nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пісьменьнік і публіцыст Васіль Якавенка выдаў кніжку пра пошукі духоўнасьці й гармоніі ў грамадстве

15 красавіка, 2016 | 3 каментарыя

Якавенка

 

Ужо ў назве данага матэрыяла знаходзіцца галоўнае з таго, пра што мы хочам паінфармаваць нашых чытачоў. А менавіта, што ў самым канцы мінулага году выйшла брашура спадара В.Якавенкі, у якой разглядаюцца некаторыя пытаньні лёсу еўрапейскіх нацый, у т.л. нашай – беларускай. Далейшы тэкст, у якім паведамляецца пра зьмест гэтай кніжкі, узяты ў асноўным адсюль (http://naviny.by/rubrics/society/2015/12/13/ic_news_116_468172/).

Рэдакцыя.

 

 

“Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве”. Пад такой назвай у выдавецтве “Тэхналогія” выйшла брашура (гл. фота) беларускага пісьменьніка і публіцыста Васіля Якавенкі (Васіль Якавенка. –  Мінск: Тэхналогія, 2015.– 47с.).

Гэта эсэ, у якім аўтар дасьледуе тэму гарманічнага разьвіцьця этнасаў ды нацый у сувярэнных дзяржавах і разглядае сітуацыю, што складаецца па недаглядзе ці патураньні палітычных эліт шэрагу еўрапейскіх краін –– “культурна-этнічная сітуацыя трывожыць і вядзе да заняпаду і дэградацыі еўрапейскай цывілізацыі”.

Брашура складаецца з трох частак.

Першая прысьвечана беларускаму філосафу Міколу Крукоўскаму, якога хвалявалі роля і значэньне нацыі ў сьветабудове.

Другая і асноўная – разьдзел “Ад забыцьця да адраджэньня”- асьвятляе варункі й варыянты сацыяльна-палітычнага ды нацыянальнага разьвіцьця ў дзяржаве на прыкладзе Беларусі ды іншых краін.

Трэцяя частка адметная тым, што ў ёй прадстаўлены Ліст у Еўропу, які падпісаны ня толькі аўтарам, але і ягонымі адзінадумцамі – знанымі асобамі зь Беларусі й Украіны.

У гэтым лісьце-звароце ўтрымліваецца абгрунтаваная крытыка сучаснай еўрапейскай ліберальнай палітыкі ў разьвіцьці краін Еўразьвязу, што, лічаць падпісанты, і прывяло да сучаснага сусьветнага палітычнага і сацыльна-этнічнага крызісу. Гаворачы пра хібы гэтай палітыкі й магчымасьці альтэрнатыўнага вырашэньня еўрапескіх праблем, аўтар разам са сваімі паплечнікамі прапануе ў якасьці сімвала сапраўдных гістарычных і культурных дасягненьняў еўрапейскай цывілізацыі пабудаваць і адкрыць Музей гісторыі й культуры Еўропы.

Кніжка “Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве” выйшла пры падтрымцы міжнароднага дабрачыннага фонду “Стваральны сьвет”, прычым, масавым тыражом, зь якога 1000 асобнікаў аўтар падарыў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

 

3 каментарыя

  1. Павел Біч кажа:

    Гледзячы на танальнасць распаведу пра твор В. Якавенкі Редакцыя падзеляе большпсць прапаноў сп. Якавенкі. Але гдзе гэтую брашуру знайсці? Не магла б Рэдакцыя выкласці асноўные ідэі аўтара, каб ужо не шукацць брашуру. Інакш прыйдзецца яе крытыкаваць па прынцыпу “не чытаў, але не адабраю”.

  2. Павел Біч кажа:

    Як што Рэдакцыя не дасць анатацыю на эссе Якавенкі, ці сам Якавенка не дасці кароткае паясненне свайго твора на сваім сайце, ці сайце Рэдакцыі, прыйдзецца нападаць на твор Якавенкі ў слепую, толькі з-за аднаго слова “духоўнасць”. Гэта тэрмін з релігійнага дыскурса і цяпер ім карыстаюцца звычайна самые цёмные мракабесы з РПЦ.

    • Рэдакцыя кажа:

      Сп. Павел, вы, што, сказ пра “1000 асобнікаў, падораных Нацыянальнай бібліятэцы”, так і не прачыталі?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы