nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

«Пайшлі паміраць, каб жыла бацькаўшчына»

7 снежня, 2015 | 13 каментарыяў

Рэдакцыя.

Загінулыя 1Пра рэальную хаду падзей, якія адбываюцца на паўднёвым усходзе Ўкраіны, мы маем зьвестак яўна замала, каб дакладна ведаць фактычны бок справы. Ва ўмовах вайны інфармацыю прынята хаваць ад шырокай публікі. Можна лічыць гэта правільнай тактыкай, якую трэба разумець, а можна – памылковай. І толькі зрэдку па пэўных ускосных даных мы даведваемся, наколькі ўсё сур’ёзна, трагічна, злачынна. Нядаўна беларускі фатограф Аляксандр Васюковіч разьмясьціў на сваім сайце (http://vasukovich.com/foto-na-pamyat) фота хлопцаў, якіх больш няма, бо яны… загінулі.

 

Калі апавядаць больш дакладна, дык было так.

Спачатку спадар Васюковіч наведаў фронт на ўсходзе Ўкраіны летам 2014 г. (http://nn.by/?c=ar&i=161138), дзе ён фатаграфаваў байцоў у зоне АТА.

«Многія салдаты прасілі мяне сфатаграфаваць іх на памяць. Я фатаграфаваў і адпраўляў атрыманыя здымкі людзям, якія на іх адлюстраваныя, [а таксама] іх дзецям, жонкам, сябрам», — тлумачыць Васюковіч. – «Цяпер, праз паўтара гады пасьля таго, як гэтыя фота былі зробленыя, я вырашыў даведацца і расказаць, што адбылося з гэтымі людзьмі».

Даведаўшыся, ён пазначыў загінулых чырвонымі крыжамі на ранейшых фота.

Ня ўсім гэта спадабалася, але, дзякуючы такім дзеяньням фатографа, сёньня мы маем перад сабой постаці герояў гэтай вайны, чытаем іх пазыўныя. Акрамя таго, мы можам пераканацца, што на ўкраінскай зямлі абдываецца ня нейкая апярэтачная імітацыя вайны з расейскім імперыялізмам, а сапраўды жорсткая, крывавая вайна – мае месца чарговы гістарычны доказ расейскага імперскага злачынства.

Вось як свае дзеяньні патлумачыў сам Васюковіч: «Так, гэта жорстка, мне было вельмі непрыемна ставіць гэтыя чырвоныя крыжы. Я адкладваў гэта некалькі дзён, але гэта тая праўда, пра якую мала хто хоча задумвацца. Яна такая ж жорсткая, як і вайна. Вайна ставіць крыж на людзях».

Мы таксама лічым, што прыведзеныя аргументы пераважваюць усе іншыя.

Таму мы вырашылі выставіць усе 10 фота з загінулымі й на нашым сайце. Гэта – наш спосаб выказаць ім вышэйшую пашану.

У цэлым на фота забітымі пазначаны да трэці байцоў-герояй! І гэта без уліку параненых, інвалідаў.

Вось што нам цяпер вядома…

Загінулыя 2

 

Загінулыя 3

Загінулыя 4

Загінулыя 5

Загінулыя 6

Загінулыя 7

Загінулыя 8

Загінулыя 9

Загінулыя 10

Загінулыя 11

На сайце Васюковіча ёсьць яшчэ адно фота і подпіс да яго. Падаем й іх…

Загінулыя 12

“Гор”, “Сон”, “Эст”, “Энэй”, “Нац”, “Варг”, “Сыч”, “Кейн” загінулі пад час руху ад вёскі Грабскай да вёскі Мнагапольле. Гэта быў “зялёны карыдор”, арганізаваны [расейцамі] для “бесперашкоднага выхаду” зь Ілавайска…

Давайце запомнім і гэты факт…

13 каментарыяў

  1. Яўген кажа:

    Лічу гэта глупасцю ставіць крыж на чалавеку. На вайне дык па-ваеннаму. свае страты не паказвай, страты ворага падкрэслі. Калі ты чалавек пабочны, не ўлазь, а калі ўлезеш так — будзеш ворагам для сяброў тых, каго ты перакрэсліў.

    Ды і нават без вайны. Перакрэсліць няхай сваіх родных, хто памёр. Няўжо рука не здрыганецца? парацьбіт вайны ахвяра

    • Рэдакцыя кажа:

      Гэтых людзей “перакрэсьлілі” расейскія імперскія забойцы!
      Найперш гэта трэба ведаць усім, хто імі яшчэ не “перакрэсьлены”. І каб памятаць пра загінулых, і каб самім ня быць “перакрэсьленымі”.
      Усё іншае потым…

  2. Павел Біч кажа:

    У зауваге Яўгена ёсць доля праўды. У выразе “паставіць крыж (да яшчэ жырны) есць адмоўная канатацыя. Асабліва калі яшчэ жывы месціцца паміж загіблых і канцы крыжоў дастаюць жывога. Звычайна выраз “паставіць крыж” выкарыстоўваюць калі хочуць падкрэсліць што з’ява была або непрыемная або шкодная. Можа было б лепей каб ён загінулых памечаў чырвоным колам? Гэта ужо уплыў постмодернізма – чым болей на уліцах талкаецца старых людзей. тым меней павагі да смерці. І ад гэтага факта нікуды не денешся. Калісьці памерлых харанілі ў центре мейсца. а асабліва заслужаных нават побач з храмам. Затым могілкі вынеслі за межы мейсца (гэта саўпала з эпохай рамантызма, калі пахаронная працэсія шла пехам па полю да могілаў ў березавым леску). Цяпер памерлых развеіваюць ў дым (ў крематорыях).

  3. Павел Біч кажа:

    Каб меня правільна зразумелі, хачу дабавіць што непагава да смерці не тлумачыцца толькі з’яленнем не вуліцах шмат старых людзей. Гэта знешняя і не самая істотная прычына. Калі казаць агульна і коратка. то гэта падзенне павагі неяк звязана з падзеннем релігійнасці ў людзях. і з поспехамі медыцыны. Калі людзей будуць трываць жывымі да 120-150 гадоў, і яны будуць весці апошніе гады чыста раслінный лад жыцця, і шмат хто з іх пачне прасіць смерці (аўнаназіі) павага да памерлых і смерці яшчэ панізіцца. Тут можа сказаць свае слова проф. медыцыны сп. А. Астроўскі.

  4. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Сяргей, я на конт твайго каментара з папереднега артыкула аб тым што на Свеце шмат разумных людзей, якія не паддаюцца дезінфармацыі і наагул усяму таму жаху аб якім кажуць постмодерністы. Назаві мне такіх ў нашай апазіцыі.

    • Siarhiej кажа:

      Такіх людзей у нашым грамадства каля 10% па маіх недакладных назіраньнях, а сярод больш-меньш актыўных апазіцыянераў да 50%. Называць прозвішча не буду па розных прычынах.

  5. Licvin кажа:

    Прыгожыя дружалюбныя маладыя мужчыны. Ніякага зверства альбо саўковасьці ў іхнім абліччы небачна.
    Я б сам паехаў, каб далучыцца да іх. Але вось праблема: не магу страляць ні ў тых, ні ў гэтых, бо ўсе яны ўнукі тых выжыўшых у вялікай вайне дзядоў з якімі мой бацька ў ледзяных траншэях Ленінграда ваяваў з немчурой.

  6. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Сяргей, калі 50% актыўных апазіцыянераў правільна разумеюць што адбываецца ў нашай краіне, то чаму за 20 гадоў іх дзейнасці сітуацыя ў краіне па усіх аспектах жыцця толькі пагоршылася, а к нашаму часу наагул апазі цыйны рух разгромлены.Возьмем да прыклада Лябедьцку. Ён ужо 20 гадоў у прахадных заводаў раздае улёткі аб тым што працоўных рабуюць. Эфект нулевы. Гэта таму што ён жыве уяўленнямі пачатку 20 ст.А калі б ён цікавіўся постмодернізмам, які аб’явіў канец пралетарскай ревалюцыйнасці (разам з паліт-эканомія Маркса), ён бы сваю энергію накіраваў на другую працу. А Статкевіч наагул сацыяліст, гэта значыць чалавек з 19 ст. Я этім ідыётам пішу ужо гадоў 5 запар што назва народа дзейнічае на свядомасць і прыважу прыклад абавязковай змены імя чалавека пры змене рэлігіі, – а яны не хочуць гэта чуць. Так ў яком часе яны жывуць?Ва усіх гэтых замшелых ідыётаў есць алібі – вінаваты Лукашенка, Расея і нават Захад. Як даказаць ім іх дурасць?

  7. Павел Біч кажа:

    Тав. Ліцвін не ганьбі ўзяты табою нік. У тваёй свядомасці амаль няма нічога балтскага. Для балтаў немцы (як нацыя!!!) бліжэйшая за рускіх. У меня дзед памер у блакадным Ленінграде ад голаду з сухарем в руке, але я яму “кажу” не варта было уцякаць з Беларусі ў Расею ў жахлівые 20 -гады. Жах ў Менску тады быў большым чым жах ў Петраграду.

  8. Licvin кажа:

    Шаноўны Павел, Ліцвіны не балты! Першапачаткова ліцвіны — грамадзяне Вялікага Княства Літоўскага. Гэта потым да ВКЛ былі далучаны жамойты, а затым рускія (украінцы).
    Мой бацька, цяжкапаранены марскі пехацінец, чудам выжыў на фронце пад Ленінградам і тым самым захаваў і маё жыццё! І ўсе тыя пехацінцы, што ваявалі з маім маладым бацькам у ледзяных траншэях пад Леніградам для мяне Героі і Святыя людзі. І мы, іх дзеці і ўнукі, не маем ніякага права вырашаць спрэчкі між сабой з дапамогай зброі. Мы не павінны забіваць адзін аднаго, забіваць сваіх братоў! Інакш нашы мёртвыя праклянуць нас…

    • Рэдакцыя кажа:

      Стратэгічна вы, спадар Ліцьвін, абсалютны правы.
      Рускія, украінцы, беларусы, палякі, прадстаўнікі іншых братніх народаў не павінны забіваць адзін аднаго. Мы і зь немцамі не павінны былі ваяваць (таксама не далекі ад нас народ).
      Але як зрабіць так каб на практыцы гэтых братазабойчых войнаў больш ніколі не было?
      Мы лічым, што трэба выкрываць сапраўдных вінаватых – замоўнікаў. Выкрываць і караць! Пакуль гэтага не будзе ў рэале, злачынствы могуць паўтарыцца. А яшчэ трэба ўсю сітуацыю тлумачыць нашым народным масам. Тлумачыць так каб да апошняга дайшло, што на самай справе адбываецца і хто ў гэтым вінаваты.
      А якое ваша меркаваньне?

  9. Павел Біч кажа:

    Дарма, вы Рэдакцыя, спадзеёцеся што з цягам часу жыццё чалавека будзе даражэць. Як раз наадварот. Смерць гэта адзінае што не паддаёцца сімуляцыі, усё астатнее можа перакручвацца (падрабляцца) па многу раз за дзень. Знікла надзея што чалавека можна пераканаць рацыянальнымі аргументамі. Чалавек не жадае пераапісвацца, як кажуць постмодерністы. Я ужо вам тлумачыў раней чаму ў Святых Кнігах жыццё каштуе дорага.

  10. Siarhiej кажа:

    Сп. Біч, ацаніце, узважце баланс сіл дэмакратычнай апазіцыі і прарасейскай дыктатуры: 1) фінансавыя – 1:1000 2) людскія 1:100 3) інфармацыйныя – 1:50. Ацаніце “поле боя” (стан мазгоў электарата) пасля больш 200 гадоў генацыду і этнацыду, які працягіваецца і 25 гадоў “адлігі”. Ацаніце ўплыў і падтрымку “саюзнічкаў”: захаду і расеі 1:10. Пасля правільнай ацэнкі не трэба здзіўляцца нашаму сёняшнему культурна-эканамічна-палітычнаму стану. Але і панікаваць не трэба. Патрошку выкалупывайце ватны бруд з мазгоў суайчыньнікаў. Ідыёты НЕканкурэнтназдольныя …

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы