nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Масква жадае зьмяніць статус Беларусі і міжнароднае становішча ў цэлым

21 жніўня, 2016 | 14 каментарыяў

Планы Рас 5

Два гады таму, калі некаторыя зь сяброў рэдакцыі папярэджвалі, што ў геаграфічным цэнтры Еўропы Беларусь запланавана маскоўцамі ў якасьці важнейшага аб’екту імперскай агрэсі (гл. nashaziamlia.org/2015/08/05/7801/), мала хто сур’ёзна ўспрымаў гэтыя словы. Аднак прайшоў час і на сёньня людзей зь вялікім паліталагічным аўтарытэтам, якія пасьпелі выказацца ў гэтым жа ключы, ужо налічваецца шмат. Давайце паслухаем гэтых людзей, ацэнім паданыя імі факты і аргументацыю (на фота зьлева каларадскія… клапы, якія таксама зрэдку сустракаюцца ў Беларусі).

Рэдакцыя.

 

 

1.

Два-тры месяцы таму пра рэальнасьць вайсковай пагрозы для Беларусі з боку Расеі пачаў казаць Раман Бяссьмертны (http://topre.ru/2016/05/27/respubliki-belarus-i-kazahstanu-ugrozhaet-donbasskiy.html ; http://prav-da.com.ua/blog/4/post/828).

Планы Рас 2Так, у траўні г.г. у эфіры аднаго з украінскіх палітычных ток-шоу ён абвясьціў, што ў Казахстане і Рэспубліцы Беларусь разгортваецца «данбаскі сцэнар». Паводле яго слоў, на поўначы Казахстана фактычна пачаўся працэс стварэньня «Паўночна-Казахстанскай рэспублікі» пасьля таго, як прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў наведаў Крэмль. Аналагічная сітуацыя складаецца і ў двух усходніх абласьцях Беларусі.

“Знаходжаньне Беларусі ў прасторы АДКБ, Мытнага саюзу, ЕўрАЗС і да т.п. зусім не гарантуе бясьпеку. Больш за тое, яно правакуе гэтую праблему на… усходняй  мяжы [Беларусі]. Зьвярніце ўвагу, што адбываецца – легальна і нелегальна, на тэрыторыі Віцебскай і Гомельскай абласьцей”, – падае словы Бяссьмертнага іншае выданьне.

 

2.

Два дні таму пра тое, што наступным [пасьля Украіны] кірункам расейскага ваеннага ўдару можа стаць Беларусь, папярэдзіў Андрэй Іларёнаў .

Падаем апісаньне яго меркаваньня, якое мы ўзялі адсюль: www.belaruspartisan.org/politic/352661/.

Планы Рас 3“Іларыёнаў не выключае, што паказальная актыўнасьць прэзідэнта Расеі на тэрыторыі Украіны можа быць накіравана на адуважваньне ад іншай аперацыі. “Насьцярожвае занадта адкрытая дэманстрацыя руху ўзброеных сілаў у Крыме і на ўсходзе. Вельмі шмат прапагандысцкага шуму. Калі Пуцін сапраўды мае намер зьдзейсьніць нейкую буйную аперацыю, ён пра гэта ня кажа і аб падрыхтоўцы войскаў не дакладвае. Так было і ў Грузіі, і ў Крыме, і пад Ілавайскам. Ня выключана, што гэта ўсё – спроба адцягнуць увагу ад іншай аперацыі” , – адзначыў Іларыёнаў.

Ён акцэнтаваў увагу на танкавых частках расейскіх войскаў, якія знаходзяцца каля Смаленска і Ельні. “Нам распавядаюць, што адрадзілі ўдарную танкавую армію. Лепшыя расейскія дывізіі раскватараваныя ў раёне Смаленска і Ельні. Пры гэтым кажуць, што яны нібыта накіраваны на Украіну. Але ў мяне ўзьнікаюць сумневы. Давайце паглядзім на мапу. Гэта нават ня Бранск, які неяк яшчэ можна зьвязваць з украінскім кірункам. Смаленск “пад Украіну” ніяк не атрымліваецца – гэта беларускі кірунак. То бок на ўкраінскім напрамку шмат шуму, а лепшыя танкавыя ўдарныя часткі на самай справе знаходзяцца каля Смаленска”, – падкрэсьліў Іларыёнаў.

На яго меркаваньне, Крэмль можа рыхтаваць ваенны ўдар па Беларусі. “Нас заўсёды вучылі сачыць за тым, дзе знаходзіцца цяжкае ўзбраеньне, якое ня можа быць хутка і непрыкметна перакінута на вялікія адлегласьці. Гэта не дэсантнікі й не сьпецназ. Танкі хутка на сур’ёзную адлегласьць не перакінеш. Наступным напрамкам ваеннага ўдару РФ можа стаць Беларусь. Хоць я вельмі хачу памыляцца “, – рэзюмаваў Іларыёнаў”.

 

3.

Нарэшце, з учорашняга дню ў сеціве можна знайсьці сенсацыйны даклад «Беларусь у кантэксьце супрацьстаяньня Расея-НАТА: Пагрозы і выклікі для суверэнітэту, незалежнасьці і нацыянальнай бясьпекі. Стратэгічныя высновы і рэкамендацыі» (гл. тут: http://csfps.by/files/files/belarus-russia-nato.pdf). Яго зрабілі два беларускія праўдладныя (!!!) аналітыкі – Арсень Сівіцкі і Юры Царык (гл. фота).

Планы Рас 4Ніжэй мы падаем апісаньне іх працы, зробленае Аляксандрам Ярашэвічам, якое мы ўзялі адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=175749

“Беспрэцэдэнтны ціск

У сваім дакладзе аўтары адзначаюць беспрэцэдэнтны ваенна-палітычны ціск, якому ў цяперашні час падвяргаецца Беларусь з боку Расеі. На думку аналітыкаў, гэты ціск зьвязаны са спробамі расейскага кіраўніцтва ўцягнуць Беларусь у сваё комплекснае, у тым ліку – ваеннае, супрацьстаяньне з краінамі Захаду. Стратэгічнай мэтай дадзенай палітыкі з’яўляецца падрыў еўраатлантычнага адзінства, уключаючы дэзінтэграцыю ЕЗ і НАТА.

«Калі да другой паловы 2015 года Беларусь заставалася шмат у чым на перыферыі супрацьстаяньня Расеі і Захаду, то зь ліпеня-жніўня 2015 года і асабліва зь вясны 2016 года «беларускае пытаньне» становіцца адным з цэнтральных у замежнапалітычным і ваенна-палітычным парадку расейскага кіраўніцтва», — падкрэсьліваюць аналітыкі.

На іх думку, скрайняй праявай ціску Масквы на Менск стала разьмяшчэньне на мяжы зь Беларусьсю расейскіх войскаў у колькасьці, патэнцыйна дастатковай для таго, каб рэалізаваць на беларускай тэрыторыі меры «гібрыднай вайны», аналагічныя па маштабе тым, якія былі рэалізаваны на ўсходзе Украіны.

«Арганізаваны расейскім бокам інцыдэнт, зьвязаны з паведамленьнямі пра «тэрарыстычную пагрозу ў Крыме», і наступнае прывядзеньне ўзброеных сілаў у баявую гатоўнасьць пацьвярджае гатоўнасьць Крамля выкарыстоўваць правакацыі для эскалацыі напружанасьці і стварэньня падстаў для актыўнага ўмяшаньня. Гэты крок скіраваны на запалохваньне краін Захаду, зьніжэньне іх матывацыі ў дачыненьні да палітыкі стрымліваньня Расеі. Акрамя таго, дэвальвуючы «менскі працэс» і прыцягваючы ўсеагульную ўвагу да Украіны, дадзены крызіс «разьвязвае рукі» Крамлю для агрэсіўных дзеяньняў што да Рэспублікі Беларусь», — лічаць аналітыкі.

Істотная роля Беларусі

На іх думку, істотная роля Беларусі ў замежнапалітычных памкненьнях Расеі абумоўлена некалькімі абставінамі.

Па-першае, захоўваючы сваю нейтральную пазіцыю што да ўкраінскага крызісу, а таксама поўны і эфектыўны кантроль над уласнай тэрыторыяй, Беларусь выступае значным донарам рэгіянальнай стабільнасьці й бясьпекі.

«Гіпатэтычная немагчымасьць для Расеі выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для агрэсіўных дзеяньняў у дачыненьні да трэціх краін стварае істотны ўнёсак у абмежаваньне эскалацыі напружанасьці ў рэгіёне і, такім чынам, стрымліваньне Расеі», – гаворыцца ў дакладзе.

Планы Рас 7Па-другое, як саюзьнік Расеі ў рамках абарончых альянсаў (АДКБ, Саюзная дзяржава), Беларусь робіць важкі ўнёсак у падтрыманьне абароназдольнасьці Расеі.

«Закрываючы заходні стратэгічны кірунак і адначасова праводзячы выключна абарончую палітыку і рэалізуючы меры ўмацаваньня даверу з краінамі НАТА, Беларусь забясьпечвае поўную нейтралізацыю ваеннай пагрозы на дадзеным напрамку», – мяркуюць аналітыкі.

Па-трэцяе, Беларусь, якая мае адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства з Кітаем, імкліва разьвівае пазітыўныя адносіны з ЗША і ЕЗ і адначасова саюзьніцкія дачыненьні з Расеяй, выступае ў якасьці патэнцыйна важнай пляцоўкі міжнароднага супрацоўніцтва, якая садзейнічае зьніжэньню ролі чыньніка сілы ў міжнародных адносінах.

У канчатковым выніку – лічаць у Цэнтры стратэгічных і палітычных дасьледаваньняў – акрэсьленая роля Беларусі на міжнароднай арэне супярэчыць апісанай раней стратэгіі расейскага боку.

«З гэтай прычыны стратэгія Масквы дыктуе неабходнасьць зьмены міжнароднага становішча і статусу Беларусі. У прыватнасьці, для рэалізацыі стратэгічнай задумы Масквы патрабуецца ператварэньне Рэспублікі Беларусь з донара бясьпекі і стабільнасьці ў крыніцу множных выклікаў і пагроз для бясьпекі і стабільнасьці краінаў НАТА і Украіны», — мяркуюць аналітыкі.

«Шэрая зона»

На іх думку, для дасягненьня гэтай мэты дзеяньні расейскага боку ў дачыненьні да Беларусі будуць мець комплексны характар і ўключаць увесь сьпектар мераў ад наўпроставага ваеннага ўварваньня і дыпламатычнага ціску да подкупу службовых асоб й інсьпіраваньня масавых забурэньняў.

Вынікам даных дзеяньняў, лічаць эксьперты, павінна стаць рэзкае зьмяненьне статусу тэрыторыі Беларусі й ператварэньне яе ў ачаг канфліктнасьці, крыніцу рызык і пагроз для бліжэйшых дзяржаў.

«З сувярэннай дзяржавы Беларусь павінна ператварыцца ў «шэрую зону» — тэрыторыю, на якую і праз якую Расейская Федэрацыя будзе праецыраваць сілу і кіраваць канфліктнай дынамікай у рэгіёне», — падкрэсьліваецца ў дакладзе.

Па гэтай прычыне разьмяшчэньне расейскіх войскаў на мяжы зь Беларусьсю ажыцьцяўляецца такiм чынам, каб забясьпечыць рашэньне задачы праецыраваньня сілы ў досыць кароткі прамежак часу.

У прыватнасьці, расейскія войскі групуюцца ў раёне Клінцоў Бранскай вобласьці і Ельні Смаленскай вобласьці, што дазваляе ім у кароткія тэрміны (8—16 гадзін) дасягнуць на тэрыторыі Беларусі Гомеля і Оршы.

Планы Рас 1б

«Дадзены крок у сваю чаргу адкрывае шлях для наступу на Менск з гомельскага і аршанскага кірункаў, на Віцебск і на мяжу з Латвіяй з аршанскага кірунка, на Магілёў з аршанскага кірунка, на Бабруйск з гомельскага кірунка, на беларуска-украінскую мяжу з выхадам на Кіеў і Чарнігаў з гомельскага кірунка», – адзначаецца ў дакладзе.

Планы Рас 6У выпадку недзеяздольнасьці вярхоўнага галоўнакамандуючага [зноў нейкія намёкі? гл. папярэдні артыкул. – Рэд.] і ваеннага кіраўніцтва ў цэлым, папярэджваюць аналітыкі, расейскія войскі будуць мець магчымасьць імкліва паставіць пад свой кантроль крытычна важныя аб’екты на большай частцы тэрыторыі Беларусі, а забесьпячэньне кантролю над такімі крытычна важнымі аб’ектамі і каналамі камунікацый (уключаючы чыгунку і аўтамабільныя дарогі ) зьяўляецца дастатковай умовай для агульнага кантролю расейскага боку над Беларусьсю.

«На наступным этапе гэта дазволіць Расеі ня толькі нарошчваць агульную напружанасьць у рэгіёне, але і пры неабходнасьці арганізоўваць правакацыі на асобных участках заходніх, паўночна-заходніх і паўднёвых межаў Беларусі, прыпісваючы дадзеныя правакацыі дзеяньням беларускага боку або ананімных суб’ектаў (напрыклад, арганізаваных злачынных груп)», — адзначаюць эксьперты.

На іх думку, «шэрая зона», якая створыцца на месцы Беларусі, такім чынам, мае комплексную прыроду і характарызуецца множнасьцю мэтавых функцый.

У прыватнасьці, яна ўяўляе сабой плацдарм, які ў сілу сьпецыфічнай інтэграванасьці яго ў рэгіянальнае міжнароднае асяроддзе дазваляе выкарыстоўваць шырокі сьпектр мераў для кіраваньня канфліктнай дынамікай у рэгіёне і нават за яго межамі: ад гуманітарнага супрацоўніцтва да ваеннага нападу.

«Па-за ўсялякім сумневам, стварэньне такой «шэрай зоны» на тэрыторыі Беларусі паскорыць разбурэньне існуючай архітэктуры міжнароднай бясьпекі, а для народа Беларусі абернецца нацыянальнай катастрофай», — робяць выснову ў Цэнтры стратэгічных і палітычных дасьледаваньняў.

(канец артыкула)

=

Сапраўды, спадарства, за апошнія 25 гадоў мы ніколі не жылі ў больш трывожныя часы. Пагроза каларадскай заразы сёньня як ніколі вялікая…

 

 

 

14 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Усялякая вайна пачынаецца з інфармацыйнай абпрацоўкі насельніцтва. А якая яна будзе у нас? Гэта ж відавочна! Зрабіўшы пару правакацый на мяжы Беларусі з Польшчай і Балтіяй, рускіе, якія заедуць да нас на танках будуць казаць што яны абараняюць мяжы рускага міра ад агрэсіі і што беларусы (як след з іх назвы) адназначна адносяцца да рускага міра. Пасля такой прапаганды за зброю возьмецца толькі маленькая купка людзей якія ведаюць што мы цалкам не з рускага міра. Гэта цяперашняя апазіцыя. Народ жа будзе або моўчкі назіраць за усім, або сустракаць “абаронцаў” кветкамі. (такое ужо было ў 39 годзе ў Зах.Беларусі). Так што павінна рабіць апазіцыя каб не дапусціць такога сценара? Відавочна даводзіць народу нашу небеларускую гісторыю і што мы цалкам не з рускага міра мы славянізіраваные балты і т.п. Гэта і будзе прапагандай літвінства. І яшчэ раз для ідыётаў-метафізікаў – пытанне чаго у нашага народа болей рускасці ці літвінства і ў якіх прапорцыях яны размежоўваюцца па рэгіёнам нашай краіны безсынсоўнае. Цяпер, калі трэба захаваць незалежнасць трэба педаліраваць Другое. А пасля як што адстаім незалежнасць можна пачаць вырашаць пытанне аб культурнай аўтаномі тых ці іншых пластоў насельніцтва Незалежные СМІ прапаганду літвінства душаць. так хто яны дурні. або здраднікі і стаўленнікі Расеі? Сп. Мурашка, вы таксама працягваеце думаць што змена свядомасці нашых людзей гэта спарва некалькі пакаленняў і яе цяпер пачынаць не варта, таму што ёсць больш важкіе пытанні ? Можа пачнеце крычаць што белаРУССЫ гэта не РУССКІЕ???.

  2. Licvin кажа:

    Чубайс неяк патлумачыў, што ў першай палове 90-х галоўнай мэтай улады было стварэннне як мага большай колькасьці ўласнікаў, таму дзяржаўныя заводы раздаваліся бясплатна і нават з даплатай. Кожны буйны і дробны ўласнік былі цвікамі ў гроб камунякаў!
    Між тым сёння склаліся ўмовы для інтэграцыі народаў і дзяржаў былога Савецкага Саюза. Бо страчана першая і галоўная задача постсавецкіх дзяржаў — абарона сваіх народаў і дзяржаў ад знешняй экспансіі! Эканамічнай, фінансавай, ваенай экспансіі!
    Таму пэўнымі сіламі з усёй моцай распаўсюджваюцца палітчыныя і ідыялагічныя сімулякры, галоўнае запоўніць кантэнтум хаатычным інфармацыйным смеццем. Адсюль бяруць вытокі палітычныя і ваенныя канфлікты, эканамічныя наезды, захопы ўласнасці іншых постсавецкіх краін (прыклад Баўмгартнера), інфармацыйнае плявузганне праз інтэрнэт.
    Затаўлін і іншыя маскоўскія палітолагі нешта там трындзяць пра ”рускаправаслаўную цывілізацыю”, ”выжывем толькі разам, (рускаправаслаўная цывілізацыя) як цывілізацыя”. Усялякім чынам пазбягаюць панятка ”савецкая цівілізацыя”!
    Якая ж мэта гэтага інфармацыйнага тэрора?

    • Рэдакцыя кажа:

      Навошта так шмат слоў?
      Сутнасьць вельмі простая: яна ў тым, што расейская імперыякратыя ня можа пазбавіцца ад хранічнага сьвербу расейскага тэрытарыяльнага імперыялізму, а фінансавая алігархія Захаду – ад аналагічнага сьвербу фінансавага імперыялізму.

  3. Licvin кажа:

    ”Сутнасьць вельмі простая: яна ў тым, што расейская імперыякратыя ня можа пазбавіцца ад хранічнага сьвербу расейскага тэрытарыяльнага імперыялізму, а фінансавая алігархія Захаду — ад аналагічнага сьвербу фінансавага імперыялізму.”
    Сутнасьць вельмі няпростая! Зразумела, што ”імперыя” як з’ява існуе толькі за кошт знешніх набыткаў: тэратэрыяльных ці фінансавых! А калі мы заменім ідэю ”імперыя” на ”цывілізацыя”, напрыклад ”постсавецкая цывілізацыя”… Зразумела, што стан ”барацьбы” між цывілізацыямі” застанецца, але вось унутраны стан ”постсавецкай цывілізацыі” можа кардынальна зьмяніцца ў якасна лепшым накірунку. Пэўным сілам, буйнай буржуазіі, варожым агентам уплыву гэта ніякім чынам не можа спадабацца. Таму яны актыўна прапіхваюць і стымулююць ідэі ”вялікай імперыі”.

  4. Павел Біч кажа:

    Licvin хоча атмыць расейшчыну усімі магчымымі спосабамі. Цяпер ён прапануе замест Імперіі называць яе цывілізацыяй. Няўжо ён незнакомы з поглядамі нават рускіх мысляроў аб тым што як толькі Расея вылупілася з залатой Арды, яна марыла толькі аб пашырэнні сваёй краіны. – пераутварэннем яе ў Імперію. Неўзораў, нашто уж крайні патрыёт сказаў аб гэтым ясна. Яго інтервью выстаўлена на сайце “Мы-нацыя”. А аб чым сведчыць творчасць такіх геніяльных прадстаўнікоў Расеі як Пушкін, Лермантаў. Талстой? Яны праславлялі Веліч Расеі перш- наперва. Ніякой рускай цывілізацыі няма. Эстэтічна рускіе эўрапейцы, этычна і палітычна – азіяты, інтэлектуальна – адсталые эўрапейцы. Руская культура 19 ст. стваралася выхадцамі з разбуранай ВКЛ, савецкая – габрэямі.

  5. Siarhiej кажа:

    У асноўным Павел мае рацыю. А сёньня паводзіны РФ вызначаюцца балансам сілы – Крэмль мае ядравую зброю і сыравінную эканоміку і больш нічога. Ці дастаткова гэтага для пашырэньня Маскоўскай Арды?

  6. Licvin кажа:

    Пасля геніяльных Пушкіна, Лермантава і Толстога ў ХІХ стагодзі, у ХХ стагодзі з’явіліся Есенін і Маякоўскі, Шолахаў і Высоцкі. Узнікла савецкая цывілізацыя!
    Аналітык не можа нікога ”адмываць”, ён павінен аб’ектыўна разглядаць гістарычныя падзеі, імкнуцца ўбачыць законамернасьці і прадбачыць версіі будучага. Некалькі соцен тысяч чалавек у Расеі прыхватызавала агульнанародную маёмасьць. Каб заплесьці мазгі расейскай і постсавецкай біамассы, была высунута і прапанована нацыяналістычная ідыялогія ”рускай імперыі”, ”рускаправаслаўнай цывілізацыі”. Наіўныя палітаматары кшталту Біча купіліся на гэтую фальшыўку і ўвесь час змагаюцца з камунякамі і рускімі імперыялістамі.
    Дастаткова паглядзець рэпертуары районных правінцыйных кінатэатраў — там спрэс амерыканскія фільмы. Моладзі актыўна забіваюць мазгі амерыканізмам… Ніякага патрыятызма ў гэтых юнакоў і паненак няма, толькі жаданне лёгкай халявы за мяжой…

    • Рэдакцыя кажа:

      З 42 кабельных каналаў, якія трансьлюе наш тэлевізар у Гародні 1 – гэта Еўраньюс, 3 – лукашысцкія, а 38 (!!!) трансьлююцца з Расеі. Мы ў Беларусі ў сваёй большасьці АБ’ЕКТЫЎНА кантужаныя расейскай імперскай прапагандай ды расейскім імперскім сьветаглядам (аналагічна было і ў савецка-імперскія часы), таму часта ня здольныя бачыць, што адбываецца яшчэ ў 99% жыхароў і народаў Зямлі. А самае ж горшае, што часта забываем думаць, клапаціцца (здраджваем) пра СВАЁ!
      Гэтыя абставіны аб’ектыўнай рэчаіснасьці трэба самаўсьведамляць, спадар Ліцьвін, і адпаведным чынам рацыянальна карэктаваць свой сьветагляд, уносіць у яго праўкі. Калі вы сапраўды ліцьвін…

  7. Павел Біч кажа:

    Мастацтва апісвае характар, паводзіны эмацыйны стан людзей. Чым дакладней яго гэта робіць тым яно геніяльней. А паколькі людзі вельмі розные (ад злодзеяў да святых) то мастацтва абсалютна нейтральна да Дабра і Зла – гэты’х метафізічных категорый народжаных релігіямі. Рускае пісьменнікі як златога века так і срэбнага так і савецкага не маглі не бачыць адсталасць рускага лада жыцця. Але аграмадные тэріторыі якія захапіла Расея пітала іх думкі што яны вялікія і ва усіх сэнсах. Гэта паціху выхоўвала рускую нацыю ў шавіністычныь духу. І вось цяпер гэта выразілася ужо не ў цяге да светавога панавання, а толькі ў панаванні над сваімі бліжэйшымі суседзямі – т.з. рускім Свеце. Ці савецкій лад (пры якім не было алігархаў), ці манархічны дарэвалюційны (калі прорва між багатымі і беднымі была жахлівая) усё гэта праяўлення азіятчыны смяротнай для еўрапейскіх народаў, ў тым ліку і нас. Тав. Літвін, пакінце свой нік, у вас нічога няма ад еўрапейскага лада мыслення і адчування. Ваша ненавісць да алігархаў можа мець таксама і марксістскіе карэння. Заменіце слова алігарх на слова буржуазія і і вы убачыце сваю адсталую сутнасць.

  8. Licvin кажа:

    Рэдакцыя! Вы пра што? У нас нацыяналісты ўвесь час вучаць І спрачаюцца.
    У нашай краіне прайшла татальная русіфікацыя, створаны мноства прарасейскіх аб’яднанняў, у органах улады з самага нізу да самага верху мноства этнічных, народжаных у Расеі кіраўнікоў, на тэлебачанні ўсё больш вядучых з Расеі, усё гатова каб правесьці аншлюс краіны.
    А Біч і кампанія зьбіраецца весьці з імперыяй вайну!? Не маючы ні стратэгіі, ні валодаючы тактыкай нават у тэорыі, з адным сваім горлапайствам. Біч бачыце эўрапейскае мае мысленне, дэманкрат, ліберал і падтрымлівае свабоду і буржуа.
    ”часта ня здольныя бачыць, што адбываецца яшчэ ў 99% жыхароў і народаў Зямлі.” Бачым і чуем, вось Папа рымскі Бенедзікт, як толькі агучыў сваё меркаванне, што ”сучасная заходняя цывілізацыя перайшла мяжу між дабром і злом, і рухаецца да сваёй гібелі”, так у хуткім часе і страціў сваю пасаду.
    У сваім уласным жыцці шматкроць пераконваўся, што галоўнай сілай жыцця з’яўляецца не Свабода, а Неабходнасьць. Тыя хто з маладосьці ганялісь за ўласнай свабодай, скончылі сваё жыццё ў бамжах.
    Для мяне дзеля таго каб Беларусь умацавалася, акрэпла, стала незалежнай, беларускамоўнай і для гэтага патрэбны ”Сталін”, то Віват ”Сталіну”! Палітык — гэта капітан карабля, які ловіць вецер у свае ветразі!
    А для Бічоў трэба свабода, дэмакратыя, еўрапейскасьць…

    • Рэдакцыя кажа:

      Ліцьвін піша: “Рэдакцыя! Вы пра што?”

      Мы пра некаторыя рэчы.
      Напрыклад:
      1. Вы пішаце: “Аналітык не можа нікога ”адмываць”, ён павінен аб’ектыўна разглядаць гістарычныя падзеі”.
      Рэд.: а ці павінен аналітык адрозьніваць дабро ад зла і, напрыклад, ацэнкава казаць, што расейскі імперыялізм гэта кепска, як і ўціск у Беларусі сапраўдных беларускіх нацыянал-дэмакратаў?
      2. Вы пішаце: “Узнікла савецкая цывілізацыя!”
      Рэд.: а на наш погляд гэта быў усё той жа расейскі міперыялізм у форме СС.
      3. Вы пішаце: “… нацыяналістычная ідыялогія ”рускай імперыі”, ”рускаправаслаўнай цывілізацыі”.
      Рэд.: гэта зноў спроба апрануць скуру “рускага нацыяналізму” і расейскай папоўшчыны на ўсё той жа расейскі імперыялізм.
      4. На наш погляд Ул.Высоцкі быў яскравым крытыкам, а не заснавальнікам “савецкай цывілізацыі”. У пэўнай ступені і Шолахаў быў ськептыкам ці нявызначаным у дачыненьні да яе.
      5. Вы пішаце: “палітаматары кшталту Біча … ўвесь час змагаюцца з камунякамі і рускімі імперыялістамі”.
      Рэд.: калі б хто-небудзь узяўся арганізоўваць новы Нюрнберг над гэтымі злачынцамі, мы былі б таксама на яго баку (дарэчы, тое ж датычыць й іншых міжнародных злачынцаў як на Усходзе, так і на Захадзе).
      6. Вы пішаце: “галоўнай сілай жыцця з’яўляецца не Свабода, а Неабходнасьць”.
      Рэд.: мы лічым, што стратэгічнай каштоўнасьцю чалавека (а таксама любога народа і ўсёй людскай цывілізацыі) зьяўляецца магчымасьць самарэалізавацца ў стваральнай, прагрэсіўна-накіраванай дзейнасьці. Асабістая свабода – адна зь неабходных умоў для гэтага (як і нацыянал-дэмакратычныя ўмовы для грамадстваў).

      Мы з вамі згодныя ў наступным:
      1. “У нашай краіне прайшла татальная русіфікацыя, створаны мноства прарасейскіх аб’яднанняў, у органах улады з самага нізу да самага верху мноства этнічных, народжаных у Расеі кіраўнікоў, на тэлебачанні ўсё больш вядучых з Расеі, усё гатова каб правесьці аншлюс краіны”.
      2. “Калі для таго, каб Беларусь умацавалася, акрэпла, стала незалежнай, беларускамоўнай, патрэбны [БЕЛАРУСКІ] ”Сталін”, то віват яму…”

  9. Licvin кажа:

    Па першаму пункту,1. Калі аналітык, то натуральна што ”дабро–зло” бачыць. Імперыялізм — гэта зло і аналітыку няма патрэбы гэта падкрэсліваць.
    2.”савецкая цывілізацыя” –канечна імперыя. Але яе нельга было параўняць з Расейскай імперыяй. У СССР мы мелі сваю аўтаномна абазначанаю дзяржаўную пабудову. У імперыі мы былі ніхто! Гэта дзьве вялікія розніцы.
    3. Па гэтаму пункту няма аб чым спрачацца — гэта таўталогія.
    4.Высоцкі быў народжаны савецкай цывілізацыя і зрабіў сабе імя на крытыцы тых парадкаў і хібаў. Яго знакамітае : ” Эх ребята, всё не так! Всё не так, ребята!” Гэтыя словы актуальныя і сёння.
    5. Нюрэнберг? Вы з новым Нюренбергам цішэй. І не зьбірайцеся быць свяцее Папы Рымскага. Як толькі мы дазволім зрабіць рэвізію нядаўняй гістарыі, так аўтаматчна той самы ліберальны і свабодалюбівы Захад, раздзярэ нас на шматкі. Всходні Крэсы стануць польскімі. Летува таксама адрэжа шмат чаго. Ад нас застанецца частка Мінскай вобласьці і ўсё будзе нібыта па закону.
    6. Спачатку растаўце па полкам паняткі: сіла; каштоўнасьць; умовы. Сіла –гэта тое што уздзейнічае непрамую. ”Каштоўнасьць” і ”умовы” гэта паняткі іншага плана і ніхто не спрачаецца супраць таго, што Свабода — гэта каштоўнасьць.
    Але сіла ўздзейнічае напрасткі і дасягае выніку! …

  10. Валянцін кажа:

    Сп. Астроўскі як заўжды мае рацыю – яго аналітычныя здольнасьці ўражваюць – напрыклад, ацэнка катастрофы пад Смаленскам , – толькі цяпер палякі пачынаюць прызнаваць і на вышэйшым палітычным узроўні – https://eadaily.com/ru/news/2016/09/02/ministr-oborony-polshi-poobeshchal-dokazat-chto-aviakatastrofu-pod-smolenskom-podstroila-moskva

  11. Рэдакцыя кажа:

    Пра небясьпеку для Беларусі (ад Расеі) ў канцы жніўня 2016 г. казаў таксама аўтарытэтны палітолаг Андрэй Піянткоўскі (слухаць тут: https://www.youtube.com/watch?v=n-sfH0ai8mM ; час – 2:20). Ён казаў таксама, што Лу-ка мог прадацца Расеі для сумесных дзеяньняў супраць Украіны за істотную зьніжку цаны на “расейскі” газ (час – 3:10)

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы