nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

У чым нашая праўда

6 мая, 2016 | 25 каментарыяў

Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС-Самаабарона

Высоцкі 1

 

 

Зьвярнуў увагу на публікацыю сп. Пятра Мурзёнка. Так, над Беларусьсю згушчаюцца чорныя хмары. Расейскія танкі равуць на нашых межах, матацыклы расейскіх імперскіх фашыкаў ізноў трамбуюць беларускую зямлю, ражаныя вырадкі з імперкамі маршыруюць па нашых гарадах ды мястэчках. Каланіяльны рэжым здае краіну. Беларусы з эміграцыі перажываюць за Беларусь, шукаюць шляхі паратунку Бацькаўшчыны дзядоў. Тым часам апазіцыя ў Беларусі рыхтуецца да… чарговай гульні ў псеўдавыбары.

 

“Стратэгія разьвіцьця беларускай нацыі” – гэта такая сур’ёзная падача…

Важна, што многія беларусы разумеюць крытычны стан для нацыі. За апошнія гады абвяшчалася ўжо з дзясятак інтэлектуальных разробак розных людзей ды палітычных груповак падобнага напрамку. Аднак ці зьяўляецца гэты дакумант нечым кардынальна новым для разуменьня стновішча?  Якія практычныя захады  прапануюцца ў гэтым праекце? Ці ёсьць разуменьне глыбіні праблемы?

Задума аўтараў у многім супадае з нашымі напрацоўкамі ды пошукам шляхоў выратаваньня НАЦЫІ ДЫ ДЗЯРЖАВЫ, але ёсьць нюансы…

Сёньня людзей цікавіць практычнасьць у рэалізацыі высокіх ды годных задумаў, канкрэтныя шляхі зьдзяйсьненьня. Грамадства стомленае пустазвонствам, няздатнасьцю апазіцыі хоць што зрушыць, пустымі дэкларацыямі ды заявамі ў часе 22-гадовай тыраніі, этнацыду ды паўзучай акупацыі краіны Расеяй…

Таму, не жадаючы пераўтварацца ў крытыка гэтага праекту, я палічыў адэкватным прывесьці свае думкі па тэме.

Найперш адзначу тыя пазітыўныя моманты, якія заўважыў. У цэлым прысутнічае аб’ектыўны аналіз нашай каланіяльнай рэчаіснасьці, гвалтоўнай русіфікацыі…

Абсалютна зразумелая асноўная мэта праекту, якую падтрымоўваю!

Пабудова нацыянальнай дзяржавы!

Гэта падмурак! Не модная гульня словамі ў гнілым балоце палітычнага прыстасоўніцтва беларускай апазіцыі – пра “еўрапейскі шлях”, “сусьветныя каштоўнасьці”, “ліберальнае выйсьце”, а канкрэтная пастанова, якая толькі і надае нацыі надзею на заўтрашні дзень! Які ж можа быць еўрапейскі выбар у каланіяльнай краіны?! Абсурд…

Таксама цалкам дакладна выглядае пошук нашай мадэлі этнанацыяльнай дзяржаўнасьці!

 

ПРА НЕЙТРАЛІТЭТ

Ня менш класна гучыць цьвёрды выбар аўтараў праекту пра нейтральны статус для Беларусі!

Ужо многія беларускія мысьляры пасьлядоўна адстойваюць нейтральны выбар для нашай краіны (хіба першы, хто ў найноўшай гісторыі Беларусі распрацаваў канцэпцыю нейтралітэту для Беларусі, зьяўляецца Алесь Астроўскі! Дастаткова пачытаць ягоныя напрацоўкі 15-ці гадовай даўніны).

Дарэчы, нейтральнасьць ускосна вызнаў нават цяперашні рэжым, якія бессаромна злізаў у Астроўскага ягоны слоган “Беларусь – другая Швейцарыя ў геаграфічным цэнтры Еўропы”… Слоган яны злізалі, а вось ні на што большае ня здатныя… Бо канцэптуальнае, карэннае прыняцьце нейтралітэту азначае аўтаматычна шэраг жорсткіх ды неадкладных палітычных рашэньняў. Выхад з усіх вайсковых саюзаў ды блокаў! Куды прасьцей на словах баяць казачку запрыгнечаным суайчыньнікам пра “другую Швейцарыю…”

Выкажу і сваю пазіцыю. Пры ўсім маім захапленьні персьпектывай нейтралітэту, як палітык бачу скрайнюю складанасьць ягонага здабыцьця пасьля 20 гадоў палітычнай здрады кіраўніцтва краіны ды ператварэньня Беларусі ў “тэрарыстычна-прарасейскую Вандэю” (аўт.Дзяніс Івашын).

Беларусь па віне палітычнага кіраўніцтва апынулася ў поўнай эканамічнай ды палітычнай залежнасьці ад фашызоіднай Расеі, дзе сёньня пануе новы рускі фашызм (“рашызм”). Уплыў пятай калоны Масквы ў Беларусі магутны, агентура сядзіць як у “адміністрацыі прэзідэнта”, так і сярод кіраўнікоў сілавых структур, СМІ, РПЦ (найвялікшы імперскі інстытут) і нават у некаторых апазіцыйных структурах…

Афіцыйныя стратэгі Крамля – А.Дугін, С.Кургінян, А.Маркаў ды іншыя – тупа цьвердзяць пра “вяртаньне Савецкага Саюза”. Расейская імпербюракратыя Пуціна сама загнала сябе ў кут, ашалеўшыя ад беспакаранасьці  чынушы трызьняць новымі далучэньнямі, новымі  анэксіямі. Масква нават перайшла да палітыкі ядзернага шантажу. Для ўласнага паратунку пуцінская банда можа пайсьці на самыя жахлівыя авантуры. Самі па сабе яны не спыняцца, іх трэба спыняць… І фактычна першая мішэнь у крамлёўскіх дзержымордаў – наша Беларусь.

Каланіяльная лукашэнкаўская Беларусь балансуе на мяжы поўнай анэксіі. Лу-ка крок за крокам здае пазіцыі Маскве, і многае ўжо не кантралюе ва ўласнай краіне.

Грамадства разбалансаванае, заблытанае ды дэмаралізаванае расейскай прапагандай. У войску такая ж самая сітуацыя. Цяжка прагназаваць, наколькі баяздатным будзе беларускае войска ў выпадку расейскай агрэсіі, ды ці будзе супраціўляцца каланіяльны правіцель…

Афіцыйная апазіцыя не зьяўляецца альтэрнатывай рэжыму. Кішэнныя афіцыйныя партыі ня маюць аніякага даверу народу з-за карупцыі, засільля агентуры, недзеяздатнасьці.

Сапраўдныя нацыянальна-дэмакратычныя сілы прыціснуты жорсткімі ды сістэмнымі рэпрэсіямі. У тым жа БНФ ужо даўно няма аніводнага моцнага лідэра. Аб’ектыўны жалосны стан гэтых арганізацый не пакідае надзеі.

Тыя нескароныя сілы ды лідэры, якія ёсьць, жорстка блакуюцца інфармацыйна ды рэсурсава як з боку рэжыму, так і з боку афіцыйнай апазіцыі… Гэта кансервуе жорсткае  становішча, не дае адбыцца насьпелым кардынальным пераменам у апазіцыі!..

У выпадку хуткага акупацыйнага сцэнару без заходняй дапамогі, у тым ліку вайсковай, у беларусаў практычна ня будзе шанцаў уратаваць дзяржаўнасьць. Таму трэба разглядаць магчымасьць хуткага далучэньня да блоку NATO, калі будзе хоць які шанец. Ва ўсялякім разе, на той час, пакуль існуе такая жахлівая пагроза з боку Расеі. У свой час большасьць украінцаў была перакананая ў нейтральным статусе для сваёй дзяржавы. Расея прадэманстравала, як яна “шануе” самастойны статус Украіны ды як яна ставіцца да ўласных абавязацельстваў… Самастойна Ўкраіна наўпрост ня можа процістаяць расейскаму мядзьведзю. Таму цяпер абсалютная большасьць украінцаў стаяць за далучэньне да NATO.

 

АЛЬЯНС БАЛТА-ЧАРНАМОРСКІХ НАЦЫЙ І ТОЕ, ШТО РОБІЦЦА Ў АПАЗІЦЫІ

Стратэгічна ды тактычна ўжо зараз патрэбна выкарыстоўваць усе мажлівасьці Балта-Чарнаморскага супрацоўніцтва. Мусіць узмацняцца дыялог між нацыянальнымі элітамі краінаў нашага рэгіёну Еўропы. Для гэтага ўжо здабытая цудоўная палітычная пляцоўка – Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН). Гэта вялікі крок наперад…

Аўтарам праекту, мяркую, варта ўключыць ў сваю канцэпцыю Балта-Чарнаморскае супрацоўніцтва. Гэта – рэальная альтэрнатыва для шляху нацыі, апрабаваная гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.

Расейскія сьпецслужбы ды мафіёзна-кланавыя сілы на Захадзе ўсяляк перашкаджаюць гэтаму Альянсу. Калі ліберальныя СМІ толькі замоўчваюць Альянс, нярвова ёрнічаюць з нагоды палітычнага прарыву БПС-Самаабароны ды нескаронай часткі беларускай эліты, дык той жа КХП–БНФ скаціўся да ананімных абразаў на сваіх сайтах (гл. сайт “Народная перамога”). Яны нават спрабуюць бэсьціць нас перад палітыкамі іншых народаў, што само па сабе – апошняя мярзотнасьць…

Яны самі пра гэта паведамляюць (гл. сайт “Народная перамога”, “Адкуль яны ўзяліся”, аўт. Сяргей Камароўскі,13.02.2014. І там такіх шмат…). Так што людзям, якія раней арыентаваліся на КХП як на надзею беларускай дэмакратыі, ня варта азірацца на гэтую групу. Памерла гэтая надзея…

Пра гэта варта ведаць тым людзям, якія дагэтуль не разумеюць рэальнае становішча ў апазіцыі, якая сплюснутая сьпецслужбамі да ўзроўню выбару бяз выбару – АЛЬБО ЛІБЕРАЛЬНАЯ АПАЗІЦЫЯ АЛЬБО ПРЫСНАПАМЯТНЫ КХП-БНФ… То бок, беларусам сістэма прапануе альбо застрэліцца, альбо ўтапіцца, калі ёсьць выйсьце зусім зь іншага боку!..

Нашыя захады пасьлядоўна скіраваныя на кансалідацыю патрыятычных сілаў. Але калі табе плююць у працягнутую руку, то ў адказ трэба даваць па пысе.

Аўтары праекту дэкларатыўна прапануць “яднацца” апазіцыйным партыям. Гэта старая песьня. Ня можа быць па вызначэньні яднаньня між сіламі, якія служаць розным панам, іх розным інтарэсам. Нехта мае стабільнае ды добрае фінансаваньне зь ліберальных істытуцыяў ды фондаў, нехта даўно фінансуецца польскай партыяй, нехта мае расейскія рэсурсы, пераведзеныя праз нямецкія банкі.

Даводзіцца пісаць пра гэта не для таго, каб ладзіць звадкі (ХОЦЬ ЗА ПРАЎДУ І СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ ЗАЎЖДЫ ВАРТА СТАЯЦЬ, НЯГЛЕДЗЯЧЫ НІ НА ЯКІЯ АЎТАРЫТЭТЫ), а таму што немагчымыя аніякія дзеяньні без папярэдняга аб’ектыўнага, няхай і жорсткага аналізу…

Сярод беларускіх патрыётаў шмат медыкаў. Дык вось, любы доктар разумее, НЕЛЬГА ЛЕКАВАЦЬ ХВОРАГА БЯЗ ПРАВІЛЬНАГА ДЫЯГНАЗУ ХВАРОБЫ! На жаль, аналіз становішча ў Беларусі вельмі страшны. Дыягназ апазіцыі – жахлівы! То бок, беларускаму грамадству патрабуюцца  самыя радыкальныя меры лекаваньня. Лекара няма, але на пачатак хворы мусіць дазнацца праўду!

Для мяне паказчык адсутнасьці апазіцыі – цяперашняе гойсаньне па Беларусі расейскіх казачкоў, розных “брацтваў”, “начных ваўкоў”. Нейкае расейскае г*но пляце ў эфіры ледзь ня ўсіх мясцовых СМІ, што “Беларусі няма”, а ўся апазіцыя гэта каўтае. Аніводнай акцыі пратэсту! Ня могуць сабраць хоць бы пару сотняў беларускіх байкераў, якія б атачылі гэтых бандытаў, адмянцелілі ды ў машынах для гною вывезьлі за Вязьму!

ГЭТА ТЭСТ – АПАЗІЦЫІ НЯМА! Яны могуць толькі сваіх хаяць…

Гэтаксама красамоўна дэманструе сітуацыю тое, як рэагуюць сябры афіцыйных апазіцыйных партыяў на заклікі прадстаўнікоў нацыянальнай эліты да яднаньня, да супольных захадаў. Яны наўпрост уцякаюць, пазьбягаючы дыялогу ды непрыемных пытаньняў… Як кажуць, “а Васька слухае ды есьць”.

Аўтарытарны ды каланіяльны рэжым зрабіў партыйную сістэму пад сябе, без мажлівасьці пераменаў, без магчымасьці для рэгістрацыі рэльна самастойных нацыянальных арганізацый. Цяперашняя партыйная сістэма – гэта частка фасаду дэпрэсіўнага рэжыму, хібная ды безнадзейная.

Нікому ня хочацца разграбаць гэтае сьмецьце, пачынаць ачышчэньне шэрагаў апазіцыі. Гэта страшна, балюча, непрыемна, азначае магутнае супрацьдзеяньне мафіі, магчымыя патаемныя ўдары. Бо за некаторымі партыямі ды рухамі стаяць магутныя гаспадары, якія гэтак сама мараць эксплуатаваць беларусаў, нашую зямлю, нетры, як і рэжым Лу-кі…

Аднак камусьці гэта давядзецца рабіць. Уратаваць краіну ў белых пальчатках не ўдасца. Патрэбныя  і воля, і цьвёрдасьць.

У свой час, у 30-я гады мінулага стагодзьдзя, Заходняя Украіна была ў падобным стане. Дзейнічалі фіктыўныя партыі ды рухі, якія падтрымоўваліся ці то камуністычнай Расеяй, ці то Польшчай. Палітыкі ігнаравалі аб’ектыўныя патрэбы ўкраінскага народу ды заклікі нацыянальнай эліты аб’яднацца на глебе нацыянальнай ідэі – процівагі каланізатарам. Аніякія размовы не давалі эфекту. Як толькі даходзіла да справы, партыі прыдумлялі свае хцівыя лазейкі, не жадаючы падпарадкоўвацца агульным інтарэсам!..

І тады на палітычнай арэне зьявілася Арганізацыя Ўкраінскіх Нацыяналістаў (АУН), якая адкінула пустыя заклікі. Разумеючы сьмяротную пагрозу для сваёй нацыі, лідэры АУН вылучылі жорсткія прэтэнзіі найперш “апазіцыйным партыям”. Калі ж тыя ізноў плюнулі на заклік нацыянальнай эліты, то нацыяналісты наўпрост фізічна разагналі гэтыя партыі… Пасьля гэтага адразу пачалася кансалідацыя нацыянальных сілаў ды такая магутная барацьба за Незалежнасьць і нацыянальныя інтарэсы, пачаўся такі нацыянальны ўздым, што стала зразумела: ўзьнікненьне Украінскай дзяржавы – толькі пытаньне часу…

 

ГІСТОРЫЯ І ЯЕ ЎРОКІ

Пры ўсёй павазе да аўтараў канцэпцыі, усё ж я б параіў прааналізаваць некаторыя моцныя працы, якія друкаваліся раней у рэчышчы абмеркаваньня. Варта глыбей глянуць на гістарычны падмурак для руху нацыі наперад!

Калі чытаеш пералік дзеячаў, якія, з пункту гледжаньня аўтараў, падлягаюць папулярызацыі, зьдзіўляе такое абразаньне – ледзь не ў савецкім стылі –  адносна вызнаньня нацыянальных дзеячаў…

Прыводзяцца імёны ў асноўным пісьменьнікаў ды асьветнікаў 20-га стагодзьдзя (!)

Гэта многае характарызуе. Беларускі рух вельмі доўга выпаўзаў з кароткіх штонцаў сацыял-дэмакратызму ды леваліберальнага канцэпту, абрэзаных Масквой да БССР і “маладой краіны”…

Сёньня ўсё больш беларусаў разумеюць сваю вялікую, больш чым 1000 гадовую гісторыю… Гэта доўгі працэс – адраджэньне нацыі ды яшчэ пры каланіяльнай уладзе. Таму найвялікшая адказнасьць – за нацыянальнай элітай!

Гэта вялікая хлусьня акупантаў, вялікі міт, пра “халопскае” аблічча беларусаў, пра “гістарычны шлях, які пачынаецца з кастрычніцкай рэвалюцыі”…

Беларусы – раней ліцьвіны, русіны, “гуды”(найменьне нас летувісамі), “балтарусы”, жыхары слаўнага Полацкага княства, Турава-Пінскага, Смаленскага, выхадцы з плямёнаў дайнова, крывічы, дрэгавічы, яцьвягі, літва, радзімічы – адзін з самых старажытных народаў Еўропы і сьвету!..

Няўжо па старой акупацыйнай завядзёнцы пакінем нашую спадчыну суседзям? Так бы мовіць, для моднай сёньня “паліткарэктнасьці”…

Як можна не шанаваць Усяслава Чарадзея, Еўфрасіньню Полацкую, Глеба Менскага, Радзівілаў, Сапегу, Хадкевічаў, Вітаўта вялікага, Жыгімонта, Аляксандра (ды іншых князёў вялікай дзяржавы), Канстанціна Астрожскага?

Таксама ў нашага народу велізарная інтэлектуальная скарбніца яшчэ зь вялікакняскіх часоў, якой захапляюцца нашыя суседзі ды час ад часу намагаюцца прысабечыць сабе – творы Міхаіла Літвіна, Аўгустына Ратундуса, Андрэя Валяна, Міколы Гусоўскага, Францыска Скарыны, Астафея Валовіча!

Называючы імёны нашых цудоўных пісьменьнікаў, адначасна як можна забыцца на тых герояў, якія са зброяй у руках здабывалі незалежнасьць Беларусі ў барацьбе супраць розных акупантаў у часы Нацыянальнай Рэвалюцыі 1917-20 гг.? Як абыйсьці імёны генерала Булак-Балаховіча ці камандзіраў Слуцкіх паўстанцаў?!

Ну, і нарэшце, САМЫ ВЯЛІКІ СТРАХ МАСКОЎСКІХ АКУПАНТАЎ – ЗМАГАРЫ ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ з 1939-га па сярэдзіну 1950-х.

Колькі лаянкі, нянавісьці, абразаў выліта на беларускіх нацыяналістаў, якія са зброяй у руках здабывалі Незалежнасьць у час апошняй вайны і паваенныя часы, змагаючыся супраць нацыстаў, імпер-камуністаў ды польскіх шавіністаў.

Нельга баяцца праўды нацыянальнай эліце, бясконца азірацца на штампы саўдэпаўскай прапаганды альбо на тое, “як паглядзіць еўрапейская супольнасьць”… І гэта прынцыповае пытаньне!

Нельга замоўчваць герояў Беларускай Незалежніцкай Партыі ды нацыянальнай партызанкі. Надыйшоў час вяртаньня зь небыцьця кіраўнікоў Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР) ды Беларускай Краёвай Абароны (БКА).

Камандзір Міхаіл Вітушка, забіты палякамі Юліян Саковіч, забіты саветамі  Усевалад Родзька, Барыс Рагуля, Радаслаў Астроўскі, Язэп Найдзюк, Іван Касяк, забіты бальшавікамі Францішак Аляхновіч, расстраляны нацыстамі кіраўнік БНП ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі.

Перабітыя савецкімі дыверсантамі – маёр Іван Шанько, камандзір Якуб  Харэўскі (Новік), камандзір Уладзімір Альшэўскі, камандзір Язэп Урбановіч, камандзір  Сувораг (Лукашук).

А сьвятары Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай  Царквы – Уладзіслаў Рыжа-Рыскі, Іван Кушнер, Мікалай Лапіцкі, сьвятар Грэка-каталіцкай царквы Антон Неманцэвіч (закатаваны  немцамі).

Нескароныя партызаны забітыя савецкімі ўладамі – Янка Філістовіч, Расьціслаў Лапіцкі.

Саветы, а пасьля каланіяльны рэжым, увесь час паказваюць адныя і тыя ж прапагандысцкія стужкі, дзе той жа Р.Астроўскі кажа хвалебныя словы ў адрас  Гітлера на фоне беларускіх ды нацысцкіх сьцягоў… Не! Яго не абвінавачваюць у генацыдзе, які тварыўся ўсімі акупантамі на беларускай зямлі… Правіна, што супрацоўнічаў зь немцамі, а не са Сталіным. Больш за тое, Барыс Кіт дэталёва напісаў у сваіх успамінах, як шмат вёсак, як шмат людзей уратаваў кіраўнік БЦР!.. Аніводнага разу аніводны расейскі прапагандыст не ўзгадаў, што менавіта Астроўскі процістаяў тэрору супраць беларусаў, пастаянна рызыкуючы сваім жыцьцём… Што браў удзел У ПАДРЫХТОЎЦЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПАЎСТАНЬНЯ З МЭТАЙ ЗДАБЫЦЬ ПОЎНУЮ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ БЕЛАРУСІ ДА ПРЫХОДУ ЧЫРВОНАЙ АРМІІ…

Абвінавачваньні на іншых герояў, якія наўпрост баранілі жыцьцё беларусаў у гэтым пекле са зброяй у руках, проста сьмешныя, “бо супрацоўнічалі з немцамі”. “Супрацоўнічалі” да пэўнага часу, а потым бралі зброю і з гэтай зброяй не пускалі карныя батальёны нішчыць людзей! (Барыс Рагуля, Усевалад Родзька).

У адрозьненьне ад  расейскіх уласаўцаў, якія зьнішчалі ў Беларусі вёскі, беларусы ўвесь час біліся за свае нацыянальныя інтарэсы. Акром Кубэ, гэта заўжды раздражняла немцаў. Таму многіх патрыётаў яны таксама забівалі, як і агенты НКВД!

Ацаніць мужнасьць і волю тых беларускіх народных партызанаў, якія ваявалі на два ці тры франты, увогуле немагчыма! Лясы былі нашпігованыя савецкімі агентамі, Арміяй Краёвай, у мястэчках – немцы, змагацца з усімі было неймаверна цяжка! Але такія атрады былі, і нават цэлыя партызанскія арміі! Трагічна, але усіх камандзіраў такіх фармаваньняў перабілі па адным сцэнары! Кіраўніцтва савецкіх партызанаў запрашала на перамовы ПАД ГАРАНТЫІ БЯСЬПЕКІ, а потым НКВДсты… усіх забівалі!

Хочацца верыць, што хоць цяпер беларусы-ліцьвіны зразумелі, якая цана слову расейцаў!?..

Бязьлітасна распраўляліся агенты НКВД са сьвятарамі БАПЦ ды настаўнікамі! Настаўнікаў, якія вучылі дзяцей на беларускай мове, агенты Сталіна больш ненавідзелі, чым немцаў! Палілі, рэзалі… (Ю.Туронак)

Садызм да бацюшкаў БАПЦ з боку савецкіх ды польскіх бандаў увогуле ня мае рацыянальнага тлумачэньня! Многія пасьпелі зьехаць напрыканцы вайны ў Еўропу. Іншых чакала лютая сьмерць. Напрыклад, епіскап БАПЦ Сьвятаслаў  распавядаў на сустрэчы зь беларускімі актывістамі ў Чарнігаве факты, калі НКВДысты  прывязвалі беларускіх сьвятароў да двух машын, якія потым разьязджаліся, рвучы чалавека на шматкі…

І сёньня БАПЦ так і не легалізаваная. Па-за законам!

ЯК МОЖНА КАЗАЦЬ ПРА НЕЗАЛЕЖНУЮ ДЗЯРЖАУ, КАЛІ Ў БЕЛАРУСІ ПАНУЕ РПЦ (зманліва названая “беларуская царква”)?! Што там беларускага? Не зразумела. Калі нават мова і ў службе, і ў казаньнях расейская! Моляцца за маскоўскага Кірыла ды яшчэ рыхтуюць казачкоў у папахах…

У 1942 г. на Саборы ў Менску была абвешчана незалежная Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква! І адразу савецкія і польскія банды пачалі забіваць беларускіх сьвятароў.

На 2-гі дзень пасьля вяртаньня ў прыход быў замардаваны сьвятар Анатоль Сярпоў.

Сьв. Вячаслаў Малашка быў спалены жыўцом ва Ўсходняй Беларусі каля Бягомля агентамі НКВД, 1942 г.

Сьв. Мікалай Скабей забіты савецкай бандай на Палесьсі, 1943 г.

Сьв. Аладка жорстка замардаваны савецкай бандай у 1942 г.

Сьв. Антон Каліноўскі прапаведаваў супраць бальшавізму і быў забіты савецкай бандай у прыходзе ў Валяўцы 1943 г.

Сьв. Мікалай Дзяруга расстраляны савецкай бандай у 1943 г.

Пратаірэй І.Кушнір загінуў на міне, падкладзенай савецкімі партызанамі ў 1943 г.

Характэрна, што савецкія банды вымардоўвалі толькі беларускіх сьвятароў, але не чапалі расейскіх!

Не саступалі ў жорсткасьці бальшавікам і польскія банды.

Напрыклад, у прыходзе Турэйск Шчучынскага павету сьвятар Іван Аляхновіч разам з матушкай за беларускую дзейнасьць былі закатаваныя польскай бандай у 1942 г. Палякі адрэзалі вушы, насы, выкалалі вочы, матушчы адрэзалі грудзі, а затым палілі агнём раны, пакуль тыя не памерлі.

На гэты прыход быў прызначаны іншы сьвятар, а. Васіль, якога польская банда замардавала на 3-ці дзень ягонага прыезду ў прыход.

Іераманах Лукаш, з Жыровіцкага манастыру быў прызначаны на прыход каля Наваградка. У 1920 г. палякі адабралі гэты прыход у праваслаўных і зрабілі каталіцкім. У 1941г. праваслаўныя вярнулі сабе гэтую царкву. Тады польская банда ў 1942 г. напала на сьвятара, закапала яго жывым у зямлю па галаву, а зьверху расклала і падпаліла вогнішча…

Агулам савецкія і польскія банды ды нацысты зьнічтожылі дзясяткі сьвятароў БАПЦ!.. Неўзабаве на сайце зьявіцца публікацыя па гісторыі забароненай і да сёньня Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы!

Мая задача ў іншым.

КАЗАЦЬ, ШТО Ў НАС НЯМА ГЕРОЯЎ, НЯМА СЬВЯТЫХ – ПОЎНАЯ КРЫВАДУШНАСЬЦЬ!

ДЫ Ў НАС НАЦЫЯ ГЕРОЯЎ!

А тое, што беларусы сёньня мала шануюць сваіх герояў, дык проста таму, што яшчэ ня маюць сапраўднай Незалежнасьці, ня ведаюць Праўды…

Мяркую, што без праўдзівага ды цьвёрдага разуменьня гісторыі свайго народу немагчымы аніякі прагрэс, немагчыма стварыць канцэпцыю паратунку. Гэта ўсё будзе будаўніцтвам “дому на пяску”…

Вельмі часта ў цягніках Кіеў-Менск заўважаю такія спрэчкі. Беларусы даказваюць украінцам, што Беларусь –  круцейшая за Украіну,  бо “працуюць заводы”. Украінцы запытваюцца ў адказ – “а на каго працуюць вашыя заводы і ці ня стануць яны хутка расейскімі?”..

Мэта – Нацыянальная дзяржава – правільная, але і шлях да яе могуць здабыць толькі Нацыянальныя сілы! Якія ў загане ды заблакаваныя ў СМІ!

Нейтралітэт – цудоўная мэта! Але адбудаваць яго могуць толькі незалежныя ад іншых краінаў сілы. А сярод легальных структур такіх няма!

Пошук нашага варыянту этнанацыянальнай дзяржавы? Выдатна! Але зрабіць правільны выбар можна толькі з улікам жахлівых урокаў гісторыі, з пашанай да кагорты нацыянальных герояў!

І, вядома, сьвяты здабытак Незалежнасьці можна зьберагчы толькі грунтуючыся на Праўдзе, на веры дзядоў, стоячы на сваім!

 

25 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Учора асобам (челавекам 60 у тым ліку кіраўнікам усіх партый) напісаў пісьма ў якіх прасіў іх пазнаёміцца з артыкулам А. Краўцова. Спадзеваўся на абмеркаванне. Адгукнулася толькі тры челавека, пры тым яны прасілі накіраваць ім артыкул па незразумелых мне адрэсам. Я як мог адказаў, спаслаўшысь зноў на сайт Астройскага. Аб чым гэта сведчыць? Мяркую, што першае, або усе чытачы не разумеюць каштоўнасць нацыянальнага(маюць сацыял-дэмакратчные погляды), або, па-другое, не сталі чытаць матэрыял з-за яго вялікасці і з-за тых змен ў СМІ аб якіх недаўна казаў сп. Мартіновіч. (наступіла поўная девальвацыя слова; нешта падобнае на тое што да людзей стала даходзіць што між реальнасцью і словам няма ніякой сувязі, інакш кажучы, уся реальнасць гэта словы; а челавек цепляецца за панятак реальнасці як за карелят Бога; челавек ў той жа самай роспачы калі ў канцы 19 ст. быў страчаны Бог; калі ж челавек навучыцца жыць без Бога-Реальнасці, будзе ужо іншы Свет). Можа нашым аўтарам Краўцову. Мурзёнку, Высоцкаму, Астроўскаму варта ужо падумаць аб іншай форме падачы матэрыяла? Я.напрыклад, велікія артыкулы ужо не чытаю, толькі праглядваю. Рыхтуйцеся жыць ў іншым Свеце.

  2. Licvin кажа:

    Некалі, у 50-х гадах мінулага стагодзя асабліва, існаваў інфармацыйны голад. Тады тоўстыя раманы маладымі людзьмі чыталіся з асалодай. Сёння прыстнічае інфармацыйная перанасычанасьць, інфармацыя схопліваецца ў выглядзе факта, ідэі ці кароткага лозунгавага каментара. Ужо ўтварылася негатыўнае несвядомае і сьвядомае ўспрыманне рэкламы, негатыўна адносяцца да людзей пераканананых, што настойліва тлумачаць і даводзяць нешта людзям. Гэта такі гістарычны перыяд на нашай зямле. Але, рана ці позна, цяперашнія палітыкі, ідыёлагі, гаваруны і апазіцыянеры давядуць грамадства ці да паглынання, ці да разрухі, ці да захопу тэрыторыі чужаземцамі і тады ўзнікне разруха… І вось тады ўзнікне сытуацыя, калі людзі ”натапырываюць вушы”, яны пачынаюць слухаць і шукаць лідэраў, як было ў 1991-93 гадах.
    Таму сёння трэба сеяць зерне, якое прарасьце і дасьць новыя каласы з новымі маладымі і падрыхтаванымі людзьмі ўзброенымі сваімі тутэйшымі ідэямі.

  3. Валянцін кажа:

    ДЫ Ў НАС НАЦЫЯ ГЕРОЯЎ!
    – – –
    Сапраўды так!
    І нашы Беларускія Героі самыя чалавечныя, таму што іх гераізм – ціхі, ахвярны…
    Слава Нацыі!

  4. Licvin кажа:

    Сёння ідзе інфармацыйная вайна!Алігархат, ліберасты, імперцы, і процьма розных іншых ..істаў вядуць перш за ўсё інфармацыйную вайну супраць СССР. Бо самая сыстэмная ідыялогія была ў Савецкім Саюзе. Чытайце ў інтэрнэце цікавы артыкул ”Про самую лучшую в мире страну, занимательную механику и хвост минтая.”
    Наша задача стварыць сайт ”Нашазямля” цікавым, інфарматыўным, аб’ектыўным, перадавым і рэалістычным, каб усё больш людзей зазірала да нас і дзялілася сваімі думкамі.
    Простым ”Ура! Мы нацыя герояў!” — нічога не дакажыш і нікога не пераканаеш.

  5. Павел Біч кажа:

    Шаноўные, на змястоўны каментар у меня няма часу – ад’езжаю на летішчэ. Напішу як вярнуся. Але скажу Літвіну. Ты правільна ужо шмат гадоў пішашь што нам пагражае захоп чужаземцамі. Але каб гэтага не адбылося трэба каб народ пераутварыўся ў нацыю. Назарбаеў хацеў атдаць казахскіе землі ў аренду кітайцам Але па Казахстану пайшлі хвалявання. Назарбаеў адступіў. Казахі ужо нацыя, як і украінцы. Тое ж выспевае і у іншых народаў РФ. Ёсць прыкметы. У нас нацыя не выспевае. Наадварот, яна паспяхова знішчаецца. І таму што апазіцыю узначальваюць сацыял-дэмакраты для якіх нацыянальнае не на першым. месце. Канешне калі вы запытаеце у Статкевіча. Лябедьзкі і інш. яны вам скажуць што яны і за мову. і за б. культуру і за незалежнасць і за нейтралітет і г.д. Але іх тактыка выкрывае іх. Яны за Правы і за добрабыт і удельнічаюць ў гульнях з Ярмошынай.Гэта не стварае нацыю. У палітыцы прынцыпова важные прыярытэты. Калі яны неправільные баразьба канчаецца паразай. Што у нас і адбылося. Спачатку трэба выхаваць нацыю – знішыць комплекс непаўнавартасць які назіраецца у людзей пад гнётам чужой культуры. Трэба раз’яднацца з сацыял-дэмакратамі і атарваць ад іх ту кропку актыўных людзей што у нас яшчэ засталося. А ужо 20 гадоў -тое што вы робіце – кажыце што апазіцыя гэта адныя агенты і прадажные тварі – гэта вашае глупства. Адрозніць агентаў-правакатараў ад проста дурняў вы не можаце і таму лепей кончыць бесціць гэтых кіраўнікоў. Хто мог бы узначаліць партыю Нацыяналістаў? Тут трэба шукаць сярод маладых. Тым каму за 70 відаць ужо не здольные. Аб тым што нам перашкаджае стварыць нацыю пісаў шмат разоў. Давайце свае версіі, як што вам не спадабаецца версія Кацярыны. Сярод Правых Еўропы, якія цяпер прыходзяць да улады трэба адшукаць хайруснікаў. Нацыяналісты ментальна блізкіе Правым. Магчыма сярод суседзяў (рускіх. палякаў…) (яны ў Расеі ужо пры уладзе) сярод Правых мы не зноўдем сяброў. тады павінен запрацаваць прынцып – вораг майго ворага ёсць мой сябра. Гэта прынцып жалезный. Нагадаю што усе прыгнечыные народы пайшлі ваяваць на баку немецкіх нацыстаў, негледзячы што па ідэалогіі нацыстаў былі недачелавекамі. Словы у палітыцы важуць мала. Сп. Астроўскі вызначайцеся з палякамі- як што яны не пагадзяцца пачаць зваць нас Вялікалітвой і літвінамі, то яны нам не сябры. Ім не трэба тлумачыць як мы зваліся калі былі з імі Рэчы Пасп.

    • Рэдакцыя кажа:

      Біч: “ужо 20 гадоў -тое што вы робіце — кажыце што апазіцыя гэта адныя агенты і прадажные тварі — гэта вашае глупства”.
      – – –
      1. Гэта ня глупства, а папярэджаньне маладым прыстойным беларусам. Гэтага папярэджаньня мы, маладыя ў 1990-я, у свой час ня мелі, таму і нарабілі значна больш глупстваў, страцілі значна больш часу, чым маглі б, калі б былі папярэджанымі.
      2. Папярэджаньне пра агентаў-прапаватараў – гэта таксама ахвярны акт. Той, хто папярэджвае, сьвядома набывае сабе ворагаў. “Разумнікі”, сп.Біч, так ня робяць… Ці ня праўда?

      • Мандарын кажа:

        Кругом усе вораги и здрадники. Адныя мы патрыеты.

        Как все знакомо. С такой дебильной “идеологией” БНФ и Позняк лично докатились до полного развала, а сам “мессия” Позняк оказался никому не нужным в эмиграции.

        Правильной дорогой идете, товарищи! :))

    • Мандарын кажа:

      Трэба раз’яднацца з сацыял-дэмакратамі і атарваць ад іх ту кропку актыўных людзей што у нас яшчэ засталося.

      Гы. Сколько людей за последние 10 лет на этом сайте Вы лично с Островским объединили, спадар Бич? По моим оценкам никого. Вот цена вашей “идеологии”. НОЛЬ, :))

      А в Минске вчера Шушкевич с прочими некляевыми на “конгресс” собрали примерно аж 70 человек. Это тоже ноль для МИнска. Вот и вся “поддержка” народом змагароу.

      Не смешили бы вы народ, пенсионеры.:))

  6. Licvin кажа:

    Ёсьць такая цікавая і малапрыкметная групоўка людзей — гэта разумныя людзі. Дарэчы ў Менску некалі іх даволі часта можна было сустрэць. Яны, разумныя людзі, ніколі не спрачаюцца, не пераконваюць, не навязываюць свае думкі, ідэі, меркаванні. Яны дзейнічаюць маўча. Робяць свае справы, дасягаюць вынікаў, выконваюць задачы, дасягаюць мэты. Але ніколі не імкнуцца ў фюрэры, камісары, правадыры! Тым самым яны назапашваюць і захоўваюць сілы для справы, а не для агучвання. Гарбачоў — гэта гудок.
    Бэла Розенфельд у сваім цікавым артыкуле, назва якога закончваецца ” … і хвост мінтая” адзначае, што 95 % людзей — гэта ідыёты. І прыводзіць шматлікія прыклады чалавечага ідыятызма.
    Рэдакцыя вельмі слушна тлумачыць, што ”яна папярэджвае”!
    Гэта добра, але недастаткова. Неабходна цэлая сыстэма навучанне сыстэмнаму мысленню, разуменню жыцця, якое дарэчы дае чалавеку, народам і краінам вялікае мноства шанцаў спраўдзіць свае жыцці і дасягнуць мэты.

  7. vital kuplievic кажа:

    Mожа патрэбна даць слова беларускім вуніятам (гріэка-каталіком). Ім ёсьць што сказаць. Супольнасьць невялікая, але разьвіваецца і паглыбляе сваю веру. У Берасьці выбітнейшая парафія на вул. Дворнікава — “Царква Пятра і Андрэя”. Парах — айцец Ігар Кандрацьцеў, а лідар царквы — Ігар Бараноўскі. Ігар бараноўскі выдае на нашай мове газэту “Царква”. Лідар беларускага праваслаўя на Бацькаўшчыне напісаў шмат таго што я ведаў, але ёсьць ў яго асабліва цікавая інфармацыя, якія пашырае і прыкладызуе нашы тэарэтычныя веды. Таму, куалі папрасіць Ігара Бараноўскага — легенду беоасьцейскае ліцьвіншчыны-беларушчыны напісаць, дык допіс будзе надзвычай цікавым. Ігар Бараноўскі — хадзячая легнеда. Нядаўна быў у Берасьці. Там праводзяцца між іншым акцыі “Мова нанова”. Палешукі, якія ніколі ня чулі жывое нашае мовы, спрабуюць вывучаць мову. Пазнаёміў іх з гукамі дзяржаўнае мовы і іх спалуччэньнямі, з марфалягізмам і фанэтызмам у напісаньні і г. д. Пакланяўся ўсім і аддзякваў за спробы пасягнуць нашу мову, якую я чую з дзяцінства і на якой я выхаваны. На занятку “Мова нанова” у Берасьці было больш 20 асобаў. І тое ў дзень 9 траўня. Дзякую палешуком!!!
    Дайце слова нашым вуніятам: Ігару Бараноўскаму (берасьцейцу), айцу Ігару Кандрацьцеву (родам з Тулы, які гавора па-нашаму і пранікся вуніяцкай традыцыяй і нашымі нацыянальнымі праблемамі), Надзеі Ярмішынай (дочцы расейца і паляшучкі настаўніцы нашае мовы, якая паходзіць з паляшуцкае Маларыччыны, дзе кажуць “ходыты, робыты, запалыты грубовы”) і іншым берасьцейскім вуніятам. Яны будуць мець што сказаць.
    А яшчэ трэба даць слова нацыянальна сьведамым рыма-каталіком і пратэстантам. Яны таксама будуць мець што сказаць.

  8. Павел Біч кажа:

    Шаноўны сп. Куплевіч, Рэлігіі выражаюць нейкую частку менталітета людзей. А металітет гэта тое што не паддаецца вербалізацыі і рацыянальнаму тлумачэнню. Як што наш челавек праваслаўны, так ён мае менталітет блізкій да рускага ці украінскага, як ён католік – то блізкій да польскага, як пратэстант – то да паўночна-еўрапейскага. І не трэба прыводзіць прыклады адмаўляюшчые гэта. Асобы могуць парушаць такую заканамернасць, але ў сярэднім, ў вялікай масе гэта так. Лукашысты амаль пагалоўна праваслаўные і г.д. І таму пераход з адной рэлігіі (канфесіі) робіцца заўжды толькі гвалтам, але не рацыянальнымі аргументамі.
    Да нашых палешукоў я стаўлюся падазронна. Мяркую.што як толькі ў Украіне усе прыйдзе да парадку і там усталююцца еўрапейскіе нормы і добрабыт, нашых палешукоў нічым не будзе устрымаць ад таго каб яны не захацелі быць украінцамі. А я асабіста не супраць таго каб яны стварылі сваю Палескую краіну, як што ім не захочацца жыць разам ані з беларусамі-літвінамі, ані з украінцамі. Я з імі не знаёмы, але чуў. што у іх ёсць нешта вельмі адметнае. Гэта тое на чым можна ствараць нацыю.
    Да таго ж мова рэлігіі гэта не мова палітыкі. Між імі прорва.Пачытайце палітыка Севярынца. Ён беснаваты. . Акрамя таго, я мяркую, што нацыянальнае укаренено ў свядомасці людзей больш глыбока чым рэлігійнае. Прысутнасць ў жыцці нашага народа трох хрысціянскіх канфесій вельмі перашкаджае нацыябудаванню.
    Але калі вы сп. Куплевіч атрымаеце ад згаданных асоб іх меркаванні па нацыянальнаму пытанню, і х выставяць на гэтым сайце, я іх прчытаю з вялікай цікавасцью.

    • Мандарын кажа:

      Пачытайце палітыка Севярынца. Ён беснаваты. .

      На мой взгляд он просто дурачок и грантосос.

      И, кстати, верующих в Беларуси всего 8 %. Так что не обольщайтесь, через религию люди к вам не пойдут. Через курсы мовы тоже.

      Думайте, думайте.:))

  9. Павел Біч кажа:

    Шаноўные, я хацеў бы вярнуцца к таму з’езду БНФ, на якім адбыўся яго раскол. Я быў яго делегатам, але тады вельмі мала зразумеў што адбывалася. На ім выступаў доўга сп. Астроўскі. Шчыра скажу што я мало чаго у ім зразумеў. Здаецца галасаваў за тое што мне раіў мой сусед і старшыня нашай суполкі – Сяргей. Вельмі смутна я разумеў, што Хадыка быў за больш шырокае прадстаўніцтва розных поглядаў, у Партыі, а за Пазняка было больш моўнікаў і мастакоў. Цікава было б пачытаць як трактуе што тады адбылося ад летапісца Пазняка Навумчыка. Ну і таксама трактоўку сп. Астроўскага. Чаму такая цікаваць да тых ужо далёкіх гадоў? Таму што цяпер ретраспектыўна асабіста для меня стала зразумелым што тады апазіцыйны рух набыў памылковы напрамак – большасць пайшла за Хадыкам. Перамаглі сацыял-дэмакраты у БНФ, якія вырышалі змагацца за Правы, Добрабыт і спадзеваліся што народ ад збяднення пачне сам змагацца, чакалі увесь час крызіса ў эканоміцы. Большасць трактуе той З’езд як аферу КДБ па расколу фронта. За Пазняка былі больш зацятые нацыяналісты, але што рабіць з народам яны не ведалі. Быў я на устаноўчым З’езде КХП Пазняка. з яго цалкам незразумелай Праграмай. (пры чым тут “кансерватыўнае”) КХП хутка деградавала да секты, якая ладзіла Дзяды, бараніла Курапаты. (для партыі гэтага канешне было мала) і кляла на “чым стаіць Свет Маскву” Частка БНФ Хадыкі не зразумела каштоўнасці Нацыянальнага як адзінага спосаба знішчыць комплекс непаўнавартасці ў народзе і таму таксама деградавала, пакуль ў 2010 г. не атрымала гучную паразу.
    Сп. Астроўскі і таксама сп. Высоцкі, і сп. Мурашка я ужо стаміўся вам пісаць што агулам залічваць усіх кіраўнікоў ў агенты (а усіх шэраговых – ў дурняў, якіх вядуць за сабой гэтые правакатары- кіраўнікіі) гэта глупства. Як што б вы агучілі на нейкім сборышчы тое што вы пішаце. то эфект быў бы для вас хутчэй адмоўны. Менавіта вас вызначылі б як агентаў і правакатараў.Толькі канкрэтные прозвішчы і канкрэтные справы агентаў-правакатараў павінны быць у вас на руках. Вы іх не маеце. А вы іх не можаце мець, Таму што тыя каго вы спрабуеце бесціць проста былі сацыял-дэмакратамі, якія пры нулевым стане нацыянальнай свядомасці нашага народа, захапіўшы уладу ў апазіцыі прымушалі яе рухацца ў памылковым напрамку да поўнай паразы ў2010 гаду. І яны дагэтуль робяць гэтую шкодную справу – замест таго каб выхоўваць Нацыю (знішчаць комплекс непаўнаваратсці) яны бегаць на спантанные выступы (прадпрымальнікаў студентаў, рабацяг) і спрабуюць іх узначаліць, а тыя іх гоняць ад сабе. таму што баяцца палітыкі. Гэта поўны тупік апазіцыйнага руха.
    Думка, што уся справе ў народзе, а не ў тым што апазіцыя неаб’яднаная паступова пашыряецца. У кожнай партыі (нават сацыял-дэмакратычнага напрамку) усе больш людзей гэта разумеюць. Іх пажадана выдзеліць ў асобную партыю, атарваць ад кіраўнікоў сацыял-дэмакратаў і пачаць працу па змене свядомасці людзей – з прарускай на праеўрапейскую. Не бачу реалізацыі такой змены як толькі праз літвінства і адмовы ад назваў Беларусь. беларусы (белые рускіе). Сп. Астроўскі, як што вы тады на тым далёкім з’езде прадбачылі хоць падсвядома памылковасць захопу улады ў апазіцыйным руху с.-дэмакратамі, то арганізуйце і узначальце новый рух Нацыяналістаў нашай краіны. Не выключаю нават новага сцяга для гэтага новага Руха. Нагадваю , што цяперашні бчб сцяг гэта як раз сцяг с.-дэмакратаў, прыдуманны пад БНР. з якой яны носяцца дагэтуль як дурні. (нагадаю Сурвілу з чемаданам архіва БНР). Яны атрымалі хуткую паразу і паказалі сваю поўную бездапаможнасць,нават ў тых вельмі спрыяльных для нас умовах. Пад гэтым сцягам мы атрымалі ужо две паразы. (1918 і 2010).Я не містік, але як што у нас ў апазіцыі будуць верхаводзіць с.д.то пад гэтым сцягам, то мы атрымаем яшчэ адну паразу калі будзе развальвацца РФ. Новым сцягам можа стаць сцяг ВКЛ. Пачніце хоць бы ідэалагічна працаваь ў гэтым напрамку на сваім сайце.
    .

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан, Біч.
      Я таксама быў на тым з’ездзе, таксама выступаў, таксама спачатку не разумеў што адбываецца, хаця і быў сябрам Сойму.
      Усё стала на сваі месцы, калі дэлегаты атрымалі спіс сяброў Сойму ад пана Пазьняка. У ім я не знайшоў свайго прозьвішча. Падумаў, ну не абяруць мяне на з’ездзе, нічога, дэлегуюць ад Гомельскай абласной Рады.. А вось калі у гэтым спісе не знайшоў прозьвішчы самых актыўных і аўтарытэтных кіраўнікоў суполак, стала зразумела – расколу быць. І тут я бачу прыарытэтную віну за раскол, менавіта пана Пазьняка. Пад час альтэрнатыўных выбараў Прэзідэнта, у 1999г, ініцыятаванных панам В.Ганчаром (зямля яму пухам) пан Пазьняк пагадзіўся балатавацца, што паслужыла сігналам для сяброў БНФ. Шмат хто з кіраўнікоў буйных фронтаўскіх арганізацый (уключая і мяне) распачалі працу дзеля фармаваньня выбарчых камісій. Я, таксама узначаліў Гомельскую абласную выбарчую камісію. Тут мы здолелі арганізаваць (у 22 раённых цэнтрах) не толькі выбарчыя камісіі, але і суполкі БНФ. Як бачым, Фронт пашырыўся, менавіта аб гэтым я казаў у сваім выступе, напрач выключая усялякія спробы расколу.
      Але пан Пазьняк, у самы пік выбарчай кампаніі, раптоўна зняў сваю кандыдатуру (маўляў, не жадаю гуляць у брудныя гульні) і абвінаваціў у гэтым усіх, хто прымаў удзел у выбарах і….. прапанаваў ім выйсьці з партыі (Сведка Пані Г.Арцёменка, Варшава) Таму пытаньне да яго. А навошта ты пагадзіўся удзельнічаць, калі не жадаў запэцкацца? А я у гэты час сядзеў у СІЗа Калінкавічаў, менавіта за удзел у гэтых гульнях.
      Таму, пытаньне хто спрычыніўся да гэтага – пан Пазьняк, пан Пазьняк+КДБ, эсдэкі ці ЦРУ(жарт), застаецца адкрытым.
      Толькі гісторыя дасьць нам адказ на гэта.
      Я.Мурашка

  10. Павел Біч кажа:

    Дзякуй сп. Мурашка.Толькі я хачу усе падзеі разглядаць без уліку асабістых якасцяў палітыкаў. Можа у меня гэта атрымліваецца кепска. Ну вось нагадаем БНР. Хто цяпер тлумачыць яе падзенне асабовым складам яго урада? Ніхто. За выключэннем можа толькі сп. Сідарэвіча, які хоча зрабіць Энцеклапедыю БНР. Я яе чытаць не буду. Але возьмем такога теленавітага палітолага як Знавец. Ужо шмат гадоў піша артыкулы і усе цяперашніе паразы тлумачыць асобай Лукашенкі. А тое што у нас такіх сотні тысячоў, а тое што Масква можа нам прыслаць новага Презідента (пасля ухода Лукашенкі) пряміком з Расеі. Прыслалі ж яны нам главу РПЦ з Расеі. Чаму не паўтарыць тое і з Презідентам. Заадно і каб мах нас прынізіць. Я ж спрабаваў разабрацца чаму нават пасля паражэння апазіцыі ў 2010 гаду так цяжка даходзіць да апазіцыі што слухаюць ў палітыцы толькі тых за кім стаіць сіла. А раз за апазіцыяй сілы (народа няма), то яе неўзабаве наагул знішчаць. Або чаму ніхто не хоча заняцца зменай свядомасці нашага народа.? Думаюць што гэта немагчыма? Як гэта можа быць немагчыма калі наперадзе толькі смерць і апазіціі і нацыі? Я тлумачу гэта проста – тым што уладу ў апазіцыі захапілі с.-демакраты, для якіх Нацыянальнае не прыарытетнае. Далей, нацыянальнае у нас свелося да Мовы. Але я паказваю апошніе гады чаму наш народ не хоча размаўляць на сваёй мове. Можа і памыляюся.Але іншых тлумачэнняў няма.Як што быць цалкам дурнымі і лічыць што Лукашенка і яго чіноўнікі, настаўнікі не наш народ. А яны ж нашые. Выпадковась ў Гісторыі, і роля асобы прысутнічае, але грунтуючыся на іх немагчыма предбачыць будучыню. Давайце усё ж такі Мараль не уцягваць ў палітыку. Карыкатурны прыклад такога дае напрыклад Шушкевіч і шмат іншых беларусаў, якіе выкарыстоўваюць слова “прыстойные”.

  11. Licvin кажа:

    Усе нашы апазіцыйныя палітыкі — гэта перш за ўсё аматары. Той самы Пазняк — таксама аматар. У сваёй барацьбе за ўладу яны , сутыкнуліся з прафесіяналамі–маскоўцамі. Каб весьці палітычную барацьбу на роўных, трэба было вывучыць, засвоіць гістарычныя веды пачытаўшы гістарычных палітыкаў папярэднікаў: Троцкага, Леніна, Сталіна, Рузвельта, Мао-цзэдуна і прочых. Нашы аматары наклеілі цэтлікі: Сталін –людаед, Ленін — маразматык, астатнія таксама нягоднікі, і кінуліся змагацца і лапатаць з трыбун не маючы ні тэарэтычных ведаў, не стварыўшы праграм эканамічнага і палітычнага развіцця.
    Дзесьці прыкладна ў 90-мгодзе я падыйшоў да Пазняка з прапановай пагаварыць. Ён адказаў мне: ”–Мне няма з вамі аб чым гаварыць!” Я яму адказаў: — Тады вы прайграеце!
    У той час трэба было не столькі паседжанні праводзіць, а падбіраць людзей, правяраць іх на канкрэтнай працы і актыўна шукаць і вербаваць саюзнікаў ва ўсіх палітычных сілах, групоўках і тусоўках: у камунякаў –яны былі ў накауце ( падтрымаць Бровікава), у русафілаў ( сказаўшы ім — ”рускія –вялікі народ.) палітычнай бюракратыі (сказаўшы ім, што без вопытных кіруючых кадраў, капітанаў прамысловасьці выжыць немагчыма), усім астатнім ( мы — савецкія людзі).
    Не трэба было змагацца з аджыўшым і праіграўшым камуністычным рэжымам…. гэта была задача маскоўскай мафіі, якая рвалася прыхватызаваць агульнанародную маёмасьць.
    Каб Пазняк меў мазгі, ён пасля Белавежскага зговара павінен быў схіліць галаву на трыбуне ВС і прамовіць: –У маёй душэ траўр па Савецкаму Саюзу. Каб я меў уладу, то арыштаваў бы Шушкевіча за пераварот! — Пасля гэтага ён меў усе шанцы стаць прэзідэнтам.
    Але ўсё роўна жыццёвы і прафесійны капітал Пазняка не дазволіў бы яму плённа кіраваць краінай, аб чым сведчаць падзеі ва Украіне за апошнія 25 год, дзе таксама не знайшлося палітыкаў для плённай працы па будаўніцтву суверэнай дзяржавы.
    Таму пад час імпічмента — Карпенка, Шарэцкі і Ціхіня не скарысталі гістарычны шанец і не забралі ўладу. Калі чалавек палахлівы, бздзюляваты, неапантанны палітыкай — такому не трэба і лезьці на трыбуны і не рвацца ў правадыры.
    Што датычыць асобы ў гісторыі, то пастаўце на месца Гарбачова — Леніна, Сталіна, Кірава, Фідэля Кастра, Дэ Голя, Маргарэт Тэтчэр, Кенедзі, Дэн–Сяо-піна — і вынікі былі б зусім іншыя, станоўчыя, пазітыўныя, прагрэсіўныя.

  12. VladIv кажа:

    Вацлаў Гавел, Вітаутас Ландсберґіс – прыклад, на мой погляд, удалых аматараў-палітыкаў.
    А.Ілларыёнаў-http://www.livejournal.com/

  13. С.Высоцкі кажа:

    Узьнятыя тэмы і пытаньні, якія немагчыма прапускаць. Па сутнасьці размова тым ці іншым чынам вяртаецца да стрыжнявой лініі- ЧАМУ Ж БЕЛАРУСЬ У ТАКОЙ ЯМЕ? ЧАМУ АПАЗІЦЫЯ ЎСЁ ПРАЙГРАЛА ДЫ АБАНКРУЦІЛАСЯ? ЯК ВЫХОДЗІЦЬ З ТАКОЙ ЯМЫ?
    Талковыя думкі гучаць, ізноў павяртаемся да практычнага боку-хто і як можа іх зьдзяйсьняць…
    З цяперашнім складам апазіцыі мы ўжо прыплылі, а ЗАМЕСТ ПАДРЫХТОЎКІ КАРЭННЫХ ЗЬМЕНАЎ-СТАРОЕ “САМ ДУРАК”…

    Не будзем ізноў ганяць паветру пра найменьне дзяржавы…Зразумела, што побач з назовам “Беларусь” мусіць заўжды быць тэрмін “Літва”, і гэта нават ніхто не аспрэчвае…Аднак, як тут аб’ектыўна адзначана, ёсьць прававыя нормы, дыпламатычныя ды юрыдычныя падставы. Бэсьціць назову сваёй краіны, не пабудаваўшы і не пераканаўшы мільёны грамадзян да такіх кардынальных зьменаў- альбо дурата, альбо правакацыя!.

    НЕ РУЙНАВАЦЬ ТОЕ, ШТО ЗАВАЯВАНА КРЫВЁЮ, А ВЫЦІСКАЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БУДАЎНІЦТВАМ АДЖЫЎШАЕ!
    ГЭТА ПРЫНЦЫПОВЫ ПАДЫХОД НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЭЛІТЫ!

    Сярод нацыянальнай эліты ўжо фактычна высьпеў кампраміс у грунтоўным, глыбокім і паступовым павяртаньні ўсёй нашай літвінскай спадчыны…Нездарма менавіта на гэтую тэму сьпецслужбы кінулі такія сілы і сродкі, прыцягнулі гарлапаў ды сваіх людзей,каб на пачатку справы зьняславіць усё, здыскрэдытаваць вуснамі ёлупней сьвятое пачынаньне…
    Закідваць рух рознымі звышрадыкальнымі балбатунамі,якія ўжо гатовыя адмовіцца ад дзяржавы Беларусь, прытым самі вядомыя толькі праз раскрутку цёмных кантор з замежжа…
    Давайце прыгадаем хто быў адным з найпершых крыкуноў літвінства амаль да дзіцячага паносу- Дзярмонт,які цяпер пасьпяхова паша на Крэмль па “еўразійскіх” грантах…Больш чым паказальны прыклад, бо камусьці патрэбныя факты- іх пруд прудзі…Відаць проста яны так крычаць, што іх не хочацца чуць!..
    Не з гэтага пачынаць варта!

    Так выходзіць, што мае апаненты з БНФ увесь час крыўдзяцца, ды прыдумляюць мне выразы, заявы ды пазіцыі, якія ніколі не агучваў!..
    Гэта крывая рэакцыя на праўду! Досыць неахвотна пераходжу на асобы, бо не прыймаю скандальны тып палітыкі!..
    У нас мора скандалістаў ды месій, якія могуць усіх запісаць у агенты не маючы аніякіх доказаў!
    У нас факты ёсьць! Таму сур’ёзныя пратыўнікі асьцярожныя з намі, у асноўным дзейнічаюць праз ананімаў ды шавак.
    Ніколі не абвінавачваў ні лідэраў БНФ,што “там усе агенты”…Гэта лухта.Але для таго каб кантраляваць арганізацыю неабавязкова вербаваць першую асобу.Існуюць сотні спосабаў як пры жорсткай тыраніі прымусіць чалавека. Пра гэта выдатна сьведчаць гісторыі з Кобецам, Міхалевічам, Раманчуком…
    Ці гэта таксама не факты?..
    Галоўная праблема ў іншым – гатоўнасьць жыць у хлусьні, у няпраўдзі,БО Д’ЯБАЛ ТОЛЬКІ І ЧАКАЕ, КАЛІ ЧАЛАВЕК ТРОШКІ ПРАМАЎЧЫЦЬ,АПУСЬЦІЦЬ ВОЧКІ ДЫ ЗРОБІЦЬ ВЫГЛЯД…
    У ТАКІМ ЧАСЕ ЗЛАЧЫНСТВА – НЕ ТОЛЬКІ НАГЛАЯ ХЛУСЬНЯ, АЛЕ І МАЎКЛІВАЕ ПАЗЬБЯГАНЬНЕ АДКАЗНАСЬЦІ, БЯЗЬДЗЕЙНАСЬЦЬ!

    БО ПАВЕРЦЕ МНЕ, УСЕ ЛІДЭРЫ АФІЦЫЙНАЙ АПАЗІЦЫІ ЎСЁ ВЕДАЮЦЬ! ГЭТА ВЫБАР ІХНАГА МАЛЕНЬКАГА КАМФОРТУ Ў ЧАСЕ ПАВОЛЬНАЙ АКУПАЦЫІ РАДЗІМЫ! ІХНЫ ШКУРНЫ ВЫБАР!
    НЕКАТОРЫЯ З ІХ ШЧЫРА КАЖУЦЬ МНЕ,ШТО МАЎЛЯЎ, “ТАБЕ НЯМА ЧАГО ГУБЛЯЦЬ-ТАМУ ТЫ ТАКІ НАХРАПІСТЫ…” Гэта не так,ЧАЛАВЕКУ ЗАЎЖДЫ ЁСЬЦЬ ШТО ГУБЛЯЦЬ…Уся беларуская, літвінская нацыя губляе свае шанцы,а яны думаюць пра сваё маленькае…
    Нават сама партыйная сістэма, пры якой няма аніякіх шанцаў зарэгістравацца напрыклад нашай арганізацыі ды і шэрагу іншых…Хіба гэта можна цярпець? Але такое становішча цалкам задавальняе апазіцыю…Рэжым як бы падміргвае ім, “хлопчыкі і дзяўчаткі, давайце гуляць далей,навошта нам усялякія адмарозкі ўзгадаваныя на ўкраінскіх майданах…” І трэба сказаць, што яны гуляюць у гульні з рэжымам…Бо яны легальныя, і значыць як бы ёсьць, хоць гэтая пазіцыя часам упадабляецца прыслужнікам вартаўнікоў у канцлагеры…

    Не хачу і пераходзіць да разборак з Пазьняком, бо ад гэтага выйграюць толькі ворагі!
    АЛЕ І МОЎЧКІ ТРЫВАЦЬ БРУДНЫЯ АБРАЗЫ З ЛАГЕРУ КХП-БНФ НЕ ЗЬБІРАЮСЯ!
    Больш таго, такая партыя дыскрэдытуе свайго лідэра больш, чым усе крытыкі!

    Вельмі файная інфармацыя ад сп.Куплевіча! Узрадаваў ды чарговы раз падцьвердзіў- магутную сілу нашай нацыі, нашых палешукоў, якія часам большыя патрыёты, чым сталічныя ці гарадзенцы!
    Часта бываю ў гэтых мясьцінах, і бачу такую нацыянальную зацятасьць ад беларусаў- палешукоў, што за нашае Палесьсе можна быць спакойным!..

    І шаноўнаму спадару Валянціну ў адказ на покліч не магу адказаць унсоўскім “Сьмерць ворагам”, адкажу – агульнанацыянальным- Жыве Беларусь і БПСаўскім -Да Барацьбы!

    • Мандарын кажа:

      С.Высоцкі:
      Травень 16, 2016 у 12:18
      Узьнятыя тэмы і пытаньні, якія немагчыма прапускаць. Па сутнасьці размова тым ці іншым чынам вяртаецца да стрыжнявой лініі- ЧАМУ Ж БЕЛАРУСЬ У ТАКОЙ ЯМЕ? ЧАМУ АПАЗІЦЫЯ ЎСЁ ПРАЙГРАЛА ДЫ АБАНКРУЦІЛАСЯ?

      Вы ж вроде на историка учились, Высоцкий? Или как?

      Ответ лежит на поверхности. Во всяком случае для меня. Оппозиция все проиграла, потому что:

      1) это была на самом деле не оппозиция, а псевдооппозиция. КГБ потрудился на славу.

      2) в Беларуси проиграл этнический национализм, то есть ставка “змагароу” на мову, на символы БНР., на национальную идеологию в целом Дураки думали, что через мову, символы БНР, ВКЛ они смогут объединить вокруг себя людей и придти к власти. И н е объединили. То есть ставка на этнический национализм в Беларуси не сработала. Бич, например, до сих пор не понимает, что никакой нации тут пока еще нет. Ну, не учился он на историка, да и книжек исторических, тех же что давно в Европе написаны по этой тематике по национальной идеологии нигде толковых не читал, как происходит нациогенез и прочее.

      3) “змагары” никогда толком не понимали, что Беларусь, белорусы- это не совсем Европа. Впрочем, и не Россия тоже.

      4) местные националисты никогда н ебыли демократами в европейском значении этого слова. Они в основном “большевики”: “кто не с нами, тот против нас, ату их”. Ну, вот и докатилися со своим “ленинизмом”. Дальше делиться уже нечему.:))

  14. Павел Біч кажа:

    На жаль, шчырае выказванне сп. Высоцкага паказала амаль поўнае несуўпадзенне яго палітычных поглядаў з літвінствам. Для нас літвінаў паразы нашы тлумачацца тым што назва “беларус” штампуе болей прыхільнікаў Расеі чым нашай незалежнасці. Ведаючы украінскіе справы, сп. Высоцкі параўнайце колькі на Украіне нашых хлопцаў ваюе за Расею, а колькі за Украіну і чаму у нас ў лесах треніруюцца праваслаўные казачкі замест каліноўцаў і БПС -цаў?
    Смешна чытаць, што прапаганду літвінства не трэба пачынаць пакуль існуюць прававые нормы, дыпламатычные і юрідічные падставы; і нельга казаць аб недахопе назвы “Беларусь” спачатку не пераканаўшы ў перавагах назвы “Літва” міліёны грамадзян.
    Смешна чытаць папрок на кіраўнікоў зарегістраваных партый за тое што іх не хвалюе тое што не зарегістравана БПС. А зачем вам регістрацыя? Штобы носіць улеткіі ў вайсковые часткі і сувораўскую навучальню, ці мазаць фарбамі помнікі Леніну, і т.п.регістрацыя не патрэбна. Поўнае банкротства палітычнай думкі.

  15. Павел Біч кажа:

    Сп. Асторўскі, ну чаму вам не верыцца? Я лічу сябе радыкальным нацыяналістам – літвінам, а усе тыя хто трымаецца за назву “Белая Русь” гэта белые рашкі. Вы таксама супраць літвінства. Таму калі б былі “за”, то друкавалі б мае артыкулы. якія я пішу не часцей чым адзін за год-два. Вам магчыма хацелася каб я стаў белай рашкай. Але пакуль я такіх падвіжак за сабою не бачу. Цалкам наадварот. Хутчэй чакаю яшчэ болей вашых падвіжак ў бок рускасці. І у Вас і у сп. Высоцкага яна адчуваецца. Пісаць слёзные артыкул пра мову ў духу Трусава і усей гэтай антынацыянальнай кодлы я не сбіраюся. Не збіраюся пісаць артыкулы НААГУЛ якія вы пішаце і выстаўляеце. Іх ужо пішуць гадоў 20, а “воз не толькі там” але ён ужо без калёс і каней ў багне. Вытлумачыць чаму так сталася Вы не можаце. Свет не можа існаваць без Адхожых Месцаў без Прыбіральні. Што толку што вы называеце хто хоча зрабіць з нашай Сіневокай такую агульную Прыбіральню Лепш заняцца народам каб ён не дазволіў гэтага. Так як гэта робяць усе нашые суседзі – палякі. літоўцы. рускіе і украінцы.

  16. Мандарын кажа:

    Лепш заняцца народам каб ён не дазволіў гэтага. Так як гэта робяць усе нашые суседзі — палякі. літоўцы. рускіе і украінцы.

    Украинцы, а у меня по линии жены родственники живут в Киеве, да и брат двоюродный во Львове женат на украинке, не ведут войны с русскоязычными украинцами, не обзывают их, как вы тут обзываете белорусов белыми рашками. Украинцы понимают, что построить украинскую нацию можно и нужно на базе не этнического национализма, а гражданского национализма. т.е. тот, кто за Украину, за независимую и проевропейскую страну, тот свой. А вы ж до сих пор только обзывать белорусо ви можете. Так чего вы удивляетесь тогда, спадар Бич, что белорусы проходят мимо вас, покручивая пальцем у виска?:))

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы