nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Браўдэр супраць Пуціна (частка 2)

Жнівень 11, 2017 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Браўдэр 6Паданы ў першай частцы тэкст выступу Ўільяма Браўдэра перад сенатарамі ЗША ўражвае шэрагам агучаных ім фактаў, якія патрабуюць дадатковай акцэнтацыі. Хаця б для лепшага запамінаньня… Але, чым большае грамадска-палітычнае гучаньне набывае нейкая падзея, тым у большай ступені людзі павінны быць перакананымі ня толькі ў праўдзівасьці крыніцы інфармацыі, а і ў яе шчырасьці, маральнай чысьціні матываў яе паводзін. Бо калі нехта кажа ня ўсю праўду (напрыклад, на фоне праўдзівага інфармаваньня пра дробныя падзеі, ці пра фармальны бок справы, ні слова ня кажа пра галоўнае ды зьмястоўнае), гэта — варыянт хлусьні, прызначанай, як і любая іншая хлусьня, для маніпуляваньня людзьмі. Таму мы вырашылі ў дадатак да інфармаваньня пра падзею ўзважыць асобу пана Браўдэра і агучаныя ім факты. Пачнем з апошніх.

 

Па-першае, уражваюць словы сп. Браўдэра пра тое, колькі людзей ужо загінула вакол пуцінскіх фінансавых інтарэсаў.

Так, разам з Сяргеем Магніцкім У.Браўдэр узгадвае яшчэ трох расейцаў —  Барыса Нямцова, Уладзіміра Кара-Мурзу, Мікалая Гарохава (апошнія двое цудам выжылі пасьля яўных замахаў на іх жыцьці).

А вось тут: https://www.youtube.com/watch?v=jqjL2FqOJcM – Браўдэр таксама сцьвярджае, што з-за спробаў ФСБ адмяніць закон Магніцкага, у яго акружэньні загінула ўжо… 7 чалавек.

Таму мы, калі б мелі такую магчымасьць, раілі б амерыканскім заканадаўцам называць закон Магніцкага ня толькі законам змагарнага Магніцкага, а законам Магніцкага, Нямцова і прозьвішчамі яшчэ 5 чалавек, якія загінулі, змагаючыся за высьвятленьне праўды вакол прыўлашчваньня грошай расейскіх грамадзян прадстаўнікамі расейскай імперыякратыі.

І, як толькі па названай прычыне загінуў бы хто-небудзь яшчэ, яго прозьвішча аўтаматычна трэба ўносіць у назву закона Магніцкага.

Па-другое, уражваюць агучаныя сумы. І ня толькі.

Так, калі Браўдэр кажа, што, па яго падліках, Пуцін за 17 гадоў сваёй улады “зарабіў” 200 млрд. даляраў ЗША, стаўшы адным з самых багатых людзей у сьвеце. Гэта, натуральна, уражвае…

Але мае значэньне яшчэ і тое, што гэты факт агучыла ня нейкая бабулька на лаўцы, а чалавек несумніўна паінфармаваны ў пытаньні (гэта першае) і які выступаў на паседжаньні камісіі Сенату ЗША (другое). То бок, пра гіганцкі маштаб эканамічнага злачыства Пуціна заявіла адна з найаўтарытэтных асоб перад адным з найаўтарытэтных сходаў.

Па-трэцяе, лічым неабходным акцэнтаваць увагу на наступныя словы спадара Браўдэра, якія апісваюць спосаб узбагачэньня Пуціна ды прадстаўнікоў яго асяроддзя і якія кажуць самі за сябе: “У Расеі ёсьць прыкладна 10.000 афіцыйных асоб, якія працуюць на Пуціна, задачай якіх зьяўляюцца забойствы, катаваньні, выкраданьні, вымагальніцтвы грошай у людзей, захоп іх маёмасьці.

Тут застаецца толькі прыпячатаць заяўленае чэканнай формулай савецкага абвінаваўцы, тав. Рудэнкі, якая была агучана ім на Нюрнбергскім працэсе (пра што нам нагадаў Андрэй Піянкоўскі — http://rusmonitor.com/andrejj-piontkovskijj-otvet-na-sankcii-bunker-ili-khunta.html): «злачынцы завалодалі дзяржавай і ператварылі дзяржаву ў прыладу сваіх злачынстваў».

(чамусьці думаецца, што ў будучыні мы яшчэ ня раз пачуем гэтую формулу …)

Чацьвёртае – гэта публічны пералік Браўдэрам шэрагу наўпроставых агентаў Масквы, якія атабарыліся ў ЗША (Пётар Кацыв, Дзяніс Кацыв, Натальля Весяльніцкая, Рынат Ахметшын), і яшчэ большай колькасьці грамадзян ЗША, працуючых у розных лабісцкіх фірмах, якія за расейскія грошы былі гатовыя працаваць супраць сваёй краіны на інтарэсы расейскай імперыякратыі (Марк Кімро, фірма Baker Hostetler; Пол Берандс з апарату Кангрэсу; Глен Сімпсан, фірмы Baker Hostetler, Fusion GPS; Крыс Купер з Potomac Group; Говард Швэйцар з Cozzen O’Connor Public Strategies; былы кангрэсмэн Рональд Дэлсума).  Што ўжо пасьля гэтага казаць пра Беларусь, якая знаходзіцца ў 100 разоў бліжэй да Масквы, чым ЗША.

Усё пералічанае вышэй — грандыёзныя факты для фіксацыі ў памяці, бо яны, несумніўна, яшчэ будуць мець вялікія наступствы!

Калі мы гатовыя паверыць у іх, самы час прыглядзецца да асобы самаго сп. Браўдэра.

Браўдэр 7На карысьць шчырасьці матываў сп. Браўдэра ў дадатак да адзначанага вышэй сьведчаць яго словы і справы. Так, ён “даў клятву памяці Сяргея [Магніцкага], клятву яго сям’і й сабе”, што будзе дамагацца справядлівасьці й перасьледаваць людзей, якія забілі Сяргея.

Зьяўленьне закона Магніцкага ў 2012 годзе варта ацаніць як яго вялікую справу. Браўдэр і сёньня працягвае рабіць усё магчымае ў адпаведнасьці са сваёй клятвай адплаты (у т.л. ён кожны год выступае на Давоскім эканамічным форуме — гл. фота — дзе ставіць у няёмкае становішча прадстаўнікоў расейскай імперыякратыі; пра тое ж сьведчыць толькі што адбылы выступ у Сенаце ЗША).

У сеціве ёсьць шмат інфармацыі, што ён узаемадзейнічае з галоўным расейскім антыкарупцыянерам Аляксеем Навальным, забясьпечваючы таго інфармацыяй, а, магчыма, і грошамі.

Браўдэр 7а

Расейскі фільм “Эфект Браўдэра”, які можна паглядзець, напрыклад тут: https://russia.tv/video/show/brand_id/3957/episode_id/1292838/ — ці тут: https://www.youtube.com/watch?v=37GZ3Rpk4Qk – робіць націск на доказы супрацоўніцтва Браўдэра з Навальным і прыводзіць зусім няшмат фактаў супраць самога Браўдэра (істотнае памяншэньне выплаты падаткаў яго фірмай у расейскі бюджэт за кошт калмыцкіх інвалідаў). Вядома, трэба зрабіць папраўку на палітычна-прапагандысцкі характар гэтага фільму…

Аднак, з іншага боку, сп. Уільям Браўдэр – фінансавы сьпекулянт, такі ж, як той жа Сорас. Адна толькі назва яго прафесійнай дзейнасьці выклікае вялікае падазрэньне, ня кажучы ўжо пра тое, што актыўнасьць Браўдэра можа мець у якасьці схаванай мэты найперш свае экананамічныя інтарэсы — напрыклад, жаданьне вярнуць тыя 230 мільёнаў даляраў, “якія Пуцін у яго скраў”.

Акрамя таго, вось, напрыклад, тут: http://genocid.net/%D0%B2%D0%BE%D1%80-%D0%B8-%D0%B1%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%B8%D1%82-%D0%B1%D1%80%D0%B0%D1%83%D0%B4%D0%B5%D1%80-%D1%82%D0%B5%D0%BF%D0%B5%D1%80%D1%8C-%D0%B0%D0%BA%D1%82%D0%B8%D0%B2%D0%BD%D1%8B%D0%B9-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D1%89%D0%B8%D1%82%D0%BD%D0%B8%D0%BA-%D0%B8-%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BE%D1%84%D0%BE%D0%B1/ — прыведзены даныя пра дынаміку кошта актываў яго кампаніі да разрыву стасункаў з Пуціным і пасьля яго.

Браўдэр 8

Аб’ектыўна, сапраўды ёсьць падставы некаторым заяўляць: “Браўдэр помсьціць Пуціну за страту сваіх эканамічных інтарэсаў у Расеі, а памяць пра Магніцкага выкарыстоўвае ў якасьці прылады для такой помсты”.

Што тут адказаць? Адзінае надзейнае – гэта працягваць сачыць за падзеямі, аналізаваць іх.

У сваім выступе ў Сенаце Браўдэр шмат разоў узгадвае Хадаркоўскага.

Вось тэкст: “Калі Пуцін быў упершыню абраны ў 2000 годзе, ён выявіў, што алігархі прысвоілі большую частку прэзідэнцкай улады. Яны кралі ў яго ўладу, а акрамя таго, кралі грошы маіх інвестараў. У Расеі вораг вашага ворага — ваш сябар, і хоць я ніколі не сустракаўся з Пуціным, ён часта выкарыстоўваў мае бітвы з алігархамі, каб атрымаць над імі верх. Усё зьмянілася ў ліпені 2003 года, калі Пуцін арыштаваў найбуйнейшага расейскага алігарха і найбагацейшага чалавека Міхаіла Хадаркоўскага. Пуцін загадаў зьняць Хадаркоўскага зь яго прыватнага самалёта, завезьці яго ў Маскву, падвергнуць суду і дазволіць тэлекамерам здымаць Хадаркоўскага, які сядзіць у клетцы наўпрост пасярод залы суда. Гэта было надзвычай моцным ходам, таму што ні адзін зь іншых алігархаў не хацеў бы апынуцца ў такім становішчы. Пасьля асуджэньня Хадаркоўскага іншыя алігархі зьвярнуліся да Пуціна з пытаньнем, што ім трэба зрабіць, каб не сядзець у той жа клетцы, што і Хадаркоўскі”.

У ім сп. Браўдэр падае сябе, як чалавека, які геройскі змагаўся са злачыннымі расейскімі алігархамі (што нельга не вітаць), але як толькі справа даходзіць да найбуйнейшага зь іх (Хадаркоўскага), стаўленьне Браўдэра да гэтага чалавека становіцца абсалютна незразумелым.

І вось тут нам стала зразумелым, які тэст на шчырасьць мы можам прымяніць да біяграфіі сп. Уільяма. Мы пачалі шукаць інфармацыю пра стасункі паміж ім і Хадаркоўскім. Натуральна, карысталіся рэсурсамі сеціва…

Высьветлілася наступнае:

— тут: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D0%BE%D0%B4%D0%BE%D1%80%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9,_%D0%9C%D0%B8%D1%85%D0%B0%D0%B8%D0%BB_%D0%91%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 – сказана так: “у чэрвені 2005 года Уільям Браўдэр заявіў, што Хадаркоўскі цалкам справядліва атрымаў тое, што заслужыў. На яго думку, можа быць, можна знайсьці палітычныя матывы ў тым, што гэтыя абвінавачваньні былі прад’яўленыя толькі яму, у той час як іншыя алігархі, якія рабілі тое ж самае, працягваюць спакойна жыць, але, на яго погляд, нельга прыраўноўваць Хадаркоўскага да Нэльсана Мандэлы”;

— тут: https://www.golos-ameriki.ru/a/russia-khodorkovsky/1814288.html — гаворыцца, што “Браудэр выказаў радасьць з нагоды таго, што вызваленьне Хадаркоўскага прынясе палёгку яго сям’і”, а тут: https://lenta.ru/lib/14199526/ — што “ў зьняволеньні Хадаркоўскі загладзіў сваю віну”. Такая вось ацэначная “эвалюцыя”.

Пра далейшае збліжэньне Браўдэра і Хадаркоўскага сведчыць тое, што абодва карыстаюцца паслугамі ў Вашынгтоне “адных і тых жа людзей” (http://www.compromat.ru/page_36835.htm), і што сёньня Браўдэр і Хадаркоўскі ў Лондане разам “прасоўваюць брытанскі аналаг акта Магніцкага” (https://life.ru/t/%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B0/929227/braudier_i_khodorkovskii_prodvighaiut_britanskii_analogh_akta_maghnitskogho; гл. фота ніжэй, якое можна падпісаць так: “два браты, якія робяць адну справу”).

Браўдэр 8а

Ну, вось усё і высьветлілася… Барацьба паміж Пуціным і Браўдэрам – гэта амаль сімбалічная метафара даўно адкрытай і апісанай намі барацьбы паміж такімі глабальнымі соцыяпаразітнымі монстрамі, як расейская імперыякратыя і глабалісцкая фінансавая алігархія. Мы даўно гэтае змаганьне паказваем у выглядзе ледзяных таросаў, якія часткай сваёй масы ціснуць у тым ліку і на Беларусь (гл. напрыклад, тут: http://nashaziamlia.org/2014/03/05/6629/ ; паколькі гаворка пра гэтыя “таросы” ўжо была неаднаразова, далейшыя тлумачэньні апускаем).

 

Браўдэр 9

Таемную барацьбу расейскай імперыякратыі й глабалісцкай фінанс.алігархіі за панаваньне над людскай цывілізацыяй і супраць народаў, якія яе складаюць (таемную, таму што пра яе нідзе ў афіцыйных СМІ наўпрост не гаворыцца), ужо даўно многія метафарычна завуць “сварай бульдогаў пад дываном”. Непасрэдна сам бой мы назіраць ня можам, але па тым, якія гукі гучаць з-пад дывана, па жмутках поўсьці, якія адтуль зрэдку вылятаюць, мы фрагментарна можам даведвацца і пра ўдзельнікаў барацьбы, і пра яе хаду… Паказаньні Браўдэра перад сенатарамі ЗША маюць значэньне такіх “гукаў-жмуткоў”. Сапраўды каштоўнае значэньне…

Калі нехта запытаецца, на чыім баку мы, адкажам: “з пазіцый аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу, абое — рабое…”.

 

 

Каментары (2)

  1. Siarhiej:

    Кажуць, што шлях у пекла засеяны добрымі намерамі. тады, магчыма, шлях ў рай засеяны кепскімі намерамі?

    У 1930-х гадах свабодны Свет, пасля 2-й прамысловай рэвалюцыі, быў пад пагрозай з боку таталітарных рухаў: фінансавы крызіс, камунізм, фашызм … І стан быў больш горшы за цяперашні, але далей гісторыя паказала трываласць свабоднага Свету. Сёння, пасля 3-й прамысловай (лічбавай, інфармацыйнай) рэвалюцыі, маем больш магчымасцей для прагрэсу. Таямніцы і змовы не ўдаецца захоўваць …

    Нават Лу-ка мусіць лавіраваць, бо не хоча быць губернатарам, а хоча застацца прызядзентам.

    А вось кітайскі імперыялізм, як і ісламскі фундаменталізм (імперыялізм) больш небяспечныя ў перспектыве і Крэмль з імі “гуляе”.

    Інфармацыйная вайна апярэджвае ўсе іншыя войны. Расплюшчываем вочы!

  2. Siarhiej:

    Выбіраем меньшае зло!

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы