nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.4. Гісторыя Беларусі й вакол

Беларускамоўнае навучаньне ў гімназіі: “адзінкі” ды “баранкі”

26 лютага, 2015 | 3 каментарыя

Яўген Бяласін, Гродна – Беласток – Баранавічы – Вільня – Брэст.  31.12.2014

1.2 

 

 

 

 

 

 

 

У гродзенскай гімназіі №10 дзяўчынцы Сьвятлане і хлопчыку Мікіце (гл. фота зьлева) дзякуючы настойлівасьці бацькоў большасьць прадметаў выкладаюць на беларускай мове. А вось у Баранавічах (на слэнгу журналістаў “Баранкі”) такое “не пракаціла”. І ў Брэсце скрозь расейскамоўныя гімназіі ды ліцэі. Пра гэта, а таксама пра адукацыю беларускай дыяспары ў Беластоку, пра гісторыю пытаньня, прэцэдэнты і накіды вырашэньня чытайце ў рэпартажы.

Далей »

8 верасня, 2014 | Няма каментараў

Віншуем усіх беларусаў-літвінаў, а таксама ўсіх людзей добрай волі,

з 500-годдзем знакамітай Аршанскай бітвы!

Орша 1

 

 

 

 

 

У гэтай бітве нашы продкі – літвіны (беларусы) – перамаглі амаль утрая большае войска маскоўцаў – гвалтоўных стваральнікаў такой злачыннай формы грамадскай арганізацыі, як заўсёды неўладкаваная ды крывавая расейская імперыя.

 

Далей »

Памёр Юрка Станкевіч

7 жніўня, 2014 | 7 каментарыяў

Станкевіч 1 

 

 

 

Сёньня з Прагі прыйшла сумная навіна (гл. http://www.svaboda.org/content/article/26518558.html; http://nn.by/?c=ar&i=133010). На 87-м годзе жыцьця памёр вядомы дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч. Спадар Ю.Станкевіч нарадзіўся ў 1928 годзе ў Вільні ў сям’і выбітнага беларускага дзеяча Янкі Станкевіча і чэшкі Марыі Новакавай. Вучыўся ў ЗША на інжынера, дзе пазьней атрымаў грамадзянства і працаваў. На пенсію пераехаў у Прагу.

Далей »

Памёр Генадзь Бураўкін

31 мая, 2014 | Няма каментараў

 Бураўкін

 

 

Учора раніцай на 78-м годзе жыцьця ў Менску ў сваёй кватэры памёр паэт і грамадска-палітычны дзеяч Генадзь Бураўкін. Прычынай сьмерці стала злаякасная пухліна. Некаторыя сябры нашай рэдакцыі ведалі спадара Генадзя асабіста і могуць засьведчыць, што сваю паэтычную творчасьць ён цаніў больш за ўсе свае іншыя дасягненьні. Ніжэй падаем інфармацыю пра спадара Генадзя, якую мы ўзялі ў асноўным адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=129285

Далей »

Андрэй Піянткоўскі пра Пуціна, Расею, Крым, Украіну

19 мая, 2014 | Няма каментараў

Піянткоўскі 1

 

Самы час паслухаць аднаго з найаўтарытэтных расейскіх палітычных аналітыкаў, які, на жаль, прытрымліваецца збольшага ліберальных поглядаў, Андрэя Піянткоўскага (гл. фота; на ім пан Андрэй справа). Інтэрвю ў яго дома, на кухні, бярэ маскоўскі журналіст Валеры Адстаўных (гл. фота; Адстаўных зьлева).  Інтэрвю ўзята адсюль: http://www.youtube.com/watch?v=_JC9quM_tts. У даным выпадку з-за яго вялікай працягласьці (больш за гадзіну) мы набіралі тэкст не з абсалютнай дакладнасьцю, а так, каб былі ясна зафіксаваныя ў пісьмовым выглядзе галоўныя думкі пана Піянткоўскага. 

Рэдакцыя.

Далей »

Марыянеткі ды “ліберасты” адчыняюць браму расейскай агрэсіі

17 мая, 2014 | 5 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 4Калі адноўлены праект ФСБ – РНЕ – зноў пачне душыць у Беларусі афіцыйную апазіцыю ды “ліберальных” журналістаў, мы ў гэта не павінныя ўмешвацца… Мы – АК БПС, Самаабарона ды нашыя саюзьнікі – шмат гадоў ахвярна падстаўляліся, атрымоўвалі ад РНЕшнікаў траўмы, пераломы, як і рэпрэсіі ад уладаў, а прадажная і кручаная публіка ў шэрагах афіцыйнай апазіцыі папросту карысталася чынам шчырых і адданых бацькаўшчыне людзей дзеля сваіх скурных, дробных інтарэсаў… Апошняй кропкай  мярзотнасьці стала нядаўняя публікацыя на сайце радыё “Свабода” пра адноўленую РНЕ.

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, перадзёргіваньні, хлусьня, нахабства, прапаганда… (факт 6; Пуцін і яго “Крымская нядзеля”)

8 мая, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Пуця 1Відаць, самы час паслухаць інтэрпрэтацыю падзей у і вакол Украіны з вуснаў самаго Пуціна. Давайце, каб  настроіцца, пачнем з апісаньня таго, што зафіксавана ў “Расейскай газеце” ад 20 сакавіка 2014 г. №6336 (паводле http://www.rg.ru/2014/03/20/crym.html): “18 сакавіка 2014 г. – абедзьве палаты Федэральнага сходу – Дзярждума і Савет Федэрацыі – сабраліся ў Георгіеўскай залі Крамля, каб заслухаць пазачарговае Пасланьне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў сувязі са зваротам Рэспублікі Крым і горада Севастопаля аб прыёме ў склад Расейскай Федэрацыі. Дэпутаты Дзярждумы, члены Савету Федэрацыі, кіраўнікі рэгіёнаў і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці сустрэлі першыя словы Пуціна стоячы, бурнымі апладысьментамі. Напэўна, раней ні адзін выступ прэзідэнта Ўладзіміра Пуціна не суправаджаўся такімі эмацыйнымі рэакцыямі – дэпутаты Дзярждумы і члены Савету Федэрацыі ўскоквалі з месцаў, выкрыквалі ўхваляльныя лозунгі, хапаліся за рукі, крычалі «Ўра!» [нарэшце расейскіх імперастаў “падкармілі”… – Рэд.]. Усё гэта было вельмі эмацыйна… Затым ў Георгіеўскай залі Вялікага Крамлёўскага палаца была падпісаная гістарычная дамова аб прыняцьці Крыма і Севастопаля ў склад Расеі. Свае подпісы пад дакументам паставілі Уладзімір Пуцін, кіраўнік Дзяржсавету Крыма Уладзімір Канстанцінаў, прэм’ер рэспублікі Сяргей Аксёнаў і ўпаўнаважаны прадстаўнік Севастопаля Аляксей Чалы (гл. фота)” (канец цытаты). Але гэта ўсё для нас – фармальнасьці. Час паслухаць самаго Пуціна.

Далей »

Шматкроць злачынная імперская стужачка

8 мая, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Стужачка 1Заўтра 9 траўня. Усе прыхільнікі былога Савецкага Саюзу і магчымасьці яго рэстаўрацыі, прыхільнікі сучаснай расейскай імперыі, а таксама камуністычнай ідэалогіі будуць адзначаць гэтую дату як сваё адно з самых галоўных  сьвятаў. Хаця тут ёсьць прынцыповае пытаньне: а беларусы, украінцы, іншыя народы не ўдзельнічалі ў змаганьні зь германскім нацызмам, ці яны не паўнапраўныя саўласьнікі вялікай перамогі? Вядома, удзельнічалі, вядома, саўласьнікі. Прычым, удзел, напрыклад, беларусаў-літвінаў, калі лічыць па адноснай колькасьці ахвяр, пакладзеных на алтар Перамогі, большы, чым у любога іншага народу! Але ці шмат разоў вы пачуеце гэты факт з расейскіх СМІ, якія запаланілі (дзякуючы Лу-ку) нашу інфармацыйную прастору? Вельм верагодна, што такая заўвага не прагучыць адтуль ні разу… Замест гэтага нам увесь час будуць казаць пра Савецкі Саюз, “вялікі рускі народ” (у адпаведнасьці з новай прапагандысцкай модай), больш ці менш празрыста намякаючы пры гэтым, што мы – беларусы-літвіны – некаму нечым абавязаныя… А таксама нам у нос будуць тыцкаць “георгіеўскімі” стужачкамі, быццам тыя зьяўляюцца ня сімвалам расейскага імперыялізму, а галоўнымі сімваламі перамогі над фашызмам (хутка моладзь пачне думаць, што над Берлінам у траўні 1945-га залунаў не чырвоны сьцяг, а… чорна-жоўты паласаты). Такая вось падмена сімвалаў…

Далей »

Пра што апавёў медалік

4 мая, 2014 | Няма каментараў

Сяргей Сухабок (узята з – http://sokrytoe.net/15584-prikaz-i-na-rasstrel-maydana-i-na-agressiyu-otdal-prezident-rossii-vladimir-putin.html)

Медалік 

 

Адзін з прынцыпаў логікі сцьвярджае, што «пасьля» не азначае «з-за». Але чорны для Украіны дзень 20 лютага 2014 г. – калі быў расстраляны кіеўскі Майдан і калі пачалася акупацыя Крыма войскамі РФ – зьвязвае гэтыя падзеі разам. Гэта пацьвярджаюць усе дзеяньні тагачаснага прэзідэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Яны ж пацьвярджаюць, што загад і на расстрэл, і на агрэсію аддаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Далей »

Чаму здарыўся “Смаленск”?

11 красавіка, 2014 | 2 каментарыя

Смаленск 5З нагоды 4-й гадавіны польскай трагедыі пад старабеларускім Смаленскам у Польшчы ўчора адбыліся розныя падзеі – ад маніфестацый перад расейскай амбасадай у Варшаве да падачы грамадству Мацэрэвічам чарговай нізкі фактаў, якія зноў даводзяць, што авіякатастрофа адбылася з-за тэракту (хто ведае польскую, можа пачытаць тут пра сьляды выбуху ўнутры салона прэзідэнцкага “Тупалева”: http://wpolityce.pl/smolensk/190898-macierewicz-salonka-prezydenta-zostala-rozerwana-w-powietrzu-nie-ma-innego-wytlumaczenia-nasz-wywiad; гл. таксама першыя два фота зьлева). Аднак мы на нашым сайце ўжо падавалі столькі фактаў, якія даводзяць арганізаваную невыпадковасьць сьмерці 96 прадстаўнікоў польскай патрыятычнай эліты на чале з прэзідэнтам Качыньскім, што большасьць нашых чытачоў, якія карыстаюцца рацыянальнай часткай псіхікі, напэўна ўжо больш цікавіць пытаньне, пастаўленае ў загалоўку. На гэтае “чаму?” сёньня адказвае рэдактар Газеты польскай штодзённай (Gazeta Polska Codziennie) Томаш Сакевіч (гл. трэцяе фота). Яго артыкул узяты адсюль: http://niezalezna.pl/53990-po-co-byl-smolensk.

Рэдакцыя.

Далей »

Ці можа Бог быць сіяністам? (частка 4, Стары Запавет)

6 красавіка, 2014 | 2 каментарыя

Бібілія

 

Яшчэ ў 2009 годзе Рускі антыфашысцкі камітэт (кіраўнік генерал-лейтэнант Г.Дуброў; гл. фота зьлева) напісаў заяву ў пракуратуру Верх-Ісецкага раёна г. Екацерынбурга на конт прызнаньня Старога Запавета Бібліі экстрэмісцкай літаратурай. У свой ​час гэтая падзея ня трапіла на старонкі нашага сайта. Час выправіць сітуацыю. Падаецца паводле сайта http://x-fayl.blogspot.com/2010/10/blog-post_4717.html (скарочана).

Рэдакцыя.

Далей »

Крым запланавана перадаць габрэям, і ўжо даўно

25 сакавіка, 2014 | 2 каментарыя

Палтаранін

 

“Увага! Жыхары Крыма! Вам варта ведаць, што спроба адрынаньня Крыма ад Украіны робіцца не ў інтарэсах яго рускіх жыхароў, а ў інтарэсах Ізраіля” – паведамляе скандальна вядомы сайт http://via-midgard.info/news/krym-planirovali-otdat-evreyam-i-uzhe-davno.htm  – і працягвае: Справа ў тым, што ў бліжэйшыя 2-3 гады дзяржава Ізраіль будзе зьліквідаваная ў сувязі зь немагчымасьцю ўрэгуляваньня араба-ізраільскага канфлікту. Пра гэта яшчэ ў 2008 годзе заяўляў Генры Кіссенджар”. Далей на сайце паведамляецца:

Далей »

25 сакавіка, 2014 | Каментары (1)

25 Сакавіка

 Беларусы-літвіны,

з 25-м Сакавіка вас

– Днём Адраджэньня

нашай Незалежнасьці

і Дзяржаўнасьці!

Гэта ўжо было

6 сакавіка, 2014 | 6 каментарыяў

Зубаў

 

Мы працягваем вышукваць у Расеі прыстойных рускіх людзей, зь якімі можна, з нагоды, спрабаваць размаўляць. Агрэсія расейскай імперыі на Ўкраіну несумніўна спрыяе выяўленьню такіх людзей (у сітуацыі маштабнага і відавочнага злачынства прыстойныя людзі павінны голасна абурацца…). Ніжэй падаем артыкул доктара гістарычных навук, прафесара Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (МДІМА) – адной з самых прэстыжных ВНУ Расеі – Андрэя Зубава (гл. фота). Што адбылося пасьля яго абнародаваньня, мы паінфармуем пазьней (тэкст узяты адсюль: http://www.vedomosti.ru/opinion/news/23467291/andrej-zubov-eto-uzhe-bylo).

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 3а: іх і нашы мэты)

5 сакавіка, 2014 | 6 каментарыяў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач.

Кантужаныя 1Каб спрагназаваць магчымыя падзеі ў сьвеце, найперш трэба мець максімальна поўныя і дакладныя веды пра суб’ектныя сілы, якія ў ім дзеюць, а таксама пра мэты, якія гэтыя сілы імкнуцца дасягнуць. У свой час, усьвядоміўшы гэта, мы ў рэдакцыі спынілі выкарыстоўваць такія выразы, як “Расея супрацьстаіць Захаду”, “Захад змагаецца за дэмакратыю”, “Беларусь адказала на выпады ЗША” ды аналагічныя з-за іх поўнай бессэнсоўнасьці (гэтыя паняцьці ў нас цяпер, як правіла, азначаюць тэрыторыі адпаведных дзяржаў, якія ня могуць “змагацца, супрацоўнічаць, прамаўляць, супрацьстаяць”). Разам з тым, мы ўжо шмат гадоў са старонак сайта прапаноўваем выкарыстоўваць адэкватныя назвы канкрэтных грамадска-палітычных сіл, якія дзеюць у Беларусі, Еўропе, Сьвеце (і нам становіцца сумна кожны раз, калі нашы чытачы працягваюць казаць і пісаць слоўцы, якія нічога не даюць для разуменьня сітуацыі, акрамя адуважвальнага туману ў галаве). Каб зрабіць прагноз на будучыню, без адэкватных паняцьцяў тым больш не абысьціся… Сёньня вырашаецца лёс Украіны, будучыня Беларусі й усёй Цэнтральнай Еўропы. Што будзе ва Ўкраіне далей? Чым усё закончыцца? Хто пераможа? – такія пытаньні хвалююць сёньня вельмі многіх. Давайце на грунце адзначанага і тых зьвестак, якія мы падалі ў першых дзьвюх чатках данага матэрыяла, сфармулюем наш прагноз будучай хады падзей у і вакол Украіны.   

Далей »

Беларусы, спынім захопніцкую вайну

4 сакавіка, 2014 | 2 каментарыя

Яўген Мурашка

Мурашка 1 

Адгрымеў украінскі Майдан, які забраў больш за сто людскіх жыцьцяў, сярод якіх і жыцьцё нашага зямляка гамельчаніна Міхася Жызьнеўскага. 95 забітых і памерлых ад ран. І гэта яшчэ не дакладная лічба, бо яшчэ невядома, колькі трупаў ляжыць пад руінамі Дома прафсаюзаў, дзе месьціўся шпіталь. Больш за 1000 параненых, 315 зьніклых бязь вестак. І гэта, відаць, няпоўны рахунак за права быць гаспадарамі на ўласнай зямлі. Але недарэмна палегла “Нябесная сотня”. Яна лягла ў падмурак новай Україны, якая, дзякуючы ахвярнасьці сваіх лепшых сыноў, паўстала у новым абліччы.

Далей »

Украінская Рэвалюцыя – выклік для Еўропы : паралелі зь Беларусьсю

2 сакавіка, 2014 | 3 каментарыя

Высоцкі

 

 

Ніжэй падаем тэкст выступу кіраўніка АК Беларускай Партыі Свабоды Сяргея Высоцкага на міжнародным “Круглым стале”, які адбыўся 27 лютага г.г. у Вільнюсе, у Сейме Летувы. У канферэнцыі бралі ўдзел шэраг амбасадараў, міністры і дэпутаты  Латвіі, Летувы, Украіны. Лічым, што даны выступ вядомага беларускага палітыка дае шмат тлумачэньняў што да сітуацыі ва Ўкраіне, Беларусі й вакол гэтых краін.

Рэдакцыя.

Далей »

Расейская імперыякратыя аб’явіла вайну ўкраінскаму народу – злачынства, якому ня будзе прабачэньня!

2 сакавіка, 2014 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

ВАЙНА

 

Сёньня, 1 сакавіка 2014 года, нягледзячы на выхадны дзень, Савет Федэрацыі Расеі прагаласаваў (адзінагалосна) за “ўвядзеньне войскаў на тэрыторыю Украіны”. Старшыня Савету Федэрацыі Валянціна Мацьвіенка заявіла, што пастанова аб выкарыстаньні расейскіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны ўступае ў сілу з моманту яе прыняцьця. Савет Федэрацыі сабраўся па просьбе Пуціна.

Далей »

Імперская шызафрэнізацыя сьвядомасьці рускай “эліты” робіць яе дэмакратычную місію невыканальнай

24 лютага, 2014 | Няма каментараў

Носаў 1Нядаўна мы пісалі пра “ўкраінскую шызафрэнізацыю “рускай” “нацыянальнай” сьвядомасьці (https://nashaziamlia.org/2014/01/31/6326/).  І вось на днях сустрэлі дастаткова глыбокі аналітычны артыкул Алега Носава, у якім ўзьнята блізкая праблема. Гаворка пра імперскую шызафрэнізацыю ўсё той жа сьвядомасьці, выкліканую на гэты раз стаўленьнем “рускіх нацыянал-патрыётаў” да розных версій расейскай імперыі – царскай (да 1917 г.), бальшавіцка-сіянісцкай (1917-99 гг.), цяперашняй пуцінска-алігархічнай, плануемай “Пятай”. Добра, калі думкі рэдакцыі й іншых людзей (асабліва ў даным выпадку – рускіх) супадаюць. Па-першае, гэта пацьвярджае правільнасьць нашых ранейшых уяўленьняў, а, па-другое, дазваляе проста выставіць ужо гатовы тэкст, а затым пракаментаваць яго. Што мы і зрабілі… (узята адсюль: http://via-midgard.info/news/analitika/missiya-nevypolnima.htm).

Далей »

Чаму ўкраінская рэвалюцыя не магла не перамагчы

23 лютага, 2014 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Украінская РэвалюцыяУ гэтым годзе 23 лютага, калі ўсе “саўкі́”, самі ня ведаючы таго, адзначаюць габрэйскае сьвята Пурым (з ушанаваньнем Юдзіф, Эсьфір, вушамі Амана і да т.п. рэчамі – гл.: https://nashaziamlia.org/2013/03/08/5437/#more-5437), самы прасьвядны час для збору інфармацыі, якая дае адказы на ключавыя пытаньні, што заставаліся схаванымі ў час украінскай рэвалюцыі. Таму, выкарыстоўваючы эфект “крука ў лесе”, мы працягваем сачыць за эвалюцыяй сьветагляду “рускіх нацыяналістаў” (гэта, як многім вядома, адна з ключавых для рэдакцыі тэм). І тут, бывае, сутыкаешся зь сітуацыямі, калі “рускія нацыяналісты” ў моманты прасьвятленьня выдаюць такое, што нам застаецца толькі выставіць іх матэрыял ці спаслацца на яго… Яскравейшы прыклад такіх прасьвятленьняў – матэрыял пад назвай “Перахаватушкі” (гл. тут: http://via-midgard.info/news/article/perepryatushki.htm). Кантраст паміж сьвядомымі ўкраінцамі, якія гатовыя абсалютна ахвярна змагацца за сваю нацыянальна-дэмакратычную дзяржаву (з аднаго боку), і расейскамоўнымі дэгенератамі-напаўкрымінальнікамі (г.зв. “цітушкамі” – агентамі расейскай імперыякратыі), якія прыязджалі ў Кіеў “зрубіць бабла на халяву” (з другога боку), настолькі ўражвальны, што кожнаму становіцца відавочным, ня толькі чаму перамагла лютаўская рэвалюцыя ва Ўкраіне, а і чаму яна не магла не перамагчы. Заклікаем наведвальнікаў сайту пазнаёміцца з матэрыялам па адзначаным е-адрасе, праглядзець відэа ў ім і пракаментаваць яго на нашым сайце.     

 

“Шэф, усё прапала!…”

21 лютага, 2014 | Каментары (1)

Шэў 1Учорашнія падзеі ва Ўкраіне – як вакол Майдана, так і ў Вярхоўнай Радзе! – нягледзячы на ўвесь іх ахвярны трагізм, натхнілі глытком надзеі ўсіх людей добрай волі ва ўсім сьвеце. У той жа час ворагі ўкранскага народу (найперш, расейскія імперыялісты) ўпалі амаль што ў адчай… У такім стане яны, нібы п’яныя, у якіх, што ў галаве, тое і на языку, пачалі выдаваць такія “перлы” з глыбіняў сьвядомасьці, якія ў іншым стане ніколі б не агучылі… Мы вырашылі зафіксаваць на нашым сайце адзін з узорных прыкладаў такога самавыкрыцьця, які мы знайшлі на чарговым сайце г.зв. “рускіх нацыяналістаў” (гл. тут: http://nashaplaneta.su/blog/fsjopropala_ili_ukradennaja_revoljucija/2014-02-21-16159#ixzz2tx0VZNr2). Зьвяртаем увагу, аўтар тэкста, выстаўленага ніжэй, вырашыў не падаваць сябе нават пад нікам. Гэтым ён выдаў “на гара” яшчэ ідзін факт: ён выдатна ведае, што ён – злодзей, які дзейнічае ў інтарэсах сатанінскіх сіл зла. І яму страшна… Паколькі аўтар тэкста – тыповы расейскі імперыяліст, мы былі вымушаныя абільна каментаваць яго па ходу тэкста.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы