nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.4. Гісторыя Беларусі й вакол

Вянок памяці: Кастусь Тарасаў

22 красавіка, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Мы выходзім з-пад чарговай хвалі тэхнічных праблем і плануем патроху пачынаць выконваць тое, што планавалі й павінны рабіць. На гэты раз падаем матэрыял, падрыхтаваны Галінай Абакунчык пра Кастуся Тарасава, які памёр роўна месяц таму (22 сакавіка) на 70-м годзе жыцьця (падаецца паводле www.svaboda.org/content/transcript/1990831).

Далей »

Саланевіч, Грыцанаў, заходне-русізм, “дэмакраты”, іх памылковыя прагнозы і дзеянні

10 красавіка, 2010 | 7 каментарыяў

Павал Біч

d091d196d187-2Іван Саланевіч – публіцыст, журналіст і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў 1891 г. у беларускай сям’і на Гарадзеншчыне. Абодва яго дзяды былі сельскія сьвятары РПЦ, бацька – школьны настаўнік. Вучыўся ў Гарадзенскай ды Віленскай гімназіях і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Спартсмен – барэц і гіравік. Выступаў у цырках, сумяшчаючы гэтыя заняткі з прафесіяй журналіста. Абедзве рускія рэвалюцыі катэгарычна не прыняў. Вызнаваў праваслаўна-манархічны перакананні, любіў называць сябе беларускім мужыком, ідэалізаваць самадзяржаўную манархію, называючы яе “дыктатурай праваслаўнага сумлення”.

Далей »

Яскраваму прадстаўніку беларускай нацыянальнай эліты – Барысу Кіту – споўнілася 100 гадоў. Шчыра віншуем юбіляра!

7 красавіка, 2010 | 4 каментарыя

Рэдакцыя

d091d09ad196d182


Гэтага выбітнага беларуса – на шчасьце, усё яшчэ нашага сучасьніка – ведаюць асабіста многія беларусы. У тым ліку і гарадзенцы, у тым ліку і мы. Ён прыязджаў у пачатку 1990-х ў Беларусь, быў і ў Гародні. Яшчэ больш беларусаў ведаюць пра яго з кніг, артыкулаў, радыёперадач, зь сеціва. Сапраўды, з нашых сучасьнікаў нароўні зь ім па сваёй грамадскай значнасьці быў бадай што Васіль Быкаў.

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 10; Ю.Фельшцінскі пра ролю ФСБ у цяперашняй Расеі)

16 сакавіка, 2010 | 2 каментарыя

d0a4d0b5d0bbd18cd188d186d196d0bdd181d0bad196У пытаньні злачыннай дзейнасьці расейскага ФСБ  адпаведным эксьпертам па шэрагу прычын таксама можа быць і Юры Фельшцінскі (гл. фота зьлева). Хто ён такі? Гэта дасьледчык палітычных працэсаў у сучаснай Расеі (жыве ён у ЗША), “гісторык”, як ён сам пра сябе кажа, чалавек, які блізка знаёмы зь Беразоўскім, Закаевым, Літвіненка ды іншымі людзьмі, кожны зь якіх мог бы сам выступіць эксьпертам у дадзеным пытаньні. Фельшцінскі – аўтар кніг і фільмаў, прысьвечаных ФСБ і падрыву дамоў у Расеі ў самым канцы мінулага стагоддзя, якія паслужылі падставай для нападу на чачэнскі народ. Акрамя таго, яго аніяк немагчыма лічыць прадстаўніком групы, у якою ўваходзяць Квачкоў, Сьцерлігаў ды іншыя расейскія вайскоўцы… Ніжэй мы падаем тры матэрыялы, цэнтральнай асобай якіх зьяўляецца спадар Фельшцінскі. Зьвяртаем таксама ўвагу, як на фоне крытыкі ФСБ ён старанна абяляе ўсіх алігархаў, як быццам тыя – не злачынцы…

Рэдакцыя.

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 9; Меркаваньні пабочных асоб пра дзейнасьць ФСБ)

14 сакавіка, 2010 | Каментары (1)

d0a5d0bbd0b5d0b1d0bdd196d0baУ двух папярэдніх матэрыялах прысутнічаюць цяжкія абвінавачваньні ў бок расейскай ФСБ. Маўляў – гэта злачынная арганізацыя, якая бароніць ня столькі інтарэсы грамадзян Расеі, колькі інтарэсы алігархаў ды купкі крамлёўскіх уладароў. Прадстаўнікі ФСБ забіваюць людзей і скідаюць віну на іншых, арганізуюць з палітычна матываваных прычын маштабныя крывавыя правакацыі ўзроўню Норд-Оста, Беслана, падрываў дамоў зь мірнымі грамадзянамі… Прымаць на веру такія абвінавачваньні можна толькі разам зь вельмі сур’ёзнымі доказамі. Апошнія варта зьбіраць з розных ня зьвязаных паміж сабой крыніц. Ніжэй мы падаем некаторыя меркаваньні й факты, якія пацьвярджаюць матэрыял двух папярэдніх артыкулаў.

Рэдакцыя.

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 1; Бальшавікі, уцякаючы ад адплаты, сталі “лібераламі” й наважыліся на новыя злачынствы)

1 сакавіка, 2010 | 6 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

d09ad0b0d0bcd183d0bdd18fd0bad196-3Ва ўсіх артыкулах, выстаўленых за апошнія два тыдні на нашым сайце і прысьвечаных аналізу расейскай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці, гэтая рэчаіснасьць апісваецца з розных пазіцый. Замежныя аўтары (Райтшустэр, Кэмерон) выказваюць свае расчараваньні з нагоды адсутнасьці ліберальных зьмен у Расеі, правалу сваіх спадзяваньняў на Мядзьведзева (аказвацца, усё ж спадзяваліся…). Расейскія праваабаронцы і лібералы (Бонэр, Букоўскі, Арлоў, Іларыёнаў, Каспараў, Навадворская, Кавалёў ды іншыя) паказваюць, наколькі здэградаваў імперскі рэжым у сваёй злачыннай сутнасьці й мягка намякаюць, што гэта адбылося не без патуральніцтва з боку краін “цывілізаванага дэмакратычнага” Захаду… Малады кіна-дакументаліст Сідзельнікаў, ведаючы, што галоўны вораг нармальнага жыцьця людзей у Расеі – расейская бюракратыя, яшчэ спадзяецца знайсьці рэцэпт, каб сітуацыю выправіць. Затое больш дасьведчаны і глыбокі Стругацкі тлумачыць, што вяртаньне ў застойна-агрэсіўны “савок” – гэта ўсур’ёз і надоўга.

Далей »

Не Еўрапарламенту ўказывать Украіне, каго прызнаваць Героямі

1 сакавіка, 2010 | 2 каментарыя

Заява Палітвыканкаму УА “Свабода” (паводле www.svoboda.org.ua/diyalnist/komentari/013898)

d0a3d0bad180d0a1d0b2d0b0d0b1d0bed0b4d0b0


Дзякуючы падказцы аднаго з нашых чытачоў, выстаўляем важную заяву Усеўкраінскага аб’яднаньня “Свабода” з нагоды вартага жалю рашэньня Еўрапарламенту. Раім нашым чытачам зьвярнуць увагу, наколькі блізкім ёсьць разуменьне як сёньняшніх, так і гістарычных падзей намі – беларусамі-літвінамі – і сапраўднымі ўкраінскімі дэмакратамі.

Рэдакцыя.

Далей »

Расея: ад Івана Жахлівага да маёра Еўсюкова

23 лютага, 2010 | Няма каментараў

Аляксей Шырапаеў (узята з http://shiropaev.livejournal.com/41689.html)

d0a8d18bd180d0b0d0bfd0b0d0b5d19e

Іван Жахлівы – фігура матрычная. Менавіта ён перадвызначыў «нашае ўсё»: тып дзяржавы, характар яе ўзаемаадносінаў з народам, са зьнешнім сьветам і нават «з Богам». Калі і можна казаць пра «бацькузаснавальнікаРасеі, які заклаў усе яе культурнадзяржаўныя параметры, то гэта, вядома ж, Іван Жахлівы. Спрэчка аб Грознымгэта спрэчка аб самой Расеі, аб яе каштоўнасьцях і сэнсах. Гэта спрэчка аб нашым мінулым, цяперашнім і, галоўнае – нашай будучыні.

Далей »

SOS! Беларуская нацыя – у небясьпецы!

14 лютага, 2010 | Каментары (1)

Валеры Грыцук

d093d180d18bd186d183d0baАўтар пададзенага ніжэй тэксту – палітычны ўцякач зь Беларусі. Ён даслаў яго ў нашу рэдакцыю, з большага з мэтай інфармаваньня, яшчэ летась у кастрычніку. Гэты тэкст ёсьць выступам паважанага спадара Валера на канферэнцыі, якая праводзілася пад эгідай АБСЕ недзе ў Еўропе і была прысьвечана праблемам “талерантнасьці й дыскрымінацыі” (www.osce.org/documents/odihr/2009/10/40079_ru.pdf). Мы вырашылі выставіць гэты выступ В.Грыцука, паколькі становіцца ўсё больш відавочным, што калі “цывілізаваныя заходнікі“ гавораць пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, гэтым чалавекам у іх можа быць альбо габрэй (www.svaboda.org/content/article/1794084), альбо паляк (www.svaboda.org/content/article/1955539). Таму мы пачалі зьбіраць і будзем зьбіраць надалей факты публічных “прапаноў” у бок заходнікаў пачаць лічыць людзьмі таксама… і беларусаў. З нагоды, ад імя нашага народу дзякуем спадару Валеру за яго мужны ўчынак.

Далей »

Два гатункі апазіцыянераў альбо Хто здольны супрацьстаяць усім імперыялізмам (гатунак 1: асобы, героі, Беларусы)

15 студзеня, 2010 | 6 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

d093d0b5d180d0bed196-1-2У свой час у адным з прынцыпаў Беларускай дактрыны (Д пр-п 114) мы зафіксавалі, што найважнейшай унутрыграмадскай супярэчнасьцю, якая сёньня прысутнічае ў Беларусі, вызначаючы зьмест падзей і будучы лёс нашага народу, ёсьць ня “выбар паміж Расеяй і Захадам”, а супрацьстаяньне паміж тымі, хто выступае за самастойнае прагрэсіўнае разьвіцьцё беларускага народу (з аднаго боку), і тымі, хто ў Беларусі імкнецца праводзіць інтарэсы расейскай тэрытарыяльнай альбо заходняй фінансавай імперыякратый (з другога боку; апошнія канкуруюць паміж сабой – гэта так, але ў пытаньні свабоды народаў, сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця іх дзяржаў заўсёды выступаюць адзіным варожым фронтам). Атрымліваецца, не пасьпелі мы – беларусы-літвіны – вызваліцца з-пад уплыву крывавага касьцяломнага расейскага імперыялізму, як на нас ужо накатвае развадчаючы мазгі імперыялізм фінансавы – мутная ліберастычная плынь (нагадаем, ліберастызм – гэта гібрыд лібералізму з усё больш выразнымі элементамі таталітарызму). Адчуваньне такое, нібы на цябе з размытага вадой гарадскога сьметніка напаўзае брудная, смуродная, заразная жыжа.

Далей »

Андрэй Катлярчук лічыць гістарычным міфам, што ВКЛ была беларускай дзяржавай. Адкуль апусьцілася такое прасьвятленьне…

27 снежня, 2009 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

d09ad0b0d182d0bbd18fd180d187d183d0baУ сваім інтэрвю (гл. nashaziamlia.org/2009/12/21/2848) амбасадар Швецыі пан С.Эрыксан настойліва парэкамендаваў пазнаёміцца з поглядамі шведска-беларускага гісторыка Андрэя Катлярчука (гл. фота). Мы вырашылі скарыстацца з гэтай парады, каб пазнаёміцца і з поглядамі гэтага чалавека, і з тым, каго пан Эрыксан падае ўзорам для нас – беларусаў-літвінаў. Аднак, у якасьці зыходнага ідэалагічнага фону для нашых ацэнак мы, натуральна, будзем выкарыстоўваць наш сістэмна-гуманістычны сьветагляд, а ў якасьці персанальнага фону – паставу беларускіх патрыятычных гісторыкаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў. Матэрыял, які пададзены ніжэй – інтэрвю, якое гісторык Катлярчук даў карэспандэнту сайта тut.by Кастусю Лашкевічу (news.tut.by/society/154609).

Далей »

Калекцыянер, навуковец, стваральнік прыватнага музея (да 70-годдзя з дня нараджэння)

6 снежня, 2009 | 15 каментарыяў

Анатоль Валахановіч (пісьменнік, гісторык, журналіст, краязнавец)

d091d0b5d0bbd18b-1

 

Ніжэй мы падаем тры тэксты аўтара, прысьвечаныя жыцьцю і працы вядомага беларускага грамадскага і культурнага дзеяча Анатоля Белага. З радасьцю далучаемся да ўсіх віншаваньняў юбіляру, жадаем здароўя, працягу выніковых працы і змаганьня. З нагоды інфармуем, што 12 сьнежня г.г. у Менску ў Чырвоным касьцёле ў 16 гадзін пачнецца ўрачыстая вечарына, прысьвечаная спадару Анатолю, створаным ім клубу “Спадчына” і Старадарожскаму мастацкаму музею.

Рэдакцыя.

Далей »

Пра рускую культуру, літаратуру, “дэмакратыю” і пра стаўленьне да іх нашай інтэлігенцыі

10 кастрычніка, 2009 | 40 каментарыяў

Павал Біч

d091d196d187Мы ў рэдакцыі ўжо даўно аб’явілі галоўным суб’ектам расейскага імперыялізму, ад якога пакутуе наш і шматлікія іншыя народы, расейскую імперскую бюракратыю. У сваёй працы Павел Макаравіч Біч (кандыдат тэхнічных навук, сёньня пенсіянер) па-сутнасьці ўзьнімае дадатковае пытаньне – пра віну непасрэдна рускага народа і рускай інтэлігенцыі ў правядзеньні злачыннай імперскай палітыкі. Крытычнае стаўленьне аўтара да пазіцыі “нашага” Сямёна Букчына рэдакцыя падзяляе. Дробныя ўдакладненьні мы, як звычайна, падалі па ходу тэкста.

Рэдакцыя.

Далей »

Дзівосная ты, Беларусь

30 верасня, 2009 | 14 каментарыяў

Галіна Арцёменка

d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0

Мы ўсе з вамі чытаем адну і тую ж інфармацыю, напісаную аднымі і тымі ж літарамі, але чамусці мы разумеем гэтую інфармацыю па-рознаму. І нараджаецца ў кожнага свой пунк гледжаньня. Якія б у нас ні складаліся ўражанні, змест інфармацыі адзін. Чаму ўзнікаюць разнагалоссі на адно і тое ж? Проста ў кожнага свая мэта на выкарыстанне гэтай інфармацыі, таму сапрадная сутнасць часта адыходзіць на другі план. Мая мэта толька адна – праўда пра беларусаў. І гэтую праўду павінны сказаць самі беларусы.

Далей »

«Памятай, маскаль, 1514 год!»

8 верасня, 2009 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

809-1Сёньня гадавіна славутай Аршанскай бітвы. Віншуем усіх наведвальнікаў сайта са сьвятам! 8 верасьня 1514 года нашы продкі перамаглі ў Аршанскай бітве – адной з найбуйнейшых у сярэднявечнай Еўропе. Дата 8 верасьня сімвалізуе ў беларусаў імкненьне да свабоды і незалежнасьці – такой, да якой імкнуліся беларускія ваяры ў далёкім 1514 годзе, калі пад Оршай войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем праваслаўнага гетмана Канстанціна Астрожскага (гл. малюнак) нанесла сакрушальную паразу маскоўскім захопнікам. Прычым, колькасна войска ВКЛ саступала ворагу ледзь ня ў тры разы — 30 тысяч супраць 80 тысяч. Перамога пад Оршай была самай значнай у шматвекавым супрацьстаянні ВКЛ і Маскоўскага княства. Сёння гэтая дата лічыцца ў нас Днём беларускай вайсковай славы.

Далей »

Ратуйцеся, беларусы!

1 верасня, 2009 | Няма каментараў

Леанід Лыч, доктар гістарычных навук, прафесар

d09bd18bd187Сёньня, 1 верасьня 2009 г., у Дзень Ведаў, мы мусім працягваць жыць 16-год у нашай роднай Беларусі ва ўмовах беларусафобскай дыктатуры. І мы па-ранейшаму маем жахлівую сітуацыю: нашы беларускія дзеткі на іх уласнай зямлі ў абсалютнай большасьці вымушаны зноў пачынаць вучыцца на… імперска-акупацыйнай мове. Рэдкасная па сваім глыбінным сатанізьме зьява. У дадатак напярэдадні 1 верасьня прыйшло чарговае сумнае паведамленьне: у Беларусі яшчэ два буйных горада – Магілёў і Бабруйск – цалкам, пад нуль, страцілі школьнае беларускамоўнае навучаньне (www.svaboda.org/content/article/1811527), далучыўшыся да такіх гарадоў, як і наша Гародня… Гэта поўнасьцю супярэчыць нядаўнім заявам магілёўскага ваяводы Пятра Рудніка адносна яго пазітыўнага стаўленьня да беларусізацыі (www.svaboda.org/content/article/1804477). Тактыка прыкрыцьця злачынства далейшага этнацыду? Цалкам можа быць… Артыкул паважанага прафесара Лыча, які мы падаем ніжэй, выйшаў у некалькіх нумарах “Народнай волі” яшчэ ў лютым г.г. (www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=13067; …=13103; …=13331). Мы яго лічым дарэчным падаць і на нашым сайце, і менавіта сёньня – у Дзень Ведаў.

Рэдакцыя.

Далей »

Пра грунвальдскую бітву на Spadchyna.org

11 жніўня, 2009 | Няма каментараў

Пятро Русаў гісторык, краязнавец

d093d180d183d0bdd0b2d0b0d0bbd18cd0b4

 

Гэтая інфармацыя была разьмешчана на сайце budzma.org. Мы вырашылі прадубляваць яе і ў нас, улічваючы гістарычную і персьпектыўную значнасьць – да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы, дзе беларусы-літвіны прадэманстравалі сваю ваенную доблесьць усяму сьвету, застаецца менш года.

Рэдакцыя.

Далей »

Для таго, каб ведаць іх аргументацыю… : Да 15-годдзя беларусафобскай дыктатуры ў Беларусі

31 ліпеня, 2009 | 2 каментарыя

d09bd183d0bad0b0-1510 ліпеня 1994 года ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў перамог Аляксандар Лукашэнка. 20 ліпеня 1994 года адбылася яго інагурацыя як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пайшоў 16-ы год беларусафобскай дыктатуры. Яе негатыўныя наступствы для лёсу нашага беларуска-літвінскага народа відавочныя ўсім прыстойным людзям. Скарочана найгалоўныя зь іх адлюстраваны ў 80-м прынцыпе нашай Дактрыны. На гэтым фоне цікава, як адбрэхваюцца ад такіх вынікаў 15-гадовай дыктатуры ідэалагічныя служкі рэжыму, што кажуць розныя падазроныя асобы нібы ад апазіцыі, як на ўсё гэта рэагуюць прыстойныя беларусы – на колькі яны разумеюць сітуацыю і ўзброены аргументамі? Некаторыя адкуазы на гэтыя пытаньні былі ў перадачы Валерыя Карбалевіча (на малюнку уверсе, 3) на радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/transcript/1774267.html)

Рэдакцыя.

Далей »

Ад каго хрысьцілася Масковія?

30 ліпеня, 2009 | 27 каментарыяў

d091d0b0d180d18bd181

 

У адказ на заяву патрыярха РПЦ МП Кірыла, што зь “Кіева пайшла вера праваслаўная” (гл. папярэдні матэрыял), мы вымушаны былі яго паправіць, што яна пайшла зь візантыйскага Канстантынопаля. На справе сітуацыя выглядае яшчэ горш (для расейскай імперыі). У адпаведнасьці з кнігай баўгарскага навукоўца Ёрдана Табава “Калі хрысьцілася Кіеўская Русь?”, кнігай С.І. Валянскага ды Д.В. Калюжнага «Іншая гісторыя Русі», а таксама з меркаваньнямі іншых навукоўцаў, хрысьціянства на “рускія землі” прыйшло… ад баўгарскіх “ерэтыкоў”. Падаецца паводле (гл. www.balkaria.info/library/d/dzhurtubaev/dpsi/dpsi10.htm; community.livejournal.com/nationalliberal/370766.html#cutid1.

Рэдакцыя.

Далей »

АНТЫБЕЛАРУСІЗМ

28 ліпеня, 2009 | 15 каментарыяў

Галіна Арцёменка

d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0-2

 

 

Неяк выпадкова я ў сеціве знайшла цікавы запіс пра саму сябе. Вось гэты запіс.

Далей »

“Эўропа” адзін зуб так-сяк палячыла, але іншыя застаюцца гнілымі… (Д пр-п 121)

17 ліпеня, 2009 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

d0a1d182d0b0d0bbd196d0bd-1Нядаўна з “Эўропы” прыйшло некалькі чарговых навін, якія ў той ці іншай ступені закранаюць Беларусь й інтарэсы нашага народа. На жаль, толькі адна з гэтых навін пазітыўная. Усе іншыя па-ранейшаму сьведчаць аб дэградаваным стане еўразьвязаўскіх уладаў (матэрыялы, якія пададзены ніжэй узяты з сайта радыё “Свабода”, ілюстрацыі – адтуль жа).

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы