nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Лукашэнка нарэшце знайшоў “гістарычнае абгрунтаваньне” свайго шматгадовага самаўладнага панаваньня ў Беларусі

Травень 25, 2017 | Каментары (5)

Барыс Керзач

Лука 1

Тое, што Лу-ка, зыходзячы з класічных дэмакратычных прынцыпаў, ніякі не прэзідэнт, даўно вядома ўсяму цывілізаванаму сьвету. Аднак ніхто ня можа сказаць, што нелегітымнае панаваньне на нашай зямлі гэтага прэзідэнта-непрэзідэнта зьяўляецца бляклым ці нудным. Не, ён, як галоўны прадстаўнік цяперскай зграі, якая яшчэ з “камуністычных” часоў працягвае панаваць у Беларусі, усё яшчэ забаўляе нас яскравымі рэпрызамі. Ці яго піяраўцы не дарэмна ядуць свой хлеб, ці сам ён такі?… Праўда, накіраванасьць дзейнасьці Лу-кі як была антынацыянальнай-беларусафобскай усе апошнія 23 гады, так і сёньня застаецца такой. Але гэта іншая тэма, якая рэдакцыяй рэгулярна асьвятляецца. Сёньня ж з нагоды надыходу доўгачаканага цяпла хачу ўзгадаць некаторыя яркія моманты піяраньня Лу-кі за апошнія месяцы ў вобразе “народнага прэзідэнта”.

На фота ўверсе вы бачыце добра вядомую многім сталым беларусам сцэнку “Ленін на суботніку” (толькі цяпер у выкананьні Лу-кі). Дакументальнае фота кажа само за сябе пра чарговае пакаленьне “слуг народу” і нясе інфармацыі для роздуму ня менш, чым бывае на вялікіх палотнах славутых класікаў жывапісу эпохі Адраджэньня. Угледзьцеся, пераканайцеся…

(хто жадае ўдакладніць фармальны бок падзеі, можа пачытаць, напрыклад, тут — http://nn.by/?c=ar&i=189606).

2.

А вось дакументальныя фоты, якія разьмешчаны ніжэй. Яны паказваюць Лу-ку ў час яго чарговага пасланьня народу (http://nn.by/?c=ar&i=189507). Зьместу тут таксама шмат. Трэба толькі зноў угледзецца ў “народ”, які перад вамі…

Лука 2

3.

Чарговы клопат пра “народ” можна на ўласныя вушы пачуць і ўбачыць на знакамітым відэа, якое можна паглядзець па наступнай адрэсе: https://www.youtube.com/watch?v=X8PdfB9TZ0Y. Хто яшчэ ня бачыў, раю.

Лука 3

А каб відэа раптам ня зьнікла зь Ютубу “з канцамі”, падаем ніжэй словы Лу-кі, выказаныя ім у клопаце пра ўсё той жа яго “народ”…

Лу-ка:

“Калі вы жадаеце сказаць, што ў нас грунтоўныя дамы́ салідныя людзі будуюць незаконна, вы мне скажыце.

Калі вы хочаце мяне ўпікнуць, што ў нас узровень карупцыі й беззаконьня такі, што некаторыя там не за свой кошт будуюць палацы, вы мне скажыце.

Вы ведаеце маю рэакцыю на гэта…

Але браць шашку сёньня праз 25 гадоў нашай незалежнасьці ды суверэнітэта і зносіць голавы ўсім, таму што ён жыве ў добрым доме, пагадзіцеся, гэта ўжо адышло ў мінулае. Гэта нельга…

Таму, калі нехта пабудаваў дом, я шчасьлівы, што ён пабудаваў. Ня толькі ён, але і яго дзеці будуць жыць у гэтым доме. Няма дзяцей – прадасьць. Камусьці гэты дом дастанецца.

Усё, што пабудавана на зямлі, гэта здабытак. Мы павінны забясьпечыць ім [каму?! – Рэд.] мала-мальскае існаваньне… Калі ў нас будзе больш грошай, мы будзем больш дапамагаць… Яны што, пойдуць зарабляць грошы недзе на баку?…

У труне кішэняў няма! Усё на той сьвет не забярэш. Гэта таксама народная формула…”.

(канец слоў Лу-кі ў відэа, агульны сэнс якіх – абарона інтарэсаў “народа”)

4.

У свой час, калі ў Беларусь прыязджалі байкеры — пераважна расейскія імперскія — Лу-ка часта ўзначальваў і гэты “народ” (гл. фоты ніжэй).

Лука 4

У цяперашнім 2017-м ён узначальваць байкераў чамусьці ня стаў. Але і ў гэтым годзе, нягледзячы на тое, што ўсіх гэтых “хірургаў”, залдастанавых, “ваўкоў” не пусьцілі на еўрапейскія падворкі нібы шалудзівых сабак, у Беларусі яны непрытульнымі не засталіся. Эстафету ўзначальваньня пераняў старэйшы сын Лукашэнкі — Віктар.

Лука 5

На фота вы бачыце апошняга ў чорнай скуранцы з налепленай на ёй лукашысцкай сімволікай, ззаду трэплецца сьцяжок сучаснай расейскай імперыі, а сам ён едзе на… якім-небудзь заходнім “харлеі”.

Што ў галаве ў хлопца?!…

Хто яшчэ ня ведаў, што такое сюр, дык сюр – гэта вось гэта…

5.

На жаль, і ў гэтым годзе не зьмянілася традыцыя ператвараць памяць пра страты беларускага народу ў час Другой сусьветнай вайны, у “сьвята прарасейскага пабедабесься” (гл., напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=SxjUFSv54g4). Сучасная ды старая расейская імперская сімволіка;  “бессьмяротны полк” (ідэя, запрапанаваная нашым рэдактарам 10 гадоў таму для беларускай апазіцыі — http://nashaziamlia.org/2007/05/18/681/ — якая выкарыстоўваецца сёньня беларусафобскімі этнацыднымі ўладамі супраць беларускага народу), які быў створаны цяперскімі ўладамі ў сувязі з тым, што ў абсалютнай большасьці закончылі сваё жыцьцё ня толькі сапраўдныя ветэраны Другой сусьветнай, а і былыя НКВДшнікі-СМЕРШаўцы; навязваньне каларадскіх стужачак на нямецкія ды японскія аўта, “шайба ад фінаў зь пятака” і т.п. казусы… Усё гэта як мінімум недарэчнасьці, якія яшчэ і звалены ў кучу…

І на фоне ўсёй гэтай трызьнёвай “творчасьці народу”, натуральна, балабольскае піяраньне Лу-кі… Як безь яго?

Лука 6

6.

У далейшых спробах зразумець, дык які народ для Лу-кі свой, я напаткаў цікавае відэа (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=43LzCskwaWk). У ім на фоне абяцаньня нам яшчэ ў 2015-м заробкаў у 1000 “зялёных”, у інтэрвале часу 2:30-3:55 Лу-ка пасьпявае назваць “роднымі”, “блізкімі”, “не чужымі”, “брацкімі”, “сяброўскімі”, “адзінымі зь беларусамі” наступныя народы: украінскі, казахскі, армянскі, сербскі, азербайджанскі, грузінскі, малдаўскі, кітайскі, рускі…

Лука 7

Вядома, у адзначаным не было б нічога асабліва страшнага (падумаеш, чалавек ня можа знайсьці свой народ; бывае…), калі б Лу-ка хаця б проста сябраваў зь беларускім народам, лічыў і яго блізкім ці хаця б не чужым. Але ж у Беларусі – дзяжаве беларускага народу, а не Лу-кі – мы ўжо 23 гады маем ЭТНАЦЫД, ДЭМАГРАФІЧНАЕ ВЫМОРВАНЬНЕ НАШАГА ЭТНАСУ, ЗАХОП НАШАЙ УЛАСНАСЬЦІ, ЭКАЦЫД і т.п. “перлы”. Гэта азначае, што ўсе гэтыя гады вышэйшыя ўлады ставяцца да беларусаў як да ворагаў, якіх трэба зьнішчаць!…

Таму ўсе гэтыя прызнаньні ў клопаце-любові да каго-заўгодна, акрамя беларусаў, выглядаюць ня проста нейкім дзівацтвам.

7.

Але, як на мой густ, усе дзівачыя рэпрызы “народнага прэзідэнта”, у якіх ён паўдзельнічаў у апошнія месяцы, перашыбла прызнаньне Лу-кі, зафіксаванае на наступным відэа: https://www.youtube.com/watch?v=k1VMs3DS6WI

Лука 8На ім Лу-ка спачатку публічна заяўляе пра тое, што ў Беларусі ён ні пры якіх абставінах не дапусьціць “украінскі варыянт” (2:50; між тым, толькі што кляўся ў вечным сяброўстве і Парашэнку, і ўсяму ўкраіскаму народу). А затым выдае наступнае (3:40-5:05; тут бачна, як Лу-ку пры гэтым перапаўняе пачуцьцё ўласнай гістарычнай значнасьці ад таго, што ён толькі што ўцяміў):

“Была ідэя Балта-Чарнаморскага рэгіёну, калі вы памятаеце. У Захада, асабліва ў Амерыцы хадзілі шалёныя думкі, каб разьмежаваць Еўропу і Расею вось гэтым рэгіёнам – тры Прыбалтыйскіх рэспублікі, Беларусь і Україна – гэты рэгіён. І каб аддзяліць Расею ад Захаду, а Захад ад Расеі.

І мы станавіліся зноўку санітарным нейкім кардонам.

Усё атрымлівалася. Ва Украіне атрымлівался, і потым ва Украіне добра атрымлівалася. У Балтыйскіх дзяржавах, вы ведаеце, адразу ўсё атрымалася. Тут, ба-бах, Лукашэнка стаў упоперак.

Мы ад гэтага адмовіліся. Так, мы сувярэнная незалежная дзяржава. Мы будзем і з Летувай у добрых дачыненьнях, і з Расеяй – наша шматвектарная палітыка.

Але галоўнае, што – я нават тады не разумеў гэтага, ішоў ад жыцьця – я разарваў гэты “санітарны кардон”. Вось тады я стаў дыктатарам на Захадзе…”.

(канец цытаваньня Лу-кі)

Вось, аказваецца, якая місія запланавана “народным прэзідэнтам” для беларускага народу і вось чаму ён яго ўжо не клапоціць, пра яго нават ня ўзгадвае. Аказваецца па тых маскоўскіх планах, якія напэўна вядомыя Лу-ку, усе беларусы, наша зямля і ўсё, што на ёй, мусяць стаць рэсурсам для забесьпячэньня драпежна-ненажэрных інтарэсаў расейскай імперыякратыі.

Панове, а ў нас спытаць вы раптам не забыліся?! Можа беларуская зямля і ўсё, што на ёй – гэта наша ўласнасьць?! І нам самім вырашаць, зь кім яднацца і ад каго аддзяляцца…   

Мяне зьдзіўляе, чаму за два месяцы, якія прайшлі з часу такога стратэгічнага прызнаньня “прэзідэнта” (маўляў, нарэшце я знайшоў галоўны сэнс маёй улады), да яго так і не было прыцягнута належнай увагі ні афіцыйнай апазіцыі, ні “незалежных СМІ”, ні Захаду…

Няўжо ўся прычына ў тым, што ініцыятарамі стварэньня Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый, які так напужаў Маскву, зь беларускага боку сталі не замусоленыя “лідары” афіцыйнай “беларускай” апазіцыі, ні Еўразьвяз, ні нават ЗША, а С.Высоцкі, А.Астроўскі ды некаторыя іншыя сапраўдныя беларускія патрыёты?!

 

Каментары (5)

  1. Павел Біч:

    Магчыма неўзабаве пачнецца ідэалагічкская атака на нас. Яна будзе адрознівацца ад атакі на украінцаў фактарам польскасці. Тут магчыма тры іх пазіцыі — западнарусская (палякі нашы врагі і мы па сутнасці рускіе), нейтральная (что очень мала верагодна,таму што рускіе любяць крайнасці) і особые односіны нас с палакамі з якім мы пражылі разам ў адной дзяржаве . і маем нешта агульнай ў псіхалогіі. Карачэй кажучы, трэба паставіць мысленны эксперірмент — незалежная Беларусь не адбылася і нам трэба выбрать між жыццём або з рускімі, або з палкамі. Обо варыянта маюць і плюсы і мінусы. Але гісторыя жорсткая пані — прйдзецца выбіраць з худшіх зол наіменьшае. Я як прыдурак першым на гэтае пытанне адказваць не буду.Пачакаю што скажуць Рэдакцыя і астатніе сталые чытачы гэтага сайта.

    • Рэдакцыя:

      1. ВялікаЛітва-Беларусь у этнічных межах беларуска-літвінскага народу (якія дакладна вядомыя) была, ёсьць, будзе дзяржавай беларусаў-вялікалітвінаў!
      Іншых нармальных, прыймальных прынцыпаў няма і быць ня можа.
      Пра-польскую, пра-расейскую ды іншыя варыянты ПРАПАГАНДЫ імперскіх, соцыяпаразітных сіл мы адрынаем і ўсіх агентаў гэтых ЗЛАЧЫННЫХ сіл пасылаем далёка-далёка…
      2. Калі сьвет не падтрымае наша справядлівае змаганьне, ён загіне… Мы не жадаем гэтага, таму мы выступаем за гістарычную і нацыянальную справядлівасьць у дачыненьні да нас і такіх, як мы. То бок, мы баронім ад сьмерці і сябе, і сьвет… Толькі такое сьветабачаньне мае СЭНС!

  2. Павел Біч:

    Думаць што якшто Свет не падтрымае справедлівае змаганне беларускай апазіцыі, то ён (Свет) загіне і што мы (відаць бел.эліта) баронім ад смерці Свет, — гэта ужо яўны перабор. на які нават Пазьняк быў нездольны (а уж нашто быў і есць экзальтаваная асоба).

    • Рэдакцыя:

      Гэта не перабор, гэта — элементарная логіка прадбачаньня.
      Сачыце за думкай, сп.Біч:
      — калі ў гэаграфічных цэнтры Еўропы будзе зьнішчаны народ, які нікаму за ўсю сваю гісторыю ніякай шкоды не прыносіў, а наадварот, які зьяўляецца выбітным гістарычным прыкладам высокай культуры міжнацыянальных зносін, высокай цывілізаванасьці, пасьля гэтага паўстане пытаньне: які народу будзе зьнішчаны наступным? затым які? затым? затым і затым…
      — калі будуць вынішчацца лепшыя народы, такі як наш, а заставацца найбольш драпежныя, агрэсіўныя і гэтым “вялікія”, гэта значыць, што ў канцы застанецца самая агрэсіўная нацыя; і гэта ў лепшым выпадку, бо ў горшым, яшчэ да гэтага ўся людская цывілізацыя сама сябе зьнішчыць у ядзерным армагедоне; па дарозе…
      Таму лёс Вялікалітвы-Беларусі — гэта СІМВАЛ будучага лёсу ўсяго чалавецтва. Без усялякіх перабольшваньняў.

  3. Siarhiej:

    Лу-ка можа брахаць абы што i абы як, але галоунае для яго захаваць сваю уладу. Трэба сачыць за яго дзеяньнямi, галоунае тут пошук грошай.

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы