nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Тактычная група “Беларусь”: “Бараніць нашу Бацькаўшчыну яшчэ прыйдзецца…”

9 снежня, 2015 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

ТГ Беларусь 4Нядаўна на сайце “Нашай Нівы” было выстаўлена меркаваньне Мікалая Бугая па праблеме далейшага ўдзелу беларусаў ў абаронча-вызвольнай вайне ўкраінскага народу супраць расейскай агрэсіі (http://nn.by/?c=ar&i=161276). Скарочана пазіцыю аўтара можна падаць так: маўляў, з-за таго, што сітуацыя на паўднёвым усходзе Ўкраіны стабілізавалася, украінская армія за паўтары гады назапасіла дастаткова ўласнай сілы, зіма і зямля будуць мяккімі, а да таго ж расейскія імперыялісты адуважыліся на Сірыю, сёньня беларускім хлопцам ужо ня варта думаць пра магчымасьць свайго ўдзелу ў інтэр-нацыянальнай дапамозе ўкраінскаму народу. Маўляў, няма ні ваеннага, ні інфармацыйнага сэнсаў. А што да баявога “вопыту”, дык “барані Божа!”

“Пры гэтым трэба памятаць – гаворыцца ў допісе спадара Бугая – што частка беларусаў, якія ўзялі ўдзел у вайне на баку Украіны, ня змогуць у бліжэйшы час вярнуцца на Радзіму. Між тым, беларускія патрыёты найбольш патрэбныя Беларусі, а не Украіне”.

У адказ на гэтае меркаваньне прадстаўнікі ТГ “Беларусь” даслалі свой каментар на адрас “НН” (https://www.facebook.com/takt.gr.Bielarus/photos/a.1552288455053887.1073741827.1552288388387227/1666821620267236/?type=3&__mref=message_bubble).

Мы вырашылі прадубляваць яго і на нашым сайце. Ці мала што…

Вось тэкст.

 

“Пачнем з досьведу.

Хочуць патрыёты Беларусі, каб досьвед спатрэбіўся, ці не, а бараніць Беларусь прыйдзецца. Тысячы ўкраінцаў загінулі толькі таму, што не былі падрыхтаваныя.

Менскія пагадненьні не выконваюцца, вайна працягваецца, форма яе толькі іншая.

Канфлікт на Данбасе ня вычарпаны і прагнозы самыя розныя.

Інфармацыйны сэнс нашай прысутнасьці толькі пачынае даваць вынікі.

Упершыню паўстала арганізаваная беларуская адзінка – Тактычная група «Беларусь». Маем досьвед і пераказваем тым, хто далучаецца. Вайна ва Ўкраіне пазбавіла нас ад ілюзій.

Мы ня хочам, каб Беларусь паўтарала памылкі Ўкраіны.

Вяртацца ў гета ці турму няма сэнсу.

Ведаем, як бараніць Беларусь, напішам гэта ў сваім звароце”.

 

Каментары (1)

  1. Павел Біч кажа:

    Як толькі пачнецца канчатковы захоп Беларусі Расеяй, межы яе так шчыльна закроюцца што не пралезе нават мышь. Захоп будзе адбывацца імкліва, каб не паспелі падняць шум на Захадзе. Таму нашые хлопцы не паспеюць прыняць удзел ў вайсковым супраціве расейцам. Ніякой дапамогі Беларусі яны не прынесуць. Пажэняцца на украінках і усё . Колькі такіх сваіх лепшых сыноў мы ужо аддалі Польшчы!!!. Дарэчы, быў на могілкаў продкаў ў Лагойске і пабачыў шмат магілак з прозвішчамі “Ярош”. А той укарінскі Ярош, не з нашых? Расейцы на сваім ТВ крычаць што Украіне засталося быць 3-8 месяцаў, а далей дэфолт, развал, вайна. Яшчэ адна прычына што украінцы пры усіх іх жаданні нам дапамагчы могуць быць ў стане калі ім будзе не да нас. І яшчэ адно пытанне. У папереднем артыкуле вельмі вялікі працент загінулых Гдесьці чытаў, што калі працент загіблых болей 10% у войску пачынаецца паніка. На тых фотах загіблых вельмі шмат. Гэта кепска дзейнічае на глядача і чытача. Улічвайце.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы