nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 3)

27 сакавіка, 2016 | 3 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Дзень мовы 12а

8. “Захад”.

Яго сапраўднае стаўленьне да грамадскіх праблем, як і сапраўдныя мэты лягчэй выявіць, аналіізуючы яго ўласную дзейнасьць, чым дзейнасьць/бязьдзейнасьць  вытворнай ад яго “беларускай”, “аб’яднанай”, “дэмакратычнай”…

 

Прывядзем некалькі прыкладаў такіх паводзін “Захаду”, дзе выпінаецца яго пазіцыя па праблеме нацыянальных моў увогуле і беларускай у прыватнасьці:

– некалькі гадоў таму пачалося вяшчаньне нямецкага радыё “Дойча вэле” на Беларусь. Трансьляцыі адбываюцца пераважна на… рускай мове. Не дапамаглі нават пікеты ў Менску, на якіх прадстаўнікі беларускай нацыянальнай эліты патрабавалі ад аднаго з ключавых урадаў ЕўраЗьвязу – нямецкага – хаця б спыніць саўдзел у зьнішчэньні беларускай мовы ў Беларусі  (http://www.svaboda.org/PrintView.aspx?Id=801879);

– ЕГУ. Выкладаньне ўсе дзесяцігоддзі існаваньня гэтай навучальнай установы (якая фінансуецца выключна “Захадам”!) адбываецца пераважна на… рускай мове. 22 гады на пасадзе рэктара гэтага ўніверсітэту знаходзіўся пастаўлены “Захадам” этнічна рускі беларусафоб Міхайлаў. Яшчэ больш паказальна тое, што сітуацыя ў дачыненьні да беларускай мовы не зьмянілася пасьля таго, як нядаўна “Захад” замяніў апошняга на амерыканца Дэвіда Поліка (https://nashaziamlia.org/2015/08/20/7842/ ; http://euroradio.fm/57-vyadomyh-belarusau-zaklikali-stvaryc-novy-nacyyanalny-universitet);

Дзень мовы 12б– у 2015 г. “Захад” даў Нобелеўскую прэмію па літаратуры савецка-маскоўскай па ментальнасьці й абсалютна рускамоўнай пісьменьніцы Алексіевіч, а не беларускамоўным патрыётам Быкаву ці Барадуліну, якія таксама шмат гадоў былі ў сьпісе прэтэндэнтаў. Мы ўжо даўно ведалі, што такое стаўленьне “Захаду” да моваў еўрапейскіх народаў, у т.л. нашага, беларускага,  зьяўляецца цьвёрдай “заканамернасьцю”. А таму спрагназавалі гэтую падзею за шмат гадоў да таго, як яна адбылася (https://nashaziamlia.org/2015/10/08/8061/);

– вы конкурсы Еўрабачаньня даўно бачылі? Хаця б апошнія? Там сьпевы на мовах карэнных народаў Еўропы вы чулі? Ну, вось, бачыце… Раней прадстаўнікі  еўрапейскіх нацый сьпявалі там пераважна на сваіх мовах, цяпер сьпяваюць пераважна на адной – англійскай (гл. фота ў пачатку). На нашых вачах і на Еўрабачаньні зроблена замяшчэньне разнастайнасьці еўрапейскіх моў – адной з найвялікшых каштоўнасьцяў еўрапейскай цывілізацыі – адной “універсальнай” мовай. Як у нас – рускай. Сітуацыя люстраная… Між тым, дзе, як не на Еўрабачаньні, дэманстраваць багацьце ды прыгажосьць еўрапейскага моўнага “рознаквецьця”? Вось так і Еўразьвяз улічвае рэзалюцыю ААН з заклікам садзейнічаць абароне і захаваньню ўсіх моў народаў сьвету;

– прадстаўнікам буйных ліберальных СМІ намоўлена, што ўсе нацыянальныя дзяржавы павінны зьнікнуць на шляху “прагрэсіўнага разьвіцьця” людскай цывілізацыі (?!; https://chat-hromadske.tv/videoCatalog/v-bilorusi-panue-rosiyska-propaganda-mdash-biloruskiy-disident-oles-ostrovskiy ; сёньня гэты сайт чамусьці заблакаваны, але раптам адновіцца);

– калі хто даўно глядзіць галоўны еўрапейскі тэлеканал “Еўраньюс”, можа пацьвердзіць, што апошнія гады на ім рэгулярна ідзе рэклама нейкай віртуальнай гульні “Forge of empires” (“Кузьня імперый”). Да нядаўняга часу тэкст рэкламы быў зусім гнюсным. Пра тое, што  прагрэс чалавецтва – гэта пераход ад пячор да вёсак, ад вёсак да гарадоў, ад гарадоў да… імперый! То бок, на галоўным еўрапейскім тэлеканале ня толькі адкрыта ідзе імперска-нацысцкая прапаганда, ськіраваная на рэкламаваньне імперыялізму і… зьнішчэньне еўрапейскіх нацый, а яшчэ і такая прапаганда, якая імперска-нацысцкае злачынства выдае за прагрэс;

– па гэтым жа тэлеканале праблема Новай гіганцкай маўрытанскай навалы, якая адбываецца на Еўропу сёньня, падаецца выключна ў ключы яе апраўданьня і… асуджэньня тых, хто імкнецца хоць неяк перашкодзіць зьнішчэньню ўласных карэнна-еўрапейскіх нацый, якое адбываецца з дапамогай ксенаэтнічнай і ксенарэлігійнай дэмаграфічнай зброі.

Ці варта пасьля ўсяго адзначанага зьдзіўляцца, што “дэмакратычны Захад” у дачыненьні да Беларусі:

– не вылучае прэтэнзій у бок цяперскага рэжыму Лу-кі ў сувязі зь яго шматгадовай этнацыдна-русіфікатарскай палітыкай;

– не дапамагае беларусам змагацца за беларусізацыю;

– спрыяе, каб большасьць лідараў афіцыйнай апазіцыі былі небеларусамі (калі не этнічна, то ментальна), абыякавымі да праблем беларускага народу;

У выніку па сутнасьці атрымліваеца, што “Захад” вось ужо 22 гады стратэгічна падыгрывае рэжыму Лу-кі, які зьнішчае беларускую нацыю, рыхтуе ў Беларусі сітуацыю “нічыйнай зямлі” – то бок, робіць тое, што ліберальнаму “Захаду” хочацца самому, але рабіць няёмка…

Дзень мовы 12дГэта факты. Пра тое, у чым прычына такіх паводзін “Захаду”, мы ўжо пісалі неаднаразова. З нагоды паўтарым яшчэ раз: стратэгічныя мэты тых сіл, якія схаваныя за туманным паняцьцем “Захад”, таксама, як і ў маскоўцаў-імперцаў, аднолькавыя і абсалютна нацысцкія. Яны заключаюцца ў тым, каб карэнныя нацыі зьнішчаць! (таму яны так зацята абвінавачваюць у неіснуючым “нацыяналізьме-фашызьме” тых, хто ім у іх нацысцкай дзейнасьці супрацьстаіць; гэта даўно вядомы, стары прыём – злодзей крычыць: “лапай злодзея!”; гл. малюнак; СМДІ – гэта сродкі масавай дэзінфармацыі).

Але, у адрозьненьне ад маскоўскіх імперастаў, нацысцкае імкненьне “ліберальнага Захаду” дадаткова схаванае за іх гучна агалошваемым “клопатам” пра абстрактныя правы абстрактнага чалавека, правы меншасьцяў (ксенаэтнічных і ксенарэлігійных), правы палавых адхіленцаў і да т.п. Усю зманлівасьць такога “клопату” на справе лёгка выкрыць.

Напрыклад, кожны канкрэтны беларус, які чытае гэты матэрыял, можа праверыць:

– яго правы хоць хто-небудзь калі-небудзь бараніў, калі яго дыскрымінавалі? (нашы, аўтараў гэтага матэрыялу, правы – ніхто і ніколі);

– а хто хоць калі бараніў правы беларускамоўнай меншасьці ў Беларусі? (хаця б школьнікаў, якія закончылі беларускія школы, у іх праве далей вучыцца ва ўніверсітэтах Беларусі па-беларуску);

– хто і калі бараніў правы беларускай этнічнай меншасьці, напрыклад, на тэрыторыях Беласточчыны, Смаленшчыны ці Браншчыны?

– а хто і калі бараніў правы прадстаўнікоў Беларускай аўтакефальнай хрысьціянскай царквы ў Беларусі?

Такія факты вам вядомыя? Нам – не! ВОСЬ І ЎСЕ НАШЫЯ “ПРАВЫ”…

Дзень мовы 12вНа справе, усе гэтыя ліберастычныя “правы” – гэта фікцыі, прапагандэмы, ідэалагічны ды інфармацыйны фэйк. І, адначасна, важнейшы інструментар злачыннай палітыкі ліберастаў!

І так будзе да таго часу, “пакуль жывуць на сьвеце дурні…” (гл. фота).

Але ёсьць яшчэ і больш важкія рэчы, якія паказала грамадска-палітычная практыка апошніх дзесяцігоддзяў. Справа ў тым, што змаганьне не за правы канкрэтных карэнных народаў на іх уласнай спаконвечнай зямлі, а за абстрактныя ліберальныя “каштоўнасьці”, было той гнюснай атрутнай атмасьферай, у якой апошнія дзесяцігоддзі ўтульна гадавалася ды высьпявала яшчэ большая гнюсь – расейскі шавінізм ды імперыялізм дугіных, жырыноўскіх, кісялёвых, стралковых… На Захадзе на заявы ды заклікі гэтых маскоўцаў ніхто не зьвяртаў увагі, бо яны ніяк не закраналі абстрактныя правы абстрактнага чалавека (бо такога не існуе) ці правы адной-двух рэальных меншасьцяў (паколькі інтарэсы гэтых меншасьцяў дугіны-жырыноўскія-кісялёвы-стралковы закранаць пазьбягалі).

І, нарэшце, яшчэ адно з важнейшага.

Для дасягненьня сваіх мэт кіраўнікі заходняй ліберастыі гатовыя супрацоўнічаць з кім заўгодна, хто мае аналагічныя мэты – з Пуціным, усёй маскоўскай імперастыяй, з Лу-кам, хоць з самім чортам! – і ўжо даўно супрацоўнічаюць.

Доказы? Калі ласка… (гл.,напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2016/02/01/8309/ ; https://nashaziamlia.org/2008/07/08/1428/ ; https://nashaziamlia.org/2007/07/15/791/; https://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747/ ; https://nashaziamlia.org/2014/05/13/7054/). У гэтым сэнсе ліберастычны “Захад” ужо даўно зьяўляецца стратэгічным кампаньёнам расейскай імперыякратыі.

Аднак сёньня ў сувязі з новымі гістарычнымі абставінамі (пра якія мы пісалі раней – https://nashaziamlia.org/2015/09/20/8003/ ; https://nashaziamlia.org/2016/01/27/8287/ ; https://nashaziamlia.org/2016/02/06/8323/ – і будзем пісаць ніжэй) мы маем права запытацца: Ці зьменіцца сітуацыя? Ці пойдуць заходнія ліберасты, калі сапраўды запахне смажаным, на кантакт са здаровымі нацыянальна-дэмакратычнымі сіламі, якія прадстаўляюць аб’ектыўныя інтарэсы народаў Еўропы?

Гэтага мы пакуль ня ведаем, бо ніякіх прыкмет зьмены курсу з боку “Захаду” няма (некаторыя з нас лічаць, што і ня будзе…).

 

9. Пакараньне будзе…

Этнацыднае злачынства, якое адбываецца сёньня на нашай зямлі, не ўнікальнае. Яно шмат разоў адбывалася ў гісторыі людскай цывілізацыі, як і ў гісторыі Беларусі. Фактычна справа ідзе да паўтарэньня знаёмага гістарычнага кола этнацыдных падзей.

Дзень мовы 13Аднак ёсьць адна істотная асаблівасьць. Яна заключаецца ў тым, што ўпершыню закладнікамі расейскага імперскага шаленства і цывілізацыйнай здрады з боку “Захаду” зьяўляюцца ня толькі народы, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасьці ад межаў расейскай імперыі. Справа ў тым, што сёньня расейская імперыякратыя спрабуе зьдзейсьніць свае злачынныя планы (у т.л. і ў дачыненьні да нашага народу) пад паралізуючым уплывам ядзернага шантажу (гл., напрыклад, тут: http://ru.krymr.com/content/article/27093502.html ; http://odnako.su/news/politics/-295678-putin-priznalsya-v-gotovnosti-primenit-yadernoe-oruzhie-iz-za-kryma/ ; http://news.bigmir.net/ukraine/881958-Pytin-priznalsya-v-gotovnosti-primenit-yadernoe-oryjie-iz-za-Krima ; http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/02/12/111507/russkij-mir–putinskaya-bolonka-pugaet-tretej-mirovoj-vojnoj.shtml ; https://www.youtube.com/watch?v=-4ugnwFKGUQ ; https://www.youtube.com/watch?v=RaB-54sPCmE ; https://www.youtube.com/watch?v=TA9mVLomYo8 ; http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/02/15/111529/nato-ne-budet-spokojno-nablyudat-za-yadernymi-ugrozami-so-storony-rossii.shtml).

Увесь людскі сьвет трапіў у закладнікі ядзерных пагроз з боку Масквы!

Пагадзіцеся, гэта новы, істотны і ў нечым больш справядлівы асьпект сёньняшняга этапу гісторыі людскай цывілізацыі, які будзе вызначаць многае такое, чаго раней яшчэ не было. І яго сутнасьць у тым, што мы – беларусы-літвіны – якім пагражае ня толькі працяг этнацыду, а і чарговая анэксія нашай краіны расейскай імперыяй, упершыню апынаемся “ў адной лодцы” з тымі, хто трапляе пад ядзерны шантаж з боку ашалелых кіраўнікоў Расеі. Гэта азначае, што ўпершыню за непавагу да нашага лёсу могуць паплаціцца САПРАЎДНЫЯ ВІНАВАТЫЯ – як цяперцы ды расейскія агрэсары, так і тыя, хто ў свой час не жадаў нічога чуць ні пра якія праблемы “нейкіх там беларусаў”…

Але ў дадатак да гістарычнай, калі жадаеце – Боскай – справядлівасьці, якая будзе зьдзяйсьняцца амаль без нашага ўдзелу, кожны беларус-літвін павінен ясна ўяўляць свае асабістыя пранцыпы паводзін у будучых падзеях на нашай зямлі, якія будуць найбольш спрыяць усталяваньню нацыянальнай ды сацыяльнай справядлівасьці на нашай зямлі. І тут мы раім у будучых абставінах як мага менш падпарадкоўвацца эмоцыям ды інстынктам, а найбольш – тактычнаму розуму ды стратэгічнаму бачаньню сітуацыі.

Адзін з важнейшых элементаў будучай сітуацыі можна спрагназаваць са 100%-й дакладнасьцю ўжо сёньня. Ён заключаецца ў тым, што расейскія імперасты і заходнія ліберасты (разам з польскімі імперцамі й некаторымі цяперцамі) зноў будуць спрабаваць вырашаць, хто зь іх галоўны на нашай зямлі… нашымі целамі й целамі нашых дзяцей. Таму наша тактыка павінна нацэліцца на тое (асабліва на перашапачатковай фазе адкрытага ваеннага канфлікту), каб як мага ў большай ступені ліберасты й імперасты “высьвятлялі стасункі” паміж сабой непасрэдна, без удзелу беларусаў-літвінаў (ці з удзелам, але ня ў першых шэрагах – гл. сьхему ніжэй). Гэта патрэбна, каб захаваць сілы для заключна-вырашальнага этапу барацьбы, на які мы павінны выйсьці максімальна моцнымі… Толькі тады сіла нашай беларуска-літвінскай справядлівасьці будзе знаходзіцца ў гарманічнай сімфоніі са справядлівасьцю Боскай…

 

Дзень мовы 12г

Карацей, калі пачнуцца рэальныя баявыя дзеяньні (а яны абавязкова пачнуцца!) найперш трэба стала памятаць ня толькі пра два дзесяцігоддзі дэструктыўна-беларусафобскай дзейнасьці цяперска-лукашысцкай зграі ў Беларусі, а і пра гіганцкія грошы, якія выдаваў “Захад” беларускім ліберастам – усім гэтым саньнікавым, халезіным, бандарэнкам, раманчукам, міхалевічам, лябедзькам, рымашэўскім, сіўчыкам, янукевічам, вячоркам, елавым, кароцічам ды іншым “беларускім апазіцыянерам”; трэба памятаць пра дзейнасьць “Зьвёнзку палякаў на Беларусі” і пра “Карту паляка”; пра ўсе выбарчыя прэзідэнцкія кампаніі, на якіх так і не было вылучана ніводнага сапраўды беларускага, альтэрнатыўнага кандыдата. Нарэшце, трэба памятаць нядаўнюю ўкраінскую гісторыю…

Па-другое, трэба дзейнічаць так, каб пасьля чарговых крывавых падзей, якія адбудуцца ў Беларусі, калі нарэшце зьявіцца магчымасьць правядзеньня больш-менш нармальнай выбарчай кампаніі, усёй гэтай нечысьці на беларускай зямлі ўжо не было.

Такая ў нас прапанова з нагоды таго, што адбываецца ў нас з нашай мовай…

 

10. У заключэньні…

10.1.

Такім чынам, прааналізаваўшы з нагоды Міжнароднага дню роднай мовы тое, што адбываецца ў Беларусі, можам прыйсьці да наступнага:

– на ўзроўні найаўтарытэтных міжнародных арганізацый (у т.л. такіх, як ЮНЭСКА, ААН) прызнана, што абарона і захаваньне нашай беларускай мовы – гэта абсалютна слушная справа; у цяперашняй Канстытуцыі РБ беларуская мова зафіксавана як першая дзяржаўная;

– аднак мы – беларусы-літвіны – рэальна вось ужо амаль чвэрць стагоддзя жывем ва ўмовах этнацыду, які зьдзяйсьняе прамаскоўскі беларусафобскі рэжым Лу-кі; гэтаму спрыяюць цэлыя зграі як расейскіх імперскіх, так і мясцовых троляў;

– даная злачынная палітыка “Масквы” ў дачыненьні да Беларусі мае больш чым 200-гадовую гісторыю, не спыняецца і сёньня; больш за тое, у нашы дні гэтая палітыка “Масквы” ў дачыненьні да мовы ды культуры нашага народу ўсё больш ператвараецца ў новую якасьць – у пагрозу вайсковага ўварваньня ў Беларусь з мэтай яе анэксіі; усё гэта адбываецца пад лозунгамі “недапушчэньня зьніжэньня ролі рускай мовы за межамі Расеі”, пашырэньня “рускага міру”, “узмацненьня інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы”;

– дзіўна, але даная прамаскоўская беларусафобска-этнацыдная палітыка два апошнія дзесяцігоддзі фактычна падтрымоўваецца “Захадам” і сфармаванай ім афіцыйнай “беларускай апазіцыяй”; прычына ў тым, што “Захад” за апошнія стагоддзі здэградаваў ад лібералізму ў ліберал-нацызм, мэта якога – зьнішчэньне белых еўрапейскіх нацый…

Усё гэта неабходна ўлічваць у будучым змаганьні за аб’ектыўныя інтарэсы нашага народу на нашай уласнай беларуска-літвінскай зямлі. Улічваць так, каб перамагчы…

10.2.

Дзень мовы 12еКаб завяршыць тэму на аптымістычнай ноце, узгадаем яшчэ адзін факт.

Адам Міцкевіч – геніяльны паэт (па паходжаньні беларус-літвін), генію якога зайздросьціў нават Пушкін – усё сьвядомае жыцьцё змагаўся супраць расейскага імперыялізму. У 1829 г. ён вымушаны быў уцякаць у заходнюю Еўропу. Тут, у Парыжы, з 1840 г. узначальваў кафедру славянскіх літаратур у Калеж дэ Франс. У лекцыях даваў высокую ацэнку беларускай мове, якую добра ведаў і на якую стала абапіраўся і ва ўласнай мастацкай творчасьці.

У прыватнасьці, А.Міцкевіч заяўляў наступнае: “На беларускай мове, якую называюць русінскай, гавораць каля 10 мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана (https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B4%D0%B0%D0%BC_%D0%9C%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87).

Усяго вам лепшага, сябры.

3 каментарыя

  1. Павел Біч кажа:

    Мяркую, што сп. Астроўскаму. як медыку, спадабаецца параўнанне нашага народа з чалавекам з аслабленным імунітэтам да якога ліпнуць усе хваробы і перш-наперш анкалагічные. Я адношу начала аслаблення імунітэта да часу нашага перайменавання нас у беларусаў. Але ёсць у нас мысляры, якія гэты пачатак лічаць значна ранейшым – к з’яленню на нашых землях праваславья. З расейцаў да такой думкі прыйшоў напрыклад Неўзораў. Ён як расеец, здаецца, гатовы валіць в адну кучу і каталіцтва і пратэнстатызм. Але нам такое недаравальна. .А як думае Рэдакцыя? Спадзеюся што Рэдакцыя не пачне пець песні ў духу Севярынца. аб унікальнай талеранцыі нашага народа з вобразамі-малюнкамі нашых мястэчек ў якіх мірна ужываліся і праваслаўная царква, і касцёл. і сінагога і кірха.

  2. Licvin кажа:

    ”Сваю кніжку ”Другая Россія” Лімонаў закончвае наступнымі словамі: —
    ”…Что касается способа разрушения старой цивилизацы, то разрушения это будет достигнуто , конечно, не прямым лобовым столкновением со старой цивилизацией. Противостояние армий на армию — траншей, танков или ядерных ударов они не дождутся. Даже не будет, как у талибов. Будет захват изнутри. Создание сразу несколько десятков очагов востаний изнутри традиционных стран. Так будем действовать. Удручаться сегоднешним их могуществом не следует. В духовном внутреним смысле их цивилизацыя мертва. Она духовно износилась до прозрачности.”
    ”…Рэвалюция всегда совершается молодежью, реакция — работа среднего возроста и стариков. Молотов, Троцкій, Дзержинский, Сталин, вступившие в партию в 16, 17, 18. 19 лет и оказавшись на ключевых постах уже в тридцать с небольшим. Наполеон Бонопарт — император в 31 год…”
    ”Другая Россия.Очертания будущего”. 2003 год.тираж 10 000 экземпляров. 269 страниц.
    Ідэі Лімонава выкладзеныя ў гэтай кніжцы зараз паспяхова пачала выкарыстоўваць цяперашняя расейская ўлада.
    Кніжка карысная для тых хто мае мазгі і хоча нешта разумець у цяперашнім часе.

  3. Павел Біч кажа:

    Шаноўны сп. Астроўскі, ўчора выпадкова сустрэўся на вуліцы са сп. А. Тарасам. Ён для меня не аўтарытет і нават не аднадумец (ён мне ніколі деманстратыўна не даваў слова для выступлення на сваіх імпрэзах. т.е. паказаваў варожасць да літвінства). Ён вярнуйся з Варшаўскай кніжнай армаркі і паведаміў як палякі расхватываюць літературу па сваёй Гісторыі, а з кніг па беларускай гісторыі нашых аўтараў за весь час не купілі ані адной, пры тым што беларусаў ў Варшаве каля 5000. Ён таксама паведаміў што яго кнігі па гісторыі ў РБ ужо не беруць нават бесплатна. Прашу ацаніць гэты факты спакойна без вашых вывертаў, маўляў,паведамляе пра гэта такім чынам Біч дапамагае знішчаць беларускасць і яго пара памесціць побач з Мандарынам. Тое ж адбылася з ЕГУ ў Вільні, Ён стаўся рассаднікам рускасці. А здавалася б Дух і Паветра былой сталіцы ВКЛ і сярод стрыманых літоўцаў (не падобных на пыхлівых палякаў) мог бы паспрыяць абуджэнню нацыянальнага ў нашай молодзі ? Але гэтага не адбылося. І не адбудзецца нават ў Антарктіде, далеко і ад РФ, і ад КДБ і ад ФСБ. Для чаго я гэта кажу? Для таго ж аб чым пішу ужо запар гадоў пяць. А менавіта, назва “беларус” мае такі агідны харатер што ад яе нават пакутвае наша мова. І наагул стварыць на ей нацыю немагчыма. Разгром апазіцыі (народ назвай прывязаны да Расеі і не пойдзе за апазіцыяй). Такім чынам адбываецца працесс самазнішчэння нашага народа. Расейцы выступаюць на сцену толькі ў адказные моманты. Напрыклад прапіхвання наверх такіх як Лукашенка.. А калі я памыляюся растлумачь тады сабе для чаго уся РБ застаўлена бігбордамі “Я-Беларусь”. Не памятую. ці пасылаў я вам свой артыкул ў якім падрабязна тлумачу што мова гэта адбітак нацыянальнага. а кодам нацыянальнага ёсць назва народа.. Як што ты сможашь перамагчы сваю пыху. магу выслаць і вам. Хопіць пераліваць з пустога ў парожняе і шукаць вакол адных ворагаў. Ідзе самазнішчэнне нашага народа, пара пачаць разбірацца адкуль бяруцца такіе як Пазьняк і такія як мандарын. У нас іх занадта шмат каб растлумачыць гэта аднымі толькі ворагамі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы