nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сёньняшняя Беларусь у цэнтры Еўропы

22 мая, 2016 | 18 каментарыяў

Алесь Астроўскі

Ас.1а

 

 

 

 

 

 

Выстаўляю тэкст кароткай (гадзіннай) лекцыі, прачытанай у лістападзе 2015 г. перад студэнтамі аднаго зь кіеўскіх універсітэтаў.

– – –

– – –

– – –

Паважаны мадэратар, паважаныя прысутныя.

Ужо сама тэма майго выступу азначае, што ў ім будзе зроблена спроба шырока паглядзець на грамадска-палітычныя падзеі ня толькі ў Беларусі, а і вакол яе. Беларусь пры гэтым будзе адной з частак нашага сьвету, у якой выяўляюць сябе яго асноўныя заканамернасьці. Натуральна, што гэтая спроба будзе больш ці менш удалай, але я абяцаю быць шчырым.

Калі паспрабаваць сьцісла сфармуляваць грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі (карыстаючыся сучаснымі паліталагічнымі тэрмінамі), то можна сказаць, што ў нас сёньня існуе таталітарны рэжым персаналісцкай дыктатуры Аляксандра Лу-кі. Ён небеларус і ненавідзіць усё беларускае. Нягледзячы на дзьве вышэйшыя адукацыі (гістарычную і аграрную), мае нізкі ўзровень культуры і адукаванасьці (зь яго слоў, “Васіль Быкаў – славуты паэт”, а “Францішак Скарына гуляў па бульварах С.Пецярбурга”). Яго менавіта такога абралі ў Маскве сярод прэтэндэнтаў, якіх туды вазілі на сматрыны яшчэ ў 1993 годзе. Лу-ка – адкрыты агент “Масквы”, праваднік палітыкі расейскага імперыялізму ў Беларусі.

Ас.2

У 1995 годзе ён забараніў беларускія нацыянальна-дзяржаўныя сімвалы і вярнуў у якасьці дзяржаўных сімвалы савецкія (уключна з пахавальным вянком і такім жа арнаментам); шляхам увядзеньня “беларуска-расейскага дзьвюхмоўя” ўвёў у якасьці дзяржаўнай, фактычна, толькі расейскую мову. У 1996 годзе разагнаў ВС, пасьля псеўдарэферэндуму ўвёў “канстытуцыю”, якая зрабіла яго ўладу абсалютнай.

Ас.3

Калі ж дадаць сюды трохі эмоцый, то будзе так: цэлы 10-мільённы народ хутка чвэрць стагоддзя знаходзіцца ва ўмовах дыктатуры. Падзеі адбываюцца ў… Еўропе, але для абсалютнай большасьці еўрапейцаў усё гэта было і пакуль ёсьць да лямпачкі…

Ас.4

 Аднак, калі перайсьці ад фармальнай характарыстыкі сітуацыі да больш зьмястоўнай і, напрыклад, прыгледзецца, хто звонку ўвесь гэты час адкрыта падтрымоўвае даны рэжым, стане відавочна, што гэта ўсё тая ж “Масква” (з усіх незалежных дзяржаў Беларусь знаходзіцца найбліжэй да гэтага імперскага цэнтру; і гэта, натуральна, муляе вочы многім расейцам, калі яны глядзяць на свае мапы). Таму ў Беларусі існуе ня проста дыктатура, а такая, якая, у адрозьненьне ад большасьці дыктатур, вядомых з сусьветнай гісторыі, мае антынацыянальны характар (у нашым выпадку – беларусафобскі).

Калі паглядзець на суадносіны паміж двума асноўнымі рысамі беларускай сітуацыі, то атрымаецца, што ў Беларусі, вось ужо хутка чвэрць стагоддзя, існуе прамаскоўскі, каланіяльны рэжым (гэта зьмястоўная рыса грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі) у форме дыктатуры. Беларусафобскасьць тут зьмест, а дыктатура – форма.

 Ас.5

Калі пацікавіцца, на каго абапіраецца Лу-ка ўнутры Беларусі, мы адкрыем, што ён абапіраецца на посткамуністычную бюракратыю, часткова зь мясцовых. Але пры ўсіх абставінах у складзе гэтай групы могуць быць толькі такія людзі, якіх з-за іх эгаістычна абмежаванага сьветагляду я прапаную называць “цяперцамі” (бо жывуць яны па прынцыпе: “тут і цяпер” – “урві сёньня, а што і зь кім будзе заўтра, хай цябе не хвалюе; галоўнае, каб на твой век хапіла”).

Адносна цяперцаў Лу-ка – шырма, за якой хаваюцца эгаістычныя інтарэсы гэтай соцыяпаразітнай зграі. (Сітуацыю вобразна можна аналагізаваць з карыдай, дзе бык – гэта народ, тарэадор – цяперцы, а чырвоная ануча (капатэ) – гэта Лу-ка).

Ас.6

З-за адзначанай палітычнай сітуацыі ў Беларусі два апошнія дзесяцігоддзі адбываецца наступнае:

– наш народ шантажуецца небясьпекай страты дзяржаўнасьці (пад лозунгам “інтэграціі з Расеяй”);

– адбываецца класічны этнацыд – т.б., такая форма генацыду, калі зьнішчэньне карэннага этнасу адбываецца за кошт дэструктыўнага інфармацыйнага ўзьдзеяньня на яго (пры гэтым у інфармацыйную прастору праўдзівая гістарычная і палітычная інфармацыя не ўпускаецца, а яе месца займаюць дэзінфармацыя, хлусьлівая прапаганда ці ў лепшым выпадку адуважвальныя забаўкі). У нас вынішчаецца гістарычная памяць (уключна з памяцьцю пра герояў, важнейшыя падзеі, сімвалы), наўмысна дэградуецца агульная і нацыянальная культура (ад народных казак да нацыянальных рок-гуртоў), а найперш нацыянальная мова (амаль усе школы, абсалютна ўсе ўніверсітэты, практычна ўсе СМІ ў нас сёньня расейскамоўныя);

– усе дарослыя беларусы, якія захоўваюць хаця б рэшткі нацыянальнай сьвядомасьці, дыскрымінуюцца – звальняюцца з працы, выкідаюцца са школ ды ўніверсітэтаў (апошні прыклад – выгнаньне з універсітэтаў беларускамоўных, прадэмакратычных выкладчыкаў у Горадні);

– паступова наўмысна дэградуецца ўся вышэйшая адукацыя і навука;

– здольная моладзь, пазбаўленая персьпектывы, выціскаецца за межы сваёй Бацькаўшчыны;

– нацыянальная царква БАПЦ – таксама зацята дыскрымінуецца, амаль да нуля; абсалютная большасьць вернікаў у Беларусі знаходзяцца пад кантролем прадстаўнікоў РПЦ МП;

– народная ўласнасьць – распрадаецца, трапляе ў рукі каго заўгодна, але толькі не сьвядомых беларусаў;

– за кошт арганізаванага рэжымам зьніжэньня нараджальнасьці, а таксама з-за наступстваў Чарнобыля, зь якімі ніхто нічога ня робіць, за гады кіраваньня Лу-кі колькасьць беларусаў у Беларусі скарацілася на мільён;

– працягвае адбывацца дэградацыя прыроды.

Рэжым паступова пераўтварае беларускі народ у статак дзьвюногіх гаворачых істот, ды яшчэ падае яго як адну зь меншасьцяў – “шматнацыянальны беларускі народ” (прыклад – “Фестываль нацыянальных культур”, які праводзіцца раз на два гады ў Гародні; на гэтым “фестывалі” беларусы-літвіны займаюць месца паміж гэкамі й чувашамі…).

Ас.7

Лукашэнка і яго паслугачы падазраюцца ва ўдзеле ў заказных палітычных забойстваў. Пачаліся яны яшчэ ў 1999-м годзе. Але і ў апошнія гады ў Беларусі адбываюцца дзіўныя сьмерці буйных грамадскіх дзеячаў (напрыклад, Вайніцкі, Сідаровіч).

Ас.8

Ас.9

Такім чынам, Беларусь праз інфармацыйнае абалваньваньне народу ды вынішчэньне парасткаў нацыянальнай эліты ператвараюць у тэрыторыю тэрра інкогніта (нічыйная зямля), якую павінен запоўніць “рускій мір”.

Сярод падзей, якія дэманстуюць такое запаўненьне ў наш час, можна назваць:

– разрастаньне ў Беларусі прарасейскіх спартова-сілавых, нават узброеных, ваенізаваных арганізацый (працэс адбываецца пад адкрытым патранажам РПЦ МП); гледзячы па іх ідэалогіі й прапагандзе, фактычна адкрыта ствараюцца атрады патэнцыйных цітушак;

Ас.10

– ёсьць загад Пуціна, скіраваны расейскаму генштабу: усталяваць на нашай зямлі расейскую вайсковую авіябазу (каб у крытычны момант зь неба падалі яшчэ і “зялёныя” ці “блакітныя чалавечкі”); выкананьне яго пакуль прыпынена, але перакананы, што толькі пакуль…

Усё разам – гэта “беларуская” версія гібрыднай вайны, якая, паўтаруся, цягнецца ў нас больш за 20 гадоў…

Праўда, для больш тонкага разуменьня сітуацыі трэба ўлічваць адзін нюанс. Справа ў тым, што прадстаўнікі цяперцаў (у тым ліку і сам Лу-ка) напэўна ўсьведамляюць, што калі іх прарасейская беларусафобская палітыка пяройдзе праз пэўную мяжу, за якой Беларусь канчаткова ператворыцца з расейскай калоніі ў частку расейскай імперыі, усе яны, асабліва мясцовыя, стануць “Маскве” абсалютна непатрэбнымі. А гэта ўжо, у сваю чаргу, не патрэбна цяперцам. Даную дыялектычную супярэчнасьць апошнія вырашаюць праз тое, што здаюць “Маскве” дзяржаўныя каштоўнасьці беларускага народу… паступова (асабліва з таго моманту, як Лу-ка ўсьвядоміў, што яму ня сьвеціць абяцаны крамлёўскі трон, што такое абяцаньне было элементарнай разводкай). Тармажэньне працэсу анэксіі Беларусі – гэта “вышэйшая мудрасьць” цяперцаў…

Ас.11

Але справа ў тым, што ў сітуацыі адзначанай дыялектычнай супярэчнасьці “Масква” зьдзяйсьняе сваю стратэгію, а цяперска-лукашысцкая зграя мае магчымасьць выкарыстоўваць толькі тактычныя палітычныя хады. Як вядома, у гістарычнай персьпектыве стратэгія перамагае тактыку (цяперцы могуць разьлічваць толькі  на тое, што нешта здарыцца з самой “Масквой” да таго, як яна цалкам нібы ўдаў заглыне Беларусь…).

Бліжэйшыя ж планы імперскай “Масквы” даўно вядомыя і нават не хаваюцца. Вось мапа, прысутная ў Інтэрнэце ўжо 2 гады. Зь яе бачна, што расейскія імперцы даўно запланавалі зноў захапіць ня толькі поўнач і ўсход Казахстану, а і т.зв. “Наваросію” – паўднёвую палову этнічнай украінскай тэрыторыі, частку Эстоніі, некаторыя населеныя пункты Летувы ды Латвіі, а таксама… ўсю Беларусь – т.зв. “беларускі балкон”.

Ас.12

А вось яшчэ адна аналагічная мапа, якая прысутнічае ў сеціве больш за 3 гады. Зь яе бачна, што ў дадатак да пералічанага маскоўцы запланавалі захапіць яшчэ і частку Латвіі, а таксама падзяліць Украіну, а затым і Польшчу…

 Ас.13

Вам напэўна вядома, што расейскае грамадства гатовае падтрымаць гэтыя планы, калі яны ня будуць яму шмат каштаваць…

Што да супраціву такой палітыцы ў Беларусі, то некаторыя ў гэтай сітуацыі спадзяюцца на беларускае грамадства. Маюць права. Але…

Унутраная палітыка прамаскоўскіх цяперцаў, як я ўжо адзначыў, накіравана на дэградацыю беларускага грамадства. Іх эгаістычны разьлік зразумелы. Сацыяльнай базай любога таталітарнага рэжыму зьяўляецца не народ (які мае веды аб прынцыпах значна больш эфектыўнай арганізацыі грамадства, чым дыктатуры; які мае добрую гістарычную памяць, высокую нацыянальную сьвядомасьць і культуру), а насельніцтва, ператворанае ў здэградаваны ды атамізаваны натоўп-охлас, бо такім натоўпам лёгка маніпуляваць. Таталітарны дыктатар + охлас = класічная “сімбіятычная” пара, неабходная для існаваньня т.зв. “звышдэмакратыі” (тэрмін самаго Лу-кі, якім ён публічна апісаў свой рэжым).

Падзеі ва Ўкраіне апошніх двух гадоў дадаткова высьвецілі ўніверсальны характар такіх разьлікаў любых дыктатарскіх сіл. Адзінае, што ў альтэрнатыўнай форме – у падкрэсьленым значэньні нацыянальнага ў гістарычным палітычным прагрэсе (вось сімвалічныя ілюстрацыі, якія нават ня варта каментаваць…).

Ас.14

Ас.14а

Ас.14б

У Беларусі ж у інфармацыйнай прасторы два дзесяцігоддзі паўнаўладзіць толькі магутная прапагандысцкая машына расейскай імперыі (дарэчы, адзінкавыя ўкраінскія тэлеканалы – напрыклад, “Інтэр” – былі адключаны Лу-кам яшчэ ўвесну 2014 г.), таму абсалютная большасьць жыхароў Беларусі (ня менш за 70%) у 2014 г. публічна заяўлялі, што яны падтрымліваюць Расею ў змаганьні супраць “фашыстаў-бандэраўцаў”. Нават тое, што такое “змаганьне” адбываецца на тэрыторыі Ўкраіны (што зьяўляецца яўнай прыкметай расейскай агрэсіі, зразумелай нават малалетнім дзецям), яны не былі здольныя ўбачыць…

Такім чынам, пры захаваньні ў Беларусі тых грамадска-палітычных трэндаў, якія ёсьць сёньня (а яны вельмі інэрцыйныя, закасьнелыя), разьлічваць на пазітыўныя зьмены ні ад цяперашняга кіраўніцтва РБ, ні ад яе насельніцтва ня варта… Калі так будзе далей, “беларускі балкон” можа быць лёгка захоплены расейскай імперыяй з усімі вынікаючымі з гэтага геапалітычнымі наступствамі…

Тады застаецца апошняе – зьвярнуць увагу на… апазіцыю.

Парламенцкай апазіцыі ў Беларусі няма – ёсьць толькі пазасістэмная апазіцыя. Але і яе адразу варта падзяліць на афіцыйную і народную (нацыянальную).

Паміж двума названымі відамі апазіцыі існуюць прынцыповыя адрозьненьні па шэрагу крытэраў, але найперш па каштоўнасьцях і мэтах.

Народная апазіцыі (іначай, сапраўдная нацыянальна-дэмакратычная апазіцыя) па аб’ектыўных прычынах, якія я называў раней і назаву пазьней, нешматлікая і амаль нябачная (нават у “беларускіх апазіцыйных СМІ” пра яе практычна нічога ня кажуць; чаму так, скажу пазьней). Яна існуе ва ўмовах сталага прэсінгу ўладаў і ў асноўным за кошт мізэрных рэсурсаў, якія бяруцца зь бюджэту ўласных сем’яў… Затое ў яе ёсьць адна найістотная рыса – жаданьне шчыра служыць інтарэсам свайго беларуска-літвінскага народу.

Афіцыйная апазіцыя, наадварот, больш шматлікая і гарластая. Яна дакучліва і абсалютна бессаромна прысутнічае ва ўсіх апазіцыйных СМІ (нягледзячы на ўсе правалы сваёй дзейнасьці). Сапраўднай рэфлексіі ад яе дамагчыся немагчыма. Усе 20 гадоў “змаганьня з рэжымам” атрымлівае вялікую фінансавую падтрымку ад Захаду.

Ас.15

Пра апошную (фінансавую падтрымку) варта сказаць асобна, каб уяўляць хаця б парадак лічбаў. Вось інфармацыя, узятая з апазіцыйных жа сайтаў…

Ас.16

Бачна, што калі “Захад” кажа пра дапамогу апазіцыі ў змаганьні за “дэмакратызацыю Беларусі”, то маецца на ўвазе сумесны з афіцыйнай апазіцыяй расьпіл (і толькі за апошнія некалькі гадоў) СОТНЯЎ МІЛЬЁНАЎ даляраў… Гэтыя сродкі – істотны чыньнік ўнутрыбеларускай грамадска-палітычнай сітуацыі, які яе моцна скажае ў анамальны стан. Калі казаць радыкальна, было б лепш, каб гэтых грошай увогуле не было!..

Бо факты такія: нягледзячы на ўсе гэтыя рэсурсы (зь якіх, паўтаруся, ні я, ні мае паплечнікі – сапраўдныя нацыянал-дэмакраты – не атрымалі “ні цэнта”) на сёньня ў Беларусі, нягледзячы на 20 гадоў “змаганьня з рэжымам”, ТАК І НЯ СТВОРАНА дастаткова магутнай апазіцыйнай сілы, якая б здолела супрацьстаяць агрэсіўным планам Крамля што да нашай дзяржавы!…

Чаму?

Прычына простая да банальнасьці: таму, што афіцыйная апазіцыя ня стала ў вачах большай часткі насельніцтва Беларусі ПАЗІТЫЎНАЙ АЛЬТЭРНАТЫВАЙ прамаскоўскаму рэжыму.

Чаму ня стала? Столькі ж часу, столькі сродкаў…

А таму, што афіцыйная апазіцыя ні ў якіх асьпектах НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕ КАРЭННЫХ ІНТАРЭСАЎ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ! Яе не хвалююць сапрапраўдныя праблемы беларускай нацыі. Афіцыйная апазіцыя ўсяго толькі рэтрансьлюе на наша грамадства бачаньне будучыні краіны вачыма псеўда-ліберальных колаў цяперашняга Захаду (чые інтарэсы яна і прадстаўляе).

Аднак усе гэтыя “правы меншасьцяў” – ад нацыянальных да сексуальных, абстрактныя свабоды абстрактнага чалавека, заклікі да “мультыкультуралізму” ды “адкрытасьці грамадства”, патрабаваньні “талерантнасьці” ды “паліткарэктнасьці”, патаемнае жаданьне ўдзелу ў прыхватызацыі ўласнасьці беларускага народу і т.п. – т.б., усё тое, што афіцыйная апазіцыя прапагандуе ў якасьці вобразу “будучай дэмакратыі ў Беларусі” – каштоўнасьцямі ў вачах большасьці нашага народа не зьяўляюцца, а таму не вытрымліваюць канкурэнцыі са славутай “стабільнасьцю”, якую ўсё яшчэ забясьпечвае рэжым Лу-кі.

Калі мы зьвернем увагу на асабістыя якасьці тых, хто тусуецца ў шэрагах афіцыйнай апазіцыі й тасуецца там, нібы карты ў патрапанай калодзе, мы адкрыем, што большасьць зь іх мае самую нізкую маральную пробу. Некаторыя з гэтых людзей… проста падонкі. Горш за тое – цынікі. Многія, калі ня большасьць, небеларусы ні этнічна, ні ментальна… Яны – імітатары, якія толькі заяўляць, што беларусы…

(прыклад з атрадам “Пагоня”)

Ас.17

Ці ж могуць такія людзі па-сапраўднаму думаць пра беларускі народ?..

У выніку за гэтай апазіцыяй ні прыстойныя, ні нават простыя людзі ісьці не жадаюць…

Хто ж стварыў афіцыйную апазіцыю такой? (з такім кадравым складам, з такой ідэалагічнай накіраванасьцю, з такой фінансавай забясьпечанасьцю!)

Натуральна, пэўныя колы “Захаду”…

А як на гэтым фоне выглядае сам “Захад”?

Адказ: далёка ня лепшым чынам.

Мяркуйце самі:

– у Беларусі таталітарны этнацыдны рэжым, і найперш вынішчаецца беларуская мова. Аднак “Дойча вэле” ўжо шмат гадоў як вяшчае на Беларусь… па-руску; сёньня ідзе гаворка, што спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” (трансьлюе свае праграмы з Польшчы) можа быць пераведзены таксама на рускую мову; і нават радыё “Свабода”, “Свабодная Еўропа” і “Голас Амерыкі” пачынаюць сумесны тэлепраект “Настоящее время”, які будзе вяшчаць у т.л. на Беларусь па-руску;

– у Беларусі выкідаюць з ВНУ беларускамоўных ды проста дэмакратычна настроеных выкладчыкаў і студэнтаў, а ў той жа час “Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт”, які створаны ды фінансуецца Захадам, знаходзіцца ў Вільнюсе і нібы павінен стаць калі не паратункам для выключаных выкладчыкаў ды студэнтаў, дык хаця б узорам акадэмічных свабод і дэмакратызму, наадварот становіцца ўзорам чагосьці супрацьлеглага…; ад пачатку заснаваньня ЕГУ ў 1992 годзе яго рэктарам быў пастаўлены рускі чалавек – Анатоль Міхайлаў, які, як і Лу-ка, ненавідзеў беларускую мову, а летась яшчэ і звольніў зь ЕГУ апошніх беларускамоўных выкладчыкаў…;

Ас.18

– у Беларусі назіраюцца самыя розныя формы дыскрымінацыі патрыятычна настроеных беларусаў, адбываецца этнацыд (адна з форм генацыду), а калі ў Беларусь прыязджаюць з Захаду якія-небудзь заходнія праваабаронцы, яны цікавяцца толькі праблемамі габрэяў, геяў ды палякаў

– і г.д.

У выніку атрымліваецца: Масква разглядае Беларусь як сьферу сваёй палітыкі – палітыкі расейскага ТЭРЫТАРЫЯЛЬНАГА ІМПЕРЫЯЛІЗМУ, а Захад – усяго толькі як тэрыторыю, дзе павінна зьдзяйсьняцца яго палітыка…

Асобна з нагоды заходняга ўплыву на Беларусь трэба сказаць пра польскі імперыялізм.

У ХХ стагоддзі палякі разам з расейцамі ўжо двойчы дзялілі Беларусь.

Спачатку Беларусь была падзелена Леніным і Пілсудскім (Рыжская дамова 1921 года). Як нашы дзяды ацанілі гэты акт, бычна з тагачаснай карыкатуры.

Ас.20

Затым у 1945-м гэтыя дзьве імперскія нацыі зноў падзялілі Беларусь – палякі з рук Сталіна ўзялі сабе нашу Беласточчыну. Беларусь стала адзінай краінай-пераможцай у Другой Сусьветнай Вайне, якая страціла частку сваёй тэрыторыі. За 70 гадоў, якія прайшлі з таго часу, на Беласточчыне колькасьць тых, хто прызнае сябе беларусамі-літвінамі, зьменшылася ў 10 разоў. Там адбываўся ўсё той жа этнацыд карэннага беларуска-літвінскага этнасу ў выкананьні палякаў!

Ас.21

Калі вы думаеце, што афіцыйная Польшча сёньня спачувае беларусам у сувязі зь ціскам расейскай імперыі на нас, вы моцна памыляецеся. На справе вядучыя польскія колы выкарыстоўваюць сітуацыю этнацыду ў Беларусі ў сваіх эгаістычных інтарэсах:

– у касьцёлах на тэрыторыі заходняй Беларусі па-ранейшаму актыўна ідзе намаўленьне хлусьлівай прапагандэмы: “ты  каталік, значыць, ты – паляк!”; гэты механізм апалячваньня карэннага беларуска-літвінскага этнасу дзейнічаў апошнія стагоддзі, дзейнічае і сёньня;

– у Польшчы і на тэрыторыі заходняй часткі Беларусі не супыняецца выкарыстаньне выразу “Крэсы всходне” (з кантэкстам, што гэта – частка Польшчы, якая павінна быць у яе складзе). Пад “Крэсамі” маюцца на ўвазе беларускія этнічныя тэрыторыі, пераданыя Леніным у 1921 годзе Польшчы – трэць сучаснай Беларусі;

– па ўсім сьвеце (а зрэдку і ў самой Беларусі) палякі заяўляюць, што гарады заходняй Беларусі – гэта польскія гарады (“Гродно – то польске място!”);

– у заходняй Беларусі сёньня шмат агентаў прапольскага ўплыву ў мясцовых органах улады і ў шэрагах “беларускай апазіцыі”; у выніку, абсалютная большасьць г.зв. “беларускіх апазіцыянераў” нават рота не адкрывае па пытаньні польскага імперыялізму;

– з 2008 г. у Беларусі дзейнічае праславутая “Карта паляка”; дзякуючы ёй (на фоне гаротнага матэрыяльнага стану, да якога прамаскоўскі рэжым Лу-кі давёў наш народ) многія беларусы перапісваюцца “на палякаў”; гэта асабліва масава адбываецца на тэрыторыі заходняй часткі краіны.

Ас.22

Такім чынам, абагульняючы, са шкадаваньнем трэба сказаць, што сітуацыя ў Беларусі сёньня – гэта вынік уплываў на яе ня толькі расейскай імперыі, а і “ліберальнага” Захаду.

Што трэба рабіць, каб планы расейскай імперыі ў дачыненьні да Беларусі ня зьдзейсьніліся?

Павінны адбыцца кардынальныя зьмены па трох стратэгінчых кірунках:

  • Патрэбны прынцыпова іншыя кадры ў беларускай апазіцыі – нацыянальна-сьвядомыя, сумленныя, годныя, зьмястоўна-дэмакратычныя.
  • Патрэбна ідэалагічна іншая прапанова беларускаму народу што да яго будучыні, нашмат больш каштоўная для яго.
  • Патрэбна шчырае інтэр-нацыянальнае супрацоўніцтва паміж народамі геаграфічнага цэнтру Еўропы ў змаганьні з агульнымі дэструктыўнымі выклікамі ў сёньняшні гістарычны час.

Дзякуй за ўвагу.

18 каментарыяў

  1. ліцьвін з Полацка кажа:

    Неяк ад суму аж дурна стала.Пасля такіх чытанняў я п’ю.

    • Рэдакцыя кажа:

      Можаце не чытаць, але кіньце піць…
      Беларусы-ліцьвіны заўсёды мусяць быць цьвярозымі, бо нас чакаюць вялікія справы!

  2. ліцьвін з Полацка кажа:

    Дык ўжо патрэбна пачынаць,бо скора і захопліваць не будзе каго. Дзяцей возяць да расеі на вайсковыя гульні,ў Беларусі кубло казачча ды іншых пачвар,а мы сядзім ды па клавішах лязгаем. Дык як не піць?

  3. Антызомбі кажа:

    Спадарства! Калі вы пішаце пра “грошы апазыцыі”, дык ведайце, што 90% сродкаў, выдзеленых на “дэмакратыю ў Беларусі” нават не заходзяць у краіну. Усе яны збольшага асядаюць у тых краінах, якія іх і выдзяляюць. У офісах “інстытутаў”, фондаў, NGO і гэтак далей. Тое, што трапляе сюды – абсалютны мізер. Напрыклад, Польшча выдаткавала 17 млн. Але ж яны пайшлі на Белсат, праграму Каліноўскага і розным “інстытутам усходнім”, то бок засталіся ў Польшчы…

    І так усе. Амерыканскія грошы застаюцца ў галоўных офісах NDI, IRI, NED, якія дзесяцігоддзямі “дапамагаюць Беларусі”, частка асядае ў розных польскіх, чэскіх, славацкіх, літоўскіх Фондах і НДА, што таксама шчыруюць “для Беларусі” і толькі крохі трапляюць сюды. Думаю, шмат каму вядомы персанаж – Павал Казанэцкі, што зрабіўся мільянэрам на “дапамозе беларусам”.

    Але, існуюць і ў нас гнюсныя персанажы, якія кралі і крадуць мільёнамі. Гэта, найперш, банда пад назовам “Хартыя”: у 2001 скралі амерыканскую дапамогу на выбары. Сума – больш за 1,2 мільёны. Тады быў узняўся вялікі скандал, але, тым не меньш, уся хеўра з камфотрам разьмясцілася ў варшавах і лонданах.

    Сёння найвялікшым злодзеем ёсьць кантора “Кансорцыюм “Еўрабеларусь””. Чым канкрэтна яны займаюцца – ніхто не ведае, але штогадовае фінансаванне іх складае больш за мільён даляраў (дадзеныя ёсць у вольным доступе). Галавою гэтай банды ёсць спадар Мацкевіч (метадолух, прабач Божа), які і кіруе працэсам паспяховага асваення “дапамогі”.

    Другія ненажэрцы – гэта групоўкі “праваабаронцаў”, якія таксама маюць магчымасці для распілаў адносна вялікіх бюджэтаў.

    Больш вялікіх сродкаў у РБ не атрымлівае ніхто. Але дзейнасць сп. Мацкевіча я Рэдакцыі раю даследзіць – персанаж гэты ў нас недаацэнены, як і шкода, якую ён робіць.

    • Рэдакцыя кажа:

      “тым не меньш, уся хеўра з камфотрам разьмясцілася ў варшавах і лонданах”.

      Сама, ці ёй нехта дапамог разьмясьціца і працягвае дапамагаць ва ўсім?
      Калі нехта, дык хто?!

      • Антызомбі кажа:

        Як хто? – тыя ж “спонсары”, што дзесяцігоддзямі “асваіваюць” грошы на дапамогу беларускай дэмакратыі. Правераныя таварышы напішуць гранцік, асвоюць, напішуць добрую справаздачу – і спонсар пры справе, бо дапамагае….

        • Рэдакцыя кажа:

          Вось і заяўлена: “Такім чынам, абагульняючы, са шкадаваньнем трэба сказаць, што сітуацыя ў Беларусі сёньня – гэта вынік уплываў на яе ня толькі расейскай імперыі, а і “ліберальнага” Захаду”.
          Так?

          • Антызомбі кажа:

            не “ліберальнага Захаду”, бо ён абсалютна розны, а карумпаваных прайдзісветаў у структурах, што мусяць дапамагаць развіццю дэмакратыі.

          • Мандарын кажа:

            А с себя вы ответственность за ситуацию в Беларуси снимаете, змагары?:)) Все кругом у вас виноватыя. И Россия, и Запад, и США, и поляки, и даже евреи, си речь сионисты. А вот Вы никогда и ни в чем не виноватые. Смешно, спадар Островский, читать вашу галиматью.

            Я уж молчу о том, что значение термина “колония”, которое вы, кстати, не знаете, никак не соответствует к Беларуси. Вассал России- да. Но не колония.

            Ай, не лезли бы вы в политику. Может по части медицины вы чито и петрите, но по части истории, политики вы просто дилетант. Обозвать всех соседей врагами, значит потерять возможности на политику, которая есть “искусство возможностей”. Вы же всех только настроили против вашей маргинальной группки. Посему и смешно.

  4. Akapel кажа:

    “народная ўласнасьць — распрадаецца, трапляе ў рукі каго заўгодна, але толькі не сьвядомых беларусаў”

    Што тут разумееца пад “народнай уласнасцю” ? Сацыялiстычная народная уласнасць часоу СССР? Цi дзяржауная уласнасць “сацыяльнай дзяржавы” А.Лукашэнка ?

    У абодвух выпадках пытанне, а што замiнае “cьвядомым беларусам” не выпускаць гэную уласнасць з сваiх рук ?

    • Рэдакцыя кажа:

      што замiнае “cьвядомым беларусам” не выпускаць гэную уласнасць з сваiх рук ?

      Замінае ўсё тое ж… А калі казаць больш дакладна, то ўсё тыя ж…

  5. Павел Біч кажа:

    Шаноўныя, ў клініку меня не паклалі. так што буду прысутнічаць на сайце і далей. На сайце выстаўлена ужо шмат вельмі каштоўных і дакладных артыкулаў пра сітуацыю ў нашай краіне і якая краіна павінна быць. Давайце цяпер зробім наступны крок і памяркуем што трэба рабіць, каб здейсніць нашые мары. аб нармалёвай дзяржаве. Напрыклад, Каму і на Каго пісаць скаргі, як адрозніць ў апазіцыі дурняў ад агентаў улады і правакатараў, як апошніх адхіліць ад кіраўніцтва апазіцыяй. Як павінна змяніцца тактыка і стратэгія апазіцыі,з чым звяртацца да людзей, як ставіцца да спантанных страйкаў, якія могуць быць пры надыходзячым эканамічным крызісе і г.д. Варта пісаць як мага болей канкрэтна.

  6. Павел Біч кажа:

    Адразу відаць што Мандарін інтэлектуальная шэрасць. Відаць, бедняжка, аблажыўся Справачнікамі, Энцэклапедыямі і лістае іх лістае, каб вызначыць дакладна ці мы вассалы Масквы. ці мы яе калонія. Дурань, вассальные краіны залежаць ад іншай толькі ў знешняй палітыцы. а ўнутры у іх мае месца свая Культура. У калоніях пануе чужая культура і гэтага дастаткова каб ва усіх сферах жыцця – знешняй палітыцы. унутраной. прамысловасці, адукацыі. культуры… панавала Дзяржава-Метраполія, народ меў комплекс непаўнавартасці у яго была паралізаваная Воля, гэта значыць каб ён быў суцельным Халопам. Тое што нашы ідыёты з апазіцыі верашчаць што у нас дыктатура сведчаць што яны абсалютные дурні. Усе дыктатуры спрэс нацыяналістычны і чужые культуры там не пануюць.

    • Мандарын кажа:

      … тут былі неэтычныя выказваньні.
      – – –
      выдалены рэдакцыяй.

      • Мандарын кажа:

        Коло́ния (лат. colōnia «поселение»[1]) — это зависимая территория, находящаяся под властью иностранного государства (метрополии), без самостоятельной политической и экономической власти, управляемая на основе особого режима. Зачастую колониальный режим не предоставляет права граждан населению контролируемой территории, сравнимые с правами граждан метрополии. При этом граждане метрополии пользуются в колониальных территориях большей властью и привилегиями, по сравнению с коренным населением.

        Как там Ирландия? Колония Англии? А США? Австралия, Канада? Они ж по культуре англоязычные, как и Англия? Не, дед, иди ты лучше к внукам.:))

  7. Siarhiej кажа:

    Вось гэтыя трапныя словы прыцягнулі маю ўвагу, дакладна напісана:

    “Тармажэньне працэсу анэксіі Беларусі – гэта “вышэйшая мудрасьць” цяперцаў…”
    “Таталітарны дыктатар + охлас = класічная “сімбіятычная” пара … ”
    “… патаемнае жаданьне ўдзелу ў прыхватызацыі ўласнасьці беларускага народу … “

  8. Толстокот кажа:

    Тут быў абразьлівы каментар расейскай жывёлінкі, імя якой калісьці стане вядомым, у адрас трох пажылых і паважаных людзей.
    Выдалены рэдакцыяй.

  9. Мандарын кажа:

    https://www.youtube.com/watch?v=-3n4N6sa7PU

    К редакции.

    Обсудим? В отдельнйо ветке? Вроде есть о чем поговорить?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы