nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Рускі мір” наступае на Беларусь з… Захаду

21 чэрвеня, 2017 | 3 каментарыя

Віталь Хромаў, Барыс Керзач.

Рускі мір 1аСталыя наведвальнікі нашага сайта напэўна ведаюць, што мы даўно заўважылі сумесныя дзеяньні расейскіх імперцаў і заходніх ліберастаў, накіраваныя на абмежаваньне, уціск, зьнішчэньне і забыцьцё беларускай мовы, культуры, гістарычнай памяці ды іншых агульнанацыянальных каштоўнасьцяў нашага народу. Аднак апошнім часам факты, якія пацьвярджаюць гэта, пачасьціліся. Таму мы вырашылі зноў зьвярнуць увагу нашых чытачоў на даную ганебную, абуральную (асабліва ў наш час) і адначасна вельмі паказальную заканамернасьць.

 

 

  1. Белсат з Польшчы і… па-руску!

Хто ня верыць, што такое магчыма, можа паглядзець хаця б тут – https://www.youtube.com/watch?v=bSuh_FB3Gsw

Рускі мір 2

Ну, што, пераканаліся?

Вось так сёньня і “браты-палякі” падвязаліся дапамагаць расейскім імперцам пашыраць уплыў на Беларусь рускай мовы – іх важнейшага інструманту імперскай палітыкі, скіраваныага супраць нашага народу і дзяржавы.

 

  1. Статкевіч упрагся ў той жа воз.

Нядаўна “Наша Ніва” паведаміла, што Мікалай Статкевіч стаў ютуб-блогерам. Выданьне таксама зьвярнула ўвагу на тое, што ён “выступаў у сьветлым пінжаку на фоне зялёнага саду, а ззаду куражыўся кот” (гл. тут: http://nn.by/?c=ar&i=191975).

Рускі мір 3

Не зьвярнула ўвагу Наша Ніва толькі на адзін абуральны факт – Статкевіч, які, як вядома, мае сувязі на Захадзе (у Нямеччыне па лініі сацыял-дэмакратыі і ў Лондане па лініі “Хартыі”), выступаў… па-руску! Відаць, адтуль параілі, а, мо, і загадалі…

 

  1. І Зісер за рускую…

Нядаўна тры рэдактары – «Нашай нівы» Андрэй Дынько, парталу TUT.BY Юры Зісер, радыё “Свабода” Юры Дракахруст (гл. фота ніжэй) – абмяркоўвалі пытаньне мовы “беларускіх незалежных СМІ” (гл. тут: http://nn.by/?c=ar&i=191837).

Рускі мір 4

Калі пазіцыя Дынько і Дракахруста выглядала больш-менш прыстойна, то гэта ж сказаць пра выказваньні сп. Зісера абсалютна не выпадае. Апошні на ўсе лады бараніў рускамоўныя інтарэсы расейскай імперыякратыі на нашай зямлі, шукаючы самыя розныя аргументы.

Калі нехта скажа, што гэта асабістая пазіцыя сп. Зісера, то мы адкажам, што гэта ня так. Тыя, хто дае яму рэсурсы – у прыватнасьці, на раскрутку яго “Тутбая” (а гэта нехта чарговы з Захаду) – напэўна дыктуюць яму такія ўмовы яго рэдакцыйнай палітыкі.

Тут з нагоды мы хочам зьвярнуць увагу на яшчэ адзін дадатковы асьпект узгаданай падзеі: у дыскусіі значэньне беларускай мовы для “беларускіх незалежных СМІ” і для беларускага народу ў яго сёньняшнім стане абмяркоўвалі… небеларусы. Неяк дзіўна гэта выглядала, некарэктна… Каму не зразумелы гэты асьпект, раім уявіць сітуацыю, што, напрыклад, у студыі аднаго з каналаў ізраільскага тэлебачаньня селі б беларус, маскаль ды украінец і сталі абмяркоўваць пытаньне: а навошта габрэям Ізраіля іўрыт, хай бы лепш размаўлялі па-руску ці па-англійску…

Таксама з нагоды інфармуем, што свой каментар на гэты матэрыял даслаў наш рэдактар Алесь Астроўскі, але яго рэдакцыя “НН” ня выставіла. Каб кожны чытач сам мог ацаніць, што ўсьлед за “Свабодай” ужо блакуе і “Наша Ніва”, падаем ніжэй гэты каментар (перад гэтым, натуральна, прапануем пазнаёміцца з самім матэрыялам: http://nn.by/?c=ar&i=191837):

“Што да сутнасьці спрэчкі, дык я, вядома, на баку сп. Дынько. Што да пазіцыі сп. Зісера, які ўсё вымярае ў грошах (у т.л. сваю дзейнасьць у сёньняшняй РБ), хачу задаць яму пару пытаньняў:

  1. Калі б габрэйскаму народу, да якога ён належыць, пагражаў татальны культурна-моўны генацыд (тэхналогія завецца ЭТНАЦЫД), які сёньня штучна накінуты нашаму беларуска-літвінскаму народу і з-за якога ёсьць пагроза яго поўнага зьнікненьня зь Гісторыі, колькі б Зісер гатовы быў заплаціць уласных грошай, каб спыніць аналагічную гістарычную сьмерць яго габрэйскага народу?
  2. Шэсьць стагоддзяў (!) беларуска-літвінскі народ прадастаўляў сваю зямлю ў якасьці месца жыцьця габрэйскаму народу. У параўнаньні зь дзясяткамі іншых народаў тут вечна гнаным, пагромным габрэям жылося ў цэлым няблага (прычына – прыроджаная дабрыня беларусаў). Колькі ў грошах, на думку сп. Зісера, вымяраецца доўг габрэяў перад беларусамі-літвінамі за такую гасьціннасьць гістарычнага маштабу?

Па маіх разьліках атрымаліся наступныя лічбы:  калі прыняць за аснову самы мізер (!), што 1 год жыцьця габрэяў у Беларусі каштуе каля 100 млн. даляраў, то ўжо атрымаецца 60 млрд. даляраў (па сёньняшнім курсе золата, прыкладна 1250 даляраў за троіцкую унцыю, гэта каля 1.500 тон золата)”.

 

  1. Усе гэтыя факты дадаліся да ранейшых.

Давайце ўзгадаем некаторыя зь іх.

Так, нямецкая рэдакцыя радыё “Дойча Вэле” ўжо шмат гадоў таму як вырашыла вяшчаць на Беларусь па-руску, нягледзячы на пратэсты вельмі паважаных беларусаў (https://www.svaboda.org/a/801879.html).

Тут, дарэчы, таксама варта зьвярнуць увагу на тое, што ўсе фоты, якія зафіксавалі пратэст Аляксея Марачкіна (гл. фота ніжэй) ды іншых шаноўных беларусаў-вялікалітвінаў супраць палітыкі Нямеччыны, скіраванай на падтрыманьне “рускага міру”, з сайта радыё “Свабода” зьніклі. Цяпер іх месца займае… пустое месца.

Рускі мір 5

Ці выпадкова гэта?

Тое ж зрабіла і “Радыё Швецыя”. Пачытайце інфармацыю паважанага сп. Зьміцера Плаксы на гэты конт (https://nashaziamlia.org/2009/06/30/2365/).

Рускі мір 5а

У гэтым жа шэрагу варта ўзгадаць і наша даўняшняе прадказаньне (https://nashaziamlia.org/2006/10/18/352 ; https://nashaziamlia.org/2015/10/08/8061/), што з трох беларусаў-шматгадовых намінантаў на Нобелеўскую прэмію – Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна і Сьвятланы Алексіевіч – заходнікі дадуць прэмію толькі апошняй і менавіта за тое, што яна пісала свае творы выключна па-руску. Да нацыянальнай сьвядомасьці не дарасла…

Рускі мір 5б

Як бачыце, усё спраўдзілася…

Нарэшце, у заключэньні самы абуральны факт. Ён датычыць “Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта”, які фінансуецца і кантралюецца амерыканцам Сорасам і такімі, як ён.

У выніку больш за 20 гадоў універсітэтам кіраваў расеец Міхайлаў, потым пару гадоў амерыканец Дэвід Полак (гл. фота ўнізе). Асноўнай працоўнай мовай там увесь час была і застаецца расейская (https://nashaziamlia.org/2007/08/09/841/#more-841 ; https://nashaziamlia.org/2008/05/04/1336/ ; https://nashaziamlia.org/2015/08/20/7842/).

Рускі мір 6

Нагадаем, ЕГУ быў створаны ў піку патрабаваньням прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты адкрыць Беларускі НАЦЫЯНАЛЬНЫ універсітэт!…

Выснова з усяго адзначанага вышэй (і напэўна многага не ўзгаданага) даўно сфармулявана намі і ў чарговы раз заяўлена ў загалоўку…

У выніку нам застаецца зрабіць толькі яшчэ адзін прагноз. Ён такі: прыйдзе час і за сваю прарасейскую “палітыку”, за свой буйны ўнёсак у справу пашырэньня “рускаго міра” у тым ліку на нашу Беларусь, вы – заходнікі (палякі, немцы, шведы, нарвежцы, амерыканцы) – некалі абавязкова атрымаецце ад расейцаў вялікія “падзякі”, магчыма, нават ядзерныя. Не кажыце потым, што вас не папярэджвалі…

 

 

3 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Трошкі не па тэме:
    Асабістая інфармацыя аб амаль 200 мільёнаў выбарцаў ЗША была дасягальная праз інтэрнэт, амаль 1,1 тэрабайт пра выбарцаў прэзідэнтскіх кампаній 2008, 2012 і 2016 г. Інфармацыя ўключала імёны, дату нараджэньня, адрэсы выбарцаў.
    Узята адсюль: http://money.cnn.com/2017/06/19/technology/voter-data-leaked-online-gop/index.html

  2. Павел Біч кажа:

    Рэдакцыя сайта старанна апрацоўвае сваю дзелянку на палітычным поле- паказваць што на Захадзе ёсць сілы якія падпрацоўваюць Расеі з надзеяй нешта атрымаць сабе. Таких здаецца вельми шмат ў Польшчы. Але казаць агулам што увесь Захад працуе на пашырэнне “Рускага Света” гэта канешне перабор. На жаль у нас няма палітыка які б ахапіў і ацаніў увесь спектр сіл якія дзейнічаюць ў Беларусі. Відаць такіх превентыўна знішчылі яшчэ ў пачатку 90-х. А сярод новых маладых, лідераў якія б маглі здейсніць сінтэз і павесці апазіцыю ў правільным напрамку – я не бачу. Можна было б спадзевацца на працэссы якія ідуць ў Расеі, але яна хуценька ісламізуецца і ататаріваецца., што аддаляе яе ад Еэропы.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы