nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.4. Гісторыя Беларусі й вакол

Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 7)

1 мая, 2011 | 23 каментарыя

“ПОЛЬСКІЯ” СПРАВЫ


Хацелася б яшчэ спыніцца на Бічэль-Загнетавай. Спачатку яна вельмі добра ставілася да мяне, а потым я заўважыў, што стала ставіцца варожа. Гэта, відаць, пасьля таго, як я стаў выступаць, што ў нас праводзіцца паланізацыя, выступаць супраць уніі, якая робіцца для паланізацыі.

Далей »

Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 6)

1 мая, 2011 | Каментары (1)

НАШЫЯ  ЛЮДЗІ


НН: Раскажыце яшчэ, калі можна, пра людзей, якія рабілі беларускую справу разам з Вамі і вартыя, каб іх узгадвалі. Гэта з Вашага досьведу, на Ваша меркаваньне, і найперш не пра тых, каго і так узгадвае, напрыклад, радыё «Свабода» ці іншыя СМІ.

Далей »

Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 5)

1 мая, 2011 | Няма каментараў

ДАЛЕЙШЫ ЛЁС ГУДЗЕВІЦКАГА МУЗЕЯ


АА: Калі ласка, раскажыце яшчэ пра «перабудовачныя» 1980-я гады і далей.


Музей знаходзіўся ў адным пакойчыку. Старшыня райвыканкаму Вашко прапанаваў яго пашыраць. Я не згадзіўся на гэта, бо, каб пашыраць, трэба было браць які-небудзь класны пакой. Гэта значыць – пускаць частку вучняў у другую зьмену. А гэта выклікала б нянавісьць з боку бацькоў і настаўнікаў. І папрасіў я ў Вашко арганізаваць старажытную хатку – перанесьці гатовую. Ён даў на гэта згоду. Старшыня калгаса таксама згадзіўся перавезьці хатку.

Далей »

Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 4)

30 красавіка, 2011 | Няма каментараў

ГУДЗЕВІЦКІ ЛІТАРАТУРНА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ


АА: Распавядзіце, калі ласка, як вы стваралі ваш музей.


Сёньня мы разумеем, што настаўнік выхоўваць беларускіх патрыётаў у Савецкім Саюзе ня мог. За ім сачылі, на ўроку вучні былі такія (настроеныя, скажам, тым самым гісторыкам ці дырэктарам), якія кожнае слова настаўніка перадавалі. Магчыма, там былі і нейкія апараты, якія запісвалі мае ўрокі… І я вырашыў, што каб дайсьці да вучняў, выхаваць іх патрыётамі, патрэбныя ня толькі ўрокі. Тым больш, што на ўроку і часу не было – праграма была такая, што трэба было браць за адзін урок два-тры параграфы. Дык якое ж тут дадатковае выхаваньне магло быць?

Далей »

Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 3)

30 красавіка, 2011 | Няма каментараў

МЕНСК. ПІСЬМЕНЬНІКІ


НН: Алесь Мікалаевіч, вядома, што вы шмат кантактавалі зь беларускімі пісьменьнікамі. А як паўсталі гэтыя сувязі?


У 1965 годзе мяне як кіраўніка раённай секцыі выкладчыкаў беларускай мовы накіравалі з Ваўкавыска на курсы ў Мінск.

Далей »

Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 2)

30 красавіка, 2011 | Няма каментараў

ПАЧАТАК НАСТАЎНІЦКАЙ ПРАЦЫ і СЛУЖБА Ў СА


АА: І, такім чынам, вы вырашылі сканцэнтравацца на настаўніцкай працы?

Я пачаў працаваць настаўнікам у 1948 годзе, але ўжо ў 1949 годзе мяне вызвалілі з працы за тое, што хадзіў на ўсяночную, у царкву (гл. фота гудзевіцкай царквы).

Далей »

ВЯЛІКІЯ і ЖЫВЫЯ. Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 1)

30 красавіка, 2011 | Няма каментараў

Прадстаўнікі беларускай нацыянальнай эліты. Хто яны? Што гэта за людзі? На меркаваньне рэдакцыі, гэта тыя, хто значную частку свайго жыцьця прысьвячае адстойваньню аб’ектыўных інтарэсаў нашага беларуска-літвінскага народу, хто ў гэтай справе ўпарты, нязломны, непадкупны, хто разумны, дасьведчаны і мае здабыткі… Некаторым можа падацца, што такія людзі могуць быць толькі ў нашым уяўленьні, маўляў, яны – ідэальныя, і таму іх… няма. На шчасьце такія людзі сярод беларускага народу ёсьць. Іх цяпер не рэкламуюць, пра іх сёньня не ўзгадваюць СМІ (у т.л. “незалежныя”, “апазіцыйныя”). Таму за справу азнаямленьня нашага народу з сапраўднымі прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай эліты вырашыла ўзяцца наша рэдакцыя. Самым яскравым прадстаўніком такіх людзей на Гарадзеншчыне сёньня несумненна зьяўляецца Алесь Мікалаевіч Белакоз. Больш года таму мы, сябры рэдакцыі (далей пазначаныя як АА і НН), пачалі запісваць фрагменты вуснага аповеда Алеся Мікалаевіча пра яго жыцьцё і змаганьне, каб пазнаёміць зь ім вас – нашых чытачоў. Выконваем таксама просьбу Алеся Мікалаевіча і папярэджваем, што пададзены ніжэй тэкст з’яўляецца запісам непасрэднай жывой размовы і таму мае стылістычныя асаблівасьці, характэрныя для вуснай гаворкі… (Усе чорна-белыя ілюстрацыі – фотаздымкі з уласнага архіва спадара Алеся)

Далей »

Ул. Падгол прапануе напісаць агульнанацыянальную дыктоўку па тэксьце “Лістоў з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага

11 сакавіка, 2011 | 16 каментарыяў


У другім такім лісьце Каліноўскі пісаў (гл. be.wikipedia.org):  “ Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, – но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… . Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі,- адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе.

Далей »

Пра Клару з Розай і “Міжнародны жаночы” ды “мужчынскі” дні

7 сакавіка, 2011 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя

У значнай частцы людскай цывілізацыі для таго, каб адзначыць базавую ролю жанчын у існаваньні народаў дый усяго чалавецтва ў цэлым, адзначаецца Дзень маці (гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2007/10/14/932). Пасьля перавароту 1917 году бальшавікі-сіяністы, якія прыйшлі да ўлады на тэрыторыі былой расейскай імперыі (тым, хто жадае азнаёміцца са зьместам тых падзей, раім пачыць адпаведныя матэрыялы, напрыклад тыя, што пачынаюцца адсюль: https://nashaziamlia.org/2008/11/05/1587 – і заканчваюцца тут: https://nashaziamlia.org/2008/11/25/1606), панаўстаўлялі ў каляндар свае сьвяты. Цяперцы РБ, якія зьяўляюцца наўпроставымі нашчадкамі-спадчыньнікамі часткі тых бальшавікоў, працягваюць маліцца на ўсё бальшавіцка-сіянісцкае, уключаючы і г.зв. “Сьвята 8 Сакавіка” – “Міжнародны жаночы дзень”. Баронячы годнасьць беларусаў-літвінаў, мы ня можам на гэта не рэагаваць… (матэрыял ілюструе фота Клары Цэткін-Эйсьнер і Розы Люксембург)

Далей »

23 лютага – Дзень дэпартацыі народаў Паўночнага Каўказу ў Сібір і Сярэднюю Азію

23 лютага, 2011 | 8 каментарыяў

Ахмед Сараліеў

Аўтарскі артыкул, які выстаўлены ніжэй, мы падаем з нагоды таго, што ў Беларусі па-ранейшаму працягваецца адзначэньне бальшавіцка-сіянісцкіх сьвятаў, а таксама ў знак салідарнасьці з народамі Каўказу, якія, як і беларуска-літвінскі народ, працягваюць змагацца за сваю незалежнасьць ад расейскай імперыі (падаецца паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/02/23/79495.shtml).

Рэдакцыя.

Далей »

БЕЛАРУСКАЯ ЭТНІЧНАЯ ТЭРЫТОРЫЯ – ПРАРАДЗІМА АРЫЯЎ (па выніках аналізу інфармацыі ў Інтэрнэце)

20 лютага, 2011 | 31 каментарый

Галіна Арцёменка

На этнічнай беларускай тэрыторыіі, на маю думку, кожная рэчка, паселішча, гай, кожнае прозвішча паходзяць ад назоваў міфалагічных істотаў, рытуальна-абрадавых рэчаў. Звычайнаму чалавеку цяжка ўсвядоміць, наколькі багатая наша беларуская культура – найпрыгажэйшыя паданні, рытуалы, святы, абрады, музыка і г.д. На нашай тэрыторыі можна індэнтыфікаваць да 500 багінь і духаў толькі жаночага полу. У беларускай культуры міфалагізавана практычна ўсё: расліны, жывёлы, эмоцыі, пачуцці, з’явы прыроды, замагільны свет, нябесныя свяцілы, прадметы ўжытку, руны. Яшчэ зусім нядаўна было рытуалізавана ўсё жыццё беларуса ад народзінаў да смерці: усе святы, прысвяткі, уся праца, ежа, танцы, песні, нават узоры вышывак і ткацтва. Раней у кожнай хаце ведалі і ўмелі рабіць прымхі, варожбы, засцярогі і г.д. Не менш уражвае і багацьце нашай мовы… Адкуль усё гэта? Кім на самай справе былі нашы продкі, якія перадалі нам усю гэтую спадчыну?

Далей »

«АД? — ДА!» (Літва-Беларусь ад Міндоўга да Лукашэнкі)

18 лютага, 2011 | 6 каментарыяў

Васіль Лыскавец


Нягледзячы на пэўныя сумненьні, зьвязаныя з рускамоўнасьцю твора, мы ўсё ж вырашылі выставіць яго на нашым сайце, прызнаўшы яго каштоўнасьць. Аўтар выказвае падзяку Алесю Разанову за пранову назвы паэмы і цікавасць да яе. Твор быў трохі скарочаны, ілюструецца карцінай Вітаўта Вялікага (1350 – 1430 гг.) і фота Нацыянальнай бібліятэкі.

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму захлынулася чарговая беларусiзацыя

13 лютага, 2011 | 12 каментарыяў

Павал Біч

Было тры спробы вярнуць уласны нацыянальны твар нашаму народу. Першая – у 1917-30 гады, другая – у 1941-44 гг., i трэцяя – на нашых вачах, у 1990-94 гг. Усе яны скончылiся паразай. Толькi з другой усё адносна ясна – яна iшла пад прыкрыцьцём замежных войскаў, а ўплыў Расеі быў зведзены да мiнiмуму. З адыходам немцаў яна скончылася, яе ўдзельнiкi былi аб’яўленыя памагатымi фашыстаў i цi былi зьнiшчаны, цi эмiгравалi на Захад. Першая спроба скончылася масавым зьнiшчэньнем нацыянальнай iнтэлігенцыi ўключна  з нацыянал-камунiстамi. Трэцяя – абышлася амаль без фiзічнага вынiшчэньня нацыянальнага элементу. Гэта сьведчыць аб тым, што ў Расеi ёсьць магчымасьць русiфiкаваць нярускiя народы больш тонкiмi, чым праз масавыя забойствы, спосабамi. Заўважым, што на iншыя народы былых Саюзных Республiк гэтыя спосабы не падзейнiчалi. Ад Эстонii да Кiргiзii прайшла незваротная хваля нацыяналiзацыi, i, здаецца, Расея з гэтым зьмiрылася [пакуль будзе “Расея”, яна з гэтым не зьмірыцца. – Рэд.].

Далей »

Недаацэненае інтэрвю

25 снежня, 2010 | 8 каментарыяў

Перад тым, як аналізаваць падзеі вакол 19 сьнежня ў Беларусі, якія мы прапануем называць “Крывавай нядзеляй”, ёсьць неабходнасьць зьвярнуць увагу на некаторыя матэрыялы, якія зьявіліся ў сеціве напярэдадні гэтых падзей. Да такіх матэрыялаў – прычым, недастаткова ацэненых, гледзячы па колькасьці каментароў – на наш погляд, належыць інтэрвю Пола Гоўбла, данае радыё “Свабода” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2251266.html). Адзін загаловак інтэрвю інтрыгуе… Апошнія заявы з боку прадстаўнікоў заходніх краін (гл. два папярэднія матэрыялы), надаюць гэтаму інтэрвю дадатковы сэнсавы кантэкст. Мы падаем трохі падкарэктаваную версію інтэрвю (важнае, на наш погляд, выдзелена тоўстым шрыфтам) і нашыя заўвагі да яго. Але спачатку пра самаго Гоўбла.

Рэдакцыя.

Далей »

Сіле кулака супрацьпаставім сілу духу! (слова колішняга партызана-заслонаўца)

23 снежня, 2010 | 5 каментарыяў


Ніжэй пададзены тэкст належыць Мікалаю Крукоўскаму. Ён – доктар філасофскіх, кандыдат філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі навук “Еўразія”, член-карэспандэнт Акадэміі адукацыі РБ, сябра Саюзу мастакоў Беларусі, былы старшыня Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Беларусі, былы прэзідэнт Беларускай эстэтычнай асацыяцыі, былы начштаба атрада 2-й Заслонаўскай партызанскай брыгады, інвалід 2-й сусьветнай вайны.

–  –  –

Далей »

600 гадоў беларуска-польскім стасункам. Час падвесьці вынікі

21 лістапада, 2010 | 3 каментарыя

Алесь Астроўскі


Галоўнае, з-за чаго розныя “бенедзікты” могуць заяўляць, што “польскага імпэрыялізму і сусьветнага сіянізму не існуе”, а тыя, хто пра іх кажа – “сьвіньні” (гэты факт прыведзены ў папярэднім матэрыяле), абумоўлена тым, што абсалютная большасьць людзей проста ня ведаюць фактаў ці забыліся пра іх. Так атрымалася, што ў папярэднім матэрыяле мне давялося закранаць праблему сіянізму, апаніруючы ў тым ліку і “бенедзіктам”. Час узгадаць і польскі імперыялізм… 13 лістапада ў Менску, у Палацы мастацтваў адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя, прысьвечаная 600-годдзю Грунвальдскай (Дубровенскай) бітвы і 660-годдзю Вялікага князя Вітаўта. Яе праводзіў аднайменны грамадскі аргкамітэт. На гэтай канферэнцыі адмысловае паведамленьне рабіў і я. Ніжэй падаю яго тэкст.

Далей »

Сенсацыя ці правакацыя?

6 лістапада, 2010 | 9 каментарыяў

Рэдакцыя.

Заўтра 7 лістапада – чарговая гадавіна бальшавіцка-сіянісцкага перавароту ў Расейскай імперыі ў 1917 г. (тое, што гэта была не “Вялікая Кастрычніцкая Сацыялістычная Рэвалюцыя”, а менавіта бальшавіцка-сіянісцкі пераварот, мы даказалі два гады таму). Беларусь застаецца ці не апошняй краінай у сьвеце (у Еўропе, дык дакладна апошняй), дзе даная падзея працягвае адзначацца як дзяржаўнае сьвята. З гэтай нагоды мы рызыкнулі выставіць сенсацыйны матэрыял, які перасылаецца ў беларускай дыяспары з аднаго мэйла на іншы і дадычыць сям’і Ўладзіміра Ўльянава-Леніна. Падаем матэрыял у тым выглядзе, у якім ён трапіў да нас. Папярэджваем, мы ня ўпэўнены, што ён ня ёсьць фотамантажам, але і ня выставіць гэты матэрыял мы палічылі немагчымым (а раптам усё так і ёсьць?..). Давайце папярэдне лічыць яго пастаноўкай пытаньня. І хай выкажуцца больш дасьведчаныя…

Далей »

Сёньня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня Ларысы Геніюш

10 жніўня, 2010 | Каментары (1)

Яна – легенда беларускай паэзіі, грамадзянка БНР, вязень ГУЛАГу, вольны голас любові да Беларусі й яе народу. У сеціве з нагоды юбілею шмат матэрыялаў пра Геніюш. Нам асабліва спадабалася серыя матэрыялаў Міхася Скоблы ды іншых журналістаў радыё “Свабода” пра яе. На фоне ўсёй значнай і ўрачыстай інфармацыі, якая выстаўляецца пра Геніюш у апошнія дні, асабліва агідліва выглядаюць дзеяньні цяперцаў – усе гэтыя зрываньні шыльдаў, прысьвечаных паэтцы, закрыцьцё Дома культуры, міліцэйскі ціск на беларусаў, асабліва на тых, хто прыходзіў на ўрачыстасьці з нацыянальнымі сьцягамі. Усё гэта нагадвае нам, што ідэйныя (і ня толькі) нашчадкі тых, хто катаваў Геніюш і такіх, як яна, пакуль працягваюць панаваць у Беларусі. Мы вырашылі ўнесьці сваю сьціплую лепту ў адзначэньне вялікага ўбілею славутай беларускі-літвінкі падачай вершаў спадарыні Ларысы, якія прысьвечаны беларускаму народу і якія мы ўзялі зь яе нядаўна выдадзенага зборніка твораў.

Рэдакцыя.

Далей »

ДА НАРОДАЎ І ДЗЯРЖАЎ СВЕТУ: зварот а. Леаніда Акаловіча

9 жніўня, 2010 | 6 каментарыяў

Святкаванне 1000-годдзя першага ўзгадвання наймення Літва паказала, што ўрад сучаснай прыбалтыйскай Рэспублікі Летува і яе грамадскасць блытаюць два розначасавыя гістатычныя назовы – “Літва” ў значэнні Вялікае Княства Літоўскае 13-18 стст. і “Летува” ў значэнні дзяржава аднаго толькі летувіскага народу з 1918 г. – і гэтым самым свядома ўводзяць у зман як свой народ, так і народы свету. Такім чынам урад Летувы праводзіць палітыку двайных стандартаў: самі сябе называюць “летувісамі” новай Рэспублікі “Летува ХХ-га ст., мову сваю “летувіскай”, але суседнім народам накідаюць называць іх “літоўцамі” як насельнікаў старажытнай Літвы, якія карыстаюцца “літоўскай” мовай. Але ж цяперашнія летувісы гістарычна – гэта жамойць, жамойты, і мова іхная жамойцкая.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 8: меркаваньні амерыканскага эксьперта па PRу)

23 мая, 2010 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя

Нядаўна варшаўская газена Nasz Dziennik надрукавала інтэрвю на нямецкай мове з амерыканскім прафесарам Дж.Маклам Уолерам, сьпецыялістам па прапагандзе і контрпрапагадзе зь Інстытута сусьветнай палітыкі ў Вашынгтоне (http://smolensk-2010.pl/2010-05-15-altes-erbe-der-tschekisten.html). Падаем зьмест гэтага інтэрвю ў перакладзе з расейскай (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/23/72596.shtml). Матэрыял ілюструе карыкатура з аднаго з польскіх выданьняў “Польская левіца на каленях перад царом-бацюшкай”.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 1: зьвесткі з розных крыніц)

26 красавіка, 2010 | 7 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

Як лёгка здагадацца, гаворка пойдзе пра нядаўнюю аварыю самалёта, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка, два патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы, галоўны банкір і галоўны штабны афіцэр гэтай краіны, дзесяткі дэпутатаў польскага Сойму (у асноўным ад правіцы), іншыя палітыкі, вайскоўцы, сьвятары каталіцкай царквы, ахова і экіпаж самалёта – разам 96 чалавек.  Вось тут: www.svaboda.org/content/article/2009717.html можна паглядзець сьпіс ахвяраў катастрофы самалёта прэзідэнта Польшчы, іх біяграфіі, здымкі. Аднак мы не выказваем спачуваньня польскаму народу ў сувязі з гэтай трагедыяй – мы проста прамаўчым. Як кажуць, пра нябожчыкаў альбо добра, альбо ніяк. Прычына нашага “ніяк” ёсьць відавочнай. Вось тут: nashaziamlia.org/2009/01/08/1712 – мы прасілі польскіх палітыкаў адмяніць акцыю пад назвай “Карта паляка”, якая ёсьць ня проста праявай немаральнага стаўленьня польскай палітычнай эліты да беларуска-літвінскага народу, а чарговым ганебным актам польскай імперскай агрэсіі ў адносінах да сваіх бліжэйшых суседзяў (аналагічныя паводзіны з боку палякаў шмат разоў вядомыя за апошнюю 600-гадовую гісторыю). Акрамя таго, гэты імперскі акт быў падпісаны Лехам Качыньскім, ды яшчэ ў суправаджэньні якіх словаў! (гл. тут: nashaziamlia.org/2008/12/30/1706). Мы далі больш за год тэрміну на адмену гэтай ганебнай “карты” і папярэдзілі, што ў выпадку невыкананьня нашых патрабаваньняў польскія палітыкі, якія яе прасоўвалі, будуць аб’яўлены ворагамі беларускага народу. На жаль, да нас не прыслухаліся, а таму мы вымушаны былі выканаць свае абяцаньні (гл. тут: nashaziamlia.org/2010/02/24/3087). Такім чынам, цяпер мы мусім быць пасьлядоўнымі й павінны лічыць так: у авіякатастрофе загінулі многія польскія імперыялісты, а гэта значыць… ворагі нашага беларуска-літвінскага народу. Пад № 4.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы