nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Эстрэміст? Нацыст? Ісламіст? Значыць – беларускі нацыяналіст…”

6 жніўня, 2016 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

НацыяналістАдразу пасьля таго, як расейскім імперцам засьвярбіць на каго-небудзь чарговага напасьці, яны пачынаюць прыдумваць, як да новай ахвяры дачапіцца (сінонімы: прыдалбацца, дакалупацца і г.д.). Прычына ўсім даўно вядомая – як аднойчы здуру прагаварыўся воўк ягняці: “прычына ў тым, што хочацца мне есьці”. Але такое прызнаньне – рэдкае выключэньне. Расейскія імперцы праўду пра нясьцерпны сьверб свайго імперскага інстынкту ня скажуць ніколі. Будуць прыдумляць любыя зачэпкі, заяўляць абы што, але толькі каб не агаліліся і сталі бачнымі ўсім іх драпежныя імперскія іклы… Зачэпкай для нападу на Грузію ў расейцаў быў “уціск асецін”. Для нападу на Чачню, Малдову, Украіну – “уціск рускіх”. Сёньня тое ж заяўляецца пра Прыбалтыйскія краіны (https://nashaziamlia.org/2016/07/28/8703/#more-8703). Гэты шматкроць паўтораны прыём, зкапіяваны з блатных разборак, выглядаў бы сьмешна, калі б ня быў прадвесьнікам вялікіх праблем для адпаведных народаў… Сёньня зьявіліся першыя прыкметы жаданьня расейскіх імперцаў дачапіцца да беларусаў-літвінаў (два такіх факты выстаўлены ніжэй). Што гэта: сімптомы магчымай бяды на гэты раз для нас?

1.

Першы факт мы ўзялі адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=174526. Падаем яго ў скарочаным і нязначна адрэдагаваным выглядзе.

 

У РАСЕІ ХОЧУЦЬ ПРЫЗНАЦЬ БНФ І «МАЛАДЫ ФРОНТ» ЭКСТРЭМІСЦКІМІ АРГАНІЗАЦЫЯМІ ЗА «АСАБЛІВУЮ РУСАФОБІЮ»

Зьміцер Панкавец

Зь незвычайнай ініцыятывай выступіў дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Вадзім Салаўёў ад КПРФ (гл. фота ў пачатку матэрыяла). Ён зьвярнуўся да генеральнага пракурора Расеі Юрыя Чайкі з прапановай вывучыць дзейнасьць Партыі БНФ і «Маладога фронту».

Салаўёў адзначыў, што «гэтыя арганізацыі вылучаюцца асаблівай русафобіяй і ўсхваляюць злачынцаў часоў Другой сусьветнай вайны». «Падобных фактаў можа хапіць, каб прызнаць гэтыя арганізацыі экстрэмісцкімі на тэрыторыі Расеі  <…> Многія беларускія нацыяналісты ўжо былі заўважаныя ў шэрагах сумніўных фармаваньняў, якія вядуць баявыя дзеяньні на Данбасе. Ваююць, вядома, за Кіеў», — заявіў дэпутат.

Расейскі палітык зазначае, што да нядаўняга часу беларускія нацыяналісты былі «траваеднымі», аднак падзеі ва Украіне іх натхнілі.

У якасьці абуральных прыкладаў Вадзім Салаўёў прыводзіць тое, што сябры «МФ» выходзілі на Дзень Волі з партрэтамі Міхася Вітушкі і ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага

(канец цытаваньня матэрыяла Зьміцера Панкаўца)

 

2.

Другі прыклад адсюль: https://www.google.by/?gws_rd=cr&ei=VjYWU8fJBsSWtAaJx4C4Cw#q=%D0%98%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%BC%D0%B8%D0%B7%D0%B0%D1%86%D0%B8%D1%8F+%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE+%D0%BD%D0%B0%D1%86%D0%B8%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D0%B8%D0%B7%D0%BC%D0%B0:+%C2%AB%D0%9B%D0%B8%D1%82%D0%B2%D0%B8%D0%BD%C2%BB+%D0%B8+%C2%AB%D0%9C%D0%BE%D0%B4%D0%B6%D0%B0%D1%85%D0%B5%D0%B4%C2%BB+%D0%BD%D0%B0+%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%BF%D0%B5+%D0%B4%D0%B6%D0%B8%D1%85%D0%B0%D0%B4%D0%B0+%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%82%D0%B8%D0%B2+%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%81&btnK=%D0%9F%D0%BE%D1%88%D1%83%D0%BA+Google. Падаем яго цалкам у перакладзе.

 

ІСЛАМІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛІЗМУ: «ЛІЦЬВІН» І «МАДЖАХЕД» НА СЬЦЕЖЦЫ ДЖЫХАДУ СУПРАЦЬ РАСЕІ

Кірыл Авер’янаў-Менскі – ураджэнец Беларусі, рускі

Нацыяналіст 2Адразу пасьля выбухаў у аэрапорце Бруселя ў сакавіку гэтага [2016-га] года прадстаўнікі расейскіх сьпецслужбаў перадалі ўладам Бельгіі інфармацыю пра тое, што да тэракту, магчыма, датычныя ўраджэнцы Беларусі – браты Доўбаш. Па даных сілавікоў, 27-гадовы Аляксей Доўбаш першым прыняў іслам і пачаў зносіцца з радыкаламі. Пад уплывам Аляксея радыкальнымі плынямі ісламу стаў цікавіцца яго малодшы брат – 23-гадовы Іван. Абодва маладыя чалавекі, па некаторых зьвестках, прайшлі баявую падрыхтоўку на тэрыторыі, захопленай групоўкай «Ісламская дзяржава» (забароненая ў Расеі арганізацыя), пасьля чаго вылецелі ў ЕЗ. Пазьней інфармацыя аб [магчымай] датычнасьці беларусаў да брусельскіх тэрактаў не пацьвердзілася, але пры гэтым у беларускім КДБ паведамілі, што ведаюць пра існаваньне братоў-мусульман Доўбаш і трымаюць іх на алоўку.

Здавалася б, іслам, тым больш радыкальны – вельмі далёкае ад беларусаў рэлігійнае вучэньне. Аднак у апошні час усё больш беларусаў (у тым ліку беларускіх нацыяналістаў) заяўляюць аб сваёй прыхільнасьці вучэньню прарока Мухамеда.

Мабыць, самым вядомым на сёньняшні дзень беларусам-мусульманінам зьяўляецца Данііл Ляшук па мянушцы Маджахед – былы баец падраздзяленьня «Тарнада», які ваяваў у Данбасе супраць апалчэньня Наваросіі (гл. фота ўверсе). У верасьні 2015 г. Маджахед быў затрыманы ўкраінскімі праваахоўнымі органамі па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні катаваньняў і гомасексуальных згвалтаваньняў жыхароў Луганскай вобласьці. Як заявіў галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціёс, Ляшук «вызнае каштоўнасьці экстрэмісцкай арганізацыі “Ісламская дзяржава”».

Да сваіх 19 гадоў Данііл Ляшук пасьпеў пабываць футбольным фанатам, стрэйтэйджэрам, нэанацыстам і, нарэшце, мусульманінам пад імем «Данія аль-Такбір». Будучы выхадцам з Брэста, ён некаторы час жыў у Севастопалі. Пасьля вяртаньня Крыма ў склад Расеі Ляшук абвясьціў рускім джыхад, прыняўшы ўдзел у карнай аперацыі на Данбасе.

Выпадак Ляшука не ўнікальны. У траўні гэтага года ў Маскве быў затрыманы 24-гадовы Іван Сопаў (вядомы ў віртуальнай прасторы як Генрых Літвін) – адміністратар груп “Гістарычныя і палітычныя спрэчкі» і «Балта-Чарнаморскі саюз» у сацыяльнай сетцы «УКантакце». Сопаў нарадзіўся ў Смаленскай вобласьці і да нядаўняга часу пазіцыянаваў сябе ў якасьці беларускага нацыяналіста. Па папярэдніх дадзеных, некалькі месяцаў таму Сопаў прыняў іслам, адгадаваў вахабісцкую бародку і стаў выношваць план паездкі ў Сірыю для ўдзелу ў баявых дзеяньнях на баку «Ісламскай дзяржавы».

Нацыяналіст 3Да гэтага Літвін, як і Маджахед, быў заўзятым украінафілам і палаў пякучай нянавісьцю да «маскалёў, якія акупавалі частку ўкраінскай тэрыторыі». На старонцы гурта «Балта-Чарнаморскі саюз» ён заклікаў пражываючых у Расеі беларусаў «рэзаць галовы рускім сьвіньням» і «забіваць маскалёў», а таксама заяўляў пра неабходнасць вярнуць Крым Украіне. Яго пост, датаваны кастрычнікам 2015 года, стаў падставай для распачынаньня ў дачыненьні да «сьвядомага» мусульманіна крымінальнай справы па ч. 1 арт. 282 КК РФ. Пры ператрусе супрацоўнікамі ЦПЭ МУС Расеі ў Сопава былі канфіскаваныя нямецкія патроны да вінтоўкі Karabiner 98k, сьцягі і плакаты нацысцкай Нямеччыны, афіцэрскі кіцель СС, а таксама літаратура нэанацысцкага зьместу. Мабыць, радыкальны іслам у сьвядомасьці Літвіна мудрагелістым чынам спалучаецца з нацысцкай ідэалогіяй.

З чым зьвязана настолькі прыкметная «ісламізацыя» беларускага грамадства? Чаму ў радыкальны іслам сыходзяць нават беларусы-нацыяналісты? Як уяўляецца, прычына ў тым, што беларускі нацыянальны праект не задавальняе ідэалагічным запытам значнай колькасці беларусаў. Да прыкладу, складана сур’ёзна называць роднай мовай тую, на якой ты не размаўляеш, або прызнаваць «сваімі» літоўскага князя Міндоўга з польскім каралём Казімірам і пры гэтым лічыць «чужымі» рускіх імператараў Аляксандра і Мікалая. У параўнаньні зь «беларушчынай» радыкальны іслам – куды больш лагічнае і несупярэчлівае вучэньне. Пры гэтым закладзеная ў ідэі беларускай самасційнасьці нянавісьць да велікарусаў цалкам можа здабыць рэлігійную афарбоўку, стаўшы нецярпімасьцю да «кафіраў» [на ўсялякі выпадак адзначым: усё ў гэтым абзацы – ня больш чым выдумлялкі расейскага імперскага прапагандыста. – Рэд.].

Акрамя таго, сваю ролю грае той факт, што пасіянарнасьць і калектывізм мусульман выглядаюць вельмі выйгрышна на фоне млявага і атамізаванага беларускага грамадства. Так, сябра зборнай Беларусі па зьмешаных адзінаборствах Эдуард (Расул) Муравіцкі, які прыняў іслам, у адным са сваіх інтэрвю заявіў: «Я заўважыў – усё больш этнічных беларусаў прымаюць іслам. Вядома, у кожнага свае матывы, але, мне здаецца, ёсьць адзін агульны чыньнік: людзі маюць патрэбу ў падтрымцы, адзінстве. І іслам гэта дае. Вось прыклад: звычайны “гоп-стоп” на вуліцы – хтосьці “зачапіў” беларуса. І што зробяць мінакі? Ня будзем падманваць сябе – большасьць зробіць выгляд, што нічога не здарылася і паскорыць крок. А ты паспрабуй зачапіць мусульманіна, калі побач будуць яго браты па веры – адразу зьбяжыцца народ і адаб’е свайго!» [такімі беларусаў-літвінаў для сваіх злачынных мэт увесь час рабілі расейскія імперцы; цяпер на іх насоўваецца “аддача”… – Рэд.]

29 ліпеня ў Менску адбудзецца афіцыйнае адкрыцьцё саборнай мячэці, у якой адначасова змогуць маліцца больш за 1,5 тысячы чалавек і якая стане адной з найбуйнейшых ва Ўсходняй Еўропе. Як паведамляецца, фінансаваньне будаўніцтва першага ў беларускай сталіцы мусульманскага дома малітвы ажыцьцяўляла Савудаўская Арабія – дзяржава, якая спансуе ісламскіх радыкалаў па ўсім сьвеце. Характэрна, што на сайце толькі што пабудаванай мячэці ўсіх жадаючых ужо запрашаюць пагуляць пасьля намазу ў пейнтбол.

Складана сказаць, ува што выльецца набіраючы сілу беларускі ісламскі рух. Наўрад ці ён зможа праявіць сябе як сур’ёзная палітычная сіла ў агляднай будучыні. Аднак у персьпектыве радыкальныя беларусы-мусульмане цалкам могуць заняць перадавыя пазіцыі сярод прыхільнікаў «незалежнасьці»  [а што, Белерась не незалежная дзяржава? – Рэд.] і пераняць у местачковых нацыяналістаў частку іх міфалогіі, зьвязанай зь ВКЛ. Бо вядома, што вялікія літоўскія князі спрыялі засяленьню тэрыторыі Белай Русі татарамі-мусульманамі, і першая мячэць у Менску зьявілася яшчэ ў 1599 годзе. Ёсьць нават беларускі арабскі алфавіт, які сыходзіць каранямі ў літоўскую даўніну. У сувязі з гэтым, нельга выключаць, што празь нейкі час лозунг «Алах Акбар!» стане такім жа сімвалам беларускай самасційнасьці, як «Жыве Беларусь!»

3.

Ад рэдакцыі.

Такім чынам, маем расейскія дывізіі каля ўсходняй мяжы Беларусі, а ўнутры краіны – некалькі расейскіх вайсковых базаў ды тысячы ўзброеных “праваслаўных казакоў”, арганізаваных у сотні нейкіх незразумелых “вайскова-патрыятычных клубаў” і гатовых у любы момант ператварыцца ці ў цітушак, ці ў “зялёных чалавечкаў” (гл. informnapalm.org). А цяпер яшчэ дадаткова ў інфармацыйнай прасторы пачалі зьяўляцца першыя спробы наперад накінуць чорны прапагандовы цень на тых беларусаў-літвінаў, якія могуць увайсьці ў сілы будучага супраціву расейскай імперскай агрэсіі. Іх маскалі-імперцы, як вы бачыце, ужо сёньня ня толькі нацягнута абзываюць “нацыяналістамі” (што, па іх разуменьні, ёсьць рысай негатыўнай), а і па законах чорнай прапаганды заранёў абвальваюць у дзёгці ды пер’і “русафобіі”, “эстрэмізму”, “нацызму”, “ісламізму”…

Ці не азначае адзначанае, што маскалі-імперцы пачалі падрыхтоўку да нейкай сваёй чарговай пакасьці, прызначанай на гэты раз ужо для нашага народу?

 

 

14 каментарыяў

  1. С.Высоцкі кажа:

    Рэдакцыя вельмі карэктна зрабіла падборку…
    Сябры, РЭЧАІСНАСЬЦЬ НА ПАРАДКІ ЖАХЛІВЕЙШАЯ!
    Увогуле тон да беларусаў сярод імперскай публікі зьнічтажальны! Калі ёсьць сілы паглядзіце імперскія сайты, там такое г…но ільецца, “не народ”, “калхозьнікі”, “бульбасрачы”…
    Яны не лічылі і не лічаць беларусаў паўнавартаснай нацыяй, і, па-расейску, каб даказаць гэта – гатовыя перабіць усіх беларусаў, ці адправіць у СІбір,што яны шматкроць ужо тварылі. (у Сібіры ці не кожны чацьвёрты мае беларускую кроў)…
    Адносная паблажлівасьць выкліканая адным, тут узгаданым, “БЕЛАРУСКІЯ НАЦЫЯНАЛІСТЫ – ТРАВАЯДНЫЯ ІСТОТЫ”, ня здатныя ні сябе абараніць, ні сваіх дзеўчын…
    Яны зьдзекліва ставяцца і да МФ і да БНФ, чытаю гэта на іхных каментарах, называюць іх “п…дарамі”…
    ТОЛЬКІ ПА ТОЙ ПРЫЧЫНЕ, ШТО З ЧАСУ ДОСЫЦЬ ВАЛЯВОЙ БАРАЦЬБЫ МОЛАДЗІ З РНЕ, АНІВОДНАЯ БЕЛАРУСКАЯ СТРУКУТУРА НЕ АРГАНІЗАВАЛА І КОЛЬКІ ДЗЯСЯТКАЎ МАЛАДЗЁНАЎ, ДЫ НЕ АДМЯНЦЕЛІЛА НЯПРОШАНЫХ ГАСЬЦЕЙ…
    Той жа “начны” дурань на матацыкле,А.Залдастанаў куражыўся да падскудства, але апазіцыянеры ўсё праглынулі.
    Вось пакуль беларусы будуць каўтаць смаркачы – маскалі будуць ставіцца як да г..

    Да ўкраінцаў зусім па-іншаму, ненавідзяць, гатовыя забіваць, але паважаюць ды пабойваюцца!
    Там Залдастанаву першы ж падлетак дзе небудзь на памежнай Сумшчыне засадзіў бы калом па ілбу, нягледзячы на наступствы…

    • Мікола кажа:

      А што вы прапаноўваеце?

      Набіць морду журналістам СіП & Регнум ?
      Кінуць тортам у Задастанава падчас сустрэчы з Макеем ?

      Вы надта добрай думкі аб украінцах. Украінцы 3 гады таму назад прымалі Задастанавых з хлебам-сольлю… А ў 2010 г. самі аддалі маскалём Крым, дазволіўшы знаходзіцца ў любым пункце паўвыспы. Палова ўкраінцаў ня хоча вяртаньня Крыму. Ды там платніцкіх і захарчанак кожны пяты.

    • Мікола кажа:

      Паб’ем мы якіх-небудзь грамадзянаў Расеі – і што мы хочам выклікаць? Разгром беларускіх асяродкаў сіламі ВВХ і яго мясцовага шклоўскага днраўца ?
      Што можна было такога некрымінальнага ўчыніць на канцэрце Салаўёва ?
      Нагадаю, што асобы, што ўжываюць сілу, не прызнаюцца вязьнямі сумленьня і не становяцца прадметам перамоваў.

    • Толстокот кажа:

      Эка раскукарекался…

      Далей выдалена, рэд.

  2. Павел Біч кажа:

    Здаецца, ані адна рэлігія не прызнае адраджэнне Хрыста пасля яго пакаранняі на крыжы, а таксама выпадкі ажыўлення Лазяра і іншых. Здаецца гэта (ажыўлення пасля смерці) ужо перабор. Як што з хрысцыянаства выкінуць гэтую магчымасць ажыўлення памерлых, то здаецца розніца між хрысцыянствам і ісламам стане незначнаю. Праўда яны сільна разняцца рытуалам, г.з. эстэтікай, але мастацкіе густы легка зменяюцца.
    Есць мненне украінскага гісторыка Е. Сытніка, што шляхта Польшчы і ВКЛ, і пагатоў украінскіх казакаў, мелі тюрскіе карэння. Для абгрунтавання гэтага ён прыводзіць незвычайна вялікі адсодак шляхты ў РП – да 10%,- у той час як ў астаніх краінах, нават такіх як Францыя, з яе векавым рыцарствам – іх колькасць не превышала 1%. І да таго ж – дабаўлю я – шляхта і знаць апраналася ў тюрскі касцюм, да самага 19 ст.
    Ну а як што , скажам, Турцыя паабяцае нам незалежнасць ад Расеі ў абмен на ісламізацыю Беларусі, ці пагадзіцеся вы з такім варыянтам захавання нашай нацыі?
    Што такое ІДзіл? Гэта вайна іслама з хрысцыянствам? Вайна Вернікаў ў Бога супраць атэістаў і лібералаў (увага сп. Астройскі, вось хто знішчыць ліберастаў)? Ці гэта вайна Бедных і Безпраўных супраць Багатых? Дарэчы так лічыць расейскі філосаў Дж. Гейдар м расейскі палітык і сацыёлаг Караганаў.
    Ну а чаму беларускасць не нараджае нацыяналістаў, і чаму яна ёсць з’ява звышфальшывая ( і таму шмат каму прыходзіцца станавіцца літвінамі і нават мусульманамі), я аб гэтым даўно пішу.

  3. Siarhiej кажа:

    Расейскія шавіністы “лепяць” абы што, бздуру і спадзяюцца што на кагосьці гэта паўплывае. Трындзяць аб нашай нікчэмнасьці і сваёй велічы. Але ні па чалавечай якасьці (IQ, працягласьць жыцця, …), ні ў тэхналогіях, ні па заробках, … не праўзыходзяць іншых азіятаў кітайцаў ці турак, а тым больш эўрапейскія народы. Маскоўская “веліч” трымаецца на прапаганде, падобна таму як іх спартоваыя дасягненьні на допінгу.
    Палітыка этнацыду, якую 22 гады праводзіць Лу-ка, значна аслабіла наша грамадства і гэта спакушае Маскоўскую арду на агрэсію.

  4. Павел Біч кажа:

    Сп.Сп. Высоцкі і Сяргей, вы цалкам правільна аценваеце сітуацыю што у нас адбылася – разгром апазіцыйнага руху і параза адраджэння. Я запытаў у сп. Мурашкі як ён ставіцца да літвінства. Ён адказаў, што гэта справа не аднаго пакалення і што ёсць больш актуальныя справы, напрыклад, захавання незалежнасці. Адказ вельмі вельмі тыповы. Вы таксама думаеце? Але як захаваць незалежнасць не маючы ніякога уплыву на уладу? Можа пайсці ў народ з прапагандай нашай Велічы ў мінулым. Так скацаць, пачаць сароміць. Як саромяць хуліганістага падлетка прыкладам бацькоў і дзядоў, якія, маўляў, не былі хуліганістымі (хаця на самой справе яны былі яшчэ больш хуліганістымі. (ў гэтым прызначэнне Гісторыі; і усе народы такім прыёмам карыстаюцца; толькі нашы апазіцыянеры так кепска думаюць пра свой народ, для якога маўляў на першым месцы каўбаса) Цяпер у нас ані каўбасы, ані сваёй культуры.

  5. Павел Біч кажа:

    Здраствуйце тав. Мурашка. і паспрабуйце перайсці з хрысцыянскага атэіста, хрысцыяніна ці паганца (як што вы ім з’яляецеся) ў іслам. ў індуізм ці ў будызм. І першае што ад вас запатрабуюць гэта адмовы ад вашага цяперашняга імя Яўген (да і прозвішча) на нешта адпаведнае новай Вере. Без гэтага новую веру і новую Свядомасць вы не атрымаеце. Няўжо вы і гэтага не ведаеце? Што імя моцна уплывае на свядомасць.

  6. С.Высоцкі кажа:

    Любая палітцярпімасьць і паліткарэктнасьць мае межы.
    Мы не заклікаем уласна кіраўніцтва БНФ ці МФ браць у рукі доўбні ды спавядаць маскоўскіх хамаў, хоць тыя цалкам асьвінелі – у Пінску пакалечылі студэнта, намагаліся згвалціць ягоную дзеўчыну.
    Яны ўвогуле на гэты конт пішуць, што ўсе “беларускія дзеўчыны – …лядзі”…
    Маскалі парушаюць тут законы, адкрыта зьдзекуюцца над беларусамі, выёжваюцца да краю.
    Пра “казацкія” ды нацысцкія лагеры імперцаў увогуле – асобная тэма.
    Яны маюць зброю, падрыхтаваныя, і ў любы момант могуць пачаць бучу – забіваць беларусаў, ствараючы выгляд Грамадзянскага канфлікту, каб Пуцін прыслаў зялёных чалавечкаў…
    Але гэтая сітуацыя ўзьнікла не сёньня і не ўчора…
    Гэта ўсё НА ВАЧАХ РЭЖЫМУ І БЕЛАРУСКАЙ АПАЗІЦЫІ БУЯЛА ГАДАМІ!
    Вядома, што львіная доля віны ляжыць на халуях ды дэбілах рэжыму, але апазіцыя таксама нясе вялізную віну за гэтае становішча!
    Хіба іх не папярджвалі?
    Хіба тысячы разоў да афіцыйных партый не зьвярталіся з канкрэтнымі прапановамі?
    Хіба многія прадстаўнікі нацыянальнай эліты не білі ў званы?
    Ім казалі, што гэтыя “пацешныя гульні” прывядуць да поўнай паразы, што патрэбна ПАДТРЫМАЦЬ, А НЕ БЛАКАВАЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СІЛЫ, НЕ ПАДЫГРЫВАЦЬ РЭЖЫМУ, А ДАПАМАГАЦЬ ПАТРЫЯТЫЧНЫМ ПАЛІТЫКАМ І АРГАНІЗАЦЫЯМ!
    Замест гэтага яны вялі адносна камфортнае існаваньне, АДМЫСЛОВА БЛАКУЮЧЫ ДЫ ЗАМОЎЧВАЮЧЫ САМЫХ МОЦНЫХ І ТАЛЕНАВІТЫХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ЛІДЭРАЎ. НАКІДВАЛІ ТАКІМ ЛЮДЗЯМ ШТАМП “МАРГІНАЛАЎ ДЫ РАДЫКАЛАЎ”!..
    Некаторыя нават радасна паціралі далоні, назіраючы як спецслужбы душаць ды абмяжоўваюць той жа БПС-Самаабарону, іншых!
    Я Вам скажу, што некаторыя з гэтых лідэраў маючы істотныя мажлівасьці, наўпрост хаваліся, не жадаючы ісьці на супрацоўніцтва!
    МЫ ПРАПАНОЎВАЛІ КАНКРЭТНУЮ ДЫ ШЫРОКУЮ ПРАГРАМУ ДЗЕЯНЬНЯЎ, ЯКІЯ НАЎПРОСТ БЫЛО ТРЭБА ПАДТРЫМАЦЬ!
    ТАМУ ТАКАЯ ГАНЬБА, ЯК МАРШЫ КАЗАЧКОЎ У ЗАХОДНЕБЕЛАРУСКІХ МЯСТЭЧКАХ – ГЭТА СПРАВА НЕ ТОЛЬКІ СІЛЫ ФСБ, АЛЕ І ГНІЛАСЬЦІ АПАЗІЦЫІ, ФАКТЫЧНАЙ ЗДРАДЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ІНТАРЭСАМ!
    Яны і цяпер не гатовыя да сур’ёзнай размовы, гуляюць у “выбары-нявыбары”.
    Таму адштурхнуўшы нас, яны ЎЗЯЛІ ЎСЮ АДКАЗНАСЬЦЬ НА СЯБЕ!
    І МЫ МАЕМ ПОЎНАЕ ПРАВА ЗАРАЗ З УСІХ СТРУКТУР АФІЦЫЙНАЙ АПАЗІЦЫІ,НЯ ТОЛЬКІ БНФ, АЛЕ І “ХАРТЫІ”, “ЗУБРА” (ДЗЕ “ЗУБР” ПАДЗЕЎСЯ? ХІБА ПАДАВІЎСЯ ЗЯЛЁНЫМІ, СКАЦІНА?), АГП, “РУХУ ЗА СВАБОДУ”, САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАЎ, “ГАВАРЫ ПРАЎДУ” ДЫ ЎСІХ ІХНЫХ ЛІДЭРАЎ СПЫТАЦЬ, І СПЫТАЦЬ ЖОРСТКА!..

  7. Павел Біч кажа:

    Сяргей, ну нельга быць такім ідэалістам!. Хто і як зможа спытаць у афіцыйнай апазіцыі адказ за паразу якой скончыўся Рух пачаты ў 90 гады мінулага стагоддзя? Я прапаноўваю паразу тлумачыць тым што кіраўніцтва ў апазіцыі захапілі (пасля раскола БНФ) сацыял-дэмакраты. А іх дзейнасць ў краінах- калоніях кшталту нашай, да і усіх рэспубліках былога Саюза, была шкоднай. Такое тлумачэнне зроблена ў дыскурсу палітычнай барацьбы, ў адрозненне ад абраз, эмоцый і “заламывання рук” што дэманструешь ты. Трэба пачынаць новы рух ужо пад новай назвай і новым сцягам. Новая назва гэта літвінства. новы сцяг гэта сцяг ВКЛ. Дарэчы сцяг ВКЛ я спачатку убачыў на Еўравіденні, а нядаўна на нейкіх святах ў Літве. Пакуль у іх два сцяга – жоўта-зялёны-чырвоны Тарібы і сцяг ВКЛ – на чырвоным поле черная Пагоня.Потым яны першы выкінуць і стануць претендаваць на усю спадчыну ВКЛ. Цяперашні бчб сцяг гэта сцяг сацял-дэмакратаў БНР, сцяг Паразы. Ты можашь сказаць што я рамантык і летуценік. Але ў часы пасля Паразы самы час заняцца ідеалагічнымі пытаннямі. Ну і яшчэ можна пачаць сароміць і народ і улады што яны не вартые сваіх продкаў літвінаў. Іншага шляху пакуль не праглядаецца.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы