nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.1. Беларусь будучая

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 9: наша падсумаваньне)

Сакавік 24, 2017 | Каментары (12)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Падсумаваньне 1

 

Напярэдадні сёлетняга сьвята 25 САКАВІКА – 99-х угодак Першага Аднаўленьня Нашай Дзяржаўнасьці – зь якім мы шчыра віншуем усіх беларусаў-вялікалітвінаў, давайце падсумуем усё, што выказалі аўтары ў данай серыі матэрыялаў (а таксама тое-сёе, што засталося па-за імі, але важна для тэмы). Нагадаем, што галоўнае пытаньне на 2017 год гучыць так: як выглядае выйсьце зь сітуацыі, калі незалежнаму існаваньню Нашай Дзяржавы ўжо крытычна пагражае і працяг панаваньня цяперска-лукашысцкага рэжыму прарасейскіх беларусафобаў-этнацыдчыкаў, і агрэсіўна-анексацыйныя планы расейскай імперыякратыі, і злачынныя намеры агентаў глабалісцка-фінансавай алігархіі? Наш падсумоўваючы аналіз і  прапановы выстаўляем ніжэй.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 6: развагі В.Куплевіча)

Сакавік 11, 2017 | Каментары (13)

Куплевіч 1

 

 

 

Выстаўляем артыкул Віталя Куплевіча. Сваё бачаньне актуальнай сітуацыі ў Беларусі ды вакол яе, а таксама свае прапановы што да будучыні ён абгрунтоўвае тэарэтычна, хаця і папярэджвае наступным чынам: “я не публічны палітык, ідэолаг ці філёзаф. Я толькі навуковец. Ня буду займацца гаданьнем, бо справа няўдзячная. Буду канстатаваць аб’ектыўную рэчаіснасьць, пісаць толькі цьвярозым розумам, а ня сэрцам”. Арфаграфія аўтара была часткова адрэдагавана.

Рэдакцыя.  

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць пераемніка (частка 4, заключная)

Жнівень 17, 2016 | Каментары (5)

Рэдакцыя.

Пераемнік 3в

 

Лічым артыкул Зьміцера Панкаўца (гл. папярэдні матэрыял) у цэлым правільным, але трохі павярхоўным, у стылі фармальнай справаздачы, напісанай у сьпешцы (напрыклад, пад ціскам абмежаванага часу) ці перад адпачынкам, калі ўсе твае жаданьні нястрымна накіраваны на іншае. Таму хочам запрапанаваць нашым чытачам некалькі дадатковых меркаваньняў, якія паспрабуем падаць у больш-менш сістэматызаваным выглядзе.

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць пераемніка (частка 3)

Жнівень 16, 2016 | Каментары (1)

Пераемнік 3а

 

 

 

А цяпер выстаўляем меркаваньне што да вышэй паданай сеціўнай спрэчкі паміж двума прыхільнікамі “руского міру”, якое на старонках “Нашай Нівы” выказаў беларускі журналіст  Зьміцер Панкавец (http://nn.by/?c=ar&i=174973).

Рэдакцыя.

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць пераемніка (частка 2)

Жнівень 12, 2016 | Каментары (6)

Рэдакцыя.

Пераемнік 1в

 

Перад азнаямленьнем з другім артыкулам  серыі таксама падаем кароткую даведку пра яго аўтара – спадара Юрыя Баранчыка. Нарадзіўся ён у 1972 годзе ў Менску. У 1994 г. скончыў філасофскае аддзяленьне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філасофскіх навук. Працаваў у ВНУ і міністэрстве адукацыі Беларусі, у адміністрацыі прэзідэнта РБ, Інстытуце сацыяльна-палітычных даследаваньняў пры АП РБ, міністэрстве замежных спраў, НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіраваньня Акадэміі кіраваньня пры прэзідэнце РБ. З 2007 года — кіраўнік расейскага інфармацыйна-аналітычнага партала «Імперыя». Падаем артыкул Баранчыка ў нязначна скарочаным і адрэдагаваным выглядзе, з нашымі кароткімі заўвагамі (https://regnum.ru/news/polit/2164093.html).

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць… пераемніка (частка 1)

Жнівень 12, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Пераемнік 1Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, мае пэўную гісторыю і некалькі ўдзельнікаў. Спачатку 4 жніўня г.г. на расейскім імперскім сайце REGNUM зьявіўся артыкул Аляксея Дзерманта (яго фота зьлева ўверсе) “Беларусь: што будзе пасьля Лукашэнкі?” (https://regnum.ru/news/society/2163476.html). Затым 6 жніўня на тым жа сайце сваім артыкулам “Беларусь: эліта ўжо выбрала пераемніка Лукашэнкі” па тэме выступіў Юры Баранчык (гл. фота ў другім радзе; https://regnum.ru/news/polit/2164093.html). А яшчэ праз два дні ўжо на сайце “Нашай Нівы” сваё меркаваньне пра гэты інфармацыйны ўкід выказаў Зьміцер Панкавец (яго фота ўнізе; артыкул “Regnum.ru: Макей на вуліцы Зыбіцкай рыхтуе майдан…” — http://nn.by/?c=ar&i=174973). Нам падалося, што паважаны спадар Панкавец закрануў ня ўсе важныя асьпекты паўсталай тэмы, таму мы вырашылі працягнуць яе і на нашым сайце. Пачнем з выстаўленьня ўзгаданых артыкулаў у той жа пасьлядоўнасьці і ўсуправаджэньні нашых дробных заўваг (прынцыповае каментаваньне рэдакцыя запланавана напрыканцы 3-й часткі).

Далей »

“Калі апазіцыя будзе знаходзіцца ў такім стане, яна ніколі не перахопіць уладу ў цяперцаў”

Ліпень 25, 2016 | Каментары (24)

Алесь Астроўскі – рэдактар сайта.

Астроўскі 1Апошнія тыдні на наш сайт адбывалася атака прарасейскіх троляў. “Тоўстыкот” спрабаваў паўсюль па-жывёльнаму гадзіць. Самусевіч-“Мандарын”-“Дуглас” выкарыстоўваў іншую тактыку – займаўся прымітыўным рэзанёствам-“крытыканствам”, адначасна абзываючы ўсіх пагалоўна “дурнямі”, “мракабесаў”, “ідыётамі”, “неадукаванымі”, тымі, хто вярзець “трызьненьне”, увесь час нахабна тыкаў, выкарыстоўваў іншыя тролеўныя прыёмы, каб дасягнуць таго ж – сапрасаваць спакойную, этычную, калегіяльна-працоўную атмасьферу інтэлектуальнай працы сайта. Цікава, што канчаткова вывела “Мандарынку” зь сябе мая ветлівая просьба патлумачыць, чым яго грамадска-палітычная пазіцыя адрозьніваецца ад пазіцыі нашай рэдакцыі (гл. каментары тут: http://nashaziamlia.org/2016/07/13/8678/#more-8678). Пасьля чарговай порцыі слоўнагна сьмецьця вырашана было яго “каментары” далей выдаляць…

Далей »

“Сёньня мне сорамна, што я падазраваў беларускамоўных у няшчырасьці”

Ліпень 21, 2016 | Каментары (18)

Рэдакцыя.

Шарамет 1

 

Учора ў Кіеве праз падрыў машыны быў забіты вядомы ў Беларусі, на Расеі і ва Украіне журналіст Павел Шарамет (гл. фота). Спадар Павел быў чалавекам няпростым. Так, разумны. Але ці мала разумнікаў знаходзіцца сёньня на самым нізе сацыяльнай ерархіі? Між тым Шарамет з маладых гадоў і заўсёды быў на версе — займаў высокія пасады, круціўся ў асяроддзі грамадскіх вяршкоў (быў прадстаўлены, а то і сябраваў са знакавымі асобамі пераважна зь ліберальнага лагеру; гл. фота ўнізе).

Далей »

Кодэкс ліцьвіна

Травень 16, 2016 | Каментары (8)

Кастусь Травень

Травень 2

 

Працягваючы спрыяць папулярызацыі кароткіх праграм, ідэалагічна­дактрынальных прынцыпаў, адносна сістэматызаваных грамадска-­палітычных сьветаглядаў, кодэксаў, якія распрацоўваюцца сёньня некаторымі беларусамі­-літвінамі, выстаўляем працу “Кодэкс ліцьвіна” аднаго з нашых сталых чытачоў Кастуся Травеня (гл. фота). Яго “Кодэкс” узяты з апавяданьня “Кропля, што стане акіянам” зь яго ж кнігі “Дзень, калі загінуў Апалон”.

Рэдакцыя.

Далей »

У чым нашая праўда

Травень 6, 2016 | Каментары (25)

Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС-Самаабарона

Высоцкі 1

 

 

Зьвярнуў увагу на публікацыю сп. Пятра Мурзёнка. Так, над Беларусьсю згушчаюцца чорныя хмары. Расейскія танкі равуць на нашых межах, матацыклы расейскіх імперскіх фашыкаў ізноў трамбуюць беларускую зямлю, ражаныя вырадкі з імперкамі маршыруюць па нашых гарадах ды мястэчках. Каланіяльны рэжым здае краіну. Беларусы з эміграцыі перажываюць за Беларусь, шукаюць шляхі паратунку Бацькаўшчыны дзядоў. Тым часам апазіцыя ў Беларусі рыхтуецца да… чарговай гульні ў псеўдавыбары.

Далей »

Канцэпцыя Беларускай Нацыянальнай Ідэі

Травень 3, 2016 | Каментары (10)

Алег Краўцоў

Краўцоў

 

Падаем ніжэй пераклад Кастуся Травеня з кнігі Алега Краўцова (гл. фота) “Беларусь вышэй за ўсё. Аб нацыянальнай беларускай ідэі”. Мінск. 2011. Выкладзеная канцэпцыя не накіравана супраць каго-небудзь, яе мэта — развіццё беларускай нацыі ў незалежным самадастатковым накірунку (арфаграфія перакладчыка ў асноўным захаваная; канцэпцыя таксама выстаўлена тут: http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id=1494&Itemid=71).

Далей »

Праект “Стратэгія разьвіцьця беларускай нацыі”

Красавік 26, 2016 | Каментары (36)

Мурзёнак 1Два месяцы таму ў нашу рэдакцыю зьвярнуўся беларус- эмігрант сп. Пётра Мурзёнак (гл. фота). Ён навуковец, доктар медыцынскіх навук, які ў 1990-я разам зь сям’ёй эміграваў у Канаду. Сёньня ня толькі працуе там, а і актыўна ўдзельнічае ў дзейнасьці беларускай дыяспары гэтай краіны (http://novychas.by/asoba/pjotra_murzjonak_belarusk_navu) — у т.л. зьяўляецца стваральнікам і выдаўцом часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” (https://sakavik.net/). Тады (2 месяцы таму) сп. Пётра прасіў разьмясьціць на нашым сайце праект “Стратэгіі разьвіцьця беларускай нацыі”, які разам зь ім распрацоўвалі Алена Анісім, Аляксандр Кашо, Алег Трусаў, Ірына Шумская. Паколькі прайшло два месяцы, мы вырашылі выставіць на нашым сайце  Дапоўнены праект «СТРАТЭГІІ» (па стане на 25 сакавіка 2016 года), які мы ўзялі адсюль: https://sakavik.net/2016/04/02/%D0%B4%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D1%8B-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B5%D0%BA%D1%82-%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%B3%D1%96%D1%96-%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B2%D1%96%D1%86%D1%86/ (аўтарская арфаграфія ў цэлым захаваная).

Далей »

РЭЛІГІЙНЫ АСЬПЕКТ ІДЭАЛОГІІ ЗАХОДНЕРУСІЗМУ І “ТРИЕДИНОЙ РУСИ”

Красавік 10, 2016 | Каментары (8)

Акаловіч 1

 

 

 

 

 

Леанід АКАЛОВІЧ, пратаярэй Літоўскай (беларускай) праваслаўнай царквы

 

Далей »

STRATFOR ужывую і адкрыта пра палітыку ЗША ў геаграфічным цэнтры Еўропы

Студзень 22, 2016 | Каментары (10)

Фрыман 1Летась 4 лютага ў Чыкагскай Радзе па глабальных справах адбыўся выступ вядучага прадстаўніка STRATFOR (гл. папярэдні матэрыял) спадара Джорджа Фрымана (на фота ён справа; зьлева вядоўца – Нік Брэнд). На Ютубе была выстаўлена частка інтэрвю сп. Фрымана (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=BxY6YEl2Uso). У ёй адкрыта агалошваецца палітыка ЗША ў нашым ваколбеларускім рэгіёне. Мы вырашылі падаць у тэкставым выглядзе гэтую, найбольш важную для нас, частку выступа сп. Фрымана і на нашым сайце, паколькі яна дапаўняе і вобразна ажыўляе наш папярэдні матэрыял.

Рэдакцыя.

Далей »

Беларускі нацыянальны ўніверсітэт: Варта нарэшце пачынаць…

Жнівень 27, 2015 | Каментары (4)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў.

Мілінкевіч 

 

 

 

 

Мы  вырашылі часова перапыніць серыю матэрыялаў, прысьвечаную аналізу стану “беларускай апазіцыі” (а дакладней — ступені яе дэградацыі), каб усё ж зафіксаваць і абмеркаваць на нашым сайце апошнюю ініцыятыву Аляксандра Мілінкевіча (гл. фота), накіраваную на спробу пачаць нарэшце хоць якую практычную дзейнасьць па арганізацыі Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта. Інфармацыю пра гэта мы ўзялі адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=149630. Спачатку паведамленьне, потым абмеркаваньне.

Далей »

Ідэалагічная складовая апошніх падзей ва Ўкраіне на фоне ніякіх падзей у Беларусі

Жнівень 3, 2015 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Ідэалагічная складовая 1Украіна на працягу некалькіх апошніх тыдняў адышла ад краю бездані, у якую яе спрабавала сьпіхнуць расейская імперыякратыя. Гаворка пра тое, што планавалася “Масквой” пасьля вядомай правакацыі пад Мукачава. Мы на сайце сачылі за хадой тых падзей, а таксама паказалі канчатковы вынік – кіраўнікі Правага сектару (ПС) ня толькі не паддаліся на правакацыю, а і вырашылі рыхтавацца да правядзеньня нацыянальнага рэферэндуму па актуальных праблемах уладкаваньня ўкраінскай дзяржавы. У даным выпадку тое, што ПСаўцы не зрабілі – т.б. не паддаліся на правакацыю прамаскоўскіх сіл – па сваім значэньні мае такую ж грамадска-палітычную вагу, як і тое, што яны зрабілі на Майдане і ў першыя месяцы абароны сваёй зямлі ад расейскай агрэсіі. Але, як сайт ідэалагічны, нас у найбольшай ступені цікаваць тыя зрухі ва ўкраінскай палітыцы, якія маюць важкую ідэалагічную складоваю. Каб гэты асьпект падзей не прайшоў незаўважаным, мы вырашылі дадаткова яго прааналізаваць (у дадатак да папярэдняга матэрыяла).

Далей »

Беларусы-літвіны, з Днём Адраджэньня Дзяржаўнасьці!

Сакавік 24, 2013 | Каментары (21)

З нагоды набліжэньня 25 Сакавіка — Дня першага Адраджэньня Дзяржаўнасьці нашага народу — віншуем усіх беларусаў-літвінаў з гэтым вялікім Сьвятам! Жадаем кожнаму паасобку зьдзяйсьненьня асабістых планаў, а ўсім нам разам — дачакацца часу, калі наш народ, адзіны законны гаспадар Вялікалітвы-Беларусі, стане такім ня толькі ў прынцыпе па законах справядлівасьці, а і ў сапраўднасьці. З нагоды нашага сьвята выстаўляем ніжэй невялікую падборку фотафактаў,  сімвалізуючых знакамітую беларускую ўпартасьць у змаганьні за нашы агульнанацыянальныя каштоўнасьці — свабоду, дзяржаву, дэмакратыю, прагрэс. Перамога, несумненна, будзе за намі!

Далей »

8 сакавіка — “вясёлае сьвята” Пурым

Сакавік 8, 2013 | Каментары (4)

У Беларусі й на Расеі сёньня, 8 сакавіка, па-ранейшаму адзначаецца “Міжнародны жаночы дзень”. Прычым, як вялікае Сьвята зь непрацоўным днём. Акрамя негатыўнага кантэкста, на які іранічна паказвае першая ілюстрацыя да гэтага матэрыяла, ёсьць шмат іншых. Удумайцеся, напрыклад, у такія сітуацыі сёньняшняга дню: маленькія дзеткі віншуюць сваіх мам з тым, што яны “жэншчыны”; няёмкая сітуацыя ўзьнікае і тады, калі таты і дзядулі віншуюць сваіх непаўнагадовых дачок і ўнучак з… тым жа. Два гады таму мы ўжо выказвалі свой пратэст з гэтых і некаторых іншых прычынаў (http://nashaziamlia.org/2011/03/07/4173/). У разьвіцьцё крытычнага аналізу “першага сьвята вясны” падаем дадатковы матэрыял, які мы перад выстаўленьнем трохі скарацілі (узята адсюль http://poiskpravdy.com/prazdnik-8-marta-purim/).

Рэдакцыя.

Далей »

Інтэрвю са Сьвятланай Новікавай (частка 3)

Ліпень 8, 2012 | Каментары (9)

Далей »

Пра зьмест і сэнс нашай дзейнасьці (вакол падзей 24-25 сакавіка ў Менску)

Сакавік 29, 2012 | Каментары (107)

Рэдакцыя.

 

Маем абавязак паінфармаваць нашых чытачоў аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху. Акрамя таго, за апошнія дні адбылося некалькі важных падзей, якія варта абмеркаваць.


Далей »

ІДЭАЛАГІЧНЫЯ АСНОВЫ НАШАГА РУХУ

Сакавік 23, 2012 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

З нагоды абвесткі аб чарговым зборы прыхільнікаў стварэньня Беларускага дэмакратычнага руху (БДР); з нагоды таго, што з самага пачатку рэдакцыя сайта nashaziamlia.org узяла на сябе абавязкі па фармаваньні й абгрунтаваньні ўяўленьняў пра будучую Беларускую Дзяржаву як нашу мэту і мару, а таксама ўяўленьняў пра ідэальна ўладкаваную агульналюдскую цывілізацыю, да якой варта імкнуцца ўсім прыстойным людзям (арыентуючыся на яе, як на ідэальную мэту); з нагоды таго, што рэдакцыя плануе і далей адказваць у ствараемым Руху за ідэалагічны кірунак дзейнасьці, а таксама, каб пазьбегчы непаразуменьняў і паспрыяць большаму канструктывізму сустрэчы  (натуральна, калі цяперцы ці іншыя соцыядэструктыўныя сілы ўвогуле дадуць сабрацца і паразмаўляць – ад іх жа можна чакаць усяго) — мы вырашылі каротка распавесьці пра нашы ідэалагічныя дасягненьні на цяперашні час.

Далей »

Старонка 1 з 812345...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы