nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Найперш Незалежнасьць!

Сакавік 14, 2017 | Каментары (14)

Зварот

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Часова перапыняем серыю матэрыялаў, якая цяпер ідзе на нашым сайце, каб выканаць просьбу кіраўніка АК БПС-Самабарона Сяргея Высоцкага і выставіць важны зварот.

Рэдакцыя.

 

 

 

 

Беларуская партыя Свабода – Самаабарона

ЗВАРОТ

 

Мы, беларускія патрыёты Свабода-Самаабарона, у сувязі з крызіснай сітуацыяй у краіне і пагрозай дэстабілізацыі, зьвяртаемся да народу, уладаў і арганізатараў пратэстаў.

Беларусь — пад прыцэлам расейскага імперыялізму і магчымага сцэнару анэксіі.

Паступілі зьвесткі аб інфармацыйнай ізаляцыі кіраўніка Беларусі А. Лукашэнкі з боку нелаяльных сілавых структур, якiя выконваюць загады Крамля.

Зь іншага боку, безадказныя папулісты «Хартыі» ды іх саюзьнікі заклікаюць да рэвалюцыі, падтрымліваюць эскалацыю сітуацыі. Відавочна зацікаўленасьць Масквы ў далейшай дэстабілізацыі і ў хаосе для таго, каб узяць на сябе ролю «міратворцаў».

У гэтай абстаноўцы мы папярэджваем аб персанальнай адказнасьці прадстаўнікоў улады і апазіцыі, дзеяньні якіх могуць прывесьці да кровапраліцьця з-за патураньня планам Крамля.

Мы заклікаем да адмовы ад агрэсіўных сілавых дзеяньняў і да неадкладнай падрыхтоўкі да палітычнага дыялогу і будучых дэмакратычных выбараў.

Свабода-Самаабарона патрабуе ад улады гарантаваць незалежнасьць краіны, нейтралізаваць прарасейскіх баевікоў і абараніць беларусаў ад магчымай інвазіі звонку.

Мы зьвяртаемся да ўсіх патрыётаў краіны аб’ядноўвацца ў Нацыянальны Рух за Незалежнасьць. Свабода-Самаабарона бярэ адказнасьць за арганізацыю грамадскіх сіл і заклікае да супрацоўніцтва прадстаўнікоў дзяржаўных структур, якія разумеюць крытычнасьць моманту.

Мы спадзяемся на стратэгічную падтрымку саюзных народаў Літвы і Украіны. Мы ўпэўнены, што трэба вярнуцца да ўзаемадзеяньня па балта-чарнаморскай восі, якое сябе гістарычна апраўдала.

Але найважнейшы абавязак ляжыць на нас саміх — на яднаньні патрыётаў Беларусі вакол нацыянальнай ідэі. Давайце самі абаронім сваю Дзяржаву і падрыхтуем ўмовы для дэмакратычных рэформаў!

 

Сяргей Высоцкі, старшыня БПС-Самаабарона

 

Каментары (14)

  1. літвін з Менску:

    Дажыліся((. Ніколі ня думаў што прыйдзецца лу-ке дапамагаць патрымацца яшчэ трошку ва ўладзе. Калі ён не здрадзіць незалежнасць,то на сёння лепш яго не чапаць(да новага абрання прэзыдэнта) на маю думку. Ліберасты пачнуць разшатваць сытуацыю,пакуль лу-ка зноў,як ў2010 годзе не пачне разгоны, што і дасць фашыстоўскай расеі шанец захапіць Айчыну. Наконт балта-чарнаморскай восі,я супраць.Не хачу быць заслонай захаду ад расейцаў,зноў краіну растопчуць.Трэба звяртацца да НАТА,толькі так, ці дамовіцца аб ваеннай дапамозе аднаго боку, пры пагрозе іншым.

  2. Евгений Максимович:

    Уже высказал свои соображения.
    1. Москва затягивает удавку, филигранно поджимая Л. по военно-политическим уступкам через долги и цены на газ, т.е. создаёт условия для ещё большего ухудшения позиций Л.
    2. Одновременно с этим, мы видим усиление репрессивной составляющей, к которой Л. определённо подталкивают и свой собственный страх и часть руководства МВД во главе непосредственно с Шуневичем. Его будут толкать и дальше, чтобы назад уже не было дороги, и судя по тем заявлениям которые он делает это уже очевидно.И это всё великолепно встраивается в сценарий аннексии.

    Лубянское крыло в спецслужбах, играя на сложившейся внутриполитической ситуации и используя психологическое состояние самого Л. положило ему на стол дезинформацию относительно предстоящих событий о якобы подготовке неких терактов стрельбы со стороны оппозиции, Л. в это поверил, далее последовал информационный вброс через телевидение о предстоящих терактах. Далее опишу гипотетический сценарий. 25-го числа толпу призывают с Академии Наук, места сбора, двигаться в центр, на проспекте начинаются столкновения, в этот момент Москвой запускается свой сценарий ,скажем происходит стрельба в сторону сотрудников милиции, взрыв, например применение ручной гранаты “неизвестным”, которого никто никогда потом не найдёт, которые списывают на протестующих. Последствия всего этого будут чрезвычайное положение и массовые репрессии.

    Теперь для чего это всё может быть сделано. Вовсе не для репрессий против дармоедов. Беларусь вступает в опасную фазу т.н. учений организованных режимами, подобные события прежде всего полностью исключат возможности гражданского протеста против ввода, размещения войск и фактического взятия под контроль РБ, обеспечивают полную нейтрализацию общества и паралич политической власти.

    А Л. поставят в ещё более худшее сговорчивое положение, который потеряет все рычаги для независимого управления. Убьют сразу двух, нет, даже не двух, а четырёх зайцев. Таким образом протесты могут носить только форму мирного политического давления на Л. в принятии решений, контролируемые национальными силами.

    Оргкомитету Дня Воли следует запретить любые несанкционированные призывы движения участников в “центр”, к “домам правительства”, администрациям, прорыву кордонов и тому подобное.

    Лукашенко, если не хочет непредсказуемого развития событий, должен пойти на уступки, переговоры с национальной элитой и корректировку внешнеполитического курса, а не слушать крыло ФСБ в МВД и КГБ РБ, которое своими “сценариями” замарают его по самые рукава.

    • Яўген Мурашка:

      Пан, Максімовіч прапаную паглядзець на магчымыя наступствы Дня Волі, трохі з іншага боку.
      Акрамя аргкамітэту да гэтага працэсу далучаецца БНК (Саньнікаў, Статкевіч, Сіўчык, Некляеў, Афнагель, Шушкевіч іяшчэ 13 больш дробных чалавек) Але у іх трохі іншыя погляды на гэтыя падзеі. Яны заклікалі далучыцца да гэтай акцыі, удзельнікаў пратэстаў “дармаедаў” і завуць іх у Менск, менавіта на 25 сакавіка. Камандаваньне гэтым “парадам” усклаў на сябе пан М.Статкевіч.
      І калі у аргкамітэту, стаіць простая задача адзначыць гэты дзень, дык у БНК мэты іншыя . Па інфармацыі, на Хартыі97 пан Саньнікаў заявіў што зноў бы паспрабаваў вылучацца на прэзідэнта. Але трон пакуль-што занятыі таму яго патрэбна вызваліць. Як? Вось, менавіта для гэтага і раскручаваліся пратэсты “дармаедаў” каб ствварыць умовы для прававога бязмежжа і хаоса. Таму правакацыі, аб якіх Вы кажыце, маюць месца быць. Верагодна Статкевіч, Сіўчык, Афнагель ці нехта яшчэ падставяцца пад затрыманьні. Вясна Беляцкага і БХК, імгненна падымуць верхал аб “палітвязнях”. Эўропа на нейкі час прыпыніць стасункі з уладамі. Менавіта аб гэтым і кажа:

      министр иностранных дел Бельгии Дидье Рейндерсом, передает БелТА.
      “Что касается конкретных задержаний, там нужно посмотреть на участников этих манифестаций и определить, кто в них участвовал, — те ли лица, кто непосредственно был подвержен положениям этого декрета (декрет №3 — прим. ред.). Нам кажется, что многие лица и здесь, и за пределами Беларуси пытаются использовать эти манифестации в своих личных целях”, — заявил министр.
      Працэс збліжэньня з Захадам спыняецца, брама на Усходзе адчынена. Калі пратэсты будуць узрастаць і Лукашэнка, узмацніць рэпрэсіі, ці аб’явіць нейкае надзвычайнае становішча, могуць заверашчаць “рускія” які, цяпер б’юць ужо у Беларусі. Магчыма, віртуальна, узнікнуць Віцебская, Магілёўская, Гомельская “народныя” рэспублікі. Пуцін запускае буратскіх “шахтораў” ці чачэнчкіх “трактарыстаў”
      Лукашэнку адхіляюць ад улады юрыдычна ці яшчэ нейкім чынамі і тут на танке з трыкалорам, уязджае Саньнікаў а можа і Ф.Клінцэвіч і
      У Пуціна у абойме, хапае калабарантаў.
      Беларусь становіцца Паўночна-Заходняй Федэральнай Акругай.
      Той жа вынік магчымы і пад час правядзеньня “Захаду2017.
      Фантазія? Магчыма.

  3. Павел Біч:

    Усе папердніе каментары паказваюць поўную бездапаможнасць і нашай апазіцыі і нашай краіны. Мы не субьект палітыкы, мы абьект.. Апазіцыя якая выводзіць на вуліцы па 2-3 тыс. пратэстоўцаў анічога не зменіць,улады легка разганяюць яе натоўп як гэта было ў 2010.г .Такой жа бездапаможнасцью “дышыць” і Зварот С.Высоцкага. Да каго ён звяртаецца? Хто яго Зварот прачытае? У пачатку 90-х яго можна было б размножыць і раскідаць па кватэрах. Цяпер гэта ужо немагчыма.
    Цяпер выкажу пару думак на тэму культаралогіі. На менталтет больш за усё уплывае клімат і краявіды. Яны у нас адрозные ад суседзяў і таму нацыя магчымая быць. Але з-за назвы з корнем “рус” наш менталітет сільна дэфарміраваны “рускасцью”. Яна бывае двух тыпаў — маскальшчына і украінства. Першая характерізуецца адсталасцью дыскурса (палітычнай мовы), .мертвячынай ў палітычным жыцці і беснаватасцью (перабольшаваннем эмоцый над думкамі), украінства характэрызуецца анархічнасцью і самаедствам ( у астатнем яны чыстые эўрапейцы). (сп. Куплевіч скажы свае слова). Маскальшчына у нас расквітнела ў прыуладных структурах, ў чынавенстве. Украінства — ў апазіцыі, неглядзечы на усю яе празаходніцтва. Асабліва ім заражены т.з. русіны (якія сімпатызуюць праваслаўью) і тыя хто доўга быў ў Кіеве ў часы Майдана. Яны увесь час прымеряюць сітуацыю ў Украіне з сітуацыяў ў Беларусі і ўпадаюць ў пісемізм ад таго што ў Укаріне замест руху наперад назіраецца незразумела што. Да такіх палітыкаў я адношу і сп. С. Высоцкага. Сяргей, давай паспрабуем вызваліцца ад уплыву украінства. Я бычу ў такім напрамку літвінства, якое цяпер набірае моц. (гл. каментары у інтернете у якіх узгадаваецца тэма літвінства).

    • Яўген Мурашка:

      Пан, Біч.
      Вам ужо неаднойчы казалі, што кіньце забаваць памаркі “ліцьвінствам, не час.
      Скажу больш, Не усе у свеце ведаюць дзе знаходзіцца Беларусь, нават немцы.
      Займемся гэтым у спакойны для Беларусі час.
      Вы лічыце, як толькі зменім назоў, адразу знікнуць усе нашы праблемы.

      • літвін з Менску:

        Так Я.Мурашка, дазволена думаць толькі тым,каму спачатку дастатак, потым мова,назва,незалежнасць. Мы ўжо бачым такіх — гэта ўсе псэўда дэмакраты, ў тым ліку санікавы,статкевічы,дзмітрыевы,карачы ды іншыя пачвары. Шмат ўжо адыйшло ад палітыкі хто казаў,што спачатку дадзім ладу ў краіне,а потым будзе мова,назва і г.д. Вы і вам падобные талдычыце адно , быццам адразу са зменай назвы ня знікнуць нашы праблемы,таму ня трэба мяняць назву. Дык праблемы пры нашым жыцці ўвогуле не знікнуць,а наступные пакаленні пазбавяцца комплексу непаўнавартнасці і залежнасці ад гэтай пазорнай мянушкі — белы рускі.

  4. вершнік:

    ”— Мы з вамі абмяркоўваем пытанні, якія не ў нашай юрысдыкцыіі. Нам даручана выкананне замены кіраўніцтва ў так званай ‘’штучна створанай суверэннай дзяржаве.’’ Рэальны лідэр краіны не абавязкова – галава дзяржапарата. Ён можа быць, напрыклад, назначаны намі высопастаўлены наёмны менаджэр ці кіраўнік грамадскага аб’яднання, што адказвае за каардынацыю дзеянняў розных патрэбных нам структур. Назва ня мае значэння – прэзідэнт, прэм’ер ці хтосьці іншы. Дзяржаўныя ворганы не павінны перашкаджаць нам усталяваць такую ўладу ў рэгіёне, якая будзе эфектыўна кіраваць і дзяржапаратам, і сваёй часткай бізнеса, і эканомікай.
    Фарыд Шаламавіч гаварыў пераканаўча, і па сутнасьці справы, і таму яго слухалі уважліва.
    — Вы, Сымон Іванэсавіч, забяспечваеце прыватнае фінансаванне гэтага мерапрыемства, а Андрэй Хананавіч з сваімі людзьмі стварае патрэбныя пачуцці і думкі ў грамадстве, вызначае ідэялогію падзей. Мая кантора ажыцяўляе тэхнічную працу па замене адпрацаванай сыстэмы кіраўніцтва на новых, свежых людзей, патрэбных імперыі. Таму давайце абгаворым некаторыя тэхнічныя пытанні праекта ‘’Ракіроўка’’… ”ІМПЕРСКІ СІНДРОМ”.
    Учора быў на мітынгу. Углядаўся ў твары людзей. Вельмі рознашэрстная маса, прысутнічалі маргіналы з чорна-белым мысленнем, былі і зялёныя чалавечкі, напорыстыя, ходзяць па двое. Гавораць як па пісанаму і не рэагуюць на пытанні. Мовы не ведаюць.(Гэта іх слабое месца) Шмат пакрыўджаных на АГЛ. Агульнае ўраджанне: спецыяльна створаная масоўка для выкарыстання яе для забурэння ўлады і разрыву адносін з Захадам. Усё як і ў 2010 годзе. І вядучы баран—гапон той самы.
    Інтэлігенцыя што магла б патлумачыць сёнішні стан, сядзіць дома і піша свае артыкулы і раманы…

  5. Павел Біч:

    Пан Мурашка, няўжо вы не разумееце, што Вы ужо шмат гадоў робіце абсалютна пустую працу — пасля чарговых падзей, вы пачынаеце іх перасказываць сваім языком і фантазіраваць. Гдзе канкрэтные прапановы? Мая прапанова вельмі канкрэтная — павелічваць колькасць пратэстоўцаў паведамляючы народу што мы народ цалкам не з рускага Свету. Наша месца сярод трох прыбалтыйскіх народаў, як. дарэчы нас і вызначалі усе этнографы, за выключэннем, вядома, рускіх і польскіх. Хопіць круціць валам хвасты. Дамагчыцеся каб на немецкіх мапах замест Беларусі. з’явілася Вялікалітва. Гэтым вы зробіце вялікую працу, выкарыстоўваючы вашае жыхарства ў Нямеччыне.

    • Jas':

      «каб на немецкіх мапах замест Беларусі. з’явілася Вялікалітва.»
      +++++
      А што, на нямецкіх мапах ужо з’явілася “Bielarus’”? Няўжо-ж ужо бачым гэткі неверагодны прагрэс, бо зусім нядаўна было “Weißrussland” (= Белая Расія)?
      Ці вы, паважаны спадар Біч, у такіх варунках сапраўды верыце ў хуткую замену мэнталітэта Немцаў на “Große Litauen“? Мяркую, гаварыць пра тое варта, і мець наўвеце, што працэс зьмены назову вельмі няхуткі. Ужо 26 летаў, як утварылася нашая цяперная дзяржава Рэспубліка Беларусь (Беларусь), — а Немцы дагэтуль мянуюць нас каляніяльным назовам “Weißrussland”.

  6. Павел Біч:

    Уж не ведаю ці прачытае нехта мой адказ тав.Jas’, таму што ужо з’явіўся новый артыкул сп. Пазьняка. Але ж сціпла адкажу. Гэты тав. выкарыстаў стандартны прыём адмовы шляхам нагадвання вялікіх цяжкасцях пры выканання тых ці іншых прапаноў. А тое што на немецкіх мапах мы паказаны як Белая Расея, пагатоў тав. Мурашке заняцца гэтай справай.

  7. Валянцін:

    Jas’:Немцы дагэтуль мянуюць нас каляніяльным назовам “Weißrussland”.
    Weißrussland (Weiß- белы ruß- сажа(чорныбруд) land- зямля, тэрыторыя,краіна) — старанямецкае . Проста для немцаў весела называць Расею — Краіна чорнага бруду ці краіна сажы, а нас яшчэ весялей — краіна белай сажы … :-))

  8. Валянцін:

    Cп.Высоцкаму асабісты Дзякуй — зварот своечасовы і правільны!

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы