nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

У памяць пра сьветлага беларуса Васіля Бязьмена

Красавік 3, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Бязьмен 1аПершая чвэрць 2016 г. адзначылася шэрагам смутных падзей. Пайшлі з жыцьця некалькі асабліва вядомых беларускіх патрыётаў ды іншых заслужаных у змаганьні за сапраўдную дэмакратыю ў Беларусі людей. Так, у дадатак да папярэдняга матэрыяла, прысьвечанага памяці Ніла Гілевіча, можам назваць прозьвішчы Льва Бялевіча – сябры падпольнага Саюзу беларускіх патрыётаў (http://nn.by/?c=ar&i=165924), Валерыя Сядова – актыўнага сябры БНФ, хаця і рускага па нацыянальнасьці (http://www.svaboda.org/content/article/27609196.html). Але мы, як гарадзенцы, хацелі б яшчэ раз узгадаць пра сьціплага ды сьветлага беларуса, які памёр 14 сакавіка г.г. Гаворка пра Васіля Бязьмена (гл. фота).

 

Пра тое, што гэты цудоўны чалавек пайшоў з жыцьця ва ўзросьце 50 гадоў (прычынай было анкалагічнае захворваньне), напісала некалькі незалежных выданьняў (гл., напрыклад,  “Наша слова” № 11 (1266) за 16 сакавіка 2016 г.; радыё “Рацыя” — http://www.racyja.com/hramadstva/u-shchuchyne-pamyor-gramadski-aktyvist-va/; радыё “Свабода” — http://www.svaboda.org/content/article/27609119.html; сайт Партыі БНФ — http://narodny.org/?p=10824; “Наша Ніва” №10 за 16 сакавіка 2016 г.).

У гэтых выданьнях узгадваецца, што спадар Васіль Бязьмен паходзіў з Наваградчыны, зь вёскі Багудзёнка. У 1993 годзе пасьля сканчэньня медуніверсітэту ў Горадні паехаў працаваць у Шчучынскі раённы шпіталь.

Усе студэнцкія гады ад пачатку ўтварэньня клуба «Паходня» ў Горадні быў яе сябрам. Затым стаў актывістам БНФ «Адраджэньне». Браў удзел у выпуску самвыдацкай «Рэанімовы».

Узгадвае Данута Бічэль:

 Ён быў адзін з тых, хто ствараў «Рэанімову», у яго было мноства цікавых ідэяў. Вельмі добра адчуваў мову. У ім была вельмі заўважная патрыятычнасьць і адданасьць Беларусі, дзеля гэтага мог ахвяраваць чым заўгодна. Пры гэтым Васіль вылучаўся сваёй інтэлігентнасьцю. Ён быў надта добрым спакойным хлопцам…

Мікола Таранда, адзін з кіраўнікоў «Паходні»:

— Ён імкнуўся ўдзельнічаць ці не ўва ўсіх акцыях «Паходні», хаця вучыўся ў медуніверсітэце і часу свабоднага шмат ня меў. Тым ня менш, памятаю яго на кожным суботніку, як стаяў на пікетах і агітаваў за Ткачова падчас выбарчай кампаніі, як удзельнічаў у напісаньні лістоў у самыя розныя інстанцыі, як хадзіў па кватэрах і агітаваў бацькоў аддаваць сваіх дзетак у беларускія класы… Для яго беларуская справа была нечым галоўным.

Гарадзенскі праваабаронца і публіцыст Уладзімір Хільмановіч:

Бязьмен 2— Ён быў трохі старэйшы і вучыўся раней за мяне. Ад яго заўсёды веяла пазітывам. І потым, я ведаў, што ў беларускай справе ён быў невыпадковым чалавекам. Ягоны бацька Канстанцін Бязьмен яшчэ ў 1940-я гады быў актыўным удзельнікам беларускага антысавецкага падпольля, а затым быў вязьнем савецкага ГУЛАГа. Дарэчы, Васіль вельмі сябраваў зь Дзімам Кісялём, бацькі якога былі таксама вязьнямі сталінскіх лагераў. На жаль, Дзіма яшчэ раней адышоў у лепшы сьвет.

(гл. фота з пачатку 1990-х; на ім злева-направа – Даньчык, Данута Бічэль, Зьміцер Кісель, Васіль Бязьмен)

Пахавалі спадара Васіля ў Шчучыне.

У яго засталіся жонка і дачка.

Дадаткова ўспамінае Алесь Астроўскі:

Васіль Бязьмен быў выключным па сваіх душэўных якасьцях, гэтакім узорна-паказальным беларусам. Сьціплы, ціхі, шчыры і адначасна прынцыповы ў змаганьні за правы беларусаў на ўласнай зямлі. Актыўны ўдзельнік шмат якіх падзей. Пры гэтым вельмі надзейны… Проста цудоўны хлопец, ад якога нібы ішло нейкае сьвятло… Такія людзі сустракаюцца скрайне рэдка. За ўсё сваё жыцьцё людзей, блізкіх да спадара Бязьмена па сваіх людскіх якасьцях, сустракаў лічаныя адзінкі.

Памятаю Васіля са студэнцкіх гадоў. У другой палове 1980-х я быў маладым выкладчыкам, а ён – студэнтам нашага медыцынскага інтытута. Потым сустракаліся даволі часта, нават калі ён працаваў у Шчучыне лекарам-фтызіятрам (лекаваў людзей, хворых на сухоты).  

Васіль Бязьмен актыўна ўдзельчаў у канцы 1980-х пачатку 1990-х у беларускім студэнцкім руху ў Гародні. І тады гэта азначала быць у сталай канфрантацыі з начальствам, а значыць – жыць ахвярна…

Пазьней было тое ж (гл. http://elections2015.spring96.org/be/news/3944 ; http://nn.by/?c=ar&i=900 ; http://nn.by/?c=ar&i=721)

У свой час і ён, і я былі сябрамі БНФ. Бывала, разам у адным аўтобусе вярталіся са зьездаў БНФ. Па дарозе зь Менску да Шчучына таксама шмат размаўлялі. З нагоды лічу вартым апавесьці некалькі фактаў пра бацьку Васіля (са слоў Васіля), які нарадзіў і выгадаваў такога цудоўнага сына-беларуса.    

Канстанцін Бязьмен ня толькі быў у 1940-я актыўным удзельнікам беларускага антысавецкага падпольля, а і заслужаным ветэранам “Вялікай айчыннай”. Нягледзячы на гэта, савецкія ўлады пасьля вайны схапілі яго і ўпяклі ў ГУЛАГ. Там на былых байцоў Чырвонай арміі, але “антысаветчыкаў”, лагернае начальства любіла нацкоўваць урак-крымінальнікаў. Прычым, справа даходзіла да таго, што некаторыя пачыналі паміраць з голаду (уркі забіралі ежу).

Калі пагроза галоднай сьмерці паўстала перад значнай часткай былых ветэранаў ВАВ, яны сабраліся ў таемных умовах і вырашылі, што ім – людзям, якія прайшлі вайну – няварта баяцца крымінальнікаў, а варта арганізавана супраціўляцца, бо гэта ганарова, бо інакш сьмерць. Былыя байцы ВАВ у таемных умовах зрабілі такую-сякую халодную зброю (у асноўным розныя заточкі) і дамовіліся па сігнале напасьць на ўркаганаў (усё было зроблена так, што ніхто пра гэта не даведаўся — ні з начальства, ні з крымінальнікаў; такі быў узровень адзінства і кансьпірацыі…). 

І вось па сігнале пачалося паўстаньне. Былыя байцы Чырвонай, якія прайшлі вайну, пачалі масава рэзаць ды забіваць урак. Тыя супраціўляліся, як маглі, але гінулі адзін за адным. Каб ратаваць сваіх вароў-паханоў, крымінальнікі голымі рукамі паўзрывалі дошкі на падлозе і запіхвалі “вароў у законе” пад падлогу. Але і гэта не дапамагала. Пазабівалі практычна ўсіх. Думалі, што за гэтае “злачынства” будуць судзіць і дадуць дадатковыя тэрміны ці расстраляюць. Але… усё абышлося. Ці лагернае начальства ўсё захавала ў таямніцы, ці нейкі загад прыйшоў зьверху…

Другі яркі выпадак у лагеры быў у 1953 годзе, калі памёр Сталін. Усіх лагернікаў начальства выгнала з баракаў, пастроіла і ў трагічнай абстаноўцы, трагічным голасам паведаміла, што памёр “правадыр усіх народаў і сусьветнага пралетарыяту”. Але праз пару секунд, як толькі да ўсіх дайшло, што адбылося, увесь лагер без падрыхтоўкі й без каманды, але ў адзіным парыве выгукнуў: “Ура!!! Люцыпар сканаў!”. І ўсе пачалі кідаць уверх свае шапкі, нягледзячы на тое, што падобнае было строга забаронена…

Так напраўду выглядалі гістарычныя факты, у якіх удзельнічаў Канстанцін Бязьмен ды іншыя беларусы – такія, як ён.    

Хай зямля будзе пухам сапраўдным сьветлым беларусам – Канстанціну і Васілю Бязьменам

 

Каментары (3)

  1. Яўген Мурашка:

    Не маё, але будзе да месца.:
    — У цьмяныя часы, добра відаць светлых лэдзей.
    Зямля яму пухам
    Я.Мурашка

  2. Павел Біч:

    Калі я чытаю, як беларусы нахвальваюць адзін аднаго пасля смерці, не магу не думаць аб адмоўных рысах беларускага нацыянальнага характера. Ну, напрыклад, у нас суцельным касяком ідуць палітыкі-апазіцыянеры, якія ва усіх правалах і бедах ў барацьве з уладай вінавацяць каго узагодна толькі не саміх сябе. Пачаў гэтую традыцыю З.Пазьняк, а цяпер да яе падключыўся М. Статкевіч, які заявіў што денег апазіцыі Захад болей не дае таму, што іх перахватвае улада Лукашенкі. Самахвальства беларусаў заклінівае.

  3. Павел Біч:

    Бодрияр писал:”наслаждение всякий раз возникает от гибели бога и его имени и вообще от того, что там где было нечто — имя, означающее, инстанцыя, божество, — не остается ничего Нужна наивность человека западной цивилизации, чтобы думать будто “дикари” униженно поклоняются своим богам, как мы своему. Напротив они всегда умели в своих обрядах актуализировать амбивалентное от ношение к своим богам, возможно даже что они молились им только с целью предать их смерти.
    Западная культура, европейская, ментальность в качестве своих “общепринятых”, ” и “естестственных оснований фундирована двойственными отношениями (“бинарными”) ценностными оппозицыями :”субьект-Объект”, “внешнее — внутерннее”, “мужское- женское”, “Запад- Восток” и т.п. Мы не имеем дело с мирным существованием vis-a-vis, а скорее с насільственной іерархіей.
    В противоположность этому, культура постмодерна, ориентирована на принциаиальное снятие самой идеи жёсткой оппозиционности. Филосовский постмодерн исключает возможность принципа бинаризма как такового. Традиционные для европейской культуры “бинарные” оппозиции перастают выполнять роль главных осей, организующих мысленное пространство. На смену классическим оппозицями западной традиции было сформулировано понимание того, что взаимопроникновение привычных “противоположностей” составляет “внутренню суть” любого предмета и явления.

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы