1. Імкнуцца да праўды, знаходзіць яе, ведаць (з аднаго боку) і распараджацца праўдай (з другога) – рэчы розныя. Праўда мусіць быць прыладай Дабра. Калі яна можа быць выкарыстана ворагамі на благія мэты, праўда не агалошваецца (П пр-п 1). Разгледжана ў артыкуле «Калі вы чулі «Код да Вінчы» - вы чулі кананаду глабальнай вайны. Частка І». Адрас: http://nashaziamlia.org/2006/07/23/205/
2. Пры ўсіх падзеях у сьвеце беларусы заўсёды павінны нацэльвацца на такое мысьленьне: спачатку БЕЛАРУСКАЯ ЎЛАДА, спачатку АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ, а толькі пасьля ўсё іншае, бо акрамя нас ніхто нашыя праблемы вырашаць ня будзе (П пр-п 2). Разгледжана ў артыкуле «Калі вы чулі «Код да Вінчы» - вы чулі кананаду глабальнай вайны. Частка ІІ». Адрас: http://nashaziamlia.org/2006/07/23/209/
3. Аптымальнымі ва ўзаемаадносінах паміж беларускай апазіцыяй і тымі, хто мае сродкі, павінны быць наступныя прынцыпы: 1) мінімізацыя залежнасьці ад грошаў за кошт эканоміі й максімальна магчымага выкананьня сваіх задач без выкарыстаньня грошаў; 2) абавязковае прыцягньне сродкаў сябраў арганізацыі (хаця складкі неабавязковыя); 3) імкнуцца зьбіраць ахвяраваньні з грамадзянаў Беларусі; 4) толькі тады, калі недахоп грошаў ёсьць адзінам фактарам, які абмяжоўвае магчымасьці арганізацыі ўплываць на грамадства, можна зьвярнуцца да пошуку дадатковых рэсурсаў у замежжы, але пры гэтым ніколі не павінна быць так, што беларуская дэмакратычная арганізацыя падстройваецца пад інтарэсы і мэты Захаду
(П пр-п 3). Разгледжана ў артыкуле “Апазіцыя і замежныя грошы”. Адрас: http://nashaziamlia.org/2006/07/29/215/
4. Развiццё грамадска-палітычнай арганiзацыi - гэта найперш РАЗВIЦЬЦЁ СЯБРАЎ гэтай арганізацыі (П пр-п 4). Узгаданы ў артыкуле «Сaмaaргaнiзацыя - галоўная iдэя развiцця нацыяў»; адрас: nashaziamlia.org/2006/08/06/224.
5. Рашыць задачу стварэньня нацыянальнай дзяржавы можна толькі праз заваёву палітычнай улады (П пр-п 5). Узгаданы ў інтэрвю Ул. Роўды “У мяне ніякага сумневу: беларуская нацыя існуе (Частка ІІ)”, адрас: http://nashaziamlia.org/2006/09/25/299.
6. Кіраўнікамі (падкрэсьлім, кіраўнікамі!) у беларускім апазіцыйна-дэмакратычным руху павінны быць толькі этнічныя беларусы, якія мусяць быць генетычна і пачуцьцёва самым шчыльным чынам зьвязаны зь лёсам усяго беларускага народу (П пр-п 6). Абаснаваны ў артыкуле “Дзе знаходзіцца зямля таварыша Бялкоўскага?”, адрас http://nashaziamlia.org/2007/03/15/578.
7. “Міжнародны кодэкс удзельнікаў акцый пратэсту” ўключаем у якасьці аднаго з прыцыпаў Пераможнай дактрыны (П пр-п 7). Гл. артыкул “Міжнародны Кодэкс удзельніка акцый пратэсту – у масы!”, адрас: http://nashaziamlia.org/2007/04/22/640.
8. Здраднік горш за ворага (П пр-п 8 ). Разгледжаны ў артыкуле ““Іду на вы”. 3-га ліпеня дзень разгрому Хазарыі (частка ІІ)”, адрас: http://nashaziamlia.org/2007/06/30/736.
9. Зыходзячы з 66-га прынцыпу Беларускай дактрыны, лічым памылковым ставіць цяпер у якасьці асноўнай палітычнай задачы адхіленьне Лукашэнкі ад улады. Перад намі сістэма задач з дакладна такой іх пасьлядоўнасьцю: 1) Зьбіраньне і арганізацыя беларускай нацыянальна-дэмакратычнай сілы ў якасьці галоўнай структуры, апазіцыйнай цяперашняму антынароднаму рэжыму; 2) Адхіленьне Лукашэнкі ад улады (П пр-п 9; будзе разгледжаны пазьней).
10. Лічым ідэю АНТЫІМПЕРСКАГА ІНТЭРНАЦЫЯНАЛУ – як сістэмнага аб’яднаньня ўсіх прыгнечаных народаў расейская імперыі (улучна з рускім), а таксама суседніх зь ёй народаў, скіраванага на змаганьне супраць імперыялізму расейскай імперыякратыі - стратэгічна важнай, адной з найбольш персьпектыўных ідэй, накіраванай на тое, каб канчаткова пазбавіць чалавецтва ад гэтага найгалоўнага за ўсю яго гісторую соцыяпаразітнага монстра (П пр-п 10). На падстве артыкула “АНТЫРУСІЗМ”, адрас: http://nashaziamlia.org/2007/10/09/923/
11. Тым, хто жадае змагацца за сьветлую буучыню беларускага народа ні ў якім разе нельга ні спойвацца, ні тым больш наркатызавацца! Пажадана нават кінуць паліць, калі гэтая звычка ўжо завялася… (П пр-п 11). Запісана ў артыкуле “Як зьнішчалі Уладзіміра Высоцкага. Псіхааналітычныя развагі”, адрас: nashaziamlia.org/2008/02/02/1177.
12. ПА-першае, вострыя і хранічныя стрэсы, нават адчай, якія выклікае ў нас сатанінская ўлада прымітыўных цяперцаў, варта здымаць спортам (бег, барацьба, бокс, іншыя баявыя мастацтвы – асабліва фул кантакт) альбо павелічэньнем інтэнсіўнасьці працы на карысьць нашага народу (акцыі, графіці й г.д.). Па другое, заўсёды па-сяброўску псіхалагічна падтрымлівайце найбольш таленавітых, выбітных асобаў сярод вас (у т.л. і лідэраў нашай абсалютна небезнадзейнай беларускай справы). Хай сярод вас будзе прынята не саромецца казаць адзін аднаму добрыя словы, не баяцца лішні раз паціснуць руку, любым іншым чынам падтрымаць сябра, не пакідаць яго ў адзіноце, асабліва ў цяжкую хвіліну. Сачыце за тым, каб атмасьфера ў вашай кампаніі заўсёды была культурная, добразычлівая. Гэта ў любой арганізацыі, накіраванай на сьвятыя мэты, самая першая справа! Ведайце, правакатары заўсёды імкнуцца разбурыць найперш яе – доразычлівую атмасьферу. Тых, хто гэта робіць, можаце сьмела выганяць са структураў… (П пр-п 12). Запісана ў артыкуле “Як зьнішчалі Уладзіміра Высоцкага. Псіхааналітычныя развагі”, адрас: nashaziamlia.org/2008/02/02/1177.
13. Мы лічым, што актыўны супраціў антынародным уладам магчымы пры выкананьні шэрагу ўмоў: 1. Калі адсутнасьць супраціву можа прывесьці да значна большых страт нацыі ў людзях, часе разьвіцьця, тэрыторыі, матэрыяльных ды іншых рэсурсах; 2. Пры поўнай бесперсьпектыўнасьці негвалтоўна-пасіўнага супраціву (у апошняга на справе ёсьць вялікі рэсурс; гэта, будзем шчырымі, даказалі падзеі ў Індыі, ЮАР, негры ЗША і г.д.); 3. Калі актыўны супраціў не завершыцца вынішчэньнем пасіянарыяў, з-за чаго нацыя можа на доўгі час страціць жыцьцяздольнасьць, а то і ўвогуле загінуць (захаваньне пасіянарыяў магчымае, калі сілавыя органы рэжыму пачнуць пераходзіць на бок паўстанцаў ці, прынамсі, будуць абсалютна неўтральныя што да рэвалюцыйных падзей) (П пр-п 13). Сфармулявана ў артыкуле “Слёзы роспачы і немачы, альбо Куды падзеліся “важдзі”?” Адрас: nashaziamlia.org/2008/03/31/1290/#more-1290.
14. Ідэалогія – як сьфера фармуляваньня і абаснаваньня грамадскі значных мэт - вышэй за палітычную практыку. Ідэалогія ёсьць для апошняй кіруючым арыентырам. Таму перамагчы ў нашай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці (г.зн. дамагчыся на практыцы ўсталяваньня ў Беларусі рэжыму зьмястоўнай дэмакратыі) можна толькі тады, калі папярэдне будзе сфармулявана перадавая, актуальная, значна больш прагрэсіўная, больш высокаўзроўневая ідэалогія. І толькі грунтуючыся на ёй (П пр-п 14). Сфармулявана на грунце артыкула “Руская нацыяна-вызвольная барацьба: Наш план – ДОР!”, адрас: http://nashaziamlia.org/2008/05/18/1360.
15. З нашага пункту гледжаньня аднім з найістотнейшых фактараў персьпектыўнасьці партызанскага змаганьня ёсьць пэўная прапорцыя паміж перакананасьцю насельніцтва ў справядлівасьці змаганьня народных мсьціўцаў супраць захопнікаў (такая перакананасьць дасягаецца ідэалагічна-прапагандысцкай дзейнасьцю) й інтэнсіўнасьцю непасрэднай дыверсійнай дзенасьці партызанаў. Чым больш першае і менш другое, тым больш працяглай, выніковай і персьпектыўнай можа быць партызанская барацьба. Назавем гэта Законам персьпектыўнасьці партызанскай барацьбы (П пр-п 15). Сфармулявана на грунце артыкула “Вайна пасля вайны (частка 2)”, адрас: http://nashaziamlia.org/2008/06/18/1398.
16.
…
…
…
Прыкладны кірунак далейшага разьвіцьця Пераможнай дактрыны можна прачытаць:
- у артыкуле «Наша галоўная праблема – этнацыд, наша мэта – беларуская дзяржава! (ч.8)», адрас: http://nashaziamlia.org/2006/04/11/30;
- у артыкуле “Галоўныя таямніцы Кангрэсу “Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў”“, адрас: http://nashaziamlia.org/2007/05/30/692;
- у апошняй частцы кнігі “Адэкватная сьхема нашай рэчаіснасьці”, адрас: http://nashaziamlia.org/2007/11/03/1022;
- у артыкуле “Да чарговага зьезду БНФ : Публічнай прэзентацыі Пераможнай праграмы – 4 гады!”, адрас: http://nashaziamlia.org/2007/11/18/1061;

