nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.4. Гісторыя Беларусі й вакол

Падзеі Ўкраінскай Рэвалюцыі 20.02.2014 г. (Кіеў, стоп-кадры)

20 лютага, 2014 | Каментары (1)

120 лютага г.г., як разьвіднела, у Кіеве, нягледзячы на аб’яўленае перамір’е і дзень жалобы па дзясятках загінулых напярэдадні, адбыліся актыўныя падзеі, у час якіх з абодвух бакоў пачалося выкарыстаньне агнястрэльнай зброі. Цяпер можна цьвёрда казаць: ва Ўкраіне пачалася нацыянальна-вызвольная, дэмакратычная рэвалюцыя! Нагадваем, сачыць за гістарычнымі падзеямі можна on-line (трэба выйсьці на YouTube і набраць “Espreso TV”). Ніжэй мы выставілі некаторыя кадры зь Кіева ў асноўным за сьветлы час 20 лютага. Але перад тым, як іх праглядаць, настойліва раім спачатку праглядзець кароткія відэа, на якіх бачна, як расейскія агенты “цітушкі” зьбіваюць у Кіеве ўкраінскіх патрыётаў-майданаўцаў (напрыклад, тут: http://via-midgard.info/news/berkut-i-titushki-izbivayut-protestuyushhix-v.htm; вось такое жыцьцё зноў чакае ўкраінцаў, калі яны не перамогуць… Але, ці толькі іх?).  

Рэдакцыя.

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 2: меркаваньні Барыса Міронава)

19 лютага, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Міронаў 1 

 

Перад тым, як прыступіць да ўласнага аналізу кантужаных украінскім Майданам у Расеі й цяперашняй Беларусі, мы вырашылі выставіць у пісьмовым выглядзе выступ па гэтай тэме аднаго зь вядучых “рускіх нацыяналістаў” Барыса Міронава. Мы ўжо паведамлялі, што знайсьці ў Расеі сапраўдных рускіх нацыяналістаў усё яшчэ складана, таму заклікаем перацярпець імперскі прымешак у выступе (асабліва ў пачатку) гэтага ў цэлым заслужанага рускага чалавека (узята адсюль: http://nashaplaneta.su/blog/b_mironov_oligarkhi_prosypajutsja_v_kholodnom_potu_majdan/2014-02-18-15751).

Далей »

Агонь і вада на Майдане (кадры ночы 18-19.02.2014 г.)

19 лютага, 2014 | Няма каментараў

1

У Кіеве адбываюцца ключавыя падзеі ўкраінскай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі – пачалося выкарыстаньне агнястрэльнай зброі, загінулі дзясяткі чалавек… Кожны ў сьвеце, хто мае выхад у Сеціва, можа выйсьці на YouTube, набраць “Espreso TV” (ці “Spilno.tv”) і назіраць за гістарычнымі падзеямі ва Ўкраіне ў наўпроставым эфіры. Ніжэй мы выставілі некаторыя кадры супрацьстаяньня на кіеўскім Майдане зь мінулай ночы. 

Рэдакцыя.

Далей »

Зварот да данскіх казакоў

16 лютага, 2014 | 4 каментарыя

Сяргей Кара

Казакі, зварот

 

Нядаўна прагучала заява, што данскія казакі гатовыя выступіць супраць Еўрамайдана – паехаць ва Ўкраіну, падтрымаць партыю ўлады, якая зраслася з мафіяй і хоча задушыць народны пратэст. У адказ на гэта выстаўляем на нашым сайце зварот Сяргея Кары (узяты адсюль: http://slavyanskaya-kultura.ru/news/politics/obraschenie-k-donskim-kazakam.html). Зь яго тэкста ўсё становіцца зразумелым, усё становіцца на свае месцы.

Рэдакцыя.

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 4: гістарычныя дасягненьні Масхадава вачыма чачэнцаў і ня толькі)

31 снежня, 2013 | 15 каментарыяў

Рэдакцыя.

Яндарбіеў 77. Падчас, калі ў Чачні галоўнымі дзеючымі асобамі былі Яндарбіеў і Масхадаў, адбылося шэраг падзей, несумніўна меўшых гістарычнае значэньне ня толькі для чачэнскага народу. Першай з такіх падзей можна назваць ваенную аперацыю  “Джыхад” у 1996 годзе. У яе выніку спачатку Грозны, а затым і ўся Ічкерыя былі вызвалены ад расейскай акупацыі. Давайце на гэты раз паглядзім на даную аперацыю з чачэнскага боку (яе апісаньне, якое падана ніжэй, узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/08/07/67220.shtml; http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/05/59881.shtml).

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 3: Яндарбіеў і Масхадаў)

29 снежня, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Яндарбіеў 35. Пасьля забойства Джахара Дудаева функцыі прэзідэнта чачэнскай дзяржавы Ічкерыя пачаў выконваць Зелімхан Яндарбіеў (гл. фота; на ім Яндарбіеў справа, зьлева – Аслан Масхадаў). Гэты выбітны сын чачэнскага народу нарадзіўся ў Казахстане ў 1952 годзе, але пазьней вярнуўся ў сваё радавое паселішча ў Чачні Старыя Атагі. Працоўны шлях пачаў у 17 гадоў (рознарабочы, муляр). Пасьля службы ў войску, працуючы на буравой, завочна вучыўся на філалагічным аддзяленьні Чачэна-Інгушскага дзяржуніверсітэта, які скончыў у 1981 годзе. Затым працаваў карэктарам у кніжным выдавецтве. У 1985-86 гг. займаў пасаду старшыні Камітэту прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменьнікаў СССР. У перыяд перабудовы заняўся грамадска-палітычнай дзейнасьцю – на момант знаёмства з Дудаевым узначальваў Вайнахскую дэмакратычную партыю.

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 2: Джахар Дудаеў)

25 снежня, 2013 | 11 каментарыяў

Рэдакцыя.

Чачня 7б 

 

 

3. Бурлівыя падзеі пачатку 1990-х адбываліся на вачах многіх з нас, але ўжо сталі гісторыяй… 

У час распаду СССР (1990-91 гг.) чачэнцы зноў зрабілі рашучыя крокі ў кірунку набыцьця незалежнасьці. У гэты перыяд іх узначаліў былы савецкі генерал авіяцыі Джахар Дудаеў, які стаў першым прэзідэнтам Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя.

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 1: XVIII – ХХ стагоддзі)

25 снежня, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Чачня 1аУсім вядома, што адныя з галоўных праблем чачэнскага народу ў апошнія стагоддзі й дзесяцігоддзі (як, дарэчы, і беларуска-літвінскага, украінскага ды шматлікіх іншых народаў у нашым рэгіёне) караняцца ў такой злачыннай зьяве, як расейскі імперыялізм. Аднак гісторыя нашых народаў магла б быць значна менш трагічнай, калі б тое, што некаторыя лічаць “дэмакратычным, цывілізаваным Захадам”, сапраўды адпавядала зьместу гэтага паняцьця. Паколькі на нашым сайце шмат увагі надаецца фактам, якія дапамагаюць людзям убачыць рэчаіснасьць такой, якая яна ёсьць (бо толькі тады ў нашых ды шматлікіх іншых народаў сьвету будуць шанцы выбрацца з аблуднага кола бесперапынных трагедый), давайце паспрабуем ацаніць сапраўдную ролю г.зв. “Захаду” на прыкладзе нядаўняй гісторыі чачэнскага народу.

Далей »

Час адкінуць штучныя стэрэатыпы, самастойна зьбіраць факты і самастойна думаць…

7 снежня, 2013 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

Стамахін 1Спадар Літварус, якога мы ўсе ў рэдакцыі дужа любім, даслаў на наш папярэдні матэрыял свой каментар. У ім ён закідае нам, што мы не выстаўляем яго артыкулы, хваліць Сталіна за тое, што той пайшоў на прыняцьце дапамогі ад “Захаду” і называе нашу ідэалагічную пазіцыю ““чыстай””, што на яго меркаваньне зьяўляецца “або здрадніцтвам, або глупствам”. Мы б ніколі ня ўцягваліся ў асабістыя разборкі з нашым чытачом, калі б яны не маглі стаць добрай зачэпкай для высьвятленьня некаторых прынцыповых пытаньняў. Таму, ніжэй пададзены матэрыял просім разглядаць менавіта з гэтых пазіцый.

Далей »

Дачыненьні паміж Украінай і Расеяй вачыма трох расейскіх суб’ектаў (частка 2, расейскі нацыянал-дэмакрат)

27 лістапада, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Рускія 3У папярэдняй частцы данага матэрыяла мы паказалі стаўленьне да спробаў самастойных геапалітычных паводзін Украіны з боку двух суб’ектаў цяперашняй Расеі – расейскай імперыякратыі й т.зв. “рускіх нацыяналістаў”. Высьветлілася, што ня толькі першыя, а і другія на справе зьяўляюцца тыповымі расейскімі імперыялістамі-шавіністамі. Мы ўжо і не спадзяваліся знайсьці ў Расеі хоць некага з публічных грамадска-палітычных дзеячаў, які б у стаўленьні да Ўкраіны выглядаў універсальным нацыяналістам. Але нам урэшце пашчасьціла напаткаць сьвежы артыкул вядомага расейскага нацыянал-дэмакрата Аляксея Шырапаева. Назва яго працы “Пра два народы” (узяты адсюль: http://via-midgard.info/news/analitika/o-dvux-raznyx-narodax.htm). Падаем тэкст ніжэй.

Далей »

Як бальшавікі адмянялі “прыватнае валоданьне жанчынамі”

8 лістапада, 2013 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Жанчыны 1

 

Учора ў лукашэнкаўскай РБ на дзяржаўным узроўні (з дадатковым выхадным днём) зноў адзначалася гадавіна бальшавіцка-сіянісцкага перавароту на расейскай імперыі, які адбыўся ў 1917 годзе і пазьней быў названы самімі бальшавікамі-сіяністамі “Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыяй”. Колькі разоў гэтыя адзначэньні будуць працягвацца, столькі разоў мы будзем нагадваць важкія факты, якія дапамогуць зразумець сапраўдны зьмест таго, што тады адбылося. Таму сёньня падаем ніжэй чарговы факт (дакумент), які выкрывае мэты тых, хто прыйшоў да ўлады на Расеі ў тыя часы (асноўны матэрыял узяты адсюль: http://blange-blange.livejournal.com/13827.html; ілюструецца карцінамі розных вядомых мастакоў з прынцыпова розным стаўленьнем да жанчыны).

Далей »

Лёс рымскай імперыі вызначылі этрускі, готы, вандалы. Што гэта за народы?

29 верасня, 2013 | 26 каментарыяў

Віталь Хромаў, Галіна Арцёменка, Алесь Астроўскі.

Бог-сіяніст 16еУ сувязі зь вялікім уплывам рымскай імперыі на гісторыю разьвіцьця як еўрапейскай, так і ўсёй людскай цывілізацыі (а гэта лічыцца агульнапрызнаным фактам), беларусам-літвінам вельмі варта ведаць важнейшыя факты, датычныя народаў, якія адыгралі ключавую ролю ў лёсе гэтай імперыі (тым больш, што многія з гэтых фактаў маюць вялікае значэньне, але яны хаваюцца). Да ліку такіх народаў без сумневу належаць этрускі, готы, вандалы. Давайце зьвернем на іх нашу ўвагу.

Далей »

Ці можа Бог быць сіяністам? (частка 3а: у рымскай імперыі)

27 верасня, 2013 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Бог-сіяніст 14У сваім папярэднім выступе, а таксама і ў некаторых ранейшых, Вольга Чацьверыкова настойвала, што адзіным сродкам супрацьдзеяньня заходняму ліберастычнаму дэгенерацтву, галоўным злачынцам-заказчыкам якога зьяўляецца глабалісцкая фінансавая алігархія (яна ж “глабальныя бангстары”, “карпаратакратыя”, “сіянакратыя”), можа быць толькі праваслаўе. Маўляў, толькі яно здольнае аказаць супраціў “на духоўным узроўні” той новай навале, якая насоўваецца на чалавецтва з… “цывілізаванага Захаду”.  Пасьля выяўленьня прынцыповай няздольнасьці каталіцызма супрацьстаяць “новай духоўнасьці” (гэта, спадзяемся, даказана ў шэрагу папярэдніх матэрыялаў), мы вырашылі праверыць, ці сапраўды праваслаўе можа абараніць чалавецтва ад жахаў магчымай ліберастычна-сіянісцкай дэградацыі. А для гэтага вырашылі прааналізаваць паходжаньне і разьвіцьцё гэтай хрысьціянскай канфесіі.  Аднак распачаць давялося здалёк – зь гісторыі Візантыйскай і нават Рымскай імперый. Пачнем з апошняй, бо менавіта тут зарадзілася хрысьціянства як афіцыйная рэлігія (гл. мапу, дзе паказана рымская імперыя на піке сваіх памераў – у пачатку ІІ ст. н.э., пры імператары Траяне).

Далей »

Ці можа Бог быць сіяністам? (частка 2б: наш аналіз, працяг)

21 ліпеня, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Бог-сіяніст 127. Юдэі: “Хрыстос – юдэйскі фарысей і габрэйскі нацыяналіст, да забойства якога габрэі ня маюць ніякага дачыненьня”.

Ад спадара Пінхаса мы даведваемся, што аказваецца, сярод юдэяў ёсьць тыя, хто сумняюцца ўвогуле ў быцьці на зямлі гістарычнага Хрыста. Цытата: “На процілеглым полюсе поглядаў знаходзяцца тыя, хто ўвогуле лічыць евангельскае апісаньне Ісуса «зборным вобразам», да чаго іх падштурхоўваюць, напрыклад, паралелі паміж вобразам Ісуса і вобразам «Праведнага Настаўніка» Кумранскай грамады … Тыя выказваньні, якія ёсьць аб «Ешуа га-Нацры» (Ісусе Назарыцяніне) у габрэйскіх талмудысцкіх крыніцах, кажуць пра чалавека, які жыў за 150 гадоў да Ісуса евангельскага” (частка 8).

Далей »

Ці можа Бог быць сіяністам? (частка 2а: наш аналіз)

17 ліпеня, 2013 | 3 каментарыя

Бог-сіяніст 1аТое, што мы даведаліся пра хрысьціянства ад юдэйскага прапагандыста (гл. папярэдні матэрыял), мы б ніколі не даведаліся, чытаючы ці слухаючы шчырых хрысьціян. На паверхню выйшла інфармацыя, якую ў межах хрысьціянскай культуры прынята сьціпла… ня ўзгадваць (затое рэалістычны сьветагляд патрабуе адваротнага – такое варта ведаць). У якой ступені паданая аўтарам інфармацыя праўдзівая і поўная, трэба разьбірацца адмыслова, прычым, асобна з кожным палажэньнем, бо тэндэнцыйнасьць сьветагляду Пінхаса Палонскага – юдэйскага рэлігійнага філосафа – відавочная. Таму ўлік яго праюдэйскай пазіцыі павінен быць агульным фонам, на якім могуць разглядацца ўсе іншыя справакаваныя аўтарам пытаньні. Тым ня менш, пазіцыя Палонскага выглядае збольшага цэласнай, утрымлівае істотныя факты і, забягаючы наперад, скажам… па сутнасьці пацьвярджае выхвальства Марка Раваджа, выкладзенае ім яшчэ ў 1928 годзе, што хрысьціянства – палітычны праект сіянакратыі (гл. https://nashaziamlia.org/2013/06/16/5793/#more-5793).

Рэдакцыя.

 

Далей »

Ці можа Бог быць сіяністам? (частка 1: тэкст)

4 ліпеня, 2013 | 18 каментарыяў

Бог-сіяніст 2У папярэдніх матэрыялах мы прадэманстравалі глыбокі ськепсіс што да ідэі, запрапанавай Вольгай Чацьверыковай, аб магчымасьці выкарыстаньня хрысьціянства для ратаваньня сьвету ад ліберастычнай садамізацыі. І справа ня толькі ў тым, што і каталіцкая, і праваслаўная цэрквы насычаны садамітамі. Усё нашмат сур’ёзьней. Як хрысьціянства можа адолець такую задачу, калі яно заснавана на нацыянальным богу габрэяў Яхвэ?! Марк Равадж і ўвогуле практычна ў адкрытую заявіў (гл. адзін з папярэдніх матэрыялаў), што хрысьціянства – стратэгічны праект глабальнай палітыкі сіянакратыі. Уражаныя гэтымі адкрыцьцямі, мы вырашылі паглядзець на тэму зь іншага боку: а як глядзяць на хрысьціянства апалагеты юдаізму? У сеціве рэкламуецца кніга юдайскага тэолага Пінхаса Палонскага “Дзьве тысячы гадоў разам”. Мы ўзялі ўступную главу зь яе (гл. тут: http://www.uznai-pravdu.ru/viewtopic.php?f=8&t=759), трохі скарацілі, пераклалі й выставілі ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Пра хрысьціянства ад Марка Раваджа

16 чэрвеня, 2013 | 16 каментарыяў

Равадж 1Мы ўяўляем, што ў некаторых нашых чытачоў папярэдні артыкул мог выклікаць шокавы стан. З мэтай яго зьмягчэньня (але ня здраджваючы праўдзе) мы вырашылі падаць артыкул узгаданага Марка Раваджа (асабістага біёграфа Ротшыльдаў; аналаг Кісенджара ў наш час). У 1928 годзе Равадж разразіўся паданым ніжэй артыкулам. Магчыма, на адкрытасьць яго справакавала зьяўленьне ў Еўропе «Пратаколаў сіёнскіх мудрацоў» і выхад чатырохтомніка «Міжнароднае яўрэйства» Генры Форда. З улікам неймавернай амбітнасьці гэтага чалавека і пачуцьцяў самаўпэўненасьці ды беспакаранасьці, даведзеных да стану абсалютнага нахабства, зьяўленьне артыкула выглядае заканамерным. Равадж тое-сёе перакручвае і ўсёй віны сіяністаў не раскрывае, але многае прасьвятляе выдатна. У прыватнасьці, ён адкрывае вочы на ​​адзін з галоўных падманаў, што “боскі закон” хрысьціянства “непраціўленьня злу” – важнейшая тэхналогія захопу сіянізмам сьвету (перакладчык артыкула Джон Галепена; узята адсюль: http://www.zarubezhom.com/ravage.htm; нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

За заслонай сусьветнай закулісы (частка 2а: аналіз папярэдняга матэрыяла)

14 чэрвеня, 2013 | 7 каментарыяў

Алесь Астроўскі

Астр 1

 

Для таго, каб на нашым сайце зьявіўся папярэдні матэрыял, адзін зь сябраў рэдакцыі прысьвяціў два свае выхадныя дні. Але матэрыял атрымаўся надзвычай багатым на каштоўныя зьвесткі, вартыя запамінаньня. Ён таксама ўтрымлівае істотныя факты і кантэксты, вартыя дадатковага аналізу. Таму я і вырашыў прыгледзецца да некаторых прынцыповых рэчаў, прысутных у выступе Чацьверыковай (менш істотнае ўжо было пракаментавана па ходу яе выступу; пададзенае ніжэй часткова разьлічана на тое, што спадарыня Чацьверыкова асабіста можа пазнаёміцца з тэкстам).

Далей »

11-ая гадавіна завяршэньня Курапацкага Чыну

3 чэрвеня, 2013 | 8 каментарыяў

Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК БПС

Курапаты 1 

 

 

3-га чэрвеня штогод абаронцы Курапатаў адзначаюць чарговую гадавіну перамогі ў Курапацкім Чыне. Цяжка ў некалькі радкоў распавесьці недасьведчаным у гэтай тэме людзям, што гэта было такое…

Далей »

Якім быў Гевара (частка 2; погляды на міжнародную палітыку)

29 мая, 2013 | 6 каментарыяў

Гев 16Пасьля азнаямленьня з асноўнымі фактамі біяграфіі, варта пазнаёміцца з грамадска-палітычнымі поглядамі Чэ Гевары. Так нас абавязвае зрабіць ня толькі цікавасьць да гэтай неардынарнай асобы і логіка азнаямленьня зь ёй, а й ідэалагічная накіраванасьць нашага сайта. Пералапаціўшы зь дзясятак працаў вядомага рэвалюцыянера, сёньня мы выстаўляем тры найбольш паказальныя (на наша меркаваньне) дакументы, якія былі створаны Чэ Геварам у інтэрвале 1961-67 гг. і ў якіх раскрываюцца погляды камандантэ Чэ на міжнародную палітыку. Матэрыял атрымаўся вялікім, затое ў ім шмат цікавага і павучальнага, у т.л. для людзей з нацыянальна-дэмакратычным сьветаглядам.

Рэдакцыя.

Далей »

Усё на “чэ”: Чарнобыль,Чэлябінск, Чарнамырдзін, час Чэ. Што за чартаўшчына?

20 мая, 2013 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Чэ 1Высьветліўшы некаторыя асьпекты веснавых “сьвятаў” – “Пасхі” ды “Дня Перамогі”, давайце ад нашых разборак зь мінуўшчынай зьвернемся да сёньняшняга дню і будучыні. Так, у шэрагу папярэдніх аналітычных матэрыялаў мы высьветлілі, што “выбух метэарыта над Чэлябінскам” быў на справе пралётам і падрывам высока ў паветры ракеты, хутчэй за ўсё амерыканскай (верагоднасьць менавіта гэтага варыянта падзеі мы сёньня ацэньваем на ўзроўні 90-95%). Гэта вынікае з раней зробленага намі аналізу ўсёй даступнай нам сістэмы фактаў вакол чэлябінскай падзеі; з пазьнейшых выказваньняў некаторых навукоўцаў узроўню акадэмікаў, якія ўсё жыцьцё прафесійна займаюцца метэарытамі; з пробнага артыкула ў расейскай “Незалежнай газеце”, які зандзіраваў рэакцыю расейскага грамадства на паказ кавалачка праўды; са шчырых выказваньняў навукоўца-ядзерніка Максімава.  

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы