nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Іх першая тона какаіну

23 снежня, 2016 | 10 каментарыяў

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-1%d0%b1Апошнія месяцы ўсе чакаюць, калі расейская імперыякратыя нападзе на Беларусь наўпрост ці зробіць што-небудзь аналагічнае з арсеналу актаў сучаснай “гібрыднай вайны”. Для падрыхтоўкі супрацьдзеяньня агрэсіі трэба добра ведаць, з кім маеш справу. Нам пра цяперашнюю расейскую імперыякратыю, публічным тварам якой зьяўляецца Пуцін, ужо шмат вядома: карупцыя і рэйдарства, подкуп і шантаж для стварэньня агентуры, вязьніцы непакорным, хлусьня ў іх адрас, забойствы, тэракты, траскатня пра “веліч Расеі” і “русскій мір”, ваенныя напады на іншыя народы – чачэнаў, грузін, крымскіх татар, украінцаў, сірыйцаў… Але дадатковыя факты, якія выкрываюць характар цэнтравых фігур расейскай імперыякратыі, у гэтай сітуацыі лішнімі ня будуць. З гэтай нагоды выстаўляем ніжэй артыкул, які апошнія дні актыўна распаўсюджваецца ў сеціве, прысьвечаны прыродзе Пуціна і яго асяроддзя. Яго мы ўзялі адсюль: https://putinism.wordpress.com/2016/12/17/tonna/ – і трохі адрэдагавалі.

Рэдакцыя.

 

 

1. Тарзан у Кранштаце.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-2Аднойчы ў 1995 г. прыехаў у Пецярбург па справах вядомы гангстэр з Амерыкі – Леанід Файнберг (Лёха-Тарзан, гл. фота). Лёха, сын цэхавіка з Чарнаўцоў, быў чалавекам рознабаковым. Трымаў на паях з Япончыкам стрыптыз-клуб у Маямі, займаўся рэкетам, кантрабандай цыгарэт, завозам прастытутак з былога СССР.

У Амерыцы быў у Лёхі добры сябар – Фернанда Бірбраер. Фернанда працаваў з калумбійскай мафіяй і ведаў верхаводаў усіх найбуйнейшых наркакартэляў. З дапамогай Фернанда Лёха наладзіў яшчэ адзін прыбытковы бізнэс: пастаўляў какаін у Пецярбург ва ўпакоўках з замарожанымі крэветкамі. Праўда, па дробязі: 40-50 кг за раз. Браў у яго крэветкі іншы добры сябар – аўтарытэт Міша Бравэ з тамбоўскай АЗГ [арганізаваная злачынная групоўка. – Рэд.].

У 1995 годзе Лёха-Тарзан прыехаў у Пецярбург ня проста так, а з асаблівай місіяй. Яшчэ ў 1993 г. ён дапамог Медэльінскаму картэлю купіць у Расеі шэсьць верталётаў Мі-8. Цяпер калумбійскія пацаны зь іншага картэля («Калі»)  жадалі набыць у Расеі… падлодку, каб вазіць какаін.

Наогул міні-падлодкі для перавозкі наркотыкаў («нарка-субмарыны»)  зьявіліся яшчэ ў пачатку 1990-х. Але яны бралі на борт мала грузу і часьцяком не маглі апускацца цалкам (маленькая рубка заставалася над вадой). Карацей, кліенты з Калумбіі хацелі купіць што-небудзь больш сур’ёзнае. Каманду і капітана меркавалася наняць на месцы з рускіх адстаўнікоў.

З такімі захапляльнымі планамі Лёха-Тарзан і прыехаў у Піцер. Сустрэлі як роднага. Спачатку вырашылі па крэветках. Аўтарытэт Міша Бравэ паведаміў, што тамбоўскія ў Піцеры аддавалі какаін дылерам з разьліку 60.000 долараў за кілаграм. Таму Міша быў гатовы браць яго ў Тарзана па 30.000. Леха-Тарзан быў шчасьлівы: ён яго браў па 4.000. Праўда, з адгрузкай ў Калумбіі або Эквадоры, адкуль белы парашок трэба было яшчэ вывезьці і пераправіць на іншы канец сьвету.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-3Далей перайшлі да падлодак. Міша сказаў, што купіць іх можна ў Кранштаце, дзе ў тамбоўскіх былі свае людзі. Паехалі ў Кранштат глядзець тавар.

Кансультантам па куплі падлодкі выступіў мужычок ў гадох, якога братва паважліва называла «Міша-Адмірал». Гэта быў стары падводнік з 30-гадовым стажам, былы капітан савецкай падводнай лодкі. Лёха быў у захапленьні. У маладосьці ён адслужыў тры гады ў ВМФ Ізраіля простым матросам на эсьмінцы. Але, каб сустрэць цэлага адмірала – такое ўпершыню.

Міша-Адмірал рэкамендаваў Тарзану ўзяць «Піранью» – міні-лодку для дыверсійных аперацый. Яе можна было перарабіць у грамадзянскі варыянт і аформіць як судна для «Акіянаграфічных дасьледаваньняў”. Адмірал параіў Тарзану і яго калумбійскім “акіянаграфам” заходзіць у ЗША з боку ціхаакіянскага ўзьбярэжжа. Там супрацьлодкавая абарона слабей, калі што.

Хто такі Міша-Адмірал, высьветлілася ў 1997 г. на судзе над Лёшам-Тарзанам ў Амерыцы. Яго сапраўднае імя: Міхаіл Барысавіч Магаршак. Ніжэй яго старое фота (1981 г.), дзе ён яшчэ капітан першага рангу, нач.тылу 1-й флатыліі падлодак Паўночнага флоту.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-4

Лодка «Піранья», якую прапаноўваў Міша-Адмірал, была добрая, але каштавала дорага (гэта была найноўшая серыя). Тарзан спытаў, ці няма чаго таньней. Тады яму прапанавалі купіць стары дызельны «Факстрот» (праект 641). Гэтыя лодкі 1960-х гг. ішлі пад сьпісаньне. Некалькі штук у 1990-х гг. былі прададзеныя ў замежныя марскія музеі ЗША і Аўстраліі. Лодка была састарэлая, але пры жаданьні магла яшчэ пахадзіць па морах. Апошні ў сьвеце дзеючы «Факстрот» (падлодка «Запарож’е») быў у складзе ВМС Украіны яшчэ ў 2014 годзе (гл. фота справа).

Падлодка серыі «Факстрот» мела аўтаномнасьць 90 сутак, далёкасьць плаваньня да 30 тыс. міль, калі прыбраць тарпеды, магла везьці да 40 тон какаіну на борце. Гэта быў бы пераварот у сусьветным гандлі наркотыкамі. За «Факстрот» прасілі 20 млн. даляраў. У выніку сышліся на 5-і. Пачалася падрыхтоўка да ўгоды. Тарзан прасіў Мішу-Адмірала знайсьці экіпаж для першай у сьвеце ваенна-какаінавай флатыліі ВМС картэля «Калі»…

 

2. Акно ў Калумбію.

На жаль [так у тэксьце. – Рэд.], але геніяльная ідэя перарабіць савецкую ўдарную падлодку ў нарка-сухагруз не дайшла да завяршэньня. “Аўтарытэта” Бравэ, які абяцаў Тарзану браць какаін па трыдцатніку, неўзабаве забілі. Безь яго Лёха пазбавіўся важнага кантакту ў Піцеры. Акрамя таго, аказалася, што ўсе яго перамовы па падлодках і “крэветках” даўно і зь вялікай цікавасьцю слухалі ў іншым месцы – у DEA (Упраўленьне па барацьбе з наркотыкамі ЗША).

Справа ў тым, што ўвесь гэты час Тарзан хадзіў з мабільнікам, які яму падарыў чалавек зь яго блізкага атачэньня – агент DEA. Гэты тэлефон мала таго, што праслухоўваўся, дык яшчэ і быў са стала актываваным мікрафонам. То бок Тарзан кругласутачна хадзіў з жучком.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-5У студзені 1997 года яго арыштавалі ў Амерыцы. Прад’явілі цэлы букет (30 эпізодаў): гандаль зброяй, наркотыкамі, рэкет, сутэнёрства і г.д.

Спачатку ён усё адмаўляў. Верталёты для Медэльіна ў 1993 ён «купіў пад верталётнае таксі» – маўляў, у Калумбіі дрэнныя дарогі, вось людзям і даводзіцца лятаць. Падлодку з Расеі “зьбіраўся падарыць музею патанулых караблёў у Маямі”. Потым зьмяніў паказаньні – ён “зьбіраўся катаць на ёй турыстаў вакол Галапагоскіх выспаў. На чарапах глядзець”.

Потым зьявілася новая версія: ён наогул не зьбіраўся купляць падлодку. Проста ўзяў грошы ў картэля «Калі» і хацеў іх скрасьці: «проста пытаньне было пра кучу грошай, якія мы ў іх [калумбійцаў] бачылі ў шафах або ў ямах. Проста лыжкамі можна есьці, вёдрамі можна піць… Нам паклалі на рахунак 35 мільёнаў даляраў, на якія мы маглі разьлічваць. Я быў упэўнены, што спакойна мы 10 мільёнаў маглі хапануць на дробныя выдаткі, і ніхто б нават не заўважыў».

У гэтую версію верылася яшчэ менш. Кінуць картэль «Калі»? – гэта найбуйнейшая АЗГ ў сусьветнай гісторыі, 90% усяго гандлю какаінам ў той час. Яны разграмілі картэль Медэліна (адзіныя, хто змог гэта зрабіць). Спансавалі прыватную армію «Лос Пепес», якая дапамагла ўладам знайсьці і забіць Пабла Эскабара ў 1993 годзе.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-5-1Гатоўкі за какаін прыходзіла столькі, што ў месяц ён [Эскабар] марнаваў 2500 даляраў толькі на гумкі, каб перавязваць пачкі з грашыма. Ягоныя горы брудных грошай адмывала цэлая армія фінансістаў і банкіраў па ўсім сьвеце.

А картэль «Калі» быў круцей, чым Пабла Эскабар. Таму апавяданьні Тарзана, як ён зьбіраўся іх разьвесьці й кінуць, не вельмі пераканалі амерыканскі суд. У канчатковым выніку перад пагрозай атрымаць велізарны турэмны тэрмін Тарзан пайшоў на зьдзелку з уладамі – здаў свае сувязі ў Паўднёвай Амерыцы (яны вельмі цікавілі DEA) і выйшаў на волю, адседзеўшы ўсяго тры гады. Празь нейкі час ён, праўда, зноў сеў, але гэта ўжо іншая гісторыя.

Суд над Тарзанам зрабіў фурор у ЗША, пра яго пісалі ўсе найбуйнейшыя СМІ.

Цытата з артыкула ў «Вашынгтон Таймс» за 25 траўня 2001 г. .: «Яно [партнёрства паміж калумбійскай і рускай мафіяй] дала калумбійцам доступ да сучасных узбраеньняў, шпіёнскага ды іншага ваеннага абсталяваньня… Дайшло да таго, што картэль «Калі» хацеў купіць рускую падлодку для перавозкі наркотыкаў, але гэты план быў сарваны амерыканскімі таемнымі агентамі».

Сам Тарзан пазьней у інтэрвю расейскаму выданьню «Вялікі горад» пацьвердзіў гэта: «Маё амерыканскае абвінавачваньне пачынаецца з таго, што я зьбіраўся купіць падводную лодку, прывесьці яе ў Амерыку і страляць тарпедамі, начыненымі какаінам, па ўзьбярэжжы Санта-Барбары…»

Няма патрэбы казаць, што пасьля ўсіх гэтых артыкулаў пра какаінавые тарпеды Лёха-Тарзан (Леанід Файнберг) стаў ці ледзь не самай вядомай асобай “рускай мафіі” ў Амерыцы.

Не прымяншаючы заслуг пана Файнберга, які, без сумневу, зьяўляўся выбітным авантурыстам хвацкіх 1990-х, варта адзначыць, што ён усё ж ня быў цэнтральнай фігурай руска-калумбійскага какаінавага гандлю.

Картэль «Калі» прыйшоў у Расею яшчэ ў 1992 г. У іх сапраўды быў магутны канал транзіту ў Пецярбурзе – на выбаргскай мытні, у Вялікім порце, на ваенна-марской базе Ламаносаў (Ораніенбаўм). Раскруцілі транзіт какаіну праз Піцер гангстары з Брайтан-Біч, Тамбоўская АЗГ і мясцовыя чэкісты (пра што будзе ніжэй). Але ў параўнаньні з Лёхам-Тарзанам гэта былі значна буйнейшыя фігуры. Яны вазілі какаін тонамі і без усялякіх падводных лодак.

Ну, а калі ўспомніць, што ў картэля «Калі» ў Піцеры быў наладжаны ня толькі транзіт, але і адмыўка выручкі ад наркагандлю (фірма СПАГ з удзелам мэрыі горада), то Пецярбург быў ня проста бандыцкім – гэта была какаінавая сталіца Расеі з акном у Калумбію…

 

3. Аддзел па барацьбе з дрэнна арганізаванай злачыннасьцю.

У сакавіку 2016 г. Інтэрпол па запыце Гішпаніі абвясьціў у вышук групу расейскіх грамадзян, якія праходзілі там па «справе рускай мафіі». У сьпіс трапілі крымінальныя аўтарытэты Генадзь Пятроў і Аляксандр Малышаў (малышаўская АЗГ), Трабер (Тамбоўская АЗГ), дэпутат Дзярждумы Рэзьнік («Адзіная Расея») і генерал Аулаў (на той момант – нам. кіраўніка Дзяржнаркакантролю РФ).

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-6На думку гішпанскай паліцыі, усе гэтыя асобы ўваходзілі ў адну банду, адмывалі у Гішпаніі грошы, а таксама «кантралявалі незаконную дзейнасьць злачынных груповак у краіне свайго паходжаньня» – гэта ў сэнсе ў Расеі.

Ведамства па барацьбе з наркатой ёсьць у многіх краінах сьвету, нават у Калумбіі. Але, каб дзеючы намесьнік дырэктара такой установы сам быў у вышуку Інтэрполу за кіраўніцтва злачыннымі групоўкамі – гэта рэдкі посьпех, прыкмета сапраўды мафіёзнай дзяржавы, дзе бандытаў ад мянтоў адрозьніць ўжо немагчыма.

Хто такі генерал паліцыі Аулаў, слава пра якога дайшла да Гішпаніі?

Гэта адзін зь ветэранаў піцерскага РУБОПа, ён прапрацаваў там усе 1990-я. Потым перабраўся ў Маскву ў цэнтральны апарат МУС. У 2008 быў прызначаны нам. дырэктара Дзяржнаркакантролю. Аднак карані яго кар’еры ідуць менавіта з Пецярбургу.

Піцерскі аўтарытэт Рома Цэпаў – добры сябар Пуціна і Аулава – у 1990-х гг. купіў сабе коркі афіцэра РУБОПа. Ён тыпу працаваў у аддзеле па распрацоўцы лідэраў злачынных супольнасьцяў (якім сам і зьяўляўся). Дык вось Рома называў РУБОП «упраўленьнем па барацьбе з дрэнна арганізаванай злачыннасьцю». У тым сэнсе, што яны, вядома, змагаліся з бандытамі, але толькі з тымі, хто ім… не адсьцёгіваў.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-7

Але вернемся да аддзелу па барацьбе з дрэнна арганізаванай злачыннасьцю. Гэты жарт Ромы Цэпава – што называецца, не ў брыво, а ў вока. Шмат гадоў пазьней, у сакавіку 2016 г., лідар тамбоўскай АЗГ Уладзімір Кумарын (Кум), седзячы ў турме, даў інтэрвю для СМІ. Сярод іншага яго спыталі, ці ведае ён генерала Аулава і што ён пра яго думае?

Кум адказаў: «Я добра ведаю Аулава, з капітанскіх яго часоў, з часу, калі праз Выбарг першая тона какаіну была перавезена ў банках «тушонкі». Была сустрэча з Аулавам у 1992-93 гадах, на якой ён намякаў мне, каб я ўзяў наркотыкі пад кантроль, аргументуючы, што той, хто возьме гэта пад кантроль, атрымае вялікія грошы».

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-8

Ну, і далей Кум распавядае, як Аулаў прыходзіў да яго ў шпіталь пасьля замаху 1 чэрвеня 1994 г. (у той дзень Кума ледзь не забілі кілеры з Вялікалуцкай АЗГ): «Я памятаю менавіта гэты час – чэрвень 1994 года. Замах на мяне. Аулаў прыходзіў да мяне ў шпіталь пасьля таго, як я выйшаў з комы. Ён таксама памятае 1994 год. Спытайце ў яго … I пра сустрэчу нашу з нагоды першай тоны какаіну праз Выбарг ў банках «тушонкі» даведайцеся ў яго».

Па сутнасьці, у сваім інтэрвю з турмы Кумарын сказаў наступнае:

  1. У пачатку 1990-х гг. на яго, найбуйнейшага аўтарытэта ў горадзе, выйшаў афіцэр Аулаў ад РУБОПа і прапанаваў цэнтралізаваць завоз і збыт наркаты ў рэгіёне. Бо хто гэта зробіць – «атрымае вялікія грошы». Добрая бізнэс-ідэя ад упраўленьня па барацьбе з дрэнна арганізаванай злачыннасьцю. Аулаў – сапраўдны «бізнэсмент».
  2. Выбаргскі какаінавы канал, які ў 1993 г. прагрымеў на ўвесь сьвет (пра яго мы таксама пагаворым асобна) – справа рук РУБОПа і тамбоўскай АЗГ. «І пра сустрэчу нашу з нагоды першай тоны какаіну праз Выбарг ў банках «тушонкі» даведайцеся ў яго».

Наогул, даволі адважнае інтэрвю для чалавека, які адбывае 15-гадовы тэрмін. У жніўні 2016, праз 4 з паловай месяцы пасьля гэтых адкрыцьцяў, Куму дададуць яшчэ адзін прысуд і 15 гадоў ператворацца ў 23. Яму цяпер 60, фактычна гэта пажыцьцёвае.

 

4. Урка-чэкісты.

Губляць Куму няма чаго, а ўспомніць ёсьць што. Аднак у сваім інтэрвю з турмы пра Аулава і какаін ёсьць пара дэталяў, пра якія ён не сказаў (або пакуль не сказаў).

Па-першае, кантрабанда – не пытаньне РУБОПа. Гэта прэрагатыва ФСБ. Тое, што наскрозь прадажны піцерскі РУБОП, дзе нават Рома Цэпаў быў палкоўнікам, мог прапанаваць Тамбоўскім бандытам разам вазіць какаін – у гэта цалкам верыцца. Але без ФСБ ніякі Аулаў і Кум нічога б вазіць не змаглі.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-9Начальнікам жа аддзела па барацьбе з кантрабандай у піцерскім ўпраўленьні КГБ-ФСБ у тыя гады (1990-94 гг.) быў вось гэты чалавек (гл. фота). Гэта Віктар Іваноў – таварыш Пуціна па КДБ. У 1994-м ён звольніўся з органаў і перайшоў да Пуціна ў мэрыю памочнікам па працы з праваахоўнымі органамі.

З матэрыялаў суду па справе Літвіненкі:

«Віктар Іваноў усталяваў дзелавыя стасункі з тамбоўскай арганізаванай злачыннай групоўкай… Тамбоўская АЗГ знаходзілася ў стане сьмяротнай вайны зь іншай уплывовай бандай – малышаўскай АЗГ… У гэтай бандыцкай вайне Іваноў стаў на бок Кумарына і дапамог яго групоўцы перамагчы канкурэнтаў. Буйной стаўкай у гэтай сутычцы быў кантроль над пецярбургскім марскім портам, які выкарыстоўваўся як транспартыровачная база для наркотыкаў, якія йшлі з Калумбіі ў Заходнюю Еўропу праз Санкт-Пецярбург (…)  Калі Іваноў супрацоўнічаў з бандытамі, ён знаходзіўся пад абаронай Уладзіміра Пуціна, які адказваў за зьнешнія эканамічныя сувязі ў мэра Санкт-Пецярбурга Анатоля Сабчака».

Калі Пуцін стане кіраўніком ФСБ ў 1998 г., ён неадкладна верне Іванова на службу – начальнікам ўласнай бясьпекі ФСБ (барацьба з карупцыяй сярод чэкістаў). Пры Пуціне-прэзідэнце Іваноў будзе кіраўніком ФСКН (2008-16 гг.). Карупцыя і наркотыкі, як вы разумееце, гэта тое, што ў Іванова заўсёды атрымлівалася лепш за ўсё.

І ўсё было ў іх добра, пакуль ня ўзьнік гэты Літвіненка.

ЛІТВІНЕНКА – таксама чэкіст, з Масквы, з Лубянкі, былы падпалкоўнік УРПО ФСБ (ўпраўленьне па распрацоўцы і спыненьні дзейнасьці злачынных аб’яднаньняў). Па родзе службы ён нядрэнна разьбіраўся ў справах расейскай арганізаванай злачыннасьці, у тым ліку піцерскай.

У сярэдзіне 2000-х гг. неназваны (ва ўсялякім выпадку, у адкрытай частцы суду) амерыканскі кліент замовіў у Літвіненкі дасье на Віктара Іванова. Літвіненка стаў актыўна працаваць па ім, ездзіў у Гішпанію да тамбоўскіх аўтарытэтаў, якія там атабарыліся. Паступова стала вымалёўвацца рэальная біяграфія гэтага сябра Пуціна – чэкіста і наркабарона па сумяшчальніцтве. Вынік рассьледаваньня – вядомы…

Палоній быў найчысьцейшы, прамысловай вытворчасьці. Прычым, вось ужо шмат гадоў гэты небясьпечны таксічны ізатоп робяць толькі ў адным месцы ў сьвеце – у Расеі, на ваенным заводзе ў Арзамасе-16.

Завод у Арзамасе-16 заснаваны яшчэ пры Сталіне. Там працавалі сьвяцілы савецкай ядзернай фізікі – акадэмікі Курчатаў, Сахараў, Зяльдовіч. Пуцін паставіў яго на службу бандытам. Ядзерны шчыт тамбоўскай АЗГ…

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-10Гарбата з палоніем па-лубянску, якую выпіў Літвіненка ў [лондаскім] бары гатэля «Міленіум», была заварана ў бандыцкім Пецярбурзе. Гэта быў спосаб прымусіць яго замаўчаць.

Затое забойцу, які падсыпаў палоній Літвіненку (гл. фота Лугавога), Пуцін зрабіў дэпутатам і узнагародзіў медалём “За заслугі перад Айчынай».

Вяртаючыся да інтэрвю Кумарына пра какаін ў 2016 г. – трэба заўважыць там яшчэ адну важную дэталь (акрамя ролі Віктара Іванова). Гэта Выбарг. Какаін везьлі празь яго.

Выбарг – старажытная рыцарская крэпасьць, пазьней буйны прамцентар ў савецкія часы. Але з пачатку 1990-х гэта крымінальная клаака накшталт станіцы Кушчоўскай на Кубані. Толькі руляць тут не цапкі, а крымінальны аўтарытэт Трабер і яго хлопцы.

Трабер (“Антыквар”) – верхавод выбаргскай брыгады тамбоўскай АЗГ. Стары заслужаны кантрабандыст, які быў асабіста знаёмы з Сабчаком, Пуціным, Грэфам і ўсёй піцерскай верхавінай. Трабер – гаспадар Выбаргскага раёна з пачатку 1990-х і па сёньня. Усе, хто быў супраць – даўно ў магілах. Наўрад ці Кум стаў бы вазіць какаін праз Выбарг, абмінаючы Антыквара.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-11

Пры гэтым другім чалавекам у бандзе Трабера і яго правай рукой быў Віктар Карытаў – чэкіст зь ленінградскага УКДБ. Апошні ў 1992 г. звольніўся з органаў і перайшоў у банду Трабера, забясьпечваючы яму сілавую падтрымку праз ЧОП «ВІАБ» (Віктар-Ільля-Аляксандр-Борыс). Гэта 4 галоўныя асобы ў бандзе Трабера ў той час: Віктар Карытаў, Ільля Трабер, Аляксандр Уланаў, Барыс Шарыкаў.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-12

У Карытава яшчэ па службе КДБ было два добрых знаёмых: гэта будучыя падпалкоўнік Пуцін і генерал Грыгор’еў. Адзін ў 1991 г. стаў віцэ-мэрам горада, а другі ўсе 1990-я быў у піцерскім УФСБ на кіруючых пасадах. Аўтарытэт Трабер вельмі цаніў Карытава. З такім дахам яны ўзялі пад сябе ўвесь Выбарг і Вялікі порт Пецярбурга ў дадатак.

У Выбарзе свой «метр дзяржмяжы» гэтыя хлопцы трымалі моцна. РУБОП – не РУБОП, але наўрад ці якая «тушонка» з Калумбіі магла проста так прайсьці міма трабераўскіх браткоў.

Дарэчы, у 2000-х пры Пуціне-прэзідэнце Карытаў стаў намесьнікам старшыні Газпромбанка па бясьпецы. Досыць тыповая эвалюцыя для пуцінскіх урка-чэкістаў:  у 1980-я  ў КГБ –  у 1990-я ў тамбоўскай АЗГ  –  у 2000 з Пуціным каля кармушкі “Газпрома”.

 

5. Калумбійская тушонка.

21 лютага 1993 г. на мытным пасту «Тарфянаўка» пад Выбаргам быў затрыманы грузавік, які рухаўся зь Фінляндыі ў Пецярбург. Афіцыйна ён вёз мясныя кансервы фірмы «Blony», вырабленыя ў Калумбіі. На банках было напісана «Мяса з бульбай». Аднак праверка грузу паказала, што замест тушонкі ў банках быў какаін, упакаваны ў поліэтыленавыя пакеты. Дадаткова тара была апрацавана воцатам, каб зьбіць з панталыку сабак.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-13Какаіну ў грузе было 1092 кілаграма (!) – то бок тона з гакам. Навіна абляцела ўсе СМІ, у тым ліку замежныя. Тагачасны начальнік УФСБ Пецярбурга і стары сябар Пуціна па КГБ Віктар Чаркесаў зрабіў заяву для прэсы: маўляў, затрымана нябачаная для Расеі партыя какаіну, і ўсё дзякуючы пільнасьці чэкістаў, мытнікаў і да т.п.

На самай справе ніякай заслугі Чаркесава і выбаргскай мытні ў перахопе тоны какаіну не было. Больш за тое, Чаркесаў і ФСБ усё сапсавалі, прычым наўмысна. Пастаўка была кантраляванай – Інтэрпол вёў яе яшчэ з Паўднёвай Амерыкі.

Какаін быў выраблены картэлем «Калі». У Калумбіі яго пагрузілі на судна «Nedloyd Cement» і адправілі ў Гётэборг (Швецыя). Там «тушонку» перагрузілі на іншы карабель («Bore Sea”) і перавезьлі ў порт Котка (Фінляндыя). Далей аўтатранспартам груз быў адпраўлены ў Расею.

Усе гэтыя перамяшчэньні ішлі пад кантролем Інтэрполу. Расея не была канчатковым пунктам маршруту, груз ішоў у Антвэрпэн (Бельгія). Там у Бельгіі (ці ў суседняй Галандыі – паліцыя гэта дакладна не ведала) дзесьці быў разьмеркавальны цэнтар картэля «Калі». Там прымалі какаін оптам, дзялілі на дробныя партыі, і той расьцякаўся па ўсёй Еўропе…

Пецярбург у гэтай сьхеме перавозак наркаты быў перавалачным пунктам, але вельмі важным. «Тушонка» павінна была прыйсьці на піцерскі мытны тэрмінал «Еўраданат», дзе ўсе суправаджальныя дакументы планавалася падмяніць – пастаўшчыка, краіну паходжаньня – каб ніякіх сьлядоў Калумбіі. Пасьля чаго перагрузіць тавар на іншую фуру і адправіць у Еўропу.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-14Груз вялі даўно і наўмысна нідзе не затрымлівалі. Інтэрпол хацеў прасачыць увесь маршрут, уключаючы і рускі ўчастак. Гэта называлася аперацыя «Акапулька». Затрымаць какаін зьбіраліся ў самым канцы маршруту, выявіўшы ўсіх удзельнікаў наркагандлю. Аднак аперацыю нечакана, насуперак указаньням Інтэрполу, перапыніў Чаркесаў і піцерскія чэкісты.

У выніку аперацыя «Акапулька» мела абмежаваны эфект. Какаін канфіскавалі, быў арыштаваны дзясятак падазраваных у Еўропе і ў Ізраілі, але вялікія фрагменты наркатранзіту засталіся некранутыя. Так і не ўдалося пасадзіць тых, хто чакаў груз ў Бельгіі, і тых, каму ішоў тавар у Пецярбург (яны працягнулі займацца кантрабандай і далей).

Больш за тое, раз ужо канфіскавалі какаін – яго павінны былі зьнішчыць на месцы. Але яго вывезьлі на склад ФСБ ў Пецярбург. Ён праляжаў там два гады (!) і потым… кудысьці зьнік.

 

6. «Картэль дэ Тэль-Авіў».

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-15У 1995 г. бельгійская газета «Ле Суар» апублікавала рассьледаваньне па тэме выбаргскага какаіну ў некалькіх частках. Паколькі тушонка ішла ў Антвэрпэн, інцыдэнт нарабіў шмат шуму ў Бельгіі і выклікаў вялікую цікавасьць. Рассьледаваньне праводзіў вядомы бельгійскі журналіст Алэн Лальман (Alain Lallemand) на аснове інфармацыі праваахоўных органаў ЕЗ і Ізраіля.

Аперацыя «Акапулька» і тона какаіну ў Выбарзе ў 1993 г. мелі цікавую перадгісторыю, якая ў расейскіх СМІ асьвятлялася на зьдзіўленьне мала. Усё пачалося яшчэ ў 1991 г., калі паліцыя Бельгіі зьвярнула ўвагу, што на чорным рынку какаіну ў іх зьявіўся новы гулец. Нейкая раней невядомая група кантрабандыстаў брала тавар оптам ў Калумбіі ў картэля «Калі» і пераганяла ў бельгійскі порт Антвэрпэн.

Хлопцы адрозьніваліся вынаходлівасьцю: какаін прыходзіў то ў банках з-пад калумбійскай кавы, то ў скрынках з-пад абутку, то ў японскіх лядоўнях, якія нібыта ехалі ў Еўропу праз Панамскі канал.

Пастаўкі йшлі па-буйному (тонамі!), і бельгійская паліцыя актыўна спрабавала даведацца, хто за гэтым стаіць. Неўзабаве высьветлілі, што ў Калумбіі адгрузкай какаіну кіраваў нейкі Эліас Коган – грамадзянін Ізраіля, жанаты на дачцы мясцовага наркабарона.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-16

Хто быў атрымальнікам ў Антвэрпэне, было няясна. Пастаўкі ішлі ў адрас падстаўных фірмаў, за якімі стаялі прадпрымальнікі Бенджамін Бэн-Давыд (ён жа Бено Давідашвілі да ад’езду з СССР) і сям’я Данат (Оскар і Тацьцяна Данат, і іх сын Цві).

Але Бэн-Давід і Оскар Данат – жулікі сярэдняй рукі і наўрад яны былі канчатковымі пакупнікамі. У іх папросту не было такіх грошай: тона какаіну оптам каштавала дзясяткі мільёнаў даляраў (а ў гэтым бізнэсе тавар у крэдыт не даюць). Было падазрэньне, што абодва жулікі працавалі на больш сур’ёзных людзей, а менавіта на Барыса НайфельдаБібу») – гангстара з Брайтан-Біч, які ў той час жыў у Бельгіі.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-17

Біба – эмігрант з Гомеля. На пачатку 1990-х стаў наркадылерам сусьветнага маштабу па какаіне і гераіне. Ён меў выхад на самы верх расейскай арганізаванай злачыннасьці – Япончыка, яго паплечніка Цімоху (Аляксандра Цімашэнку) ды іншых.

У Антвэрпэне ў Бібы жыў сябра і даўні партнёр па бандытызму – Рахміль Брандвейн па мянушцы «Майк». Ён быў трымальнікам абшчака ў братвы з Брайтан-Біч. І ў гэты абшчак толькі што паступілі фантастычныя сумы ад рабаваньня маёмасьці Заходняй групы войскаў (ЗГВ). ЗГВ выводзілася зь Нямеччыны некалькі гадоў, і гэта было сапраўднае сьвята для бандытаў, генералаў і ўсіх датычных. Азартна і самазабыўна кралі ўсё, на ўсіх узроўнях, хто што мог.

Зарабіўшы грошай на ЗГВ, Біба з Майкам уклалі іх у надзейную справу: гераін, какаін і гарэлку «Крамлёўская» для адмыўкі. Гераін запаівалі ў кінескопы тэлевізараў на іх фабрыцы ў Тайландзе і ў такім выглядзе везьлі ў Антвэрпэн. Какаін ішоў у банках з тушонкай і кавай.

А гарэлка «Крамлёўская» бельгійскага разліву патокам ехала ў Расею празь бязмытных «ільготнікаў»: аддзел зьнешніх царкоўных сувязяў РПЦ (яго тады ўзначальваў нехта Кірыл Гундзяеў) і «Нацыянальны фонд спорту» (Атар Квантрышвілі, Кабзон, Тайванчык ды іншая нечысьць).

Жыцьцё ў «бандыцкім Антвэрпэне» у пачатку 1990-х біла ключом. Бельгійская паліцыя ня ведала, што рабіць. Аднак плынь наркаты ў краіну трэба была неяк спыняць. І тады бельгійцы зьвярнуліся па дапамогу да паліцыі Ізраіля. Бо ў Калумбіі какаін адгружаў іх падданы, ды і многія падазраваныя ў Антвэрпэне мелі ізраільскія пашпарты.

Пачалася даволі складаная аператыўная распрацоўка на тэрыторыі некалькіх краін. Паставілі на праслухоўку тэлефон Когана з Калумбіі, які адказваў за адгрузку тавару. Па гэтым тэлефоне ён рэгулярна меў зносіны зь нейкімі абанентамі зь Ізраіля. Яны, асабліва не хаваючыся, абмяркоўвалі свае справы.

Неўзабаве высьветлілася, што перавозкай какаіну займаецца міжнародны картэль кантрабандыстаў. Штаб яго быў у Тэль-Авіве, філіялы – у Калумбіі, Антвэрпэне і Пецярбургу. На чале картэля стаялі ізраільскія гангстары Якаў Каракін, Юваль Шэшэм і Амос Сулами. Менавіта яны арганізоўвалі перавозку какаіну. Заказы на транзіт давалі Біба з Брандвейнам.

 

7. Пецярбургскі філіял.

Філіял у Санкт-Пецярбурзе працаваў, як мінімум, з 1992 г. Гэта быў новы балтыйскі маршрут транзіту. Грузы з Калумбіі выклікалі падвышаную ўвагу ў порце Антвэрпэна, таму какаін вырашылі вазіць вакольным шляхам: спачатку ў Расею і адтуль на фурах празь Нямеччыну – у Бельгію. Тавар зьяўляўся ў Еўропе зусім не з таго боку, дзе яго чакалі.

Філіял у Пецярбурзе арганізавала сям’я Данат. Оскар Данат прыехаў у Піцер яшчэ ў 1989 г. як «бельгійскі бізнэсмэн» і адразу разьвіў бурлівую дзейнасьць: стварыў зь дзясятак сумесных прадпрыемстваў (СП) у сьферы экспарту-імпарту. Афіцыйна гэта быў гандаль імпартнай электронікай, абсталяваньнем ды інш. Бізнэс ён вёў разам з сынам Цві Данат, частка прадпрыемстваў была запісаная на маці сямейства – Данат Тацьцяну Валянцінаўну.

Да 1992 г. Данат-старэйшы настолькі асвоіўся ў Піцеры і аброс сувязямі, што змог стварыць уласны мытны тэрмінал, які атрымаў назву «Еўраданат». У 1990-х тэрмінал «Еўраданат» стаў адным з найбуйнейшых у горадзе цэнтраў растаможкі й захоўваньня грузаў. Калі б такое рэальна адбылося на радзіме Даната (ён ізраільскі падданы), яму б там пагражала гадоў 20. Няма сумневу, ён бы засьпяваў салаўём і здаў тых, хто яго крышаваў у Пецярбурзе. Таму аперацыю «Акапулька» і перарвалі, ледзь груз перасёк мяжу.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-18

Тое, што груз да «Еўраданата» не дайшоў, давала старому круцялю шанец адмазацца. Пасьля таго, як груз тармазнулі, яго арыштавалі ў Ізраілі, але потым адпусьцілі за недахопам доказаў. Сваёй свабодай ён быў абавязаны чэкістам: Чаркесаву і Іванову з піцерскага УФСБ. Абодва пры Пуціне-прэзідэнце пасьлядоўна ўзначальвалі ФСКН Расеі.

У выніку сямейства Данат заплаціла лёгкім спалохам. Неўзабаве Оскар і Цьві Данаты працягнулі свой бізнэс у порце з падвоенай сілай з дапамогай кампаніі «Рускае відэа» (пра гэта мы яшчэ пагаворым ніжэй).

Што да іншых удзельнікаў «Тэль-Авіўскага картэля» – ім ня так пашанцавала. Каракін, Шэшэм і Сулаві атрымалі сур’ёзныя тэрміны ў Ізраілі. Першыя двое потым пайшлі на супрацоўніцтва з уладамі і ў абмен на інфармацыю выйшлі датэрмінова. Амос Сулаві застаўся даседжваць 16 гадоў.

Да Бібы (Барыс Найфельд) у Анвэрпэне падабрацца не атрымалася. Ва ўсялякім выпадку ў ходзе аперацыі «Акапулька». Яго пасадзілі ў 1994 г., злавіўшы на кантрабандзе гераіну з Тайланда. Трымальнік абшчаку Рахміль Брандвейн, які фінансаваў пастаўку «тушонкі» у Выбарг, застаўся на волі. Забіты ў 1997-м кілерам на вуліцы ў Антвэрпэне. Напярэдадні моцна баяўся за сваё жыцьцё (там зьніклі нейкія грошы з абшчаку).

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-19Забаўна, што яшчэ адным вялікім сябрам Цві Даната быў і ёсьць вось гэты сімвал рускага прадпрымальніцтва (як ён сябе рэкламуе):

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-20Цінькоў (гл. фота) у пачатку 1990-х пачынаў чаўнаком па барахлу паміж Сінгапурам і Піцерам. Карыстаўся паслугамі тэрмінала «Еўраданат» і пасябраваў з сынам гаспадара Цві Данатам (яны прыкладна аднаго ўзросту). Разам праводзілі вольны час, ганялі на «Харлеях» па Піцеры, займаліся веласпортам. Яны захоўваюць блізкія стасункі да гэтага часу.

Будзем спадзявацца, што сяброўства Цінькова зь сям’ёй ізраільскіх наркадылераў абмяжоўваецца толькі сьферай матацыклаў і велагонак.

 

 

 

8. «Рускае відэа».

У гістарычнай частцы Выбарга ёсьць старадаўні дом XVI стагоддзя па адрасе: вул. Прыгонная – 8. Там на рагу зьлева віднеецца мемарыяльная дошка. Яна прычэплена ўжо ў ХХІ стагоддзі ў гонар важнай падзеі ў гісторыі бандыцкага Пецярбурга.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-21

У гэтым доме ў 1988 г. Дзьмітрый Раждзественскі стварыў кампанію «Рускае відэа» – першае незалежнае тэлебачаньне ў Расеі. Здаецца, усё так і было. У 1988 г. пры дзяржаўным аб’яднаньні «Саюзвідэафільм» была створана фірма «Рускае відэа» для вытворчасьці відэа- і тэлепрадукцыі. Сапраўды потым на яе базе паўстаў вядомы камерцыйны канал, які цяпер носіць назву «ТНТ».

І сапраўды першым дырэктарам «Рускага відэа” быў піцерскі музыка і рэжысёр Дзьмітрый Раждзественскі, цяпер нябожчык. Быў дырэктарам шмат гадоў, пакуль яго не пасадзілі ў турму у 1998 г.

Так што на мемарыяльнай дошцы напісана праўда. Але ня ўся. Не напісана, хто яшчэ быў заснавальнікам «Рускага відэа» разам з Калядным і чым займалася гэтая кампанія акрамя кінабізнэсу.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-22

У 1988 г. Дзьмітрый Раждзественскі стварыў «Рускае відэа» разам са сваім школьным сябрам – каскадзёрам «Ленфільму» Уладзіславам Рэзьнікам. Гэта той самы Рэзьнік (гл. фота), які цяпер дэпутат ад «Адзінай Расеі» і сустрэцца зь якім прагнуць гішпанскія пракуроры.

Апошнія прыйшлі да высновы, што Рэзнік – мафіёзі й «гандляр сувязямі», які працуе пасярэднікам паміж бандытамі і ўладамі Расеі.

І яны маюць рацыю. Гэта стары піцерскі рашала. Тым жа самым ён займаўся і ў 1988 г., і ў 1990-х гг., і далей. Проста сувязі ў яго станавіліся ўсё круцей і круцей.

А што тычыцца дзейнасьці «Рускага відэа» ў 1990-х гг., то яна не вычэрпвалася кінабізнэсам. Гэта быў шматпрофільны крымінальны канцэрн, вядомы на ўвесь Пецярбург.

У гэты канцэрн ўваходзіла паўтара дзясятка кампаній з аднолькавай назвай, якія займаліся ўсім: тэлебачаньне, відэапірацтва, здымкі порнафільмаў, абнаяўка, расьпіл бюджэтных грошай для мэрыі, кантрабанда ў асабліва буйных памерах (у іх была ў арэндзе ваенна-марская база ў порце Ламаносаў).

Прычым, бізнэс у гавані Ламаносаўскай ВМБ «Рускае відэа» вяло на пару з мытным тэрміналам «Еўраданат» – праверанымі людзьмі яшчэ па выбаргскім какаіне.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-23

У 1990-х гг. на “Рускім відэа» працаваў (вёў сваю тэлепраграму) дэпутат Ленсавету і піцерскі журналіст Дзьмітрый Запольскі.

Запольскі добра ведаў дырэктара «Рускага відэа» Раждзественскага і ўсю піцерскую верхавіну тых гадоў. У 2016 г. у адным зь інтэрвю ён успамінаў: «У 1990-х Пуцін курыраваў порт Ламаносаў, гэта была ваенная база, дзе ў яго сядзеў «свой» адмірал. І праз гэтую дзірку штодня ўвозіліся і вывозіліся без усялякага афармленьня сотні, а можа, і тысячы тон грузаў. Там ні мытні не было, ні памежнікаў, ні контрвыведкі. Сьмешна! Какаін у Піцеры як зубны парашок быў. Наогул усюды. Нават у Смольным у асабліва шустрых хлопцаў (…) Сам жа порт Ламаносаў фармальна належаў кампаніі «Рускае відэа», якая кантралявалася, з аднаго боку, Кумарыным, але кіраваў ёю Міхаіл Мірылашвілі (Міша Кутаіскі)».

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-24

Гэта сапраўды так: канцэрн «Рускае відэа» ў 1990-х абслугоўваў адразу дзьве АЗГ – тамбоўскую і братоў Мірылашвілі. Гэта быў іх сумесны праект. Першая банда была брыгадай спарцменаў і чэкістаў, другая – этнічнай АЗГ, складзенай з выхадцаў зь вёскі Кулашы ў Грузіі (месца кампактнага пражываньня грузінскіх габрэяў).

Прычалы порта Ламаносаў былі здадзены ў арэнду «Рускаму відэа» ў канцы 1993 г. Мытні там да 1995 наогул не было, потым мытны пост для надгляду ўсё-ткі стварылі, але ён быў намінальны. Свае людзі вазілі, што хацелі. Афармленьнем папер на грузы займаўся «Еўраданат».

Такая дзірка ў мяжы наўпрост пад носам у піцерскіх уладаў і ФСБ – справа, вядома, дзіўная. Але калі Пуцін курыраваў порт з боку мэрыі, а Іваноў з ФСБ – барацьбу з кантрабандай у ім, то многае становіцца зразумелым…

Браткі на ваеннай базе ў Ламаносаве ў тыя гады адчувалі сябе вельмі ўпэўнена. Дырэктар свабоднай мытнай зоны «Араніенбаўм» В.Цвяткоў у 1995 годзе скардзіўся ў лісьце ў Дэпартамент марскога транспарту РФ (1995 год), што «структуры «Рускага відэа» не дапускаюць да праверкі [грузаў] капітана портнагляду ўсімі магчымымі спосабамі, аж да пагроз фізічнай расправы».

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-25Здача ў арэнду порта Ламаносаў «Рускаму відэа» была вынікам нефармальнай дамоўленасьці бандытаў, мэрыі, ваенных і піцерскага УФСБ, якое (па ідэі) павінна было сачыць за мяжой. Аўтарамі самой ідэі былі два чалавекі: адмірал Грышанаў («свой адмірал» Пуціна) і палкоўнік КГБ Грунін – нам. па бясьпецы ў Мішы Кутаіскага. Грунін у Мірылашвілі –гэта як Карытаў пры Траберы, яшчэ адзін урка-чэкіст.

Росквіт «Рускага відэа» – гэта сярэдзіна 1990-х. Аднак у 1997-98 гг. у кампаніі пачаліся праблемы, якія прывялі да спыненьня яе бурлівай дзейнасьці. Праблемы былі зьвязаныя з дзьвюма скандальнымі гісторыямі таго часу:

  • Справа Сабчака.
  • Барацьба за 11-й тэлеканал.

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-26Сабчак прайграў выбары мэра ў 1996-м. У яго было даволі шмат ворагаў (у тым ліку ў Маскве) і неўзабаве пачалося зьвядзеньне рахункаў. З 1997 г. з Масквы пайшла раскрутка крымінальнай справы аб маштабным асабістым узбагачэньні Сабчака на пасадзе мэра.

Адным з эпізодаў была адпраўка ім буйных сум гарадскіх грошай у… «Рускае відэа» за рэкламу ды іншыя паслугі. А грошы гэтыя потым сыходзілі на фірмы-аднадзёнкі пад абнал, а таксама ў прыбалтыйскія банкі на рахункі афшораў. «Рускае відэа» пачала часта наведваць падатковая паліцыя ў пошуках гэтых сродкаў.

Акрамя Сабчака другой крыніцай праблем «Рускага відэа» стаў 11-й тэлеканал Пецярбурга. Ён належаў «Рускаму відэа» і ў 1997 г. яго прадалі алігарху Гусінскаму, што таксама не ўсім спадабалася ў Крамлі. Ператрусы, допыты, падатковыя праверкі пайшлі поўным ходам.

Калі пад «Рускае відэа» сталі сур’ёзна капаць, то там пачалася… эпідэмія сьмерцяў сярод супрацоўнікаў. Прычым, сярод тых, хто быў зьвязаны зь інфармацыяй аб якіх-небудзь нелегальных аперацыях. На непажаданых сьведак напаў сапраўдны мор.

З успамінаў Д.Запольскага: «… Калі лічыць [час] да майго зьяўленьня і пасьля майго сыходу, то там было 14 трупаў. Абсалютна здаровых і маладых. Адзін ад інфаркту раптам. Другі – ад прыступу. Трэці – ад раптоўнай бранхіяльнай астмы. Чацьвёрты раптам страціў прытомнасць за рулём і разьбіўся на машыне. А потым хтосьці зьвярнуў увагу на памочніка дырэктара гэтай карпарацыі, сьціплага дробнага чалавечка з трохкутным жывоцікам. Ён быў адстаўным палкоўнікам КДБ».

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-27

Адстаўны палкоўнік – гэта Уладзімір Грунін, пра якога ішла гаворка вышэй. А што тычыцца спыненьня працы сэрца ў зусім здаровых людзей… Тады яшчэ не было вядома пра Гельземіум зграбны – рэдкую кветачку з Кітаю, якая пры даданьні ў гарбату выклікае інфаркт пры першай фізічнай нагрузцы. Потым чайку зь ім папілі сьведкі па справе Магніцкага, а таксама арганізатары падмены пробаў з мачой на Алімпіядзе ў Сочы. У часы, калі Запольскі працаваў на «Рускім відэа», гельземіум, мяркуючы па ўсім, быў апрабаваны на яго супрацоўніках.

Дзякуючы ўсім гэтым забойствам, а таксама вывазу за мяжу «на лячэньне» Сабчака (у чым удзельнічаў, дарэчы, ня толькі Пуцін, але і Нямцоў – ён быў аўтарам гэтай ідэі), справа «Рускага відэа» заглухла. У турму патрапіў адзін дырэктар Раждзественскі, прасядзеў нядоўга і, выйшаўшы адтуль, неўзабаве памёр (натуральна, ад інфаркту).

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-29Нямцоў напэўна потым яшчэ ня раз пашкадаваў, што хадзіў да Ельцына прасіць за падсьледнага Сабчака. Пасадзілі б Сабчака – не было б Пуціна. Давялі б да канца справу «Рускага відэа» – села б уся компашка піцерскіх чэкістаў (якіх у 2000-х перацягнулі ў Крэмль). А галоўнае – быў бы жывы Барыс Яфімавіч.

А так – пасадзілі на трон шныра, які вырашаў пытаньні для тамбоўскай братвы ў мэрыі Піцера. Шныр стаў паханом і пачаў паводзіць сябе адпаведна.

А як інакш?

 

 

9. Эпілог.

У 2014 г. у Амерыцы выйшла кніжка прафесара універсітэта Маямі Карэн Давіша: «Пуцінская клептакратыя: хто валодае Расеяй».

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-30Кніжка ўяўляе сабой плён шматгадовага навуковага дасьледаваньня аб паходжаньні і прыродзе пуцінскага рэжыму ў РФ. У лістападзе 2014 у інтэрвю радыё «Свабода» Карэн Давіша казала: «Вывучыўшы дзейнасьць Пуціна ў 1990-я, я прыйшла да высновы, што зыходна меў месца праект захопу ўлады і нацыянальных багацьцяў прадстаўнікамі сьпецслужбаў пры падтрымцы дзеячаў арганізаванай злачыннасьці. Калі што і зьмянілася з моманту ўзыходжаньня ў Крамлі пуцінскай каманды, дык гэта тое, што карупцыя стала толькі яшчэ больш маштабнай».

Карэн Давіша, вядома, прафесар і выказваецца па-навуковаму: захоп улады і багацьцяў прадстаўнікамі сьпецслужбаў пры падтрымцы дзеячаў аргзлачыннасьці. Можна сказаць і прасьцей: меў месца захоп улады чэкісцкімі шнырамі з тамбоўскай АЗГ.

(канец тэкста)

 

 

=

 

 

Ад рэдакцыі:

І вось сёньня ўся гэтыя банда расейскіх уркаганаў-кгбшнікаў наважылася напасьці на нашу зямлю – Вялікалітву-Беларусь!..

%d0%bf%d1%83%d1%86%d1%96%d0%bd-1%d0%b0

Што ж, будзем рыхтавацца да сустрэчы…

З нагоды нагадваем: абарона Бацькаўшчыны, калі ўзьнікне неабходнасьць, гэта ня проста права любога беларуса-літвіна, гэта – яго сьвяты абавязак.

 

 

10 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, а гдзе ж вашые каментары па справе Белсата. Вы ж презентавалі увесь час сабе як спецыялістаў па польскаму пытанню.

    • Рэдакцыя кажа:

      і гэта ўсё, на што вы здольныя…
      будзе вам і пра “бел”сат і па польскім пытаньні.
      сачыце за працай сайта.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан, Біч,а можа пра “жанчын”?
      Ну а калі пра Белсат, тык я сказаў бы так:
      Знікнуць – радыё Свабода, НН, Белсат, я нават і не заўважу.
      Мяркую што не я адзін.
      Дарэчы.
      Ініцыятыва стварэньня спадарожнікавага тэлебачаньня (Белсата) належыць Беларускай Вуніі (Бельгія) У 2006-м годзе, мы прапанавалі гэты праект, пані І.Сурвіле. Гэта адбылося пад час нашай сустрэчы з ёй у Антвэрпене. У той час яна горача падтрымала гэту ініцыятыву. Для нас, на гэтым усё і скончылася.
      Узнік Белсат, але нашай нагі там не было, відаць і не будзе.
      Мяркую, як і Вашай, Пан Біч.
      Я.Мурашка

  2. Licvin кажа:

    Шаноўная рэдакцыя, дайце што-небудзь пазітыўнага пра нас, а то ад негатыву можна як ад ”Гельземіум зграбны” атрымаць інфаркт.
    Шчэкаціхін у свой час пісаў у Літаратурнай газеце ў 80-х гадах, што ”Леў рыхтуецца прыгнуць”, а потым другі артыкул што ”Леў прыгнуў”. Леў у ягонай аналітыцы разглядаўся як Мафія. Мафію Шчэкаціхін называў зрошчванне дзяржаўнай улады з крыміналам.
    Такім чынам мафія зрабіла дзяржаўны пераварот па свайму патрэбнаму ёй алгарытму. Не мае розніцы якая частка Мафіі забрала цэнітральную ўладу, Пецербургская, Маскоўская, Уральская ці Каўказская. Другой сілы на той момант на постсавецкай тэрыторыі не было і няма.
    Цяпер між рознымі часткамі мафій ідзе барацьба за свае інтарэсы, украінская мафія змагаецца з расейскай і гэтак далей. Тая Мафія, што будзе лепш абараняць інтарэсы насельніцтва, будзе ў вачах насельніцтва легітымнай.
    Праблема для слабейшай часткі насельніцтва ў тым, што выжываюць мацнейшыя, а слабая частка дэградуе, не можа узгадаваць сваіх дзяцей і даць ім адукацыю і тым самым гіне. Мы, пенсіянеры і беднякі як раз і ёсьць тая самая слабая частка электарата.

  3. Павел Біч кажа:

    Сп. Літвін, а якой пазітыў можа цяпер быць? Расея пачала падрыхтоўку да анексіі РБ. Абараніць незалежнасць са зброяй ў руках змогуць пару дзесяткаў рамантыкаў. Іх хуценька перабьюць. Палякі вырышалі паставіць жырны крыж на нашай апаіцыі, таму што тая за 25 гадоў ані выхавала нацыю, ані вырвала яе з рускага міра. Сайт БП некуды знік, сайт РС ажыцыўляе жорсткую цензуру. Сайт Астроўскага антызаходняй рыторыкай распугаў усіх чытачоў. Нацыянальнае адраджэнне з апошніе 100 гадоў атрымала Паразу. Ніхто не хоча капацца і і шукаць прычыны. паразы. Алексеевіч хацела адчыніць інтэлектуальную пляцоўку, але на ёй сабраўся нейкі полулукашенкаўскі русафільскі касмапалітны мусар. Твае спробы тлумачыць палітыку праз паняцца злачыннага Свету (як змаганне мафій) зразуммець цяжка. Для меня амаль немагчыма. Прачытай артыкул Марціновіча аб пачатку свету постпраўды. Праўдай становіцца тое што веньчаецца Верай (неабавязкова рэлігійнай).

    • з пад Полацка кажа:

      А вось гэты ваш каментар не проста здіўляе,а і падштурхоўвае да ня добрых думак, спадар Біч!

    • Siarhiej кажа:

      “Сайт БП некуды знік”

      праз TOR браўзер можна глядзець, толькі пазначце, што вы з краіны дзе дзейнічае цэнзура.

  4. Валянцін кажа:

    сп.Біч, вы сапраўдны Панікёр на інфармацыйнай вайне … чамусьці вы сумысьля ці “по недомыслію” скажаеце сэнс публікацый паважанай Рэдакцыі, старанна спрабуеце зьбіць яе з ёй жа вызначанага напрамку публікацый; незалежніцкую беларуска-ліцьвінскую пазіцыю Сп. Астроўскага блытаеце то з “антызаходняй”. то з “антысеміцкай” … “ХУ ЙЗ” Паша Біч ???

  5. Сяргей кажа:

    Вельмі добры артыкул. Зрабіце спасылку “падзяліцца ў сацсетках”. Гэта зараз вельмі актуальна!

  6. Адаш кажа:

    Дзякуй рэдакцыі за вялікую працу па перакладу на нашу мову гэтых аб’ёмных зьвесткаў пра мафіёзную хеўру, што кіруе суседняю дзяржаваю!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы