны ўжо зробяць “з мухі баявога слана”! Для сябе, для сваіх гнюсных мэт. Як ня раз ужо рабілі…

Думаем, мы гэта паказалі. І зрабілі мы гэта найперш для таго, каб кожны беларус, які задумваецца пра Ўкраіну, меў магчымасьць, прачытаўшы матэрыял, набрацца ведаў і зрабіць свой выбар.

Атрад П 12Дадаткова варта ведаць, што авакаўскае МУС (з аднаго боку) і ДУК “Правы сектар” (з другога боку) – гэта ідэалагічныя і палітычныя антыподы-супернікі. Пасьля шэрагу падзей ва Ўкраіне, як у часы Майдану (http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/06/05/109254/rovno–ukrainskie-natsionalisty-prizvali-k-borbe-s-liberalno-kommunisticheskoj-sistemoj-v-ukraine.shtml), так і адносна нядаўніх (https://nashaziamlia.org/2015/07/17/7699/), Дзьмітро Яраш паставіў за мэту, як мінімум, дамагчыся адстаўкі Авакава (http://ria.ru/world/20150712/1126239136.html ; http://www.unian.net/society/1099740-yarosh-prizval-arestovat-vinovnyih-v-perestrelke-i-uvolit-avakova.html).

Нарэшце, тым зь беларусаў, хто зьбіраецца ва Ўкраіну, варта ведаць, што там дапамагаюць украінцам супрацьстаяць расейскай імперскай навале ўжо шмат беларусаў. Яны знаходзяцца ў самых розных дабравольчых фармаваньнях. Напрыклад, у ДУК “Правы сектар” іх столькі, што нядаўна там было прынята рашэньне стварыць “Тактычную групу “Беларусь” (http://www.belaruspartisan.org/politic/318334/ ; http://nn.by/?c=ar&i=154206).

 

Серыя 5, заключная. Пра адказнасьць за выбар.

Уявім сабе, што, нягледзячы на ўласны страх, слёзы блізкіх ды любімых, некаторыя з вас усё ж падумваюць падацца ва Ўкраіну…

Якія ў вас ёсьць варыянты для выбару?

1. Калі вы зьвяжыцеся з прадстаўнікамі “атраду П” (яўныя цынікі-ліберасты), гэта хутчэй за ўсё будзе азначаць, што вы ў лепшым выпадку трапіце ў авакаўскія менты, у горшым – вас возьмуць на ўлік лукашэнкаўскія ці пуцінскія сьпецслужбы. З усімі наступствамі…

2. Калі вы прыедзеце ва Ўкраіну і папросіцеся ў ДУК “ПС”, каб увайсьці у групу “Беларусь”, вы зьвяжаце сябе з усімі плюсамі й мінусамі гэтай сітуацыі. На жаль, больш дакладна мы вам нічога ня можам сказаць, бо па тых зьвестках, якія маем, “Правы сектар” вельмі закрытая арганізацыя і выхадаў на яе ў нас няма.

3. Калі вы прыедзеце ва Ўкраіну, у вас таксама будзе магчымасьць трапіць у любы іншы батальён – “Азоў”, “Данбас”, “Айдар”, АУН, “Тарнада” і г.д. Там таксама ёсьць беларусы. На жаль, нічога больш канкрэтнага і ў гэтым выпадку мы сказаць пакуль таксама ня можам.

Таму слухайце і чытайце інтэрвю людзей, якім вы давяраеце, пазнаёмцеся са сьведчаньнямі  Высоцкага, паглядзіце дакументальнае кіно “Дабраахвотнікі”, яшчэ раз перачытайце гэты тэкст і ўсе матэрыялы па паданых спасылках. Зьбярыце яшчэ дадатковую і максімальна даставерную інфармацыю, якую толькі зможаце знайці. Парайцеся з самым блізкім сябрам (як правіла, адным, ня больш!).

Яшчэ раз падумайце, не сьпяшыце.

І толькі пасьля гэтага самастойна прымайце канчатковае рашэньне: ехаць ці ня ехаць (каб застацца ў Беларусі, бо тут таксама можа быць шмат важных падзей!), а калі ехаць, то куды…

Вось, прыкладна так.

 

Жыве Беларусь!

Каб жыла нацыя!     

 

P.S.

Да тэмы варта дадаць, што нядаўна Пуцін, у чарговы раз парушаючы нормы  міжнародных узаемадачыненьняў, загадаў стварыць у Беларусі расейскую авіябазу (http://www.racyja.com/palityka/putsin-zagadau-stvaryts-u-belarusi-ras/).

Пра сваё стаўленьне да гэтага Лу-ка дасёньня нічога не сказаў, затое наведваючы Беларускі металургічны завод у Жлобіне, у адрас беларускіх патрыётаў інтэр-нацыяналістаў заявіў наступнае (http://nn.by/?c=ar&i=156985):

“Асобныя да гэтага часу галёкаюць аб тым, што, “вось, мы там ваюем, мы вернемся, мы пакажам” [ва ўсіх вядомых нам выпадках гаворка з боку беларусаў ішла пра магчымасьць абароны ад расейскага агрэсара, калі ён нападзе на Беларусь; і гэта АБАВЯЗАК кожнага беларуса, а тым больш прэзідэнта – ГАРАНТА КАНСТЫТУЦЫІ… – Рэд.]. Мы пакажам ім так, што яны кувыркацца будуць зноў да Украіны, а праз Украіну ў Чорнае мора, а можа, і далейЗ тымі, хто сёння ваюе, мы разбярэмся, калі яны вернуцца ў краіну. Я ўсіх папярэдзіў, і на заканадаўчым узроўні мы прынялі рашэнне: калі ты пайшоў ваяваць — гэта значыць забіваць — не важна, на баку Данбаса або супраць яго [як такое “ня важна”; як раз гэта важна… – Рэд.], то мы з цябе спытаем. Гэта адзінкі, можа, нейкіх два дзясяткі чалавек. Адзін на Майдане паваяваў — труп прывезлі.

(канец цытаты)

Атрад П 13 

Што дакладна азначае гэтая тырада, цяжка сказаць.

Пажывем – пабачым.  

 

 

17 каментарыяў

  1. Валянцін кажа:

    Выдатная інфармацыйная Пагоня за здраднікамі-ліберастамі гронтаЦмокамі! Спалілі Елавую як галіну яловую…

  2. Дабраахвотнік кажа:

    Ніхто у Днепро-1 беларусаў з грамадзянствам РБ не бярэ. Фота зроблена, каб “падтрымаць беларусаў, што ваююць за Украіну” (цітата Бярозы).
    Па нашай просьбе, адзін чалавек паспрабаваў запісацца ў Днепро-1, прадставіўшысь грамадзянінам РБ…. Вось пералік дакумэнтаў, якія неабходны: 1. Даведку з дазволам на эміграцыю з РБ.
    2. Даведку аб несудзімасьці і адсутнасьці крымінальгана перасьледаваньня ў РБ.
    3. Даведку аб веданьні украінскае мовы (з курсаў).
    3) Натарыяльна завераны пераклад сьвядоцтва аб народжаньні.
    4) Копію пашпарту.
    Пасьля гэтага будзе праверка міграцыйнае службы. калі пройдзе – дазвол на часовае пражываньня. Пасьля – праходжаньня сумоўя і мэдкамісіі. Два месяцы трэніровачнага курса.
    Пасьля пасьпяховай здачы нарматываў і навучаньня – будзе прыймацца рашэньня…..
    І толькі пасьля гэтага МВС (магчыма) будзе падаваць такога чалавека на грамадзянства.
    Служба – толькі пасьля атрыманьня грамадзянства. )))

    І яшчэ…. Супольнымі сіламі мы тут разабраліся, чаму тая “пагоня” выкарыстоўвае для піяру менавіта “Азоў” ))) І адкуль у іх фота з зброяй…. “Азоў” робіць курсы падрыхтоўкі для цывільных, яны аніяк не зьвязаны з службаю. Проста падрыхтоўка, часткова платная. Тым, хто запісваецца, на палігоне выдаюць форму і вучаць карыстацца зброяй. Там яны і робяць фота… Людзі, якія выступаюць інструктарамі ад “Азова”, апазналі фота “байца”….. На жаль, фота абвесцы такіх курсаў тут нельга загрузіць )

  3. Павел Біч кажа:

    Я разумею захапленне Рэдакцыі і сп. Высоцкага тэмай беларускіх байцоў якія ваююць ва Украіне. Вось тут та здаецца усё чыста і ясна. Трэба толькі атделіць сапраўдных ад “ліпавых” створаных нашым КДБ. А ці бачаць яны (Рэд і В.) нешта агульнае паміж спраўднымі байцамі і тымі каго Сп. Мілінкевіч па праграмме Каліноўскага сплаўляў ў Польшчу, ці са студентамі ЕГУ ў Вільне? Задумкі былі вельмі шляхэтные (не меней шляхэтные чым зараз перамагчы светавое Злоу выглядзе расейскага імперыялізма) – атрымаюць еўрапейскую адукацыю і вернуцца ў Беларусь перабудоўваць яе. Але з Польшчы амаль ніхто не вярнуйся, а ЕГУ пераутварыўся ў русіфікатарскую установу, адкуль будуць выходзіць спецыялісты для усіх краін акрамя толькі не Беларусі. І дадатковае пытанне для ідэалагічнага сайта- чаму ЕГУ не стаў беларускай установай? У Вільні не было ані лукашыстаў, ані расейскіх СМІ, ані беларускага АМАПа, ані беларускага СПЕЦНАЗа. І нават настаўнікі былі дэмакратычных поглядоў ( у большасці)

    • Дабраахвотнік кажа:

      Спадар Павел!
      Ніхто з рэальна ваюючых беларускіх дабраахвотнікаў у Беларусь не павернецца. Гэта аксіёма, бо ніхто не хоча апынуцца ў вязьніцы. Калі б было інакш, дык не было б вось гэтага: https://www.youtube.com/watch?v=xEbRqxoEDeE&feature=youtu.be

      Але калі нават уявіць, што пасьля перамогі ва Украіне або ў нейкіх іншых абставінах, гэтыя дабраахвотнікі вырашаць павярнуцца ў Беларусь…. Іх украінскі бок будзе на парашютах скідываць?

  4. Павел Біч кажа:

    Сп. Добраахвотнік, вы глядзіце на праблему удзелу нашых хлопцыў ў вайне на Украіне больш пісемістычна чым я. Я думаў што нейкая карысць нашай Радзіме ад гэтага будзе – або яны вернуцца, і назапашваюць каштоўнага вопыту, або нават прыведуць да нас баевікоў з Украіны. Але калі ж ніхто з іх дамой не вернецца . то гэта уцёкі ( чысты романтызм) і доказ поўнага развала апазіцыі. У нас для смелых хлопцаў працы шмат і шмат, як з выбухоўкамі. так і без іх (з улеткамі для вайскоўцаў, якія да сіх пор жывуць ментальна ў СССР і нашай апазіцыі да іх ніколі не было справы; таму калі гэтые ваўскоўцы будуць забіваць деманстранцаў і апазіцыянераў як натаўцаў, гэта будзе адплата апазіцыі за яе дурасць. А як думае сп. Высоцкі – ці вернецца нехта з тых хто ваюе на Украіне дамоў?

    • Дабраахвотнік кажа:

      Сп. Павел! Давайце глядзець рэалістычна. Як Вы ўяўляеце вяртаньня дабраахвотнікаў у Беларусь? Я больш чым упэўнены, што любы, хто быў ва Украіне больш 2-3 месяцаў і не мае там родзічаў (ці падцьверджаных крыніц існаваньня ў чужой дзяржаве), будзе затрыманы ўжо на мяжы або неўзабаве пасьля вяртаньня. Таксама варта адзначыць, што беларускія ўлады добра ведаюць: атрымаць афіцыйную працу ва Украіне можна толькі пры наяўнасьці “дазволу на жыхарства”.
      Нават калі дабраахвотнікі атрымаюць грамадзянства Украіны ды паспрабуюць павярнуцца як замежнікі, гэта выкліча яшчэ большую падазронасьць сьпецслужбаў.
      Але давайце уявім, што Украіна перамагла ды рух да Эўропы набыў рэальнага напаўненьня. Бязьвізавы рэжым Украіны з ЭЗ – гэта аўтаматычнае ўзьмацненьня абароны межаў з РБ ды РФ (нават гаворыцца аб увядзеньні візавага рэжыму). Любому, хто рэальна валодае становішчам ды настроямі ва Украіне, зразумела: Украіна (і ўкраінцы) не будуць рызыкаваць або ахвяраваць сваімі набыткамі дзеля дапамогі Беларусі – нелягальнаму перакіду нейкіх дабаахвотнікаў у Беларусь. Усе, хто ваюе сёньня ва Украіне, гэта рэальна разумеюць. Учасьць у вайсковых дзеях зачыняе шлях лягальнага вяртаньня ў Беларусь… Вяртаньня магчыма толькі: а) у выпадку рэальнага грамадзянскага канфлікту (вайны або рэвалюцыі); б) вайсковага канфлікту НАТА з РФ, да якога далучыцца Украіна, у якасьці байцоў натаўскіх або ўкраінскіх фармацыяў.
      Менавіта таму, як не балюча гэта казаць, беларускія дабраахвотнікі дамагаюцца лягалізацыі ва Украіне шляхам набыцьця грамадзянства. Пры гэтым нікога не бянтэжыць, што пры набыцьці грамадзянства Украіны мусяць афіцыйна адмовіцца ад грамадзянства РБ.

  5. Панове.
    Я зьвязаўся з беларусамі у АТА
    Запытаў наконт “Пагоні”. Адказ быў такі:
    Пра іх , канкрэтна, нічога сказааць ня могуць у зоне баявых дзеяньняў. Нешта чулі, не больш за тае.
    Таму тут, больш піяру, чым справы.
    Я.Мурашка

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Яўген, пагадзіцеся:
      1. аб’ектыўнай інфармацыі пра антыімперскіх інтэрнацыяналістаў ва Ўкраіне, якіх, як высьвятляецца, ужо пад 1000 чалавек (! гл. відэа, паданае ў 2-м каментары “Добраахвотніка”), СМІ не даюць, прычым ніякія (гэта ўжо вельмі кепска);
      2. замест інфармацыі – гнюсны піяр (гэта ўжо кепска ўдвайне);
      3. але калі піяр ды яшчэ са злачыннымі мэтамі адбываецца на ТАКОЙ СПРАВЕ, гэта ўжо нешта значна горшае, чым проста піяр… Гэта – праява сатанізма ў нашым жыцьці, па стаўленьні да якога якраз і высьвятляецца, хто ёсьць хто!

  6. Павел Біч кажа:

    Прабачце шаноўная Рэдакцыя, я як абяцаў вас далбаць так і буду. Калі вам гэта непрыемна, то выдаляйце мае каментары. Але вось вы зноў паказалі што вы метафізікі, напісаўшы што нешта ёсць сатанізмам. Гэта прыкмета рэлігійнага успрыяцця жыцця; а яна (Рэлігійнасць) менавіта самы яркі адбітак метафізічнага мыслення.
    І зноў прыкметы метафізічнага мыслення. Вы напісалі “на ТАКОЙ СПРАВЕ”, маючы на увазе што на вайне забіваюць. Гэта значыць вы спекулююце на СМЕРЦІ. А смерць як вядома любімы канёк усіх жрецоў.

    • Рэдакцыя кажа:

      Сп.Біч, вось тут вы яскрава паказалі наступныя асаблівасьці вашага “пост-мадэрнісцкага” сьветагляду:
      – тое, што нехта узгадвае сатанізм у негатыўным ключы, вам не падабаецца;
      – калі нехта кажа (піша), што паразітаваць на Сьвятой справе – а менавіта, ахвярнасьці людзей у высакародных мэтах – гэта сатанізм, вам гэта таксама не падабаецца;
      – калі нехта высакародную справу называе “сьвятой” – так прынята ў сёньняшняй культуры – вы называеце гэта “рэлігійнасьцю”, прычым, у негатыўным ключы…
      Сп.Біч, вы апалагет сатаны? Ці ўсяго негатыўнага ў нашым жыцьці? (нерэлігійная сьветаглядная версія таго ж) Ці вы лічыце, што няма ні Дабра, ні зла? Ці, што Дабро = зло, а зло = Дабро?
      Выбярыце любое з гэтых пытаньняў і “падалбайце” нас яшчэ раз, але толькі без туману, максімальна ўцямна.

    • Пан, Біч.
      Наконт “долбать”. Існуе такое пабытовае выказваньне:
      – “Схадзі на кірмаш. Набый пеўня. Адсячы яму галаву і… дзяўбі яму мозгі”.
      Выбачайце, але тут як у песьні, слоў ня выкінеш.
      З павагай

  7. Дабраахвотнік кажа:

    Шаноўнае спадарства! Хочацца, усё ж, павярнуцца да тэмы артыкулу ды абгавораньня.
    І так, маем, рэальна два факты:
    1. Мы чулі і бачылі рэальных беларусаў, што ваююць або зьяўляюцца валанцёрамі, з усіх рэальных структур.
    2. Ніводны з беларусаў, якія рэальна ды даказана зьяўляюцца байцамі украінскіх батальёнаў, не атаесамляе сябе з атрадам “Пагоня”.
    3. Інтэрв’ю з “сябрамі пагоні” заўсёды зьяўляюцца пасьля інтэрв’ю з рэальнымі байцамі ды выкарыстоўваюць пададзеныя ў іх факты.
    Гэта, на мой погляд, кажа шмат аб чым…..

  8. Дабраахвотнік кажа:

    PS. Толькі што зьявілася яшчэ адно інтэрв’ю з рэальным беларускім дабраахвотніка. На фронце досыць доўга.
    Зноў аб “пагоне” няма нават мовы.

  9. Дабраахвотнік кажа:

    Крыху ўдакладню абзац “адказнасьць за выбар”
    Сёньня замежныя добраахвотнікі, у тым ліку і беларусы, рэальна можуць патрапіць толькі ў ДУК “Правы Сектар” ды батальён АУН.
    Тэарэтычна замежнікаў бярэ яшчэ “Азоў”, але гэта пад вялікім пытаньням ды зьвязана з морам фармальнасьцяў папяровага, якія цяжка прайсьці. Ну і потым у “Азове” фізічны адбор вельмі жорсткі. Без здачы нармаціваў у трэнеровачным лягэры нават не бяруць кандыдатам.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы