nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Прыклады інфармацыйна-прапагандысцкай й ідэалагічнай працы расейскай апазіцыі

30 сакавіка, 2017 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Фора 1На фоне 20-гадовай безвыніковай кіпучай дзейнасьці “беларускіх” афіцыйных апазіцыйных СМІ, падпарадкаваных заходняй Сцыле (што гэта такое, гл.тут:  https://nashaziamlia.org/2017/03/24/8997/#more-8997), паўстае белая зайздрасьць да працы ў сеціве аналагічных расейскіх СМІ. Падаем ніжэй некалькі прыкладаў дзейнасьці апошніх, зьвязанай з аналізам як гістарычных працэсаў, так і апошніх падзей у Расеі, іх журналісцкай падачай, вынікаючымі зь іх прапановамі.

 

Аднак спачатку папярэджаньне: далёка ня ўсе людзі, якіх вы можаце праслухаць па нашай рэкамендацыі, зьяўляюцца прыхільнікамі свабоды народаў, якія жывуць у Расеі ці вакол яе. Большасьць (хаця ня ўсе) маюць у галовах альбо занадта ліберальныя, альбо занадта шавіністычныя, імперскія ўяўленьні. Аднак усе яны – прадстаўнікі сіл, якія выразна апазіцыйныя цяперашняму пуцінскаму рэжыму. Мы заклікаем зьвярнуць ўвагу на форму перадачы іх думак, матэрыялаў, а таксама на той зьмест, які можа быць карысным і для нас – беларусаў-літвінаў.

 

Прыклад 1.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=B3u_WEpUOJA – з вуснаў Сашы Сотніка гучаць зьністажальна жорсткія і абсалютна бясстрашныя ацэнкі вынікаў пуцінскай палітыкі для лёсу Расеі. Зьвярніце ўвагу, інтэрвю было дадзена яшчэ ў лютым г.г.

Фора 2

 

Прыклад 2.

Тут – https://www.youtube.com/watch?v=hR5EZqQFrmo  – яшчэ адзін лютаўскі прыклад добрай прапагандысцкай працы прадстаўніка расейскай апазіцыі – працы, заснаванай на падколках, гіпербалах, ёрнічаньні. З дапамогай гэтых “прыладаў” крытыкуецца палітыка Расеі што да Беларусі.

Фора 3

 

Прыклад 3.

Іншая форма прапагандысцкага ўзьдзеяньня на расейскае грамадства –  вядомы Вячаслаў Мальцаў штодзённа выступае зь “Кепскімі навінамі”, “артпадрыхтоўкай да рэвалюцыі 5.11.2017” і слоганам: “Не чакаем, а рыхтуемся”. Вам на пробу мы прапануем, напрыклад, наступную 2-гадзінную трансьляцыю –  https://www.youtube.com/watch?v=ROgoI49LQVU . Стаўленьне да Лу-кі гл. ў 59:00.

Фора 4

 

Прыклад 4.

А вось добры прыклад якаснай прапаганды з боку апазіцыі ў сувязі з падзеямі ў Расеі 26.03.2017 г. – https://www.youtube.com/watch?v=11OSh7jgX98

Фора 5

 

Прыклад 5.

Думкі пра альтэрнатыўную будучыню Расеі можна пачуць тут – https://www.youtube.com/watch?v=MTrHryojl84 . Іх выказвае журналіст Ігар Якавенка ў інтэрвю Сашы Сотніку.

 Фора 6

Паколькі ў інтэрвю гучыць ня толькі паліталагічны аналіз, а і ідэалагічныя рэчы, мы вырашылі частку інтэрвю перавесьці  ў пісьмовую форму.

… (10:00)

С.Сотнік: Па якіх сцэнарах будзе разьвівацца пратэст 2017 г.?

І.Якавенка: Адзінага сцэнару няма. Сцэнароў шмат.

Адзін зь іх – гэта тое, што адбылося з пратэстам 2011-12 гг., калі пратэст быў проста зьліты… Сярод зьлівальшчыкаў таго пратэсту былі арганізатары гэтага пратэсту… Была створана бессэнсоўная Каардынацыйная рада апазіцыі, якая ціха сканала ад унутраных хваробаў, якія былі закладзены пры яе стварэньні.

Такі сумны сцэнар можа паўтарыцца і толькі па адной прычыне: з-за таго, што ў арганізаратаў пратэстаў ня будзе будучых хадоў.  Цяпер такіх хадоў няма і ніколі не было!

[Прычына ў тым, што] гэтыя людзі – геніяльныя палітычныя тэхнолагі. Нічога параўнальнага з камандай Навальнага ў Расеі не было і няма…

… Навальны выкарыстоўвае невялікую каманду, дзейнічае вельмі тэхналагічна. Аднак гэтага недастаткова для таго, каб зламаць рэжым.  Бо ў людзей цалкам справядліва ўзьнікае пытаньне: а далей што?

Ну, вось выйшлі. Добра выйшлі, шмат выйшла. Убачылі, што мы не адныя ў гэтай краіне. Моладзь упершыню набыла пэўны досьвед. Аднак у той жа час паўстае пытаньне: што далей?..

На гэтае пытаньне адказу няма. Паўтарэньне падобнага ператвараецца ў дурную бясконцасьць, якая ў канчатковым выніку ператвараецца ў нуль.

Таму людзям, якія ўсур’ёз імкнуцца разьвітацца з пуцінскім рэжымам, неабходна зрабіць некалькі рэчаў:

па-перашае, стварыць альтэрнатыўны ўрад. Гаворка ня йдзе аб прымітыўным прызначэньні некалькі чалавек ва ўрад будучай Расеі. Гаворка пра сур’ёзны працэс, у выніку якога мы пачынаем прад’яўляць альтэрнатывы. Гэта не павінна быць нейкая асобная партыя – ніякая зь існуючых расейскіх партый сёньня на ролю альтэрнатыўнага ўраду прэтэндаваць ня можа. Гаворка пра сур’ёзнае ўсенароднае абмеркаваньне ТОЙ АЛЬТЭРНАТЫВЫ, якая павінна прыйсьці на зьмену цяпершняму рэжыму. Трэба, каб люді разумелі: вось яна сёньняшняя Расея – бессэнсоўная рэпрэсіўная дзяржава фашыстоўскага тыпу [а мы прапануем нешта значна лепшае]. … Гаворка не ідзе пра стварэньне нейкіх структур, якія стануць мішэньню ў прорэзі прыцэла… Гаворка пра сур’ёзны працэс дыскусіі [на тэму альтэрнатыўнай будучыні].

(каней цытаты)

 

Ад рэдакцыі:

“Беларуская апазіцыя” за два дзесяцігоддзі “змаганьня з рэжымам” сха́вала сотні мільёнаў даляраў “дапамогі Захаду” і адначасна…  прафукала сваю шматгадовую фору перад апазіцыяй расейскай, якую стварылі сябры рэдакцыі нашага сайта сваёй ідэалагічнай працай. Цяпер маскоўцы кажуць дакладна пра тое, пра што мы казалі ў дачыненьні да стратэгічнага шляху вырашэньня нашых беларускіх праблем – пра працу па стварэньні ПРАГРАМНАГА ВОБРАЗУ БУДУЧАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ.

Нагадаем, такая гаворка была і ў канцы 1990-х (канферэнцыя “Беларуская нацыянальная ідэя”), і ў 2002-м (напісаньне кнігі “Адэкватная сьхема нашай рэчаіснасьці”), і ў 2003-м (выступ Астроўскага на зьездзе БНФ), і ў 2005-05 гг. (артыкул “Наша галоўная праблема – этнацыд! Наша мэта – беларуская дзяржава!”; стварэньне рэдакцыі й пачатак працы сайта “Нашазямля”), і ў пачатку 2010-х (ініцыятыва стварэньня Беларускага дэмакратычнага руху). Тое ж працягваецца і ў гэтыя дні (на сайце ёсьць дзясяткі матэрыялаў, дзе ўзгадваецца ідэя працы над стварэньнем Праграмнага вобразу Будучай Беларускай Дзяржавы).

Рэакцыі з боку “афіцыйнай апазіцыі” – нуль. Працавалі толькі мы. Зрабілі шмат. Але гаворка не пра нас, а пра іншых, пра тых, хто мог бы далучыцца, паскорыць працэс, падвысіць якасьць, але не далучыўся, не паскорыў, не падвысіў. І вось тут трэба сказаць, што ў нас першапачаткова складалася ўражаньне, што ўсе лідары афіцыйнай апазіцыі проста абсалютна тупыя людзі – поўныя ідыёты… І толькі пазьней стала відавочным, што справа зусім у іншым – іх лёс беларускага народу не цікавіць, іх цікавяць толькі бабкі… У лепшым выпадку прычынай зьяўляліся неабмежаваныя эгацэнтрызм, амбіцыі.

Гэта факт і адначасна прысуд, які навечна застанецца ў гісторыі!

На гэтае разуменьне сёньня наслойваецца новы факт, які ў вас перад вачамі.

Мы ня ведаем, ці самі маскоўцы даходзяць да думак, як ім забясьпечыць стратэгічны посьпех, ці яны тое-сёе паціху “пазычылі” ў нас, але тую часавую перавагу, тую фору ў два дзесяцігоддзі, якую мела беларуская апазіцыя ў ідэалагічным плане перад апазіцыяй расейскай за кошт нашай працы, яна вось-вось можа канчаткова страціць…

У сувязі з усім адзначаным у чарговы раз нагадаем: ужо 11 гадоў працуе наш сайт, прызначаны для галоўнай мэты – складаньне сістэмна-зьвязанага Праграмнага вобразу будучай беларускай дзяржавы. Гэты вобраз  павінен зыходзіць са стратэгічнага прынцыпу: ВЯЛІКАЛІТВА-БЕЛАРУСЬ – НАША ЗЯМЛЯ, І ТОЛЬКІ МЫ – БЕЛАРУСЫ-ЛІТВІНЫ – ЯЕ ЗАКОННЫЯ ГАСПАДАРЫ! Заклікаем кожнага беларуса-вялікалітвіна (іншых просім не турбавацца), якому ёсьць што сказаць па тэме ці які можа якім-небудзь іншым чынам данай ідэалагічнай дзейнасьці  паспрыяць (у т.л. матэрыяльна ці арганізацыйна), далучацца да нашай дзейнасьці.

Усяго лепшага, сябры.

 

 

10 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Ёсць навука “Паліталогія”. Першым палітолагам быў Мікола Макіавелі. Магчыма апазіцыя, вертыкаль, Захад ды іншыя дзейнічаюць па гэтай навуке.

    • Рэдакцыя кажа:

      У цыніка-лізаблюда Макіявелі, які бачыў сэнс свайго жыцьця ў тым, каб быць пракладкай пад мягкім месцам розных “гасудароў”, прапісана як утрымліваць уладу, распараджацца ёй.
      Перад намі задача адваротная – як ПРЫСТОЙНЫМ ЛЮДЗЯМ прыйсьці да ўлады, каб уладкаваць становішча ва ўласнай дзяржаве. Па сутнасьці, задач дзьве: трэба замяніць уладу (1-я) і пры гэтым да ўлады павінны прыйсьці прыстойныя людзі (2-я). Бо замена адных “настаяшчых ідыётаў” на іншых сэнсу ня мае.
      Адзін з класікаў тэорыі замены ўлады – А.Грамшы. Ён раіў максімальна маштабна, падрыўна ўлады крытыкаваць-дыскрэдытаваць.
      Мы, у т.л. на старонках нашага сайта, ужо даўно разьвілі гэтую тэорыю прапановай, што акрамя крытыкі трэба агітаваць за пазітыўную альтэрнатыву (гэта асабліва важна для такога разумнага грамадства, як наша, дзе кожны беларус-вялікалітвін мае ў сябе гены вольнай шляхты ВКЛ). Тады ж мы патлумачылі, што толькі два адначаных падыходы, аб’яднаныя разам, могуць вырашыць у Беларусі 1-ю задачу.
      2-ю задачу могуць вырашыць толькі беларусы-вялікалітвіны, якія будуць шчыра і зацята працаваць па стварэньні Праграмнага вобразу БУДУЧАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ (зьвярніце ўвагу, такая справа цалкам легальная!). Так яны выявяцца, пазнаёмяцца, прытруцца, узаемна выправяць накінутыя ім прапагандысцкія вывіхі ў сваіх мазгах, аб’яднаюцца вакол адзінай высокай мэты.
      І вось вы, Сяргей, бачыце, як праходзяць дзесяцігоддзі (!), а гэтыя сэнсоўныя і элементарныя рэчы (!)… ня робяцца.
      Чаму?!
      Шмат разоў вам тлумачылі. Гэта адбываецца таму, што так званая “беларуская апазіцыя” складаецца з асоб, якія маюць іншыя злачынныя мэты. Ужо таму злачынныя, што не зыходзяць з аб’ектыўных (т.б., законных, праўдзівых, справядлівых) інтарэсаў беларусаў-вялікалітвінаў на іх уласнай зямлі. Наадварот, “беларускія апазіцыянеры” і тыя, хто за імі стаіць, хто іх фінансуе проста хацелі б улезьці на карак беларусаў, скінушы адтуль расейскую імперыякратыю. Таму яны свае мэты хаваюць, і стваральныя, персьпектыўныя, сапраўды дэмакратычныя мэты ня толькі не прапагандуюць, а і не даюць магчымасьці беларусам іх сфармуляваць.
      Менавіта па гэтай прычыне ўсе нашыя заклікі змагацца за БЕЛАРУСКУЮ ДЭМАКРАТЫЮ ўсяляк блакуюцца СМДІ афіцыйнай апазіцыі (можна прывесьці гору прыкладаў гэтага), наша дзейнасьць, а тым больш яе зьмест, усяляк імі замоўчваецца, зашумляецца. Ігнаруецца наша дзейнасьць і ўсялякімі заходнімі фондамі, прызначанымі, як яны заяўляюць, “падтрымаць беларускі народ у замаганьні за дэмакратыю ў Беларусі”.
      Цынікі, падонкі, прадажныя лізаблюды…
      Што рабіць? Выйсьце толькі ў наступным:
      – нам – беларусам-вялікалітвінам – трэба засвоіць, што разьлічваць у змаганьні за нашы аб’ектыўныя інтарэсы нам давядзецца толькі на сябе;
      – што нам трэба пачынаць самім варушыцца – аб’яўляцца, аб’ядноўвацца, арганізоўвацца і нарэшце пачынаць рабіць сэнсоўную, персьпектыўную справу;
      – што нам давядзецца дзейнічаць у варожым асяроддзі, калі за нашу найвялікшую каштоўнасьць – Незалежную Беларускую Дэмакратычную Дзяржаву – будуць змагацца таксама іншыя магутныя сілы, якія будуць мець свае мэты, і гэтыя мэты будуць злачынныя. Злачыннымі будуць і метады дзейнасьці гэтых сіл…

      Карацей, даёш ПРАГРАМНЫ ВОБРАЗ БУДУЧАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ!

  2. Павел Біч кажа:

    Челавек набывае мужнасць, упэўнінасць, пакой калі ён “прыцепляецца” да нечага вялікага, значна большага чым ён ёсць сам. На першым месцы тут стаіць канешне Бог. Эўропа прашла шлях веры ў Бога мракабеснага ў раннем сярэдневечым, але там Вера часткова перамагала цывільную уладу. Не так было ў Расеі. Не ведаю дакладна адкуль, – магчыма ад манголаў- ў Расеі Вера ніколі не перамагала цывільную уладу. Тыя хто сільна верыў бежалі ў лясы ў скіты. Гэта Цезаря – папізм. Негледзячы на тое што рускім свойствены метафізічны лад мыслення (схільнасць да перабольшвання, адсутнасць пачуцця меры і г.д.) – лад які пануе у веруючых людзей – , ў Расеі Вера ў Бога не пусціла глыбокія корні як ў Эўропе. І асабліва ў верхніх слаях грамадства. Здаецца, пуцінцам не удаёцца аправаслявіць Расею.
    Але ёсць яшчэ адно Вялікае, прыцепіўшыся да якога можна набыць тыя ж якасці што дае вера ў Бога. Гэта Родіна-народ-нацыя. І рускіе выбралі менавіта гэты спосаб будавацца. Раді Велічы Расеі яны ахвяруюць сваім Добрабытам і Свабодай. Вялікіе памеры Расеі пітаюць упэўнінасць рускіх што яны вялікія і ва усіх іншых аспектах, а паколькі гэта цалкам не так, то яны прымушаны хлусіць і хлусіць. Якшто рускіе адчуваюць што іх не паважаюць ў Свеце, яны хапаюцца за зброю, каб хоць так атрымаць павагу да сваёй велічы. Баюся што Крым стане той гіряй што можа зноў у каторый раз уцягнуць рускіх ў бездань. Ведзь прыход да улады дэмакратаў непазбежна паставіць пытанне пра Крым. Пагадзяцца ль яны на стварэння ў Крыму нейкай там руска-украінска-татарскай рэспублікі? Так што будучыня Расеі вельмі тмяная. Яе магчымы развал можа пахаваць нас, паколькі самы лепшы матэрыял Расеі рынецца да нас як ў эўрапейскую Расеі. На нашым нац. адраджэнні тады можна будзе паставіць крыж.
    Што да праграміравання нашай будучыні, чым хоча заняцца Рэдакцыя. то наша будучыня таксамая тмяная. Яна будзе залежыць што адбудзецца з Украінай і Расеяй і наогул ў Эўропе. У такіх невызначаных умовах, я мяркую, нам застаецца толькі падвышаць нацыяналізм нашых людзей, які ім будзе карысным пры любым раскладзе падзей. Канцетраваная форма нацыяналізма ёсць літоўскасць/літвінства. Як там было ў гісторыі гэта пытанне для дурняў. “Самавобраз і вобраз мінулага ствараюцца разам.”

    • Siarhiej кажа:

      Павел, чыста “рускіх” у Расеі меньш 50%, а калмыкам, чукчам ды іншым 140 карэнным этнасам Расеі “веліч” да дупы, таксама як алкашам. Пуцін блефуя.

  3. Павел Біч кажа:

    Siarhiej,толькі жыхары Новгародскай, Пскоўскай, Смаленскай і Брянскіх вобласцей мелі эўрпейскі менталітет. Менавіта адтуль, да яшчэ з зямель ВКЛ,, паходзілі демакраты Расеі. Астатняе населенне давало той менталітет які цяпер завеццца рускім. За шмат стагоддзяў населеніе Расеі перамешвалася і таму цяпер там можна сустрэць людзей з цалкам рознымі менталітетамі. Але руска-азіяцкі менталітет перамагае і таму чакаць што супраць Масквы могуць падняцца татары і башкіры вельмі праблематычна. Для чаго ім бунтаваць калі яны і так перамагаюць колькасна і па Вере (іслам). Таму разарваць Расею на часткі будзе вельмі цяжка. Раней я запытываў у чытачоў сайта – іслам разарве Расею, ці наадварот узмацніць. Спецыяліст па генам Мурашка і спецыяліст па цывілізацыям Куплевіч прамаўчалі. Аб недахопах тэорыі сп. Астроўскага я шмат пісаў і паўтарацца не буду.

  4. Рэдакцыя кажа:

    Яшчэ адзін паказальны прыклад, які адпавядае тэме, гл. тут:
    https://www.youtube.com/watch?v=3ZYHCP7aoAg

  5. Мікола))) кажа:

    Мальцаў такі ж імпэрыяліст, як Навальны ці Лімонаў. Ён у сьнежні 2013 г. падтрымаўшы Майдан, прапанаваў далучыць “Наваросію з Крымам” да Расеі.

    Хаця хто чытаў Салжаніцына (Як нам уладкаваць Расею 1990), то там таксама гучала прапанова ліквідаваць незалежнасьць Казахстану, Украіны ды Беларусі, а таксама далучыць да Расеі “рускія вобласьці Ўкраіны”, якія “захочуць аддзяліцца”.

    Нават нябожчык Нямцоў прапанаваў Украіне зрабіць рускую мову дзяржаўнай “на зло Пуціну”.

  6. Мікола))) кажа:

    нават “лібэрал” Яўлінскі заўсёдна бэсьціць камуністаў што яны “развалілі СССР”. Нават паважаны Макарэвіч сьпяваў – даваў канцэрты для расейскіх салдатаў у 1995 г. у акупаванай імі Чачэніі-Ічкерыі. Нават Сахараў пісаў Канстытуцыю Саюза рэспублік Эўропы і Азіі…

    А ўжо пра “Крымнебутэрброд” Навальнага я маўчу…

  7. Мікола))) кажа:

    Вось яшчэ адзін маскоўскі імпэр-лібэрал

    Расійская журналістка Латыніна абураецца, што ў школах Комі вывучаюць мясцовую мову http://nn.by/?c=ar&i=157240

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы