nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

… а наступны дзень ў Маскве

27 сакавіка, 2017 | 5 каментарыяў

26 Масква 126 сакавіка ў Маскве ды іншых расейскіх гарадах прайшлі масавыя мітынгі, забурэньні, адбыліся масавыя затрыманьні. Яны былі выкліканы абурэньнем людзей нястрымнай карупцыяй у Расеі ў выкананьні прадстаўнікоў расейская імперыякратыі. Апошняй кропляй тут стала відэа Аляксея Навальнага “Ён вам не Дзімон” (гл. тут https://www.youtube.com/watch?v=qrwlk7_GF9g), прысьвечанае нягегламу прэм’еру РФ і па сумяшчальніцтве “блакітнаму варышцы” Дз.Мядзьведзеву. Некаторыя кадры з падзей, якія адбываліся пад помнікам расейскаму імперскаму паэту А.Пушкіну і на фоне рэкламнай шыльды мюзікла “Папялушка” гл. ніжэй. Адно зь лепшых відэа маскоўскіх падзей знаходзіцца тут:  https://www.youtube.com/watch?v=glevGaqdYyE

Рэдакцыя.

 

26 Масква 2

26 Масква 3

Мы хацелі б зьвярнуць увагу нашых чытачоў найперш на дзьве акалічнасьці:

1. “Беларускі” АМАП дзейнічае больш “прафесійна”;

2. Цяпер украінцы пакідаюць у сеціве прыкладна такія каментары:

– “Розьніца паміж украінскім Майданам і расейскай “прагулкай” у тым, што ў нас розныя каштоўнасьці! Расейцы выйшлі за меркантыльныя інтарэсы (маўляў, улада сама крадзе, а ў нас адбірае), а ва Украіне выходзілі за СВАБОДУ і годнасць! Розьніцу адчуваеце?”;

– “Калі ў Кіеве сьмецьце пачало зьбіваць і вязаць людзей – пачаўся замес… Кацапы, пакуль вы будзеце здымаць на тэлефоны, як пакуюць вашых людзей і кукарэкаць “ганьба”, вы нічога не даможацеся… Х*ло з-за мірных пратэстаў сваю ўладу не аддасьць. Мокшанцы, дам вам пару парадаў: выкарыстоўвайце фарбу (балончык з фарбай), каб заліць ім забралы і асьляпіць. Гэта прымусіць іх здымаць шлемы ці адкрываць забралы, што дазволіць наносіць удары ў рыла або галаву. Не выкарыстоўвайце біты, лепш падыходзіць нарэзаная арматура 50-60 см. Па магчымасьці вырывайце ў іх сьпецсродкі – шчыты, балончыкі, дручкі, шлемы, жылеты… Вам спатрэбяцца. Намагайцеся выцягнуць касманаўта са строю і прапіхнуць углыб, за ім пацягнуцца іншыя і апынуцца ў калідоры, у якім іх зручна гасіць. Калі бачыце, што кагосьці пакуюць, абавязкова адбівайце. Памятаеце галоўнае: “АДЗІН ЗА ЎСІХ І УСЕ ЗА АДНАГО”. Удачы вам, кацапы…”;

– “Калі ва Украіне быў Майдан, расейцы крычалі, што зьбіваюць няшчасную беркутню, што ўсе ўкраінцы фашысты-бандэраўцы, што трэба было расстрэльваць на Майдане! Што ж, цяпер вам таго ж, што вы жадалі нам!”;

– “У Кіеве пасьля такога на наступны дзень было ў 3 разы больш людзей”.

 

5 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    А я зауважыў факт, што расейскае ТВ поўнасцью замоўчала гэтую падзею. Успомнілася адразу фраза нейкага філосафа – “пока факт не описан, он в наш мир не внесён”. Канешне, і раней бывала што нейкіе факты нейкіе сілы спрабавалі схаваць ад людзей (тыя ж рэпресіі 30-х гадоў), але гэта было выключэннем.Часцей незручным фактам улады давалі свае тлумачэнне і прапіхвалі яго ў массы. Але цяпер пачнецца паўсюднае хаванне адных фактаў і “выпячванне” іншых. Трактаваць факты па-свойму цяпер становіцца непераканаўчым – людзі глядзяць картінкі па ТВ і даюць ім свае інтерпретацыі, якія залежаць ад культуры, генаў і бог ведае яшчэ ад чаго. Цяпер уявіце што будзе калі гэтая постмодерністская зьява поўнасцью захлесне Свет. У адных краінах людзі будуць глядзець па ТВ і інтернету адны факты і падзеі, а ў іншых цалкам іншые. Што тады застанецца ад так званай аб’ектыўнай реальнасці???

  2. Licvin кажа:

    Хто валодае сродкамі масавай інфармацыі — той і валодае рэчаіснасьцю! Так было і раней, але сёння ствараецца на нашых вачах віртуальная рэчаіснасьць, якая цалкам адарваная ад аб’ектыўнай рэальнасьці. Дарэчы мы ўжо аб гэтым гаварылі і нават цытату аб сімулякрах рэчаіснасьці ўставілі.
    Сусветны алігархат напрацоўвае магутную зброю валадарства над масамі. Мы апошнія — хто помніць смак чэрствай скібкі хлеба з скваркай, зорнае неба ў жнівеньскай ночы і пах узаранай раллі…

  3. Siarhiej кажа:

    Сучасныя тэхнічныя сродкі дазваляюць знайсці праўдзівую інфармацыю, калі не лянуешся, а мазгі і жыццёвы вопыт дазваляюць на падставе інфармацыі зрабіць правільныя высновы, калі мы хомо сапіенс а не ватнікі.

  4. Licvin кажа:

    Siarhiej:
    Размова ідзе пра тое што ствараецца кантінуум запоўнены сімулякрамі пачуццяў, адчуванняў, меркаванняў, стэрыятыпаў, думак. Адзінкі будуць так-сяк выплываць з гэтага акіяна, але абсалютная большасьць пачне патанаць ў сімулякрах, а калі паставяць чыпы непасрэдна ў цела самога чалавека, то ён канчаткова страціць сваю свабоду. Сёння ўжо дзеці малодшых класаў не вылазяць з тэлефоных гульняў — гэта першапачатковая падрыхтоўка да інтэрнэт залежнасці будучага пакалення. Кінатэатры запоўнены амерыканскімі фільмамі, ангельскай мове ўдзяляецца значна больш увагі чым беларускай. Нават ежа прапануецца і навязваецца замежная, у нас ужо маладыя журналісты і нават маладыя пісьменнікі ўжо жывуць у віртуальных сімулякрах. А што будзе далей?

  5. Павел Біч кажа:

    Хацеў напісаць каментар на артыкул Мацкевіча, што выстаўлены на сайце БП. Не атрымалася. Інтернет піша ужо поў гадзіны што “каментары загружаюцца”. Не ведаю Чаму. Таму напішу тут на ФБ, можа хто прачытае. Па-першае, Мацкевіч паказвае дремучую адсталасць, карыстаючыся тэрміналогіяй мінулых стагоддзяў. Ён мяркуе сябе сучасным філосафам, але не ведае што, напрыклад,М.Фуко раіў разглядаць палітыку як працяг вайны, і тады яго усхліпывання “не паддавайцеся абману” смешные – ці карыстаюцца такімі словамі на вайне маючы хоць сваіх, хоць чужых? На вайне не бывае ашуканых, там можна толькі прапагандай перацягнуць на свой бок тых хто яшчэ не вызначыўся, а гэта ужо цалкам іншае. Гэта іншае патрабуе канкрэтных прапаноў чым можна загітаваць невызначыўшыхся. Смешна чытаць ад челавека які лічыць сябе філосафам такія старамодные словы як “як ёсць на самой справе”. Міф дадзенасці” даўно выкінуты філосафамі на памойку (на сметнік) Людзей для сумеснай барацьбы (аб чым марыць Мацкевіч) можна аб’яднаць або на сацыяльнай, або на нацыянальнай аснове. Першая разам з марксізмам адышла ў нябыт (шахцераў Салігорска падтрымліваць шахцеры Чылі не будуць) Застаецца толькі салідарнасць на нацыянальнай глебе. А з гэтым у нас праблема таму што нацыянальнае у нас падаецца – пасля Бурачка і здраднікаў- адраджэнцаў (яны кішаць на усіх незалежных СМІ) – толькі ў форме беларусшчыны, а яна трактуе наш народ як атростак рускай нацыі (пакуль ў філасофіі пануе метафара дрэва у якога корень “рус” важнейшы за прыметнік “белы”, і таму носіць прыніжальны, агідны сэнс. (усе народы Амерікі карыстаюцца чыжымі мовамі, але там няма народаў з назвамі кшталту нашай – жоўтые партугалы, сініе гіспанцы…). Назва “беларус” прывівае нашым людзям вялікі комплекс непаўнавартасці і выхоўвае халопаў Расеі. Іх большасць і таму яны перамагаюц; а улічваючы блізасць Масквы (АДКБ) усялікі Майдан у нас немагчымы. Тады што нам застаецца? Каб прыцягнуць народ на бок празападнай апазіцыі трэба адмовіцца ад назвы “белый рускі” вярнуцца да назваш Літва і літвіны/літоўцы, адрадзіць у людзей гонар і годнасць і рыхтавацца да усеагульнага бэзтэрміновага страйка.
    НравитсяЕще реакцииКомментарийПоделиться
    Комментарии
    Юрий Рубцов
    Юрий Рубцов Мацкевича тяжело понять, но, как бы кто не хотел, именно Мацкевич насегодня, думает в правильном направлени. А Вам могу посоветовать пообщаться с Мацкевичем не через “Беларуский партизан”, а в фейсбуке.
    Нравится · Ответить · 3 ч
    Віцень Пануцэвіч

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы