nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.4. Гісторыя Беларусі й вакол

Перадвыбарчыя разборкі ў апазіцыі. Акт ІІ (частка 3: Атака на БНФ скончылася вылучэньнем Баршчэўскага, які таксама пойдзе да канца)

9 ліпеня, 2009 | 49 каментарыяў

Рэдакцыя.

d091d09dd0a4-120 чэрвеня г.г. старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі быў рэкамэндаваны ў якасьці партыйнага прэтэндэнта на кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі. Гэтае рашэньне было прынятае на прайшоўшым у Палацы культуры Менскага трактарнага заводу сходзе-нарадзе. Супраць Л.Баршчэўскага галасаваў толькі адзін удзельнік сходу, яшчэ 7 чалавек устрымаліся. Усе астатнія (а паводле арганізатараў, зарэгістраваліся больш за 220 чалавек) падтрымалі свайго партыйнага лідэра. Рашэньне носіць рэкамэндацыйны характар, а афіцыйнае абраньне плануецца зрабіць на партыйным з’езде восеньню (гл. два фота з таго сходу; дарэчы, абсалютная большасьць інфармацыі для артыкула ўзята з матэрыялаў www.svaboda.org). Здавалася б, на гэтым можна паставіць кропку. Аднак з пададзенага факту наш аповед пра актуальную сітуацыю ў БНФ толькі пачынаецца...

Далей »

Вялікі сябра беларускага народа Васіль Чэрваній

8 ліпеня, 2009 | 6 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

d0a7d18bd180d0b2d0b0d0bdd196d0b9-2

4 ліпеня 2009 года загінуў Васіль Міхайлавіч Чэрваній – адзін з лідараў Украінскай Народнай Партыі (УНП). Прычынай смерці стаў удар маланкі. Васіль Чэрваній пражыў 50 гадоў, але паспеў стаць адной з найбольш яскравых фігур украінскай палітыкі. Ён быў аплотам многіх беларускіх пачынанняў ва Украіне. Толькі такі дзеяч у рэжыме жорсткага супрацьдзеяння расейскім і лукашэнкаўскім спецслужбам змог адстаяць ідэю Беларускага Нацыянальна-Дэмакратычнага Цэнтру ў Кіеве. Улетку 2005 года Цэнтар дзякуючы высілкам беларускіх і ўкраінскіх патрыётаў быў адчынены. На жаль, праз чатыры месяцы пасля бясконцых правакацый, розных “наездаў” амбасадаў Беларусі і Расеі ўкраінская ўлада здала Цэнтар. Пазьней Васіль Чэрваній пазбавіўся пасады кіраўніка Ровенскай вобласці.

Далей »

Загінуў экс-губернатар Ровеньскай вобласьці Украіны Васіль Чырваній

6 ліпеня, 2009 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

d0a7d18bd180d0b2d0b0d0bdd196d0b9

 

Мусім паведаміць смутную навіну. 4 ліпеня г.г., як паведамляюць украінскія СМІ, у выніку ўдару маланкі загінуў экс-губернатар Ровеньскай вобласьці Украіны Васіль Чырваній. Гэта адбылося пасьля 12 гадзінаў дня ў Кастапыльскім раёне, дзе пан Васіль быў на рыбалцы. Чырванія даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленьне Цэнтральнага раённага шпіталя каля 14:15 у скрайне цяжкім стане. Лекары да апошняга змагаліся за жыцьцё пана Васіля, але, на жаль, выратаваць яго ня здолелі. Сёньня, 6 ліпеня, каля Сьвята-Пакроўскага кафедральнага сабору ў Роўна адбылося пахаваньне выбітнага ўкраінскага патрыёта.

Далей »

Чаго ня ведаюць пра 3 ліпеня 1944 году многія беларусы

3 ліпеня, 2009 | 4 каментарыя

d090d0b1d0bbd0b0d0bcd0b5d0b9d0bad0b0

 

 

І яшчэ адзін артыкул, прысьвечаны даце 3 ліпеня. Яго аўтар Сяргей Абламейка. Узята з www.svaboda.org/content/transcript/1767981.html.

Рэдакцыя

Далей »

І пасьля 3 ліпеня 1944-га беларусаў зьнішчаюць

3 ліпеня, 2009 | 2 каментарыя

Рэдакцыя

d09fd0b0d180d0b0d0b4Сёньня, 3 ліпеня, у чарговы раз у лукашэнкаўскай РБ пад назвай “Дзень незалежнасьці” адзначаецца вызваленьне Менску з-пад нямецкай акупацыі. Сэнс наўмыснага сутыкненьня і перамешваньня розных, не зьвязаных паміж сабой паняцьцяў, датаў, падзей, ацэнак зразумелы – задача цяперцаў збэсьціць сьвятое для кожнага прыстойнага беларуса паняцьце Незалежнасьці (найперш, ад расейскай імперыі), максімальна дэзарыентаваць і перайначыць ягоны сьветагляд. Цяперцы працягваюць рабіць сваю чорную справу, а мы – працягваем змагацца зь ёй. Наш метад – праўда. Вы жадаеце, каб паняцьце незалежнасьці ў новых пакаленьняў беларусаў зьвязвалася з Другой сусьветнай вайной? Добра. Пагаворым пра вынікі гэтай вайны. Мы ўзялі тэкст Георгія Кутузава (адсюль: www.ari.ru./doc/?id=3270), трохі адаптавалі пад беларускія рэаліі й падаем ніжэй.

Далей »

Дазвольце не пагадзіцца…

25 чэрвеня, 2009 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя

d0afd0bad0b0d0b2d0b5d0bdd0bad0b0-d09fd0b0d0b7d18cd0bdd18fd0baПрацуючы над папярэднім матэрыялам, мы сутыкнуліся са спрэчкай, якая разгарэлася ў кастрычніку летась на старонках “Народнай волі” паміж сп-рамі Васілём Якавенкам і Зянонам Пазьняком. Спрэчка была справакаваная выхадам кнігі ўспамінаў Галіны Вашчанкі (цяпер Пазьняк) “Беларусь у сэрцы”. Праз гэтую кнігу абодва названыя вышэй сп-ры абвінавацілі адзін аднаго ў розных грахах. Мы палічылі неабходным зафіксаваць факт дадзенай спрэчкі. Падаем спачатку пазіцыю сп-ра Якавенкі, затым Пазьняка, а затым і нашыя развагі.

Далей »

НАШАЕ СЁННЯ (Д пр-п 118)

18 мая, 2009 | 8 каментарыяў

Павел Бiч (аўтар), Алег Гаеўскі (сааўтар)

d093d0b0d0b5d19ed181d0bad196d18f2(Абвестка рэдакцыі: гэты артыкул быў выстаўлены 15 траўня. Аднак у ім была шкодная праграма, якая блакавала працу сайта ў тых, хто карыстаўся  Internet Explorer. Таму мы вымушаны былі пераставіць артыкул на новае месца, каб ачысьціць яго)

Здушэнне беларускай мовы i культуры, насаджэнне ў нас усяго рускага; перадача (продаж) у рускiя рукi такiх стратэгiчных каштоўнасцяў, як газа- i нафтаправоды; вайсковыя дамовы аб «коллективной безопасности» (з штабам у Маскве!); бясконцыя ваяжы нашага “правадыра” ў Маскву, ягоныя пацалункi з выпрошваннем там чагосьцi, заявы аб тым, што “беларусы з рускiмi адзiны народ”, якi “ляжа пад танкi НАТА, калi яны пойдуць на Маскву”; антызаходняя азiяцка-расейская рыторыка ў прамовах па знешняй палiтыцы i гэтак далей пераканаўча сведчаць, што Беларусь была i ёсць калонiяй Расеi з 1794 г. І на кожную небяспеку страты ўлады (напрыклад, ад iмпiчменту ў 1996 г. «нашага» прэзiдэнта выратаваў расейскi дэсант перамоўшчыкаў, якi i абдурыў Шарэцкага) Масква зрэагуе так, як i належыць – гэта значыць дакладным ударам, так што наша абалваненае афiцэрства з паперкамi аб калектыўнай бяспецы нават не зразумее, у чым справа.

Далей »

ВЕЧНЫ МІР (Частка 3)

18 мая, 2009 | Каментары (1)

Імануэль Кант

Далей »

ВЕЧНЫ МІР (Частка 2)

18 мая, 2009 | Няма каментараў

Імануэль Кант

Далей »

ВЕЧНЫ МІР (Філасофскі накід Імануэля Канта. Частка 1)

18 мая, 2009 | Каментары (1)

d091d18fd0bbd0b0d181d196d0bd-d09ad0b0d0bdd182-2Мы выстаўляем матэрыял – пераклад брашуры Іманула Канта (выдадзенай у Кёнігсбергу ў 1795 г.; падаецца за выняткам зносак), які стаў даступным абсалютнай большасьці беларусаў дзякуючы вялікай працы аднаго з нашых сталых аўтараў і адначасна вядомага германіста – Яўгена Бяласіна (вы бачыце яго фота разам з партрэтам аўтара). Гэты твор Канта настолькі ж важны для таго кірунку працы, які мы абралі, наколькі й складаны для ўспрыняцьця (хаця назвы раздзелаў і галоўныя думкі аўтара зразумець, спадзяемся, можа кожны). Адзін з найвялікшых мысьляроў сьвету два стагоддзі таму выказвае свае ўяўленьні пра тое, як ўладкаваць сьвет людзей. Кант сьцьвярджае (дзе наўпроста, а дзе кантэкстуальна), што чалавецтва складаецца з народаў, што кожны народ павінен мець сваю дзяржаву, што сістэма дзяржаў мусіць кіравацца законамі, якія ў сваю чаргу павінны быць вышэй любой дзяржавы, і што толькі ў такіх варунках кожны чалавек можа быць максімальна свабодным і праўна забясьпечаным, каб стваральна раскрыць сябе. Аказалася, што гэта ўсё тое ж, што сьцярджаем і за што змагаемся мы! Аднак, калі такое сьцьвярджаем мы – гэта адно. Калі ж мы можам спаслацца на Букоўскага (nashaziamlia.org/2007/04/11/623/), супрацоўніка Хадсанаўскага інтытута (ЗША; nashaziamlia.org/2007/06/30/737), а тым больш на Канта – гэта ўжо, як кажуць, зусім іншы каленкор…

Рэдакцыя.

Далей »

Язычніцкія крыніцы хрысьціянскай веры

11 мая, 2009 | 19 каментарыяў

d09cd196d184-1Пасьля пэўнай увагі, якую мы надалі вызначэньню нашага стаўленьня да “Усходняга партнэрства”, час вярнуцца да сьветагляднай дактрыны. Але цяпер мы будзем глядзець на нашага Бога, наш манізм і наша сьветабачаньне не з пазіцыі рэлігійных ці дуалістычных сьветаглядаў, правяраючы іх праўдзівасьць-моц, а наадварот. Цяпер давайце праверым моц рэлігійнага сьветагляду з пазіцыі сьветагляду маністычнага. Пададзены ніжэй матэрыял – гэта набраны па-беларуску поўны закадравы тэкст адной зь серый (“Самая вялікая гісторыя”) вядомага шматсерыйнага фільма, які цяпер шырока распаўсюджваецца на электронных носьбітах і мае назву “Дух часу”. Ён прысьвечаны навуковаму аналізу хрысьціянскіх міфаў, выкладзеных у Бібліі.

Рэдакцыя.

Далей »

Да пытання пра прусаў – перасяленцаў на тэрыторыі Беларусі ў Сярэднявеччы

17 красавіка, 2009 | Каментары (1)

Ала Квяткоўская (http://kryuja.org/artykuly/inszyja_autary/da_pytannia_pra_prusau_pierasialiencau_na_terytoryji_bielarusi_u_siaredniavieczczy.html)

d09ad180d18bd19ed18f

У сувязі з войнамі Тэўтонскага ордэну й польскіх князёў на тэрыторыі Прусіі, частка тамтэйшага жыхарства была змушаная міграваць на ўсход, часткова ў Верхняе Панямонне, на землі роднасных прусам яцвягаў. Гэта адбылося ў апошняй траціне ХІІІ ст. У Іпаццеўскім летапісе ёсць запіс, у якім паведамляецца, што ў 1276 г. прыйшлі Прусы да князя Трайдзеня, прыгнечваныя праз немцаў са сваёй айчыны. Ён жа прыняў іх да сябе і пасадзіў частку ў Горадні, а частку – у Слоніме.

Далей »

Радавод беларусаў да 140-га калена : Рэцэнзія Аляксея Дзерманта на кнігу Аляксея Мікуліча

15 красавіка, 2009 | 4 каментарыя

(узята з kryuja.org/artykuly/recenziji/bielarusy_radavod_da_sto_tryccataha_kaliena.html; спасылкі скарочаны)

d09cd196d0bad183d0bbd196d187

 

 

 

 

Кніга вядомага антраполага і генетыка, доктара біялагічных навук Аляксея Мікуліча “Беларусы ў генетычнай прасторы”, што нядаўна ўбачыла свет, з’яўляецца фактычна падсумаваннем шматгадовай працы даследніка ў галіне вывучэння асаблівасцяў генафонду і антрапалагічнага аблічча прадстаўнікоў беларускага этнасу. Многія высновы, зробленыя ў кнізе, можна было знайсці і ў ранейшых публікацыях, але некаторыя з іх, што маюць важнае значэнне для этнагенетычнай праблематыкі, агучаныя ўпершыню.

Падставовая тэза, якую даводзіць аўтар – гэта магчымасць вылічыць з дапамогаю новай генагеаграфічнай тэхналогіі вывучэння прасторавай структуры генафонду прыкладны ўзрост беларускага этнасу. У звязку з гэтым, між іншага, адзначаецца, што генафонд беларусаў “заставаўся абароненым ад вонкавага ўплыву і заўважнага пранікнення генаў суседніх этнасаў. І такім чынам фенатыпы і генатыпы пры ўсёй стахастычнасці генетычных працэсаў захавалі сваю стабільнасць” (с. 12).

Далей »

Няўлоўныя вытокі індаеўрапейцаў

15 красавіка, 2009 | Няма каментараў

Джон Дэй (узята з http://kryuja.org/artykuly/druvis/dej_indajeurapiejcy.html; пераклаў з ангельскай мовы Аляксей Дзермант паводле: Day J. V. In Quest of Our Linguistic Ancestors. The Elusive Origins of the Indo-Europeans // The Occidental Quarterly. 2002. Т. II. № 3)

d086d0bdd0b4d0b0d0b5d19ed180d0b0d0bfd0b5d0b9d186d18b-d09cd0b0d0bfd0b0

 


 

Па прапанове аднаго з нашых чытачоў мы зьвярнулі ўвагу на сайт http://kryuja.org. Па шэрагу прыкмет асноўны кірунак працы рэдакцыі гэтага сайта сапраўды ёсьць вельмі важным. Тут выстаўляецца навуковая інфармацыя пра гісторыю нашага народу шматтысячагадовай даўніны. З мэтай паспрыяць таму, каб чытачы нашага сайта пазнаёміліся з kryuja.org, мы вырашылі выставіць тры артыкулы з гэтага сайта, якія падаліся нам цікавымі (усе тры артыкулы некалькі скарочаны).

Рэдакцыя.

Далей »

Цуд беларускай народнай культуры

14 красавіка, 2009 | 2 каментарыя

Галіна Арцёменка

d097d0bed180d0bad0b0-1

 

Яшчэ зусім нядаўна пра васьміканцовую зорку я не ведала нічога і да вялікага майго сораму нават не цікавілася. Але ёсць вельмі добрая штука – Інтэрнэт. Дзякуючы яму, я даведалася практычна ўсё пра нашу чароўную беларускую зорку і яе трыюмф у сусветнай культуры.

Само слова зорка – гэта ёсць зара. Прасачыце, калі ласка, утварэнне гэтага слова: ЗА-РА, дзе РА ёсць сонца і мае боскую сутнасць. Богу РА (сонцу) пакланяліся арыі (беласкурыя абарыгены Еўропы). Сам назоў – арыі (А-РА) – таксама паходзіць ад назова Бога РА (сонца) і хутчэй за ўсё азначае паклоннікаў сонца ці, як вобразна яны сябе называлі – Божая раса (у сэнсе, як юр’еўская ці купальская раса). Пазней гэты тэрмін пазначаў колер скуры. Аб боскай сутнасці васьміканцовай зоркі і прыналежнасці яе да язычнікаў кажа наша вялікае свята Каляды (калядная зорка). Само свята Каляды святкуецца ў гонар нараджэння новага, маладога – пасля яго зімовага аддалення ад Зямлі – Сонца. Адсюль і яшчэ адзін назоў свята – Раство.

Далей »

Што са светам робіцца, або Ці патрэбны беларусу праменныя ідэалы? (частка 1)

8 красавіка, 2009 | 2 каментарыя

Мікалай Крукоўскі (паводле http://www.nation-sos.info/index.php?option=com_content&task=view&id=53&Itemid=71)

«Нашы часы – часы агульнай заблытанасці, часы праменных быццам ідэалаў і іх канечнага знікання праз нядоўгі час… Тое, што раней здавалася чыстым і светлым, штодзённа аплятаецца жыццёвым брудам і пылам. Так знікаюць праменныя ідэалы, пакідаючы роспач і безнадзейнасць. У такія часы адзінокая чалавечая душа шукае, пераглядаючы ўсё тое, што здавалася каштоўным, святым і жаданым». Так яшчэ ў 1921 годзе пісаў старанна замоўчваны ў савецкія часы беларускі філосаф Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), які і не думаў, напэўна, што ягоныя словы і ў нашыя складаныя часы будуць гучаць па-прароцку дакладна і трапна.

Далей »

КРУКОЎСКІ Мікалай Ігнатавіч

8 красавіка, 2009 | 2 каментарыя

Паводле http://www.nation-sos.info/index.php?option=content&task=view&id=56

d09ad180d183d0bad0bed19ed181d0bad196Зьвярнуць увагу на гэтага чалавека і яго працы прапанаваў адзін з нашых няштатных аўтараў пад нікам Сейбіт. Я сп-ра Крукоўскага зрокава ведаю яшчэ з 1990-х, але ўпершыню пазнаёміўся зь некаторымі яго працамі літаральна на днях і… ахнуў. Столькі стратэгічных супадзеньняў у яго поглядах з маімі й калег па рэдакцыі: тут й ідэя аб’яднаць матэрыялізм зь ідэалізмам у рэалізме; й прапановы шырэй выкарыстоўваць кібернетычную тэорыю шматузроўневых сістэм для тлумачэньня зьяваў рэчаіснасьці й знаходжаньня правільнага кірунку руху ў ёй; й ідэя залатой сярэдзіны; й крытыка сучаснага дэкадэнцкага заходняга лібералізму са зьвяртаньнем увагі на тое, што ён ня ёсьць пазітыўнай альтэрнатывай усходняму таталітарызму; й папярэджаньне аб небясьпецы будучай алігархічнай прыхватызацыі ў Беларусі; й разуменьне сутнасьці чалавека, як дваістай жывёльна-духоўнай істоты; й успрыняцьце неабсалютнасьці сьмерці; й узгадваньне таго, што выйсьце з цяперашніх беларускіх праблем у строгім сьледаваньні Беларускай нацыянальнай ідэі й да т.п. Усё гэта вырашальна пераважае над некаторымі несупадзеньнямі (напрыклад, мы ў рэдакцыі інакш разумеем інтэрнацыяналізм, зьмест некаторых біялагічных зьяваў, па-іншаму ўспрымаем “Расею”, мы звычайна не задавальняемся канстатацыяй феноменаў грамадскай дэградацыі, а імкнемся выявіць іх патагенэз ды этыялогію (г.зн. механізмы, прычыны) і да т.п.). Усе дасягненьні беларускай філасофскай думкі трэба папулярызаваць (тым больш, што канвергентнае супадзеньне нашых думак – каштоўны доказ праваты абодвух). Наш сайт прызначаны ў т.л. і для гэтага. Таму ў кароткай серыі бліжэйшых матэрыялаў мы (рэдакцыя) вырашылі пазнаёміць нашых чытачоў з адной з працаў сп-ра Крукоўскага, як і зь ім самім.

Алесь Астроўскі.

Далей »

Хто вынайшаў баявую сякеру

18 сакавіка, 2009 | 4 каментарыя

Галіна Арцёменка.

d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0-d181d18fd0bad0b5d180d0b0Хрысьціянства, якім прасякнута сучасная культура ў Беларусі, на жаль перашкаджае пашырэньню гістарычнага сьветагляда за межы 1000-гадовай даўніны. Цяперскія ўлады па вядомых прычынах гэтаму не спряюць тым больш, яны ўсё яшчэ накідаюць нам міфы нават пра блізкія 1917-22, 1937 і 1941-45 гг… Хрысьціянства ж, як толькі гаворка пачынае заходзіць пра падзеі, якія мелі месца 2000 і больш гадоў таму, адразу падсоўвае нам міфы пра нейкіх Каіна і Авеля, Маісея і Саламона, а таксама пра жыцьцё і пакуты Хрыста, якія да сапраўднай гісторыі беларусаў-літвінаў ня маюць аніякага дачыненьня (усе гэтыя постаці з культуры іншага народу навязьліва накідаюцца нам, каб замяніць нам нашае). Гэтую штучную перашкоду надзвычай варта пераадолець, бо сапраўдная гісторыя беларуска-літвінскага народу пачынае выглядаць больш-менш цьмяна толькі недзе за мяжой 4.500-5.000 гадоў. А таму наш гістарычны сьветагляд, калі ён ахоплівае меншы час, варта запоўніць больш-менш навуковымі ведамі, а ня міфамі. Так, у апошняй кнізе нашага знакамітага навукоўца-генетыка Аляксея Мікуліча “Беларусы ў генетычнай прасторы” (да скарочанага агляду гэтай кнігі мы, на жаль, аніяк не дабярэмся) сьцьвярджаецца: “Карыстаючыся “генетычным гадзіньнікам”, можна сьцьвярджаць, што папуляцыі карэнных жыхароў Беларусі вядуць свой радавод цягам ня меней як 130-140 пакаленьняў, гэта значыць, пачынаючы сама пазьней з сярэдзіны 2-га тысячагоддзя перад Нараджэньнем Хрыстовым”. Гэты й іншыя факты заклікаюць нас набываць веды аб перыядзе жыцьця нашых далёкіх продкаў у інтэравале часу 5.000-1.000 гг. таму. На асьвятленьне гэтага пытаньня накіравана энтузіястная праца шаноўнай пані Галіны. Таму мы выстаўляем трэцюю запар яе працу. Нагадваем таксама пра сайты, на якіх падобныя матэрыялы падаюцце спадарыняй Галінай больш шырока і свабодна: http://bel-diaspora-de.livejournal.com/; http://galinaartemenko.livejournal.com/.

Рэдакцыя.

Далей »

Богі ў руніцкіх надпісах Паўночнай Еўропы

16 сакавіка, 2009 | 15 каментарыяў

Галіна Арцёменка.

d091d180d0b0d0bad182d18dd0b0d182d18b-1Шматлікія руніцкія помнікі Паўночнай Еўропы прысвечаныя багам. Гэта залатыя і срэбныя брактэаты з малюнкамі багоў і руніцкімі надпісамі са словамі “бог”, “божа” або імёнамі пэўных багоў. Сустракаюцца згадкі аб багах і на некаторых руніцкіх камянях Скандынавіі. У скандынаваў сустракаюцца нашы богі (Пярун, Мара, Чарабог або Чарнабог). Так, на малюнку ўверсе пад лічбай 1 паказаны залаты брактэат, знойдзены на выспе Готланд, дзе, па апошніх дадзеных археалогіі, жылі беларусы. Руніцкі надпіс на ім паведамляе, што на брактэаце намалявана аблічча Бога. Надпіс чытаецца справа налева: “БоХъ-Чэ“, гэта значыць “Божа”. Аблічча Бога намалявана на міфічным (агністым) кані, прычым, на брактэаце прысутнічаюць сонечны і месяцовы знакі (адпаведна: свастыка ўнізе і паўмесяц над галавой каня). Магчыма, што гэта малюнак Бога Сонца, але нельга выключыць, што гэта можа быць абагульнены малюнак Бога. Такі кароткі, вельмі часта сустракаемы надпіс-зварот – “Божа” – спадары прафесійныя рунолагі агучваюць нічога не значным словам “алу“, лічачы, што гэта нейкае сакральнае слова або старажытны загавор. Прызначэнне гэтага слова яны (вельмі прыблізна) адгадалі, што не мудрагеліста, але дакладны сэнс яго аматарам “футаркоў” недаступны.

Далей »

Самая моцная улада – 2

15 сакавіка, 2009 | 11 каментарыяў

Галіна Арцёменка.

d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0-1У першай частцы свайго артыкула “Самая моцная улада” я пісала, што самая моцная улада – гэта маральная (духоўная) улада. У праблеме з “картай паляка” самай галоўнай прычынай з’яўляецца тое, што людзі апалячаны і думаюць, што яны палякі. З іншага боку, у нас таксама вельмі шмат людзей у Беларусі, якія думаюць, што яны рускія, бо яны абрусачаныя. І тое, і другое ёсць вялікая няпраўда, бо беларусы – адзіны народ, за выключэннем невялікіх групаў іншых этнасаў. І апалячванне, і абрусачванне праводзілася, вядома, пад націскам з боку тых ці іншых каланіялістаў. Метады, натуральна, разнастайныя. Але вось вельмі цікавая рэч: ні матэрыяльнай, ні духоўнай культурай, ні генетычнымі даследваннямі, ні гістарычнымі фактамі, ні мовай не пацвярджаецца ў Беларусі наяўнасць іншых карэнных этнасаў, акрамя беларусаў. Тут заўсёды жылі і да сёняшняга дня жывуць беларусы, як сёння мы называемся. Можна было б пра гэта і не казаць, калі б не было прэтэнзіяў на нашы землі. Палякі ўадкрытую кажуць пра “ўсходнія крэсы”, расеяне – пра «исконно русские земли», украінскія бандэраўцы не знайшлі агульнай мовы з беларускімі нацдэмамі з-за беларускага Палесся. Як бачыце, пытанне, каму належаць беларускія землі, вельмі востра стаіць паміж некалькімі краінамі. І гэта факт, што землі беларусаў паступова звужаюцца ў сваіх межах. Вось цікава: ці ёсць у гэтых планах хоць нейкая выспа для саміх беларусаў? Звярніце увагу на той факт, што палітыка захопу беларускіх земляў вядзецца на працягу шмат стагоддзяў. Улады ў краінах мяняюцца, а палітыка знішчэння беларускага этнасу і захопу беларускіх земляў застаецца нязменнай.

Далей »

Самая вялікая хлусьня – гэта паўпраўда : Чаму беларускае адраджэнне атрымлівае паразу за паразай

9 сакавіка, 2009 | 3 каментарыя

Біч Павал Макаравіч (на фота 1), пенсіянер, кандыдат тэхнічных навук.

Гаеўскі Алег Міхайлавіч (на фота 2), пенсіянер, інжынер-электронік

d091d196d0b3-d093d0b0d0b5d19ed181d0bad196

Мяркуем, што беларускім сродкам масавай інфармацыі трэба больш увагі надаваць асвятленню таго перыяду нашай гісторыі, калі мы былі вольнымі і незалежнымі. А ў тым перыядзе ніхто нашу краіну не называў Беларуссю, а нас беларусамі. Маем на ўвазе час ад нараджэння ВКЛ (Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае) да часу падзелу Рэчы Паспалітай (якая была канфедэрацыяй ВКЛ і Польшчы). У выніку гэтага падзелу мы сталі часткай Расеі, што прывяло да поўнага разбурэння ўсяго – нашыя землі сталі глухім кутком Расеі, сяляне сталіся прыгоннымі рабамі, з вышэйшымі клясамі (з тымі, што не загінулі) зрабілася тое, што А.Міцкевіч трапна назваў ападленнем нацыі. Бальшавікі падоўжылі гэтае запрыгоньванне і ападленне ўжо цэлага народу. З распадам Саюзу амаль усе народы пачалі адбудоўваць свае нацыянальныя дзяржавы. У нас гэтага не адбылося. Больш за тое, з 1995 г. пачалася брутальная русіфікацыя. Чаму так сталася?

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы