nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.2. Беларусь пераход

“Калі апазіцыя будзе знаходзіцца ў такім стане, яна ніколі не перахопіць уладу ў цяперцаў”

25 ліпеня, 2016 | 24 каментарыя

Алесь Астроўскі – рэдактар сайта.

Астроўскі 1Апошнія тыдні на наш сайт адбывалася атака прарасейскіх троляў. “Тоўстыкот” спрабаваў паўсюль па-жывёльнаму гадзіць. Самусевіч-“Мандарын”-“Дуглас” выкарыстоўваў іншую тактыку – займаўся прымітыўным рэзанёствам-“крытыканствам”, адначасна абзываючы ўсіх пагалоўна “дурнямі”, “мракабесаў”, “ідыётамі”, “неадукаванымі”, тымі, хто вярзець “трызьненьне”, увесь час нахабна тыкаў, выкарыстоўваў іншыя тролеўныя прыёмы, каб дасягнуць таго ж – сапрасаваць спакойную, этычную, калегіяльна-працоўную атмасьферу інтэлектуальнай працы сайта. Цікава, што канчаткова вывела “Мандарынку” зь сябе мая ветлівая просьба патлумачыць, чым яго грамадска-палітычная пазіцыя адрозьніваецца ад пазіцыі нашай рэдакцыі (гл. каментары тут: https://nashaziamlia.org/2016/07/13/8678/#more-8678). Пасьля чарговай порцыі слоўнагна сьмецьця вырашана было яго “каментары” далей выдаляць…

Далей »

Сёньняшняя Беларусь у цэнтры Еўропы

22 мая, 2016 | 18 каментарыяў

Алесь Астроўскі

Ас.1а

 

 

 

 

 

 

Выстаўляю тэкст кароткай (гадзіннай) лекцыі, прачытанай у лістападзе 2015 г. перад студэнтамі аднаго зь кіеўскіх універсітэтаў.

Далей »

Кодэкс ліцьвіна

16 мая, 2016 | 8 каментарыяў

Кастусь Травень

Травень 2

 

Працягваючы спрыяць папулярызацыі кароткіх праграм, ідэалагічна­дактрынальных прынцыпаў, адносна сістэматызаваных грамадска-­палітычных сьветаглядаў, кодэксаў, якія распрацоўваюцца сёньня некаторымі беларусамі­-літвінамі, выстаўляем працу “Кодэкс ліцьвіна” аднаго з нашых сталых чытачоў Кастуся Травеня (гл. фота). Яго “Кодэкс” узяты з апавяданьня “Кропля, што стане акіянам” зь яго ж кнігі “Дзень, калі загінуў Апалон”.

Рэдакцыя.

Далей »

У чым нашая праўда

6 мая, 2016 | 25 каментарыяў

Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС-Самаабарона

Высоцкі 1

 

 

Зьвярнуў увагу на публікацыю сп. Пятра Мурзёнка. Так, над Беларусьсю згушчаюцца чорныя хмары. Расейскія танкі равуць на нашых межах, матацыклы расейскіх імперскіх фашыкаў ізноў трамбуюць беларускую зямлю, ражаныя вырадкі з імперкамі маршыруюць па нашых гарадах ды мястэчках. Каланіяльны рэжым здае краіну. Беларусы з эміграцыі перажываюць за Беларусь, шукаюць шляхі паратунку Бацькаўшчыны дзядоў. Тым часам апазіцыя ў Беларусі рыхтуецца да… чарговай гульні ў псеўдавыбары.

Далей »

Канцэпцыя Беларускай Нацыянальнай Ідэі

3 мая, 2016 | 10 каментарыяў

Алег Краўцоў

Краўцоў

 

Падаем ніжэй пераклад Кастуся Травеня з кнігі Алега Краўцова (гл. фота) “Беларусь вышэй за ўсё. Аб нацыянальнай беларускай ідэі”. Мінск. 2011. Выкладзеная канцэпцыя не накіравана супраць каго-небудзь, яе мэта – развіццё беларускай нацыі ў незалежным самадастатковым накірунку (арфаграфія перакладчыка ў асноўным захаваная; канцэпцыя таксама выстаўлена тут: http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id=1494&Itemid=71).

Далей »

Пісьменьнік і публіцыст Васіль Якавенка выдаў кніжку пра пошукі духоўнасьці й гармоніі ў грамадстве

15 красавіка, 2016 | 3 каментарыя

Якавенка

 

Ужо ў назве данага матэрыяла знаходзіцца галоўнае з таго, пра што мы хочам паінфармаваць нашых чытачоў. А менавіта, што ў самым канцы мінулага году выйшла брашура спадара В.Якавенкі, у якой разглядаюцца некаторыя пытаньні лёсу еўрапейскіх нацый, у т.л. нашай – беларускай. Далейшы тэкст, у якім паведамляецца пра зьмест гэтай кніжкі, узяты ў асноўным адсюль (http://naviny.by/rubrics/society/2015/12/13/ic_news_116_468172/).

Рэдакцыя.

Далей »

І гэта вышэйшы ўзровень палітычнага аналізу?…

24 кастрычніка, 2015 | 9 каментарыяў

ЦыганкоўПасьля чарговых прэзідэнцкіх “выбараў”, у чарговы раз цалкам праваленых “беларускай” “аб’яднанай” “дэмакратычнай” апазіцыяй, прайшло два тыдні. Час дастатковы для таго, каб прааналізаваць тое, што адбылося. Але ўжо і з гэтым – аналізам – у нас робіцца нешта ня тое… Няма нічога больш-менш глыбокага, зьмястоўнага, што ня сорамна было б паказаць людзям. Таму мы ўзялі, на наш погляд, лепшае з таго, што зьявілася ў апазіцыйных СМІ, і выстаўляем ніжэй, каб хоць нешта можна было прад’явіць. Гаворка пра артыкул Віталя Цыганкова (гл. фота) “Чатыры пункты, якія Караткевіч ня выканала”. Падаем гэты артыкул (узяты адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=158507), таксама адказ на яго сп. Дзьмітрыева (гл. фота; у нас цяпер Дзьмітрыеў – галоўны апазіцыянер!), а далей наша кароткае тлумачэньне сітуацыі.

Рэдакцыя.  

Далей »

Ідэалагічная складовая апошніх падзей ва Ўкраіне на фоне ніякіх падзей у Беларусі

3 жніўня, 2015 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Ідэалагічная складовая 1Украіна на працягу некалькіх апошніх тыдняў адышла ад краю бездані, у якую яе спрабавала сьпіхнуць расейская імперыякратыя. Гаворка пра тое, што планавалася “Масквой” пасьля вядомай правакацыі пад Мукачава. Мы на сайце сачылі за хадой тых падзей, а таксама паказалі канчатковы вынік – кіраўнікі Правага сектару (ПС) ня толькі не паддаліся на правакацыю, а і вырашылі рыхтавацца да правядзеньня нацыянальнага рэферэндуму па актуальных праблемах уладкаваньня ўкраінскай дзяржавы. У даным выпадку тое, што ПСаўцы не зрабілі – т.б. не паддаліся на правакацыю прамаскоўскіх сіл – па сваім значэньні мае такую ж грамадска-палітычную вагу, як і тое, што яны зрабілі на Майдане і ў першыя месяцы абароны сваёй зямлі ад расейскай агрэсіі. Але, як сайт ідэалагічны, нас у найбольшай ступені цікаваць тыя зрухі ва ўкраінскай палітыцы, якія маюць важкую ідэалагічную складоваю. Каб гэты асьпект падзей не прайшоў незаўважаным, мы вырашылі дадаткова яго прааналізаваць (у дадатак да папярэдняга матэрыяла).

Далей »

22 сакавіка, 2015 | 6 каментарыяў

PagonjaБеларусы-літвіны!

Віншуем Вас з найвялікшым сьвятам 25 Сакавіка – Днём адраджэньня нашай дзяржаўнасьці!

Жадаем кожнаму асабіста посьпехаў у дасягненьнi прафесійных ды сямейных мэт, а ўсім нам разам –  вырашэньня нашых агульнанацыянальных праблем.

Ідэнтыфікацыя нацыі

19 сакавіка, 2013 | 6 каментарыяў

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС

Ня так ужо даўно нарадзіўся,  мажліва, ня самы паліткарэктны тэрмін “ліберасты”, але хутка стаўся агульнапапулярным і ў Беларусі, і ва Ўкраіне, і ў Літоўскай Рэспубліцы… Пад гэтымі паняцьцямі – “ліберастызм і ліберасты” – людзі пачалі вызначаць агрэсіўны, таталітарны  характар палітычнай лініі, узросшай на глебе ліберальнай ідэалогіі, а таксама носьбітаў гэтай лініі. Гэта ўжо не класічны лібералізм. Гэта – новы таталітарызм са сваімі багамі, канонамі, догмамі. Ёсьць прынцыпы, якія сталіся ўжо, бадай, рэлігійнымі. Крытыка іх і нават абмеркаваньне – ужо ерась і страшны грэх з пункту гледжаньня дагматыкаў ліберастычнай веры.

Далей »

Барадач, Падгол, Мурашка. Ідэнтыфікацыя 4

4 сакавіка, 2013 | 11 каментарыяў

Нядаўна ў сеціве разгарэлася цікавая дыскусія паміж некаторымі беларускімі грамадска-палітычнымі дзеячамі, добра вядомымі ў колах, апазіцыйных цяперашняму беларусафобскаму рэжыму. Ініцыятарам яе стаў Уладзімір Падгол, які ў сваім блогу на сайце “Беларускі партызан” зрабіў “ідэнтыфікацыю” Ўладзіміра Барадача (гл. тут: http://www.belaruspartisan.org/blogs/podgol/15434/). У гэтую справу ўмяшаўся Яўген Мурашка, які выказаў сваю порцыю меркаваньняў. І разгарэлася… Паколькі ўзьнятыя ў дыскусіі пытаньні падаліся нам дастаткова важнымі для вырашэньня шэрагу ключавых праблем агульнанацыянальнага маштабу, мы вырашылі ня толькі зафіксаваць пазіцыі бакоў на нашым сайце (пры гэтым нязначна скараціўшы, адрэдагаваўшы матэрыял, тое-сёе пераклаўшы на мову), а і разьвілі тэму. Атрымаўся досыць вялікі матэрыял, які падаецца ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

На фоне фестывалю “нацыянальных культур” у Гародні

29 чэрвеня, 2012 | 13 каментарыяў

Рэдакцыя.

1 чэрвеня, у дзень адкрыцьця Фестывалю “нацыянальных культур”, у Гародні было холадна. Цэлы дзень ліў дождж. Надвор’е моцна сапсавала ўладам мерапрыемства і ў наступныя дні. Але, напэўна, яшчэ больш папсавала настрой мясцовым цяперцам г.зв. “польская меншасьць”. Паколькі рэдакцыя дастаткова выразна выказала сваё стаўленьне і да ўзгаданага “фестывалю” (гл. папярэдні матэрыял), і да “польскага пытаньня” ў Беларусі (пра яго мы пісалі ня раз; гл. адпаведную рыбрыку), мы палічылі важным прааналізаваць тое, што адбылося, і запрапанаваць беларусам-літвінам ды г.зв. “беларускім палякам” варыянт стаўленьня да скандальных гарадзенскіх падзей пачатку чэрвеня 2012 года.

Далей »

Джэймстаўнскі фонд пра персьпектывы зьмены рэжыму ў Беларусі

4 жніўня, 2010 | 15 каментарыяў

У канцы ліпеня г.г. на сайце Джэймстаўнскага фонду (ЗША) пад аўтарствам вядомага канадскага дасьледніка  Дэйвіда Марплса зьявіўся артыкул, прысьвечаны верагоднасьці зьмены лукашысцкага рэжыма ў Беларусі на бліжэйшых выбарах (http://www.jamestown.org/single/?no_cache=1&tx_ttnews[swords]=8fd5893941d69d0be3f378576261ae3e&tx_ttnews[any_of_the_words]=Belarus&tx_ttnews[tt_news]=36650&tx_ttnews[backPid]=7&cHash=d3f10ef9d8). Пра гэта мы даведаліся з сайта радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2111172.html). Мы вырашылі зрабіць уласны пераклад гэтага артыкула і выставіць на нашым сайце, каб абмеркаваць некалькі пытаньняў.

Рэдакцыя.

Далей »

Пачаліся размовы пра беларускі Кландайк? Самы час крычаць: “Рабуюць!!!” (Д пр-п 128)

28 ліпеня, 2010 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.


Для таго, каб утрымацца ва ўладзе яшчэ хоць троці, цяперскі рэжым Лу-кі пачаў рыхтавацца да перадачы нашых прадпрыемстваў замежнікам. Справа ўсё больш пераходзіць у практычную плоскасьць. Давайце пабачым яе, а затым абмяркуем. Для затраўкі пададзім артыкул, які ўзяты адсюль: http://www.investar.by/en/news-calendar/46-belarus-news/311-2010-07-09-13-30-51

Далей »

Мадэль пазнаньня рэчаіснасьці

7 красавіка, 2010 | Каментары (1)

Алесь Астроўскі

d09cd196d0bdd18b

Кожны раз з нагоды наступленьня сапраўднай вясны і чарговай гадавіны працы рэдакцыі мы апісвалі які-небудзь каляровы аб’ект, які праз свае ўласьцівасьці мадэляваў тую ці іншую зьяву грамадскай рэчаіснасьці. Гэтую ролю ўжо выканалі беларускія шахматы, кубік Рубіка, дзіўны ваўчок. Сёньня пагаворым пра магчымасьць выкарыстаньня кампутарнай гульні “Тральшчык-Сапёр” (англ. “Minesweeper”) як мадэлі працэсу пазнаньня нашай рэчаіснасьці (гэтая гульня ёсьць ці ня ў кожным кампутары, бо ўключана ў стандартны набор праграмаў Windows).

Далей »

Аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху

5 красавіка, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

d091d183d181d0b5d0bbПра вынікі гэтай сустрэчы, якая адбылася 27 сакавіка ў Менску каля помніка Купалу, можна было паведаміць і раней, але не хацелася перарываць серыю папярэдніх матэрыялаў. Выдзелім галоўнае: сустрэча адбылася. Людзей было ня больш, чым у мінулы раз. Затое прыйшлі новыя аўтарытэтныя ў беларускім дэмакратычным асяродку асобы. Паколькі на гэты раз было прынята рашэньне прысутных не фатаграфаваць, мы фота не падаем. Аднак можам сказаць, што былі прадпрымальнікі, прадстаўнікі творчай, тэхнічнай і навуковай інтэлігенцыі. Студэнтаў, якія былі летась, на гэты раз, на жаль, не было.

Далей »

Зьезд пБНФ: Чарговы крок да заняпаду (частка 4: аналіз, прагноз, рэкамендацыі)

27 верасня, 2009 | 63 каментарыя

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

d09fd0b0d0b3d0bed0bdd18fНа грунце ўсіх фактаў, узгаданых у папярэдніх частках дадзенага матэрыяла, лічым неабходным зьвярнуць увагу на тры грамадска-палітычныя зьявы нашай беларускай рэчаіснасьці, якія праявіліся і падаюцца нам найбольш істотнымі. Гэта: працяг тэндэнцыі дэградацыі БНФ (першая зьява); узаемныя разьлікі на падтрымку ў пары Пазьняк-Баршчэўскі (другая); палітычная персьпектыва і сапраўдны механізм аб’яднаньня вакол Мілінкевіча ў новым блоку “нацыянальна-патрыятычных сіл” (трэцяя). Паспрабуем ня толькі прааналізаваць іх, а і зрабіць свае прагнозы, на грунце якіх даць парады сапраўдным беларускім патрыётам.

Далей »

Антыкрызісная платформа АДС. Няўжо антыкрызісная? (Д пр-п 126)

6 верасня, 2009 | 17 каментарыяў

d090d094d0a1У дадатак да папярэдняга артыкула мы вырашылі падаць і абмеркаваць на нашым сайце “Антыкрызісную праграму АДС”, папярэдне пераклаўшы яе на нармальную мову (узята адсюль: udf.by/index.php?newsid=101; як вы бачыце, АДС дэградавала да таго, што за паўгады ня здолела зрабіць беларускамоўную версію…). Праграма была абнародавана ў сярэдзіне сакавіка г.г.

Рэдакцыя.

Далей »

Кірунак – гуманістычны прагрэс (частка 3: універсальная мадэль дзяржавы)

27 жніўня, 2009 | 32 каментарыя

Алесь Астроўскі

d094d0b7d18fd180d0b6d0b0d0b2d0b0-1

 

У папярэдняй частцы гэтага матэрыяла патлумачана пра два падыходы, выкарыстаньне якіх дазваляе пабудаваць кібернетычную мадэль многіх складаных шматузроўневых сістэм – “эвалюцыйны” і “структурны”. Час паспрабаваць скласьці ўніверсальную мадэль дзяржавы.

Далей »

І тыя, хто ідзе ім на зьмену… Да 15-годдзя беларусафобскай дыктатуры ў Беларусі

4 жніўня, 2009 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

d0a6d18bd0b3d0b0d0bdd0bad0bed19eПайшоў 16-ы год прамаскоўскага этнацыднага дыктатарскага рэжыму ў РБ. У 1994 годзе Лукашэнка, прыйшоўшы да ўлады, абяцаў пабудаваць “нябачную ў сьвеце дзяржаву”. У канцы ліпеня г.г. ў Менску прайшла нарада Рады Міністраў РБ, на якой падводзіліся эканамічныя вынікі першых шасьці месяцаў 2009 году. Гэта стварыла магчымасьць абмеркаваць эканамічныя вынікі ўсяго 15-гадовага “будаўніцтва” “нябачнай у сьвеце дзяржавы”. Грунтуючыся на перадачы Віталя Цыганкова (фота №3) на радыё “Свабодна” “Вечныя аптымісты ва ўрадзе мусяць знайсьці яшчэ 5 мільярдаў” (www.svaboda.org/content/transcript/1787520.html), давайце паспрабуем гэта зрабіць.

Далей »

Абдыўся V зьезд Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” (Д пр-п 122)

25 ліпеня, 2009 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

d091d0b0d186d18cd0bad0b0d19ed188d187d18bd0bdd0b0-11

18—19 ліпеня ў Менску ў памяшканьні Міжнароднага адукацыйнага цэнтру (IBB) прайшоў V зьезд Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Ён быў зладжаны за сродкі самой арганізацыі, а таксама некаторых асяродкаў дыяспары. Мы сабралі матэрыялы з гэтай падзеі (у асноўным інтэрнэт-рэпартажы радыё “Свабода”, уключна з фотаздымкамі), апрацавалі іх й вырашылі зафіксаваць для будучыні ды абмеркаваць. Тое, што атрымалася, падаем ніжэй.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы