nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сёньня ў Менску пройдзе вечарына памяці Зьмітра Сідаровіча

14 кастрычніка, 2015 | Няма каментараў

Сідаровіч 

 

 

 

Сёньня 14 кастрычніка 2015 г. у 19.00 ў мескай “Галерыі Ў” адбудзецца вечарына памяці вядомага беларускага музыкі, дзеяча нацыянальнага Адраджэньня Зьмітра Сідаровіча (http://eurobelarus.info/news/society/2015/10/14/sennya-m-nsku-proydze-vecharyna-pamyats-zm-tra-s-darov-cha.html). 2 кастрычніка г.г. яму споўнілася б 50 гадоў.

У вечарыне памяці возьмуць удзел барды Аляксей Галіч, Андрэй Мельнікаў, Аляксей Чумакоў, Зьміцер Бартосік ды іншыя выканаўцы і гурты. Уваход вольны.

Зьміцер Сідаровіч – вядомы беларускі музыка, дудар, паэт, арганізатар шматлікіх культурніцкіх мерапрыемстваў, праектаў. Нарадзіўся 2 кастрычніка 1965 года ў Мінску. У 13-гадовым узросьце пачаў пісаць песенныя тэксты. Па-беларуску пачаў пісаць у 1984-м, пасьля паездкі на Падляшша.

У 1982-м закончыў менскую сярэднюю школу № 121 і паступіў на будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту, дыплом па заканчэньні якога атрымаў у 1987 годзе. Потым – асьпірантура. У 1992 годзе становіцца кандыдатам тэхнічных навук.

У 1991 годзе стварыў этна-рок-гурт “Камэлот”. Потым граў у гуртах “Гаспадары з-пад Вільні” (2000), “Стары Ольса” (2002). У 2008 годзе заснаваў капэлу “На таку”, якая ладзіла вечарыны традыцыйнага танцу. У апошні год жыцьця займаўся адраджэньнем беларускай застольнай музыкі.

Зьміцер Сідаровіч быў ня толькі вядомым музыкам, але займаўся і літаратурнай дзейнасьцю. Выдаў кнігу вершаў “Тры жалуды”, стаў укладальнікам даведніка “Вялікія музыкі ХХ стагоддзя”.

У апошнія гады Зьміцер запісваў і выдаваў музыку для дзяцей. Прадзюсар “Дзіцячага альбому. Том І” (2010) і “Дзіцячага альбому. Том ІІ” (2012), у якіх удзельнічалі яго сын Тамаш і сын сьпявачкі Тацьцяны Грыневіч Адась.

Да апошняга дня працаваў па сьпецыяльнасьці вядучым інжынерам ЗАТ “Белпраектстальканструкцыя”.

Памёр 17 траўня 2014 года.

=

Ад рэдакцыі:

Нагадаем тое, пра што іншыя чамусьці ня пішуць: з абставінамі сьмерці знакамітага беларускага барда ня ўсё ясна (https://nashaziamlia.org/2014/05/18/7096/#more-7096). Спадзяемся, што на вечарыне памяці гэтае пытаньне будзе ўзьнятае…

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы