nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

STRATFOR ужывую і адкрыта пра палітыку ЗША ў геаграфічным цэнтры Еўропы

22 студзеня, 2016 | 10 каментарыяў

Фрыман 1Летась 4 лютага ў Чыкагскай Радзе па глабальных справах адбыўся выступ вядучага прадстаўніка STRATFOR (гл. папярэдні матэрыял) спадара Джорджа Фрымана (на фота ён справа; зьлева вядоўца – Нік Брэнд). На Ютубе была выстаўлена частка інтэрвю сп. Фрымана (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=BxY6YEl2Uso). У ёй адкрыта агалошваецца палітыка ЗША ў нашым ваколбеларускім рэгіёне. Мы вырашылі падаць у тэкставым выглядзе гэтую, найбольш важную для нас, частку выступа сп. Фрымана і на нашым сайце, паколькі яна дапаўняе і вобразна ажыўляе наш папярэдні матэрыял.

Рэдакцыя.

 

Дж. Фрыман: “Ніводная краіна ня можа быць мірнай надзвычай доўга. Нават ЗША, якія [таксама] былі закранутыя войнамі.

Мне здаецца, што Еўропа ня будзе ўцягнутая ў вялікія войны, як раней. Але Еўропа вернецца да натуральнага стану чалавецтва: у Еўропе будуць войны, будуць часы міру, еўрапейцы будуць гінуць у войнах. Ня будзе, вядома, 100 мільёнаў забітых, як у мінулай вайне, але ідэя “еўпарейскай выключнасьці”, як мне здаецца, прывядзе Еўропу да войнаў.

У Еўропе будуць канфлікты. Там ужо былі канфлікты. Югаславія, і цяпер пэўны канфлікт ва Ўкраіне…

Што да зносін Еўропы са Злучанымі Штатамі – мы ня маем дачыненьняў зь Еўропай. У нас ёсьць стасункі з Румыніяй, з Францыяй і гэтак далей, але няма Еўропы, зь якой ЗША маюць нейкія стасункі”.

Пытаньне: “Ці зьяўляецца ісламскі экстрэмізм найбольшай небясьпекай для Злучаных Штатаў. Ці ён сам сыдзе ў нішто, ці будзе далей нарастаць?”

Дж. Фрыман: “Ісламскі экстрэмізм ёсьць праблемай для ЗША, але не зьяўляецца экзістэнцыйнай пагрозай. Трэба займацца гэтай праблемай, але прыкладаць да яе вырашэньня прапарцыйныя высілкі, ня больш за тое. У нас ёсьць й іншыя замежнапалітычныя інтарэсы.

Галоўныя зьнешнепалітычныя інтарэсы ЗША на працягу ўсяго ХХ-га стагоддзя – у час Першай, Другой і Халоднай сусьветных войнаў – канцэнтраваліся на дачыненьнях паміж Расеяй і Нямеччынай. Таму што, калі б яны аб’ядналіся ў адзіную сілу, то маглі б пагражаць нам. Мы мусім зрабіць усё, каб быць упэўненымі, што гэтага ня здарыцца.

Калі вы ўкраінец, вы будзеце шукаць таго, хто можа дапамагчы вам – а гэта толькі Злучаныя Штаты.

Каля 10 дзён таму генерал Ходжэс – камандзір арміі ЗША ў Еўропе – наведаў Украіну. Там ён аб’явіў, што вайсковыя раднікі ЗША афіцыйна прыбудуць (а не неафіцыйна). Ён узнагародзіў украінскіх змагароў вайсковымі медалямі ЗША, што не дазволена для замежнікаў афіцыйным пратаколам ЗША. Але ён зрабіў гэта, каб паказаць, што гэта яго армія. Калі ён зьехаў, ЗША аб’явілі, што будуць разьмяшчаць артылерыю ды іншыя ўзбраеньні ў Прыбалтыйскіх краінах, Польшчы, Румыніі й Баўгарыі. Што вельмі істотна.

Учора ЗША аб’явілі, што будуць пастаўляць зброю ва Ўкраіну. І хаця гэта было потым абвергнута, узбраеньні будуць пастаўляцца.

Ва ўсіх гэтых дзеяньнях ЗША дзейнічаюць у абыход кантактаў з НАТА, таму што рашэньні НАТА могуць прымацца толькі праз 100%-ае галасаваньне – ніводная краіна ня можа нічога зрабіць [унутры НАТА]…

Сутнасьць таго, што адбываецца, заключаецца ў тым, што ЗША рыхтуюцца стварыць санітарны кардон вакол Расеі. І Расея ведае пра гэта.

Расея верыць, што ЗША зьбіраюцца падзяліць Расейскую Федэрацыю. Я ж лічу, што мы ня хочам забіваць рускіх, толькі зьлёгку нашкодзіць ім.

У любым выпадку мы вярнуліся да старой гульні. І калі вы запытаецеся, што думае паляк, альбо венгр ці баўгарын – яны жывуць у цалкам супрацьлеглым сьвеце, чым немец. А той у цалкам іншым сьвеце, чым гішпанцы. І гэтак далей.

Такім чынам, у Еўропе няма адзінадушша.

Але што да ўкраінцаў, дык я магу дакладна сказаць, што яны будуць рабіць: яны будуць рабіць усё, каб не пагоршыць стасункаў з ЗША”.

Дж. Фрыман: “Фундаментальны інтарэс ЗША ў тым, каб яны кантралявалі ўсе акіяны зямлі. Не было раней сілы, якая была здольная на такое.

З-за гэтага мы можам рабіць інвазію паўсюль, але ніхто ня можа напасьці на нас. Гэта – выдатная рэч! Кантроль акіянаў і кантроль космасу зьяўляюцца асновай нашай улады. [Пры гэтым] лепшы спосаб разьбіць варожы флот, гэта ня даць ворагу пабудаваць яго ўласны флот.

Шлях, які выбрала брытанская імперыя, каб не дапусьціць зьяўленьня моцнага флоту ў Еўропе ў нікога, заключаўся ў нацкоўваньні еўрапейцаў адзін на аднаго.

Палітыку, якую я б рэкамендаваў, тая, якую выкарыстоўваў Рональд Рэйган у дачыненьні да Ірана й Ірака. Рэйган фундаваў у абодва бакі – таму яны ваявалі адзін супраць аднаго, але ня супраць нас [гаворка пра вайну 1980-88 гг.]. Гэта было цынічна, амаральна, але гэта працавала.

Адсюль прынцып: ЗША ня ў стане акупаваць усю Еўразію. У той момант, калі бот нашага салдата ступіць на зямлю Еўразіі, мы аўтаматычна праіграем колькасна, дэмаграфічна. Мы можам перамагчы армію, але мы ня можам акупаваць [нават] Ірак. Ідэя, што 130.000 чалавек арміі ЗША могуць акупаваць краіну з насельніцтвам 25 мільёнаў чалавек… [ – кепская ідэя]. Ведаеце, нават суадносіны паміж колькасьцю паліцэйскіх у Нью Ёрку і яго жыхарамі большыя, чым былі суадносіны паміж колькасьцю нашых салдат і насельніцтвам Іраку.

Такім чынам, мы ня ў стане паўсюль уводзіць нашы войскі, але затое мы ў стане, па-першае, падтрымліваць бакі, варагуючыя паміж сабой, каб яны канцэнтраваліся на сябе, а ня супраць нас. Падтрымліваць палітычна, у пэўнай ступені эканамічна, у вайсковай сьферы, дасылаць раднікаў. І толькі ў скрайніх выпадках – як у дачыненьні да Японіі, В’етнама, Ірака, Аўганістана – мы выкарыстоўвалі тактыку [непасрэднага] прэвентыўнага ўдару. Тактыка прэвентыўных удараў ня мае на ўвазе поўную паразу суперніка. Яе мэта – вывесьці суперніка з раўнавагі. Мы рабілі гэта ў кожнай вайне – напрыклад, у Аўганістане мы вывелі з раўнавагі Алькаіду.

Але ў нас ёсьць праблема, паколькі мы яшчэ маладыя і бязглуздыя, што, пасьля вывядзеньня суперніка з раўнавагі, мы ня кажам сабе: “Усё, справа зроблена, пайшлі дахаты”. [Замест гэтага] мы кажам: “Як лёгка ў нас гэта атрымалася. Чаму б нам яшчэ не пабудаваць тут дэмакратыю”.

Гэта тыя моманты, калі на нас находзіць дэменцыя [прыдуркаватасьць]. Яны ўваходзяць у нас.

Таму адказ [на гэтае пытаньне] ў тым, што ЗША ня могуць увесь час рабіць інтэрвенцыі па ўсёй Еўразіі. Інтэрвенцыі мусяць быць выбіральнымі й вельмі рэдкімі. [Такое ўварваньне] мусіць быць выключным выпадкам, але не першым крокам…

Калі ж мы паслалі войскі, тады – і гэта мы зразумелі з нашага досьведу – мы павінны нашае ўварваньне абмяжоўваць, каб не раздуваць хворых фантазій.

Я спадзяюся, мы цяпер усё гэта ўжо засвоілі. Хаця дзецям патрэбны пэўны час, каб засвоіць урок…

Але вы абсалютна правы, што мы, як імперыя, ня можам [паўсюль пасылаць свае войскі]. Брытанцы ў свой час таксама не акупавалі ўсю Індыю – яны проста ўзялі пад свой кантроль асобныя індыйскія дзяржавы і нацкоўвалі іх адна на адну. Яшчэ яны ўводзілі сваіх афіцэраў у індыйскую армію… Рымляне [ў свой час] таксама не дасылалі свае вялікія войскі ва ўсе краіны – яны проста прыводзілі да ўлады там [прарымскіх] каралёў. Тыя каралі, створаныя імперыяй, праводзілі там палітыку ў інтарэсам Рыма – яны адказвалі за мір на межах [рымскай імперыі]. Прыклад – парфянскае царства.

Такім чынам, імперыі, якія кіруюць наўпрост [з дапамогай уласнай сілы], распадаюцца – напрыклад, нацысцкая імперыя. Ні ў каго няма настолькі шмат сілы.

Трэба мець пэўны ўзровень розуму…

Аднак наша праблема яшчэ ня ў гэтым. Актульна тое, што мы маем імперыю [ЗША]. А гэта значыць, што мы не павінны думаць, што мы можам пайсьці сабе дахаты і ні пра што не турбавацца…”.

Пытаньне: “Я зразумеў, што вы сказалі, што еўра як валюта – ня выжыве…”

Дж. Фрыман: “Пытаньне, якое цяпер знаходзіцца на парадку дня, заключаецца для расейцаў у тым: [ці Ўкраїна] будзе буфернай зонай паміж Расеяй і Захадам (як мінімум, нейтральнай краінай), ці Захад увойдзе так далёка ва Ўкраіну, што яго ад Сталінграда будзе аддзяляць 100 км, а ад Масквы – 420.

Для Расеі статус Украіны мае значэньне экзістэнцыйнай пагрозы. Таму расейцы ня могуць проста так дазволіць сабе сысьці.

Фрыман 2Для Злучаных Штатаў [сітуацыя такая]: калі Расея працягне агрэсію на Ўкраіну, то мы мусім яе спыніць. Па гэтай прычыне генерал Ходжэс, прызначаны адказваць за ўсё гэта, кажа пра падрыхтоўку да разьмяшчэньня войскаў [НАТА] ў Румыніі, Балгарыі, Польшчы і прыбалтыйскіх краінах. Гэта “Інтэрмарыюм” [Міжмор’е] – тэрыторыя паміж Балтыйскім і Чорным марамі, пра якую марыў Пілсудскі (гл. мапу 1).

Гэта – вырашэньне [пытаньня] для Злучаных Штатаў.

Пытаньне, на якое ў нас няма адказу: што ў гэтай сітуацыі зробіць Нямеччына?

Рэальна вялікае невядомае [пытаньне] ў Еўропе такое: калі ЗША створаць пас бясьпекі нават не на Ўкраіне, а далей на Захадзе (гл. мапу 2), але ўплыў расейцаў на Ўкраіну будзе расьці, якая ў гэтай сітуацыі будзе пазіцыя немцаў? Мы гэтага ня ведаем…

Фрыман 3Нямеччына знаходзіцца ў вельмі своеасаблівай сітуацыі. Былы канцлер Нямеччыны Шродэр знаходзіцца на борце Газпрома. Немцы маюць вельмі складанае стаўленьне да рускіх – яны самі ня ведаюць, што ім рабіць у гэтай сітуацыі. Ім трэба экспартаваць свае тавары. Расейцы маглі б іх купляць. Зь іншага боку, немцы згубяць зону вольнага гандлю, якая ім патрэбна для іншага…

Між тым, ужо стагоддзі, як перад ЗША стаіць мэта не дапусьціць злучэньня нямецкага капіталу ды тэхналогій зь расейскімі прыроднымі рэсурсамі й працоўнай сілай. Такім чынам, як гэта зрабіць? У гэтай сітуацыі ЗША гатовыя выкласьці козыр на стол: гэта [ўжо ўзгаданая] лінія паміж Балтыйскім і Чорным морамі.

Для расейцаў галоўная карта ўвесь час была на стале – для іх Украіна павінна быць, як мінімум, нейтральнай, толькі не празаходняй…

Беларусь – гэта асобнае пытаньне… [?! – Рэд.]

Калі хто-небудзь скажа мне, што ў гэтай сітуацыі зробяць немцы, той адначасна скажа мне, як будуць выглядаць наступныя 20 гадоў гісторыі. Але на няшчасьце немцы ўвесь час маюць перад сабой важныя праблемы да рашэньня. Зьяўляючыся эканамічна вельмі магутнымі, адначасна геапалітычна вельмі ломкімі, немцы ніколі ня ведаюць, дзе яны змогуць прадаваць [свае тавары]. З 1871 года гэта “вечнае нямецкае пытаньне”. Як, дарэчы, і пытаньне Еўропы.

Задумайцеся над гэтым нямецкім пытаньнем, якое паўстала зноў. Гэта тое наступнае пытаньне, якое мы павінны паставіць. Але мы гэтага ня робім, таму што мы ня ведаем, што трэба рабіць”.

Ад рэдакцыі:

Такім чынам, STRATFOR – гэта, як кожны можа ўбачыць, вонкава прыемныя, усьмешлівыя і адначасна даволі цынічныя габрэі, зь якімі напэўна было б карысна паразмаўляць. Аднак, ці сапраўды яны імкнуцца шчыра прадказаць будучую хаду падзей і абвясьціць пра гэта ўсяму сьвету, ці больш выкарыстоўваюць распіяраную папулярнасьць арганізацыі, да якой належаць, для штучнай індукцыі пэўных падзей, у якіх яны самі зацікаўлены? А, можа, яны імкнуцца рыхтаваць міжнароднае грамадства да нечага цалкам адрознага ад таго, пра што кажуць? Мы, натуральна, ня можам дакладна адказаць на гэтыя пытаньні. Найверагодней – ёсьць і першае, і другое, і трэцяе…

Затое час усё дакладна пакажа…

Тым ня менш, з той інфармацыі, якая пададзена, на наш погляд, найбольш істотным зьяўляецца адкрытае прызнаньне, што ўжо стагоддзямі галоўнай мэтай ЗША што да Еўропы зьяўляецца недапушчэньне палітычнага і эканамічнага яднаньня Нямеччыны з расейскай імперыяй, і што ў наш час галоўным сродкам для дасягненьня гэтага недапушчэньня можа стаць праект Міжмор’я, які ЗША плануюць падтрымаць (дарэчы, нагадаем, апярэдзіўшы ўсіх, аналагічны праект – Альянс балта-чарнаморскіх нацый – некаторыя прадстаўнікі нацыянальных элітаў Украіны, Беларусі, Летувы, Грузіі ініцыявалі больш за 2 гады таму; гл. тут: https://nashaziamlia.org/2015/08/05/7801/#more-7801).

Уся гэтая інфармацыя сапраўды вельмі важная. Але яшчэ больш важным у адзначаным матэрыяле, на наш погляд, зьяўляецца агалошаная таямніца, датычная планаў ЗША што да прызначэньня Беларусі ў будучых геапалітычных раскладах у геаграфічным цэнтры Еўропы. Па зьмесце гэтага пытаньня сп. Фрыман вымавіў токі адно слова – што для нас, беларусаў-літвінаў, запланавана нешта асаблівае…

Пад гэтай “асобасьцю” можа хавацца што заўгодна – ад таго, што ў ЗША Беларусь плануюць зрабіць Другой Швайцарыяй – адзінае, што беларуска-літвінскай (за што змагаеся мы), да таго, што з нас могуць планаваць зрабіць Другі Ізраіль – натуральна, і далей этнацыдна-беларусафобскі (мы будзем катэгарычна супраць гэтага).

А якія ў вас, нашы чытачы, ёсьць меркавньні ці веды на гэты конт?

Чакаем вашых каментароў.

 

10 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    “Wir sind auch mensch, wir sind auch mensch” – (мы тоже люди, мы тоже люди) кричалі еврейки. Эсэсовцы были другога мнения. “Лес богов” Б.Сруога. На самой справе евреі конечно также люді и цяпер улічваючы што ізраіль знаходзіцца у самом пекле Усходней Азіі, евреі як народ вельмі разумный не можа не падумаць аб запасной пляцоўкі на Зямлі ў тым выпадку калі іх там пачнуць рэзаць нейкіе там талібы. Такой пляцоўкай павінна натуральна быць терыторыя не занатда з кепскім кліматам, і галоўнае населённая людзмі у якіх не развітае занадта моцна нацыянальная свядомасць. Гэта як раз наша Сіневокая. Расея піхае нам рускасць, але нашы людзі не прымаюць яе. не толькі рабацягі, але большасць, (амаль пагалоўна) людзей з вышэйшай адукацыяй. У культурным плане яны не бачаць выйсця і таму прынімаюць рашэнне – лепш наагул не мець нічога нацыянальнага. Апазіцыя старанна дапамагае тым хто хоча каб наш народ нацыянальна не адрадзіўся. Ў ей пануюць демакраты, імі ж захоплены і усе незалежные СМІ. Усе корчат з себя реалістамі-матеріалістамі і на першы план высоўваюць кіўбасу, а слова “нацыя”, “нацыянальнае” нават баяцца вымавіць. Так трактуюцца напрыклад падзеі ў Украіне. Я ужо стаміўся пісаць што назва “беларусы” не нараджае нацыяналістаў, і таму усе дарогі у нас застаўлены бігбордамі “Я-Беларусь”. Плеяда жывых Бурачкоў, усіх гэтых Баршчэўскіх, Вячоркаў, Дубаўцоў… таксама піхае нашаму народу гэтую праваслаўнапапоўскую назву, якую народ не хоча (не аддае нават сваіх дзяцей ў беларускіе класы, хутчэй аддадуць ў польскіе). Натуральна, што перад ым як пераселенцы с Ізраіля паедуць да нас, нам кінуць вялікій. жырны кусок кіўбасы каб заткнуць народу рот, так каб мы не працуючы жылі лепей чым ў Расеі і ў Украіне. Ну не здрама ж ў Ізраіле пабудавалі ужо помнік Я. Купале. Такая мая версія асаблівай ролі Беларусі ў пераутварэннях якія будуць адбывацца ў будучыні ў нашым регіёне.

  2. vitaut kuplievic кажа:

    Цікава, але… Нам важней абмеркаваць пытаньні якімі павінны быць “Акт аб генацыдзе ліцьвінска-беларускага народа ў ХІХ-ХХ стст.” і “Акт аб дэкалянізацыі Вялікай Літвы-Беларусі”.
    Прагнозы…

  3. Siarhiej кажа:

    У Артыкуле не ўлічываюцца глабальныя фактары:
    – экспансія Кітая на суседнія тэрыторыі
    – нарастаючыя канфлікты ў ісламскім свеце
    – індыйска-пакістанская напруга
    – Інданэзія можа “зацікавіцца” Аўстраліяй
    – тэхналагічны прагрэс Паўднёва-усходніх “тыграў”
    – фармаваньне “сусветнай” валюты кшталту bitcoin
    …..
    Усё гэта можа сканцэнтраваць высілкі і ўвагу вядучых гульцоў на іншых напрамках, за межамі Цэнтральнай Эўропы. Шмат невызначанасьці …
    У гэтых умовах нам трэба салідарнасьць на грунце нацыянальных інтарэсаў і рэсурсы.

  4. Siarhiej кажа:

    А як улічывае “стратэгічнае прароцтва” (STRATegic FORcast) факт, што 63 найбагацейшых людзей маюць столькі, колькі 3 500 000 000 наібяднейшых? А ўздзеяньне на розум некантралюемых (і гэта добра!) патокаў інфармацыі (таксама дэзы і шуму) праз інтэрнэт, які паступова выцесняе нават тэлебачаньне?

  5. На мой погляд, неабходна мацаваць і пашыраць (далучыўшы да яго Турцыю) Альянс балта-чарнаморскіх нацый.
    Бо у яе ёсьць сур’ёзны аргумэнт – кантроль над Басфорам і Дарданэламі.Улічваючы, што у ЗША існуюць сваі пляны наконт “санітарнага кардону”
    і мы не маем права гэта не улічваць
    Пры тым працягваць рыхтваць беларуска-ліцьвінскую нацыю, для супраціву любой агрэсіі ці з Захаду ці Усходу.
    Я.Мурашка

    • Мандарын кажа:

      “На мой погляд, неабходна мацаваць і пашыраць (далучыўшы да яго Турцыю) Альянс балта-чарнаморскіх нацый.”

      Далучайце.:))

  6. Павел Біч кажа:

    Мы літоўцы радаваліся, Іоніс атрымаў працу на кухне. Як ніяк, а галодным ён ужо не будзе. А там яго праз некалькі дзён забілі тубареткай.

  7. С.Высоцкі кажа:

    Дазволю сабе паспрачацца з рэдакцыяй. Канешне цудоўны матэрыял, і з некаторымі высновамі рэдакцыі можна пагадзіцца, але мы жывем у рэальным сьвеце.Папракаць разведчыкаў ці палітыкаў у пэўным цынізме?..
    Асобна датычыцца ролі ЗША. Не хачу паўтараць банальнасьці пра статус адзінай супердзяржавы, і пра выключны ўплыў гэтай краіны на лёсы ўсяго сьвету…
    Але, ці не залішне мы бываем прадузятыя да Штатаў.Калі наўпрост паглядзець, што беларусам далі ЗША, то выходзіць вельмі шмат.
    У ЗША ратаваліся беларусы ад расейскай дэспатыі яшчэ з часоў Касьцюшкі…Чарговы наш гістарычны разлом прыводзіў да новай хвалі мігрантаў у Амерыку…Асабліва шмат нашых суайчыньнікаў зьехала пасьля бальшавіцкага перавароту ды пасьля 2-ой Сусьветнай вайны…Дзякуючы мажлівасьцям гэтай краіны большасьць з іх сталася уплывовымі і забясьпечанымі людзьмі…
    ЗША аднымі з першых вызналі Незалежнасьць Беларусі.
    ЗША і зараз катэгарычына супраць любых замахаў на незалежнасьць ды тэрытарыяльную цэласьць нашай Бацькаўшчыны…
    НЯМА НІ МАЛЕЙШАГА СУМНІВУ, ШТО Ў ВЫПАДКУ РЭЗКАГА ПАСЛАБЛЕНЬНЯ ШТАТАЎ, БЕЛАРУСЬ АДРАЗУ БУДЗЕ АНЭКСІРАВАНАЯ ЎСХОДНІМ СУСЕДАМ.У НАС НЯМА АНІЯКІХ ФАКТАЎ ПАДАЗРАВАЦЬ АМЕРЫКУ Ў ПАТАЕМНАЙ ЗДРАДЗЕ СВАІМ АБЯЦАНЬНЯМ…
    Мажліва амерыканцы пагаджаліся на зону ўплыву Расеі, але ніколі – на пазбаўленьне Беларусі дзяржаўнасьці…
    ЗША- вельмі разнастайная краіна, у якой сканцэнтраваліся розныя сілы, лоббі, дыяспары,У ЯКОЙ МЫ МАЕМ БОЛЬШ САЮЗЬНІКАЎ, ЧЫМ АПАНЕНТАЎ! АЛЕ АМЕРЫКАНЦЫ НЕ БУДУЦЬ РАБІЦЬ ЗА НАС, ТОЕ, ШТО МЫ МУСІМ РАБІЦЬ САМІ!
    Што можна закінуць на рахунак ЗША, гэта больш чым бяздарная “падтрымка беларускай дэмакратыі”.Мы ведаем каго і як падтрымоўвалі ліберальныя фонды, гэта быў паноптыкум…Але і ў гэтым пытаньні адбыліся зрухі. Многія талковыя кангрэсмэны, аналітыкі вызналі абсалютна дурную і памылковую падтрымку мясцовых мафіёзных кланаў, якія выдавалі сябе за важдзёў беларускай апазіцыі… Але і тут ня ўсё адназначна,АМЕРЫКА НЯ МОЖА ЗА НАС ЧЫСЬЦІЦЬ АПАЗІЦЫЮ АД АГЕНТУРЫ, КАРУПЦЫЯНЕРАЎ І ЗДРАДНІКАЎ…
    ПА СЁНЬНЯШНІ ДЗЕНЬ СОТНІ БЕЛАРУСАЎ, ЯКІЯ ЛІЧАЦЬ СЯБЕ ДЭМАКРАТАМІ ДЫ ГОДНЫМІ ЛЮДЗЬМІ, СЯДЗЯЦЬ У ГЭТЫХ ЗБАНКРУТАВАНЫХ АФІЦЫЙНЫХ ПАРТЫЯХ І РУХАХ, ЛЕГАЛІЗУЮЧЫ ПАДОНКАЎ…
    С..КУНЫ, ЯКІЯ ЎСЁ РАЗУМЕЮЦЬ, АЛЕ БАЯЦЦА ЗАКРАНУЦЬ “УПЛЫВОВАГА ЧАЛАВЕКА”, ХОЦЬ ТОЙ ПРАВАДЫР-ЗЛОДЗЕЙ І ГА..НО АПОШНЯЕ…Баяцца ды і проста лянуюцца падтрымаць патрыётаў, нераскручаных рэжымам і мафіяй – фігур!
    Так што пры ўсім інфантылізме заходняй палітыкі да Беларусі – галоўная праблема ў саміх беларусах…

  8. VladIv кажа:

    Згодзен-праблема у саміх літвінах-беларусах! Але пакуль мы разважаем пра Захад-ЗША, на Ўсходзе “ў шапку не спять”- http://m-kalashnikov.livejournal.com/2569427.html

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы