101. Шлюб, напрыклад, замежнага грамадзяніна зь беларускай грамадзянкай не павінен даваць яму права стаць грамадзянінам Беларусі. Замест гэтага ён аўтаматычна набывае права стаць жыхаром Беларусі. Але гэта азначае, што ён ня зможа мець палітычныя правы, а таксама шэраг эканамічных правоў (напрыклад, мець буйную ўласнасьць у Беларусі ці наймаць наёмных працаўнікоў). Акрамя таго, ён ня будзе мець права запрашаць сваіх суродзічаў на сталае жыцьцё ў Беларусь. Грамадзянамі Беларусі могуць стаць толькі яго дзеці (калі пажадаюць). Скасаваньне шлюбу павінна весьці да пераводу статусу такога імігранта ў статус асобы, якая павінна на працягу пэўнага вызначанага часу выехаць на сваю радзіму (без паўторнага права ажаніцца з грамадзянкай Беларусі, а ў разведзенай беларускай грамадзянкі Беларусі павінна зьнікнуць права ажаніцца з замежнікам з пераездам апошняга на тэрыторыю Беларусі - сама хай выязджае). Мы лічым, што гэты падыход варта абцяжарыць дадатковымі абмежавальнымі ўмовамі ў адносінах да прадстаўнікоў небясьпечных этнасаў - такіх, як прадстаўнікі ісламскіх народаў (за выключэньнем, як на сёньня, беларускіх татар), маскоўцаў, габрэяў, кітайцаў, цыган, магчыма, некаторых іншых (Д пр-п 101). Сфармулявана ў артыкуле “Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 5: высновы і рашэньні)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/08/09/1467.
102. Ва ўмовах тэрытарыяльных спрэчак паміж народамі-суседзямі міжнародная супольнасьць у імя забесьпячэньня міру і гуманістычнага прагрэсу нашай цывілізацыі павінна станавіцца на бок таго народу, які мае меньшую тэрыторыю (гэта першы параметр, які можна колькасна выразіць), меньшую шчыльнасьць насельніцтва (другі параметр з такім ж уласьцівасьцямі) і большую долю тэрыторыі, адданую пад абсалютныя запаведнікі (трэці параметр; дарэчы, абсалютны запаведнік – гэта той, дзе жывёлам і расьлінам аддаецца перавага перад чалавекам). Апошні параметр абраны як аб’ектыўны паказьнік культуры народа ў стаўленьні да навакольнага сьвету (Могуць быць запрапанаваныя і дадатковыя параметры, напрыклад, дадзеныя аб’ектыўных сацыялагічных дасьледваньняў пра тое, як ставяцца да варагуючых народаў прадстаўнікі іншых народаў-суседзяў). Пададзеная камбінацыя прынцыпаў стварае ўмовы, каб бесстаронна і літаральна з матэматычнай дакладнасьцю вырашаць канфлітныя сітуацыі, звязаныя са спрэчкамі за тэрыторыі (так, напрыклад, калі паміж народамі А і В адбываецца тэрытарыяльны канфлікт, і пры гэтым у народа А ў 5 разоў меньшая тэрыторыя, чым у народа В, але ў 2 разы большая шчыльнасьць насельніцтва, а пад запаведнікамі і там, і там па 10% тэрыторыі - міжнародная супольнасьць абавязана стаць на бок народа А, таму што інтэгральны паказьнік працуе на яго карысьць; калі ў канфліктуючых народаў С і Д плошча тэрыторыі й шчыльнасьць насельніцтва блізкія, але ў народа С істотна большыя тэрыторыі знаходзяцца пад запаведнікамі, дый у дадатак да яго істотна лепш ставяцца іншыя народы-суседзі, міжнародная супольнасьць павінна стаць на пазіцыі падтрымкі народа С; і г.д.). Азначаны падыход дае магчымасьць захоўваць разнастайнасьць народаў у сьвеце, што ёсьць галоўнай умовай далейшага ПРАГРЭСУ ўсёй людскай цывілізацыі. Істотна таксама, што з кожным чарговым міжнародным канфліктам, вырашаным на яго аснове, чалавецтва будзе набліжацца ды эры міру, пра якую яно марыла ўсю сваю гісторыю; будзе зьніжацца дэмаграфічны ціск на Зямлю; будуць стварацца ўсё лепшыя ўмовы для захоўваньня відавой разнастайнасьці біясьферы, жыцьця і разьвіцьця прыроды; будзе павялічвацца “экалагічнасьць” умоў існаваньня людзей, расьці іх агульная культура (Д пр-п 102). Запрапанавана ў артыкуле “Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 1)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/08/12/1474.
102а. Калі ж у адносіны паміж народамі ўкліньваецца тэрытарыяльная імперыя (гэты жахлівы антыцывілізацыйны, соцыядэструктыўны і даўно састарэлы монстар), сітуацыя мяняецца кардынальным чынам. Тады разгледжаны падыход ня толькі ня здольны вычарпальна апісаць яе, ён проста не працуе і таму адмяняецца. Уся ўвага ў такіх абставінах павінна канцэнтравацца на… імперыі, на яе агрэсіўных МЭТАХ (Д пр-п 102а). Запрапанавана ў артыкуле “Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 1)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/08/12/1474.
103. Трэба настойваць, каб у міжнародным праве зьявілася палажэньне аб кампенсацыі людскіх, матэрыяльных і маральных страт, нанесеных народам, якія пацярпелі ад імперыі, шляхам перадачы ім часткі этнічнай тэрыторыі імперскага народу. Першымі, хто павінен атрымаць такую кампенсацыю непасрэдна ад расейцаў-маскоўцаў, павінны быць чачэнцы, затым беларусы, украінцы, эстонцы, латышы, летувісы й іншыя мірныя неэкспансіянісцкія народы, якія шмат пакутавалі з-за расейскай імперскай агрэсіі (Д пр-п 103). Сфармулявана ў артыкуле “Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 2)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/08/14/1476.
104. Абсалютная большасьць палітыкаў “Захаду”, якія праводзяць яго стратэгічныя інтарэсы, усё больш ператвараюцца ў сілу, апазіцыйную да аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу ў сьферах палітыкі, эканомікі, культуры, ідэалогіі, экалогіі, іншых – у т.л. і ў імкненьні беларусаў да пабудовы сапраўды дэмакратычнай беларускай дзяржавы. Пакуль мы ня можам заявіць, што фінансавая алігархія ліберальнага Захаду ператварылася ў аднаго з ворагаў беларускага народу. Але, калі справа і далей пойдзе ў гэтым кірунку, можа стацца, што выкананьне “аб’яднанай апазіцыяй” заходняй палітыкі ў Беларусі, узяцьце ёю грошай з Захаду будзе расцэньвацца як варожыя дзеяньні ня толькі прадстаўнікамі цяперскага рэжыму, але і сапраўднымі беларускімі дэмакратамі (Д пр-п 104). Сфармулявана ў артыкуле “Завабліваньне ў “дэмакратыю” пернікам (Частка 2: чаму вынікаў ня будзе)”, адрас http://nashaziamlia.org/2008/10/24/1569.
105. Атрымліваеца, што 7 лістарада 1917 г. у Расеі адбыўся бальшавіцка-сіянісцкі пераварот, а затым на працягу дзесяцігоддзяў адбываўся бальшавіцка-сіянісцкі тэрор, які на тэрыторыі былой расейскай імперыі зьнішчыў дзесяткі мільёнаў чалавек. Тэрор прыкрываўся ўтапічнай ідэяй “пабудовы камунізму ва ўсім сьвеце”. Усё гэта ёсьць вялікім Злачынствам – літаральна, сатанізмам. Таму адзначаць дату 7 лістапа як дзяржаўнае сьвята ёсьць блюзьнерствам, крывадушшам і таксама злачынствам самім па сабе. У будучай беларускай дзяржаве гэтае “сьвята” адзначацца ня будзе. Замест яго з 1 па 7 лістапада (ад Дзядоў да дню кастрычніцкага перавароту) будуць праводзіцца Дні (Тыдзень) нацыянальнай памяці, пад час якіх будуць узгадвацца нашыя славутыя продкі, розныя падзеі вялікай беларуска-літвінскай гісторыі, як тое, чым варта ганарыцца; адначасна будзе адбывацца глыбокі, разважлівы расповед пра тыя чорныя падзеі, пра якія варта ўсё ведаць і памятаць, каб ніколі не дапусціць паўтарэньня (Д пр-п 105). Сфармулявана ў артыкуле “Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 8: Падвядзеньне вынікаў”, адрас http://nashaziamlia.org/2008/11/25/1606.
106. У дактрынальных прынцыпах, якія сфармуляваныя раней, ужо ёсьць пра і межы будучай беларускай дзяржавы, і пра вяртаньне адзнакі “нацыянальнасьць” у пашпарты, і пра прыём жыхароў Беларусі ў грамадзянства, і пра долю агульнанацыянальнай уласнасьці, якая павінна апынуцца ў руках беларусаў, і пра долю беларусаў, якія павінны быць ва ўладзе. Але, улічваючы трагічную мінуўшчыну, дадзеныя ды іншыя дэмакратычныя прынцыпы будуць недасягальнымі, калі ў цяперашняй Беларусі ня будзе сапраўды беларускай дэмакратычнай апазіцыйнай партыі (пакуль апазіцыйнай), дзе доля беларусаў будзе абсалютна перавагаць (бо гэта будзе ўвесь час кантралявацца), а ў кіраўніцтве дадзенай партыі – тым больш. Неабходнасьць стварэньня такой партыі абвяшчаем чарговым прынцыпам нашай дактрыны (Д пр-п 106). Сфармулявана ў артыкуле “Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 8: Падвядзеньне вынікаў”, адрас http://nashaziamlia.org/2008/11/25/1606.
107. Прапануем прызначыць Днямі беларускай нацыянальнай ідэі апошнія выходныя лютага, каб прыкладна за месяц да 25 Сакавіка – Сьвята аднаўленьня беларуска-літвінскай дзяржаўнасьці – штогод праводзіць навуковую канферэнцыю прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты, накіраваную на стварэньне і дасканаленьне Праграмнага вобразу будучай беларускай дзяржавы (Д пр-п 107). Сфармулявана ў артыкуле “Беларуская нацыянальная ідэя і калі нам яе адзначаць? (зварот, дыскусія, каментар)”, адрас http://nashaziamlia.org/2008/11/27/1608.
108. Псеўда-ліберальная ідэалогія, грамадска-палітычная практыка і прапаганда, якія сёньня апанавалі ўвесь заходні сьвет і актыўна накідаюцца сьвету незаходняму, прэтэндуючы быць “вяршыняй грамадска-палітычнай эвалюцыі” людскай цывілізацыі, вельмі далёка адышлі ад таго, што ёсьць сапраўднай дэмакратыяй. На справе яны зьяўляюцца тым, што адводзіць чалавецтва ў бок ад шляху сапраўды гуманістычнага прагрэсіўнага разьвіцьця, зьвязана з фармаваньнем гарманічнай сістэмы шматлікіх нацыянальных дэмакратый. “Лібералізацыя эканомікі”, дэмаграфічная і культурная касмапалітызацыя, якія настойліва прасоўваюць сёньня заходнія псеўда-лібералы, ня толькі не вырашаюць актуальных грамадска-палітычных праблем чалавецтва, а і спрыяюць ўмацаваньню ды разьвіцьцю аўтарытарна-дыктатарскіх рэжымаў (прычым, ня толькі ўскосна, а і праз прамую падтрымку дыктатараў - як сёньня ў Беларусі). Гэтым яны небясьпечна падзяляюць сьвет на ўсё больш варожыя лагеры. Апошняе нясе ў сябе вялікую гістарычную небясьпеку для мірнай будучыні ўсяго чалавецтва. Галоўным ініцыятарам глабальнага прасоўваньня псеўда-ліберальнай ідэалогіі й практыкі зьяўляецца такая соцыя-паразітная сіла, як глабалісцкая фінансавая алігархія (Д пр-п 108). Сфармулявана на падставе матэрыялаў артыкула “Адказ Г.Г.Віку: сярод нас лохаў няма!”, адрас http://nashaziamlia.org/2008/11/30/1641.
109. Нагадваем усім цяперцам, што спробы гуляцца ў зьнішчэньне беларускай дзяржавы ёсьць найвялікшым злачынствам супраць беларускага народу! Гэта у сваю чаргу азначае, што калі да ўлады ў Беларусі прыйдуць сапраўдныя беларускія дэмакраты, усе непасрэдна вінаватыя ў даным злачынстве будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці (Д пр-п 109). Сфармулявана ў артыкуле “Адкладзена чарговая акцыя па зьнішчэньні нашай дзяржавы. Чаму ж мы ня скачам ад радасьці?”, адрас http://nashaziamlia.org/2008/12/05/1647/#more-1647.
110.
.
.
.
.
.
.
Перспектыву разьвіцьця Беларускай дактрыны можна ўбачыць таксама:
- у кнізе “Адэкватная сьхема нашай рэчаіснасьці”, частка 4, адрас: http://nashaziamlia.org/2007/10/30/993;
- у артыкуле “Яшчэ раз пра тое, як бессэнсоўнае змаганьне за беларускую школу ператварыць у выніковае (частка 2)“, адрас: http://nashaziamlia.org/2008/09/07/1525/#more-1525;
- гл. артыкул “Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 5: высновы і рашэньні)”, адрас: nashaziamlia.org/2008/08/09/1467.
-

