nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Да 6-й гадавіны авіякатастрофы пад Смаленскам : Шлях да праўды працягваецца

10 красавіка, 2016 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Полшча 1Мы шматкроць паведамлялі наведвальнікаў нашага сайта, як адбываецца рассьледваньне авіякатастрофы 10.4.10 пад старабеларускім Смаленскам, у якой загінула значная частка тагачаснага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Польшчы на чале зь яе прэзідэнтам Лехам Качыньскім – братам-блізьнюком сёньняшняга кіраўніка ПіСу Яраслава Качыньскага. У сувязі з тым, што з тае падзеі прайшло 6 гадоў, сёньня ў Польшчы прайшлі адпаведныя жалобныя ўрачыстасьці (гл. фота зьлева, а таксама фотадакументы, напрыклад, тут: http://ru.tsn.ua/svit/polsha-vyhodit-na-marsh-pamyati-v-strane-vspominayut-zhertv-smolenskoy-tragedii-611805.html?g=article&m=385384815). Але ўся праўда пра тую падзею і сёньня застаецца нявысьветленай (!). Таму з нагоды ў чарговы раз хочам паінфармаваць нашых чытачоў, што адбываецца вакол высьвятленьня прычын “смаленскай” трагедыі.

 

1.

Калі аналізаваць інфармацыю, якая падаецца расейскімі СМІ ў сувязі з чарговай гадавінай авіякатастрофы (гл., напрыклад, інфармацыйную стужку тут: http://ria.ru/trend/investigation_aviacrash_smolensk_10042010/), кідаюцца ў вочы як спробы адцягнуць увагу грамадскасьці ад высьвятленьня сапраўдных прычын авіякастрофы на нешта менш істотнае, так і ўнутраная супярэчлівасьць паведамленьняў у гэтых СМІ.

Полшча 2У адзначанай крыніцы пра першы кірунак – дэзінфармацыйны – сьведчаць, напрыклад, наступныя паведамленьні: “Щемоняк: новая комиссия по Смоленску нужна, чтобы обвинить Туска”,  “Пушков: заявления Мацеревича о якобы теракте на борту Ту-154 абсурдны”, “В Польше раскритиковали главу Минобороны за слова о крушении Ту-154”, “Польша не ответила на предложение по мемориалу Качиньскому”, “Аналитик: решение Польши по Ту-154 имеет внутриполитический контекст”. А, каб убачыць унутраную супярэчнасьць паведамленьняў расейскіх СМІ, прысьвечаных праблеме, супастаўце, напрыклад, такія матэрыялы як: “МАК: расследование трагедии под Смоленском прошло по всем процедурам”,  “Захарова: с точки зрения России причины катастрофы Ту-154 выяснены” – з наступнымі паведамленьнямі: “МИД РФ: вопрос обломков Ту-154М можно решить после расследования”, “Посол РФ: обломки Ту-154 возвратят Польше, когда установят причину ЧП”.

Усё гэта сьведчыць пра нарастаньне нярвовасьці й дэзарганізаванасьці кіраўніцтва Расеі ў сувязі тэмай “смаленскай” катастрофы.

Калі ж прааналізаваць стужку навінаў, якія прапануе па тэме, напрыклад,  украінская галіна  Google (http://news.google.com.ua/news/story?ncl=dECbuwzVH2FkTeMo-tj2b9-9NWLGM&ned=ru_ua&topic=w),  усё выглядае нашмат больш лагічна ды пераканаўча. Тут інфармуецца, і што Польшча выходзіць на марш памяці, успамінаючы ахвяр трагедыі, і што міністар абароны Польшчы заяўляе пра фальсіфікацыю справаздачы па авіякатастрофе, зробленую былым урадам, і што ў фальсіфікацыі таксама абвінавачваецца канкрэтна былы прэм’ер Польшчы Дональд Туск, і што Польшча зьбіраецца прыцягнуць на дапамогу НАТА, каб нарэшце вярнуць рэшткі прэзідэнцкага самалёта, і што цяперашнія ўлады Польшчы абвінавачваюць кіраўніцтва РФ у хлусьні.

Полшча 3У іншых нерасейскіх крыніцах дадаткова паведамляецца, што адказнасьць на Туска (цяпер ён галоўны камісар Еўразьвязу!!!) ускладае ў асноўным сёньняшні міністар абароны Польшчы Антоні Мацэрэвіч (гл. фота; http://gordonua.com/news/worldnews/ministr-oborony-polshi-pravitelstvennyy-otchet-ob-aviakatastrofe-pod-smolenskom-falsificirovan-127710.html). Апошні зьвяртае ўвагу на тое, што менавіта Туск “на ўсім працягу працы расейскай сьледчай групы падтрымліваў асабісты кантакт з кіраўніцтвам РФ і быў паінфармаваны пра ўсе факты, якія сталі вядомыя сьледству; пасьля апублікаваньня высноў расейскага сьледства пад кіраўніцтвам Туска былі падрыхтаваныя афіцыйныя (польскія) высновы, подпіс пад якімі паставіў тагачасны прэм’ер-міністр (Туск)” (http://joinfo.ua/inworld/1164539_Polsha-zayavila-vrane-RF-smolenskoy-katastrofe.html). Таксама сёньняшні міністар абароны Польшчы А.Мацэрэвіч зьвяртае ўвагу на тое, што “Туск забясьпечыў сабе поўны кантроль ня толькі над ходам сьледства, але і над кожным рашэньнем дзяржаўных структур; заявіў, што нясе поўную адказнасьць за ўсё, што было ў гэтай справе, што было зроблена (а справаздача была сфальсіфікавана). Фальсіфікацыя ўрадавай справаздачы павінна мець наступствы “, – адзначыў ён (http://obozrevatel.com/abroad/43926-otchet-po-aviakatastrofe-pod-smolenskom-sfalsifitsirovali-ministr-oboronyi-polshi.htm).

У цэлым у сеціве сёньня шмат інфармацыі, прысьвечанай трагедыі 10.4.10. Танальнасьць яе істотна зьмянілася ў параўнаньні з тым, што было 5-6 і нават год таму, калі наша рэдакцыя за ўсходняй мяжой Польшчы была ледзь не адзінай, хто крытычна ставіўся і да версіі расейскага МАК і справаздачаў ранейшых афіцыйных (ліберальных) уладаў Польшчы. Сёньня ў дасьціпнага чытыча ўжо ёсьць шанец прыйсьці да думкі: “а, мо, тут і сапраўды ўсё ня так, як заяўляе Расея?…”.

У якасьці ўзораў сьвежых матэрыялаў, у якіх праблема разглядаецца больш-менш комплекса, можна назваць наступныя:    http://www.radiopolsha.pl/6/136/Artykul/248055 ;  http://donbass.ua/news/world/2016/04/10/aviakatastrofa-pod-smolenskom-sluchainost-ili-terakt.html .

Ніжэй падаем першы зь іх у перакладзе на нашу мову (сталыя чытачы сайта могуць зьвярнуць увагу, што многія факты яны ўжо ведаюць).

 

2.

ШОСТАЯ ГАДАВІНА КАТАСТРОФЫ ТУ-154М ПАД СМАЛЕНСКАМ

Полшча 4

Роўна 6 гадоў таму, 10 красавіка 2010 года, у катастрофе польскага прэзідэнцкага самалёта ТУ-154М пад Смаленскам загінулі 96 чалавек. Сярод ахвяр гэтай катастрофы быў прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі і яго жонка, апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнаньні Рышард Качароўскі, прадстаўнікі вышэйшага вайсковага камандаваньня, палітычных партый, грамадскія і рэлігійныя дзеячы.

Эліта польскага грамадства ляцела ў Расею на памятныя мерапрыемствы з нагоды 70-годдзя Катыньскага злачынства.

 

Хто вінаваты?

Польская пракуратура [у часы, калі ПіС яшчэ быў у апазіцыі. – Рэд.] пасьля дасьледаваньня месца катастрофы, аналізу запісаў “чорных скрынь” прыйшла да высновы, што адказнасьць за тое, што здарылася, ляжыць як на польскім, так і на расейскім баку.

27 сакавіка 2015 года галоўная вайсковая пракуратура Польшчы, якая займаецца рассьледаваньнем прычын катастрофы польскага прэзідэнцкага борта Ту-154М, заявіла, што мае намер вылучыць абвінавачваньні супрацоўнікам аэрапорта ў Смаленску і ў даны момант чакае іх яўкі. Акрамя таго, пракуратура заявіла, што прынята рашэньне аб зьмяненьні абвінавачваньня ў дачыненьні да двух польскіх грамадзян з 36-га сьпецпалка грузавой авіяцыі. Гаворка ідзе ў тым ліку аб недакладнай ацэнцы ўмоў надвор’я і дрэннай падрыхтоўцы складу экіпажу. Прычынай катастрофы, паводле слоў пракурора, сталі таксама дзеяньні экіпажу прэзідэнцкага борта ТУ-154М.

9 красавіка 2015 года пракуратура таксама апублікавала новыя стэнаграмы запісу перамоў у кабіне пілотаў Ту-154М на працягу 40 хвілін перад катастрофай. Эксьпертам атрымалася расшыфраваць на траціну больш слоў, чым раней. Паводле новых даных, у кабіне самалёта падчас прызямленьня, верагодна, знаходзіўся камандуючы паветранымі сіламі Анджэй Бласік або асоба з падобным голасам, а экіпажу стала перашкаджалі трэція асобы. Даныя новай стэнаграмы ў вялікай ступені не адпавядаюць меркаваньню, якое эксьперты прадставілі раней.

 

Аднаўленьне рассьледаваньня прычын катастрофы

Пасьля прыходу да ўлады ўвосень 2015 года партыі Яраслава Качыньскага “Права і справядлівасьць” было прынята рашэньне правесьці паўторнае рассьледаваньне прычын катастрофы.

Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацэрэвіч, які дагэтуль узначальваў парламенцкую камісію па рассьледаваньні катастрофы, 4 лютага падпісаў дакументы, якія робяць магчымым аднаўленьне сьледства. Выступаючы да падпісаньня дакументаў перад прысутнымі, сярод якіх былі таксама сваякі ахьвяр трагічнага здарэньня, міністар абароны адзначыў, што “маштаб Смаленскай катастрофы быў большы, чым індывідуальная, нацыянальная і дзяржаўная трагедыя”.

“Гэта было зьвязана з тым, як тагачасныя ўлады паставіліся да тых, хто загінуў. Як кпілі над імі, як кінулі іх у самы трагічны момант для польскай дзяржавы, як за іх не заступіліся, аддаючы рассьледаваньне і сьледства, зь ім звязанае, у чужыя рукі” , – падкрэсьліў Мацэрэвіч.

Саму Смаленскую катастрофу міністар абароны Польшчы назваў “самай буйной трагедыяй з часоў Другой сусьветнай вайны ў гісторыі незалежнай польскай дзяржавы”. “Я ўпэўнены, што вынікі рассьледаваньня дапамогуць нам наблізіцца да праўды, перадаць вайсковай пракуратуры матэрыялы і справядліва асудзіць адказных за гэтую страшную трагедыю”, – заявіў міністар абароны.

Паводле яго слоў, адноўленае рассьледаваньне “дапаможа вярнуць гонар і годнасьць польскай дзяржаве, якая ў самыя цяжкія хвіліны пакінула сваіх лідараў”.

У склад камісіі па рассьледаваньні Смаленскай катастрофы ўвайшоў 21 чалавек. Яе ўзначаліў інжынер-канструктар Вацлаў Берчыньскі, які лічыць, што прычынай распаду самалёта стаў велізарны ціск унутры яго кабіны. Раней Берчыньскі удзельнічаў у працах парламенцкай групы па пытаньнях рассьледаваньня Смаленскай катастрофы.

 

“Мы павінны ведаць, што на самой справе адбылося”

Сярод замежных эксьпертаў Смаленскай камісіі ёсьць таксама расеец – эканаміст, дарадца Ўладзіміра Пуціна ў 2000-05 гг. Андрэй Іларыёнаў.

У 2010 годзе Іларыёнаў стаў ініцыятарам адкрытага ліста расейскіх інтэлектуалаў, у якім перасьцерагаў Польшчу перад наіўнасьцю ў рассьледаваньні Смаленскай катастрофы.

“Польскія ўлады запэўніваюць аб поўнай “адкрытасьці “расейскага боку, фактычна нічога ад яго не патрабуючы і толькі цярпліва чакаючы, пакуль з Масквы прышлюць даўно ім абяцаныя матэрыялы. Цяжка пазбавіцца ўражаньня, што для польскага ўраду зьбліжэньне зь цяперашнімі расейскімі ўладамі аказваецца важней, чым ўсталяваньне ісьціны ў адной з найбуйнейшых нацыянальных трагедый [чаго зьдзіўляцца: ліберасты – яны і ёсьць ліберасты… – Рэд.]. Здаецца, польскія сябры праяўляюць некаторую наіўнасьць, забываючыся, што інтарэсы цяперашняга расейскага кіраўніцтва і народаў суседніх з Расеяй дзяржаваў не супадаюць”, – гаварылася ў лісьце, апублікаваным яшчэ ў траўні 2010 года.

У 2014 годзе ў эфіры польскага тэлеканала TVN Іларыёнаў сцьвярджаў, што прычына катастрофы па-ранейшаму невядомая. Як адзначае Gazeta Wyborcza [гэтае выданьне польскіх ліберастаў раней было на баку расейскага МАК, цяпер, як бачым зьмяніла сваю пазіцыю. – Рэд.], расейскі эканаміст прасоваў адну з гіпотэз парламенцкай камісіі па рассьледаваньні Смаленскай катастрофы, якой кіраваў цяперашні кіраўнік Мінабароны Польшчы Антоні Мацэрэвіч, што сутыкненьне зь бярозай не магло прывесьці да паломкі крыла самалёта, а падзеньне зь невялікай вышыні ня выклікала б настолькі моцнага разбурэньня машыны і такой колькасьці ахвяр.

 

Неадназначная пазіцыя Расеі

Полшча 5Абломкі польскага самалёта дагэтуль застаюцца ў Расеі. Польшча дамагаецца іх вяртаньня ў краіну [! – Рэд.].

22 студзеня ў Маскве адбыліся польска-расейскія перамовы, на якіх абмяркоўвалася ў тым ліку пытаньне вяртаньня рэшткаў прэзідэнцкага самалёта ў Польшчу. Аднак, бакі не прыйшлі да кампрамісу, хоць Расея назвала сустрэчу “канструктыўнай”.

Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі адзначыў, што вяртаньне абломкаў самалёта ляжыць у сьферы інтарэсаў самой Расеі.

“Калі расейцы ў чарговы раз скажуць нам няпраўду пра тое, што абломкі – гэта нейкі там доказ ў рассьледаваньні, то мы ўжо ведаем, што такое рассьледаваньне можа ісьці нашмат хутчэй – я маю на ўвазе тое, як расейцы рассьледавалі авіякатастрофу іх самалёта над Сінаем. Там яны не махалі нікому перад носам канвенцыямі ды пратаколамі, а проста паехалі, усё забралі й скончылі сьледства. І калі яны скажуць нам, што, быццам, у нас быў доступ да абломкаў, тады мы адкажам, што іх доступ да абломкаў быў нашмат шырэй, раз яны ўтрымліваюць самалёт ужо 6 гадоў “, – падкрэсьліў міністар Вашчыкоўскі.

У кастрычніку 2015 года афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што Расея ня выдасьць Польшчы абломкі прэзідэнцкага самалёта Ту-154М да завяршэньня сьледства.

У сваю чаргу, дэпутат партыі Качыньскага “Права і справядлівасьць” Малгажата Гасеўска выказала меркаваньне, што “Расея не аддае абломкі прэзідэнцкага самалёта Ту-154М з-за таго, што ёй ёсьць што хаваць“.

Раней, у лютым 2015 года, польскі МЗС накіраваў расейскім дыпламатам ноту, у якой папрасіў у пісьмовай форме адказаць, чаму абломкі прэзідэнцкага борта праз амаль 5 гадоў пасьля катастрофы знаходзяцца ў Смаленску. Гэтая тэма выклікае гарачыя дыскусіі ў Польшчы.

Варшава крытычна ацэньвае таксама пазіцыю расейскага боку, што да ўстаноўкі мемарыяла ў месцы крушэньня Ту-154М. У 2012 г. пры згодзе Мінкультуры РФ на міжнародным конкурсе быў выбраны праект помніка ахвярам катастрофы, аднак двума гадамі пазьней Расея заявіла, што ён занадта доўгі й парушае правілы тэхнікі бясьпекі. 31 сакавіка 2015 года міністар культуры РФ Уладзімір Мядзінскі прапанаваў зрабіць абмен: мемарыял у Смаленску – за магчымасьць усталяваць помнік чырвонаармейцам ў Кракаве.

 

Катастрофа падзяліла палякаў

Меркаваньне з нагоды прычын смаленскай катастрофы да гэтага часу дзеліць польскае грамадства.

Па даных апытаньня, праведзенага Цэнтрам дасьледаваньня грамадскай думкі, толькі 15% палякаў лічаць, што праца новай Смаленскай камісіі дапаможа расьсеяць сумневы што да прычын катастрофы. 71% упэўненыя, што «камісія нічога ня вырашыць, таму што заўсёды хтосьці зможа ўсумніцца ў яе вердыкце». 14% апытаных не змаглі адказаць.

На думку 29% жыхароў Польшчы, прычыны катастрофы былі цалкам вызначаны. 30% рэспандэнтаў лічаць, што неабходна дадатковае сьледства, іншыя 30% палякаў выказалі меркаваньне, што «нічога не было рассьледавана”, а 11% апытаных не адказалі на пытаньне.

З нагоды гадавіны катастрофы ў Польшчы пройдзе шэраг памятных мерапрыемстваў: імшы, ускладаньне кветак на магілах ахвяраў катастрофы, канцэрты. Мерапрыемствы памяці ахвяр трагедыі адбудуцца таксама ў Смаленску.

(канец цытаваньня)

 

P.S.

Можаце параўнаць матэрыял, зь якім вы толькі што пазнаёміліся, з тым, як сёньня тую ж тэму асьвятлілі, напрыклад, “Наша Ніва” і радыё “Свабода” (гл. тут: http://nn.by/?c=ar&i=168294; http://www.svaboda.org/content/article/27665592.html)

 

 

 

3 каментарыя

  1. Павел Біч кажа:

    Збіццё польскага самалета расейцамі стане реальным фактам толькі пасля таго як палякі ў атместку маскалям напрыклад закроюць свае неба для пралётаў расейскіх самалетаў. (як што тыя не вярнуць парэшткі самалета).
    Реальность – не обьект исследования, а материал, подвергаемый непрестанному воздействию со стороны человека, обрабатываемый и осваемый им, принимающий любую форму под этим воздействием. Вещи не предшествуют своему появлению в языке, но существуют лишь в “лингвитическиом опыте мира” выступающим для Рорти как нечто первичное и исходное. Действительный мир, есть мир, состоящий из всего, записанного в каком -либо использовавшихся словарях; пока факт не описан, он в наш мир не внесен. “Объективная реальность” по своему содержанию и роли в тексте совпадает с его наиболее простыми положениями, относительно которых согласны между собой все остальные участники культурного диалога, с тем, “ссылкой на что можно объяснить все остальное в самом естественном и непроизвольном порядке”. Эти “места”(тривиальности) и элементарные объяснительные принципы меняются с каждым словарем, не оставляя понятию реальности ничего абсолютного и устойчивого.
    Сталі лі фактами збіццё новозеландского Боинга над Донецком, расейского самолета в Египте і яшчэ десяткі падобных фатаў? Не сталі. Яны ужо выкінуты на памойку адходаў інформацыіі. У інфармацыі ёсць таксама адходы. Гэта пара зразумець.

    • Рэдакцыя кажа:

      1. Вашае: “…принципы меняются с каждым словарем, не оставляя понятию реальности ничего абсолютного и устойчивого”.
      Нашая заўвага: Паняцьце рэчаіснасьці сапраўды няўстойлівае, сама ж рэчаіснасьць устойлівая і абсалютная.

      2. Вашае: “Факты зьбіцьця самалётаў … ужо выкінуты на памойку адходаў інформацыіі. У інфармацыі ёсць таксама адходы. Гэта пара зразумець”
      Наша заўвага: Перайначваючы Цютчэва зь яго “Нам не дано предугадать, как слово наше отзовется” – можам сказаць: “Нам часта ня дадзена прадбачыць, як факт злачынны адгукнецца…” Праз гады і нават стагоддзі…

  2. VladIv кажа:

    Вялікі дзякуй рэдакцыіі за тое, што падаўжаеце адсочвать за гэтай падзеяй! Пасьля катастрофы 2003г. з Як-40, у каторай загінуй А.Баравік, асабіста я перастаў канчаткова давяраць афіцыёзу ў Расеі.І ў катастрофе Польскага Ту-154 я схіляюся бліжэй да версіі рэдакцыі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы